Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Тэма 11. “Тэрыторыя” як ключавая катэгорыя геаграфічнай навукі




Сутнасць паняцця “тэрыторыя”. Асноўныя якасці і атрыбуты тэрыторыі. Фізіка-геаграфічныя ўласцівасці тэрыторыі. Грамадскія ўласцівасці і адносіны тэрыторыі. Ёмістасць тэрыторыі. Віды тэрытарыяльных агульнасцяў, іх першасныя элементы. Узаемасувязі элементаў і іх сістэм. Тыпы сувязяў. Патэнцыял тэрыторыі.

Прыродна-рэсурсны патэнцыял тэрыторыі.Прыродныя ўмовы і рэсурсы. Класіфікацыя прыродньтх рэсурсаў, іх тэрытарыяльныя спалучэнні. Узаемасувязь размяшчэння прыродных рэсурсаў і грамадскіх элементаў прадукцыйных сіл. Асновы комплекснай сацыяльна-эканоміка-геаграфічнай ацэнкі прыродна-рэсурснага патэнцыялу тэрыторыі.

Сацыяльна-дэмаграфічны патэнцыял тэрыторыі.Насельніцтва як прадукцыйная сіла грамадства. Дэмаграфічная сітуацыя тэрыторыі. Міграцыйная рухомасць насельніцтва. Урбанізацыя і руралізацыя тэрыторыі, фарміраванне тэрытарыяльных сістэм рассялення. Ацэнка сацыяльна-дэмаграфічнага патэнцыялу тэрыторыі.

Гаспадарчы патэнцыял тэрыторыі. Паняцце гаспадарчага патэнцыялу тэрыторыі, яго дынаміка і структура. Фарміраванне тэрытарыяльных геатэхнічных сістэм. Вытворчая, навукова-інфармацыйная, экалагічная інфраструктура тэрыторыі. Комплексная ацэнка гаспадарчага патэнцыялу тэрыторыі.

Тэма 12. Асноўныя фізіка-геаграфічныя вучэнні, тэорыі, канцэпцыі

Вучэнне аб геаграфічнай абалонцы Зямлі. Гістарычны агляд фарміравання вучэння аб геаграфічнай абалонцы. Ідэі А.Грыгор’ева аб паверхні Зямлі як якасна своеасаблівай фізіка-геаграфічнай абалонцы і гістарычных этапах яе фарміравання. Распрацоўка вучэння ў працах М.Будыка, І.Герасімава і інш. Асаблівасці працякання фізіка-геаграфічных працэсаў у межах геаграфічнай абалонкі. Праблема вызначэння граніц геаграфічнай абалонкі. Асноўныя ўласцівасці (заканамернасці) геаграфічнай абалонкі: цэласнасць, рытмічнасць, гарызантальная занальнасць, вышынная пояснасць.

Вучэнне аб геаграфічнай (прыроднай) занальнасці. Гістарычны агляд фарміравання вучэння аб геаграфічнай занальнасці. Ідэі А.Гумбальдта аб занальнасці ў прыродзе. Абгрунтаванне В.Дакучаевым занальнасці як усеагульнага закона прыроды. Развіццё вучэння аб геаграфічнай занальнасці ў працах Л.Берга, А.Грыгор’ева, І.Герасімава і інш. Уяўленне аб геаграфічным (фізіка-геаграфічным, прыродным) поясе і геаграфічнай (прыроднай) зоне, геаграфічным сектары. Азанальныя заканамернасці ў прыродзе Зямлі і іх чыннікі. Вышынная пояснасць (вертыкальная занальнасць).

Вучэнне аб геаграфічным ландшафце.Асноўныя этапы станаўлення вучэння. Распрацоўка вучэння ў розных нацыянальных геаграфічных школах. Уклад расійскіх і беларускіх географаў у распрацоўку вучэння. Розныя падыходы да вызначэння паняцця “ландшафт”. Уяўленне аб антрапагенным ландшафце. Класіфікацыі ландшафтаў.

Вучэнне аб прыродна-тэрытарыяльным комлексе.Сутнасць вучэння аб прыродна-тэрытарыяльным комплексе (ПТК)на сушы і прыродна-аквальным комплексе ў Сусветным акіяне. Фактары фарміравання ПТК. Праблема вызначэння межаў ПТК. Структура і іншыя ўласцівасці ПТК.

Тэорыя фізіка-геаграфічнага раяніравання. Сутнасць фізіка-геаграфічнага раяніравання. Растпрацоўка тэорыі фізіка-геаграфічнага раяніравання ў працах В.Дакучаева, П.Сяменава-Цян-Шанскага, Л.Берга, І.Герасімава і інш. Прыватнае (геамарфалагічнае, кліматычнае, гідралагічнае, біягеаграфічнае) і комплекснае фізіка-геаграфічнае раяніраванне. Таксанамічныя адзінкі фізіка-геаграфічнага раяніравання.

Тэма 13. Асноўныя грамадска-геаграфічныя вучэнні, тэорыі, канцэпцыі

Вучэнне аб эканоміка-геаграфічным становішчы (ЭГС).ЭГС як атры-бут кожнага аб’екта садыяльна-эканамічнай геаграфіі. Вызначэнне ЭГС. Віды ЭГС. Значэнне ЭГС для развіцця эканоміка-геаграфічных аб’ектаў. Індывіду-альнасць ЭГС. Дынаміка ЭГС і яе прычыны. Агульныя рысы ЭГС шэрагу аднародных аб’ектаў і магчымасці тыпалогіі ЭГС. Асаблівасці ацэнкі ЭГС асобных эканоміка-геаграфічных аб’ектаў. Узроўні ацэнкі ЭГС. Распрацоўка вучэння аб ЭГС у працах М.Баранскага, І.Маергойза і інш. Сувязі вучэння аб ЭГС з іншымі вучэннямі, тэорыямі, канцэпцыямі сацыяльна-эканамічнай геаграфіі.

Вучэнне аб геаграфічным (тэрытарыяльным) падзеле працы (ГПП).Вызначэнне сутнасці ГПП. Рухаючыя фактары і ўмовы існавання ГПП, яго вынікі. Узроўні (віды) ГПП. ГПП унутры краіны як аб’ектыўная аснова тэры-тарыяльнай дыферэнцыяцыі і спецыялізацыі гаспадаркі, фарміравання эканамічных раёнаў. Развіццё ГПП ва ўмовах НТР. Тэрытарыяльная інтэграцыя пра­цы. Формы і тыпы інтэграцыі. Геапрасторавыя формы сацыяльна-эканамічнай інтэграцыі: пасяленне, эканамічны вузел,раён, гаспадарка краіны, сусветная гаспадарка. Тэорыя сусветнай гаспадаркі: гісторыя станаўлення тэорыі, сучаснае ўяўленне аб сусветнай гаспадарцы. Кірункі геаграфічнага вывучэння сусветнай гаспадаркі. Уяўленне аб канцэпцыі “доўгіх хваль” М.Кандраццева. Сувязь канцэпцыі з тэорыяй сусветнай гаспадаркі.

Вучэнні і тэорыі аб размяшчэнні, тэрытарыяльнай структуры і тэ-рытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі. Этапы развіцця вучэнняў і тэорый. Суадносіны паняццяў “размяшчэнне”, “тэрытарыяльная структура” і “тэрыта­рыяльная арганізацыя”. Вузкая і шырокая трактовка паняцця “размяшчэнне”.

Тэорыі размяшчэння прадукцыйных сіл. Сутнасць тэорый і гісторыя іх развіцця.

Штандортныя тэорыі: тэорыя сельскагаспадарчага штандорта І.Цюнена і тэорыя штандорта прамысловасці І.Вебера.

Распрацоўка савецкімі эканоміка-географамі пытанняў аб сутнасці, іерархіі ікласіфікацыі тэрытарыяльна-вытворчых комплексаў (ТВК). Працы М.Баранскага, М.Каласоўскага, М.Паламарчука, Ю.Саушкіна, А.Хрушчова і інш. Стаўленне да вучэння аб ТВК на сучасным этапе развіцця сацыялъна-эканамічнай геаграфіі.

Тэорыя эканамічнага раяніравання. Суадносіны паняццяў “раёнаўтварэнне” і “раяніраванне”, Аб’ектыўнасць, няспыннасць, дынамізм працэсаў раёнаўтварэння. Эканамічнае раяніраванне як працэс івынік выяўлення і адлюстравання эканаміных раёнаў. Сутнасць паняцця “эканамічны раён” (ЭР). Прыкметы ЭР: спецыялізацыя, комплекснасцъ, кіруемасць, цэласнасць. Тыпалогія ЭР. Эканоміка-геаграфічнае раяніраванне на розных узроўнях. Галіновае і інтэгральнае эканоміка-геаграфічнае раяніраванне. Сувязь тэорыі эканамічнага раяніравання з практыкай гаспадарчага развіцця. Трансфармацыя тэорыі эканамічнага раяніравання на сучасным этапе. Уяўленне аб сацыяльна-эканамічным, палітыка-геаграфічным, гісторыка-геаграфічным, эколага-рэсурсным, прыродна-сельскагаспадарчым і іншых відах раяніравання.

Паступовая трансфармацыя тэорый размяшчэння прадукцыйных сіл у тэрыю тэрытарыяльнай структуры гаспадаркі (ТСГ).Вызначэнне ТСГ упрацах І.Маергойза, П.Алампіева, Г.Лапо і інш. Формы ТСГ. Каркасная і ачаговая ТСГ. Уяўленне аб тэрытарыяльнай структуры сусветнай гаспадаркі. Канцэпцыя апорнага каркаса тэрыторыі і яе сувязь з тэорыяй ТСГ. Тыпы апорных каркасаў. Канцэпцыя “полюсаў росту”. Паняцці “полюс росту” і “цэнтр развіцця”. Прыкладны характар канцэпцыі (планы рэгіянальнага раз-віцця і праграмы рэгіянальнай палітыкі).

Вучэніі аб тэрытарыяльнай арганізацьп вытворчасці і гаспадаркі. Сутнасць працэсаў тэрытарыяльнай арганізацыі. Паняцце фактараў тэрытарыяльнай арганізацыі. Роля НТП і яго прыярытэтных кірункаў у тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі. Узаемадзеянне фактараў. Элементы тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі.

Вучэнне аб тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства (ТАГ). ТАГ як працэс развіцця іфункцыяніравання грамадства ў часе і прасторы. Формы ТАГ. Геапрасторавыя сістэмы вытворчасці і рассялення, іх узаемасувязь. Канцэпцыі адзінай сістэмы рассялення і глабальных (сусветных) гарадоў. Уяўленне аб тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэмах (ТСЭС) як сукупнасці ўзаемазвязаных эканоміка-геаграфічных і сацыялъна-геаграфічных аб’ектаў пэўнай тэрыторыі. Атрыбуты ТСЭС: тэрытарыяльнасць, структурнасць, функцыянальнасць, дынамічнасць. Кампаненты (падсістэмы) ТСЭС: прыродныя рэсурсы, насельніцтва, вытворчая і невытворчая сферы, інфраструктура. ТСЭС рознага маштабу і рангу. Перарастанне ўялення аб ТСЭС ва уяўленне аб тэрытарыяльных грамадскіх і прыродна-грамадскіх сістэмах.










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 585.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...