Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Заняткі 1. Геаграфія як навука і вучэбная дысцыпліна (2 гадзіны)




Мэта: вызначыць сутнасць геаграфіі як навукі і вучэбнай дысцыпліны, засвоіць аб’ект і прадмет геаграфічнай навукі, яе мэты і задачы як вучэбнай дысцыпліны.

Пытанні для абмеркавання

1. Прычыны з’яўлення і разгалінавання навук. Сістэма сучасных навуковых ведаў. Сістэма геаграфічных ведаў.

2. Аб’ект і прадмет навукі. Аб’ект і прадмет геаграфіі.

3. Структура геаграфіі як навукі.

3. Мэта і задачы геаграфіі як вучэбнай дысцыпліны.

 

Заданні

Карыстаючыся прапанаванымі літаратурнымі крыніцамі, падрыхтуйце рэферат па адной з названых тэм.

Геаграфія як навука, яе аб’ект і прадмет даследавання.

Структура геаграфіі як навукі: асноўныя навуковыя напрамкі.

Геаграфія як вучэбная дысцыпліна, яе мэты і задачы.

Структура геаграфіі як вучэбнай дысцыпліны: асноўныя школьныя і вузаўскія курсы.

Тлумачэнне: тэму для напісання рэферата студэнт выбірае самастойна, падрыхтоўка рэферата папярэднічае правядзенню заняткаў.

 

Літаратура

  1. Теория и методология географической науки: учеб. пособие для студентов вузов / М.М.Голубчик [и др.]. М.: Гуманитар. изд. Центр ВЛАДОС, 2005. – С. 20-52.
  2. Максаковский В.П. Географическая культура: Учеб. пособие для студентов вузов. М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 1998. – С. 10-23.

Заняткі 2. Структура геаграфічных ведаў (2 гадзіны)

Мэта: вызначыць асноўныя структурныя элементы геаграфіі як навукі, даць характарыстыку асноўных галін і напрамкаў геаграфічнай навукі і паказаць сувязі паміж імі.

Пытанні для абмеркавання

Структура сучаснай геаграфіі.

Характарыстыка асноўных галін фізічнай і грамадскай геаграфіі.

Сувязі паміж геграфічнымі навукамі.

 

Заданні

На падставе ведаў, атрыманых на лекцыйных занятках, а таксама карыстаючыся прыведзенымі ніжэй літаратурнымі крыніцамі, пабудуйце:

схему “Сістэма геаграфічных навук” з адлюстраваннем узаемасувязяў паміж рознымі структурнымі элементамі сістэмы геаграфічных навук;

схемы “Структура грамадскай геаграфіі” ці “Структура фізічнай геаграфіі” (на выбар студэнта).

Літаратура

1. Теория и методология географической науки: учеб. пособие для студентов вузов / М.М.Голубчик [и др.]. М.: Гуманитар. изд. Центр ВЛАДОС, 2005. – С. 53-71.

2. Максаковский В.П. Географическая культура: Учеб. пособие для студентов вузов. М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 1998. – С. 24-50.

 

Заняткі 3. Крыніцы ведаў па геаграфіі (2 гадзіны)

Мэта: прааналізаваць гісторыю фарміравання крыніц ведаў па геаграфіі, азнаёміцца з асноўнай навуковай, навукова-папулярнай, даведачнай літаратурай па геаграфіі, серыйнымі, перыядычнымі, рэфератыўнымі выданнямі, падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі.

Пытанні для абмеркавання

1. Першыя навуковыя працы па геаграфіі.

2. Адлюстраванне гісторыі развіцця геаграфічнай навукі ў працах замежных і айчынных географаў.

3. Сістэма крыніц ведаў па геаграфіі.

 

Заданні

Карыстаючыся прапануемымі літаратурнымі крыніцамі выканайце наступныя заданні:

Запоўніце табліцу па форме 1.

Вызначце і запішыце ў сшытак у прапануемай ніжэй паслядоўнасці асноўныя выданні па геаграфіі:

даведачныя;

серыйныя;

перыядычныя;

рэфератыўныя;

картаграфічныя;

вучэбныя.

 

Форма 1

Працы айчынных і замежных навукоўцаў па геаграфіі

Навуковыя кірункі Навукоўцы Асноўныя навуковыя працы
1 2 3

 

 

Літаратура

1. Максаковский В.П. Географическая культура: Учеб. пособие для студентов вузов. М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 1998. – С. 397-413.

 

Тэма 2. Гісторыя геаграфіі (8 гадзін)

 

Заняткі 4. Гісторыя станаўлення геаграфіі. Класічны перыяд у развіцці геаграфічных ведаў (1 тыс. г. да н.э. — другая палавіна ХІХ ст. н.э.) (2 гадзіны)

Мэта: вызначыць падыходы да перыядызацыі гісторыі развіцця геаграфічнай навукі, сфарміраваць уяўленне аб асаблівасцях класічнага перыяду развіцця геаграфічных ведаў.

Пытанні для абмеркавання

1. Асноўныя падыходы да перыядызацыі гісторыі развіцця геаграфічных ведаў.

2. Сутнасць класічнага перыяду ў гісторыі развіцця геаграфічных ведаў.

3. Асаблівасці станаўлення геаграфіі як навукі і вучэбнай дысцыпліны ў сярэдзіне XVII ст.

Заданні

Зыходзячы з папярэдняга абмеркавання, а таксама на падставе лекцыйных матэрыялаў і знаёмства з адпаведнай літаратурай (спіс прыводзіцца ніжэй), запоўніце табліцу па прапанаванай форме 2.

Форма 2

Прыядызацыя гісторыі развіцця геаграфічных ведаў

Назва перыяда Галоўныя рысы развіцця геаграфіі як навукі і вучэбнай дысцыпліны Найбольш вядомыя прадстаўнікі геаграфічнай навукі
1 2 3

 

Літаратура

Джеймс П., Мартин Дж. Все возможные миры: История географических идей. М., 1988.

Дитмар А.Б. География в античное время: Очерки развития физико-
географических идей. М.: Мысль, 1980.

Жекулин В.С. Введение в географию: Учеб. пособие. Л.: Изд-во Ленингр. ун-та, 1989.

Мир географии. География и географы. Природная среда / Редкол.:
Г.И. Рычагов и др. М.: Мысль, 1984.

Мукитанов Н.К. От Страбона до наших дней. Эволюция
географических представлений и идей. М.: Мысль, 1985.

 

 

Заняткі 5.Пачатак новага перыяду ў развіцці геаграфічнай навукі (канец ХІХ ст.) (2 гадзіны)

Мэта: вызначыць перадумовы, якія садзейнічалі пачатку новага перыяду ў развіцці геаграфічных ведаў; сфарміраваць уяўленне аб нацыянальных навуковых геаграфічных школах.

 

Пытанні для абмеркавання

1. Сутнасць новага перыяду ў развіцці геаграфічных ведаў.

2. Характарыстыка асноўных нацыянальных навуковых геаграфічных школ: зараджэнне, прадстаўнікі, кірункі развіцця; сферы ўплыву нямецкай, брытанскай, французскай, расійскай і паўночна-амерыканскай школ.

3. Дыферэнцыяцыя геаграфічнай навукі: адасабленне і асаблівасці развіцця фізічнай і грамадскай геаграфіі.

 

Заданні

Зыходзячы з папярэдняга абмеркавання, а таксама на падставе лекцыйных матэрыялаў і знаёмства з адпаведнай літаратурай (спіс прыводзіцца ніжэй), запоўніце табліцу па прапанаванай форме 3.




Форма 3

Навуковыя школы ў сацыяльна-эканамічнай геаграфіі

Назва школы Час узнікнення, заснавальнікі Асноўныя кірункі развіцця, перыяд іх распрацоўкі, прадстаўнікі Сфера ўплыву
1 2 3 4

 

 

Літаратура

Джеймс П., Мартин Дж. Все возможные миры: История географических идей. М., 1988.

Джонстон Р.Дж. География и географы: Очерк развития англо-
амер. соц географии после 1945 г. / Пер. с англ. / Под ред. Э.Б.Алаева. М.: Прогресс, 1987.

Жекулин В.С. Введение в географию: Учеб. пособие. Л.: Изд-во Ленингр. ун-та, 1989.

Мукитанов Н.К. От Страбона до наших дней. Эволюция
географических представлений и идей. М.: Мысль, 1985.

Поросенков Ю.В., Поросенкова Н.И. История и методология географии. Воронеж: Изд-во ВГУ, 1991.

Саушкин ЮГ Географическая наука в прошлом, настоящем и
будущем. М.: Просвещение, 1980.

 

Занятки 6. Развіццё геаграфіі ў Расіі і СССР (2 гадзіны)

Мэта: вызначыць гістарычныя перадумовы станаўлення і развіцця расійскай геаграфіі, азнаёміцца з асноўнымі кірункамі яе развіцця, выявіць асаблівасці развіцця расійскай геаграфіі ў савецкі перыяд і на сучасным этапе.

Пытанні для абмеркавання

1. Асаблівасці развіцця асноўных расійскіх геаграфічных напрамкаў і школ, заснаваных у дарэвалюцыйны перыяд.

2. Праблемы развіцця геаграфіі ў савецкі перыяд.

3. Характарыстыка асноўных навуковых школ у савецкай фізічнай і эканамічнай геаграфіі.

4. Гуманізацыя, экалагізацыя і сацыялагізацыя савецкай геаграфіі ў 70-80-я гады ХХ ст.

5. Крызісныя з’явы ў развіцці савецкай эканамічнай геаграфіі ў перыяд рэфармавання сацыяльна-эканамічнага ладу ў СССР.

 

Заданні

Карыстаючыся прапанаванымі літаратурнымі крыніцамі, падрыхтуйце рэферат па адной з прапанаваных тэм.

1. Комплексны падыход да даследавання ўзаемасувязяў прыроды, насельніцтва і гаспадаркі як галоўная асаблівасць расійскай геаграфічнай школы ў ХVІІІ – пачатку ХІХ ст. (М. Ламаносаў, С. Крашэніннікаў, П. Рычкоў і інш.).

2. Уклад аднаго з навукоўцаў (напрыклад, М.Баранскага, В.Тацішчава, К.Арсеньева і інш.) у развіццё расійскай геаграфіі.

3. Характарыстыка развіцця аднаго з навуковых кірункаў у расійскай геаграфіі (напрыклад, геамарфалогіі, геаграфіі глебаў, біягеаграфіі, геаграфіі насельніцтва, геаграфіі сельскай гаспадаркі і інш.).

4. Характарыстыка развіцця асобных вучэнняў, тэрый, канцэпцый у расійскай геаграфіі (аб геаграфічнай (прыроднай) занальнасці, аб геаграфічным ландшафце, аб эканамічным раяніраванні і г.д.).

Тлумачэнне: пры напісанні рэферата неабходна ўдзяляць увагу менавіта гістарычнаму аспекту пастаўленай праблемы. Напрыклад, разглядаць не асноўныя палажэнні тэорыі эканамічнага раяніравання ў іх сучасным разуменні, а гісторыю яе распрацоўкі расійскімі эканомгеографамі.

 

Літаратура

Жекулин В.С. Введение в географию: Учеб. пособие. Л.: Изд-во Ленингр. ун-та, 1989.

Забелин И.М. Очерки истории географической мысли в СССР (1917—
1945 гг.). М.: Наука, 1989.

Мукитанов     Н.К. От Страбона до наших дней. Эволюция
географических представлений и идей. М.: Мысль, 1985.

17. Поросенков Ю.В., Поросенкова Н.И. История и методология географии. Воронеж: Изд-во ВГУ, 1991.

18. Саушкин ЮГ Географическая наука в прошлом, настоящем и
будущем. М.: Просвещение, 1980.

Заняткі 7. Асноўныя напрамкі развіцця геаграфіі на Захадзе ў ХХ ст. (новы і сучасны перыяды)(2 гадзіны)

Мэта: вызначыць асноўныя ўмовы і напрамкі развіцця геаграфічнай навукі на Захадзе ў ХХ ст.

Пытанні для абмеркавання

1. Палітычная і сацыяльна-эканамічная абумоўленасць развіцця геаграфічнай навукі на Захадзе ў ХХ ст.

2. Характарыстыка асноўных напрамкаў развіця геаграфічнай навукі (апісальна-харалагічнага, сацыяльна-палітычнага, гісторыка-геаграфічнага, матэматыка-авангардысцкага і інш.).

3. Фарміраванне прыкладной геграфічнай навукі.

 

Заданні

Карыстаючыся матэрыялам тыпавой праграмы, а таксама інфармацыей з прапанаваных літаратурных крыніц запоўніце табліцу па прапанаванай форме 4.

 







Форма 4

Асноўныя напрамкі развіцця геаграфічнай навукі на Захадзе ў ХХ ст.

 

Назва напрамку Навукоўцы-заснавальнікі і распрацоўшчыкі Асноўныя навуковыя працы Ключавыя тэарэтычныя палажэнні (ідэі)
1 2 3 4

 

Літаратура

Джеймс П., Мартин Дж. Все возможные миры: История географических идей. М., 1988.

Джонстон Р.Дж. География и географы: Очерк развития англо-
амер. соц географии после 1945 г. / Пер. с англ. / Под ред. Э.Б.Алаева. М.: Прогресс, 1987.

 

 










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 622.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...