Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Балада, байка, прытча як кананізаваныя жанры 2 страница




І.Волкаў літаратуры антычнасці, ранняга і позняга сярэднявечча называе ўніверсальнымі мастацкімі сістэмамі. Тлумачэнне: Чалавек ў гэтыя гістарычныя перыяды быў трывала замацаваны за нейкай замкнутай у сабе агульнасцю людзей – сям’ёй, родам, рабаўладальніцкай гаспадаркай, панскай сядзібай, сялянскай абшчынай, цэхам. Каштоўнасць чалавечага індывідуума вызначалася перш за ўсё па той лакальнай агульнасці, да якой ён належыў (князь, княжацкі дружыннік, смерд/селянін і г.д.). Гістарычны працэс рухаўся крайне марудна, незаўважна для пакаленняў, што стварала ўяўленне пра нязменнасць, наканаванасць чалавечага існавання. На гэтай аснове склаўся універсалізм – тып мастацкага засваення свету. Сучасныя ім канкрэтна-гістарычныя характары мастакі слова паказвалі як першапачаткова прадвызначаныя і магчымыя ва ўсе часы, г.зн. нязменныя. У Шэкспіра матэрыял з сярэдневяковай гісторыі браўся, каб ўвасобіць у ім характэрны змест сучаснай пісьменніку англійскай рэчаіснасці. Інш. словамі, сучасны змест выдаваўся Шэкспірам за ўласцівы ўсім эпохам, магчымы заўсёды і ўсюды. “Дзе б ні адбывалася ў яго творах дзеянне – у Італіі, Францыі, Дацкім каралеўстве,– па сутнасці, перад намі заўсёды яго мілая Англія” (Ф.Энгельс). Перавага універсальных форм доўжылася да ХVІІ ст., і толькі ў ХVІІІ ст. яно выцеснілася канкрэтна-гістарычнымі формамі. У асветніцкім мастацтве ХVІІІ ст. характары сучаснікаў ужо ўзноўлены, як правіла, у іх уласных канкрэтна-гістарычных формах.

Сутнасна іншае вылучэнне этапаў літаратурнага працэсу назіраецца ў літаратуры Новага часу. Фарміруюцца і змяняюць адзін другога літаратурныя напрамкі. Літаратурны напрамак – сукупнасць асноўных ідэйна-эстэтычных прынцыпаў, уласцівых многім пісьменнікам на працягу нейкага значнага часавага адрэзку. Творчыя прынцыпы сфарміраваны ў выглядзе тэарэтычных праграм і маніфестаў. Катэгорыя напрамку прадугледжвае аб’яднанне творцаў на аснове адзінства метаду, а таксама пэўную (большую ці меншую) падобнасць індывідуальных стыляў. З другой паловы ХVІ да другой паловы ХІХ ст. набылі развіццё шэсць вялікіх літаратурных напрамкаў: барока, класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм і натуралізм. Усе яны ахапілі не толькі сферу мастацтва слова, але і інш. віды мастацтва. Барока – гэта музыка Вівальдзі, Гендэля, Баха. Класіцызм – архітэктурны ансамбль Версаля, фасады Луўра. Сентыменталізм і рамантызм – жывапіс Фраганара, Делакруа.

Мяжа ХІХ–ХХ ст. пазначана з’яўленнем імпрэсіянізма і сімвалізма – першых літаратурных напрамкаў, што аб’яднаюцца пазней пад агульнай назвай “мадэрнізм”. У ХХ ст. зараджаюцца, існуюць і знікаюць многія мадэрнісцкія напрамкі – імажынізм, футурызм, акмеізм, экспрэсіянізм, сюррэалізм, экзістэнцыялізм, “тэатр абсурду”, “новы раман” і інш. У 1930-я гг. у савецкіх л-рах кананізуецца сацыялістычны рэалізм. На пачатку 1980-х гг. замежныя тэарэтыкі пачалі гаварыць пра новы феномен сучаснага мастацтва – постмадэрнізм. Дата яго нараджэння спрэчная, хоць большасць даследчыкаў пагаджаецца, што пераход ад мадэрнізму да постмадэрнізму адбыўся ў сярэдзіне 1950-я гг.

Літаратурны напрамак – з’ява неаднародная, ён мае цячэнні і школы. Тэрміны напрамак і цячэнне не уніфікаваны, у нек. даследчыкаў яны выступаюць сінонімамі, іншымі ж па-рознаму разумеюцца іх межы (што шырэйшае?). Мы зыходзім з таго, што літаратурнае цячэнне ёсць разнавіднасць літаратурнага напрамку (англійская “азёрная школа” як цячэнне ў рамантызме). Школа – паняцце яшчэ больш вузкае: падразумеваецца група паслядоўнікаў якога-небудзь выдатнага творцы. “Натуральная школа” ў рус. літаратуры – паслядоўнікі М.Гогаля.

Гісторыя літаратурных напрамкаў – гэта гісторыя іх суіснавання, узаемапранікнення і барацьбы. Так, ХVІІ ст. вызначалася барацьбой барока і класіцызму. У ХХ ст. палемізуюць між сабой ці не ўсе шматлікія напрамкі: экспрэаіянізм узнік як адмаўленне імпрэсіянізму, акмеізм – сімвалізму, імажынізм – футурызму. Мадэрнізм у цэлым – як рэакцыя на рэалізм.

Барацьба і змена літаратурных напрамкаў выяўляе заканамернасці развіцця літаратурнага працэсу. Разам з тым разглядаць гэтае развіццё як пераход ад аднаго напрамку да другога – значыць спрашчаць гісторыю літаратуры. “Гісторыя мастацтва – гэта не гісторыя напрамкаў. Хутчэй, гэта гісторыя таго, як мастацтва прабіваецца праз напрамкі, праз створаныя схемы”. Выдатным творцам заўжды цесна ў межах устаноўленых канонаў, рэгламентаваных прынцыпаў, патрабаванняў літаратурных маніфестаў. Яны не ўмяшчаюцца ў межы таго ці інш. напрамку. “Геній смяецца” (Лесінг) з усталяваных жорсткіх нормаў. Да таго ж – творчасць яркіх мастакоў слова нярэдка бывае багацейшай і шырэйшай за ўласныя тэорыі. Напрыклад, Заля-раманіст далёка не заўсёды пратрымліваўся высноў Заля-тэарэтыка. Тэарэтык “новага рамана” Ален Роб-Грыйе на практыцы аправяргае ўласныя мастацкія ўстаноўкі. Ён выганяў вобраз аўтара з рамана і стварыў на пачатку 1990-х аўтабіяграфічную трылогію “Раманескі”.

Барока – літаратурны і агульнамастацкі напрамак. Зарадзіўся ў Італіі і Іспаніі ў сяр. ХVІ ст. У еўрапейскіх літаратурах існаваў у ХVІІ–ХVІІІ ст. Тэрмін “барока” ўзнік у ХVІІІ ст. дзякуючы класіцыстам, якія бачылі ў ім цалкам негатыўную з’яву. Этымалогія тэрміна да канца не вызначана. 1. Жамчужына няправільнай формы. 2.Ад лац. “baroco”– разнавіднасць сілагізма, які вызначаецца асаблівай складанасцю і мудрагелістасцю. Спачатку тэрмін характарызаваў стыль у архітэктуры. З часам барока суаднеслі і з інш. відамі мастацтва. З канца ХІХ ст. даследчыкі пачалі гаварыць пра барока ў літаратуры. Барока як літаратурны напрамак вылучаюць не ўсе. Не заўважае яго, напрыклад, Г.Паспелаў. У бел. літаратуразнаўстве існаванне барока ў нацыянальным мастацтве, у тым ліку і літаратуры, абараняе А.Мальдзіс. Прадстаўнікі еўрапейскага барока: Гангары-і-Арготэ, Кальдэрон, Цірсо дэ Маліна, Кеведа (Іспанія), Тассо, Базіле (Італія), Сарэль, д’Абінье, Скюдзеры (Францыя), Кер’ю, Саклінг (Англія), ранні Ламаносаў (Расія) і інш. У бел., рус., укр. літаратурах: М.Сматрыцкі, С.Полацкі, Ф.Пракаповіч.

Росквіт еўрапейскага барока прыпадае на ХVІІ ст., якое яднае дзве вялікія эпохі – Рэнесанс і Асветніцтва. Барока, што прыйшло на змену Рэнесансу, працяглы час разглядалася як “рэакцыйнае мастацтва”, як “крок назад” – ад Адраджэння да Сярэднявечча. Слушная думка – лічыць барока сінтэзам, мастацтвам дзвюх эпох. Барока звяртаецца да зместу і формы гатычнага мастацтва (стылю ранняга Сярэднявечча), аднак пры гэтым не адмаўляецца ад рэнесансных культурных набыткаў. Прымаючы “адраджэнне” антычнай культуры, барока яе разумее інакш, чым рэнесанс. Барока робіць спробу аб’яднаць Антычнасць з хрысціянствам. Не адмаўляе і ўвагу да прыроды, але прырода разглядаецца як шлях да Бога. Барока не адкідае нават культ “моцнага чалавека”, толькі скіроўвае такога чалавека на служэнне Богу.   

Барочная мастацкая канцэпцыя гуманістычная па сваёй сутнасці. Аднак у адрозненне ад рэнесанснай, яна песімістычная. Чалавек – гэта пясчынка ў сусвеце. Жыццё – хуткаплыннае, у ім пануюць выпадак і фатум. Чалавек у творах барока губляе ранейшую (рэнесансную) цэласнасць натуры. У ім варагуюць і спалучаюцца два пачаткі: душа і цела, пачуццё і розум, прыродны пачатак і маральны імператыў.

Паэтыка літаратурнага барока яднае ў сабе разнародныя, супрацьлеглыя элементы і формы. Спалучае трагічнае з камічным, высокае з вульгарным, жахлівае з камедыйным, сімволіку з побытавым натуралізмам. Сінтэзуюцца хрысціянскія і язычніцкія элементы. Парадаксальнае сумяшчэнне несумяшчальнага. Для гэтага мастацтва не існуе ў рэчаіснасці нічога, што немагчыма было б спалучыць з дапамогаю метафары. Тыповая рыса – іншасказальнасць, якая выяўляецца праз сімвалізм, алегарызм, эмблемацізм. Барочныя пісьменнікі звярталіся да элементарных схематычных эмблем, сімвалаў і алегорый, агульназразумелых для свайго часу. Талент творцы выяўляўся ў асаблівасцях тлумачэння. Наступная рыса – ускладнёнасць. Твор, вобраз павінны быць неадназначнымі, мець некалькі тлумачэнняў.

Вылучаюць высокае, сярэдняе і нізкае барока ў адпаведнасці са зместам твораў і іх адрасатам (чытачом).

Класіцызм (ад лац. узорны, дасканалы) – літаратурны напрамак, які ўзнік у ХVІІ ст. у Францыі і існаваў у літаратуры Еўропы да сяр. ХІХ ст. Росквіт літаратуры класіцызму прыпадае на ХVІІ ст.: Малерб(паэт, пісаў оды і гімны, Рэнье(паэт), Лафантэн(байкапісец), Буало(тэарэтык), Карнэль і Расін(аўтары трагедый), Мальер(аўтар камедый) і інш. – у Францыі; Готшэд,раннія Шылер і Гётэ –Германія. У ХVІІІ ст. зараджаецца класіцызм у Расіі (М.Ламаносаў, А.Сумарокаў, Г.Дзяржавін, Д.Фанвізін). У бел. літаратуры класіцызм як напрамак не склаўся. Рысы класіцызму прысутнічаюць ў творах К.Марашэўскага (“Камедыя”), ранняга В.Дуніна-Марцінкевіча (“Ідылія”).

У класіцыстаў другі пасля творцаў Рэнесансу зварот да Антычнасці. Аднак сутнасць яго іншая. У эпоху Рэнесансу вярталася антычная радасць зямнога існавання, мастацтва сцвярджала самакаштоўнасць чалавека, уласна чалавечым зместам напаўняла абстрактны, рэлігійна-фантастычны змест хрысціянскага мастацтва. Класіцысты аб’явілі творы антычных аўтараў узорнымі і наследавалі ім. У творчасці пісьменнікаў-класіцыстаў пануе культ “класікаў” (найперш – антычных), культ розуму, нарматыўнасць і рэгламентаванасць. Як і ў антычных аўтараў, творы класіцыстаў пісаліся пераважна вершаванай мовай. Нават “Паэтыка” Буало напісана вершаванай мовай.

Сутнасць мастацтва класіцысты ўслед за Арыстоцелем бачылі ў перайманні жыцця. Аднак, пераймаючы прыроду, мастак павінен з пункту гледжання класіцыстаў кіравацца адвечнымі законамі розуму, які не залежыць ад прыроды, але вызначае ўсе яе істотныя асаблівасці. Розум дыктуе творцу існуючыя (нязменныя ў часе) тыпы чалавечых характараў, аднойчы і назаўжды адкрытыя формы мастацкай творчасці. Гістарычны канфлікт паміж сіламі вызвалення чалавека і сіламі яго падаўлення і заняволення класіцысты спрабавалі вырашыць праз інтарэсы дзяржавы, якія выступаюць разумнай і неабходнай нормай. Праўда, гэтая норма невядома кім і калі ўсталявана. У антычных аўтараў, нагадаем, яна зыходзіла ад багоў, людзі ХVІІ ст., зразумела, так думаць ужо не маглі. І.Волкаў творчыя прынцыпы класіцызму разглядае як нарматыўны класіцыстычны універсалізм (грамадскае жыццё падаецца як універсальнае – пазачасавае ў сваёй сутнасці, – яно падпарадкавана абстрактным законам розуму і ўзнаўляецца праз універсальныя – пераважна антычныя, – формы мастацкай вобразнасці.

Тэрміны класіцызм і класіцысты  з’явіліся ў савецкім літартатуразнаўстве ў 1930-я гг. У ХІХ ст. творцаў гэтага напрамку называлі “класікамі”, а часам – “псеўдакласікамі”. Рамантыкі і прадстаўнікі інш. напрамкаў палемізавалі з класіцыстамі, лічылі іх творы псеўдакласічнымі, таму малавартаснымі, недасканалымі. Наследаванне антычных аўтараў, запазычанні ў іх тэм, вобразаў не разглядалася класіцыстамі як другаснасць ці эпігонства. Тэарэтык Буало сцвярджаў, што найвыдатнейшыя нашы паэты абавязаны сваім поспехам антычным аўтарам, што Расіна выхавалі Сафокл і Эўрыпід. Старажытныя аўтары для новых пісьменнікаў – гэта “школа паэтычнага майстэрства”, заяўляў тэарэтык нямецкага класіцызму Марцін Опіц. Сваю ўвагу класіцысты скіроўвалі і на пазнейшых пісьменнікаў. Англійскі тэарэтык класіцызму Джон Драйдэнназываў “ўзорнымі” нацыянальных творцаў Спенсера, Шэкспіра, Джонсана, Бамонта, Флетчэра. Буало – Малерба, Маро, Рансара.

Станаўленне класіцызму адбывалася ў барацьбе з барока. Класіцысты рашуча адкідалі творы позняга барока – парадаксальныя, абцяжараныя дэталямі, перапоўненыя фармальнымі ўпрыгожваннямі. Ідэалам была прастата, зразумеласць, гарманічнасць пабудовы. У барочных “трагедыях жахаў” на сцэне адбываюцца крывавыя і жахлівыя падзеі. Класіцыстамі ўсё гэта пераносіцца за сцэну, паказ “фізічных дзеянняў” сурова забараняўся, таму для Карнэля і Расіна трагедыі Шэкспіра – варварскія. Пра смерць, хваробу, бітву, дуэль і да т.п. проста паведамляецца. У п’есы для гэтага ўводзіўся персанаж.

Класіцысты стварылі шэраг канонаў і правілаў, якіх павінен трымацца пісьменнік. Іерархія жанраў: высокія (трагедыя, ода, дыфірамб, паэма-эпапея, гераічная паэма), нізкія (камедыя, сатыра, эпіграма, эклога, авантурны раман). “Высокія жанры” ўзнаўлялі гістарычныя падзеі, жыццё цароў, ваенначальнікаў, міфічных герояў. “Нізкія” паказвалі паўсядзённае жыццё больш простых людзей, але не сялян і не рабочых. Для кожнага жанра рэгламентаваліся героі і мова. Мова “высокіх” жанраў была ўрачыстая, “прамоўніцкая”, насычаная кніжнай лексікай, нізкіх – больш набліжаная да размоўнай. Героі класіцыстычных трагедый прапаведавалі абавязак перад дзяржавай, патрыятызм, агульнаграмадскае ў іх перамагала асабістае (каханне, сваяцкія адносіны).

Нельга было змешваць літаратурныя роды і жанры. Жанравыя формы новай літаратуры (раман, балада, санет) ігнараваліся. Класіцыстамі ўведзены прынцып трох адзінстаўу драматургіі: адзінства часу, месца і дзеяння. А таксама – пяць элементаў сюжэту: экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка. Рацыяналізм класіцыстаў наклаў адбітак на характары персанажаў. Яны аднабаковыя (падкрэсліваецца нейкая пазітыўная ці негатыўная рыса), выразнікі пэўнай ідэі. Напрыклад, у Мальера Тарцюф – увасабленне ліцамерства, Гарпагон – сквапнасці. Класіцысты асаблівую ўвагу звярталі на выхаваўчую функцыю літаратуры. Аднак выхаванне “прыгожага густу” не было дыдактызмам і маралізатарствам. Выхоўваць чалавека павінна асалода, якую дае мастацтва.

Узнікненне мастацтва класіцызму, яго вызначальныя асаблівасці былі звязана з грамадска-гістарычным развіццём еўрапейскіх краін у ХVІІ – ХVІІІ стст., а больш канкрэтна – з нацыянальным рухам, скіраваным на палітычнае, ідэалагічнае, эканамічнае аб’яднанне краін, на чале якога станавілася абсалютная манархія.

ЭПОХА АСВЕТНІЦТВА. Эпоха (з грэч. – прыпынак) – прамежак часу ў развіцці прыроды, грамадства, навукі і інш., які мае пэўныя характэрныя асаблівасці. Эпохамі ў развіцці літаратуры лічацца Рэнесанс (ХІV – ХVІ стст.), Асветніцтва (ХVІІІ ст.). Можна сустрэць таксама выразы “эпоха Сярэднявечча”, “эпоха класіцызму, рамантызму” і інш. У дадзеным выпадку тэрмін эпоха з’яўляецца сінонімам паняццяў этап ці напрамак.

У аснове літаратуразнаўчага разумення эпохі ляжыць агульнасць філасофскіх і эстэтычных поглядаў на пабудову гарманічнага і справядлівага грамадства, на сцвярджэння ідэі свабоднага чалавека, на вызначэнне месца мастацтва ў грамадскім жыцці і спецыфікі яго сутнасці. Прадстаўнікі Рэне-сансу і Асветніцтва прапаноўвалі адрозныя шляхі ўдасканалення грамадства і чалавека. Разняволенне асобы, вера ў магчымасці “натуральнай прыроды” чалавека – у першых. У другіх – вера ў чалавечы розум, у станоўчае ўздзеянне на чалавека, на грамадства ў цэлым навуковых адкрыццяў, асветы, адукацыі.

Эпоху Асветніцтва вылучаюць ў літаратурах Францыі, Англіі, Германіі, Расіі. Прадстаўнікі – пісьменнікі-філосафы: Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо, Вальтэр, Г.Лесінг, І.Шылер, І.Гётэ, М.Ламаносаў; пісьменнікі Д.Дэфо, Рычардсон, Свіфт, Філдзінг, Бамаршэ, А.Радзішчаў, А.Грыбаедаў і інш.

У вылучэнні эпохі даследчыкі зыходзяць з блізкіх філасофска-эстэтычных поглядаў яе прадстаўнікоў. Разам з тым погляды могуць мець адрозненні, часам істотныя (напрыклад, ідэалісты А.Шэфстберн (англ.), Ф.Шылер і матэрыяліст Д.Дзідро). Асаблівасці мастацкіх твораў тут не выступаюць вызначальнымі. Тэрмін эпоха можа аб’ядноўваць пісьменнікаў розных творчых метадаў і напрамкаў, што і назіраецца ў Асветніцтве. Так, пісьменнік-класіцыст М.Ламаносаў праз “асветніцкае” светабачанне збліжаецца з прадстаўнікамі расійскага сентыметналізму А.Радзішчавым, А.Грыбаедавым. Лесінг, Гётэ, Шылер у нямецкай літаратуры прадстаўляюць класіцызм (ранні этап творчасці), сентыменталізм і рамантызм.

У ХVІІІ ст. у еўрапейскіх літаратурах суіснавалі такія літаратурныя напрамкі як барока, класіцызм, сентыменталізм, рамантызм. Аднак з паняццем Асветніцтва яны звязаны не ўсе. У параўнанні з барока і класіцызмам Асветніцтва новая па сваёй філасофскай і эстэтычнай сутнасці з’ява. У адрозненне ад мастакоў Рэнесансу і класіцыстаў, якія запазычвалі сюжэты і герояў з папярэдніх этапаў мастацкай культуры, асветнікі звярнуліся да той рэчаіснасці, што іх акружала, інш. словамі – бралі матэрыял для вобразнага ўвасаблення з жыцця. Менавіта яны зрабілі істотны крок да збліжэння літаратуры з жыццём. Адзін з важнейшых творчых прынцыпаў пісьменнікаў-асветнікаў – канкрэтна-гістарычная дэталізацыя мастацкага вобраза. Гэты прынцып свядома супрацьстаўляўся універсалісцкаму выкарыстанню класіцыстамі гатовых, створаных папярэднікамі форм. Адзін з тэарэтыкаў Асветніцтва (Хогарт) палемічна сцвярджаў, што такі прынцып “больш карысны, чым адвечны пафас і сумнае паўтарэнне сцёртых, збітых сюжэтаў Бібліі і недарэчных гісторый пра язычніцкіх багоў”.

У літаратуры Асветніцтва вылучаюцца два кірункі: інтэлектуальны (Свіфт, Філдзінг, Дзідро, Лесінг, Хогарт) і сентыментальны (Стэрн, Русо, ранні Гётэ). Першы з іх прапаведаваў розум, інтэлект як беспамылковы крытэрый ісціны ў чалавечым існаванні, як галоўны сродак пазбаўлення ад усіх недахопаў у грамадскім і асабістым жыцці чалавека. Другі – гэтую ролю адводзіў пачуццю, бачачы ў ім надзейны сродак пабудовы гарманічных адносін паміж людзьмі. Сентыментальны кірунак заявіў аб сабе пазней, чым інтэлектуальны, і з’яўляўся, па сутнасці, рэакцыяй на асноўную філасофскую ідэю папярэднікаў. Сентыменталісты шукалі апору ў філасофскіх тэорыях Юма, Русо, Гердэра, якія за аснову бралі не розум, а пачуццё і веру.

Рысы асветніцкага светабачання прысутнічаюць таксама ў прадстаўнікоў рамантызму. Аднак яны, у адрозненне ад інтэлектуалістаў і сентыменталістаў, у цэнтр увагі паставілі не розум і пачуццё, а творчую здольнасць генія. Мастацтва пачало ў самім сабе шукаць сродак пазбавіць чалавецтва ад бед.

Мяжа ХІХ–ХХ ст. пазначана з’яўленнем імпрэсіянізма і сімвалізма – першых літаратурных напрамкаў, што аб’яднаюцца пазней пад агульнай назвай “мадэрнізм”. У ХХ ст. зараджаюцца, існуюць і знікаюць многія мадэрнісцкія напрамкі – імажынізм, футурызм, акмеізм, экспрэсіянізм, сюррэалізм, экзістэнцыялізм, “тэатр абсурду”, “новы раман” і інш. У 1930-я гг. у савецкіх ларатурах кананізуецца сацыялістычны рэалізм. На пачатку 1980-х гг. замежныя тэарэтыкі пачалі гаварыць пра новы феномен сучаснага мастацтва – постмадэрнізм. Дата яго нараджэння спрэчная, хоць большасць даследчыкаў пагаджаецца, што пераход ад мадэрнізму да постмадэрнізму адбыўся ў сярэдзіне 1950-я гг.

Сентыменталізм (ад франц. пачуццё) – літаратурны напрамак другой паловы ХVІІІ – пач. ХІХ ст. Характарызуецца імкненнем узнавіть свет пачуццяў простага чалавека і выклікаць спачуванне да герояў у чытача. Тэрмін пайшоў ад назвы ранама анг. пісьменніка Лорэнса Стэрна “Сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі” (1768 г.). Пісьменнікі: С.Рычардсон (“Памела”, “Кларыса”), О.Голдзінг, Л.Стэрн (“Жыццё і думкі Трыстама Шэндзі”) – (Англія);Гётэ, Шылер, Жан Поль (Германія); Ж.–Ж.Русо (“Юлія, або Новая Элаіза”, “Споведзь”), Д.Дзідро (“Жак-фаталіст”, “Манашка”) – у Францыі. М.Карамзін, А.Радзішчаў – у Расіі.

У адрозненне ад барока і класіцызму эстэтычныя прынцыпы сент-му не знайшлі закончанага выяўлення ў тэорыі. Сентыменталісты не стварылі літаратурных маніфестаў, не вылучылі яркіх ідэолагаў і тэарэтыкаў, як Буало ў класіцыстаў, Шлегель у рамантыкаў, Заля ў натуралістаў. Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо, Вальтэр, Г.Лесінг, І.Шылер, І.Гётэ, М.Ламаносаў выступаюць у першую чаргу тэарэтыкамі асветніцкага светапогляду, а не творчых прынцыпаў новага літаратурнага напрамку. Нек. даследчыкі не разглядаюць сент-м як самастойны напрамак, называюць яго перадрамантызмам. Адзнакі сентыменталізму: пачуццё як асноўная чалавечая каштоўнасць і вымярэнне, меланхалічная мройнасць, песімізм, эмацыянальнасць. Сент-м зараджаецца як негатыўная рэакцыя на асветніцкі рацыяналізм. Культу розуму, які панаваў у класіцызме і асветніцтве, сент-м супрацьпаставіў культ пачуцця. Знакамітае выслоўе рацыяналіста Рэнэ Дэкарта “Я мыслю, значыць, існую” Ж.-Ж Русо перафразіраваў: “Я адчуваю, значыць, існую”.Розум можапамыляцца, пачуццё – ніколі” (Ж.-Ж.Русо). Русо абапіраўся на філасофію агнастыцызму англійскага мысліцеля Дэвіда Юма, які паставіш пад сумненне бязмежныя магчымасці розуму. Па Юму ўсе разумовыя ўяўленні чалавека пра свет могуць быць памылковымі. Маральныя ацэнкі людзей заснаваны не на парадах розуму, а на эмоцыях або “актыўных адчуваннях”.

Наватарства: Сентыменталісцкі культ пачуцця абумоўліваў больш шырокую, чым у класіцыстаў, цікавасць да ўнутранага свету чалавека, да псіхалогіі. Знешні свет каштоўны настолькі, наколькі ён дае магчымасць выявіць багацце ўнутраных перажыванняў людзей. Адсюль зварот да тэм, якія выклікаюць глыбокія перажыванні як у аўтара, так і ў чытача. Апісваюцца пакуты адзінокага чалавека, няшчаснае каханне і г.д. Герой у сент-аў дэмакратызуецца. Гэта – ардынарны чалавек, як правіла, прадстаўнік ніжніх слаёў насельніцтва. Ён чуллівы, сціплы, з глыбокімі пачуццямі. Просты чалавек ў творах сент-аў можа цярпець ад свавольства багатых, але ён здатны станоўча ўплываць на апошніх. Сюжэт “Памелы” С.Рычардсона: служанку Памелу хоча спакусіць яе гаспадар. Яна адхіляе ўсе дамаганні. Сквайр Б. пераконваецца ў дабрачыннасці дзяўчыны, пачынае Памелу паважаць, а з часам кахаць яе па-сапраўднаму. У канцы рамана героі жэняцца. Героі твораў часта выступаюць дзівакамі, людзьмі зусім непрактычнымі, нерыстасаванымі да жыцця. Пісьменнікі рэзка не супрацьстаўляюць “станоўчых” і “адмоўных” персанажаў. “Чалавек з усёй праўдай яго натуры” (Ж.-Ж.Русо).

Адкідаецца класіцыстычная іерархія жанраў. У эпасе пануючыя жанры: падарожныя нататкі (“Сентыментальнае падарожжа...” Стэрна, “Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву” А.Радзішчава), эпісталярны раман (“Пакуты юнага Вертэра” Гётэ). З’яўляецца сямейна-побытавая аповесць (“Бедная Ліза” Карамзіна). У эпічных творах важную ролю іграюць элементы споведзі (магчымасць глыбокага раскрыцця ўнутранага свету чалавека). Жанры лірыкі: элегія, ідылія, пасланне (выдатныя англійскія лірыкі Дж.Томсан, Юнг, Грэй, Голдзінг). У драматургіі сінтэзуюцца элементы камедыі і трагедыі (“мяшчанская драма”, “сур”ёзная камедыя”, “слязлівая камедыя”). Адкідаецца таксама кампазіцыйны канон (пяць элементаў сюжэту). Творы будуюцца не па правілах строгай лагічнасці і прапарцыянальнасці, а досыць вольна. Пашыраецца роля пейзажу, які выступае сродкам выяўлення перажыванняў і настрою герояў. Пейзажы ў сваёй большасці вясковыя. Яны выяўляюць сабой сельскія могілкі, руіны, маляўнічыя куточкі, што выклікае меланхалічны настрой. Дэмакратызуецца таксама мова твораў. Яна становіцца зразумелай для шырокіх слаёў насельніцтва. У цэлым знікаюць уласцівыя класіцызму рытарычная квяцістасць, архаічнасць. Выяўляецца цікавасць да фальклору.

Рамантызм– літаратурны напрамак, які ўзнік у канцы ХVІІІ ст. і існаваў у літаратурах Еўропы і Амерыкі ў першай палове ХІХ ст. Этымалонія тэрміна звязана са словамі раманс і раман. У ХVІІ ст. сустракаюцца вызначэнні “рамантычны”, якім характарызуюць творы, напісаныя раманскімі мовамі. На радзіме рамантызму, у Германіі, існавалі дзве школы: йенская (браты Ф. і А.Шлегель, Л.Цік, Наваліс, В.Вакенродэр) і гейдэльберзкая (браты Грым, Л.Арнім, К.Брэнтано). Гофман, Шамісо, Клейст не належалі ні да якой школы. Выдатнымі асобамі прадстаўлены рамантызм у французскай літаратуры (Шатабрыян, Мюсэ, Гюго, Жорс Санд і інш.). У англійскай – Байран, Шэлі, Вордсварт, Колрыдж і г.д. Рух рамантыкаў канца ХVІІІ– пачатку ХІХ ст. быў адным з самых моцных і прадуктыўных. Прычыны: меў месца не толькі ў літаратуры, мастацтве, а і ў філасофіі, палітыцы, эканоміцы.

Ф.Шлегель лічыў, што рамантызм быў народжаны Французскай рэвалюцыяй 1789 г., філасофіяй Фіхтэ і “Вільгельмам Мейстэрам” Гётэ. Рэвалюцыя, якая пачалася пад лозунгамі “Свабода”, “Роўнасць”, “Братэрства”, хутка ператварылася ў тыранію рэвалюцыянераў-дыктатараў. Марат і Робесп’ер сцвярджалі, што толькі рэвалюцыйная тыранія і гільяціна здольны прывесці да мэты, якой было аб’яўлена “шчасце мас”. “Свабода сумлення” прывяла да таго, што гвалтоўна зачыняліся храмы, святары праганяліся і нават жорстка забіваліся. Расчараваннем змянілася надзея на абнаўленне грамадства. Падзеі грамадскага жыцця (рэвалюцыя ў Францыі і вайна за вызваленне ў Амерыцы 1812–1814 гг) аказалі дваістае ўздзеянне. З аднаго боку, яны паказалі выніковасць актыўнага дзеяння. З другога – нараджалі трагічнае адчуванне адзіноты і бездапаможнасці чалавека ў рэальным свеце.

Эстэтычныя прынцыпы рамантыкаў адлюстраваны ў шматлікіх тэарэтычных працах і маніфестах. Найбольш значныя: “Фантазіі пра мастацтва” (1799) Вакенродэра, “Фрагменты” (1797–1800) Шлегеля, “Хрысціянства, або Еўропа” (1799) Наваліса, прадмова да другога выдання “Лірычных балад” (1800) Водсварта, “Пра літаратуру” і “Пра Германію” (1800 і 1810) Жэрмэны дэ Сталь, прадмова да драмы “Кромвель” (1824) Гюго.

Рамантызм задумваўся як антыкласіцыстычны напрамак. “Ударым молатам па тэорыях, паэтыках і сістэмах”, – заклікаў Гюго. Рамантыкі адстойвалі абсалютную свабоду творчасці. Паэт – прарок, талент яго не падуладны ніякім законам, якія прыняты звычайнымі людзьмі, ён вышэйшы за іх. Рамантыкі верылі ў магчымасць перасатварэння свету з дапамогай мастацтва, марылі пра Залаты век, які стане рэальнасцю з дапамогай творчага Я мастака. Асаблівасці: у літаратуры рамантыкаў не культ Антычнасці, а прызнанне значнасці Сярэднявечча (“То былі прыгожыя, прывабныя часы, калі Еўропа была адзінай хрысціянскай краінай” – Наваліс). У культуры і мастацтве Сярэднявечча рамантыкі шукалі таямнічае, містычнае, экзатычнае. Цікавасць да Усходу (“Усходнія матывы” Гюго, “Яўрэйскія мелодыі” Байрана, “Крымскія санеты” А.Міцкевіча). Асаблівая ўвага надавалася хрысціянскім матывам і вобразам (“Маісей” Віньі, “Каін” Байрана, “Марыя” Т.Шаўчэнкі). Гюго быў упэўнены, што хрысціянства нарадзіла рамантызм.

Асноўная ўвага надавалася не рацыянальнаму, а пачуццёваму, эмацыянальнаму (падабенства з сент-м). “Свет душы святкуе перамогу над знешнім светам” (Гегель). Імкненне раскрыць і ўзнавіць унутраны свет чалавека з яго асабістымі перажываннямі і схільнасцямі, прасачыць “логіку пачуццяў” – адна з найхарактэрнейшых рыс напрамку. Адрозненні ад сент-аў: прызнаецца еднасць пачуцця і розуму, эмоцыі і ідэі. Намагаліся ахапіць унутранае жыццё чалавека ва ўсёй паўнаце, прасачыць зрухі як сэрца, так і розуму. Асаблівае месца займае каханне. Толькі закаханы бачыць, сцвярджалі рамантыкі. З гэтым пачуццём звязвалі глыбіню духоўнага зместу асобы. У рамантыкаў каханне стала адухоўленым, здольным на самаахвяраванне. Прырода становіцца нібыта дзейнай асобай твораў. Вакенродер называў дзве мовы ў свеце – мову Бога і мову прыроды. Тэма прыроды адна з галоўных у творах Байрана, Наваліся, Ф.Купера. Цікавасць да сапраўднай, а не міфалагізаванай, як у класіцыстаў, нацыянальнай гісторыі. У раманах В.Скота жыццё дзяржавы ўпершыню з’ядналася з жыццём персанажа. Разам з тым зварот да мінулага часта прыводзіў да ідэалізацыі прайшоўшых часоў. Там шукаўся ідэал.

Ідэал ў рамантыкаў існуе па-за рэальным жыццём. Двухсветавасць рамантызму: свет рэальны, сапраўдны, і свет ідэальны, створаны фантазіяй. Ідэальны свет, свет мар пісьменніка-рамантыка, існуе паралельна са светам будзённым. Мастацтва “можна разглядаць толькі ў яго сувязі з ідэалам прыгожага” (А.дэ Віньі). Мастацтва “не ёсць узнаўленне рэальнай рэчаіснасці, а пошук ідэальнай праўды” (Ж.Санд). Ідэальны свет часта набывае формы фантастыкі і казкі (яркі прыклад творы Гофмана). Два светы рэдка існуюць у гарманічнай еднасці. Творца адчувае разлад паміж марай і рэальнасцю. Героі твораў спасцігаюць марнасць спадзяванняў чалавека на шчасце, яны адзінокія ў свеце і незразуметыя ім, поўняцца сусветнай тугой (мировая скорбь). Узнаўляючы рэальны свет, рамантыкі часта звярталіся да такіх мастацкіх сродкаў як іронія і гратэск.

Рамантызм узбагаціў сістэму літаратурных жанраў. Нараджаецца гістарычны раман (заснавальнік яго Вальтэр Скот), ліра-эпічная паэма (Байран, Шэллі, Пушкін, Пецефі, Шаўчэнка), фантастычная аповесць (Гофман, По). З рамантызмам звязаны росквіт лірыкі, якая ў час рацыяналістычнай літаратуры адышла на другі план. Рысы рамантызму (суб’ектыўнасць, лірызм, “два светы”, “сусветная туга”, рамантычная іронія, гратэск) прысутнічаюць практычна ва ўсіх жанравых формах.

Рэалізм (ад франц. рэальны, рэчыўны) літаратурны напрамак, які характарызуецца праўдзівым і ўсебаковым узнаўленнем рэчаіснасці на аснове тыпізацыі жыццёвых з’яў. Тэрмін з”явіўся ў ХІ–ХІІ ст. Ён быў звязаны з адным з тагачасных філасофскіх напрамкаў (рэалісты і наміналісты). У Новы час пра рэалізм у літаратуры загаварыў Д.Дзідро. Аднак нават у ХІХ ст. паняцце “рэалізм” не вызначалася тэрміналагічнай выразнасцю. Дыскусійным да гэтага часу застаецца ў літаратуразнаўстве пытанне пра часавыя межы рэалізму. Згодна з першай канцэпцыяй, рэалізм заявіў пра сябе ў мастацтве ў эпоху Рэнесансу (“гуманістычны” і “гратэскны рэалізм” Шэкспіра, Сервантэса, Рабле). Другая канцэпцыя звязвае рэалізм з ХVІІІ ст. – так званы асветніцкі рэалізм (Дэфо, Свіфт, Фільдзінг, Вальтэр, Дзідро, Лесінг, Бамаршэ). Асобныя даследчыкі рысы рэалізму знаходзілі нават у антычным мастацтве (канцэпцыя, па якой уся гісторыя сусветнага мастацтва зводзілася да гісторыі развіцця рэалізму). Сёння рэалізм успрымаецца як адна з магчымых форм (побач з многімі іншымі) узнаўлення жыцця. В.Жырмунскі, Д.Благой, М.Конрад тэорыі “антычнага”, “гуманістычнага”, “асветніцкага” рэалізму лічылі неправамернымі. У творах пісьменнікаў гэтых эпох прысутнічае імкненне да праўдзівага ўзнаўлення жыцця. Аднак жыццепадобнасць толькі адзін з момантаў у сістэме рэалізму. В.Жырмунскі зазначаў, што Шэкспіра, Рабле, Сервантэса можна назваць рэалістамі ў шырокім сэнсе слова, як пісьменнікаў, што больш ці менш праўдзіва адлюстроўвалі рэчаіснасць. Калі прызнаць правамернасць тэрміна тып творчасці, то тып творчасці згаданых аўтараў будзе рэалістычным.










Последнее изменение этой страницы: 2018-05-29; просмотров: 286.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...