Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Тэма 3. Метадалогія геаграфіі (2 гадзіны)




Заняткі 8. Метадалогія як вучэнне аб прынцыпах пабудовы, формах і метадах пазнання аб'ектаў навукі (2 гадзіны)

Мэта: азнаёміцца з метадалагічнымі асновамі геаграфічнай навукі і асноўнымі элементамі метадалогіі геаграфіі.

Пытанні для абмеркавання

Сутнасць метадалогіі геаграфіі.

Узроўні і структура метадалогіі геаграфіі.

Характарыстыка асноўных метадалагічных прынцыпаў геаграфіі.

Паняцце аб навуковым падыходзе ў геаграфіі. Традыцыйныя і новыя падыходы.

Паняцце аб навуковым метадзе ў геаграфіі. Класіфікацыя метадаў.

Характарыстыка асноўных метадаў пазнання ў геаграфічнай навуцы.

 

Заданні

1. На падставе ведаў, атрыманых пры вывучэнні раздзела “Гісторыя геаграфіі”, вызначце асаблівасці метадалагічнай базы, на якой грунтаваліся геаграфічныя даследаванні ў розныя перыяды развіцця геаграфічнай навукі і падрыхтуйце аб гэтым вусныя паведамленні.

2. Падрыхтуйце рэферат на адну з прапанаваных ніжэй тэм:

навуковыя падыходы ў геаграфічнай навуцы (выбіраецца адзін з пералічаных падыходаў: тэрытарыяльны, комплексны, гістарычны, тыпалагічны, сістэмны, праблемны, экалагічны, канструктыўны, паводзінскі);

навуковыя метады ў геаграфіі (выбіраецца адзін з пералічаных асобных метадаў ці група метадаў: апісальны, картаграфічны, параўнальна-геаграфічны, геаінфармацыйныя, матэматычныя, мадэліравання).

 

Літаратура

География в системе наук / Под общ. ред. В.С.Жекулина, С.Б.Лаврова.
Л.:Наука, 1987.

Исаченко А.Г. География в современном мире. М., 1988.

Мересте У.И., Нымик С.Я. Современная география: Вопросы теории.
М.: Мысль, 1984.

Теория и методология географической науки: учеб. пособие для студентов вузов / М.М.Голубчик [и др.]. М.: Гуманитар. изд. Центр ВЛАДОС, 2005.

 



Тэма 4. Фундаментальныя навуковыя паняцці, канцэпцыі, тэорыі, вучэнні геаграфіі (10 гадзін)

 

Заняткі 9. Структура навуковых геаграфічных ведаў (2 гадзіны)

Мэта: азнаёміцца з іерархіей сучасных навуковых ведаў у геаграфіі, вызначыць ролю асобных галін геаграфіі ў распрацоўцы агульнанавуковых, агульнагеаграфічных і галіновых вучэнняў, тэорый, канцэпцый.

Пытанні для абмеркавання

1. Вучэнні, тэорыі, канцэпцыі, катэгорыі (паняцці) як ключавыя элементы лагічнай структуры навуковых геаграфічных ведаў.

2. Гістарычныя асаблівасці распрацоўкі асноўных геаграфічных паняццяў.

2. Суадносіны агульнанавуковых, агульнагеаграфічных і галінова-геаграфічных паняццяў, канцэпцый тэорый, вучэнняў.

 

Заданні

1. Абапіраючыся на атрыманыя раней веды, пабудуйце лагічную блок-схему “Структура геаграфічных ведаў”, з дапамогай якой адлюструйце іерахію элементаў структуры геаграфічных ведаў, характар сувязяў паміж гэтымі элементамі, а таксама ўнутраную сутнасць кожнага з элементаў.

2. Выпішце асноўныя, вядомыя вам з школьнага курса геаграфіі, геаграфічныя паняцці, а таксама геаграфічныя заканамернасці.

 

Літаратура

География в системе наук / Под общ. ред. В.С.Жекулина, С.Б.Лаврова.
Л.:Наука, 1987.

Исаченко А.Г. География в современном мире. М., 1988.

Максаковский В.П. Географическая культура: Учеб. пособие для студентов вузов. М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 1998.

Теория и методология географической науки: учеб. пособие для студентов вузов / М.М.Голубчик [и др.]. М.: Гуманитар. изд. Центр ВЛАДОС, 2005.

 


Заняткі 10. “Тэрыторыя” як ключавая катэгорыя геаграфічнай навукі (2 гадзіны)

Мэта: вызначыць асноўныя якасці тэрыторыі як ключавога аб’екта геаграфічнай навукі.

Пытанні для абмеркавання

1. Сутнасць паняцця “тэрыторыя” ў геаграфічнай навуцы, яго шырокая і вузкая трактоўкі.

2. Фізіка-геаграфічныя якасці і ўласцівасці тэрыторыі.

3. Грамадска-геаграфічныя якасці і ўласцівасці тэрыторыі.

4. Паняцце аб тэрытарыяльным комплексе і тэрытарыяльнай (геаграфічнай) сістэме.

 

Заданні

1. Складзіце план комплекснага геаграфічнага апісання тэрыторыі.

2. Карыстаючыся матэрыяламі геаграфічных атласаў абярыце адну з тэрыторый і дайце яе комплекснае геаграфічнае апісанне.

 

Літаратура

Теория и методология географической науки: учеб. пособие для студентов вузов / М.М.Голубчик [и др.]. М.: Гуманитар. изд. Центр ВЛАДОС, 2005.

 

 

Заняткі 11. Асноўныя фізіка-геаграфічныя вучэнні, тэорыі, канцэпцыі (2 гадзіны)

Мэта: азнаёміцца з гісторыяй станаўлення і сутнасцю асноўных фізіка-геаграфічных вучэнняў, тэорый, канцэпцый.

Пытанні для абмеркавання

1. Кампанентны і комплексны падыходы да геаграфічнага вывучэння прыроды.

2. Асноўныя палажэнні вучэння аб геаграфічнай абалонцы Зямлі.

3. Сутнасць вучэння аб геаграфічнай (прыроднай) занальнасці.

4. Вучэнне аб геаграфічным ландшафце.

5. Вучэнне аб прыродна-тэрытарыяльным комплексе.

6.Асноўныя палажэнні тэорыі фізіка-геаграфічнага раянавання.

 

Заданні

1. Падрыхтуйце рэферат, у якім адлюструйце асноўныя палажэнні аднаго з фізіка-геаграфічных вучэнняў.

2. Прааналізуйце, які ўплыў на рассяленне і гаспадарчую дзейнасць людзей аказваюць вядомыя вам фізіка-геаграфічныя заканамернасці.

 

Літаратура

Анучин В.А. Географический фактор в развитии общества.  М.: Мысль, 1982.

Колесник С.В. Общие географические закономерности Земли. М., 1970.

Теория и методология географической науки: учеб. пособие для студентов вузов / М.М.Голубчик [и др.]. М.: Гуманитар. изд. Центр ВЛАДОС, 2005.

Сочава В.Б. Введение в учение о геосистемах. Новосибирск: Наука,
1978.

 

Заняткі 12. Асноўныя грамадска-геаграфічныя вучэнні, тэорыі, канцэпцыі (2 гадзіны)

Мэта: азнаёміцца з гісторыяй станаўлення і сутнасцю асноўных грамадска-геаграфічных вучэнняў, тэорый, канцэпцый.

Пытанні для абмеркавання

1. Галіновы і сістэмна-комплексны падыходы да геаграфічнага вывучэння грамадства.

2. Вучэнне аб эканоміка-геаграфічным становішчы.

3. Вучэнне аб геаграфічным (тэрытарыяльным) падзеле працы.

4. Вучэнні і тэорыі аб размяшчэнні, тэрытарыяльнай структуры і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі.

5. Вучэнне аб тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства.

 

Заданні

1. Падрыхтуйце рэферат, у якім адлюструйце асноўныя палажэнні аднаго з грамадска-геаграфічных вучэнняў (тэорыі, канцэпцыі).

2. З дапамогай структурна-лагічнай схемы адлюструйце сувязі паміж асноўнымі грамадска-геаграфічнымі вучэннямі.

 

Літаратура

Максаковский В.П. Географическая культура: Учеб. пособие для студентов вузов. М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 1998.

Теория и методология географической науки: учеб. пособие для студентов вузов / М.М.Голубчик [и др.]. М.: Гуманитар. изд. Центр ВЛАДОС, 2005.

Липец ЮГ.,Пуляркин В.А., Шлихтер С.Б. География мирового хозяйства: Учеб. пособие для студентов. М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 1999.

Саушкин Ю.Г. Экономическая география; история, теория, методы и
практика. М.: Мысль, 1973.

Хорев Б.С. Территориальная организация общества. М.: Мысль, 1981.

Чистобаев А.И., Шарыгин М.Д. Экономическая и социальная география: новый этап. Л.: Наука, 1990.










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 593.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...