Студопедия КАТЕГОРИИ: АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Беларускаянаступальнаяаперацыя «Баграціён»
Згодна з планам, прадугледжваласяпрарвацьабаронунямецкіхвойскаў на цэнтральным участку савецка-германскага фронту, расчляніцьгрупуармій «Цэнтр» на часткі і разграміцьіхпаасобку. Асабліваяўваганадаваласяакружэннюі паланеннюгерманскіхдывізій.Савецкаму боку ў гэтайаперацыісупрацьстаялагрупаармій «Цэнтр», дзвеармейскіягрупоўкі «Поўнач» і «ПаўночнаяУкраіна». ВойскіЧырвонайАрмііўваходзілі ў склад чатырохфран- У адпаведнасці з планам асабліваезначэнненадавалася разгрому найбольш моцных флангавых нямецкіх вайсковых груповак. 23 чэрвеня 1944 г. войскі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту прарваліабарону «Усходняга валу» на паўночнымзахадзе адВіцебска. Войскі 39-й арміі 3-га Беларускага фронту прарваліабаронупраціўніка і абышлі г. Віцебск з паўднёвага і паўднёва-заходняганапрамку.Ноччу 25 чэрвеня часці 43-й і 39-й армійзлучыліся ў Бешанковіцкімраёне, акружыўшы ў «кацёл»5 дывізій 3-й нямецкайтанкавайарміі. 26 чэрвеняВіцебскбыўвызвалены, а да 27 чэрвеня 1944 г. «кацёл» быўліквідаваны, каля 20 тыс. салдат і афіцэраўбылізабітыя, больш за 10 тыс. паланёныя. Аперацыя па акружэннюварожайгрупоўкіпадВіцебскам была праведзенаагульнавайсковыміарміяміпрыпадтрымцыавіяцыі і без удзелу буйных танкавыхзлучэнняў – гэтаяеасаблівасць. На ўсходзе ад Мінска была акружана 105-тысячная групоўканямецкіхвойскаў, якая да 11 ліпеня1944г.перасталаіснаваць. ПаслявызваленняМінскапачаўсядругіэтапаперацыі Такімчынам, у вынікуаперацыі «Баграціён» стратэгічнаестановішча на Усходнімфронцекарэннымчынамзмянілася на карысцьЧырвонайАрміі. Савецкіявойскіўступілі на тэрыторыюПольшчы, непасрэднанаблізіліся да дзяржаўнаймяжы з Германіяй.
32. Удзелпартызан і падпольшчыкаў у вызваленніБеларусі.
У радах антыфашысцкага руху на тэрыторыі рэспублікі налічвалася каля 440 тыс. партызан і падпольшчыкаў. 374 тыс. чалавек з’яўляліся байцамі 1255 партызанскіх атрадаў (каля ў 213 брыгад). Партызанка на Беларусі мае некалькі перыядаў свайго развіцця, кожны з іх мае свае адметнасці. Першы этап – арганізацыйны, калі толькі шукаліся формы барацьбы ў тылу ворага. Гэта чэрвень – снежань 1941 г. Яшчэ адна прыкмета гэтага перыяду – гэта крызіс партызанкі, які праявіўся ў паражэннях на фронце і ў пазіцыі чакання, якую заняло мірнае насельніцтва. Другі этап беларускай партызанкі пачаўся ў снежні 1941 г. і цягнуўся да канца лета 1942 г. Гэта перыяд пераадолення крызісу і рэзкага росту колькасна партызанскага руху. У гэты перыяд вызначаецца арганізацыйная структура партызанкі, рух атрымлівае шырокую падтрымку ад «Вялікай зямлі». Трэці перыяд цягнуўся з восені 1942 па восень 1943 г. Менавіта ў гэты час колькасць памылак нямецкіх акупацыйных улад дасягнула крытычнай масы, і насельніцтва перайшло на пазіцыі падтрымкі партызанаў.Чацьвёрты перыяд беларускай партызанкі цягнуўся з восені 1943 г. па лета 1944 г. Гэты перыяд адзначаны пачаткам вызвалення Беларусі і ўдзелам у гэтым і партызан. Найбольшага ўздыму дасягае «рэйкавая вайна». Асноўныя задачы і метады, а так сама характар разгортвання партызанскага руху былі зададзены шэрагам распараджэнняў партыйных і савецкіх органаў агульнасавецкага і рэспубліканскага маштабу. 29 чэрвеня 1941 г. была выдадзена Дырэктыва СНК СССР і ЦК УКП(б), якая патрабавала стварэння ў захопленых раёнах партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп, падрыву мастоў, парушэння ліній сувязі, падпальвання складоў, стварэння невыносных умоваў для акупантаў Для арганізацыі партызанкі і падполля кампартыя спецыяльна пакінула на Беларусі 1215 камуністаў дзеля арганізацыі кіравання падполлем і партызанкай, а ўсяго за 1941 г. на акупіраваную тэрыторыю Беларусі было накіраванабольш за 8000 камуністаў і каля 5000 камсамольцаў. Але ствараліся атрады і самастойна, без «загаду звыш». У ліку такіх быў Пінскі партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа, які налічваў каля 60 чалавек. На тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці актыўна дзейнічаў атрад «Чырвоны Кастрычнік». Яго кіраўнікі Ц.П.Бумажкоў і Ф.I.Паўлоўскі 6 жніўня 1941 г. сталі першымі партызанамі – Героямі Савецкага Саюза. У Чашніцкім раёне ўзброеную барацьбу супраць акупантаў узначаліў Ц.Я.Ермаковіч, у Суражскім раёне быў створаны атрад, на чале якога стаў М.П.Шмыроў, якога называлі ў народзе «Бацькам Мінаем». На вясну-лета 1942 г. прыпадае ўздым партызанскага руху ў Беларусі, у асаблівасці, усходняй яе часткі. Гэты ўздым звязаны з паступова растучым разуменнем важнасці правільнай і дакладнай арганізацыі і кіравання падпольным і партызанскім рухам. Але гэта разуменне прыйшло не адразу. У лютым быў створаны прарыў у фронце паміж нямецкімі групамі армій «Поўнач» і «Цэнтр», і стварыліся ўмовы для наладжвання сувязяў з віцебскімі партызанамі. Але толькі 20 сакавіка 1942 г. была створана Паўночна-Заходняя аператыўная група пры штабе фронту, і толькі пазней, ў маі 1942 г. будзе створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. На чале ЦШПР быў пастаўлены кіраўнік ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка. У верасні 1942 г., разумеючы важнасць беларускай складаючай партызанкі, ствараецца Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) пад кіраўніцтвам сакратара ЦК КП(б)Б П.З.Калініна. Яны адыгралі станоўчую ролю ва ўдасканаленні пабудовы і кіраўніцтва, а таксама забеспячэнні зброяй, узрыўчаткай, радыёсувяззю, каманднымі кадрамі. Характэрнай рысай партызанскага руху ў 1942 г. стала вызваленне ад акупантаў значных тэрыторый і ўтварэнне там партызанскіх зон. Першая такая зона ўзнікла ў студзені-лютым 1942 г. на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна былой Палескай вобласці. Яе кантраляваў «гарнізон Ф.I.Паўлоўскага», які ў сваім складзе налічваў 13 атрадаў (звыш 1300 чалавек). «Гарнізон» распаўсюджваў свой уплыў і на частку населеных пунктаў суседніх раёнаў – Глускага, Любанскага, Старадарожскага, Капаткевіцкага. Віцебская вобласць з пачатку 1942 г. з’яўлялася прыфрантавой. Многія партызанскія атрады там падтрымлівалі трывалую сувязь з Віцебскім абкомам і ЦК КП(б)Б, што дзейнічалі за лініяй фронту, а таксама з ваеннымі саветамі 3-яй і 4-ай ударных армій праз «Суражскія» ці»Віцебскія» вароты. Праз іх з Вялікай зямлі віцебскія партызаны атрымлівалі ўсё неабходнае. Наогул, фактар існавання «Суражскіх» варотаў быў вызначальны дзеля распаўсюджання партызанкі на ўсходнюю і цэнтральную Беларусь. па-першае, праз «вароты» на ўсход, у тыл ЧырвонайАрміі было накіравана 35 тыс. людзей, у тымліку На пачатак студзеня 1943 г. колькасць партызан у Беларусі перавысіла 56 тыс. чалавек. Узброеную барацьбу супраць захопнікаў вялі 56 брыгад, якія аб’ядноўвалі 220 атрадаў. Акрамя таго, налічвалася 292 самастойна дзейнічаючых атрадаў. Партызанскі рэзерв складаў на гэты час звыш 150 тыс. чалавек. Партызанамі былі знішчаны ці паранены звыш 500 тыс. немцаў, узарвана 11,1 тыс. чыгуначных саставаў і 34 бронепаязды, знішчаны 29 чыгуначных станцый, 19 тыс. аўтамашын, 305 самалётаў, 1355 танкаў і бронемашын. Страты партызан склалі 45 тыс. забітымі, але да іх дадаюцца сотні тысяч мірных жыхароў, знішчаных пад час правядзення 140 карных экспедыцый. Дзейнасць беларускіх партызанаў знайшла належную ацэнку з боку кіраўніцтва краіны. 88 партызан-беларусаў сталі Героямі Савецкага Саюза, 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. 16 ліпеня 1944 г. у вызваленым Мінску адбыўся вялікі мітынг і парад партызанскіх атрадаў з усёй Беларусі, у якім прыняло ўдзел больш за 30 тыс. партызан. Гэта было прызнаннемвялікайзаслугінасельніцтваБеларусі ў барацьбесупрацьакупантаў. Адначасова з узброенай партызанскай барацьбой разгортвалася падпольная антыфашысцкая дзейнасць у гарадах і іншых населеных пунктах. У чатырох абласцях – Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Пінскай – заставаліся абласныя парторганы. Для арганізацыйна-кіруючай дзейнасці ў тыле ворага былі пакінуты звыш 1200 камуністаў, у тым ліку 8 сакратароў абкомаў і 120 сакратароў гаркомаў і райкомаў партыі. Небяспечную для свайго жыцця дзейнасць у акупаваным Магілёве праводзіла група медыкаў-падпольшчыкаў. У яе склад уваходзілі ўрачы У.П.Кузняцоў, А.I.Паршын, Ф.I.Пашанін, якія ўсе загінулі, сярэдні і малодшы медперсанал. Знішчыўшы сапраўдныя медыцынскія карткі і сфабрыкаваўшы новыя, яны здолелі адправіць за горад сотні байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі. У Віцебску ў 1941-1942 гг. дзейнічала 56 падпольных груп. Адной з іх з кастрычніка 1942 г. кіравала В.З.Харужая, якая была накіравана сюды ад БШПР. 13 лістапада 1942 г. фашысты схапілі і пасля доўгіх допытаў закатавалі яе, а таксама С.С.Панкову, Е.С.Суранаву, К.Д.Балдачову, сям’ю Вераб’ёвых. Пасмяротна В.З.Харужай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Шырокі размах набыў падпольны рух у Асіповічах, Барысаве, Бабруйску, Оршы, Жлобіне, Петрыкаве, Полацку, Брагіне, Добрушы, Калінкавічах, Мазыры, іншых населеных пунктах. Асабліва актыўна дзейнічалі падпольшчыкі на чыгуначным транспарце. Вынікі:Такім чынам, партызанская барацьба і падпольнае супраціўленне на Беларусі носіць усенародны характар, і няхай былі свае рэгіянальныя адрозненні і ўсенародны характар савецкай партызанкі не адразу ўзнік на ўсёй тэрыторыі Беларусі – тым не менш, гэта з’яўляецца вельмі важным паказчыкам – наш народ не прыняў «новы парадак», які сілай насаджаўся захопнікамі. |
||
Последнее изменение этой страницы: 2018-05-30; просмотров: 248. stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда... |