Студопедия КАТЕГОРИИ: АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Дапамога савецкага тыла партызанам і падпольшчыкам.
разгортванне партызанскага руху мела дзве галоўныя мэты – якія можна прасачыць ў дакументах партыі і ўрада. Найбольш відавочная – гэта мэта ваенная. Яе сутнасць у тым, каб зрабіць як мага больш цяжкімі ўмовы існавання нямецкіх войскаў на захопленай тэрыторыі, а так сама парушаць сродкі камунікацыі, асабліва чыгунку, што значна ўскладніць пастаўкі на фронт і манёўранасць вермахту. Другая мэта – больш глабальная, палітычная. Сутнасць яе ў тым, каб надаць партызанскаму руху ўсенародны характар. Гэтага патрабавалі ўмовы ідэалагічнай вайны. І дзеля гэтага рабілася ўсё, нават знішчаліся матэрыяльныя фонды, запасы харчавання, з мэтай – прымусіць акупантаў адразу перайсці да канфіскацыі дзеля забеспячэння вермахту і Рэйху. Гэтая палітыка з поспехам была рэалізаваная на ўсходзе, але на захадзе Беларусі і ў цэнтральных раёнах былі свае асаблівасці разгортвання партызанкі – як усеагульнага руху. Менавіта ўсеагульнасць, усенароднасць партызанскага руху дазволіць гаварыць аб народнай падтрымкі камуністычнай палітыкі даваеннага часу і з’явіцца мацнейшым прапагандысцкім інструментам у камуністычнай ідэалогіі. Для арганізацыі партызанкі і падполля кампартыя спецыяльна пакінула на Беларусі 1215 камуністаў дзеля арганізацыі кіравання падполлем і партызанкай, а ўсяго за 1941 г. на акупіраваную тэрыторыю Беларусі было накіравана больш за 8000 камуністаў і каля 5000 камсамольцаў. Але ствараліся атрады і самастойна, без «загаду звыш». У ліку такіх быў Пінскі партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа, які налічваў каля 60 чалавек. На тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці актыўна дзейнічаў атрад «Чырвоны Кастрычнік». Яго кіраўнікі Ц.П.Бумажкоў і Ф.I.Паўлоўскі 6 жніўня 1941 г. сталі першымі партызанамі – Героямі Савецкага Саюза. У Чашніцкім раёне ўзброеную барацьбу супраць акупантаў узначаліў Ц.Я.Ермаковіч, у Суражскім раёне быў створаны атрад, на чале якога стаў М.П.Шмыроў, якога называлі ў народзе «Бацькам Мінаем». На аснове знішчальных батальёнаў узнікаюць партызанскія атрады ў Парыцкім, Лельчыцкім, Ельскім, Лоеўскім, Рагачоўскім, Мехаўскім і іншых раёнах Беларусі. Усяго самастойна ўзнікла каля 60 атрадаў і груп. Беларускі калабарцыянізм: прычыны, сутнасць, дзейнасць, крах. Калабарацыяністы (ад франц. соllaboration-супрацоўніцтва.) – асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Нездарма гэта слова мае французскае паходжанне. Менавіта ўрад Францыі, які ўзначаліў маршал А.Петэн, абвясціў калабарацыю галоўным прынцыпам адносін з германскім нацысцкім урадам пасля параджэння ў 1940 г. У заходнееўрапейскіх краінах дзейнасць калабарацыяністаў трактуецца як палітычнае, ідэалагічнае і ваеннае супрацоўніцтва з акупантамі. Да апошняга часу ў нас калабарацыя ацэньвалася як здрада радзіме. Да калабарацыяністаў адносяць супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самапомачы (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў каля 100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была вымушана далучыцца да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу. Калабарацыя на Беларусі была вынікам пэўных патрэб з боку акупацыйных уладаў – як ваенных, так і цывільных, у стварэнні дадатковых апаратаў кіравання. Гэты дапаможны апарат пачаў стварацца яшчэ летам 1941 г. Вялікія надзей на пераўтварэнне гэтага апарату ў самастойныя нацыянальныя ўрады мелі як польскія нацыянальныя дзеячы, так і нешматлікія беларускія нацыяналісты, якія актыўна пайшлі на супрацоўніцтва з нацыстамі яшчэ да лета 1941 г. Акрамя ўтылітарных патрэб ад калабарантаў, акупацыйныя ўлады мелі яшчэ і пэўныя ідэалагічныя мэты. Галоўная сярод
|
||
Последнее изменение этой страницы: 2018-05-30; просмотров: 357. stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда... |