Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Дзейнасць Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі.




Польскія падпольныя арганізацыі пачалі стварацца прадстаўнікамі польскага эміграцыйнага ўрада ўжо восенню
1939 г. Самай вялікай і ўплывовай сярод іх быў Саюз узброенай барацьбы. Гэта арганізацыя стала ядром польскай ваеннай арганізацыі Арміі Краёвай (АК), утворанай у лютым 1942 г. Галоўнай мэтай АК было адраджэнне незалежнай польскай дзяржавы ў межах 1939 г., а не барацьба з немцамі.
Разрыў савецкім урадам адносін з польскім кіраўніцтвам (Катынская справа) у Лондане ў красавіку 1943 г. прывёў да пагаршэння зносін паміж АК і партызанскім рухам у Беларусі.
22 чэрвеня 1943 г. ЦК КП(б)Б разаслаў падпольным партыйным цэнтрам закрытае пісьмо «Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР», у якім прапанавалася ўсімі сродкамі весці барацьбу з польскімі нацыяналістычнымі групамі і ў той жа час стварыць савецкія партызанскія атрады і групы з удзелам палякаў.
За асенне-летні перыяд 1943-1944 гг. атрады Навагрудскай акругі АК правялі 81 аперацыю супраць беларускіх партызан. Пры гэтым размова ідзе аб баявых дзеяннях, у якіх удзельнічалі сотні байцоў з абодвух бакоў. Так, 8 мая 1944 г. каля
в. Целяшэвічы Дзяржынскага раёна адбылося ўзброенае сутыкненне асноўных сіл Стаўбцоўскага злучэння АК і некалькіх атрадаў партызанскай брыгады імя I.Сталіна, у якім прымалі ўдзел 500 чалавек злучэння Арміі Краёвай і 200 беларускіх партызан. У выніку польскі бок страціў 40 чалавек забітымі і столькі ж параненымі, не абышлося без страт і ў беларускіх партызан.

 Адначасова з разгортваннем барацьбы супраць беларускіх партызан па ініцыятыве польскага боку з канца 1943 г. пачалося супрацоўніцтва камандавання атрадаў АК з германскімі акупацыйнымі ўладамі. Яно праявілася ў забеспячэнні зброяй і амуніцыяй злучэнняў АК. У шэрагу выпадкаў такая пазіцыя кіраўніцтва АК выклікала недавер польскага насельніцтва, якое імкнулася весці барацьбу з немцамі і, нягледзячы на забарону, ішло да савецкіх партызан. Так, вясной 1943 г. у брыгаду імя Чкалава Баранавіцкай вобласці ўлілася група капітана запасу польскай арміі А.Свентаржыцкага, якая затым была пераўтворана ў роту.
Патрабавалася тэрмінова ўзмацніць савецкую партызанку на захадзе Беларусі. Гэтаму садзейнічала перадыслакацыя шэрагу партызанскіх злучэнняў з усходніх у заходнія вобласці, а таксама іх перамяшчэнне ў межах асобных абласцей. Да зімы 1943-1944 г. баявымі рэйдамі на захад былі перакінуты 12 брыгад і 14 асобных атрадаў, агульнай колькасцю каля 7 тысяч чалавек. У выніку гэтай акцыі колькасць партызанскіх сіл у заходніх абласцях павялічылася да 37 тыс. чалавек, а колькасць атрадаў узрасла з 60 да 282. Разам з мясцовымі партызанамі яны ўтварылі амаль суцэльны партызанскі фронт.
Напярэдадні ажыццяўлення Чырвонай Арміяй аперацыі «Баграціён» у чэрвені 1944 г. узброеныя фарміраванні Арміі Краёвай на тэрыторыі Заходняй Беларусі налічвалі каля 20 тыс. салдат і афіцэраў. Найбольш буйнымі атрадамі АК на Беларусі былі фарміраванні Навагрудскай акругі, якія аб’ядноўвалі звыш
7 тыс. чалавек асабовага складу. У Лондане для іх быў распрацаваны спецыяльны план «Бура», які зацвердзіў камандуючы АК 20 лістапада 1943 г. Гэтым планам прадугледжвалася падняць паўстанне і захапіць тэрыторыю Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі польскім падполлем і атрадамі АК у момант адступлення нямецкіх войск.
Да таго, Армія Краёва вызначылася дзеяннямі, якія ставяць яе на адну ступень з атрадамі СС і айнзацгрупамі – якія займаліся генацыдам мірнага насельніцтва. Узброеныя акцыі фарміраванняў Арміі Краёвай на Беларусі былі накіраваны супраць патрыятычна настроенага карэннага беларускага насельніцтва. Ахвярамі дзейнасці польскага нацыяналістычнага падполля на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны сталі каля 10 тыс. грамадзян БССР. У асноўным гэта былі мірныя жыхары, партызанскія сем’і, прадстаўнікі нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі.

 

 










Последнее изменение этой страницы: 2018-05-30; просмотров: 272.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...