Студопедия КАТЕГОРИИ: АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Мастацкі вобраз. 2 гадзіны.
1. Вобраз як асноўная адзінка мастацкай формы. Вызначэнне тэрміна. Яго шырокае і вузкае разуменне. 2. Этапы (узроўні фарміравання мастацкага вобраз. Структура мастацкага вобраза як сінтэзнае засваенне акаляючага свету. Выяўленне мастацкай экспрэсіўнасці ў творы (пафас). 3. Аўталагічны і металагічны тыпы вобраза. Гратэскавы вобраз. Падтэкст. Вечныя вобразы, іх мадыфікацыі. Вобраз-характар. Вобраз-тып. Архетып. 4. Сістэма вобразаў у лірычным, эпічным, драматычным творах. Пытанне пра вобразы аўтара і чытача. Літаратурныя роды. 1 гадзіна КСР. 1. Тэарэтычнае абгрунтаванне падзелу літаратуры на роды (Арыстоцель, Гегель, Бялінскі і інш.). Канцэпцыя ўзнікнення літаратурных родаў А.Весялоўскага ў агульнай тыпалогіі мастацкай літаратуры. 2. Родавыя асаблівасці зместу і формы эпічных твораў. Прадмет лірычнага выяўлення. Паняцце пра лірычнага героя. Лірычны змест як існаванне і ўзаемадзеянне лірычных матываў. 3. Драма як узнаўляльны “пабочны род” (Г.Паспелаў). 4. Спецыфіка слова, асаблівасці мовы эпасу, лірыкі, драмы. Літаратурныя жанры і жанравыя формы. 1 гадзіна КСР. 1. Паняцце пра жанр. Сістэма жанраў, яе асаблівасці на розных этапах гістарычнага развіцця літаратуры. Нацыянальны характар спецыфікі жанравай сістэмы. 2. Прынцыпы вылучэння жанраў у эпасе, лірыцы, драме. Класічныя жанры, іх генезіс і гістарычная эвалюцыя. Жанры сатырычнай літаратуры. 3. Асаблівасці формы верлібра, белага верша, вольнага верша. 4. Санет і яго жанравыя мадыфікацыі. 5. Апавяданне і яго жанравыя формы. Жанры лірыкі. 2 гадзіны. 1. Тыпалогія лірычнага роду. Прадметна-тэматычныя разнавіднасці лірычных твораў. Класіфікацыя па тыпах мастацкай змястоўнасці. 2. Абнаўленне жанравай сістэмы ў розныя перыяды развіцця літаратуры праз зварот да класічных жанраў і іх перастварэння. “Новажанры” і аўтарскія формы ў сучаснай паэзіі. 3. Празаічныя формы лірыкі (верлібр, верш у прозе, паэма ў прозе). Эпічныя жанры. 2 гадзіны. 1. Тыпалогія эпічнага роду. Эпапея як літаратурны жанр. Раман як аналаг эпапеі, яго генезіс і эвалюцыя. Жанравыя мадыфікацыі рамана ў сусветнай і нацыянальнай літаратурах. “Сярэднія” і “малыя” апавядальныя формы: іх жанравыя адметнасці і разнавіднасці. 2. Тыпы мастацкага зместу (героіка, сентыментальнасць, рамантыка, трагізм, драматызм, інтэлектуальнасць, раманічны, эталагічны, інш.) і іх выяўленасць у розных эпічных жанрах. Жанры драмы. 2 гадзіны. 1. Жанравыя характарыстыкі трагедыі, гістарычная эвалюцыя Сутнасць трагічнага канфлікту на розных этапах літаратурнага развіцця. 2. Камедыя: гісторыя нараджэння, жанравая спецыфіка. Жанравыя формы і разнавіднасці сучаснай камедыі. 3. Літаратурныя і фальклорныя формы драмы. Драма як “сярэдні” жанр., Меладрама,вадэвіль.Формы міжжанравага сінтэзу (трагікамедыя, трагіфарс). Памежныя (міжродавыя і міжжанравыя) утварэнні. 2 гадзіныКСР. 1. Мастацкія формы са змешанымі родавымі, жанравымі і родава-жанравымі прыкметамі. Праблема жанравага сінтэзу ў сучаснай літаратуры. 2. Паэма як жанр. Прынцыпы класіфікацыі. Фальклорная і літаратурная формы балады. Байка. 3. Драматычныя формы міжжанравага сінтэзу: трагіка-медыя, трагіфарс. 4. Жанравая асаблівасць і жанравыя разнавіднасці мемуарнай літаратуры. 8. Аўтарскія жанравыя формы. 2 гадзіны. 1. Абнаўленне жанравай сістэмы праз эвалюцыю класічных форм (на прыкладзе санета). 2. Стварэнне новых жанравых форм (на прыкладзе творчасці А. Разанава, Р. Барадуліна і інш.). 10 семестр –10 пр.+6 пр. КСР 1. Эпоха Рэнесансу. 2 гадзіны КСР. 1. Паходжанне назвы. Гуманістычная канцэпцыя чалавека і свету. Антрапацэнтрызм. Парадаксальнасць эпохі. 2. Тры перыяды ў развіцці культуры Рэнесансу. Рэнесансныя тэндэнцыі на землях ВКЛ. Барока. Класіцызм. 2 гадзіны КСР. 1. Часавыя і геаграфічныя межы літаратурных напрамкаў. 2. Сутнасць барочнай мастацкай канцэпцыі. Паэтыка літаратурнага барока. 3. Эстэтычная сістэма французскага класіцызму. Прынцып строгага рацыяналізму (падзел жанраў, густаў, стыляў; сістэма герояў; правілы 3-х адзінстваў). Арыентацыя на выхаваўчую ролю мастацтва. Сентыменталізм. Рамантызм. 2 гадзіны. 1. Паняцце пра перадрамантызм. Пачуццё як асноўная чалавечая каштоўнасць і вымярэнне ў эстэтыцы сентымен-талістаў. Дэмакратызацыя героя літаратуры і мовы. Змены ў сістэме жанраў. 2. Тэарэтычныя працы і маніфесты прадстаўнікоў рамантызму. Ідэя абсалютнай свабоды творчасці, прарочай місіі паэта. Двухсветавасць мастацтва. “Байранізм” у літа-ратуры і ў рэальным жыцці. Узбагачэнне сістэмы літаратурных жанраў. Паняцце пра неарамантызм. Рэалізм. Натуралізм. 2 гадзіны. 1. Рэалізм як напрамак і як тып творчасці. Пытанне пра часавыя межы рэалізму. 2. Асноўныя прынцыпы рэалістычнага мастацтва: Канцэпцыя чалавека і свету. Пашырэнне тэматыкі. Жыццёпадобнасць героя. Дэміфілагізацыя літаратуры. Роск-віт раманнага жанру. 3. Тыпы рэалізму. Нарматыўнасць і рэгламентаванасць тэорыі сацыялістычнага рэалізму. 4. Погляды Эміль Заля на рэалізм і натуралізм. Абсалютызацыя ў чалавеку “прыроднага пачатку”, біялагічнай існасці. Фактаграфізм. Пашырэнне тэматыкі творчасці. Мадэрнізм. Авангардызм і неавангардызм. 2 гадзіны. 1. Вызначэнне паняццяў. 2. Філасофскія асновы (фрэйдызм, аналітычная псіхалогія К.Г. Юнга і інш.), іх рэалізацыя ў творах пісьменнікаў. 3. Тэарэтычныя праграмы і маніфесты. 4. Літаратурныя кірункі і плыні (кубізм, дадаізм, сюррэалізм, футурызм, імажынізм, экспрэсіянізм, “плынь свядомасці” і інш.). 5. Экзістэнцыялізм як філасофія і літаратурная з’ява 2-й пал. ХХ ст. Асноўныя катэгорыі, іх рэалізацыя ў творчасці французскіх (Ж.П. Сартр, А. Камю), беларускіх (В. Быкаў) пісьменнікаў. 6. Паняцце пра неаавангардызм (“тэатр абсурду”, “новы раман”, “канкрэтная” паэзія). Элементы стылю мастацкага твора. 2 гадзіны. 1. Розныя падыходы ў трактоўцы стылю: 1) агульнасць ідэйнага зместу і мастацка-вобразных асаблівасцей; 2) устойлівая цэласнасць вобразнай сістэмы, сродкаў мастацкай выразнасці, прыёмаў. 3. Стыль і метад як аснова існавання адзінства мастацкай формы (стыль) і мастацкага зместу (метад). 4. Паняцце пра стылявую дамінанту. Стыль пісьменніка як сістэма, яе рухомасць, зменлівасць і адначасовая цэласнасць. 5. Мова як адзіны агульны для ўсіх творцаў стылеўтваральны элемент. Інтэртэкстуальнасць. 2 гадзіны. 1. Гісторыя ўзнікнення тэрміна. 2. Інтэртэкстуальнасць як узаемапранікненне тэкстаў розных часавых слаёў, складаная пераклічка чужых галасоў, шматгалоссе. 3. Прыёмы сувязі з іншымі творамі. 4. “Літаратура ў літаратуры” на розных гістарычных этапах. 8. Літаратуразнаўчыя жанры. 2 гадзіны КСР. 1. Спецыфіка тэарэтычнага, гісторыка-літаратурнага, крытычнага прачытання мастацкіх з’яў. 2. Жанры навуковыя і навукова-папулярныя. 3. Жанравыя мадыфікацыі манаграфіі, артыкула, анатацыі (навуковая, мастацка-папулярная). 4. Набыткі нацыянальнага літаратуразнаўства. Род літаратурнага твора |
||
Последнее изменение этой страницы: 2018-05-29; просмотров: 457. stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда... |