Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Якія ж гэта аргументы і факты? 24 страница




У выніку гэтага абвастрыліся ўзаемаадносіны паміж салдатамі і афіцэрамі. Чыста палітычны і асветніцка-культурны рух, які спрабавалі арганізаваць у войску Саветы, вельмі хутка перарос у анты-ваенны, накіраваны супраць афіцэрства. Афіцэры ў пераважнай болыпасці выступалі за працяг вайны і ўмацаванне дысцыпліны ў войску. У выніку ў войску ўтварылася двоеўладдзе, што паскорыла яго разлажэнне.

Значнай з'явай у жыцці ўсяго беларускага грамадства з'явіўся 1 з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту, які адбыўся 7-17 красавіка 1917 г. Адным з галоўных арганізатараў з'езда быў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Паводле партыйнага складу з'езд быў эсэра-меншавіцкім. Ен прызнаў неаб-ходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі, падтрымліваць палітыку Часовага ўрада і здзяйсняць пастаянны кан-троль за ім з боку Петраградскага Савета. На салдацкія арганізацыі ўскладвалася задача садзейнічаць павышэнню баяздольнасці арміі, забяспечваць грамадскія, палітычныя і культурна-бытавыя патрэбы салдат. На ўзроўні армій ствараліся Саветы салдацкіх дэпутатаў. Выбары камандзіраў не дапускаліся. Выканаўчы камітэт фронту атры-маў права кантролю за дзейнасцю франтавога камандавання. З'езд адмяніў асобыя суды і розныя абмежаванні правоў салдат па-за служ-бай. Салдаты атрымалі ўсе правы і свабоды, як і цывільныя грама-дзяне Расіі, у тым ліку свабоду слова, друку, сходаў, саюзаў, сум-лення. Разам з тым з'езд падкрэсліў неабходнасць захавання строгай ваеннай дысцыпліны, асудзіў дэзерцірства.

З'езд прызнаў свабоду класавых аб'яднанняў рабочых і іх права на арганізацыю забастовак, сходаў, вулічных маніфестацый і дэманст-рацый, прапанаваў увесці 8-гадзінны рабочы дзень. Быў прыняты шэраг іншых рашэнняў, накіраваных на замацаванне перамогі Лю-таўскай рэвалюцыі.

Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з'явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

ГЛАВА 4

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XIX - ПАЧАТКУ XX ст.

§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі

Нацыя (ад лац. паіііо — племя, народ) — гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці. Нацыі ўзнікаюць на базе феадальных народнасцей у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці. Рашаючую ролю ў пераўтварэнні народнасцей у нацыі адыгрываюць капіталістычныя эканамічныя сувязі, фарміраванне ўнутранага рынку. Непасрэдна звязаны з эканамічным фактарам пры кансалідацыі нацый сацыяльны, палітычны,

дэмаграфічны.

У гісторыі фарміравання беларускай нацыі можна вылучыць два

перыяды. Першы ахоплівае канец XVIII — першую паловуXIX ст. і з'яўляецца своеасаблівым пераходам ад феадальнай народнасці да пачатку станаўлення буржуазнай нацыі. Наступны перыяд пачынаецца з другой паловы XIX ст. і характарызуецца як час станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў эпоху капіталізму.

Агульнасць эканамічнага жыцця. Пралетарыят і буржуазія.Адной з асноўных прыкмет нацыі з'яўляецца агульнасць эканамічнага жыцця насельніцтва адпаведнай этнічнай тэрыторыі. Развіццём капіталізму забяспечваецца больш высокі ўзровень гэтай агульнасці ў параўнанні з феадалізмам. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабу-довы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак. Рабочая сіла стала таварам, пашырыліся магчымасці яе міграцыі. Прамысловасць атрымала неабходную рабочую сілу з ліку абеззяме-леных і пралетарызаваных сялян, а таксама рынак збыту прадукцыі, які пашыраўся ў ходзе разбурэння натуральнай і паўнатуральнай

памешчыцкай і сялянскай гаспадаркі.

Уцягванне гаспадаркі Беларусі ў рыначныя сувязі прывяло да змен у яе структуры. У сельскагаспадарчай вытворчасці пераважнае зна-чэнне набылі малочная жывёлагадоўля і вырошчванне тэхнічных

культур, што садзейнічала яе арыентацыі на ўнутраны і знешні рынак. У структуры прамысловасці асноўнае месца займалі галіны, якія выкарыстоўвалі мясцовую сыравіну (вінакурэнне, дрэваапрацоўка, сілікатна-цагельная і гарбарна-абутковая вытворчасці). Павелічэнню аб'ёму эканамічных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі спры-яла будаўніцтва чыгунак і іншых шляхоў зносін. Кансалідацыі бела-рускай нацыі садзейнічалі таксама рост гарадоў і павелічэнне гарадскога насельніцтва. Губернскія цэнтры Беларусі і іншыя яе буйныя гарады паступова станавіліся цэнтрамі лакальных мяс-цовых рынкаў, цесна звязаных паміж сабой і з агульнарасійскім рынкам.

На аснове зрухаў у станаўленні капіталістычнай рыначнай эканомікі адбывалася разлажэнне класаў - саслоўяў феадальнага грамадства -дваран-памешчыкаў, сялян, рамеснікаў, гандляроў, купцоў і фарміраванне асноўных класаў капіталістычнага грамадства — пра-летарыяту і буржуазіі. Сацыяльнай базай для фарміравання прале-тарыяту з'яўляліся сялянская бедната, якой на Беларусі ў канцы XIX ст. налічвалася 2,8 млн чалавек, дробныя рамеснікі і гандляры, збяднелыя мяшчане і шляхта. На рубяжы XIX -XX стст. у прамысловасці Беларусі працавала 237 тыс. рабочых, на чыгунцы -каля 25 тыс., у іншых сферах гаспадаркі (рачны і гужавы транспарт, будаўніцтва, гандаль, сельская і лясная гаспадарка і г.д.) - каля 200 тыс., усяго колькасць наёмных рабочых перавышала 460 тыс. чалавек. Прамысловы пралетарыят Беларусі характарызаваўся шмат-нацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй.

Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматна-цыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небе-ларускага этнічнага насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія пра-мыслоўцы і купцы). Паводле перапісу насельніцтва 1897 г., 84,5 % купцоў 5 заходніх губерняў складалі яўрэі, 10,7 % — рускія і толькі 1,7 % былі беларусамі. Больш чым палова фабрык і заводаў (51 %) з'ўлялася ўласнасцю яўрэйскай буржуазіі.

Беларуская нацыянальная буржуазія амаль цалкам складалася з заможных сялян і выхадцаў з дробнай шляхты. Яна была нешматлікай (у канцы XIX ст. у беларускай вёсцы налічвалася толькі каля 50 тыс. заможных гаспадароў), асноўныя капіталы краю — прамысловы, зя-мельны, гандлёвы, банкаўскі — знаходзіліся не ў яе руках, а ва ўласнасці яўрэйскіх, польскіх і рускіх прамыслоўцаў, памешчыкаў і купцоў. Раскіданая па вясковай глухамані, расколатая паводле канфесійнай прыналежнасці (праваслаўныя і католікі), беларуская нацыянальная буржуазія не ўсведамляла сваёй ролі ў нацыянальна-культурным адраджэнні і абыякава, іншы раз варожа, ставілася да яго.

Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала пра-цэс кансалідацыі беларускай нацьгі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў XIX ст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, беларуская мова.

Тэрыторыя, насельніцтва. У канцы XIX ст, паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Асновай утварэння тэрытарыяльнай супольнасці нацыі з'яўляецца наладжванне і развіццё гаспадарчых сувязей, якія пераадольваюць эканамічную замкнёнасць асобных раёнаў і сцягваюць іх у адно кампактнае цэлае. Этнічная тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы 5 заходніх губерняў Расійскай імперыі. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую і Мінскую губерні;

Лідскі, Ашмянскі і паўднёвую частку Свянцянскага павета ў Віленскай губерні; Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі і Полацкі паветы Віцебскай губерні; Брэсцкі, Ваўкавыскі, Пружанскі і Слонімскі па-веты Гродзенскай губерні. Гэтыя межы ў асноўным адпавядаюць су-

часным межам Беларусі.

Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная

і паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах у параўнанні з іншымі раёнамі. Тут пражывала амаль палова пісьменных беларусаў, адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага нацыя-нальна-вызваленчага руху і культуры таго перыяду. Сярэднебеларускія гаворкі склалі дыялектную аснову беларускай літаратурнай мовы.

Працэс фарміравання беларускай нацыі закрануў і насельніцтва Палесся, якое, аднак, захоўвала моўныя і культурныя асаблівасці. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі працэсы нацыянальнай кансалідацыі ішлі больш замаруджана, яе насельніцтва было менш устойлівым перад пашырэннем там расійскага ўплыву.

Паводле перапісу 1897 г., на тэрыторыі 5 заходніх губерняў пра-жывала 5 млн 408 тыс. беларусаў, 3,1 млн рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў. Польскае і літоўскае насельніцтва кан-цэнтравалася ў асноўным у заходніх паветах Гродзенскай і Віленскай губерняў, рускае і латышскае - у паўночных паветах Віцебскай губерні, украінскае — у Кобрынскім і Брэсцкім паветах Гродзенскай губерні. Яўрэйскае насельніцтва пражывала на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у гарадах і мястэчках. Сярод гараджан 5 заходніх губерняў яўрэі складалі 53,5 %, а ва ўсім насельніцтве — 13,8 %.

Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90 %). Доля тых беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднім толькі 14,5 %. Асаблівасцю бела-русаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных і католікаў. Праваслаўная царква і каталіцкі касцёл не прызнавалі існавання беларускага этнасу, зыходзячы з таго, што праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусы-католікі — палякі. Пасля скасавання ў 1839 г. Брэсцкай уніі і далучэння уніятаў да дзяржаўнай царквы праваслаўныя сярод беларусаў сталі значнай боль-

шасцю (у 1897 г. - 81,2 %).

Развіццё капіталістычных рыначных адносін прывяло да хуткага росту насельніцтва, найболып інтэнсіўнага за ўсю гісторыю Беларусі.

За 40 паслярэформенных гадоў колькасць яе жыхароў падвоілася. У пачатку XX ст. прырост насельніцтва некалькі паменшыўся. Гэта было звязана з развіццём міграцыйных працэсаў у выніку класавай дыферэнцыяцыі і аграрнай перанаселенасці беларускай вёскі.Па-першае, меліся сезонныя перамяшчэнні збяднелых ся-лян у пошуках заробку на сплаве лесу, будаўніцтве чыгунак і шашэйных дарог, заводах, фабрыках, рудніках, шахтах і г.д. У 90-х гадах XIX ст. сялян-адыходнікаў на Беларусі налічвалася да 300 тыс. чалавек штогод. Яны накіроўваліся ў розныя раёны Беларусі, а таксама на прадпрыемствы цэнтральна-прамысловага раёна Расіі, шахты і руднікі Данбаса, порты Рыгі і Адэсы.Па-другое, сяляне перамяшчаліся за межы Беларусі: у Прыуралле, Сібір, на Далёкі Усхрд, перасяляліся беларусы ў ЗША, Канаду і іншыя замежныя краіны, што было абумоўлена попытам на танную рабочую сілу на Еўрапейскім і Амерыканскім кантынентах. На рубяжы XIX - XX стст. пачауся працэс фарміравання беларускай дыяспары за межамн сваёй радзімы.Трэці накірунак міграцыйных працэсаў быў звязаны з перасяленнямі сялян у гарады. У канцы 90-х гадоў выхадцы з сель-скай мясцовасці складалі амаль 1/5 усіх гараджан Беларусі. Аднак працэс урбанізацыі на Беларусі быў даволі абмежаваны, таму перася-ленцы часта накіроўваліся ў гарады Прыбалтыкі, Украіны, Расіі.

Развіццё нацыянальнай мовы. У другой палове ХІХ-пачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. Ішло паступовае змеш-ванне мясцовых дыялектаў, адбываліся змены ў слоўнікавым запасе мовы. З'яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі. Асабліва моцны ўплыў рускай мовы адчуваўся ў фанетыч-ным складзе паўночна-ўсходніх беларускіх гаворак.

На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Яна не магла развівацца на базе ста-рабеларускай мовы, якая з XVIII ст. фактычна стала мёртвай. Таму ў нрвых гістарычных абставінах крыніцай развіцця беларускай літаратурнай мовы з'явілася вусная паэтычная народная творчасць. Беларускія пісьменнікі і паэты ў сваіх літаратурных творах шырока выкарыстоўвалі народныя песні, казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі.

Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. У ёй пераважала бытавая лексіка, слаба была прадстаўлена вытворчая, юрыдычная, адміністрацыйна-канцылярская тэрміналогія. Істотнай перашкодай развіццю беларускай пісьмовай мовы з'яўлялася адсутнасць яе нар-матыўнай граматыкі. Але паступова ішоў працэс складвання графічнай сістэмы, правапісных і граматычных норм, узбагачэння лексікі бела-рускай літаратурнай мовы.

Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы адбывалася павольна, што тлумачыцца цяжкасцямі ў друкаванні і распаўсюджанні бела-

рускамоўных твораў. Гэты працэс не завяршыўся да пачатку рэвалюцыі 1905 - 1907 гг.

Матэрыяльная і духоўная культура. У матэрыяльнай культуры беларусаў побач з традыцыйнымі элементамі ўзнікалі і новыя з'явы. У земляробстве асноўнае месца займалі збожжавыя культуры, лён, бульба. У жывёлагадоўлі пераважала вырошчванне буйной рагатай жывёлы, свіна-, коне-, авечкагадоўля. Займаліся беларусы і хатнімі промысламі, забяспечваючы сябе паўсядзённымі прадметамі ўжытку.

У перыяд фарміравання беларускай нацыі нязначна, але змяняліся сельскагаспадарчы інвентар, традыцыйная планіроўка сялянскага двара, народнае адзенне і харчаванне. 3 часам шматлікія традыцыйныя прылады працы і прадметы дамашняга вырабу замяніліся прадметамі стандартнай прамысловай вытворчасці. З'явіліся фабрычныя плугі, мэбля, посуд, тканіны, аднак імі карысталіся пераважна заможныя пласты насельніцтва.

У сувязі са слабым развіццём прафесійнага мастацтва галоўную сферу духоўнай культуры беларускай нацыі перыяду фарміравання капіталізму складалі народныя формы мастацтва, традыцыйныя абрады і звычаі. Працягвалі існаваць такія віды фальклору, як абрадавая паэзія каляндарна-вытворчага і сямейна-абрадавага цыклаў, апавядальны жанр, лірычная паэзія. Паступова трацілі сваё былое значэнне быліны, балады, рознага роду замовы і магічныя дзеянні. фальклор адлюстроўваў і становішча ў грамадстве, надаючы сацы-яльную вастрыню прыпеўкам, песням, казкам і апавяданням. Узнікаў т. зв. рабочы рэвалюцыйны фальклор. Развівалася народнае тэат-ральнае мастап.тва, захоўваючы традыцыі батлей^кі - народнага лялечнага тэатра. Працоўная дзейнасць народа знайшла сваё адлю-страванне ў танцах "Лянок", "Бульба", "Бычок", "Крыжачок" і інш. У тэатралізаваных прадстаўленнях і на абрадавых святах на-родныя музыкі на дудках, свірэлях, дудах, гуслях, цымбалах, скрыпках, бубнах выконвалі шматлікія песні і прыпеўкі.

Адметнасць беларускага этнасу адлюстроўвалася ў своеасаблівым народным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Па-мастацку аздобленыя рэчы з глыбокай даўніны шырока ўкараніліся ў побыт народа. Мелі распаўсюджанне ўзорыстае ткацтва, вышыўка, вязанне, пляценне з лазы, саломкі і карэнняў. Своеасаблівай рысай беларускіх тканін было выкарыстанне ў арнаменце пераважна геамет-рычных форм — чатырохвугольніка, ромба, квадрата і іх частак. Выдатныя ўзоры беларускага мастацкага ткацтва ўяўлялі паясы. У афармленні жылых памяшканняў таксама выкарыстоўвалася мас-тацкае аздабленне: набылі распаўсюджанне разьбяныя і размаляваныя ліштвы, фрызы, франтоны, канькі.

Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. 3 другой паловы XIX ст. усё болып актыўна ўжываюцца назва "Беларусь" і этнонім "беларусы". Паводле

перапісу 1897 г., беларускую мову роднай лічыла 74 % насельніцтва Беларусі. Этнонім "беларусы" паступова выцясняў лакальныя тэрміны тыпу "літвіны", "чарнарусы". Аднак ён не меў яшчэ агульнаэтнічнага зместу. Існавалі рэгіянальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія і палякі), жыхары некаторых частак Беларусі называлі сябе тутэйшымі.

Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў другой палове XIX - пачаткуXX ст. фундаментальных навуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, куль-туры і гістарычнаму мінуламу. Працы І.І.Насовіча, М.А.Дзмітрыева, Ю.Ф.Крачкоўскага, А.М.Семянтоўскага, М.Я.Нікіфароўскага, Я.Ф.Карскага, Е.Р.Раманава і іншых аўтараў аб'ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Важнае значэнне на шляху абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адыгралі працы В.Ластоўскага, асабліва яго "Кароткая гісторыя Беларусі", дзе ўпершыню беларускі этнас разглядаецца як суб'ект гістарычнага працэсу.

Такім чынам, у другой палове XIX - пачаткуXX ст. працягваўся і ў асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай у сваёй аснове. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвалі слабасць нацыянальнай буржуазіі, беднасць і непісьменнасць болыпасці беларусаў, рэлігійны раскол і антыбеларуская накіраванасць праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла, школы, друку, дзяр-жаўных устаноў, якія адмаўлялі існаванне беларускага этнасу і ўсіх беларусаў лічылі альбо рускімі, альбо палякамі. У працэсе фарміравання беларускай нацыі складванне нацыянальнай літаратурнай мовы цалкам не завяршылася. Нягледзячы на нека-торы рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, і гэты працэс таксама поўнасцю не завяршыўся. Развіццё беларускай нацыі пра-цягвалася ў наступныя дзесяцігоддзіXX ст.

§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку

Агульнаадукацыйная школа. Школьныя рэформы 60 — 80 гадоў. Змены ў сістэме школьнай адукацыі ў пачатку XX ст. Патрэбы капіталістычнага развіцця, узмацненне грамадска-палітычнага руху вымусілі царызм правесці школьную рэформу, якая садзейнічала пашырэнню сеткі пачатковых школ і адмяняла саслоўныя абмежаванні для паступаючых у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Палажэннем аб пачатковых народных вучылішчах 1864 г. было дазво-лена грамадскім установам і прыватным асобам адкрываць пачат-ковыя школы "для ўмацавання ў народзе рэлігійных і маральных паняццяў і распаўсюджвання першапачатковых карысных ведаў". У гэтых школах дзяцей вучылі пісьму і чатыром дзеянням арыфметыкі, вялікая ўваса-надавалася закону божаму і царкоўным спевам. У ня-

дзельныя і святочныя дні вучні былі абавязаны ўсёй школай хадзіць у царкву. Для ўзмацнення адміністрацыйнага і педагагічнага кант-ролю ў 1869 г. уводзілася пасада інспектара народных вучылішч, а ў 1874 г. — дырэктара народных вучылішч.

Статут гімназій і прагімназій (няпоўная гімназія ў складзе 4, 5 і 6-х класаў) 1864 г. уводзіў усесаслоўны прынцып, аднак высокая плата за навучанне фактычна закрывала доступ да сярэдняй адукацыі прадстаўнікам шырокіх колаў насельніцтва. Мужчынскія гімназіі дзяліліся на класічныя і рэальныя. Выпускнікі класічных гімназій маглі паступаць ва універсітэт без экзаменаў, а выпускнікі рэальных гімназій — па конкурсе ў вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўста-новы. У 1871 г. быў зацверджаны новы статут гімназій, які прадуг-леджваў адкрыццё толькі класічных гімназій. Тэрмін навучання ў іх павялічваўся з 7 да 8 гадоў. Рэальныя гімназіі былі пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы, дзе тэрмін навучання скарачаўся з 7 да 6 гадоў. Права паступаць у тэхнічныя вышэйшыя навучальныя ўстановы мелі толькі тыя, хто скончыў сёмы (дадатковы) клас вучылішча. Па-ранейшаму існавалі сярэднія навучальныя ўстановы царкоўнага ведамства - духоўныя семінарыі.

У ходзе рэформы навучальныя ўстановы розных ведамстваў перайшлі ў большасці сваёй у падпарадкаванне Міністэрству народ-най асветы. У вёсках былі ліквідаваны школы Міністэрства дзяр-жаўных маёмасцей, удзельных кантор, школы памешчыкаў, правас-лаўнага і каталіцкага духавенства. Былі закрыты дваранскія павя-товыя вучылішчы, якія існавалі ў заходніх губернях. Пачатковымі школамі ў вёсцы сталі народныя вучылішчы. Па палажэнні 1872 г. ствараліся гарадскія вучылішчы, выпускнікі якіх не маглі паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы. Пры царкоўных прыходах існавалі пачатковыя прыходскія адна- і двухкласныя школы дарэформеннага тыпу, а таксама двух-, трох- і чатырохкласныя мужчынскія і жаночыя вучылішчы царкоўнага ведамства.

Разам з тым ажыццяўленне школьнай рэформы на Беларусі су-пала з правядзеннем жорсткага курсу ў палітыцы царызму пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў, сту-дэнтаў і навучэнцаў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земля-робчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Былі ліквідаваны польскія школы і амаль усе прыватныя вучылішчы як "рассаднікі паланізацыі". У школах забаранялася выкладанне польскай мовы. Усім выкладчыкам і настаўнікам зага-дана было клапаціцца аб тым, каб у сценах навучальных устаноў гутарковай мовай была руская.

Нягледзячы на жорсткі курс палітьца расійскага ўрада ў галіне асветы, а таксама матэрыяльныя цяжкасці (адна школа прыходзілася на 8 —10 вёсак, большая частка школ размяшчалася ў непрыстаса-ваных для заняткаў сялянскіх хатах, парт на ўсіх вучняў не хапала, вучэбных дапаможнікаў было мала, сшыткаў вучні сельскіх школ не

мелі і г. д.), цяга беларускага насельніцтва да навучання дзяцей у школе была велізарная. Як сведчаць гістарычныя дакументы, многія школы ў Беларусі поўнасцю знаходзіліся на ўтрыманні сялян. На сродкі сялян аддаленых вёсак пры школах ствараліся і ўтрымліваліся вучнёўскія інтэрнаты. Шырока практыкаваўся збор сельскай грама-дой грашовых сродкаў і збожжа на будаўніцтва і ўтрыманне дзяр-жауных народных вучылішч. Адкрываліся хатнія "школкі". Сяляне наймалі на некалькі дамоў пісьменнага хлопца - "дарэктара", які вучыў дзяцей у сялянскіх хатах па чарзе. У Беларусі, дзе не было земскіх школ, матэрыяльная падтрымка насельніцтвам школьнай справы з'яўлялася сведчаннем яго цягі да адукацыі, святла і ведаў.

3 1881 г. у Расіі наступіў перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі, якая адмоўна паўплывала на сістэму адукацыі. У адпаведнасці з па-лажэннем 1884 г. аб царкоўналрыходскіх школах пачаўся наступ на народныя вучылішчы, многія з якіх былі закрыты. Замест народных вучылішч ствараліся царкоўнапрыходскія школы і школы граматы, падначаленыя мясцоваму праваслаўнаму духавенству. У 1881 -1899 гг. колькасць народных вучылішч у Беларусі скарацілася з 1198 да 999, адначасова было адкрыта 5814 царкоўнапрыходскіх школ і школ граматы.

Былі прыняты меры для абмежавання доступу ў сярэднюю школу выхадцам з ніжэйшых саслоўяў. Летам 1887 г. выдадзены цыркуляр,

які ў асяроддзі прагрэсіўнай грамадскасці атрымаў назву цыркуляра "аб кухарчыных дзецях". Ажыццяўленне цыркуляра, па задумцы аўтараў, павінна было вызваліць гімназіі і прагімназіі ад паступлення ў іх дзяцей фурманаў, лакеяў, павароў, прачак, дробных гандляроў і да іх падобных людзей, "детей конх, за нсключеннем разве одаренных необыкновеннымн способностямн, вовсе не следует выводнть нз среды, к коей онн прннадлежат". 3 гэтай мэтай была значна павышана плата за навучанне.

Пад уплывам эканамічнага развіцця краіны павялічваліся коль-касць школ, якія забяспечвалі пачатковыя веды, і кантынгент вуч-няў. Калі ў 1881 г. на тэрыторыі Беларусі налічвалася 1198 сельскіх народных школ і іх аддзяленняў з 49 161 навучэнцам, дык у 1899 г. у 6813 народных вучылішчах, царкоўнапрыходскіх школах і школах граматы ўжо было 216 127 навучэнцаў.

Сярэднія навучальныя ўстановы знаходзіліся ў буйных гарадах Беларусі, у іх вучыліся пераважна дзеці прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў. У 1868 г. на тэрыторыі Беларусі працавалі 6 мужчынскіх і 4 жаночыя гімназіі, 2 прагімназіі, 4 духоўныя семінарыі і Полацкі кадэцкі корпус. У іх налічвалася 3265 навучэнцаў. 3 усіх сярэдніх навучальных устаноў толькі мужчынскія класічныя і рэальныя гімназіі давалі права паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўста-новы. Астатнія навучальныя ўстановы такіх правоў не давалі, іх выпускнікі займалі службовыя пасады. Напрыклад, выпускніцы жаночых гімназій звычайна атрымлівалі пасады настаўніц у народных вучылішчах, а тыя, што найболып паспяхова скончылі гімназію, -званне хатняй настаўніцы.

У 70-я гады былі адкрыты рэальныя вучылішчы ў Пінску і Мінску, у 1885 г. - у Магілёве. У 1898 г. колькасць сярэдніх навучальных устаноў на Беларусі павялічылася да 20, у іх навучалася каля 5000 чалавек.

Аднак, нягледзячы на пашырэнне сеткі навучальных устаноў і рост кантынгенту навучэнцаў, узровень адукацыі заставаўся яшчэ нізкім. Паводле перапісу 1897 г., агульны лік пісьменных у Беларусі скла-даў толькі 25, 7 %.

На пачаткуXX ст. у сістэме школьнай адукацыі Беларусі адбыліся новыя змены. Памяншалася колькасць школ царкоўнага ведамства:

замест царкоўнапрыходскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы. У пачатковых школах у 1911 г. вучылася толькі 18, 4 % дзяцей школьнага ўзросту. Гарадскія вучылішчы былі пераўтвораны ў вышэйшыя пачатковыя вучылішчы — чатырохкласныя агульнааду-кацыйныя школы павышанага тыпу. Павялічвалася колькасць сярэдніх навучальных устаноў (поўных і няпоўных): у 1914 г. іх налічвалася 88 (33 дзяржаўныя і 55 прыватных) з 31, 5 тыс. навучэн-цаў.

Прафесійная адукацыя. Развіццё кашталістычных адносін у прамысловасці, сельскай гаспадарцы і на транспарце выклікала па-

трэбу ў кваліфікаванай рабочай сіле. Таму менавіта ў другой палове XIX ст. на тэрыторыі Беларусі, як і ў цэлым па Расійскай імперыі, наглядалася ўзнікненне і колькасны рост прафесійна-тэхнічных на-вучальных устаноў. Структура і асаблівасці прафесійнай школы на Беларусі былі абумоўлены шэрагам фактараў: пабудовай агульнарасійскай сістэмы прафесійнай адукацыі, накіраванасцю мяс-цовай вытворчасці, нацыянальным складам насельніцтва беларускіх губерняў.

Расійская сістэма прафесійнай адукацыі мела тры асноўныя ступені:

вышэйшую, сярэднюю і ніжэйшую. Вышэйшая тэхнічная адукацыя давалася ў палітэхнікумах і тэхналагічных інстытутах і мела на мэце падрыхтоўку інжынераў. Сярэднія тэхнічныя вучылішчы рыхтавалі тэхнікаў, ніжэйшыя прафесійныя навучальныя ўстановы -высокакваліфікаваных рабочых.

Узнікненне сярэдніх і ніжэйшых тэхнічных вучылішч адносіцца да 60-х гадоў XIX ст. Яны належалі розным ведамствам, прыватным асобам і дзейнічалі на падставе спецыяльных статутаў. У 1888 г. былі апублікаваны Асноўныя палажэнні аб прамысловых вучылішчах, дзе выкладаліся прынцыпы арганізацыі спецыяльнай адукацыі і вызна-чалася яе месца ў агульнай сістэме народнай асветы Расійскай імперыі. У 1889 г. былі выпрацаваны статуты трох асноўных тыпаў прамыс-ловых вучылішч: сярэдніх і ніжэйшых тэхнічных вучылішч і рамесных вучылішч. Да разраду ніжэйшых тэхнічных вучылішч адносіліся чыгуначныя вучылішчы, якія мелі на мэце падрыхтоўку машыністаў, памочнікаў машыністаў і іншы абслугоўваючы перса-нал для чыгунак. 3 1893 г. узнік новы тып прамыслова-тэхнічных навучальных устаноў — школа рамесных вучняў, а ў 1895 г. быў выпра-цаваны тып ніжэйшай рамеснай школы.

У дарэвалюцыйнай Расіі існавала развітая сістэма сельскагаспа-дарчай адукацыі. Асабліва колькасны рост сельскагаспадарчых наву-чальных устаноў наглядаўся пасля адмены прыгоннага права. Сярэднія і ніжэйшыя сельскагаспадарчыя школы мелі на мэце падрыхтоўку абслугоўваючага персаналу для памешчыцкіх маёнткаў, інструктараў, настаўнікаў і сельскіх гаспадароў. Ніжэйшыя сельскагаспадарчыя школы падзяляліся на агульныя (давалі веды па вядзенні сельскай гаспадаркі ў цэлым) і спецыяльныя (выкладаліся прадметы, звязаныя з якой-небудзь адной спецыяльнасцю: садаводствам, пчалярствам, малочнай гаспадаркай і інш.).

Да агульнарасійскай сістэмы прафесійнай адукацыі адносіліся і камерцыйныя навучальныя ўстановы, якія давалі тэарэтычныя і прак-тычныя веды, неабходныя для камерцыйнай дзейнасці. Існавалі на-ступныя тыпы камерцыйных навучальных устаноў: гандлёвыя класы, гандлёвыя школы, камерцыйныя вучылішчы, курсы камерцыйных ведаў.

Да прафесійных навучальных устаноў належалі медыцынскія вучылішчы, мастацкія класы, вячэрнія прафесійныя курсы, вучэбныя

майстэрні, жаночыя прафесійныя школы, музычныя вучылішчы. 3 1865 г. пачаў сваё існаванне і такі тып прафесійнай падрыхтоўкі, як рамесныя класы і аддзяленні пры агульнаадукацыйнай школе.

Гэтыя разнастайныя тыпы прафесійных школ падпарадкоўваліся розным дзяржаўным установам. Большасць з іх належала Міністэрству народнай асветы. Міністэрства земляробства кантралявала сельска-гаспадарчыя і лясныя школы, Міністэрства фінансаў - камерцыйныя, мастацка-прамысловыя навучальныя ўстановы, Міністэрства шляхоў зносін — тэхнічныя чыгуначныя вучылішчы, Міністэрства юстыцыі — землямерныя вучылішчы.

Усе адзначаныя тыпы прафесійных школ існавалі на тэрыторыі Беларусі. Адной з першых прафесійна-тэхнічных навучальных уста-ноў было Горацкае рамеснае вучылішча, адчыненае ў 1872 г. на базе Горацкага механічнага завода. Асноўнымі спецыяльнасцямі былі сля-сарная і кавальская. Вучылішча рыхтавала таксама выкладчыкаў для ніжэйшых сельскагаспадарчых школ.

Болыпасць прамысловых прафесійных школ на Беларусі было адчынена ў канцы 80 - пачатку 90-х гадоў, што выклікана шырокім будаўніцтвам лесалільных і цагельных заводаў, запалкавых і фанерных фабрык. У 1890 г. пачало дзейнічаць Аляксандраўскае рамеснае вучылішча ў Гродне для падрыхтоўкі сталяроў, слесараў, кавалёў.

У сувязі з развіццём чыгуначнага транспарту ў 1878 г. адчынена Гомельскае тэхнічнае чыгуначнае вучылішча. Тут рыхтавалі кавалёў, слесараў, сталяроў, токараў. Тэрмін навучання доўжыўся да 5 гадоў. Атрымаўшы кваліфікацыю, рабочыя накіроўваліся ў рамонтныя майстэрні Лібава-Роменскай чыгункі.

Ніжэйшыя рамесныя школы працавалі ў Ракаве, Віцебску, Быха-ве, Гарадку, Мазыры, Дрысе, Рэчыцы, Нягневічах (Навагрудскі па-вет), Крычаве, Лоўжы (Полацкі павет), Клімавічах. У 1896 г. пачала сваю работу школа рамесных вучняў у Мінску.

Характэрнай рысай прафесійна-тэхнічнай адукацыі на тэрыторыі Беларусі з'яўлялася высокая ўдзельная вага яўрэйскіх прафесійных навучальных устаноў. Яўрэйскае насельніцтва ў "рысе аселасці" зай-малася рамёствамі, якія развіваліся тут традыцыйна. Неабходнасць прафесійнай падрыхтоўкі рамеснікаў была відавочнай, аднак яўрэйскія дзеці амаль не мелі магчымасці займацца ў агульных прафесійных школах, бо павінны былі выконваць пэўныя рэлігійныя прадпісанні і часта нават не ведалі рускай мовы.










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 603.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...