Студопедия КАТЕГОРИИ: АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Літаратура як від мастацтва. Сучасныя тэорыі сутнасці мастацкай творчасці.
1. З 2-ой пал. 30-х гг. ХХ ст. у сав. літаратуразнаўстве панавала “тэорыя вобразнай сутнасці мастацтва”. Згодна яе мастацтва па свайму зместу нічым не адрозніваецца ад іншых відаў свядомасці. Г. зн. ад навукі і ідэалогіі. Адрозненні бачыліся толькі ў форме. Лічылася, што мастацтва, як і навука, пазнае жыццё, толькі робіць гэта не праз паняцці, а праз вобразы. Каштоўнасць навукі (у першую чаргу прыродазнаўчай) у яе аб’ектыўных ведах. Суб’ектыўны момант тут зусім неістотны, нават непатрэбны. У мастацкай творчасці, наадварот, вельмі важны якраз і момант суб’ектыўны, які ідзе ад асобы творцы. Асабістыя, суб’ектыўныя адносіны пісьменніка да жыцця арганічна ўваходзяць у змест мастацкага твора, робяць іх непаўторнымі. 2. Канцэпцыя Г.Паспелава: пісьменнік спасцігае характар грамадскага жыцця, каб выявіць да яго свае грамадска-зацікаўленыя ідэйныя адносіны. У такім разуменні сутнасці мастацкай творчасці ўлічваецца аб’ект, суб’ект і момант уздзеяння твора і творцы на грамадства. Аб’ектыўны бок – змест грамадскага жыцця людзей і звязанай з ім прыроды ў іх канкрэтна-пачуццёвым стане, г. зн. чалавечыя характары ў абставінах іх грамадскага і натуральнага быцця. Суб’ектыўны – грамадска-зацікаўленае стаўленне да рэчаіснасці. 3. Супрацьлеглы падыход да мастацкай літаратуры склаўся пад уплывам фармальнай школы 1920-х гг. і суч. фармальна-структурнага літаратуразнаўства. Актыўна распрацоўваў Ю.Лотман («Анализ поэтического текста», «Внутри мыслящих миров: Человек–текст–семиосфера–история»). Па Ю.Лотману, сутнасць мастацкага твора заключаецца ў самім тэксце і толькі ў ім. Тэкст разглядаецца як цалкам замкнутая ў сабе сістэма моўных знакаў. Іх значэнне самакаштоўнае і не выходзіць за межы дадзенага тэксту. «Проблемы социального функционирования текста, психология восприятия, при всей их очевидной важности, нами из рассмотрения исключаются, не рассматриваем мы и вопросы создания и исторического функционирования текста. Предметом нашего внимания будет поэтический текст, взятый как отдельное уже законченное и внутренне самостоятельное целое» (Ю.Лотман). 4. Чытанне – заўжды дыялог: з аўтарам, яго героямі, з самім сабой. Тэорыя дыялагічнасці тэксту, яго адкрытасці ў свет культуры была распрацавана М.Бахціным, Ю.Лотманам. Літаратуразнаўцы абапіраліся на вучэнне В.Вернадскага аб ноасферы (ноасфера – калі ў працэсах, што адбываюцца ў біясферы, дамінуючае значэнне набывае чалавечы розум). Гэтыя суч. канцэпцыі (Паспелаў, Лотман) падыходзяць да мастацкай творчасці з супрацьлеглых бакоў. Першая бярэ ў аснову даследавання творчы працэс, яго рэальныя першакрыніцы, але мала надае ўвагі працэсу стварэння мастацкага твора, тэксту ў яго ўласна мастацкай значнасці. Другая бярэ для вывучэння канечны вынік творчай дзейнасці пісьменніка – мастацкі тэкст, адрываючы яго ад першакрыніцы ў рэальнай рэчаіснасці і ад мастацка-творчага працэсу. І адна, і другая канцэпцыі апускаюць прамежкавае звяно паміж зыходным зместам і гатовым мастацкім тэкстам – уласна творчы працэс. Яго абсалютызавалі “суб”ектыўна-творчыя” канцэпцыі сутнасці мастацтва. Такім чынам, у л-стве і на сённяші дзень адсутнічае цэласнае ўяўленне пра сутнасць мастацкай творчасці. Усе разгледжаныя канцэпцыі характарызуюцца большай ці меншай аднабаковасцю. 5. Постмадэрнісцкае разуменне сутнасці творчасці.Постмадэрнізм адмаўляе саму рэальнасць, замяняе ці падмяняе яе копіямі без арыгінала, сімулякрамі. Ён паказвае рэчаіснасць як псеўдарэальнасць, у якой культура мае фіналісцкі характар. Ёй няма куды ўжо развівацца, нічога арыгінальнага яна ўжо стварыць не можа. Застаецца толькі аперыраваць асколкамі папярэдніх культур, самапаўтарацца, гуляць з вядомымі культурнымі кодамі. Паколькі сціраецца мяжа паміж “сваім” і “чужым”, усе паўстае прынцыпова аднаўзроўневым, не паддаецца ацэнцы. Адзінай каштоўнасцю выступае працэс стварэння тэксту. Постамадэрнісцкі тэкст – не гатовы твор, а працэс узаемадзеяння аўтара з тэкстам, “генатэкст” – твор, які нараджаецца цяпер і тут. Такім чынам, у л-стве і на сённяші дзень адсутнічае цэласнае ўяўленне пра сутнасць мастацкай творчасці. Усе разгледжаныя канцэпцыі характарызуюцца большай ці меншай аднабаковасцю.Многія суч. даследчыкі адзначаюць на пераломе тысячагоддзяў вычарпанасць ранейшых навуковых уяўленняў, арыенціраў, ідэалаў і невядомасць, неразгаданасць новых. У аснове новаеўрапейскай культуры ляжаў міф пра ўсемагутнасць навукі і непераможнасць розуму. Аднак акрамя рацыянальнага ёсць і інш. шляхі пазнання свету. Абсалютызацыя навукацэнтрычнага светабачання не магла не прывесці да “страты” чалавека, бо духоўнасць атаясамлівалі з розумам. Найвялікшая фактычная памылка – абсалютызацыя рацыяналістычнай канцэпцыі свету. Якраз розум раз’яднаў элементы свету, якія сапраўдная культура захоўвала ў адзінстве. Сёння прызнаецца множнасць ісцін, адноснасць усіх ідэй і ісцін, прызнаецца ісціна суб’ектыўная. Мастацкі вобраз: шырокае і вузкае разуменне тэрміна. Характар. Тып. Архетып Паняцце пра мастацкі твор. “У мастацкім творы мы маем свет, узноўлены, адлюстраваны, успрыняты чалавечай душой... мы не проста адлюстроўваем з’явы, якімі яны ёсць, і не творым па капрызу ілюзій неіснуючага свету. Мы ствараем або выяўляем узнікшыя ў нас адносіны чалавечага духу да акаляючага свету” (В.Караленка). Свет (мастацкі свет) – сінонім тэрміна творчасць пісьменніка (свет А.Куляшова, свет І.Мележа). Мастацтву ўласцівы свой, адметны спосаб ўзнаўлення рэчаіснасці – мастацкі вобраз. “Мастацкі вобраз – канкрэтная і ў той жа час абагульненая карціна чалавечага жыцця, якая створана пры дапамозе фантазіі і якая мае эстэтычнае значэнне” (Л.Цімафееў). 1.Спалучэнне ў вобразе аб’ектыўнага, што існуе незалежна ад волі аўтара, і суб’ектыўнага, аўтарскага. Экспрэсіўнасць як асаблівасць мастацкага вобраза: пісьменнік рэальнасць можа гераізаваць, драматызаваць, трагізаваць, рамантызаваць, выяўляць яе камічныя бакі, бачыць праз прызму сенетыментальнасці. Для выяўлення мастацкай экспрэсіўнасці існуе паняцце пафас (ад грэч. – страсць, пачуццё). “У мастацкай літаратуры пафас – эмацыянальная ўзбуджанасць, страсць, якая пранізвае твор (ці яго часткі)”. Дзякуючы пафасу выяўляюцца аўтарскія адносіны да ўзноўленых ім карцін жыцця. Твор можа мець адзін від пафасу ці спалучаць некалькі яго відаў. Віды пафасу (па Г. Паспелаву): трагічны, драматычны, гераічны, камічны, сатырычны, рамантычны, пафас сентыментальнасці. Некаторыя даследчыкі вылучаюць яшчэ эпічны (аб’ектызаванае, па сутнасці, безацэначнае ўзнаўленне рэчаіснасці) і адычны (захопленае ўслаўленне некага ці нечага) пафасы. У вялікіх па аб’ёму творах (раманы, аповесці, паэмы, радзей – драмы) можа спалучацца некалькі відаў пафасу. Прыклад: у аповесці В. Быкава “Альпійская балада” прысутнічаюць трагічны (уцекачоў – вязняў канцлагера – фашысты адшукалі ў гарах) і рамантычны пафас (каханне Івана і Джуліі). 2. Узаемаадносіны індывідуальна-канкрэтнага (непаўторнасць кожнага чалавека) і тыповага (прыналежнасць чалавека да пэўнага саслоўя, пэўнай прафесіі і інш., тое, чым літаратурны персанаж падобны да сваіх суайчыннікаў і сучаснікаў) на розных стадыях развіцця літаратуры, у творах розных мастацкіх напрамкаў не аднолькавыя. Напрыклад, у класіцыстаў у паказе чалавечых характараў пераважала тыпое. Многія прадстаўнікі мадэрнізму, наадварот, адмаўляюцца ад тыпізацыі. Тыповае не заўсёды масавае. Пісьменнік тыпізуе не толькі характары людзей, але і абставіны, працэсы, што адбываюцца ў жыцці. Тыпізацыя можа выяўляцца праз дэфармацыю жыццёвых форм, пры гэтым гавораць пра гіпербалу, гратэск, фантастыку. Паняцці вобраз мастацкі і характар мастацкі ўжываюцца як сінанімічныя. Разам з тым яны маюць адрознае напаўненне. Першае з іх больш універсальнае, бо мастацкім вобразам можа быць не толькі чалавек. Пэўныя адрозненні маюць і паняцці характар, герой, персанаж. Мастацкі характар нясе ў сабе найперш эстэтычную ацэнку, гэта вобраз чалавека, раскрыты шматбакова і глыбока, “у адзінстве агульнага і індывідуальнага, аб’ектыўнага і суб’ектыўнага. Мастацкі характар адначасова і вобраз чалавека, і аўтарская думка, уяўленне пра яго” (М.Мешчаракова). Напрыклад, Апейка. Гэта – адметны чалавечы характар і, адначасова, выяўленая мастацкімі сродкамі думка І.Мележа пра гуманнага, раўважлівага кіраўніка. Героямі (ці персанажамі) называюць усіх дзеючых асоб твораў, незалежна ад таго, якое іх месца ў раскрыцці задумы аўтара і як яны паказаны. Героямі могуць быць не толькі людзі, але і прадстаўнікі жывёльнага, расліннага свету, прадметы рэчаіснасці (“Буланы” К.Чорнага, “Арчыбал”, “Львы”, “Пагоня” І.Пташнікава, “Маналог святога Пётры” У.Арлова і інш.). Для стварэння вобразаў-персанажаў пісьменнік выкарыстоўвае шматлікія кампазіцыйныя прыёмы: дыялогі і маналогі, усе віды апісанняў (партрэт, пейзаж, інтэр’ер), сродкі моўнай індывідуалізацыі, самахарактарыстыкі герояў, ўзаемахарак-тарыстыкі і інш. Сістэма вобразаў у творы: вобразы дзейных асоб (цэнтральныя персанажы, галоўныя, другарадныя, эпізадычныя), вобраз аўтара, вобраз чытача (?). Вобраз апавядальніка не ёсць вобраз аўтара. Гэта ўяўны аўтар, герой, які расказвае, апісвае. Вобраз героя-апавядальніка – адначасова суб’ект і аб’ект дзеяння: апавядальнік і ўдзельнік падзей (Конрад Цхакен у “Сівой легендзе” У. Караткевіча.) Вандроўныя (вечныя) вобразы пераходзяць з адной эпохі ў наступныя, з адной літаратуры ў іншыя. Гэта ўмоўная назва вобразаў літаратурных герояў, якія ўзніклі ў канкрэтную гістарычную эпоху, але ў свядомасці людзей інш. эпох ператварыліся ў шматзначныя і шырокавядомыя (Праметэй, Каін, Понці Пілат, Дон Жуан, Лятучы Галандзец і інш.). Вылучаюць міфалагічныя, біблейскія, фальклорныя, уласналітаратурныя вобразы. Тып – форма мастацкага характару, у якім існуе шырокае сацыяльнае абагульненне. “Лішнія людзі” ў рус. літаратуры ХІХ ст., купалаўскі Мікіта Зносак. Гарлахвацкі К.Крапівы. У ХХ ст. з’явілася паняцце архетып (ад грэч. – першавобраз, мадэль). “Коллективное бессознательное”, – па словах швейцарскага вучонага К.Юнга. Найстаражытнейшыя агульначалавечыя сімвалы, якія ляжаць у аснове міфаў, фальклору і самой культуры ў цэлым. “Арыентацыя на пошукі архетыповых пачаткаў звязана з расчараваннем у гістрызме, у ідэі прагрэсу і ў жаданні выйсці за межы канкрэтнага гістарычнага часу, даказаць існаванне вечных, нязменных пачаткаў ў неўсвядомленых (бессознательных) сферах чалавечай псіхікі, якія зараджаюцца ў прагісторыі і паўтараюцца ў яе ходзе ў выглядзе архетыповых сітуацый, станаў, вобразаў, матываў” (А.Эсальнек. Введение в литературоведение. М., 2000). “Архетып заўсёды захоўвае сваё значэнне і функцыі. Ён не разбураецца, а толькі змяняецца, выяўляючы сябе ў новых формах на новых гістарычных этапах. Архетып агульначалавечы” (А.Казлоў). К.Юнг вылучаў архетыпы аніма (жаночы пачатак у жыцці), анімус (мужчынскі пачатак) і інш. У сваю чаргу, архетып можа мець разнавіднасці. Д.Меражкоўскі ў вобразе Анны Карэнінай убачыў трагічнае спалучэнне двух тыпаў аніма: жанчына-“мадонна” і жанчына-“вакханка”. Паняцце архетып дазваляе зразумець глыбінны змест твора, адчуць сувязь часоў, а часта і аднавіць яе. Аўталагічны тыпмастацкага вобраза. (ад грэчаскага сам + слова – даслоўны). Перадае змест адзінкавай з’явы, прадмета, не выходзіць за яго межы, не праецыруецца на іншы. “Самазначны”, “самадастатковы” вобраз фіксуе тыповыя, найб. Істотныя, характэрныя аспекты таго, што ўзнаўляецца. Вельмі часта такімі вобразамі ствараюцца прыродаапісальныя вершы. Прыклад: Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы, Болей не мерзне душа ні адна, Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю Абдаравала зямельку вясна. Пушчы паважныя, зімку праспаўшыя, Радасна песні зайгралі свае; Лісці зашасталі, птушкі зачыркалі, Свішча салоўка і дзяцел клюе… (Я.Купала. “Вясна”). Металагічны тып мастацкага вобраза (ад грэч. Праз + слова –– пазаслоўны). Вобраз, змест якога выходзіць за межы, выяўленыя формай. Ідэя і вобраз у дадзеным выпадку належаць да розных узроўняў. Вылучаюць сімвалічныя і алегарычныя вобразы. Для абодвух характэрна іншасказальнасць. Прыклад сімвалічных вобразаў: Ўстань ты, старонка, родная маці! Годзе зімовага рабскага сну, Годзе табе ўжо слёзна ўздыхаці,– Выйдзі на поле, на сенажаці, Выйдзі спаткаці вясну! …Вырылі сцюжы віхурамі, снегам Яму глыбоку табе не адну; Снежныя насыпы мела начлегам… Глянь, снягі таюць, рэчкі йдуць бегам… Выйдзі спаткаці вясну! З поўначы сівер кідаў табою, Як абадрану з лістоў галіну; З захаду зверы ішлі чарадою Рваць твае грудзі…Выйшла жывою,– Выйдзі ж спаткаці вясну!.. (Я.Купала. “Выйдзі…”) Алегорыя (ад грэч. Іншы + гавару). Алегарычны вораз выяўляе нейкую абстрагаваную ідэю, ад якой ён не толькі рэзка адрозніваецца, але з якой нічога, або вельмі мала мае агульнага. Дадзены алегарычны вобраз можа быць заменены іншым, бо ён толькі ілюстрацыя нейкай агульнай ідэі. Інш. Адрозненні ад сімвала: алегарычная ідэя рацыянальная (разумовая) і адназначная. Ідэя сімвала – эмацыянальная і шматзначная. Алегарычнымі вобразамі з’яўляюцца персанажы баек. Сімвал (ад грэч. Умоўны знак). Вораз, які выяўляе сэнс нейкай з’явы ў прадметнай альбо абагульнена прадметнай форме. Прадмет, з’ява прыроднага, радзей, жывёльнага свету, геаметрычная фігура і інш. Надзяляюцца пэўным значэннем. Значэнне сімвала падразумеваецца. Яго ўспрыманне залежыць ад чытача (гледача), таму вобраз шматзначны. Прыклад: у в. Я.Купалы “Выйдзі…” вясна выступае сімвалам чаканага рэвалюцыйнага абнаўлення. Зіма з яе віхурамі, снегам сімвалізуюць сацыяльны і палітычны прыгнёт. З поўначы сівер – царскую Расію (сталіца Расійскай імперыі – Петраград – паўночней Беларусі). З захаду зверы ішлі чарадою – маюцца на ўвазе гістарычныя падзеі – стасункі нашых зямель з заходнімі краінамі. Гратэск – мастацкі вобраз, у якім свядома парушаюцца нормы жыццёвай праўдзівасці, падкрэслена супрацьпастаўляюцца рэальнае і нерэальнае, фантастычнае. Нек. Даследчыкі адносяць яго да аўталагічнага тыпу. Выдумка ў чыстым выглядзе, палёт творчай фантазіі нараджае гратэскавыя карціны. Прыклады: нос у творы М.Гогаля, які гуляе па горадзе. Яйкі і змеі, якія з іх вывеліся, у аповесці М.Булгакава “Ракавыя яйкі”. Вобраз Шарыкава ў аповесці М.Булгакава “Сабачае сэрца”. Падтэкст – нейкае глыбіннае, непавярхоўнае сэнсавае значэнне. Тып мастацкага вобраза, у якім канкрэтна-пачуццёвая выяўленасць прадмета, акрамя асноўнага, мае значэнне прыхаванага намёку на нейкую іншую ідэю ці вобраз, што не называецца. Падтэкст паэмы М.Танка “Люцыян Таполя” – асуджэнне несвабоды мастака ва ўмовах таталітарнага сталінскага рэжыму. Тэарэтычнае абгрунтаванне падзелу літаратуры на роды ў залежнасці ад адносін мастацкіх твораў да аб’екта і суб’екта творчасці (Арыстоцель, Гегель, Бялінскі, Паспелаў, Весялоўскі) Па спосабу адлюстравання ўсе літаратурныя творы падзяляюцца на тры групы, на тры роды: эпас, лірыку, драму. Паняцце ”літаратурны род” мае сваю вялікую гісторыю. Падзел літаратуры на тры родыў залежнасці ад адносін мастацкага твора дааб’екта і суб’екта ідзе з глыбокай старажытнасці. Суб’ект і аб’ект. Суб’ект – носьбіт прадметна-практычнай дзейнасці і пазнання (індывід ці сацыяльная група), крыніца актыўнасці, накіраванай на аб’ект – аб’ектыўную рэальнасць, якая існуе незалежна ад чалавека і яго свядомасці. У ролі суб’екта звычайна выступае чалавек, у ролі аб’екта – і чалавек, і ўся навакольная рэчаіснасць як натуральнага паходжання, так і створаная чавекам. Тры роды літаратуры вылучыў у чацвёртым стагоддзі да н.э. старажытнагрэчаскі філосаф Арыстоцель (гады жыцця: 384 – 322 да н.э.). Тры роды ён вылучыў, зыходзячы з таго, як пераймае творца жыццё. Успомнім мінулую лекцыю “Сутнасць мастацкай творчасці”. Менавіта ў Старажытнай Грэцыі ўзнікла Канцэпцыі сутнасці мастацтва як пераймання (імітацыі) жыцця. Арыстоцель следам за Платонам разглядаў мастацтва як перайманне, аднак бачыў у гэтым не слабасць, а яго сілу. Пераймаючы жыццё, чалавек з дапамогай мастацтва спазнае яго і атрымлівае ад гэтага задавальненне, перажывае катарсіс, г. зн. ачышчаецца ад кепскіх страсцей – спаконвечнай сутнасці чалавека. Арыстоцель адзначаў, што мастацтва пераймае не асобныя, ужо існуючыя з”явы жыцця, а пераймае па закону неабходнасці ці верагоднасці. Г.зн. стварае свой свет як магчымы, верагодны і тым самым раскрывае істотныя асаблівасці свету сапраўднага. Аднак гэтыя істотныя асаблівасці ўяўляліся яму пастаяннымі, нязменнымі. Прыслухаемся да разважанняў Арыстоцеля: “Пераймаць адно і тое ж можна, расказваючы пра падзею як пра штосьці адасобленае ад сябе, як гэта робіць Гамер, альбо так, што той, хто пераймае, застаецца самім сабой, альбо паказваючы асоб як дзейных і дзеючых (г.зн. асобна ад аўтара, як у першым выпадку). Па Арыстоцелю, атрымліваецца, што · ў першым выпадку, калі падзея падаецца адасобленай ад пісьменніка, твор будзе эпічным; · у другім, калі падзея нейкім чынам звязана з пісьменнікам, з яго ўнутраным “я” – лірычным; · у трэцім, калі пісьменнік быццам пераўвасабляецца ў іншых асоб, – драматычным. Пазней Арыстоцелеўскі прынцып падзелу літаратуры на роды быў развіты ў кнізе Гегеля “Эстэтыка”, а таксама ў тэарэтычным артыкуле В.Бялінскага “Падзел паэзіі на роды і віды”. Даведка Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель – нямецкі філосаф (1770 – 1831). Пражыў 61 год. Вісарыён Рыгоравіч Бялінскі – рускі літаратурны крытык ХІХ ст. (1811 – 1848) пражыў 37 гадоў. Тэрмін “паэзія” В.Бялінскі, як і інш. яго сучаснікі,ужываў у значэнні літаратура. У ХІХ ст. з літаратурай таксама суадносіўся тэрмін “белетрыстыка”, які абазначаў найперш прозу. У ХХ ст. гэты тэрмін набыў негатыўнае адценне, пачаў абазначаць сюжэтныя калізіі, творы цалкам, у якіх падкрэсленая прыдуманасць, нежыццёвасць падзей. “А! Гэта не літаратура, а белетрыстыка”. Пачытаем Бялінскага: “Эпічная літаратура ёсць пераважна паэзія аб’ектыўная, знешняя як у адносінах да самой сябе, так і да паэта і яго чытача.У эпічнай паэзіі выяўляецца сузіраннесвету і жыцця, якія існуюць самі па сабе і ў абсалютнай абыякавасці да саміх сябе, да паэта, што іх сузірае (созерцает) ці яго чытача”. Суб”ектыўная цікавасць, па гэтай канцэпцыі, у эпічнай літаратуры цалкам адсутнічае – і з боку аўтара мастацкага твора, і з боку яго герояў, і з боку чытача. Эпічны свет уяўляе аб’ектыўную рэальнасць цалкам замкнутай ў самой сабе. Задумаемся: Наколькі гэта меркаванне бездакорнае? І наадварот, па Белінскаму, у лірыцы адбываецца самавыяўленне суб’екта творчасці. “Лірычная паэзія, – пісаў В.Бялінскі,– ёсць пераважна паэзія суб”ектыўная, унутраная, выяўленне самога паэта”. Драматычная літаратура разглядалася Гегелем і Бялінскім як сінтэз эпічнага і лірычнага спосабаў узнаўлення жыцця, як адзінства аб’ектыўнага і суб’ектыўнага пачаткаў мастацкай творчасці,і таму як “вышэйшы род паэзіі і вянец мастацтва”. Такое месца драмы ў сістэме літаратурных родаў прызнаецца не ўсімі даследчыкамі. Генадзь Паспелаў лічыць:“Адрозненні паміж эпасам і драматургіяй – гэта не літаратурна-родавыя адрозненні. Ва ўласна родавых адносінах эпас і драматургія тоесныя і ў аднолькавай меры супрацьстаяць лірыцы”, – лічыць Г.Паспелаў. Паразважаем: “Аблава” В. Быкава “Раскіданае гняздо” Я. Купалы “Я – мужык-беларус” Я. Купалы. Гегель, а ў нейкай меры і Бялінскі, заспелі часы, калі драма займала галоўнае месца сярод літаратурных родаў, што і абумовіла вылучэнне яе ў якасці “вышэйшага роду паэзіі”. Роля тэатра ў ХІХ ст. У розныя эпохі родавая іерархія розная (!). Нагадаем, што ёсць што. У літаратуры класіцызму вялікае месца займала патрыятычная ідэя гераічнага служэння грамадству, дзяржаўнаму дабрабыту, У імя працвітання дзяржавы герой у творах класіцыстаў ахвяраваў самым дарагім, адмаўляўся ад асабістага шчасця. Асноўнымі прынцыпамі класіцызму былі ідэі ўсемагутнасці чалавека розуму, вялікай пераўтваральнай і выхаваўчай сілы мастацтва. Класіцызм выступаў супраць феадальнага мастацтва барока. У супрацьлегласць барока класіцызм быў жыццесцвярджальным мастацтвам. У класіцыстычных творах сюжэты будаваліся на канфлікце пачуцця і розуму, пачуцця і абавязку. Абавязак і розум заўсёды перамагалі. Мастацкі метад, напрамак, сентыменталізму фарміраваўся ў значнай ступені як антытэза класіцызму. Тэрмін “сентыменталізм” паходзіць ад назвы папулярнай у другой палове ХУІІІ ст. кнігі англійскага пісьменніка Стэрна “Сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі” (1768). Гэты новы метад пачынае развівацца ў англійскай літаратуры 50-60-х гг. ХУІІІ ст. Ён узнікае ў эпоху прамысловага перавароту, які прывёў да абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей ў англійскім грамадстве. У гэты час рушыцца вера людзей у дасканаласць існуючага дзяржаўнага ладу, узмацняецца крытыка дваранства і вышэйшых пластоў буржуазіі. Галоўным героем літаратуры сентыменталізму становіцца просты чалавек, прадстаўнік дэмакратычных пластоў грамадства. Яго асноўнымі вартасцямі аб’яўляюцца маральныя якасці: праўдзівасць, дабрадзейнасць, мяккае, чулае сэрца. Асаблівасці рэалізму 1. Аб’ектыўнасць адлюстравання жыцця, фактаграфічнасць. 2. Выяўленне сацыяльных вытокаў, з’яў і падзей. 3. Аналіз або паказ сацыяльна-гістарычных канфліктаў. 4. Звычайны герой у звычайных абставінах. 5. Усебаковасць адлюстравання чалавечай асобы: а) род дзейнасці; б) псіхалагічны партрэт; в) духоўнае жыццё. 6. Аналітычнае раскрыццё абставін: а) умовы, у якіх фарміруецца характар персанажа; б) умовы, у якіх даводзіцца дзейнічаць персанажу. 7. Выяўленне вытокаў супярэчнасцей і сацыяльнай несправядлівасці. Дык што ж наконт іерархіі? Іерархія (кніжн),– парадак падпарадкавання ніжэйшых (чыноў, званняў) іншым. Калі ў класіцыстаў галоўным родам была драма, то ў пісьменнікаў-сентыменталістаў – лірыка. У рэалістычным мастацтве асноўную ролю іграе эпас, найперш такая яго жанравая форма як раман. Разгледжаная канцэпцыя літаратурных родаў перадае істотныя асаблівасці эпасу, лірыкі, драмы, а іменна: аб’ектыўную жыццёвую першаснову эпічнай літаратуры, суб’ектыўную рэальную першааснову – лірычнай, суб’ектыўна-аб’ектыўны характар драмы. Аднак! Яна супярэчыць сутнасці мастацкага твора як выніку творчага засваення суб’ектам (пісьменнікам) рэальнага жыццёвага аб’екта незалежна ад таго, да якога роду літаратуры твор належыць. Суб’ектыўныя аўтарскія адносіны прысутнічаюць, выяўляюцца і ў творах эпічных па сваёй прыродзе, і ў драматургічных, не кажучы ўжо пра лірычныя творы. Аўтар нас, чытачоў, прымушае спачуваць адным персанажам, захапляцца другімі, ненавідзець трэціх. Бялінскі, выклаўшы ў артыкуле гегелеўскую канцэпцыю літаратурных родаў, зрабіў шэраг істотных паправак да яе. Так, ён пісаў, што ў мастацкай практыцы “гэтыя тры роды паэзіі... часта выступаюць у змешаным выглядзе, і нейкі эпічны па форме сваёй твор вылучаецца драматычным характарам, і наадварот. Эпічны твор не толькі нічога не губляе са сваіх вартасцей, калі ў яго ўваходзіць драматычны элемент, але яшчэ і выйграе ад гэтага”. Якасна новую тэорыю літаратурных родаў прапанаваў у ХХ ст. Аляксандр Весялоўскі.Ён выводзіць усе тры роды са старажытнай абрадавай песні, у якой нібыта “злучаны ў наіўным сінкрэтызме ўсе роды паэзіі”. Даследчык адрознівае лірычны змест і суб’ектыўнае “я” паэта. Сцвярджае, што суб’ектыўны змест ёсць не толькі ў лірыцы, але і ў эпасе. Весялоўскі звярнуў увагу, што Гегель характарыстыку эпічнага роду вывеў з асаблівасцей старажытнейшых жанраў, з гамераўскіх паэм, якія ствараліся ва ўмовах грамадскага развіцця, калі асоба яшчэ не вылучылася ў калектыве. У эпічным свеце старажытнай літаратуры інтарэсы і памкненні аўтара і героя нічым не адрозніваюцца ад інтарэсаў і памкненняў усяго гурту людзей, да якіх належыць паэт. Весялоўскі падкрэсліваў, што суб’ектыўны пачатак прысутнічае і ў даным эпічным мастацкім свеце. Ён створаны адной асобай, але асобай, якая зліваецца з калектывам. Тут “...няма паэта, а спявак, які ад усіх і за ўсіх спявае пра тое, што ўсім вядома і ўсіх цікавіць, як мог бы спець усякі іншы; ён лепш за іншых толькі таму, што яму ў большай ступені дараваны дар агульнага слова – эпасу”. Па Весялоўскаму, першым з абрадавай песні вылучаецца эпас. Лірыку і драму ён звязвае з вылучэннем асобы ў калектыве і ўсведамленнем ёю сваіх уласных інтарэсаў. У лірыцы ўласны інтарэс усведамляецца, драма паказвае, як асоба дзейнічае дзеля гэтага інтарэсу. Слушнае ў канцэпцыі Весялоўскага тое, што ён улічвае наяўнасць суб’ектыўнага і аб’ектыўнага пачаткаў у творах кожнага роду літаратуры. Слабае месца: усе тры роды выводзяцца з адной крыніцы – абрадавай песні. Між тым не менш старажытнай з’яўляецца казка – эпічны жанр вуснай народнай творчасці. Родавыя асаблівасці зместу і формы эпічных твораў: агульная характарыстыка Эпас– ад ст.грэчаскага epos (слова). У літаратуразнаўстве тэрмін эпас мае два значэнні. 1) Вялікія фальклорныя творы гераічна-легендарнага зместу (армянскі “Давід Сасунскі”, карэла-фінская “Калевала”, кіргізскі “Манас” і інш.), а таксама рускія быліны, украінскія думы, казкі. 2) Адзін з трох (поруч з лірыкай і драмай) родаў мастацкай літратуры.Эпас– ад ст.грэч-га epos (слова) – (изобразительный) узнаўляльны род літаратуры. Ён паказвае чалавечыя характары ў іх знешнім выяўленні. Знешнімі выяўленнямі эпасу як літаратурнага роду выступаюць: · індывілуальны воблік людзей, · іх дзеянні, учынкі, узаемаадносіны, падзеі, у якіх людзі (героі твора) ўдзельнічаюць, · акаляючы прыродны і бытавы свет. Эпаспаўстае ў выглядзе тыповых характараў і тыповых абставін, якія ўключаюць у непадзельным адзінстве і змест рэальнага жыцця, і творчую перапрацоўку яго пісьменнікам. Агульная асаблівасці формы эпічнай літаратуры: · Увасабленне мастацкага зместу ў формах аб’ектыўнага, матэрыяльна прадметнага быцця (вобразы персанажаў, карціны прыроды, быту). · Эпічны мастацкі вобраз ствараецца ў асноўным дзякуючы кампазіцыі прадметна-вобразных дэталей: чалавечая знешнасць (партрэт героя), дэталі прыроды, інтэр’ра, рэчаў, што акружаюць чалавека, а таксама дэталізацыя дзеянняў, учынкаў і г.д. · Сюжэту эпічным творы паказвае на тое, што літаратура звязана з катэгорыяй часу, што яна засвойвае жыццё ў яго руху, зменах у часе. Сюжэт выяўляе логіку аўтарскага засваення рэчаіснасці. · Асаблівасці мовы: эпічны мастастацкі твор уяўляе сабой у асноўным апісанне чагосьці і аповед аб чымсьці, г. зн. мае апавядальна-апісальную структуру. Галоўным у эпасе з’яўляецца прамое значэнне слова, што называе прадметна-вобразную дэталь. Мастацкая глыбіня вобраза і вобразнай сістэмы ў цэлым дасягаецца дзякуючы кампаноўцы, узаемаразмяшчэнню такіх дэталей. У эпічным родзе надзвычай вялікае значэнне мае падзейнасць. У творах эпічнага роду звычайна расказваецца пра які-н. “выпадак”, “здарэнне”, “гісторыю”, якія адбыліся з героямі і якія раскрываюць пэўныя бакі грамадства. У эпічным родзе літаратуры, арганізуючым пачаткам твора з’яўляецца аповед (повествование) пра персанажаў (дзейных асоб), іх лёсы, учынкі, імкненні, пра падзеі ў іх жыцці, прасцей кажучы, пра тое, што адбылося раней. Аповеду (повествованию) ўласціва часавая дыстанцыя. Аповед вядзецца з боку і, як правіла, мае граматычную форму прошлага часу. Для апавядальніка ўласціва пазіцыя чалавека, які ўспамінае пра тое, што адбылося раней, у мінулым. Дыстанцыя паміж часам, паказаным у творы, і часам аповеду пра яго складае бадай самую істотную рысу эпічнай формы. Слова “аповед” (повествование) у дачыненні да літаратуры выкарыстоўнаецца па-рознаму. У вузкім сэнсе – гэта разгорнутае абазначэнне словамі таго, што адбылося аднойчы і мела часавую працягласць. У больш шырокім значэнні аповед уключае ў сябе таксама апісанні, г.зн. узнаўленне з дапамогаю слоў чагосьці ўстойлівага, стабільнага або зусім нерухомага (гэта большая частка пейзажаў, характарыстыкі побыту, рыс знешнасці персанажаў, іх душэўнага стану). Апісаннямі з’ўляюцца таксама адлюстраванні таго, што перыядычна паўтараецца. “Бывало, он еще в постеле: / К нему записочки несут», – сказана, напрыклад, пра Анегіна ў першай главе пушкінскага рамана. Такім самым чынам ў апавядальную тканіну ўваходзяць аўтарскія разважанні, якія выконваюць значную ролю ў Льва Талстога, Анатоля Франса, Томаса Мана, Я.Коласа. У эпічных творах аповед падключае да сябе і нібы абгортвае выказванні дзейных асоб – іх дыялогі і маналогі, у тым ліку унутраныя, узаемадзейнічаючы з імі, тлумачачы іх, дапаўняючы і карэктуючы. І мастацкі тэкст становіцца свайго роду сплавам апавядальнага маўлення і выказваняў персанажаў, якія з’яўляюцца іх учынкамі (дзеяннямі). Творы эпічнага роду выкарыстоўваюць арсенал мастацкіх сродкаў, даступных літаратуры, непрымусова і свабодна асвойваюць рэальнасць у часе і прасторы. Пры гэтым яны не ведаюць абмежаванняў у памеры тэксту. Эпас як род літаратуры ўключае ў сябе і кароткія апавяданні (А.Чэхаў, Я.Брыль), так і творы, разлічаныя на доўгачасовае слуханне або чытанне: эпапеі і раманы, якія ахопліваюць жыццё з небывалай шырынёй. Такімі з’ўляюцца індыйская “Махабхарата”, старажытнагрэчаская “Іліяда” і “Адысея”, “Вайна і мір” Л.Талстога, “Сага пра Фарсайтаў” Дж.Голсуорсі, “Каласы пад сярпом тваім” У.Караткевіча. У эпічных творах значным з’ўляецца прысутнасць апавядальніка. Гэта зусім спецыфічная форма паказу чалавека. Апавядальнік з’яўляецца пасрэднікам паміж паказаным у творы і чытачом, іншы раз выступаючы ў ролі сведкі і “тлумача” паказаных асоб і падзей. Тэкст эпічнага твора далёка не заўсёды змяшчае ў сабе звесткі пра апавядальніка, пра яго стасункі з дзейнымі асобамі, пра тое, калі, дзе, пры якіх умовах вядзе ён сваё апавяданне, або пра яго думкі і пачуцці. Дух апавядальніка, па словах Томаса Мана, часта бывае “невесом, бесплотен, вездесущ”; “нет для него разделения между “здесь и там”. А разам з тым мова, маўленне апавядальніка валодае не толькі выяўленчасцю, але і выразнай значнасцю; яна характарызуе не толькі аб’ект выказвання, але і самога прамоўцу, таго, хто расказвае. У кожным эпічным творы заўважаецца манера ўспрымаць рэчаіснасць, уласцівая таму, хто апавядае, уласцівыя яму светабачанне і спосаб мыслення. У гэтым сэнсе мэтазгодна гаварыць пра вобраз апавядальніка. Паняцце гэта трывала ўвайшло ў карыстанне дзякуючы Б.Эйхенбаўму, В.Вінаградаву, М.Бахціну (працы 1920-х гадоў). Эпічная форма, кажучы інакш, узнаўляе не толькі тое, пра што расказваецца, але і паказвае самога апавядальніка, расказчыка. Вобраз апавядальніка (аўтара) выяўляецца не ў яго дзеяннях і не ў прамым самараскрыцці душы, а ў своеасаблівым апавядальным маналогу. Выразнасць такога маналога, з’яўляючыся яго другаснай функцыяй, разам з тым вельмі важны для разумення твора. Не можа быць паўнацэннага ўспрымання народных казак без узмоцненай увагі да іх апавядальнай манеры, у якой за наіўнасцю і бясхітрасцю таго, хто вядзе аповед, адчуваецца іронія і “луковство“, жыццёвы вопыт і мудрасць. І тым больш немаччыма разуменне твораў Я.Коласа, К.Чорнага, І.Мележа, Я.Брыля, В.Быкава без разумення асобы апавядальніка. У літаратуры вядомы розныя спосабы аповеду. · Найбольш глыбока ўкараніўся і прадстаўлены ў яе гісторыі тып аповеду, пры якім паміж персанажам і тым, хто апавядае пра іх, мае масца абсалютная дыстанцыя. Апавядальнік расказвае пра падзеі з надзвычайным спакоем. Яму зразумела ўсё, і гэта надае твору каларыт максімальнай аб’ектыўнасці. · У сусветнай літаратуры апошніх двух-трох стагоддзяў значнае месца займае суб’ектыўны аповед. Апавядальнік стаў глядзець на свет вачыма аднаго з персанажаў, унікаючы ў яго думкі і ўражанні. Да такога спосабу паказу падзей звяртаўся Л.Талстой. Барадзінская бітва ў адной з глаў рамана “Вайна і мір” паказана ва ўспрыманні недасведчанага ў ваеннай справе П’ера Безухава, ваенны савет ў Філях пададзены праз успрыманне дзяўчынкі Малашы. Трагічныя падзеі, якія разгарнуліся на хутары, (аповесць В.Быкава “знак бяды”) паказаны праз успрыманне Сцепаніды і Пятра Багацькаў), [раман Я. Брыля “Птушкі гнёзды”, апвяданне І.Пташнікава “Львы”]. Найбольш распаўсюджаная форма эпічнага аповеду – гэта аповед ад трэцяй асобы. Але апавядальнік ўпаўне можа выступаць у творы як нейкае “я”. Апавядальнік у такім выпадку нярэдка з’яўляецца адначасова і персанажам твора (Максім Максімыч ў аповесці М.Лермантава “Бэла”, Грынёў у аповесці А.Пушкіна “Капітанская дачка”). У форме запісак салдата 2-й батарэі N-cкай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы напісаны твор М.Гарэцкага “На імперыялістычнай вайне”. Ад першай асобы напісаны аповесці А.Купрына “Алеся”, В.Ластоўскага “Лабірынты”, апавяданне У.Караткевіча “Былі ў мяне мядзведзі”, аповесць В. Быкава “Абеліск”. Часам у шэрагу твораў (эпісталярная, мемуарная, сказавая формы) апавядальнікі выказваюцца ў манеры, якая не з’яўляецца тоеснай з аўтарскай і нават з ёю рэзка разыходзіцца. Спосабы аповеду, якія выкарыстоўваюцца ў эпічных творах бываюць вельмі разнастайныя. Эпапея як літаратурны жанр, яе асноўныя характарыстыкі. Раман як аналаг эпапеі. Гістарычная эвалюцыя рамана. Адметнасць рамана ў рэалістычнай літаратуры Самым старажытным літаратурным эпічным жанрам з’яўляецца эпічная песня. Па форме гэта вершаваны апавядальны твор з аднатыпнымі персанажамі – героямі, асілкамі – і паўтарэннем асобных прыёмаў аповеду: гераічныя песні Старажытнай Грэцыі, ірландскія сагі, рускія быліны. Цыкл эпічных песень, творча перапрацаваных у цэласны твор, утварае эпічную паэму–эпапею. Песні аб”ядноўваліся агульнай гістарычнай тэматыкай, адзіным “вялікім эпічным стылем”. Стараіндыйская “Махабхарата”, скандынаўская “Эдда”, германская “Песня пра Нібелунгаў”, шумерскі эпас пра Гільгамеша. Пазнейшыя ўзоры гераічнай паэмы набываюць аўтарскую форму: “Іліяда”, “Адысея” ў Ст.Грэцыі, “Энеіда” Вергілія ў Ст. Рыме, “Песня пра Раланда”, “Песня пра майго Сіда” ў літаратуры Сярэднявечча. Да эпапеі адносяць таксама паэму Ш.Руставелі “Віцязь у тыгровай шкуры”. Эпапея – манументальны гісторыка-гераічны аповед пра падзеі, якія глыбока праніклі ў народную памяць і маюць агульнанацыянальнае значэнне. У старажытнасці эпапея развівалася як эпічная паэма народна-гераічнага тыпу, што бярэ свой пачатак міфах і паданнях. Як мастацкае цэлае складвалася паступова, шляхам зрастання асобных фальклорна-апавядальных сюжэтаў і матываў вакол важнай падзеі або асобы. У паэме-эпапеі адлюстроўвалася агульна-народная барацьба з грамадскімі або прыроднымі сіламі. Узвышана-міфалагічнае светаадчуванне нараджала ідэалізаванага эпічнага героя, які ўвасабляў магутнасць і розум народа і дзейнічаў ва ўмоўна-гераічных аставінах, што спалучалі канкрэтнасць з гіпербалізаванай маляўнічасцю ў перадачы прадметных і падзейных рэалій жыцця. Урачыста-працяжная інтанацыя адпавядала ўзвышана-эпічнаму зместу твора. Да такіх эпапей адносяцца старажытна-грэчаская “Іліяда” і “Адысея” Гамера, старажытнарымская “Энеіда” Вергілія, старажытна-індыйская “Махабхарата” і “Рамаяна”, французская “Песня пра Раланда”, нямецкая “Песня пра Нібелунгаў”. Эпапея ўзнікла, калі грамадства было адносна гарманічным (асоба чалавека яшчэ не вылучылася з калектыву). Змест – гераічныя старонкі нацыянальнай гісторыі, часта гісторыя аддалена настолькі, што ўжо выступае міфалагізаванай. Бялінскі называў народнасць “адной з асноўных умоў эпічнай паэмы”. Эпапеі ўласцівы шырокі, універсальны ахоп падзей. Усё жыццё Ст.Грэцыі (норавы, этычныя і рэлігійныя ўяўленні) у паэмах Гамера. У старажытнагрэчаскага рапсода было шмат паслядоўнікаў: Вергілій з “Энеідай”, Клапшток з “Месіядай”, Тасо з “Вызваленым Іерусалімам”, а таксама Вальтэр, Хераскаў. Бялінскі, услед за Шэлінгам і Гегелем, лічыў, што найб. істотныя рысы народа ў эпоху яго “дзяцінства”, выяўляюцца ў “смеласці, гераізме, адвазе”. Эпічныя паэмы старажытнага свету сапраўды заснаваны на ваенным канфлікце. Аднак для эпічных паэм іншага часу магчымы тэматычна іншыя канфлікты. Напрыклад, “Боская камедыя”Дантэ. Асноўнае патрабаванне: усебакова паказаць жыццё народа, яго характар на нейкім важным этапе гісторыі. Пра эпапею новага часу Бялінскі гаварыў: “Не знакамітая падзея, а дух народа ці эпохі павінен выяўляцца ў творы, які можна паставіць побач з паэмамі Гамера”. Усходнеславянская эпапея, што выспявала ў нетрах былін, чарадзейных казак, гістарычных песень, не сфарміравалася ў цэласную і закончаную мастацкую з’яву, аднак яе рысы моцна адчуваюцца ў “Слове пра паход Ігаравы”, “Песні пра зубра” М.Гусоўскага, дзе па-рознаму, але выразна выявіліся міфалагічнае светаадчуванне, паэтычная стыхія героікі. З развіццём рэалістычнга эпасу ў 19 ст. фарміраваўся новы тып эпапеі, жанравыя законы якога рэалізаваліся ў рамане. Раман – гэта буйны эпічны твор, які мае шматпланавую кампазіцыю, дае шырокую карціну жыцця многіх людзей на працягу вялікага часу і характарызуе іх усебакова, падрабязна, у складаных сувязях, у развіцці. У рамане звычайна пісьменнікі становяць вялікія філасофскія, грамадскія, гістарычныя праблемы, разглядаюць маральныя, сямейныя, інтымныя адносіны людзей. Тыповымі рысамі рамана з’яўляюцца: – шырокі ахоп жыцця; – пастаноўка вельмі важных жыццёвых праблем – вялікая колькасць дзючых асоб, характараў, якія раскрываюцца ў складаных сувязях, у развіцці; – паказ псіхалогіі людзей; – наяўнасць некалькіх скразных сюжэтных ліній; – наяўнасць складанай кампазіцыі. Па здабытках у раманістыцы можна меркаваць пра ўзровень развіцця нацыянальнай літаратуры ўвогуле. З гісторыі рамана. Раман як жанр мае багатую гісторыю. Вытокі яго ў антычнай літаратуры (“Дафніс і Хлоя” Лонга, “Залаты асёл” Апулея). У сярэднія вякі раманам называліся апавядальныя творы, напісаныя не на лацінскай, а на раманскіх мовах (франзцузская ?). У сярэднявечча, у 12–14 стст., зараджаецца рыцарскі раман. Галоўнае месца ў рыцарскіх раманах займае апісанне жыцця героя-рыцара, які праслаўляе сябе, здзяйсняючы подзвігі ў імя каханай. (Перакладаліся на Беларусі ў 16 ст. раман “Аповесць пра Баву”, ананімны раман аб ідэадьным каханні “Сказанне аб Трыстане і Ізольдзе”). Адразу за рыцарскім раманам узнікае пастаральны (пастушеский) раман. У 15-16 ст. пастаральны раман становіцца папулярным у літаратуры Еўропы, а назва аднаго з іх “Аркадзія” Я. Саннадзаро (1504) – стала сімвалам кутка вельмі спакойнага жыцця, напоўненага каханнем і пяшчотай. Вялікае значэнне надавалася апісанню прыроды. Форму пастаралі выкарыстаў у “Сялянцы”(“Ідыліі”) В.Дунін-Марцінкевіч. Махлярскі (плутовской)раман– узнік у канцы 15 ст. у Іспаніі, Існаваў на працягу 3-х ст. Галоўны герой махлярскага рамана – увішны прайдоха, прайдоха, авантурыст, які ўсімі магчымымі сродкамі прабівае сабе дарогу ў верхнія слаі грамадства. У Расіі пад уплывам французскіх перакладаў і перапрацовак махлярскага рамана з’яўляецца ў другой палове 18 ст. і існаваў яшчэ ў пачатку 19 ст. (раман М.Чулкова “Пригожая повариха, или Похождения развратной женщины» – 1770). Сямейна-бытавы раман Ж.Ж. Русо. “Юлія, або Новая Элаіза” (1761). Гэты раман напісаны ў форме пісьмаў Гістарычны раман. У гістарычным рамане паказаны значныя гістарычныя падзеі, сведкам якіх аўтар не быў. У ім дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы. Заснвальнікам гістарычнага рамана з’яўляецца англійскі пісьменнік Вальтэр Скот (раманы “Айвенга”, “”Квенцін Дорвард”, “Талісман”). Узорам гістарычнага рамана ў беларускай літаратуры з’яўляецца раман У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, які набліжаецца да рамана-эпапеі. У ХІХ ст. узнікае прыгодніцкі раман, або як яго яшчэ называюць авантурны. Найбольш яскравыя прыметы прыгодніцкага жанра – рэзкія павароты сюжэта, кантраснасць персанажаў, адсутнасць псіхалпгічнай глыбіні, што абумоўлівае дынамічнасць дзеяння. Да прыгодніцкага рамана адносіцца твор А.Дзюма “Тры мушкецёры”. Прыгодніцкую літаратуру актыўна развівалі Я.Маўр (“Палескія рабінзоны”, “Амок”, “У краіне райскай птушкі”), У.Караткевіч (“Сівая легенда”). Блізкі да прыгодніцкага рамана дэтэктыўны раман. Пачатак дэтэктыву паклала навела Э. По “забойства на вуліцы Мрпг” (1841), у якой галоўнай дзейнай асобай становіцца сышчык-аматар, надзелены бліскучымі інтэлектуальнымі здольнасцямі. У беларускай літаратуры У,Караткевіч распачаў жанр гістарычнага дэтэктыва (“Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”). Аднак дэтэктыўны жанр не атрымаў ў беларускай літаратуры шырокага распаўсюджання. У ХІХ ст. з’яўляецца навукова-фантастычны раман, у якім спалучаецца вымысел з дадзенымі навукі. Сюжэты такіх твораў звязаны з вырашэннем нейкіх нерэальных цяпер, а магчыма і ў будучым, навуковых ці тэхнічных праблем. Жуль Верн. “2000 лье пад вадою”. Герберт Уэлс. “Чалавек-невідзімка”, “Машына часу”. У беларускай літаратуры здабыткаў менш: Янка Маўр. “Фантамабіль прафесара Цыялкоўскага”; П.Місько. “Эрпіды на планеце Зямля”; К.Крапіва. “Брама неўміручасці”. Галоўнае, найважнейшае месца ў раманістыцы займае рэалістычны раман. Ідэйна-мастацкая вартасць рэалістычнага рамана – не ў арыгінальнасці вырашэння інтрыгі, а ў сапраўды мастацкім адлюстраванні жыцця, важнасці і значнасці закранутых сацыяльных праблем, глыбіні філасофскага асэнсавання рэчаіснасці. Уласна рэалістычны раман дасягнуў дасягнуў росквіту ў 19 ст. [Стэндаль, А.Бальзак, Г.Флабэр, Чарльз Дзікенс, У. Тэкерэй, Эміль Заля]. Вялікае значэнне для развіцця сусветнай прозы меў рускі класічны раман – творы М.Лермантава (“Герой нашага часу”), І.Ганчарова (“Абломаў”), І.Тургенева “Бацькі і дзеці”, асабліва Л.Талстога “Вайна і мір”, “Ганна Карэніна”, “Уваскрэсенне”), Ф.Дастаеўскага (“Злачынства і пакаранне”, “Ідыёт”, “Браты Карамазавы”). Жанравая форма рэалістычнага рамана разнастайная – ад ўырока разгорнутых у часе і прасторы дылогій, трылогій, шматтомных эпапей (“Вайна і мір”Л.Талстога, “Ціхі Дон” М.Шолахава, Блуканне па пакутах” А,Талстога, творы Дзікенса, Голсуорсі і інш.) да невялікіх кампактных твораў (раманы І.Тургенева, Г.Іапасана, Рэмарка). Разнастайная і форма апавядання ў рамане: – строга аб’ектывізаваная (ад трэцяй асобы); – ад “я–героя”; – сінтэтычная, калі аб’ектыўнае апавяданне пераходзіць праз форму няўласна-простай мовы да “я – формы”. Сустракаюцца раманы вершаваныя (“Яўгеній Анегін” А.Пушкіна, “Родныя дзеці” Н.Гілевіча), а таксама напісаныя ў форме ўспамінаў, дзённкаў, пісьмаў (Ж.Ж. Русо. “Юлія, або Новая Элаіза”). Сучасны беларускі раман вырас на традыцях сусветнага, найперш рускага класічнага, рамана. .Заснавальнікі беларускага рамана – Я.Колас (1-я частка трылогіі – “У палескай глушы”, напісаная ў 1921–1922 гг., і своеасаблівы раман у вершах ліра-эпічная паэма “Новая зямля”, апублікаваная ў 1923 г.), Цішка Гартны (“Сокі цаліны”), Ядвігін Ш. (“Золата”). На працягу апошніх паўтары стагоддзяў ў эпасе склаўся новы жанр вялікага памеру – раман-эпапея, які аб’ядноўвае ў сабе ўласцівасці гэтых двух жанраў. Раман-эпапея– буйны шматпланавы твор, дзе народ паказваецца як вырашальная сіла гісторыі і героі раскрываюцца ў падзеях вялікага нацыянальна-гістарычнага значэння. Да гэтай жанравай традыцыі ў рускай літаратуры можна аднесці такія творы , як “Вайна і мір” Л.Талстога, “Ціхі Дон” М.Шолахава, “Блуканне па пакутах” А.Талстога, “Жывые і мёртвыя” К.Сіманава. У беларускай літаратуры раман-эпапея вызначаецца эпічнай панарамнасцю адлюстравання, маштабнасцю думкі пра народ і народны лёс у часы драматычных выпрабаванняў “Векапомныя дні” М.Лынькова, “Палеская хроніка” І.Мележа, “Каласы пад сярпом тваім” У.Караткевіча). У паэтычным эпасе 19 – пач. 20 ст. праяўляюць сябе рысы эпапеі – у шматгрпнным увасабленні нацыянальнага жыцця, паэтычным узвышэнні яго народных ідэйных і духоўна-маральных пачаткаў (“Яўгеній Анегін” А.Пушкіна, “Пан Тадэуш” А.Міцкевіча, “Новая зямля” Я.Коласа). Працягвае развівацца жанр рамана-эпапеі ў 20-м ст. (“Жан Крыстоф”, “Зачараваная душа” Р.Ралана, “Ціхі Дон” М.Шолахава, “Хвала і слава” Яраслава Івашкевіча). “Сярэднія” і “малыя” апавядальныя формы: аповесць, апавяданне, навела. Іх жанравыя адметнасці і разнавіднасці Побач з раманам у эпічнай літаратуры шырокае распаўсюджанне атрымалі аповесць (так зв. сярэдні жанр) і апавяданне(малы эпічны жанр). Прасцейшае адрозненне паміж трыма асноўнымі эпічнымі жанрамі праводзіцца ў залежнасці ад іх аб’ёму. Л.Цімафееў: “Малая форма паказвае чалавека толькі ў пэўным эпізодзе, характэрным для яго жыццёвага шляху; сярэдняя ахоплівае пэўны перыяд, этап яго жыцця, некалькі такіх эпізодаў; вялікая – жыццёвы шлях чалавека ў яго найбольш складаных праявах, у перапляценні з жыццёвым шляхам іншых людзей, якія паказаны гэтак жа шматгранна, як і ён”. Вызначэнне вельмі агульнае і “працуе” не заўсёды. Так, жыццёвы шлях чалавека паказваецца В.Быкавым у апавяданнях “Труба, “Вочная стаўка”. У апавяданнях “На чорных лядах”, “Жоўты пясочак”, “Народныя мсціўцы” да таго яшчэ дзейнічае некалькі персанажаў. Па падобнаму прынцыпу (прасочваецца жыццёвы шлях героя) пабудаваны і некаторыя аповесці В.Быкава 80–90-х гг. (“Сцюжа”, “Аблава”). У дадзеным выпадку можна гаварыць пра творы з раманічным тыпам зместу (паняцце ўведзена Г.Паспелавым). Даследчыкі даўно, але без асаблівага выніку, шукаюць інш., не звязаныя з аб’ёмам твораў, асаблівасці зместу і формы рамана, аповесці, апавядання. Мастацкая практыка гэтыя канцэпцыі аспрэчвае. Так, В.Кожынаў лічыць раман і навелу больш драматычнымі за аповесць і апавяданне. “У параўнанні з раманам аповесць непаспешлівая, спакойная; яна не мае складанага, напружанага і закончанага сюжэтнага вузла, які характэрны для рамана”. Але аповесці В.Быкава, а побач з ім і нек. іншых пісьменнікаў (А.Жука, В.Казько, у рускай літаратуры В.Распуціна) не аднясеш да “непаспешлівых і спакойных”. З другога боку, падзейны драматызм не ўласцівы раманам М.Гарэцкага (“Камароўская хроніка”), І.Чыгрынава (пенталогія), Я.Брыля (“Птушкі і гнёзды”). У некаторых літаратурах свету (французская, нямецкая і інш.) сярэдні эпічны жанр увогуле адсутнічае, ёсць толькі вялікая і малая форма эпасу. У сучасным літаратуразнаўстве пад аповесцю звычайна паразумеваюць апавядальны твор, які мае даволі разгорнутую кампазіцыю, паказвае жыццё людзей на працягу значнага часу. У адрозненне ад рамана аповесць звычайна канцэнтруе ўвагу на жыцці аднаго-двух персанажаў, развівае адну сюжэтную лінію, звязаную з галоўным героем. У параўнанні з раманам яна меншая па аб’ёму, па багаццю жыццёвага матэрыялу, у ёй менш складаны сюжэт і кампазіцыя. В.Р. Бялінскі гаварыў, што аповесць ёсць той жа раман, толькі ў меншым аб’ёме, называў яе “відам рамана”. Аповесцьзаймае прамежкавае становішча паміж раманам і апавяданнем, і таму яго называюць сярэдняй эпічнай формай. Рэзкую граніцу паміж аповесцю і раманам, аповесцю і апавяданнем цяжка правесці (аповесць В.Быкава “Знак бяды”, апавяданне Я.Брыля “Галя”). У рускай літаратуры таксама можна знайсці шмат прыкладаў калі аповесць набліжаецца да апавядання (“Повести Белкина” А.Пушкина) або аповесць больш падобна на раман (яго ж “Капитанская дочка”). Аповесць вельмі пашыраны жанр у беларускай літаратуры: “Дрыгва” Я.Коласа, “Антон” М.Гарэцкага, “Салавей” З.Бядулі, “Сірочы хлеб” Я.Брыля, “Хатынская аповесць” А.Адамовіча, “Чазенія” У.Караткевіча, аповесці В.Быкава. Пісьменнікі нярэдка складаюць цыкл аповесцей, аб’яднаных адной задумай, ідэяй, і вобразамі: Дылогія – складаецца з 2-х частак (А.Адамовіч – “Партызаны”– “Вайна пад стрэхамі”, “Сыны ідуць у бой”. Трылогія – складаецца з 3-х частак (Я.Колас – “На прасторах жыцця” – “У палескай глушы”, “У глыбі Палесся”, “На ростанях”). Пенталогія – складаецца з 5-ці чсатак (І.Шамякін – “Трывожнае шчасце” – “Непаўторная вясна”, “Начныя зарніцы”, Агонь і снег”, “Пошукі сустрэчы”, “Мост”). Малая эпічная форма прадстаўлена апавяданнем і навелай. Апавяданне – адзін з дамінуючых жанраў у сучаснай літаратуры (проза). Амаль да канца 19 стагоддзя пад апавяданнем разумелі не столькі пэўную жанравую форму, колькі манеру апавядання ў рамане або аповесці. Адсюль і назва “апавяданне”, г. зн. апавядаць. Рускае “рассказ” – “рассказывать”. Тэрмін “апавяданне” у свядомасці чытача замацаваў А.П. Чэхаў, прызнаны майстар апавядання. Яго пяру належаць: «Хамелеон», «Унтер Пришибеев», «Человек в футляре», «Крыжовник», «Ионыч», “Ванька”. Абсяг жыцця, схоплены апавяданнем, практычна неабмежаваны. Ап-не лёсу (“Судьба человека” М.Шолахава, “Труба”, “Вочная стаўка” і інш. у В.Быкава). І ўсё ж “галоўнай адзнакай апавядання лічыццааднападзейнасць”. Пад апавяданнем у сучасным літаратуразнаўстве разумеюць эпічны твор, заснаваны на ўзнаўленні адной падзеі з жыцця героя. Што характэрна для апавядання? Звычайна ў апавяданні · адна сюжэтная лінія; · адна канфліктная сітуацыя, · адна жыццёвая сітуацыя, падзея; · невялікая колькасць дзейных асоб; · характары герояў, як правіла, сфарміраваныя. · перавага сюжэтнага пачатку над фабульным, · цікавасць не да самой падзеі, як такой, а да спосабу яе мастацкага адлюстравання. Для апавядання ўласцівы “рэжым эканоміі” (А.Б. Есін). Своеасаблівая “памяць жанру” пра сваё паходжанне ў ап-ні – скіраванасць на жыццёвую верагоднасць, дакладнасць, падкрэсліванне таго, што ўзноўлены факт не плод фантазіі, а што ён меў месца ў жыцці апавядальніка. У сувязі з гэтым часта аповед вядзецца ад імя аўтара або героя-апавядальніка (на суч этапе форма апавяданне ў апавяданні)і з’яўляецца недыялагізаваным пераказам. “Я дакапаўся да жанравага вызначэння “апавядання ў 20–50-я гады ХІХ стагоддзі. “Ап-нем” называецца жанр, у якім абавязкова быў апавядальнік” (з ліста Ю.Тынянава да В.Шклоўскага). Нейкі час у ХІХ ст. тэрміны “аповесць” і “ап-не” былі сінанімічнымі. У В.Бялінскага: “раман ёсць кніга жыцця, аповесць – асобная старонка гэтай кнігі” (Пушкінскія “Аповесці Белкіна”). Ап-не традыцыйны жанр для славянскіх літаратур (А.Пушкін, Л.Талстой, А.Чэхаў, І.Бунін, І.Франко, М.Гарэцкі і інш.). Больш псіхалагічная форма ў параўнанні з навелай. У кампазіцыі апавядання, як і кожнай малой формы, вельмі важная канцоўка, якая носіць · або характар сюжэтнай развязкі, · або характар эмацыйнага фіналу. Цікавымі з’яўляюцца і тыя канцоўкі, якія не вырашаюць канфлікту, а толькі дэманструюць яго невырашальнасць, как званыя “адкрытыя” фіналы, як у “Даме з сабачкам” Чэхава, у “Галі” Брыля. Апавяданне генетычна звязана з такімі жанрамі вуснай народнай творчасці як: Казка (“Каваль Вярнідуб”, “Удовін сын”). Якуб Колас напісаў цыкл алегарычных апавяданняў “Казкі жыцця”: “Хмарка”, “Цвіркун”. Анекдот – кароткае апавяданне жартоўнага ці сатырычнага зместу пра незвычайную падзею, сітуацыю, рысу характару ці ўчынак чалавека. Народныя анекдоты выкарыстоўвалі беларускія пісьменнікі пры напісанні апавяданняў: Ядвігін Ш. “Важная фіга”, “Вучоны бык”. Якуб Колас. “Святы Ян”, “Як поп зрабіўся авіятарам”. Кузьма Чорны. “Кат у белай манішцы”. Паводле характару адлюстравання рэчаіснасці і выяўлення асобы аўтара вылучаюць апавяданні: – бытавыя, – сацыяльна-бытавыя, – гумарыстычныя, – сатырычныя, – лірычныя, – псіхалагічныя і інш. У гісторыі сусветнага апавядання шырока вядомы імёны Джавані Бакачча (Італія) – (“Дэкамерон”), Гі дэ Мапасана, Праспера Мэрымэ (Францыя), Аляксандра Пушкіна, Мікалая Гогаля, Антона Чэхава, Канстанціна Паўстоўскага, Юрыя Нагібіна, Васілія Шукшына (Расія), Томаса Мана (Германія), Эрнеста Хемінгуэя (ЗША). Першыя ўзоры беларускага апавядання стварылі Адам Плуг (сапр. Пяткевіч Антоні Антонавіч) / апавяданне “Кручаная баба”, Францішак Багушэвіч / апавяданне “Тралялёначка”. Майстрамі беларускага апавядання лічацца: Цётка, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Максім Гарэцкі, Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Міхась Лынькоў, Янка Маўр, Янка Брыль, Іван Шамякін, Аляксей Кулакоўскі, Ян Скрыга'н, Іван Пташнікаў. У мастацкай літаратуры нярэдка сустракаюцца вершаваныя апвяданні. Вершаванае апавяданне як жанр упершыню сустакаецца ў В.Дуніна-Марцінкевіча. Пісьменнік пакінуў некалікі яго жанравых разнавіднасей: – гістарычнае (“Славяне ў ХІХ стагоддзі”, “Люцынка, або шведы ў Літве”); – сацыяльна-бытавое (“Травіца брат-сястрыца”); – гісторыка-літаратурнае (“Літаратурныя клопаты”). Разнавіднасцю апавядання з’яўляецца навела. Яна мае ўсе прыкметы апавядання, але адрозніваецца ад яго большай напружанасцю сюжэта і памяншэннем апісальнай прасторы. Навела (з італьянскага – навіна) – невялікі па аб’ёму жанр апавядальнай літаратуры, які набліжаецца да аповесці або апавядання. Жанравыя межы паміж гэтымі формамі не заўсёды выразныя. Ад апавядання навела адрозніваецца вострым, захапляючым сюжэтам, менш глыбокім псіхалагізмам. Для навелы ўласціва нечаканая, парадаксальная канцоўка (развязка). “Навела... новая, нечаканая прыгода” – Гётэ. Як літаратурны жанр склалася ў эпоху Адраджэння (“Дэкамерон” Бакачча). Аднак зарадзілася ў Ст.Грэцыі, як кароткі аповед пра рэальныя або праўдападобныя падзеі. Мяркуюць, нават у дагамераўскую эпоху, як вусная форма. Пашырана была ў эпоху элінізма, мела пераважна эратычны змест (“Мілецкія апавяданні”). У заходнееўрапейскіх і амерыканскай літаратуры пераважае навела (Мапасан, Мерыме, Эдгар По і інш.). Многія даследчыкі лічаць навелу разнавіднасцю апавядання. У навелах сюжэт сціснуты, дзеянне сканцэнтравана. · Сюжэт развіваецца імкліва, ён характарызуецца эканомнай сістэмай персанажаў: іх звычайна роўна столькі, колькі патрэбна, каб дзеянне магло бесперапынна развівацца. · Эпізадычныя персанажы ўводзяцца (калі ўвогуле ўводзяцца) толькі для таго, каб даць штуршок сюжэтнаму дзеянню і пасля гэтага неадкладна знікнуць. · У навеле, як правіла, няма пабочных сюжэтных ліній, аўтарскіх адступленняў; з мінулага герояў паведамляецца толькі тое, што абсалютна неабходна для разумення канфлікту і сюжэту. · Апісальныя элементы, якія не рухаюць наперад дзеянне, зведзены да мінімуму і з’яўляюцца выключна ў пачатку; потым бліжэй да фіналу, яны будуць перашкаджаць, тармозячы развіццё дзеяння і адцягваючы ўвагу. · Навела, як правіла асноўваецца на знешніх канфліктах, у якіх супярэчнасці сутыкаюцца (завязка), развіваюцца і, дайшоўшы ў развіцці і барацьбе да найвышэйшай кропкі (кульмінацыя), больш ці менш імкліва вырашаюцца. · Пры гэтым самае важнае тое, што супярэчнасці, якія сутыкнуліся, павінны і могуць быць вырашаны па ходу развіцця дзеяння. Супярэчнасці для гэтага павінны валодаць некаторай псіхалагічнай актыўнасцю, каб імкнуцца чаго б тое ні каштавала вырашыць канфлікт, а сама калізія павінна хаця б у прынцыпе паддавацца неадкладнаму вырашэнню. Жанры фантастычнай або рэалістычнай тэматыкі, сумежныя з класічным апвяданнем(міф, казка, быліна, легенда, паданне, эсэ, нарыс, фелетон, памфлет, гумарэска) Міф (ад грэч. – слова, пераказ) – невялікі твор апавядальнага характару, у якім адлюстраваны ўяўленні калектыўнай (пераважна ранняй) свядомасці пра навакольны свет, яго паходжанне і сістэму ўзаемасувязей важнейшых элементаў светабудовы. Гэта від фальклору, найстаражытнейшы жанр эпасу. На першы план у ім выступае задача тэарэтычнага, пазнаваўчага разумення і тлумачэння прычын або гісторыі паходжання і развіцця тых ці іншых жыццёвых з”яў (міф пра Праметэя, пра Дземетру і інш.). У кантэксце еўрапейскай літаратуры найбольш выразна вылучаецца старажытнагрэчаскай міфалогія. Менш вядома старажытнарымская і германа-скандынаўская (апошняя пачала актыўна абжывацца ў суч. літаратуры для дзяцей: злыя і добрыя тролі, гномы і г.д., а таксама ў раманах “фентэзі”). Асаблівае месца ў культурным жыцці еўрапейскіх і інш. народаў займае хрысціянска міфалогія. Успрыманне міфа: як бясспрэчная рэальнасць (старажытныя часы), як фантастыка (новы час). Пачынаючы з антычнасці міфы былі для пісьменнікаў крыніцай фабульнага матэрыялу, вобразаў, праблем. Шырока выкарыстоўваліся рамантыкамі (пераважна хрысціянкія міфы). З часам міфы пачалі напаўняцца сімвалічным ці алегарычным зместам (“Апокрыф” М.Багдановіча, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” У.Караткевіча, “Майстра і Маргарыта” М.Булгакава ,“Плаха” Ч.Айтматава). Казка (ад слова казаць) – малы эпічны жанр, фальклорны і літаратурны. У аснову пакладзены фантастычныя ці авантурныя падзеі. Канцоўка, як правіла, аптымістычная: дабро перамагае зло. Літаратурная казка вылучылася з фальклору двума шляхамі: 1) праз вольную інтэрпрэтацыю сталых фабульных схем казкі; 2) на аснове арыгінальнай фабулы, у якую шырока ўводзяцца чароўна-фантастычныя элементы. У бел. літаратуры першая разнавіднасць прадстаўлена ў У.Дубоўкі (“Як Сінячок лятаў да сонца”, “Разумная дачка” і інш.), другая – у З.Бядулі (“Залатая табакерка”, “Мурашка-Палашка”), В.Віткі. Легенда, або паданне. Легенда – (з лац. – тое, што трэба чытаць) фальклорны або літаратурны твор фантастычнай тэматыкі. Найбліжэй стаіць да міфа (фантастычная аснова). Адрозненні: хоць і расквечана фантазіяй, але ў аснове ляжаць рэальныя гістарычныя падзеі. Легенды хрысціянскія і свецкія. Шырокі зварот да легенд у рамантыкаў. В. Рагойша: Легенда, або паданне – невялікае фальклорнае або літаратурнае апавяданне, у аснове якога ляжыць аповед пра нейкую падзею або геройскі ўчынак выдатнага чалавека. Літаратурныя легенды – гэта, як правіла, літаратурныя апрацоўкі народных пераказаў. Так, паданне пра двух братоў-разбойнікаў, якія закахаліся ў адну і тую ж дзяўчыну, лягло ў аснову вершаванай легенды Я.Купалы “Два браты”. У аснове вершаванай легенды М.Танка “Іван-ды-Мар’я” – таксама народнае гераічнае паданне. Часам, аднак, народныя паданні пад пяром пісьменніка перарастаюць межы звычайных легенд. У прыватнасці, народная легенда пра разбойніка Машэку склала сюжэтную аснову вядомай рамантычнай паэмы Я.Купалы “Магіла льва”. Тое ж можна сказаць і пра яго паэмы ”Бандароўна”, ”Курган”, якія, нягледзяцы на іх выразны народна-легендарны характар, нельга аднесці да звычайных вершаваных легенд. Эсэ (з франц. – спроба, накід) – жанр, які знаходзіцца на стыку мастацтва і публіцыстыкі. Яго нараджэнне звязваюць з дзейнасцю М.Мантэня, які ў 1580 г. напісаў твор пад назвай “Essai”. Вызначальныя рысы эсэ: невялікі памер, канкрэтная тэма, якая падаецца ў падкрэслена вольным, суб”ектыўным яе тлумачэнні, адвольная кампазіцыя, парадаксальная манера мыслення. У заходнееўрапейскай літаратуры эсэ ўспрымаецца як арыстакратычны жанр. Знакамітымі эсэістамі ў літаратуры ХХ ст. былі Б.Шоу, Дж.Голсуорсі, Р.Ралан, Т.Ман, Ж.-П. Сартр, А.Камю. У бел. літаратуры цікавымі эсэістамі з”яўляюцца М.Стральцоў і В.Карамазаў (“Загадка Максіма Багдановіча”, “Чалавек з Малой Багацькаўкі”; “Глядзіце ў вочы лямура”, “Крыж у небе і поўня на зямлі”). Нарысадрозніваецца ад апавядання і навелы адсутнасцю адзінага канфлікту і значнай доляй апісальнасцю. Нарыс узнік на мяжы паміж мастацкай літаратурай і публіцыстыкай. З мастацкай |
||
Последнее изменение этой страницы: 2018-05-29; просмотров: 441. stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда... |