Студопедия КАТЕГОРИИ: АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Якія ж гэта аргументы і факты? 26 страница
Значнай постаццю ў беларускім пейзажным жывапісе з'яўляецца А.Гараўскі. Мастак нарадзіўся ў Мінскай губерні, адукацыю атры-маў у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, дзе яго здольнасці прыцягнулі ўвагу выкладчыкаў. Пасля заканчэння акадэміі ён атры-маў залаты медаль. Пейзажы А.Гараўскага "Ліпы", "На радзіме", "Вечар у Мінскай губерні" вылучаюцца жыццёвай праўдай і высокім тэхнічным майстэрствам. Мастак быў вядомы не толькі ў Расіі, але і за мяжой, ён атрымаў званне акадэміка жывапісу. Асабісты сябра рускага мецэната П.Траццякова, А.Гараўскі дапамагаў у збіранні яго славутай калекцыі. Некаторыя работы беларускага мастака зараз зна-ходзяцца сярод экспанатаў Траццякоўскай галерэі. Вядомым майстрам бытавога жанру быў мастак Н.Сілівановіч. Атрымаўшы адукацыю ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, ён ства-рыў шэраг кампазіцый: "Дзеці на двары", "У школу", "Дзяўчынка". Сапраўдным рэалізмам вылучаецца карціна "Пастух". Н.Сілівановіча запрасілі для ўдзелу ў афармленні Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. За мазаічнае палатно "Тайная вячэра" мастаку было прысвоена гана-ровае званне акадэміка. На рубяжы XIX- XX стст. у беларускім жывапісе з'явіўся шэраг таленавітых мастакоў. Ю.Пэн працаваў у бытавым і партрэтным жанры, Я.Кругер — пераважна ў жанры партрэта. Яшчэ падчас вучобы ў Акадэміі мастацтваў, куды ён трапіў з дапамогай І.Рэпіна, мастак набыў вядомасць дзякуючы сваёй дыпломнай рабоце. Пасля вяртання ў Мінск Кругер адкрыў там у 1904 г. прыватную школу малявання. Беларускі жывапісец, графік, тэатральны дэкаратар і педагог Ф.Рушчыц у ранні перыяд творчасці напісаў пейзажы, якія вылучаюцца рэалістычным паказам роднай прыроды ("Мінск зімою", "Млын", "Каля касцёла"), У некаторых творах аўтара адчуваецца ўплыў імпрэсіянізму і стылю мадэрн. Ф.Рушчыц аформіў таксама шэраг спектакляў у адным з віленскіх тэатраў. У канцы XIX ст. пачалася творчая дзейнасць таленавітага бела-рускага мастака В.Бялыніцкага-Бірулі. У сваёй творчасці ён развіваў традыцыі рускага пейзажнага жывапісу. Эмацыянальныя, лірычныя творы мастака вылучаюцца мяккім каларытам. У ранні перыяд былі створаны работы "3 аколіц Пяцігорска", якую набыў П.Траццякоў для сваёй калекцыі, "Вясна ідзе", што прынесла аўтару першую прэмію Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў. Шчырыя сяброўскія адносіны звязвалі мастака з І.Рэпіным. Шэраг значных работ ства-рыў В.Бялыніцкі-Біруля ў паслякастрычніцкі перыяд. У беларускай графіцы другой паловы XIX ст. самай прыкметнай фігурай быў М.Андрыёлі, аўтар ілюстрацый да твораў А.Міцкевіча, Э.Ажэшкі. Графічныя работы стваралі таксама А.Каменскі, С.Богуш-Сестранцэвіч, К.Кастравіцкі (Карусь Каганец). Архітэктура. Зрухі ў эканамічным жыцці грамадства прывялі да хуткага росту гарадоў (асабліва тых, якія знаходзіліся на чыгуначных шляхах), іх добраўпарадкавання, будаўніцтва водаправодаў, усталя-вання электрычнага асвятлення. Адбываліся змены ў планіроўцы гарадоў. У выніку ўладкавання забудовы ў цэнтральнай частцы гарадоў з'яўляліся новыя плошчы і бульвары, будаваліся мураваныя шмат-павярховыя дамы. Аднак трэба адзначыць, што масавая гарадская забудова характарызавалася ў першую чаргу драўляным аднапавяр-ховым жыллём. Працэс паступовага заняпаду класічнай архітэктуры рэзка ўзмацніўся ў сярэдзіне XIX ст. Да канца XIX ст. у беларускім дойлідстве панавала эклектыка, якая вызначалася некрытычным выкарыстаннем рознастылявых форм: неаготыкі, неабарока, неара-како, неакласіцызму, неараманскага і псеўдавізантыйскага стыляў. Неастылі атрымалі назву "архітэктуры гістарызму". Звычайна банкі і навучальныя ўстановы афармлялі пад рэнесаііс, тэатры - пад барока, касцёлы - пад готыку, праваслаўныя цэрквы будавалі ў псеўдавізантыйскім ці псеўдарускім стылі. У другой палове XIX ст. назіраўся росквіт неагатычнага стылю, які стаў як бы афіцыйным стылем каталіцкай царквы на Веларусі. Неагатычныя пабудовы ўзводзіліся з чырвонай, добра абпаленай цэглы, фасады не атынкоўваліся. Найболып багатыя храмы мелі вітражы, падлогу з паліваных керамічных плітак, фрэскавы роспіс. Пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. распаўсюджанне на-быў псеўдарускі, або псеўдавізантыйскі, стыль у праваслаўным куль-тавым дойлідстве. Рускія архітэктары распрацавалі тыпавыя варыянты праваслаўных цэркваў, механічна скапіраваныя з візантыйскіх храмаў і рускіх бажніц ХІУ і ХУІІ стст., каб паказаць пераемнасць рускага дойлідства ад візантыйскай архітэктуры. Ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў быў граф Мураўёў, таму ў народзе яны набылі на-зву "мураўёвак". Цэрквы, пабудаваныя ў псеўдарускім стылі, можна сустрэць у шматлікіх гарадах і пасёлках Беларусі. Найбольш значнымі пабудовамі гэтага напрамку можна лічыць мемарыяльны комплекс у в.Лясная (1908 - 1912), створаны ў гонар двухсотгоддзя перамогі рускіх войск над шведамі, і капліцу князёў Паскевічаў у Гомелі (1870 - 1889). У культавым дойлідстве Беларусі склаўся таксама і неараманскі стыль. Найбольш вядомы помнік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, — Чырвоны касцёл (касцёл Сымона і Алены) у Мінску, пабудаваны ў 1908 г. Храм мае асіметрычную кампазіцыю з трыма вежамі: дзвюма меншымі і адной высокай, у яго дэкаратыў-ным афармленні выкарыстаны элементы неаготыкі (вялікае акно-ружа, арнаментальныя паясы і інш.). Побач з неастылямі ў канцы XIX ст. адбывалася станаўленне новага стылю — мадэрна. Для архітэктуры мадэрна характэрны пераплеценыя лініі, асіметрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Мадэрн пры-мяняўся для новых тыпаў пабудоў (чыгуначныя вакзалы, масты, пра-мысловыя збудаванні), выкарыстоўваў новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі (цэмент, металічная арматура, фабрычная дахоўка). Шырока выкарыстоўвалася шкло, з якога рабілі нават дахоўку. Прык-ладам архітэктуры мадэрна з'яўляецца пазямельна-сялянскі банк у Віцебску, храм у Міры, некаторыя жылыя дамы ў Мінску, Гродне, Гомелі, Магілёве. Мадэрн праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да пер-шай сусветнай вайны, аднак шырокага прымянення не атрымаў. Такія асноўныя накірункі развіцця беларускай культуры ў другой палове XIX - пачаткуXX ст. ВЫВАДЫ 1. Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, якая стрымлівала развіццё капіталізму, — прыгоннае права. Разам з тым яна несла ў сабе шмат супярэчнасцей. Нягледзячы на тое, што ў заходніх губернях, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі, пасля паў-стання 1863 — 1864 гг. былі створаны болып спрыяльныя ўмовы для пашырэння буржуазных адносін, на Беларусі захавалася мноства фе-адальных перажыткаў. Яны і сталі адметнай рысай і асноўнай асаблівасцю сацыяльна-эканамічнага развіцця краю ў наступныя дзесяцігоддзі. 2. Буржуазныя рэформы 60 — 70-х гадоў XIX ст. прывялі да значных змен у палітычным жыцці Расіі. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў манархію буржуазную. Але змены неслі ў сабе перажыткі прыгонніцтва, былі непаслядоўныя і абмежаваныя. Вялікія змены і адтэрміноўкі ў ажыццяўленні рэформ на Беларусі, правядзенне шэрага контррэформ, дзейнасць розных абме-жаванняў у дачыненні да польскага і яўрэйскага насельніцтва рабілі сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў беларускіх губернях складанай і супярэчлівай. 3. Эканоміка Беларусі пасля рэформы 1861 г. знаходзілася пад непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У параўнанні з цэнтральнымі прамысловымі губернямі, значнай часткай Украіны, Польшчай і Прыбалтыкай Беларусь адставала ў прамысловым развіцці і заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам, дзе пера-важала буйное памешчыцкае землеўладанне. Тым не менш па ўзроўні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы яна ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі. Характэрнай рысай прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX ст., разам з адносна хуткім ростам фабрычнай індустрыі, было распаўсюджванне дробнай вытворчасці і мануфактур, пераважна невялікіх фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў. 4. Паўстанне 1863 - 1864 гг., накіраванае супраць самадзяржаўя, саслоўнай і нацыянальнай няроўнасці, рэшткаў прыгонніцтва, не здолела перамагчы, але пад яго націскам расійскія ўлады былі выму-шаны пайсці на значнае паслабленне ўмоў сялянскай рэформы 1861 г. у беларускіх і літоўскіх губернях. У час паўстання ўпершыню было ўзнята пытанне аб нацыянальным самавызначэнні беларускага народа, што садзейнічала абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці белару- саў і дало штуршок развіццю беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Разам з тым з-за недаверу польскім памешчыкам з боку расійскіх улад на Беларусі не былі праведзены ў поўным аб'ёме буржуазныя рэформы 60 — 70-х гадоў, дзейнічалі розныя абмежаванні палітычнага і нацыянальнага характару. 5. Пасля разгрому паўстання 1863 -1864 гг. арганізаваны рэвалю-цыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70-х гадоў. У той час ён быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім і прайшоў праз стадыі рэвалюцыйнага і ліберальнага народніцтва, якое ў канцы XIX ст. саступіла месца сацыял-дэмакратызму і марксізму. Менавіта ў Мінску ў сакавіку 1898 г. адбыўся 1 з'езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. На працягу 60 — 90-х гадоў XIX ст. на Беларусі паступова набіраў сілу сялянскі і рабочы рух, але ў выніку асаблівасцей сацыяльна-эканамічнага развіцця краю ён меў значна меншы размах, чым у іншых раёнах Расіі. 6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачаткуXX ст. характарызуецца далейшым паглыбленнем капіталістычных адносін, манапалізацыяй капіталу і вытворчасці, павелічэннем ролі банкаў. Працягвалася капіталізацыя сельскай гаспадаркі, пашыраліся яе сувязі з рынкам. Эканамічны ўздым 1909 - 1913 гг. садзейнічаў развіццю старых і з'яўленню новых галін вытворчасці. Але па-раней-шаму яны грунтаваліся на інтэнсіўным выкарыстанні мясцовай і сель- скагаспадарчай сыравіны. 7. У грамадска-палітычным жыцці Беларусі на пачаткуXX ст. галоўнай адметнасцю стала нараджэнне і дзейнасць палітычных партый. Значны ўплыў на ўсе наступныя падзеі аказала першая Расійская рэвалюцыя 1905 - 1907 гг., у якой актыўна ўдзельнічалі працоўныя Беларусі. Канец XIX - пачатакXX ст. - перыяд, калі пачалося нацыяналь-нае адраджэнне беларускага народа. Рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў прывёў да фарміравання беларускіх нацы-янальных палітычных арганізацый, стварэння Беларускай сацыялістычнай грамады. 8. Вялікай трагедыяй для народаў свету, у тым ліку і беларускага, стала першая сусветная вайна. Галоўнай прычынай гэтай вайны з'явілася барацьба буйнейшых еўрапейскіх краін, і перш за ўсё Англіі і Германіі, за перадзел каланіяльных уладанняў і за панаванне на сусветным рынку. Створаная ў выніку вайны краінамі-пераможцамі Версальская сістэма не развязала супярэчнасцей. 9. Падзеяй сусветна-гістарычнага значэння з'явілася Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Яна паклала пачатак дэмак-ратычнаму развіццю Расіі, у тым ліку і Беларусі. Стварыліся спры-яльныя магчымасці для эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны. Аднак гэтыя магчымасці не былі выкарыстаны. Часовы ўрад не змог развязаць вострыя супярэчнасці, якія ляжалі ў аснове крызісу грамадства. Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў падтрымалі Часовы ўрад, узяўшы на сябе абавязак ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю гэтага ўрада. У такіх умовах вывесці краіну з крызісу аказалася не-магчымым. Новы рэвалюцыйны выбух у краіне быў непазбежны. 10. Другая палова XIX — пачатакXX ст. - важны этап далейшага развіцця беларускай культуры. У асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай у сваёй аснове. Расла самасвядомасць беларусаў, пашыраўся нацыянальны рух за самавыз-начэнне, развіццё мовы і культуры. У галіне адукацыі адбываліся станоўчыя змены: расла колькасць школ, сярэдніх навучальных ус-таноў, павялічвалася колькасць навучэнцаў. Змены адбываліся і ў падрыхтоўцы настаўніцкіх кадраў, арганізацыі жаночага навучання, пашырэнні адукацыі сярод працоўнай моладзі. Далейшае развіццё атрымалі прафесійны тэатр, музыка, жывапіс, архітэктура. Расла колькасць прафесійных тэатральных аб'яднанняў, аматарскіх супо-лак, разнастайных таварыстваў. Пашыраліся іх творчыя сувязі з майстрамі і грамадскасцю іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі, за-межных дзяржаў. Культура Беларусі з'яўлялася неад'емнай часткай як агульнарасійскай, так і сусветнай культуры. Літаратура Белоруссня в эпоху капнталнзма. Развнтне капнталнзма в сельском хозяйстве Белорус- сян: Сб. документов н матерналов. Мн., 1983. Т.1. Белоруссня в эпоху капнталнзма. Развнтне капнталнзма в промышленностн, положе- нне промышленных рабочнх н рабочее двнженне в Белорусснн: Сб. документов-н матерна- лов. Мн., 1990. Т.2. Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863 - 1864 гг.: Матерналы н документы. М., 1965. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. 1772 - 1903 гг. Мн., 1940. Т.2. Документы н матерналы по нсторнн Белорусснн (1900 — 1917 гг.). Мн., 1953. Т.З. Революцнонное двнженне в Белорусснн 1905 - 1907 гг.: Документы н м-атерналы. Мн., 1955. Дакументы Беларускай Сацыялістычнай Грамады часоў рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. // Спадчына. 1991. №3. Абезгауз З.Е. Рабочнй класс Белорусснн в началеXX в. (1900 - 1913 гг.). Мн., 1977. Абезгауз З.Е. Развнтне промышленностн н формнрованне пролетарната Белорусснн во второй половнне XIX века. Мн., 1971. Асвета і педагагічная думкаў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985. Бейлькын Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белорусснн. 1861 - 1914. Мн., 1989. Бчч М.О. Рабочее двнженне в Белорусснн в 1861 — 1904 гг. Мн., 1983. Бчч М.О. Развнтне соцнал-демократнческого двнження в Белорусснн в 1883 — 1903 гг. Мн., 1973. Болбас М.Ф. Промышленность Белорусснн. 1860 - 1900. Мн., 1978. Брнгадіін П.Н. Эсеры в Белагусн (конец XIX - февраль 1917 г.). Мн., 1994. Беларуская фалькларыстыка: Збіранне 1 даследаванне народнай творчасці ў 60-х гг. XIX - пачатку XX ст. Мн., 1989. Вереіцагчн ПД. Крестьянское переселенне нз Белорусснн (вторая половнна XIX в.). Мн., 1978. Псторыя Беларускай ССР. Беларусь у перыяд капіталізму: У 5 т. Мн., 1972. Т.2. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1983. Т. 3. Гісторыя беларускага тэатра: У 3 т. Мн., 1983. Т.1. Доенар-Запольскнй М-В. Народное хозяйство Белорусснн. 1861 - 1914. Мн., 1926. Доунар-Запольскі М.В. Псторыя Беларусі. Мн., 1994. Дробов Л.Н. Жнвопнсь Белорусснн XIX - начала XX века. Мн., 1974. Дудкоў Д.А. Аб развіцці капіталізму ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ста- годдзя. Мн., 1932. Нгнатенко Н.М. Февральская буржуазно-демократнческая революцня в Белорусснн. Мн., 1986. Ігнатодскі У.М. Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачаткуXX сталецця. Мн., 1923. Ігнатодскі У.М. 1863 год на Беларусі: Нарыс падзей. Мн., 1930. Нсторня первой мгіровой войны: 1914 - 1918: В 2 т. М., 1975. Нсторня рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. Мн., 1984. Т.1. К.Калнновскмй. Нз печатного н рукопнсного наследня. Мн., 1988. Каханодскі ГА.. Прадвесне навукі. Мн., 1990. Конон В.М. Проблемы нскусства н эстетакн в обіцественной мыслн Белорусснн начала XX в. Мн„ 1988. Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. Мн., 1966. Король А.С. Болыпевнкн Белорусснн в революцнн 1905 - 1907 гг. Мн., 1986. Лнпчнскцй Л.П. Развнтне капнталнзма в сельском хозяйстве Белорусснн (II пол. XIXв.). Мн., 1971. Лчпц.нскчй Л.П. Столыпннская аграрная реформа в Белорусснн. Мн., 1978. ЛойкаА.А. Псторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Мн., 1989. 4.2. Лосцнскчй М.Б. Революцнонное народннческое двнженне в Белорусснн 1870 - 1884 гг. Мн.,1983. Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903 — 1928); Успаміны аб працы першых беларускіх палітычных арганізацый: Веларуская Рэвалюцыйная Грамада, Беларуская Сацыялістычная Грамада. Мн., 1991. Мартюхова М.А. На переломе революцнн: Обіцественно-полнтнческне двнження в Белорусснн в связн с учрежденнем Государственной Думы в Росснн (август 1905 - нюль 1906 гг.). Мн„ 1986. Музыкальный театр Белорусснн: Дооктябрьскнй пернод. Мн., 1990. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Мн., 1994. 4.1. Панютчч В.П. Нз нсторнн формнровання пролетарната Белорусснн. 1861 - 1914. Мн.,1969. Панютц.ч В.П. Соцнально-экономнческое развнтне белорусской деревнн в 1861 - 1900 гг. Мн., 1990. Публнцнстнка белорусскнх народннков. Мн., 1983. Самбук С.М. Полнтнка царнзма в Белорусснн во второй половнне XIX века. Мн., 1980. Самбук С.М. Революцнонные народннкн Белорусснн (70-е - начало 80-х годов XIX в.). Мн„ 1972. Солодков Т.Е. Борьба трудяіцнхся Белорусснн протнв царнзма (1907 - 1917 гг.). Мн., 1967. Турук Ф. Белорусское двнженне: Очерк нсторнн нацнонального н революцнонного двнження белорусов. М., 1921. Улаіцчк Н.Н. Предпосылкн крестьянской реформы 1861 г. в Лнтве н Западной Бело- русснн. М., 1965. Фрцдман М.Б. Отмена крепостного права в Белорусснн. Мн., 1958. Цвікевіч А. "Западно-русснзм": Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в. Мн., 1993. Чантурня В.А. Нсторня архнтектуры Белоруссян: Дооктябрьскнй пернод: В 2 т. Мн., 1985. Т. 1,2. Шабуня К.Н. Аграрный вопрос н крестьянское двнженне в Белорусснн в революцнн 1905 - 1907 гг. Мн., 1962. Шалькевчч В. Кастусь Калнновскнй: Страннцы бнографнн. Мн., 1988. Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада. Мн., 1994. ЗМЕСТ Прадмова..................................•..•••••.••••••••••••••••••••••••••••••••••••• 5 Уводдііп,!.,,,,........................................................................................... 7 РАЗДЗЕЛ 1 ПЕРШАБЫТНААБШЧЫННЫ ЛАД НА ТЭРЫТОРЫІ ВЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ. СТАНАЎЛЕННЕ 1 РАЗВІЦЦЁ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН (ад старажытных часоў - да другой паловы XIII ст.) Глава 1. ПЕРШАБЫТНААБШЧЬШНЫ ЛАД НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ 17 § 1. Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей 17 "-' § 2. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне на-"""" зваў"БелаяРусь","ЧорнаяРусь"..........„................................................... 37 Г л а в а 2. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў IX - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII ст. ......... 44 § 1. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) - агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян. Палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель ..................................................••......•••...........••••••••.-••••••••••••••• 44 § 2. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці............................ 54 § 3. Барацьбасупрацькрыжакоўітатара-манголаў...................................... 57 § 4. Культура. Увядзенне хрйсціянства на беларускіх землях........................ 60 Вывады....................................................••..•......••••••••••••••••••••••"••••••• 0> Літаратура ...........................................•...•....•••.••.....•••••.••••• 74 РАЗДЗЕЛ II ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛГГОЎСКАЕ 1 РОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЯГО ПАЛІТЬгаНЫМ, САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМгаНЫМ 1 КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ (другая палова XIII - першая палова XVI ст.) Глава 1. УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА: РОЗНЫЯ ПАДЫХОДЫ 1 КАНЦЭПЦЫІ................................................................ 75 § 1. Перадумовы і працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага: розныя тэарэтычныя падыходы......................................................................... 75 § 2. Канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў кнізе , М.І.Ермаловіча"Паслядахаднагоміфа"..................................................... 92 Глава 2. ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У XIV -ХУІстст. .............;.............................................................................. 102 § 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці Вялікага княства '- Літоўскага. ............................................................••••••••••••••••.••••••••••••••• 102 § 2. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага .............................. 115 Глава 3. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА..................... 122 § 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага 122 §2.Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыговьванне сялян. Беларускі феадальны горад ...................................................................... 128 Глава 4. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XVI ст. ............ 137 § 1. Фарміраванне беларускай народнасці............................................... 137 § 2. Культура Беларусі другой паловы XIII - першай паловы XVI ст. ......... 142 Вывады............................................................................................... (І^^ Літаратура................................................................................... 167 РАЗДЗЕЛ III |
||
Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 647. stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда... |