Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Заняткі 13. Агульнагеаграфічныя вучэнні, тэорыі і канцэпцыі (2 гадзіны)




Мэта: вызначыць асноўныя палажэнні агульнагеаграфічных вучэнняў, тэрый і канцэпцый і іх ролю ў фарміраванні сучаснага навуковага светаўспрымання.

Пытанні для абмеркавання

1. Гістарычныя асаблівасці фарміравання агульнагеаграфічных вучэнняў: аб біясферы і наасферы, прыродакарыстанні, Сусветным акіяне і інш.

2. Асноўныя палажэнні агульнагеаграфічных тэорый: геаграфічных ацэнак, раённай планіоўкі, геаграфічнага прагназавання і інш.

3. Сутнасць агульнагеаграфічных навуковых канцэпцый геаграфічнай экспертызы і праблемнага краіназнаўства.

 

Заданні

1. У форме вуснага паведамлення ці рэферата ахарактарызуйце ролю аднаго з навукоўцаў у распрацоўцы пэўнага агульнагеаграфічнага вучэння.

2. З дапамогай структурна-лагічнай схемы адлюструйце месца пэўнага агульнагеаграфічнага вучэння (тэорыі, канцэпцыі) у фарміраванні адпаведных агульнанавуковых вучэнняў (тэорый, канцэпцый).

 

Літаратура

Максаковский В.П. Географическая культура: Учеб. пособие для студентов вузов. М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 1998.

Теория и методология географической науки: учеб. пособие для студентов вузов / М.М.Голубчик [и др.]. М.: Гуманитар. изд. Центр ВЛАДОС, 2005.

Тэма 5. Сучасныя тэндэнцыі развіцця геаграфіі (4 гадзіны)

Заняткі 14. Сучасныя тэндэнцыі развіцця геаграфіі (2 гадзіны)

Мэта: выявіць асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай геаграфічнай навукі і вызначыць іх перадумовы.

Пытанні для абмеркавання

1. Экалагізацыя як важнейшая тэндэнцыя развіцця геаграфічнай навукі з другой паловы ХХ ст.

2. Матэматызацыя геаграфічных даследаванняў і стварэнне геаінфармацыйных сістэм.

3. Гуманізацыя, сацыялагізацыя і эканамізацыя як важнейшыя тэндэнцыі развіцця грамадска-геаграфічных навук.

 

Заданне

Прааналізуйце змест артыкулаў, надрукаваных у сучасных навуковых геаграфічных часопісах. Вызначце, у якой ступені знаходзяць у іх адлюстраванне пералічаныя раней тэндэнцыі развіцця геаграфічнай навукі.

 

Літаратура

Исаченко А.Г. География в современном мире. М., 1988.

Максаковский В.П. Географическая культура: Учеб. пособие для студентов вузов. М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 1998.

Мересте У.И., Нымик С.Я. Современная география: Вопросы теории.
М.: Мысль, 1984.

Теория и методология географической науки: учеб. пособие для студентов вузов / М.М.Голубчик [и др.]. М.: Гуманитар. изд. Центр ВЛАДОС, 2005.

 

Заняткі 15. Фундаментальнае і прыкладное значэнне геаграфічных даследаванняў (2 гадзіны)

Мэта: вызначыць фундаментальнае (тэарэтычнае) і прыкладное (практычнае) значэнне геаграфічных ведаў на сучасным этапе развіцця грамадства.

Пытанні для абмеркавання

1. Фундаментальнае і прыкладное значэнне геаграфічных даследаванняў на сучасным этапе развіцця грамадства і ў перспектыве.

2. Інтэграцыйныя працэсы ў геаграфіі.

3. Геаграфічная экспертыза і геаграфічны маніторынг.

 

Заданні

1. Прывядзіце доказы фундаментальнага значэння геаграфічных ведаў.

2. Пакажыце, якім чынам здабытыя геаграфічнай навукай веды, знаходзяць выкарыстанне ў практычнай дзейнасці людзей.

3. Пабудуце схему, на якой адлюструйце месца геаграфічнага маніторынга ў сістэме маніторынгавай дзейнасці грамадства.

 

Літаратура

Максаковский В.П. Географическая культура: Учеб. пособие для студентов вузов. М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 1998.

Теория и методология географической науки: учеб. пособие для студентов вузов / М.М.Голубчик [и др.]. М.: Гуманитар. изд. Центр ВЛАДОС, 2005.

 


Тэма 6. Глабальныя праблемы чалавецтва і геаграфія (2 гадзіны)

Заняткі 16. Глабальныя праблемы чалавецтва і геаграфія (2 гадзіны)

Мэта: абазначыць найбольш актуальныя глабальныя праблемы сучаснага грамадства, выявіць асаблівасці тэрытарыяльнага праяўлення дэмаграфічных, экалагічных, палітычных ды іншых праблем; на прыкладзе адной з праблем вызначыць магчымасці геаграфічнай навукі ў яе вывучэнні і вырашэнні..

Пытанні для абмеркавання

1. Сутнасць глабалізацыі як аб’ектыўнага працэса развіцця сучаснага грамадства.

2. Глабалізацыя працэсаў эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага, культурнага ідухоўнага развіцця грамадства. Узнікненне глабальных праблем.

3. Праблема распрацоўкі глабальных мадэляў сусветнага развіцця.

4. Задачы геаграфіі ў даследаванні глабальных дэмаграфічных, эканамічных, экалагічных, сацыяльных, палітычных праблем.

Заданне

Карыстаючыся прапанаванымі ў спісе літаратуры крыніцамі, падрыхтуйце на тэму “Глабальная праблема і задачы геаграфічнай навукі ў яе вывучэнні і вырашэнні” (у назве рэферата павінна быць названа адна з канкрэтных глабальных праблем сучаснасці). Напрыклад, у рэфераце на тэму “Харчовая праблема ў сучасным свеце і задачы геаграфічнай навукі ў яе даследаванні” могуць быць раскрыты наступныя пытанні:

патрэбы насельніцтва ў прадуктах харчавання;

глабальныя і рэгіянальныя патэнцыялы і прагноз вытворчасці прадуктаў харчавання;

геаграфічныя аспекты сучаснай харчовай праблемы;

магчымасці вырашэння харчовай праблемы.

 

Літаратура

Глобальная экологическая проблема. М.: Мысль, 1988.

Глобальная энергетическая проблема. М.: Мысль, 1985.

Глобальные проблемы современности. М.: Мысль, 1981.

Липец ЮГ.,Пуляркин В.А., Шлихтер С.Б. География мирового хозяйства: Учеб. пособие для студентов. М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 1999.


4.4. ТЭМАТЫКА ЛАБАРАТОРНЫХ ЗАНЯТКАЎ

па дысцыпліне “Уводзіны ў геаграфію”

(Усяго 8 гадзін)

 


Заняткі 1. “Тэрыторыя” як ключавая катэгорыя геаграфічнай навукі (2 гадзіны)

Мэта: авалодаць навыкамі вызначэння ступені гаспадарчай асвоеннасці тэрыторыі і яе абумоўленасці прыроднымі фактарамі.

Пытанні для абмеркавання

1. Сутнасць паняцця “тэрыторыя” ў геаграфічнай навуцы.

2. Фізіка-геаграфічныя якасці і ўласцівасці тэрыторыі.

3. Грамадска-геаграфічныя якасці і ўласцівасці тэрыторыі.

4. Уяўленне аб гаспадарчай асвоенасці тэрыторыі і фактарах, якія яе абумоўліваюць.

5. Віды гаспадарчай асвоенасці тэрыторыі і паказчыкі, якія характарызуюць ступень іх праяўлення.

 

Заданні

1. Вызначце і запішыце паказчыкі, якія характарызуюць асобныя віды гаспадарчай асвоенасці тэрыторыі.

2. На прыкладзе канкрэтных тэрыторый выканайце параўнальную характкрыстыку ступені іх гаспадарчайц асвоенасці для чаго:

а) абярыце дзве суадносныя паміж сабой тэрыторыі;

б) вызначце паказчыкі, якія характарызуюць ўзровень іх гаспадарчай асвоенасці па кожнаму віду асваення;

в) параўнайце паміж сабой вызначаныя паказчыкі і зрабіце высновы аб ступені асвоенасці абраных тэрыторый;

г) растлумачце прычыны, якія абумовілія адрозненні ва ўзроўні гаспадарчай асвоенасці параўноўваемых тэрыторый.

 

Тлумачэнне: у якасці тэрыторый для параўнання могуць быць абраны: адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Рэспублікі Беларусь (раёны, вобласці); асобныя краіны; адміністрацыйны раён і вобласць, у межах якой ён знаходзіцца і г.д. Паказчыкі, якія характарызуюць ступень гаспадарчай асвоенасці параўноўваемых тэрыторый, запісваюцца ў выглядзе табліцы па прапануемай ніжэй форме. У вывадах асноўная ўвага надаецца выўленню прычын, якія абумовілі розны ўзровень гаспадарчай асвоенасці параўноўваемых тэрыторый. Калі параўноўваецца ўзровень гападарчай асвоенасці адміністрацыйнага раёна і вобласці, ў межах якой ён знаходзіцца (напрыклад, Баранавіцкага раёна і Брэсцкай вобласці), то высвятляюцца прычыны, якія абумовілі больш высокі ці нізкі ўзровень асвоенасці раёна адносна сярэднеабласнога ўзроўня.

Форма










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 589.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...