Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Раздзел 2. Гісторыя геаграфіі




Тэма: Развіццё геаграфіі ў Расіі і СССР

Мэта: вызначыць асаблівасці развіцця расійскай геаграфічнай навукі ў савецкі перыяд, азнаёміцца з асноўнымі напрамкамі геаграфічных даследаванняў у межах розных навуковых школ, роллю асобных навукоўцаў у іх распрацоўцы, тэарэтычным і прыкладным значэннем савецкай геаграфіі.

 

Праграма азнаямлення з матэрыялам

Асаблівасці развіцця ў савецкай геаграфіі асобных навуковых напрамкаў і школ, заснаваных у дарэвалюцыйнай Расіі. Краіназнаўчыя і геамарфалагічныя даследаванні ў межах школы Маскоўскага універсітэта. Вывучэнне эвалюцыі рэльефа і яго генезіса ў працах А.Барзова, К.Маркава, І.Герасімава. Ландшафтныя даследаванні (М.Сонцаў, Д.Арманд). Развіццё ландшафтазнаўства ў межах ленінградскай навуковай школы. Распрацоўка вучэння аб ландшафтах у працах Л.Берга, С.Калесніка, А.Ісачанкі. Фарміраванне навуковай школы А.Грыгор’ева: правядзенне даследаванняў па геафізіцы ландшафта, фізіка-геаграфічнаму раянаванню, вывучэнне ролі цяпла і вільгаці ў працэсе ландшафтаўтварэння. Распрацоўка М.Вавілавым вучэння аб цэнтрах паходжання культурных раслін. 

Асноўныя праблемы развіцця савецкай эканамічнай геаграфіі ў 20-я гг. XX ст. Дзяржпланаўскія работы па эканамічнаму раяніраванню. Станаўленне навуковых цэнтраў эканамічнай геаграфіі. Распаўсюджанне дарэвалюцыйных навуковых канцэпцый і іхдалейшае паглыбленне: краіназнаўства (Л.Берг), антрапагеаграфія (А.Крубер), галінова-статыстычны кірунак (В.Дэн), номаграфічны кірунак (А.Чаянаў, Б.Кніповіч), школа аграрнай геаграфіі (А.Рыбнікаў, А.Чэлінцэў). Станаўленне марксісцкай канцэпцыіі эканамічнай геаграфіі (М.Баранскі).

Супярэчлівасці развіцця савецкай эканамічнай геаграфіі ў 20-я гг. XX ст. Адыход ад канцэпцыі комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі вьтворчасці і ўзмацненне галінова-ведамаснага падыходу. Абвастрэнне ідэалагічнай барацьбы ў эканамічнай геаграфіі. Фарміраванне навуковай школы М.Баранскага.

Распрацоўка М.Каласоўскім вучэння аб тэрытарыяльна-вытворчых комп­лексах. Паняцце аб энергавытворчых цыклах як тыповых сукупнасцях вытворчых працэсаў, заснаваных на спалучэнні галоўных відаў сыравіны і энергіі. Фарміраванне савецкай геаграфіі насельніцтва (Р.Кабо, Л.Іофэ, В.Пакшышэўскі). Савецкае эканоміка-геаграфічнае краіназнаўства (I.Вітвер, А.Слука, І.Маергойз).

Канцэпцыя інтэгральнага эканамічнага раяніравання краіны (М.Каласоўскі, Ю.Саушкін, П.Алампіеў, Э.Алаеў ды інш.). Узаемаадносіны паміж эканамічнай геаграфіяй і рэгіянальнай эканомікай. Раённая планіроўка (Д.Багарод, Е.Перцык).

Гуманізацыя эканамічнай геаграфіі на працягу 70—80-х гг. ХХ ст. Паскоранае развіццё галін сацыяльнай геаграфіі — геаграфіі насельніцтва, абслугоўвання, навукі, культуры, вобраза жыцця і інш. Распрацоўка вучэнняў аб тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэмах і тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства. Паступовая трансфармацыя эканамічнай геаграфіі ў сацыяльна-эканамічную геаграфію.

Крызіс савецкай сацыяльна-эканамічнай геаграфіі ў перыяд рэфармавання сацыяльна-эканамічнага ладу ў СССР і пасля яго распаду. Трансфармацыя асноўных тэарэтычных вучэнняў. Узнікненне новых і “рэанімацыя” забытых кірункаў даследаванняў: камерцыйная геаграфія, палітычная геаграфія і геапалітыка, электаральная геаграфія, геаграфія сацыяльнага недабрабыту ды інш. Пашырэнне краіназнаўчых і краязнаўчых даследаванняў.

 

Пытанні для самакантролю

1. Назавіце асноўныя напрамкі геаграфічных даследаванняў, якія захаваліся ў савецкай геаграфіі з дарэвалюцыйнага часу.

2. Назавіце навукоўцаў, якія ўнесці найбольшы ўклад ў развіцце савецкага ландшафтазнаўства.

3. Пералічыце галоўныя праблемы ў развіцці савецкай эканамічнай геаграфіі ў 20-30-я гады ХХ ст.

4. Ахарактарызуйце сутнасць працэсаў гуманізацыі і экалагізацыі савецкай эканамічнай геаграфіі ў 80-я гады ХХ ст.

5. Назавіце прычыны крызісных з’яў у развіцці савецкай і расійскай геаграфіі на пачатку ХХІ ст.

 

Літаратура

Жекулин В.С. Введение в географию: Учеб. пособие. Л.: Изд-во Ленингр. ун-та, 1989.

Забелин И.М. Очерки истории географической мысли в СССР (1917—
1945 гг.). М.: Наука, 1989.

Мукитанов Н.К. От Страбона до наших дней. Эволюция
географических представлений и идей. М.: Мысль, 1985.

17. Поросенков Ю.В., Поросенкова Н.И. История и методология географии. Воронеж: Изд-во ВГУ, 1991.

18. Саушкин ЮГ Географическая наука в прошлом, настоящем и
будущем. М.: Просвещение, 1980.

 




Раздзел 6. Глабальныя праблемы чалавецтва і геаграфія

Тэма: Глабальныя праблемы чалавецтва і геаграфія

Мэта: усвядоміць сутнасць сучасных глабальных праблем чалавецтва, іх прычыны, маштабы і магчымыя шляхі вырашэння, вызначыць ролю геаграфічнай навукі ў вывучэнні і вырашэнні глабальных праблем.

 

Праграма азнаямлення з матэрыялам

Глабалізацыя працэсаў эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага, культурнага ідухоўнага развіцця грамадства: яе аб’ектыўная абумоўленасць, галоўныя прычыны і вынікі. Узнікненне глабальных праблем. Характарыстыка галоўных глабальных праблем сучаснасці (дэмаграфічных, эканамічных, экалагічных, палітычных, гуманітарных). Асаблівасці рэгіянальнага праяўлення глабальных праблем. Глабальныя мадэлі сусветнага развіцця.

Задачы геаграфіі ў даследаванні і вырашэнні глабальных дэмаграфічных, эканамічных, экалагічных, сацыяльных, палітычных праблем.

Пытанні для самакантролю

1. Сутнасць працэсаў глабалізацыі.

2. Віды глабальных праблем і галоўныя прычын іх узнікнення.

3. Глабальныя мадэлі сусветнага развіцця і роля геаграфічнай навкукі ў іх распрацоўцы.

 

Літаратура

Глобальная экологическая проблема. М.: Мысль, 1988.

Глобальная энергетическая проблема. М.: Мысль, 1985.

Глобальные проблемы современности. М.: Мысль, 1981.

Липец ЮГ.,Пуляркин В.А., Шлихтер С.Б. География мирового хозяйства: Учеб. пособие для студентов. М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 1999.



V. ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ “УВОДЗІНЫ Ў ГЕАГРАФІЮ”

З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне Назва кафедры Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)
Агульнае землязнаўства     Кафедра фізічнай геаграфіі Дапоўніць спіс літаратуры картаграфічнымі крыніцамі Спіс літаратуры дапоўнены Нацыянальным атласам Беларусі (03.10.2008, пратакол № 2)
         
         

 


[1] Выносіцца на кіруемую самастойную работу студэнтаў

[2] Матэрыял, вывучэнне якога прадугледжана пытаннямі 1-3, выносіццца на кіруемую самастойную работу студэнтаў 

[3] Матэрыял, вывучэнне якога прадугледжана пытаннем 3, выносіцца на кіруемую самастойную работу студэнтаў










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 622.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...