Студопедия КАТЕГОРИИ: АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора.
Алесь Разанаў КЛАДКІ Мы ідзём па дрыгве. Абапал тояцца прорвы, буяе жоўтая лотаць, тоўпяцца на куп’і пукі сітнягу. “Нашто шукаць сваёй згубы? – нам кажуць старыя людзі. – Прыйдзе час, і яна сама каго трэба знойдзе”. Не згубы, аднак, мы шукаем, а выйсця – з жыцця, што не маючы мэты, туліцца ўскрай дрыгвянага бязмежжа, і хіба мы прычынай таму, што выйсце ў ім гэтак шчыльна звязана са згубай, а тое, што ёсць, з тым, чаго няма? Некалі праз дрыгву былі пакладзены кладкі, і людзі тады разумелі, к у д ы жывуць, але даўно ўжо кладкі ўбіліся ўглыб, засмакталіся прагнай дрыгвою, і трэба цяпер ісці наўздагад. Мы гразнем, мы сумняваемся, мы вывяраем крокі, і калі раптам правальваемся ў згубную глыбіню, знаходзім, гэтак жа раптам, апірышча – страчанае, старое, аднятае, але ўсё роўна заўсёды прысутнае патаемна ў нашых памкеннях, – к л а д к і. Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора. Алесь Разанаў ВЕК Век спалучаны з усімі істотамі, але найшчыльней з чалавекам. Ён выяўляецца – і чытаецца – у яго твары і постаці, і калі па якой-небудзь прычыне век парушаецца, то н я в е ч ы ц ц а і чалавек. Век не аднолькавы са стагоддзем: ён утрымлівае ў сабе сваю меру, якая вымяраецца не проста часам, а самой непаўторнасцю часу, – і свой вектар, які скіроўваецца з пачатку ў канец, з маладзіка ў ветах, з раніцы ў вечар, з жыцця, якое падуладна зменам, у жыццё, якое зменам не падуладна, – у вечнасць. Калі гарыць свечка, яна гарыць век, калі расце дрэва, яно расце век, калі жыве чалавек, ён жыве век, і які б гэты век ні быў – кароткі ці доўгі, роўны ці пакручасты, – ён усё роўна вялікі. Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора. Алесь Разанаў КАСА Каса – косая, аднак там, дзе яна праходзіць, застаюцца чыстыя, без касмыкоў, касынкі лугоў і роўныя каснікі пакосаў. Каса не спакушаецца славай і не выстаўляецца напаказ: яна толькі першаю, у расу, каштуе тые “смакосы”, якія будуць каштаваць каровы і козы. Каса касуе ўсё, што ўзводзілі вясна і лета: яе кранае не краса званцоў, ка- сачоў ці каласоўнікаў, а косінусы і ка- тангенсы стасункаў з імі. Пасада ў касы каставая – ад Касанддры: яна прадказвае ўсім аднолькавы лёс і сама вяршыць яго. На касу, як на смерць, касавурацца гусакі, на касу сыкае асака, яе куса- юць камяні, ад яе адкасоўваюцца кусты, але, вітаючыся з ёю, бярэ касу касец Ясь і – развітваючыся з ёю – касінер Кастусь. Вызначыць жанравую форму твора. Янка Купала ЯК СПЫТАЮЦЦА НАС Прыйдуць людзі з Усходу, Прыйдуць з Захаду людзі І спытаюцца нас: “Скуль, якога вы роду? Дзе зямля ваша будзе, Дзе айчызна у вас?” Мы ля плоту, пад плотам Паглядзім, пашукаем, Які даць тут адказ, І адкажам: “Э, што там... Мусіць, бабскім звычаем Збегла ў прочкі ад нас”. 1911 г. 1. Вызначыць мастацкі, сродак, ужыты аўтарам. Раскрыць змест твора. Янка Купала *** ...О так! Я – пралетар!.. Яшчэ учора раб пакутны – Сягоння я зямлі ўладар І над царамі цар магутны! Мне бацькаўшчынай цэлы свет, Ад родных ніў я адвярнуўся... Адно... не збыў яшчэ ўсіх бед: Мне сняцца сны аб Беларусі! 1924 г. Раскрыць змест твора. Вызначыць жанравую форму. Янка Купала *** Наспелая постаць шчаслівых пасеваў За вёскай, на сонным лясоў рубяжы, Ссівелы ўжо колас схінула к мяжы У сумным шаптанні: “Дзе, жнеі мае, вы?” І жнеі сышліся. – Направа, налева Кладучы ў снапы каласы-старажы, Зашасталі глуха сярпы, як нажы, Пад жніўныя вечна старыя напевы. Спагадная, нудная песня плыве, Губляючы ў пушчы свае пералівы, У шэлестах белага коласу нівы. Плыве гэта песня ка мне і заве, І ў сэрцы звініць, як каса у траве: “Ты так жа, брат, сееш... а дзе тваё жніва?” 1910 г. Ахарактарызаваць жанравую спецыфіку твора. Максім Танк ГОТЫКА “СВЯТОЙ АННЫ” Загад пячаткай замацаваны – Пярсцёнкам біскупа самога, Каб грахаводніцу дзеўку Анну Аддаць на споведзь агню святога: Агню за тое, што ўсіх чмурыла Сваёй пякельнай прыгажосцю, Аж мужыкі ўсе гублялі сілу, Гублялі розум ад грэшных млосцяў; Што нат у варты, якая недзе Яе злавіла ў часы купання, Зацяла мову, і варта ледзьве Суду змагла даць сваё дазнанне; Што ў падзямеллі пад магістратам, Дзе ў кайданы была закавана, Нячыстай сілай былі ўсе краты І ўсе запоры паадмыканы; Што нават ката змагла сурочыць, Хоць і маліўся той miserere, Бо намагаўся яе сцяць тройчы І тройчы выпала з рук сякера. І вось высокі касцёр палае. Ды дзіва-дзіўнае бачаць людзі: Агонь, цалуючы, абдымае Сваёй ахвяры і стан, і грудзі І застывае гатыцкім храмам, Дзе быццам з бронзы гараць чаканнай Званіцаў вежы, апсіды, рамы... І вусны шэпчуць: “Святая Анна!..” (1972 г.) Вызначыць жанравую прыналежнасць твора. Даць характарыстыку формы. Ларыса Геніюш ПРАЦЯГЛАСЦЬ На роднай зямельцы усе мы не госці, усе мы чыесьці, усе мы кагосьці. Хоць спарахнелі дзядоў нашых косці, у нашай натуры ёсць іхняе штосьці. У падняволлі ад пыхі адсталасць. На вузкіх загонах народу трываласць. Жаночая гожасць, мужчынская сталасць, лагоднасць з сябрамі і з ворагам ярасць. У цягліцах сіла, а ў сэрцы каханне. У працы і ў песні без стомы, хістання. Роднаму вернасць, да гнёздаў вяртанне, з тугою бязмернай, ўсе крыху сяляне. Усе з баразёнкі, ад нівы, ад плуга. йдзем часам асфальтам, як полем ці лугам, калі непасільна бывае і туга, мы к ворагу грозна, а з сэрцам да друга. Вызначыць жанравую прыналежнасць твора. Даць характарыстыку формы. Аркадзь Куляшоў АДЗІНЫ СЕРП НА СЁННЯШНІМ ЖНІВЕ Заглух той дом, што быў маім гняздом, Што ў свет пусціў і радасць і бяду маю. Не вечна ўсё пад месяца сярпом, Хоць ён не зжаў нікога, – так я думаю, Сялом і полем ідучы з кійком. Мой след, што пяцьдзесят гадоў назад Знаёмы быў з вясёлай сцежкай школьнаю, Пакрыла заьыццё травой няўмольнаю. Ды смешна прагай папракаць няўтольнаю Зялёную траву, якой я рад. Электрастанцыя над рэчкай сіняю, Магутнасцю на сорак кілават, Не свеціць больш, хоць ёй гадоў няшмат. Ніхто, апроч высакавольтнай лініі, У змрочнасці яе не вінават. Камбайн, жніва гарачага ўладар, Давёў сярпы да стану непрыгоднасці, Не вечна ўсё.Конь хоць не страціў годнасці, Але і ён ва ўладзе неабходнасці Таго, што сеў на трактар гаспадар. Старэючы, і я сачу з трывогаю За часам, што мяне перажыве. Тут месяц ні пры чым. Няхай плыве Ягоны серп над палявой дарогаю – Адзіны серп на сённяшнім жніве. Г. Прааналізаваць асаблівасці зместу і формы твора. Аркадзь Куляшоў *** Ёсць у паэта свой аблог цалінны, Некрануты прастор для баразён, Дзе ён працуе з першае хвіліны І да апошніх вечаровых дзён; Ёсць думак прагавітае насенне, У жменю назбіранае з дарог, Што спелага чакае ўвасаблення, Заліўшы хваляй жытняю аблог; Ёсць сэрца маладое, без якога – Без палкага, жывога пачуцця – Няма ў яго нічога: ні аблога, Ні плённых дум, ні самаго жыцця; І ёсць адказнасць перад строгім вершам, Перад яго пачаткам і канцом – Каб баразну, радком пачаўшы першым, У сноп звязаць шаснаццатым радком. Г. 1. Вызначыць форму літаратурнага ўзаемадзеяння. Рыгор Барадулін *** Певень першы раз прапяяў, Змрок параніўся злосцю дзідаў. Ты спрыяў праяве з праяў, Ты свайго Каліноўскага выдаў. І другі раз голас падаў Певень, Золаку моцы стала. Утаропіўся лёс-удаў, Не збярог ты свайго Купалу.
Пракрычаў певень трэці раз, Забалела святлу на ўсходзе. Голас твой нематой захрас, Ты адрокся ад мовы, народзе. Здзірванелі скрылі араллі, Разагнуўся загнуты полаз. Ці ўваскрэснеш духам калі, Ці прыпомніш, Які быў твой голас? Вызначыць жанравую прыналежнасць твора. Раскрыць змест. Вацлаў Ластоўскі У ЧАС АБЛОГІ На грудзе, акружаным глыбокаю вадой, я горад збудаваў. Замацаваў яго дубоваю сцяной, байніцамі, на зводах мост уздымны палажыў. У клеці звёз усякага дабра, – калі б на грод лягла аблога... І вояў здрадных, лжывых я разлічыў, каб з вернаю дружынай толькі дзяліць мой белы й чорны дзень... І от нахлынуў вораг многі. Ударыў я у звон трывожны. Дзынеў патужна цяжкі спіж1... Аднак на клік мой зоўны ніхто ка мне не паспяшыў: У горадзе маім – такім мацоўным – адзін я быў!.. ____________________________________ Спіж (польс.) – бронза |
||
Последнее изменение этой страницы: 2018-05-29; просмотров: 305. stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда... |