Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Узровень гаспадарчай асвоенасці




Тэрыторыі Брэсцкай вобласці і Баранавіцкага раёна

 

Віды і паказчыкі асвоенасці тэрыторыі Брэсцкая вобласць Баранавіцкі раён
Сельскагаспадарчая асвоенасць: удзельная вага сельскагаспадарчых угоддзяў у агульнай зямельнай плошчы (%) узаранасць тэрыторыі (удзельная вага ворыва ў агульнай зямельнай плошчы) (%) шчыльнасць пагалоўя сельскагаспадарчай жывёлы (галоў на 100 га); кошт сельскагаспадарчай прадукцыі ў разліку на адзінку зямельнай плошчы (руб/км2)    
Транспартная асвоенасць    
...    

 

Вывад: параўнанне паказчыкаў, якія характарызуюць узровень гаспадарчай асвоенасці тэрыторыі Баранавіцкага раёна і Брэсцкай вобласці, ў межах якой ён знаходзіцца, дазваляе зрабіць наступныя высновы:

1)

2)

3)

Прычынамі, якія абумовілі выяўленыя адрозненні ва ўзроўні гаспадарчай асвоенасці, з’яўляюцца: ... .

 

Літаратура

Нацыянальны атлас Беларусі. Мн., 2004.

Регионы Республики Беларусь. Статистический сборник. Мн., 2007.

Теория и методология географической науки: учеб. пособие для студентов вузов / М.М.Голубчик [и др.]. М., 2005. С. 229-240.

 

 

Заняткі 2. Вызначэнне ролі геаграфічнага становішча ў фарміраванні фізіка-геаграфічнага і грамадска-геаграфічнага вобліку тэрыторыі (2 гадзіны)

Мэта: авалодаць навыкамі вызначэння ролі геаграфічнага становішча ў фарміраванні пэўных прыродна-тэрытарыяльных і грамадска-тэрытарыяльных комплексаў.

Пытанні для абмеркавання

1. Сутнасць паняццяў “геаграфічнае становішча”, “фізіка-геаграфічнае становішча”, “эканоміка-геаграфічнае становішча”.

2. Асаблівасці ацэнкі асобных відаў геаграфічнага становішча.

3. Агульныя і своеасаблівыя рысы геаграфічнага становішча аб’ектаў фізічнай і грамадскай геаграфіі.

 

Заданні

1. Складзіце прыкладны план характарыстыкі геаграфічнага (фізіка-геаграфічнага, эканоміка-геаграфічнага) становішча пэўнага аб’екта (возера, мацерыка, краіны, населенага пункта, прадпрыемства).

2. Дайце характарыстыку інтэгральнага эканоміка-геаграфічнага становішча канкрэтнага аб’екта і паспрабуйце ацаніць ступень яго спрыльнасці для развіцця дадзенага аб’екта.

 

Тлумачэнне: кожны студэнт выбірае індывідуальны аб’ект (канкрэтны населены пункт на тэрыторыі Беларусі, адмінстрацыйны раён, транспартную магістраль, прамысловае ці сельскагаспадарчае прадпрыемства) і, карыстаючыся картаграфічнымі і літаратурнымі крыніцамі, характарызуе асаблівасці яго транспартна-, сыравінна-, аграрна-, прамыслова-, дэмаграфічна-, рэкрэацыйна-геграфічнага і іншых відаў эканоміка-геаграфічнага становішча. Пасля чаго робіцца спробы вызначыць, наколькі спрыяльнымі ці неспрыльнымі для эканамічнага развіцця аб’екта з’яўляюцца такія асаблівасці яго эканоміка-геаграфічнага становішча.

 

Літаратура

Лаппо Г.М. Географія городов. М., 1997. С. 68-97.

Нацыянальны атлас Беларусі. Мн., 2004.

Теория и методология географической науки: учеб. пособие для студентов вузов / М.М.Голубчик [и др.]. М., 2005. С. 262-268.

 

Заняткі 3. Вызначэнне месца асобнай тэрыторыі (вытворча-тэрытарыяльнага комплекса) у геаграфічным падзеле працы (2 гадзіны)

Мэта: авалодаць навыкамі вызначэння месца асобнага вытворча-тэрытарыяльнага комплекса ў геаграфічным падзеле працы.

Пытанні для абмеркавання

1. Сутнасць паняццяў “грамадскі падзел працы” і “геаграфічны падзел працы”.

2. Прычыны і вынікі геаграфічнага падзелу працы.

3. Узроўні геаграфічнага падзелу працы.

 

Заданні

1. Абярыце канкрэтны тэрытарыяльна-вытворчы (тэрытарыяльна-гаспадарчы) комплекс (ТГК) пэўнага ўзроўню (адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку ў межах краіны, эканамічны раён, краіну)  і вызначце яго месца ў геаграфічным падзеле працы (на лакальным, міжраённым, міжабласным ці міжнародным узроўні)

2. Вызначце фактары, якія абумовілі месца дадзенага ТГК у геаграфічным падзеле працы.

 

Тлумачэнне: Вызначыць месца ТГК ў геаграфічным падзеле працы – значыць вызначыць галіны яго гаспадарчай спецыялізацыі (тыя віды гаспадарчай дзейнасці, прадукцыя якіх прызначаецца пераважна для паставак за межы дадзенай тэрыторыі, гэта значыць, што яна арыентавана на знешніх спажыўцоў). Выконваючы заданне, кожны студэнт абірае індывідуальны аб’ект даследавання: адміністрацыйны раён ці вобласць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, эканамічны раён Расіі, асобную краіну свету і, улічваючы маштабы тэрыторыі і гаспадарчай дзейнасці на ёй, вызначае месца гэтай тэрыторыі ў міжраённым, міжабласным ці міжнародным падзеле працы. Пасля гэтага выяўляюцца прычыны, якія маглі абумовіць такі характар гаспадарчай спецыялізацыі тэрыторыі. Заданне афармляецца ў сшытку пісьмова.

 

Літаратура

Брилевский М.Н. География Беларуси: учеб. пособие. Мн., 2007.

Социально-экономическая география зарубежного мира / Под ред. В.В.Вольского. М., 1998.

Максаковский В.П. Географичекая картина мира. М., 2006. Часть 2.

Теория и методология географической науки: учеб. пособие для студентов вузов / М.М.Голубчик [и др.]. М., 2005. С. 237-240.

 

Заняткі 4. Сутнасць і прынцыпы геаграфічнага раяніравання. (2 гадзіны)

Мэта: усвядоміць прычыны геаграфічнай неаднароднасці зямной паверхні і авалодаць навыкамі выяўлення асноўных прыкмет фізіка-геаграфічных і эканоміка-геаграфічных раёнаў.

Пытанні для абмеркавання

1. Сутнасць паняццяў “раён”, “раёнаўтварэнне” і “раяніраванне”.

2. Асноўныя прыкметы фізіка-геаграфічнага і эканоміка-геаграфічнага раёна.

3. Прынцыпы геаграфічнага раяніравання.

 

 

Заданне

На прыкладзе канкрэтнага фізіка-геаграфічнага ці эканоміка-геаграфічнага раёна вызначце асноўныя раёнаўтвараючыя фактары і ахарактарызуйце галоўныя якасці (прыкметы) дадзенага раёна.

 

Тлумаченне: Заданне выконваецца малымі групамі ў складзе двух-трох студэнтаў. Абіраецца канкрэтны аб’ект вывучэння (фізіка-геаграфічны ці эканоміка-геаграфічны раён) на тэрыторыі Беларусі ці іншай краіны і на падставе аналізу картаграфічных і літаратурных крыніц вызначаюцца галоўныя фактары, якія абумовілі фарміраванне дадзенага раёна. Пасля даецца характарызуюцца раёна з апісаннем яго асноўных прыкмет. Напрыклад, для эканамічнага раёна такімі прыкметамі з’яўляюцца: тэрытарыяльная цэласнасць; гаспадарчая спецыялізацыя (эканамічны профіль); комплекснасць гаспадарчага развіцця; кіруемасць.

 

Літаратура

Брилевский М.Н. География Беларуси: учеб. пособие. Мн., 2007.

Социально-экономическая география зарубежного мира / Под ред. В.В.Вольского. М., 1998.

Максаковский В.П. Географичекая картина мира. М., 2006. Часть 2.

Теория и методология географической науки: учеб. пособие для студентов вузов / М.М.Голубчик [и др.]. М., 2005. С. 117-142.


Матэрыялы

па арганізацыі кіруемай самастойнай работы студэнтаў

Раздзел 1. Геаграфія як навука і вучэбная дысцыпліна

Тэма: Геаграфія як вучэбная дысцыпліна

Мэта: вызначыць ролю геаграфічных ведаў у адукацыі сучаснага чалавека і месца геаграфіі ў адукацыйных сістэмах розных краін свету.

 

Праграма азнаямлення з матэрыялам

Мэта і задачы геаграфіі як вучэбнай дысцыпліны. Структура геаграфіі як вучэбнай дысцыпліны. Выкладанне геаграфіі ў навучалъных установах рознага тыпу ў розных краінах свету: структура, змест, методыкі. Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па геаграфіі.

Асаблівасці школьнай геаграфіі ў Рэспубліцы Беларусь: сістэма вучэбных урсаў, іх змест. Месца і роля геаграфічных ведаў у падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыей.

 

Пытанні для самакантролю

1. Сутнасць геаграфіі як вучэбнай дысцыпліны.

2. Месца геаграфічных ведаў у сучасных адукацыйных сістэмах розных краін.

3. Асаблівасці зместу геаграфічных ведаў на розных узроўнях адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Заданні

Карыстаючыся літаратурнымі крыніцамі падрыхтойце рэферат на адну з прапанаваных тэм:

1. З гісторыі развіцця школьнай геаграфіі ў адной з краін свету (краіна на выбар студэнта).

2. Асаблівасці выкладання геаграфіі ў навучальных установах рознага тыпу (на прыкладзе адной з краін свету).

 

Літаратура

Максаковский В.П. Географическая культура: Учеб. пособие для студентов вузов. М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 1998. – С. 245-272.

 










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 654.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...