Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Раздзел II. ГІСТОРЫЯ ГЕАГРАФП




Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай і інфармацыйна- аналітычнай рабоце БДПУ

_________________ В.М.Зелянкевіч

____________________

Рэгістрацыйны № ВД-____________/р.

 

УВОДЗІНЫ Ў ГЕАГРАФІЮ

Вучэбная праграма для спецыяльнасці

Геаграфія. Дадатковая спецыяльнасць

 

 

Факультэт прыродазнаўства

Кафедра эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды

Курс (курсы) - першы

Семестр (семестры) - першы

Лекцыі - 38   Экзамен - першы семестр
Семінарскія заняткі - 32 Залік - няма
Лабараторныя заняткі - 8 Курсавы праект (работа) - няма
Усяго аўдыторных гадзін па дысцыпліне -  78  
Усяго гадзін па дысцыпліне  -  146 Форма атрымання вышэйшай адукацыі - вочная (дзённая)

 

 

2008 г.

Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай прагарамы па дысцыпліне “Уводзіны ў геаграфію”, зацверджана___________, регістрацыйны №

 

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры

эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды

18 чэрвеня 2008 г,, пратакол № 10

Загадчык кафедры

________________М.Г.Ясавееў

 

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Саветам факультэта прыродазнаўства установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

23 чэрвеня 2008 г., патакол № 11

Старшыня Савета

________________Н.У.Навуменка



І. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Дысцыпліна “Уводзіны ў геаграфію” прадугледжана адукацыйным стандартам і тыпавым вучэбным планам падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці 01-02 04 05 “Геаграфія. Дадатковая спецыяльнасць” і адносіцца да цыклу агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін (спецыяльныя дысцыпліны). Тэарэтычныя пытанні, якія разглядаюцца ў працэсе вывучэння дысцыпліны, дазваляюць студэнтам авалодаць асновамі тэарэтычных ведаў у галіне геаграфічнай навукі, неабходнымі для вывучэння наступных геаграфічных дысцыплін рэгіянальнага, кампанентнага і галіновага характару, сфарміраваць сістэмны падыход да разумення сутнасці геаграфічнай навукі, яе месца сярод іншых навук.

Мэтаю вывучэння дысцыпліны “Уводзіны ў геаграфію” з’яўляецца набыццё студэнтамі ведаў аб геаграфіі як навуцы, яе метадалагічных асновах і гісторыі развіцця, а таксама асноўных тэарэтычных здабытках геаграфічнай навукі і яе прыкладным значэнні.

Да асноўных задач дысцыпліны адносіцца вывучэнне: аб’екта і прадмета геаграфічнай навукі; сістэмы сучасных геаграфічных навук; метадалагічных асаблівасцей і метадаў геаграфічнай навукі; асаблівасцей гістарычнага развіцця геаграфіі як навукі і вучэбнай дысцыпліны; асноўных геаграфічных навуковых паняццяў, вучэнняў, тэорый і канцэпцый; сучасных тэндэнцый у развіцця геаграфічнай навукі.

Дысцыпліна “Уводзіны ў геаграфію” лагічна звязана з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана спецыяльнасцей 1-02 04 02 “Геаграфія”, 01-02 04 05 “Геаграфія. Дадатковая спецыяльнасць”. Яна грунтуецца на ведах, атрыманых студэнтамі пры вывучэнні такіх дысцыплін, як “Агульнае землязнаўства”, “Геалогія”, “Асновы сучаснага прыродазнаўства”. У сваю чаргу, веды атрыманыя пры вывучэнні дысцыпліны “Уводзіны ў геаграфію”, неабходны студэнтам для вывучэння дысцыплін вучэбнага плана па фізічнай (“Фізічная геаграфія мацерыкоў і краін”, “Фізічная геаграфія Беларусі”) і сацыяльна-эканамічнай (“Геаграфія насельніцтва”, “Агульная эканамічная і сацыяльная геаграфія”, “Эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі”) геаграфіі.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

ведаць:

· аб’ект і прадмет геаграфіі;

· гісторыю развіцця геаграфічных уяўленняў і фарміравання геаграфічнай навукі;

· метадалогію геаграфічнай навукі;

· асноўныя навуковыя паняццці, канцэпцыі, тэорыі і вучэнні фізічнай і грамадскай галін геаграфіі;

умець:

· вызначаць аб’ект і прадмет геаграфічнай навукі;

· фармуліраваць асноўныя законы і заканамернасці ў галіне фізічнай і грамадскай геаграфіі;

· выкарыстоўваць набытыя веды па гісторыі і метадалогіі геаграфічнай навукі ў прафесійнай, педагагічнай, метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці.

Пасля вывучэння дысцыпліны студэнт павінен добра ідэнтыфікаваць прадметнае поле геаграфічнай навукі, дакладна фармуляваць асноўныя геаграфічныя заканамернасці, ведаць важнейшыя навуковыя тэарэтычныя здабыткі геаграфічнай навукі і напрамкі іх прыкладнога выкарыстання.

Асноўнымі метадамі (тэхналогіямі) навучання дысцыпліны, якія адпавядаюць яе мэце і задачам, з’яўляюцца: праблемнае навучанне (праблемнае выкладанне, часткова-пошукавы і даследчы метады); камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, спрэчка-дыялог і інш.); гульнёвыя тэхналогіі (дзелавыя, ролевыя гульні).

Усяго на вывучэнне дысцыпліны адводзіцца 146 гадзін, з іх аўторных – 78 (38 – лекцыі, 8 – лабараторныя заняткі, 32 – семінарскія заняткі).

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

 

Тэмы заняткаў

Колькасць аўдыторных гадзін

Усяго

у тым ліку

лекцый лабаратор-ных заняткаў семінарскіх заняткаў
1. Геаграфія як навука і вучэбная дысцыпліна 12 6   6
2. Гісторыя геаграфіі 18 10   8
3. Метадалогія геаграфіі 6 4   2
4. Фундаментальныя навуковыя паняцці, канцэпцыі, тэорыі, вучэнні геаграфіі 30 12 8 10
5. Сучасныя тэндэнцыі развіцця геаграфіі 6 2   4
6. Глабальныя праблемы чалавецтва і геаграфія 6 4   2
7. Усяго: 78 38 8 32

 

 



ІІ. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА

Раздзел I. ГЕАГРАФІЯ ЯК НАВУКА I ВУЧЭБНАЯ ДЫСЦЫПЛІНА

Тэма 1. Геаграфія як навука

Аб'ект, прадмет, змест і месца геаграфіі ў сістэме навук, яе фундаментальны і прыкладны характар. Розныя пункты гледжання на суадносіны фізічнай і сацыяльна-эканамічнай (грамадскай) геаграфіі: адна навука або дзве самастойныя. Першасныя аб'екты даследавання і іх сукупнасці. Шырокі і канкрэтныя аб'екты даследавання: іх асаблівасці і характарыстыка.

Сувязі паміж галінамі фізічнай і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, геаграфіяй і іншымі прыродазнаўчымі (геалогіяй, фізікай, астраноміяй) і грамадскімі (сацыялогіяй, гісторыяй, паліталогіяй, эканомікай, этнаграфіяй) навукамі. Утварэнне сумежных навуковых геаграфічных кірункаў (геаэкалогія, геаграфія прыродных рэсурсаў, гістарычная геаграфія, медыцынская геаграфія, рэкрэацыйная геаграфія, ваенная геаграфія і інш.).

Тэма 2. Геаграфія як вучэбная дысцыпліна

Мэта і задачы геаграфіі як вучэбнай дысцыпліны. Структура геаграфіі як вучэбнай дысцыпліны. Выкладанне геаграфіі ў навучалъных установах рознага тыпу ў розных краінах свету: структура, змест, методыкі. Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па геаграфіі.

Тэма 3. Структура геаграфічных ведаў

Навуковыя кірункі і вучэбныя дысцыпліны. Агульная фізічная геаграфія і яе састаўныя часткі (агульнае землязнаўства, ландшафтазнаўства, палеагеаграфія). Кампанентныя фізіка-геаграфічныя навукі (геамарфалогія, геаграфія глебаў, біягеаграфія і інш.). Агульная грамадская геаграфія: эканамічная геаграфія, сацыяльная і палітычная геаграфія, геаграфія насельніцтва. Галіновыя кірункі ў грамадскай геаграфіі: геаграфія прамысловасці, геаграфія сельскай гаспадаркі, геа­графія гандлю і інш. Рэгіянальная геаграфія (фізічная геаграфія мацерыкоў і акіянаў, рэгіянальная эканамічная і сацыяльная геаграфія і інш.). Краіназнаўства як форма інтэграцьіі геаграфічных ведаў. Глабальны, рэгіянальны і лакальны ўзроўні геаграфіі.

Тэма 4. Крыніцы ведаў па геаграфіі

Паняцце аб крыніцах ведаў па геаграфіі. Падыходы да класіфікацыі геаграфічных крыніц ведаў. Айчынныя і замежныя навуковыя, навукова-папулярныя, вучэбныя, даведачныя, энцыклапедычныя выданні. Серыйныя, перыядычныя, рэфератыўныя, картаграфічныя выданні.

Раздзел II. ГІСТОРЫЯ ГЕАГРАФП

Зараджэнне геаграфічных ідэй і асноўныя этапы станаўлення і развіцця геаграфіі як навукі і вучэбнай дысцыпліны. Розныя падыходы да перыядызацыі гісторыі развіцця геаграфічных ведаў.

Тэма 5. Класічны перыяд развіцця геаграфічных ведаў (1 тыс. г. да н.э. — другая палавіна ХІХ ст. н.э.)

Асноўныя геаграфічныя ідэі ў працах Гекатэя, Эратасфена, Герадота, Пталемея, Піфея і іншых еўрапейскіх, арабскіх, кітайскіх навукоўцаў старажытнасці. Апісальны і матэматычны напрамкі развіцця геаграфічных ведаў. Сярэдзіна XVII ст. як адзін з ключавых момантаў у гісторыі геаграфіі. Зараджэнне адзінай геаграфіі як факталагічнай апісальнай навукі на тэарэтычнай аснове метафізічнага матэрыялізму і геаграфічнага дэтэрмінізму. Краіназнаўчая работа Л.Гвічардзіні “Апісанне Нідэрландаў” (1567). Абгрунтаванне тэарэтычнай канцэпцыі геаграфіі ў працы Б.Варэна “Геаграфія гене­ральная” (1650). Значэнне “прыватнай” геаграфіі Б.Варэна і яго працы “Апісанне японскага і сіамскага каралеўстваў” (1649) для развіцця ідэй грамадскай геаграфіі. Уплыў на геаграфію XVII — XVIII ст. апісальнага дзяржавазнаўства. Фарміраванне апісальнага статыстыка-геаграфічнага краіназнаўства (А.Бюшынг). Геаграфічны дэтэрмінзм як тэарэтычная аснова краіназнаўчых работ (Ш.Мантэск’ё). А.Гумбальдт і К.Рыттар як прадстаўнікі класічнага перыяду геаграфічнай навукі. Праца А Гумбальдта “Палітычны нарыс каралеўства Но­вая Іспанія” (1811) — адна з першых у свеце кніг па рэгіянальнай эканамічнай геаграфіі.

Дыферэнцыяцыя геаграфічнай навукі ў 60-я гг. XIX ст. Рэзкае адасабленне фізічнай і эканамічнай геаграфіі. Камерцыйная статыстыка як аснова для ўзнікнення і развіцця эканамічнай геаграфіі ў розных краінах свету. Эканамічная геаграфія як плынь у межах апісальнага дзяржавазнаўства. Паскоранае развіццё ў апошнія дзесяцігоддзі XIX ст. геаграфічнага краіназнаўства (Э.Рэклю і яго паслядоўнікі).

Тэма 6. Пачатак новага перыяду ў развіцці геаграфічнай навукі (канец ХІХ ст.)

Фарміраванне адасобленых падсістэм фізічнай і эканамічнай геаграфіі, інтэнсіўная дыферэнцыяцыя геаграфічных даследаванняў, ідэалагізацыя геаграфіі як адлюстраванне супярэчнасцей сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства. Станаўленне геаграфіі як самастойнай вучэбнай дысцыпліны ў вядучых ВНУ розных краін свету. Утварэнне першых кафедраў геаграфіі. Фарміраванне асноўных навуковых нацыянальных геаграфічных школ: нямецкай, брытанскай, французскай, расійскай, паўночна-амерыканскай.

Асаблівасці станаўлення і развіцця нацыянальных геаграфічных школ: асноўныя кірункі даследаванняў у фізічнай і грамадскай геаграфіі, ключавыя навуковыя канцэпціі, тэорыіі і вучэнні.

Нямецкая геаграфічная школа.Тэорыя ландшафту (Ф.Рыхтгофен і З.Пасаргэ) і яе трансфармацыя ў тэорыю культурнага ландшафту (О.Шлютэр). Распрацоўка нямецкімі геогра­фамі харалагічных канцэпцый. Праца А.Гетнера “Геаграфія: яе гісторыя, сутнасць і метады” (1927). Працы Ф.Ратцэля “Антрапагеаграфія” (1882) і “Палітычная геаграфія” (1897). Геапалітычная канцэпцыя “жыццёвай прасторы”. Фарміраванне эканамічнай геаграфіі (В.Готц). Штандортныя тэорыі як аснова нямецкай эканамічнай геаграфіі: працы І.Цюнена “Ізаляваная дзяржава” (1826) і А.Вебера “Тэорыя размяшчэння прамысловасці” (1909).

Французская школа “геаграфіі чалавека”.Праца П.Відаль дэ ла Бланша “Геаграфія чалавецтва” (1921). Прынцып зямнога адзінства і канцэпцыя геаграфічнага пасібілізму. Асаблівасці стаўлення французскіх географаў да падзелу геаграфічнай навукі на фізічную і сацыяльную часткі. Рэгіянальныя даследаваніі французскіх географаў.

Брытанская школа геаграфіі. Кірункі ў рэгіянальных даследаваннях брытанскіх географаў (Дж.Флеры, Д.Хогарт і інш.). Прыкладная (практычная) брытанская геаграфія (Д.Стамп).Палітыка-геаграфічны і гісторыка-геаграфічны кірункі. Праца Х.Маккіндэра “Геаграфічная аснова гісторыі” (1904) і яго геапалітычная канцэпцыя “Хартленда”. Геаграфія гандлю (Дж.Чызхолм “Даведнік па геаграфіі гандлю” (1889)).

Паўночна-амерыканская школа геаграфіі.Фарміраванне амерыканскай геаграфіі пад уплывам ідэй брытанскіх, нямецкіх, французскіх географаў. Рэгіянальная геаграфія, прыкладны характар даследаванняў. Развіццё эканамічнай (Э.Джонсан) ісацыяльнай (Г.Грэгары) геаграфіі. Геаграфія гандлю (Дж.Сміт).

Расійскія навуковыя геаграфічныя школы.Комплексны падыход да даследавання ўзаемасувязяў прыроды, насельніцтва і гаспадаркі як галоўная асаблівасць расійскай геаграфіі ў XVIII — пачатку XIX ст. (М.Ламаносаў, С.Крашэніннікаў, П.Рычкоў).

Станаўленне расійскага краіназнаўства (С.Крашэніннікаў “Апісанне зямлі Камчаткі” (1755)). Развіццё расійскай камеральнай статыстыкі і эканамічнай геаграфіі. Праца І.Кірылава “Квітнеючы стан Усерасійскай дзяржавы” (1727—1731). Анкетнае геаграфічнае абследаванне краіны. Пастаноўка пытанняў аб тэрытарыяльным падзеле працы і спецыялізацыі розных мясцовасцей (В.Тацішчаў, М.Ламаносаў).

Навуковая школа Рускага геаграфічнага таварыства. Уклад у развіццё геаграфічных даслеваванняў М.Міклуха-Маклая, П.Сяменава-Цян-Шанскага, М.Пржэвальскага, А.Ваейкава і інш. Асноўныя навуковыя геаграфічныя экспедыцыі ў ХІХ ст. і іх вынікі. Навуковая школа Д.Анучына ў Маскоўскім універсітэце. Погляды Д.Анучына на сутнасць геграфічнай навукі. Уклад у развіццё геаграфічнай навукі іншых прадстаўнікоў маскоўскай школы: Л.Берга, А.Крубера, А.Барзова. Геаграфія ў Пецярбургскім універсітэце. Роля В.Дакучаева ў распрацоўцы вучэнняў аб глебе і прыроднай занальнасці. Распрацоўка У.Вернадскім асноў геахіміі і вучэння аб біясферы. Уклад А.Ваейкава ў развіццё кліматалогіі.

Перадумовы развіцця расійскай эканамічнай геаграфіі ў першай палавіне XIX ст. Знаходжанне эканамічнай геаграфіі ў межах апісальнага дзяржавазнаўства. Эканамічнае раяніраванне як метадалагічная аснова расійскай эканамічнай геаграфіі (працы К.Арсеньева, М.Агарова). Рэгіянальныя эканоміка-геаграфічныя даследаванні (працы Д.Жураўскага, Д.Мілюціна).

Геаграфічныя, статыстычныя і этнаграфічныя даследаваніі насельніцтва (працы П.Кёппена “Этнаграфічны атлас Еурапейскай Расіі”, К.Арсеньева “Гідраграфічна-статыстычнае апісанне гарадоў Расійскай Імперыі”, М.Мілюціна “Гарадскія пасяленні Расійскай Імперыі”).

Галінова-статыстычны кірунак расійскай геаграфіі ўканцы XIX — пачатку XX ст. Працы В.Дэна, А.Фартунатава, А.Скварцова. Фарміраванне раённага кірунку эканамічнай геаграфіі. Працы П.Сямёнава-Цян-Шанскага “Геаграфічна-статыстычны слоўнік Расійскай Імперыі” і“Статыстыка пазямельнай уласнасці і населеных месцаў Еўрапейскай Расіі”. Уклад Дз. Мендзялеева ў тэорыю эканамічнага раяніравання.

Расійская антрапагеаграфія. Працы Д.Анучына, А.Ваейкава, В.Сямёнава-Цян-Шанскага. Расійская камерцыйная геаграфія (В.Чэслаўскі, В.Сямёнаў-Цян-Шанскі).

Тэма 7. Асноўныя кірункі развіцця геаграфіі на Захадзе ў ХХ ст. (новы і сучасны перыяды)

Апісальна-харалагічны кірунак. Дамінуючае становшча харалагічных канцэпцый у геаграфічнай думцы Захаду ў першай палавіне XX ст. Працы Р.Хартшорна “Сутнасць геаграфіі” (1939) і“Сутнасць геаграфіі будучага” (1959). Адмаўленне аб’ектыўнай асновы раяніравання. Канцэпцыя ўнікальнасці як праяўленне харалагізму.

Сацыяльна-палітычны кірунак. Геапалітыка і геапалітычныя канцэпцыі. Праца Р.Чэллена “Дзяржава як форма жыцця” (1916). Погляд на геаграфію як сацыяльна-палітычную навуку (праца Г.Боўмана “Геаграфія ў адносінах да сацыяльных навук” (1934)). Далейшае развіццё канцэпцыі геаграфічнага дэтэрмінізму (Э.Сімпл “Амерыканская гісторыя і яе геаграфічныя ўмовы” (1933)). Кліматычны дэтэрмінізм як кірунак геаграфічнага дэтэрмінізму ў амерыканскай геаграфіі 20—30-х гг. (Э.Генцінгтон “Цывілізацыі і клімат” (1915)).

Гісторыка-геаграфічны кірунак(амерыканская і брытанская школы). Погляд на геаграфію як усеагульную экалогію. Экалогія чалавека (К.Зауэр “Марфалогія ландшафта” (1925)). Увядзенне ў навуковы зварот паняцця “інавацыя” і распрацоўка канцэпцыі дыфузіі інавацый. Праца Т.Хагерстранд “Дыфузія новаўвядзенняў як прасторавы працэс” (1953). Даследаванні брытанскімі географамі гісторыі фарміравання культурных ландшафтаў і трансфармацыі зямельных угоддзяў.

Матэматыка-авангардысцкі кірунак.Вызначэнне ў якасці асноўнай задачы геаграфіі даследавання прасторавых заканамернасцяў і прасторавай арганізацыі. Працы В.Крысталлера “Цэнтральныя месцы ў Паудневай Германіі” (1933) і А.Лёша “Прасторавая арганізацыя гаспадаркі” (1940). “Сацыяльная фізіка” і “Прасторавы біхевіярызм” (Г.Зіпор. Т.Хагерстранд). Развщцё матэматычнай геаграфіі ў 50—60-я гг. ХХ ст. Абгрунтаванне асноўных прынцыпаў матэматызаванай тэарэтычнай геаграфіі ў працы В.Бунге “Тэарэтычная геаграфія” (1962). Распрацоўка тэорыі прасторавай арганізацыі грамадства ў працах П.Хаггет “Прастаравы аналіз у эканамічнай геаграфіі” (1965) і Р.Морыл “Прасторавая арганізацыя грамадства” (1970).

Развщцё рэгіянальнай навукіяк міждысцыплінарнага кірунку, які вывучае прасторы, рэпёны, лакацыі і іх сістэмы. Працы У.Ізард “Размяшчэнне і прасторавая эканоміка” (1956), “Метады рэгіянальнага аналізу: уводзіны ў навуку аб рэгіёнах” (1960), “Эколага-эканамічны аналіз для рэгіянальнага развіцця” (1972). Праца В.Лявонцьева “Даследаванне структуры амерыканскай эканомікі”.

Фарміраванне радыкальнай геаграфііпад уплывам узмацнення сацыяльнай тэматыкі ў эканамічнай геаграфіі (даследаванні праблем гарадоў, беспрацоўя, сацыяльнага недабрабыту, геаграфічных асаблівасцяў ладу жыцця, экалагічнай тэматыкі). Гуманістычная геаграфія. Канцэпцыі пазітывізму і негатывізму. Геаграфія і псіхалогія.

Тэма 8. Развіццё геаграфіі ў СССР

Асаблівасці развіцця асобных навуковых напрамкаў і школ, заснаваных у дарэвалюцыйны перыяд. Краіназнаўчыя і геамарфалагічныя даследаванні ў межах школы Маскоўскага універсітэта. Вывучэнне эвалюцыі рэльефа і яго генезіса ў працах А.Барзова, К.Маркава, І.Герасімава. Ландшафтныя даследаванні (М.Сонцаў, Д.Арманд). Развіццё ландшафтазнаўства ў межах ленінградскай навуковай школы. Распрацоўка вучэння аб ландшафтах у працах Л.Берга, С.Калесніка, А.Ісачанкі. Фарміраванне навуковай школы А.Грыгор’ева: правядзенне даследаванняў па геафізіцы ландшафта, фізіка-геаграфічнаму раянаванню, вывучэнне ролі цяпла і вільгаці ў працэсе ландшафтаўтварэння. Распрацоўка М.Вавілавым вучэння аб цэнтрах паходжання культурных раслін. 

Асноўныя праблемы развіцця савецкай эканамічнай геаграфіі ў 20-я гг. XX ст. Дзяржпланаўскія работы па эканамічнаму раяніраванню. Станаўленне навуковых цэнтраў эканамічнай геаграфіі. Распаўсюджанне дарэвалюцыйных навуковых канцэпцый і іхдалейшае паглыбленне: краіназнаўства (Л.Берг), антрапагеаграфія (А.Крубер), галінова-статыстычны кірунак (В.Дэн), номаграфічны кірунак (А.Чаянаў, Б.Кніповіч), школа аграрнай геаграфіі (А.Рыбнікаў, А.Чэлінцэў). Станаўленне марксісцкай канцэпцыіі эканамічнай геаграфіі (М.Баранскі).

Супярэчлівасці развіцця савецкай эканамічнай геаграфіі ў 20-я гг. XX ст. Адыход ад канцэпцыі комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі вьтворчасці і ўзмацненне галінова-ведамаснага падыходу. Абвастрэнне ідэалагічнай барацьбы ў эканамічнай геаграфіі. Фарміраванне навуковай школы М.Баранскага.

Распрацоўка М.Каласоўскім вучэння аб тэрытарыяльна-вытворчых комп­лексах. Паняцце аб энергавытворчых цыклах як тыповых сукупнасцях вытворчых працэсаў, заснаваных на спалучэнні галоўных відаў сыравіны і энергіі. Фарміраванне савецкай геаграфіі насельніцтва (Р.Кабо, Л.Іофэ, В.Пакшышэўскі). Савецкае эканоміка-геаграфічнае краіназнаўства (I.Вітвер, А.Слука, І.Маергойз).

Канцэпцыя інтэгральнага эканамічнага раяніравання краіны (М.Каласоўскі, Ю.Саушкін, П.Алампіеў, Э.Алаеў ды інш.). Узаемаадносіны паміж эканамічнай геаграфіяй і рэгіянальнай эканомікай. Раённая планіроўка (Д.Багарод, Е.Перцык).

Гуманізацыя эканамічнай геаграфіі на працягу 70—80-х гг. ХХ ст. Паскоранае развіццё галін сацыяльнай геаграфіі — геаграфіі насельніцтва, абслугоўвання, навукі, культуры, вобраза жыцця і інш. Распрацоўка вучэнняў аб тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэмах і тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства. Паступовая трансфармацыя эканамічнай геаграфіі ў сацыяльна-эканамічную геаграфію.

Крызіс савецкай сацыяльна-эканамічнай геаграфіі ў перыяд рэфармавання сацыяльна-эканамічнага ладу ў СССР і пасля яго распаду. Трансфармацыя асноўных тэарэтычных вучэнняў. Узнікненне новых і “рэанімацыя” забытых кірункаў даследаванняў: камерцыйная геаграфія, палітычная геаграфія і геапалітыка, электаральная геаграфія, геаграфія сацыяльнага недабрабыту ды інш. Пашырэнне краіназнаўчых і краязнаўчых даследаванняў.










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 708.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...