Студопедия КАТЕГОРИИ: АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Лірыка. Паняцце пра лірычнага героя. Ролевы герой. Віды лірыкі.
Лірыка – выяўленчы (выразительный) род літаратуры. Прадмет лірыкі ў рэальным жыцці – унутраны свет чалавека ў яго руху, працэс мыслення і ўнутраных перажыванняў. Іншымі словамі: лірыка – адзін з трох родаў літаратуры, які адлюстроўвае рэчаіснасць праз суб’ектыўнае выяўленне пачуццяў, перажыванняў аўтара. Л.І. Цімафееў: “…гаворачы, што лірыка адлюстроўвае жыццё, малюючы канкрэтныя перажыванні чалавека, выкліканыя жыццём, мы павінны разумець, што паняцце “перажыванні“ не варта разумець вузка: у яго ўваходзіць любая эмоцыя, выкліканая любымі абставінамі жыцця. І філасофская думка, і любоўнае захапленне, і палітычнае выказванне – усё гэта перажыванні, якія маюцьтолькі розны характар па сваім змесце ў тым выпадку, калі яны паказаны як канкрэтныя людскія пачуцці і думкі, якія маюць суб’ектыўную эмацыйную афарбоўку”. В. Бялінскі: “Усё, што цікавіць, хвалюе, выклікае захапленне і сум, мучыць, трывожыць, словам, усё, што складае змест духоўнага жыцця суб”екта, усё, што уваходзіць у яго, узнікае ў ім, – усе убіраецца лірыкай, як законны яе набытак”. Праўда, Бялінскі разглядае ўсё гэта не як прадмет мастацка-творчага засваення, а як уласны змест лірычных твораў. На яго погляд, прадметам літаратуры можа быць толькі матэрыяльна-прадметны свет, што тое, з’яўляецца прадметам для эпасу: “Прадмет тут не мае цаны сам па сабе, але ўсё залежыць ад таго, якое значэнне надае яму суб”ект”. Многія даследчыкі таксама лічаць, што зместам лірычнага твора выступае суб’ектыўны свет самога паэта. Аргумент: лірычны змест падаецца часцей за ўсё як уласныя перажыванні і думкі паэта. Аднак (!) стан душы паэта, яго думкі – выяўленне не толькі асабістага, але і выяўленне таго, чым жыве грамадства ці частка грамадства. Носьбіта перажывання, выражанага ў лірыцы, прынята называць лірычным героем. Гэты тэрмін, уведзены Ю. Тынянавым у артыкуле 1921 г. “Блок”, укараніўся ў літаратуразнаўстве і крытыцы (побач з сінанімічнымі яму словазлучэннямі “лірычнае я”, “лірычны суб’ект”). Заўвага: Тэрмін лірычны герой прыняты не ўсімі. Аб лірычным героі гавораць не толькі пры аналізе асобнага верша, але і іх цыклаў (лірычны герой “Іранскага дзённіка” П. Панчанкі), а таксама ўсёй творчасці паэта. Гэта – вельмі спецыфічны вобраз чалавека, які прынцыпова адрозніваецца ад вобразаў апавядальнікаў, пра ўнутраны свет якіх мы, як правіла, нічога не ведаем, і персанажаў эпічных і драматычных твораў, якія абавязкова дыстанцынаваны ад пісьменніка. Праўда, у эпасе таксама нярэдкая з’ява – узнаўленне рэальных падзей з жыцця аўтара. Гэта “На ростанях” Я.Коласа. “Трывожнае шчасце” І.Шамякіна. Аднак у эпасе жыццё творча засвойваецца з боку яго аб’ектыўнасці, матэрыяльнасці, г. зн. праз характары персанажаў, падзеі, у якіх прымае ўдзел герой. Так, Лабановіч у Коласа працуе ў школе, кантактуе з самымі рознымі людзьмі, седзячы ў турме, ён думае, разважае, спрачаецца і вучыцца ў бальшавіка Галубовіча. Як бачым, рэчаіснасць у трылогіі ўзнаўляеццапраз формы матэрыяльна-аб’ектыўнага быцця. У лірыцы рэчаіснасць творча засвойваецца з боку ўнутранага, суб’ектыўнага быцця чалавека, як працэс яго ўнутранага духоўнага жыцця, як форма суб’ектыўнага перажывання. Гэты працэс замацаваны за суб’ектам, за лірычным героем. Верш“Хмары” напісаны ў 1910 г., калі Я.Колас знаходзіўся ў турме: Хмары, хмары, што на небе Ходзіце гарамі! Каб меў крылле, паляцеў бы Я на волю з вамі. Паляцеў бы ў край свой родны, Дзе так сэрцу міла, Дзе я вырас, дзе мне радасць Моладасць суліла. Паляцеў бы ў луг, дзе Нёман Бераг точыць, мые, Дзе гамоняць з ветрам-бурай Дубы векавыя. ...Хмары, хмары, што на небе Ходзіце гарамі! Чаму я не маю крылляў? Чаму я не з вамі? Лірычнае перажыванне не тоеснае таму, што было перажыта паэтам як біяграфічнай асобаю. Лірыка не проста ўзнаўляе пачуцці паэта, яна іх трансфармуе, узбагачае, стварае па-новаму, узвышае і “облагоражівает”. Аўтар ў працэсе творчасці часта стварае сілай ўяўлення тыя псіхалагічныя сітуацыі, якіх у сапраўднасці зусім не было. Літаратуразнаўцы неаднаразова пераконваліся, што матывы і тэмы лірычных вершаў А.Пушкіна не заўсёды адпавядаюць фактам яго асабістага лёсу. Лірычна выражаныя перажыванні могуць належыць як самому паэту, так і іншым, непадобным на яго асобам. Лірыку, у якой выражаюцца перажыванні асобы значна адрозніваюцца ад аўтара, называюць ролевай. А гэта азначае, што мае права на існаванне і паняцце ролевы герой. Так Янка Купала ў сваім першым, надрукаваным у 1905 годзе ў газеце “Северо-Западный край” вершы выступае ад імя мужыка: Што я мужык, усе тут знаюць, І, як ёсць гэты свет вялік, З мяне смяюцца, пагарджаюць, – Бо я мужык, дурны мужык.
Чытаць, пісаць яне ўмею, Не ходзіць гладка мой язык, Бо толькі вечна ару, сею, – Бо я мужык, дурны мужык.
А вось вершы Янкі Купалы Ляўкоўскага цыклу:
Мой мілы таврыш, мой лётчык, Вазьмі ты з сабою мяне! Я – ведай – вялікі ўжо хлопчык І ўмею ўжо лётаць у сне.
Мне мама сягоння казала, Што стукнула мне ўжо сем год, Табе гэта, можа , і мала, А мне ляцець толькі ў палёт. (Хлопчык і лётчык. 1935) Я – калгасніца Маладая, Жыву весела, Ані дбаю.
Мае дзетачкі Паозна-рана І накормлены, І прыбраны. (Я–калгасніца. 1934) Аднак магістраллю лірычнай творчасці з’яўляецца паэзія не ролевая, а аўтапсіхалагічная: вершы, якія ўяўляюць сабой акт прамога самавыражэння паэта. У лірыцы асаблівую ролю іграюць ускосныя, пераносныя і іншасказальныя значэнні слова: метафары, метаніміі, сімвалы, алегорыі, увогуле вобразныя магчымасці нацыянальнай мовы. Асаблівую функцыю выконвае вершаскладанне. Рытм, рыфма. Паўторы. Інверсія. Мова лірычнага твора лаканічная. Памер твораў – невялікі. Бялінскі ў свой час заўважыў, што існуюць лірычныя вершы, якія “не нясуць у сабе асаблівага сэнсу, хоць і не пазбаўлены звычайнага, выяўляюць сабою бясконца значны сэнс адной музычнасцю сваіх радкоў”. У В.Брусава: Тень несозданных созданий Колыхается во сне, Словно лопасти латаний На эмалевой стене. Фиолетовые руки На эмалевой стене Полусонно чертят звуки В звонко-звучной тишине. (Творчество). Лірыка ў сучасным літаратуразнаўстве падзяляецца на наступныя фіды: – філасофска-медытанаўную, – грамадзянскую, – прыродаапісальную (пейзажную), – інтымную (любоўную). Філасофска-медытатыўныя жанры (медытацыя, стансы, пасланне, ямбы, элегія) Медытацыя – жанр філасофскай лірыкі, у якім перадаецца глыбокі роздум паэта аб некаторых важных праблемах (жыццё і смерць, дружба і каханне, чалавек і прырода). Асаблівае пашырэнне набыў гэты жанр у паэзіі сентыменталістаў і рамантыкаў. Медытацыі пісалі Я.Баратынскі, А.Пушкін, М.Лермантаў, Ф.Цютчаў, у савецкі час – А.Блок, М.Забалоцкі, М.Рыльскі, А.Малышка, Д.Кагульдзінаў, Э.Межалайціс. У беларускай паэзіі заняла значнае месца ў творчасці М.Багдановіча. Аўтар “Вянка” разважаў пра сутнасць жыцця і смерці, пра класавы пвадзел грамадства, пра ўзаемадносіны паміж людзьмі (… Шмат у нашым жыцці ёсць дарог”, “Мяжы”, “… Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы”). Медытацыя сустракаецц ў Я.Купалы (“… Пакіньма напуста на лёс своё свой наракаць”, “Мая навука”), А.куляшова (вершаваны цыкл “Маналог”), П.Макаля (“… Век з рэактыўнай хуткасцю імкне”), А.Вярцінскага (“Дзівак чалавек”, “… Абрастаем”) і інш. Стансы – верш-роздум. Стансы – невялікі лірычны верш-медытацыя, напісаны чатырохрадкоўямі, кожны з якіх мае сэнсавую і кампазіцына-сінтаксічную завершанасць, адасобленасць ад іншых. У сусветнай літаратуры стансы пісалі Дж. Байран, А.Пушкін, С.Ясенін, М.Багдановіч. Пасланне – эпісталярна-публіцыстычны верш, напісаны ў форме звароту да нейкай рэальна існуючай асобы (ці многіх асоб). Нярэдка набывае фрму маналагічнай прамовы-развагі або адкрытага ліста да каго-н. Првчым аб’кт паслання падчас цікавіць паэта не столькі сам па сбе, колькі тым, што дае падставу паразважаць пра пэўныя сацыяльна-палітычныя, гістарычныя або мастацтвазнаўчыя праблемы. Вольна адчуваў сябе бадай ва ўсіх жанравых разнавіднасця паслання Я.Купала. Ямбы –напісаныя ямбічнымі памерамі сатырычныя вершы, у якіх баявітае выкрыццё адмоўнага, аджылага спалучаецца з паэтычным ухваленнем станоўчага, новага. Як асобны жанр ямбы ўзніклі ў Старажытнай Грэцыі, пашырэнне набылі ў Францыі падчас буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі (сатырычная кніга А.Барб’е “Ямбы”). Цыкл філасофска-палітычных “Ямбов” належаць А.Блоку. Вядомы ўкраінскі паэт Мікола Бажан выдаў зборнтк вершаў “Ямбы” (1940). У беларускай паэзіі да гэтага жанру звярнуўся П.Панчанка (верш “Ямбы”, 1962): Элегія. У антычнай паэзіі элегічным двувершам называалі страфу, у вершаваных радках якой чаргаваліся гекзаметр і пентаметр. Элегія ў новай літаратуры – сумны верш. Элегія – гэта верш, у якім выяўляюцца смутак, журба, меланхолія з прычыны гоамадскай несправядлівасці, сямейнага няшчасця ці асабістага гора. Стваралі элегіі Гётэ (“Раманскія элегіі), А Пушкін (“Брожу ли я вдоль улиц шумных»), М.Лермантаў («Выхожу один я на дорогу»). У беларускай літаратуры да элегічнага жанру звярталіся М.Багдановіч, Я.Колас, М.Танк, А.Куляшоў, П.Панчанка. Жанры лірыкі ўрачыста-хвалебнага зместу (ода, гімн, дыфірамб, мадрыгал, эпітафія, эпіталама), іх гістарычная эвалюцыя Ода – урачыстыпаэтычны верш у гонар нейкай гістарычнай падзеі або выдатнай асобы. У старажытнай Грэцыі, дзе ўзнік гэты жано, одай называлі любую лірычную песню, вясёлую ці сумную, якая выконвалася хорам падчас танцаў. Свій ухваленчы пафас яна атрымала ўпершыню ў творчасці Піндэра (ІУ ст. да н.э.), які праслаўляў багоў, герояў, пераможцаў алімпійскіх гульняў. Першую ркускую оду напісаў В.Традзіякоўскі (Ода про сдачу города Гданьска”, 1784). Ён жа, грунтуючыся па “Развагах пра оду” французскага тэарэтыка мастацтва Нікаля Буало, надрукаваў свае “Разважанні пра оду”. Вядомым рускім одапісцам быў М.Ламаносаў (“Ода на взятие Хотина” і інш.). Дасканаласць ода набыла ў творчасці Г. Дзяржавіна, які надаваў ёй часам і сатырычнае гучанне(“Вяльможа”). Аднак з цягам часу ода ператварылася ў твор, у якім у напышлівай форме неабгрунтавана ўсхваляліся цары, прыдворныя вяльможы, іншыя ахоўнікі самадзяржаўя. Гэта прывяло да выраджэння оду яшчэ ў канцы ХУІІІ – пачатку ХІХ ст., да замацавання за ёю нядобрай славы твора, што вяўляе высакапарнае нізкапаклонства. У такім, адмоўным, сэнсе слова “ода” часм ужывааецца і зараз: Тым не менш шжо ў пачатку ХХ ст., асабліва пасля рэввалюцыі, заўважаецца штораз большая цікавасць да гэтага жанру (“Ода революции” У. Маякоускага, “Хвала человеку” В. Брусава). Ода прыйшла і ў беларускую свацкую паэзію. Многія вершы пра Леніна, камуністычную партыю, кастрычніцкую рэвалюцыю, розныя “чырвоныя” даты календара – гэта не што іншае, як савецкія оды. Праўда, часцей за ўсё паэты не ўжывалі ў назвах слова “ода”. Аднак з часам яно і тут, як заўважае В,Рагойша, набыло правы грамадзянства (“Ода пешаходу” П. Панчанкі, “Ода прзе” М. Стральцова, “Ода трактарнаму заводу” Хв. Жычкі і інш.). Пачала сваё існаванне і асобная жанравая разнавіднасць – сатырычная ода (“Ода футбольнаму мячу” Н.Гілевіча). Гімн – ураыстая песня ў гонар якога-небудзь героя, выдатнай падзеі або дзяржавы. Для гімна характэрна ўзвышанасць, эмацыянальная насычанасць стылю, урачыстасць лексікі, наяўнасць шматлікіх паўтораў, рытмічных фігур і інш. Гімны ўзніклі ў старажытным Егіпце, затым шырокае развіццё атрымалі ў антычнай Грэцыі, дзе складаліся ў гонар багоў (культавыя) і горояў (вайсковыя). У сярэднія вякі, у эпоху бурных рэлігійных змаганняў, пашырыліся рэлігійныя гімны (гусіцкія ў Чэхіі, лютэранскія ў Германіі). Развіцц1 класаў і класавая барацьба прывялі да ўзнікнення рэвалюцыйных і партыйных гімнаў (“Марсельеза”, “Інтэрнацынал”, “Варшавянка”, “Адвеку мы спалі”). Станаўленне нацый і нацыянальных дзяржаў выклікалі ўзнікненне нацыянальных і дзяржаўных гімнаў. На пачатку ХХ ст. верш Я.Купалы “А хто там ідзе?”, пакладзены на музыку Л,Рагоўскім, стаў, па слушнай заўвазе М.Горкага, “народным гімнам беларусаў”.Ролю беларускіх гімнаў выконвалі і іншыя песні, напісаныя на словы Я.Купалы (“Не згаснуць зоркі ў небе…), К.Каганца (“О Божа, спасе наш”), М.Краўцова (“Мы выйдзем шчыльнымі радамі) і інш. Функцыю беларускага рэлігійнага гімну выконвае песня “Магутны Божа” (словы Н. Арсенневай, музыка М.Равенскага”): Свой афіцыйны дзяржаўны гімн Беларусь атрымала толькі ў 1955 г. Ім стала песня “Мы – беларусы” (словы Міхася Клімковіча (1899–1954), музыка Несцера Сакалоўскага (1902– 1950). Новая жыццёвая рэальнасць пачатку 90-х гг. ХХ ст. (ліквідацыя КПСС, распад СССР, абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь) запатрабавала і новага дзяржаўнага гімна Беларусі. 2 ліпеня 2002 г. быў зацверджаны Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь (словы М.Клімковіча і У.Карызны, музыка Н.Сакалоўскага). Шэраг вершаў, напісаны як гімн, не былі афіцыйна прызнаны, але ад гэтага не страцілі сваю вартасць, Напрыклад, у М.Танка ёсць верш “Табе складаю гэты гімн”, прысвечаны сталіцы Беларусі – гораду Мінску: Табе складаю гэты гімн, мой горад! І не крыўдуй, прастор жытнёвых ніў! Што мой напеў, яшчэ духмяны борам, Сінеючы ад мядзельскіх азёраў, З жалезам, шумам фабрык падружыў. Дыфірамб –урачыстая харавая песня, прысвечаная богу Дыёнісу, пазней іншым багам ігероям. Па свайму песневаму характару набліжаецца да гімну і оды. Арыстоцель заўважаў, што з дыфірамба разгарнулася грэчаская драма. У новаеўрапейскай літаратуры да дыфірамба зрэдку звярталіся Фрыдрых Шылер, Гердэр, Ф. Ніцшэ. Яшчэ ў старажытнагрэчаскай мове слова дыфірамб развіло пераноснае значэнне “усхваленне, напышлівасць”. Пець (спяваць діфірамбы). Гэта фразеалагізм. Ужываецца ў іншых славянскіх мовах: у рускай (петь дифирамбы), украинскай (співати дифірамби), польскай (spiwac dytyramby), балгарскай (пея дитирамби). Абазначае “хваліць, захвальваць”: Эх, шкада, што я не лірык! Я тады, дзяўчаткі, вам бы пеў такія дыфірамбы ад відна і да відна,– “душу выпяяў да дна” (К.Крапіва. Шкірута). У форме дыфірамбу сутракаюцца вершы і ў сучаснай беларускай літаратуры і прысвячаюцца яны, зразумела, менш значным падзеям: Табе складаю дыфірамб, Пяро маё–таварыш верны, Калі сягоння ў час вячэрні Звіняць лісты, як гулкі ямб. (М.Танк. Дыфірамб) Увогуле ў наш час дыфірамбам, як панегірыкам, найчасцей называюць празмернае ўсхваленне каго-небудзь або чаго-небудзь (спяваць дыфірамбы). Панегірык – урачыстая, пахвальная прамова, якая вымаўлялася на народных зборах. Панегірык прысвячаўся пэўным выдатным асобам, дзяржаўным дзеячам, палкаводцам і г.д., усхваляў іх дзеянні або нейкія гістарычныя падзеі. Пачынаючы з антычнасці, слова “панегірык” набывае іранічнае значэнне; панегірыкам цяпер часта называюць такое ўсхваленне, якое страчвае аб’ектыўнасць і большнагадвае падхалімства, чым справядлівую ацэнку. Мадрыгал – невялікі верш-кампліментпрысвечаны жанчыне. Мадрынал адносіцца да інтымнай (альбомнай) лірыкі. Звычайна запісваліся ў прыватных альбомах. Мадрыгалы вызначаліся камернасцю чытання, невысокай якасцю пісьма. Разам з тым, сустракаліся і выдатныя творы (Пушкін, Лермантаў, Някрасаў). А.С.Пушкін. В альбом Сосницкой. Вы съединить могли с холодностью сердечной Чудесный жар пленительных очей. Кто любит вас, тот очень глуп, конечно; Но кто не любит вас, тот во сто раз глупей. Мадрыгал, як і ўся альбомная лірыка, у беларускай літаратуры не набыў значнага развіцця. Вядомы адзіны “Альбом” (1853–1863) А. Вярыгі-Дарэўскага. Эпітафія – вершаваны надмагільны надпіс. У такім значэнні эпітафія ўзнікла ў антычнай літаратуры. У такім значэнні эпітафія зрэдку ўжываецца і сёння. У Расіі ў 19 ст. на многіх надмагільных помніках можна было сустрэць эпітафію з верша В.Жукоўскага “Сельское кладбище” (1802): Прохожий, помолись над этою могилой; Он в ней нашел приют от всех земных тревог; Здесь всё оставил он, что в нем греховно было, С надеждою, что жив его спаситель – Бог. У такім значэнні эпітафія сёння сустракаецца рэдка. Радкі эпітафіі ў такім значэнні можна прачытаць на надмагіліных плітах у Хатыні. Хатынь – мемарыяльны архітэктурна-скульптурны ансамбль на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1945 гг. У цэнтры мемарыяла – бронзавая скульптура “Няскораны чалавек” – фігура мужчыны (выш. 6 м.) з забітым хлопчыкам на руках – сімвал трагічнага лёсу ахвяр фашызму і разам з тым мужнасці і стойкасці беларускага народа ў барацьбе супраць захопнікаў. Побач са скульптурай, на месцы адрыны, дзе карнікі спалілі жыхароў вёскі, самкнёныя пліты з чорнага лабрадарыту па форме нагадваюць страху, якая абвалілася. Да страхі вядзе выкладзеная белым мармурам клінападобная дарожка, якая раптоўна абрываецца – так, як раптоўна было абарвана жыццё мірных людзей. Па другі бок ад скульптуры брацкая магіла жыхароў Хатыні. На ёй Вянок Памяці з белага мармуру з надпісам-наказам мёртвых жывым: З беларускіх пісьменнікаў упершыню да эпітафіі звярнуўся Сімяон Полацкі. Пасля яго гэтым жанрам ніхто не карыстаўся і толькі ў пачатку ХХ ст. ён адрадзіўся ў творчасці Я.Купалы (“Мая эпітафія”, 1906). Гэта лірычны верш. У сучаснай беларускай паэзіі эпітафія найперш з’яўляецца відам сатырычнай паэзіі. К.Крапіва. “Эпітафія”. Твор напісаны ў час Вялікай Айчыннай вайны з выпадку знішчэння партызанамі гітлераўскага стаўленіка на Беларусі гаўляйтэра Кубэ. Смяротны прыгавор здзейсніла Алена Рыгораўна Мазанік. У час вайны яна ўладкавалася служанкай да Вільгельма Кубэ – генеральнага камісара Беларусі. Па заданні камандавання партызанскага атрада “Дзіма” яна падклала ў ложак фашысту магнітную міну. Пастаўлены фільм “Гадзіннік спыніўся апоўначы”. А.Мазанік – Герой Савецкага Саюза. У 1952 г. скончыла Мінскі педінстытут імя Максіма Горкага (БДПУ) Тут ляжыць высокі чын – Кубэ, Гітлераў служака. Пры жыцці быў сукін сын І загінуў як сабака. У 2000 г. выйшла “Анталогія беларускай эпітафіі” (складальнік А.Кудласевіч). Эпітафіі пісалі: В.Вітка, М.Танк, М.Скрыпка, П.Панчанка. Злая сатыра. З кнігі П.Панчанкі “Высокі бераг” (1993). Эпітафія
Ды не грукайце дзвярыма, Не галёкайце, прашу, Дайце кавы растварымай: Эпітафію пішу.
Тут ляжыць паэт, не дыша, Прагнасцю сябе згубіў. А ў гісторыі напішуць: Ён героем слаўным быў.
Штампаваў ён вершаў пліткі, Рыфмаваў “звяроў і кроў”, Сам палохаўся зеніткі, Кулдыкаўся ў першы роў.
Я з палком хадзіў у наступ, Ён прышпільваў арданы: Нешта ўмеў лізаць начальству У Маскве ў час вайны. …………………………………
Дайце кавы кубак лішні, Бо туман у галаве. Эпітафія не выйшла: Сукін сын яшчэ жывы. Эпіталама – верш, прысвечаны шлюбу якіх-небудзь асоб. Гэта можа быць урачыстая песня ў гонар жаніха і нявесты. Узнікла ў вясельным абрадзе ў Старажытнай Грэцыі і Рыме. Адзін з яе відаў – гіменей, песня, у суправаджэнні якой нявеста ўваходзіла ў дом жаніха. Першую беларускую эпіталаму напісаў У. Караткевіч (1967). Эпіталамны характар маюць асобныя раздзлы паэмы Я. Купалы “Яна і я”. Сатырычна-выкрывальныя жанры(эпіграма, пародыя, інвектыва, сатыра). Эпіграма – кароткі сатырычны верш (ад двух да васьмі радкоў) з вострай і часта нечакагай канцоўкай, у якім дасціпна высмейваецца нейкая асоба ці грамадская загана. У еўрапейскай эпіграмай славіліся Лафантэн, Бёрнс, Гётэ, Шылер, Пушкін. Вл. Гіляроўскі (руск.):
У нас в России две напасти: Внизу – власть тьмы, Вверху тьма власти. У беларускай літаратуры: Я.Купала, М.Багдановіч, Я.Колас, К.Крапіва, М.Танк, В.Вітка, Р.Барадулін. Янка Купала. Эпіграма. То беларус, то палячок, А чым папраўдзе – не згадаць. Паслухай, гладкі панічок: Пашто так скурай гандляваць?
Кандрат Крапіва. Эпіграма. Што з таго, што ты, Марыя, Ногі выставіш старыя? Што з тых ног за прыгажосць? І ў мяне такія ёсць.
Пародыя – жанр сатырычнай літаратуры, заснаваны на карыкатурным перайманні асаблівасцей нейкага твора, творчай асобы нейкага аўтара ці літаратурнага напрамку. Пародыя абавязкова падразумевае арыгінал, кантрастуе з ім, часам пераўзыходіць яго па сваёй мастацкай вартасці (“Дон-Кіхот” Сервантэса, “Падарожжы Гулівера” Свіфта, “Арлеанская цнатліўка” Вальтэра). Інвектыва – твор, часцей вершаваны, у якім востра і адкрыта асуджаецца нейкая рэальная асоба ці грамадская з’ява. Інвектывы ёсць у М.Танка (“Адказ”(, В,Таўлая (“Апошняе слова”), П.Панчанкі (“Прыстасаванцы”) і інш. Па-майстэрску выкарыстоўваў інвектыву Я.Купала – “ворагам Беларушчыны”, “Слугам алтарным”, “Каб…”. Сатыра – (ад лац. satira – сумесь, усялякая ўсячына) – 1) прынцып мастацкага алюстравання, заснаваны на камічным выкрыцці паасобных жыццёвых з’яў. У той час, як у гумары адмоўнае, смешнае ў жыцці наказваецца ў нязлобн-дабрадушным, жартоўным тоне, у сатыры мы сустраекаемся з вострым асмяяннем гэтых з’яў. 2) У вузкім значэнні сатырычны верш, у якім у здзеклівай, саркастычнай форме выкрываюцца найбольш небяспечныя заганы грамадства і асобных людзей. Такія сатыры ў свій час пісалі Я.Купала (“Ворагам Беларушчыны”, “Слугам алтара”), Я.Колас (“МікалаюІІ”, “Канстытуцыя”). Яны сустракаюцца і ў іншых беларускіх паэтаў – К.Крапівы “Добра насабачыўся”), П.Броўкі “Звадыяш), П,Панчанкі “Мастадонт”) і інш. Класічныя жанры лірыкі з цвёрдым адзінствам формы і зместу(ямбы, стансы, трыялет, канцона, тэрцына, сенет) Тэрцына.У тэрцынах (італ. terzina, ад лац. terza – трэцяя), якія пішуцца пяцістопным ямбам, сярэдні радок кожнага наступнага трохрадкоўя рыфмуецца з двума крайнімі папярэдняга (аба бвб вгв…) Верш заканчваецца як віланела, асобным радком, што рыфмуецца з сярэднім радком апошняга трохрадкоўя. Тэрцыны ўвёў у паэзію Дантэ, які напісаў “Боскую камедыю” (1307 – 1321). Спарадычна да іх звярталіся А. Пушкін (“… (“… В начале жизни ўколу помню я”), А.Блок (“Песнь Ада”), беларускія пісьменнікі Рыгор Крушына (“Тэрцыны”), У. Караткевіч (“Апошняя песня Дантэ”), Янка Сіпакоў (“Тэрцыны пра наручнікі”) і інш. Першы ўзор беларускіх тэрцынаў у сваім зборніку “Вянок” (1913) падаў М. Багдановіч. Ямбы –напісаныя ямбічнымі памерамі сатырычныя вершы, у якіх баявітае выкрыццё адмоўнага, аджылага спалучаецца з паэтычным ухваленнем станоўчага, новага. Як асобны жанр ямбы ўзніклі ў Старажытнай Грэцыі, пашырэнне набылі ў Францыі падчас буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі (сатырычная кніга А.Барб’е “Ямбы”). Цыкл філасофска-палітычных “Ямбов” належаць А.Блоку. Вядомы ўкраінскі паэт Мікола Бажан выдаў зборнтк вершаў “Ямбы” (1940). У беларускай паэзіі да гэтага жанру звярнуўся П.Панчанка (верш “Ямбы”, 1962): Стансы – верш-роздум. Стансы – невялікі лірычны верш-медытацыя, напісаны чатырохрадкоўямі, кожны з якіх мае сэнсавую і кампазіцына-сінтаксічную завершанасць, адасобленасць ад іншых. У сусветнай літаратуры стансы пісалі Дж. Байран, А.Пушкін, С.Ясенін, М.Багдановіч. Актава (ад лац. oktava– воcьмая) – гэта васьмірадковы верш, які часцей за ўсё пішацца пяцістопным або шасцістопным ямбам і рыфмуецца па схеме АбАбАбвв. Актавы пісалі італьянцы Бакачыо і Таса, англічанін Байран, паляк Ю. Славацкі і інш. У рускай паэзіі актава з’явілася ў першай палове ХІХ ст. (“Опять ты здесь, мой благородный гений” В. Жукоўскага, “Домик в Коломне” А. Пушкіна, “Октава” А. Майкова і інш). У беларускую паэзію актаву ўвёў Янка Купала (“Спроба актавы”, 1906). Трыялет(франц. triolet, ад італ. trio – трое) характарызуецца тым, што ў ім два першыя і два апошнія, а таксама першы і чацвёрты радкі аднолькавыя. Першы радок паўтараецца тройчы (адсюль назва). У беларускую паэзію ўвёў М. Багдановіч: “... Дзераўлянае яечка”, “Мне доўгае расстанне з Вамі...”, “...Калісь глядзеў на сонца я” (прысвечаны дачасна памёршаму Сяргею Палуяну): Калісь глядзеў на сонца я, Мне сонца асляпіла вочы. Ды што мне цемень вечнай ночы, Калісь глядзеў на сонца я. Няхай усе з мяне рагочуць, Адповедзь вось для іх мая: Калісь глядзеў на сонца я Мне сонца асляпіла вочы У сучаснай беларускай літаратуры да трыялетаў звярталіся Данута Бічэль-Загнетава (“Не называй мяне жаданай”), Рыгор Барадулін (“...Юнацтва светлая часіна”), Хведар Чэрня (цыкл “Трыялеты”), Сяргей Панізнік (“На белай хвалі”), Алесь Барскі (цыкл “Трыялеты”), Янка Сіпакоў. Рандэль. Усе радкі рандэля (франц. rond – круглы) звяззаны паміж сабой дзвюма скразнымі рыфмамі; складаецца ён з двух катрэнаў і аднаго пяцірадкоўя; два першыя радкі верша паўтараюцца ў канцы другога катрэна, а першы – яшчэ і ў канцы твора. Узнік гэты верш у старафранцузскай паэзіі, затым перайшоў у англійскую і іншыя еўрапейскія. У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. яго часта выкарыстоўвалі сімвалісты, у тым ліку рускія. Украінскі паэт М. Бароўка апублікаваў зборнік вершаў “Рандэлі” (1994). У беларускую паэзію рандэль увёў М. Багдановіч (“На могілках”, 1913): Рандо, як і рандэль, мае дзве скразныя рыфмы. У так званым кананічным рандо таксама трынаццаць радкоў. Своеасаблівасць яго ў тым, што пачатковыя словы (слова) першага радка, часцей за ўсё не рыфмуючыся, паўтараюцца пасля восьмага і трынаццатага радкоў. Першы ўзор кананічнага рандо ў беларускай паэзіі падаў М. Багдановіч (“Рандо”, 1911). З другіх разнавіднасцяў рандо вядомыя васьмірадковае (у ХІУ – ХУ ст. яно было адзіным, пазней вылучылася ў самстойны від верша – трыялет), пятнаццацірадковае (у адрозненне ад кананічнага, падоўжанае на два радкі), а таксама складанае (пішацца чатырохрадкоўямі з абавязковым паўтарэннем на апошнім месцы ў другім і наступных катрэнах паслядоўна кожнага радка першай страфы). Санет. Гісторыя і тэорыя санета. Вянок санета. Вянок вянкоў санета Санет – від верша, які складаецца з 14-ці радкоў, як правіла, гэта пяцістопны ямб. Гэтыя 14 радкоў утвараюць 2 катрэны (чатырохрадкоўі) і 2 тэрцэты (трохрадкоўі). У санеце кампазіцыйная будова цесна звязана са зместам. У катрэнах назіраецца развіццё тэмы, у тэрцэтах – кульмінацыя і развязка. М. Багдановіч пра будову санета пісаў так: “Першыя восем строк санета скованы між сабой ланцугом адзінакавых рыфм, знітаваны імі ў нешта цэльнае, звернуты ў нейкі паэтычны маналіт; а каб гэтая знітоўка была мацнейшай, каб пачатак верша не расслаіўся на два зусім незалежныя куплеты, – канец першага з іх і пачатак другога маюць адзінакавыя рыфмы. Стаячыя ж далей ужо новыя рыфмы павінны зрабіць глыбокую трэшчыну паміж гэтымі кавалкамі і ўсім астатнім. Значыцца, санетная форма распадаецца на дзве асобныя часткі, што вымагае і ад зместу кожнай з іх як скончанасці, нак і н е з а л е ж н а с ц і... Павэдлуг гэтага ў першых васьмі строчках развіваецца тэма санета, а ў астатніх – заключэнне да яе”. Асаблівая нагрузка падае на апошні тэрцэт, Нават на апошні радок тэрцэта, якм па думцы і вобразнасці павінен быць самым моцным у санеце. гэта так званы санетны замок.Больш таго, па законах класічнага санета апошняе слова ў санеце павінна быць своеасаблівым сэнсавым “ключом” твора. У той жа час ніводнае слова, выключаючы хіба дапаможныя, не павінна ў ім паўтарацца. Гэта пра класічны санет. Па такіх правілах напісаны санеты самога М. Багдановіча, Я. Купалы, У. Дубоўкі, А. Звонака. Санет узнік у Італіі (13 ст.), потым пашыраўся ў іспанскай, партугальскай, французскай, англійскай і іншых літаратурах. Паступова пашыраліся тэматычныя і жанравыя рамкі санета. Напачатку быў прыналежнасцю выключна інтымнай лірыкі. У Шэкспіра санет – гэта не толькі твор пра каханне, ён напоўніўся філасофскім роздумам над жыццём. На беларускую мову ўсе 154 санеты В. Шэкспіра пераклаў Уладзімір Дубоўка. У 19 ст. у Італіі ўзнікла складаная вершаваная форма –вянок санетаў.Своеасаблівасць вянка санетаў у тым, што ён складаецца з 15 санетаў. Першыя 14 санетаў узаемазвязаны паміж сабою з дапамогаю паўтарэння асобных радкоў. Другі санет пачынаецца апошнім радком другога санета. Чацвёрты санет пачынаецца апошнім радком трэцяга санета і г.д. 15-ы санет заключны. Называюць яго магістрал.Ён складаецца з першых радкоў папярэдніх санетаў. Спецыялісты сцвярджаюць, што паслядоўнасць напісання вянка санетаў такая: спачатку пішацца магістрал, потым ідзе над астатнімі 14-цю санетамі. Першыя беларускія вянкі санетаў напісалі М. Кавыль (“Чорны мёд” – 1958), А. Салавей (“Вянок санетаў” – 1958), Н. Гілевіч (“Нарач” – 1965). Затым да гэтай складанай формы звярнуліся Х. Жычка (“Абеліск), А. Сербантовіч (“Васілёк”, “Курганы”, “Салдат”), Я. Сіпакоў, Т. Бондар і інш. Нарэшце, ёсць яшчэ вянок вянкоў санетаў. У ім самым цесным чынам звязаны па форме, зместу, сэнсу чатырнаццаць вянкоў санетаў. Апошні ж, 15-ы, атрымліваецца з іх магістралаў. Відавочна, што такім па-сапраўднаму віртуозным майстэрствам валодае далёка не кожны аўтар. У свой час марыў напісаць вянок вянкоў санетаў Анатоль Сербантовіч, ды ранняя смерць перашкодзіла яму ажыццявіць гэтую задуму. А першы вянок вянкоў санетаў у беларускай літаратуры з’явіўся дзякуючы З. Марозаву і атрымаў назву “Апакаліпсіс душы” (1992). Соф’я Шах. У 1989 г. яна (яшчэ да Змітрака Марозава напісала прешы ў беларускай літаратуры вянок вянкоў санетаў, пазней апудлікавала вянок паўсанетаў “Ноч” (1999), выдала кнігу вянкоў санетаў “На ўсё дабро ў адказ” (2003) і цэлы шэраг вянкоў вянкоў санетаў (“Адухаўленне”, “Прысвячэнне”, “Прызнанне”, “Спасціжэнне”, “Увасабленне”). Як сведчыць І. Катляроў у прадмове да твора С. Шах, паэтка, апрача “Адухаўлення”, напісала яшчэ чатыры вянкі вянкоў санетаў, а таксама 136 (!) вянкоў санетаў. Такім чынам, можна смела сцвярджаць, што наш санет дасягнуў за мінулае стгоддзе свайго паўналецця, а беларускі санетарый (В. Рагойша) з’яўляецца сёння адным з багацейшых сярод нацыянальных літаратур еўрапейскага кантынента. Міжродавыя мастацкія ўтварэнні. Паняцце пра родавую і жанравую дыфузію, жанры і жанравыя формы са змешанымі родавымі прыкметамі. Паэма як жанр, яе гістарычная эвалюцыя Існуюць творы, у якіх аб’яднаны асаблівасці двух ці трох родаў. Родавая дыфузія, родавы сінтэз. Найчасцей сустракаецца сінтэз эпічнага і лірычнага. Ліра-эпічныя творы склаліся на мяжы паміж эпасам і лірыкай і цесна звязаны з адным і другім літаратурным родам. Да ліра-эпічных жанраў адносяцца: паэма, раман у вершах, вершаваная аповесць, вершаванае апавяданне, байка, балада, сюжэтны верш. Чалавек у іх паказваецца нібыта ў двух планах: з аднаго боку, перадаюцца падзеі яго жыцця, а з другога – яго перажыванні, эмоцыі, настроі. Паэма (ад грэч.від, твару) – вялікі, звычайна вершаваны твор, у якім вырашаюцца важныя праблемы сучаснасці ці мінулага. Паэме ўласцівы: · разгорнуты сюжэт, · наяўнасць акрэсленых характараў, · прысутнасць вобраза лірычнага героя, які актыўна ўключаецца ў характарыстыкі персанажаў і падзей. Часам паэма разумеецца як вершаваны, звычайна сюжэтны твор, як аповесць або раман у вершах. Аднак такая трактоўка не ўлічвае асаблівасцей менавіта паэмнага адлюстравання свету.У паэме жыццё ўзнаўдяецца ў яго “вышэйшых момантах” (В.Бялінскі). У адрозненне ад аповесці ці рамана яна пазбягае падрабязных апісанняў, уздымаецца над паўсядзённасцю, шукае ў жыцці гераічнае, узвышанае, урэшце напаўняе высокай паэзіяй штодзённы чалавечы побыт, калі ён становіцца прадметам узнаўлення (“Новая зямля” Коласа). Паэма імкнецца да філасофска-гістарычнага асэнсавання рэчаіснасці. Паэма мае сваю вялікую гісторыю. Першае тэарэтычнае асэнсаванне паэмы знаходзім у Платона і Арыстоцеля. У іх паэма атаясамлівалася з эпасам. Самым раннім перыядам развіцця паэмы быў класічны перыяд, які даў паэму-эпапею. Да такога віду паэмы належаць перш за ўсё названыя ўжо старажытнагрэчаскія паэмы “Іліяда” і “Адысея”, пазнейшая паэма Вергілія “Энеіда” і яшчэ пазней пад іх уплывам і ў іх стылі напісалі паэмы-эпапеі Дантэ (“Боская камедыя”), Мільтан (“Страчаны рай”, “Вернуты рай”). У беларускай літаратуры такую паэму нагадвае толькі паэма Вікенція Равінскага “Энеіда навыварат”), але гэта паэма-пародыя. Сярэдневяковая, потым класіцыстычная эстэтыкі арыентаваліся на антычныя канцэпцыі. Нават В.Бялінскі лічыў паэму “асаблівым родам эпасу”. Далей жа даследчык пісаў, што жанр “не дапускае прозы жыцця,... схоплівае толькі паэтычныя, ідэальныя моманты жыцця, змест якога складаюць найглыбейшыя светасузіранні і маральныя пытанні сучаснага чалавецтва”. Значныя змены ў разуменні жанру адбыліся ў ХУІІІ– пачатку ХІХ ст. Звязаны з творчасцю рамантыкаў (рамантычная паэма). Канцэнтрацыя ўвагі на асобе героя, надзеленага незвычайнымі, выключнымі якасцямі характару, раскрыццё важных сацыяльна-філасофскіх і маральных праблем часу (паэмы Байрана, Пушкіна, Лермантава, Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі. У бел. літаратуры пач. ХХ ст. паэмы Купалы, Коласа “Сымон-музыка”). Рэалістычная паэма з большай увагай ставіцца да штодзённага жыцця. Найчасцей сустракаецца паэма ліра-эпічная. Іншыя разнавіднасці – ліра-эпіка-драматычная (“Нарач” М.Танка, “Сцяг брыгады” Куляшова), драматычная (“Адвечнаая песня” Купалы, “Хамуціус” Куляшова), лірычная (“Безназоўнае” Купалы, “Варшаўскі шлях” Куляшова). Паэмныя мадыфікацыі вылучаны ў адпаведнасці з нейкім пераважаючым родавым пачаткам, ці выразнай прасутнасцю ўсіх трох. Зыходзячы са зместу, вылучаюць паэму гераічную, філасофскую, сатырычную, гістарычную, паэму-ідылію і інш. |
||
Последнее изменение этой страницы: 2018-05-29; просмотров: 768. stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда... |