Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Якія ж гэта аргументы і факты? 19 страница




прымяняліся цялесныя пакаранні.

Феадальныя перажыткі стрымлівалі развіццё капіталістычнага бессаслоўнага землеўладання, якое нават у пачаткуXX ст. на Беларусі складала толькі 16,5% агульнай зямельнай плошчы. Працэс распаду дваранскай зямельнай уласнасці на Беларусі ішоў значна марудней, чым у Цэнтральнай Расіі. Да пачатку XX ст. сельская гаспадарка Беларусі ўсё яшчэ заставалася напаўпрыгонніцкай-

напаўкапіталістычнай.

Прамысловасць Беларусі развівалася ў цеснай сувязі з

агульнарасійскай, але мела і свае асаблівасці. Характэрнай рысай" прамысловага развіцця Беларусі ў другой палове XIX ст., разам з адносна хуткім ростам фабрычнай індустрыі, было пашырэнне дроб-

най вытворчасці і мануфактур, пераважна невялікіх фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў.

У 60-я гады XIX ст. у прамысловасці Беларусі пераважалі дробныя рамесныя прадпрыемствы і мануфактуры. На іх выкарыстоўвалася ручная праца. Перш за ўсё гэта промыслы па перапрацоўцы мясцо-вай сыравіны: дрэва (сталярны), гліны (ганчарны), скуры (кушнерскі, шавецкі), шэрсці і льну (ткацкі). Рамесніцкая вытворчасць канцэнт-равалася ў гарадах і шматлікіх мястэчках. Да канца стагоддзя назіраўся рост колькасці дробных рамесных прадпрыемстваў, павялічваўся аб'ём іх прадукцыі. У канцы 90-х гадоў рамесніцтва давала 34,5% прадукцыі ад усёй прамысловасці Беларусі.

Пасля рэформы 1861 г. паскорыўся рост мануфактурнай вытворчасці. Тут выкарыстоўвалася ручная праца, але існаваў яе па-дзел па спецыяльнасцях. Мануфактуры ўзнікалі з сялянскіх промыс-лаў і гарадскога рамяства. У канцы XIX ст. мануфактуры пераважалі ў гарбарнай, ганчарнай, цагельнай, суконнай, шкляной і тытунёвай вытворчасці і давалі 32,5% валавой прамысловай прадукцыі Беларусі.

Нягледзячы на вялікую долю рамеснай і мануфактурнай вытворчасці, на Беларусі на працягу другой паловы XIX ст. ішоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство і мануфактуру паступова выцясняла капіталістычная фабрыка. Калі ў 1860 г. на Беларусі дзейнічала толькі 30 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў, то ў 1900 г. іх было ўжо 799 (рост у 27 разоў). За гэты ж час колькасць рабочых узрасла з 2,9 да 31,1 тыс. (у 10,7 раза), У канцы стагоддзя фабрычна-заводская прамысловасць давала 33% валавога прадукту.

Значна адставала Беларусь ад Расіі па ўзроўні канцэнтрацыі вытворчасці. Дробныя прадпрыемствы (да 50 рабочых) складалі ў нас 85,5% ад усіх фабрык і заводаў. Калі прадпрыемствы, якія мелі болып за 500 рабочых, у расійскай прамысловасці займалі 3,5 %, то ў бела-рускай — толькі 1,2 %. Сярэдні памер прадпрыемстваў Беларусі быў у 2,3 раза меншы, чым увогуле па Расіі. У той час нетры Беларусі не былі вывучаны. Адсутнічала сыравіна для цяжкай прамысловасці, таму на Беларусі гэта прамысловасць развівалася вельмі марудна. Пераважнае значэнне тут атрымалі галіны вытворчасці, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравіны. Сярод іх вядучая роля належала вінакурэнню і лясной прамысловасці.

Беларусь з'яўлялася адным з галоўных раёнаў вінакурэння ў Расіі. Тут у 1890 г. дзейнічала 18% ад усіх вінакурных заводаў краіны. У 1900 г. на вінакурных заводах Беларусі працавала 470 паравых рухавікоў, валавая прадукцыя складала 23,5% ад усёй прадукцыі прамысловасці Беларугі. Лесапільная прамысловасць па колькасці занятых рабочых стаяла на другім месцы пасля вінакурэння. Аднак фабрычна-заводскія прадпрыемствы занялі ў галіне пануючае становішча толькі ў 90-х гадах.

Значнае развіццё на Беларўсі атрымалі запалкавыя і папярова-кардонныя прадпрыемствы. Напрыклад, у Мінскай губерні ў 1900 г.

дзейнічалі чатыры запалкавыя фабрыкі: Барысаўская (759 рабочых), Мазырская (616), Пінская (590) і Койданаўская (208 рабочых). Па колькасці працуючых на іх гэтыя фабрыкі былі найбуйнейшыя ў губерні. Сярод папяровых фабрык буйнейшай з'яўлялася Добрушская (900 рабочых і гадавая сума вытворчасці 1,6 млн рублёў). Да таго ж яна была абсталявана навейшымі па тым часе машынамі.

Вельмі шмат было на Беларусі прадпрыемстваў, звязаных з пера-працоўкай сельскагаспадарчай сыравіны: мукамольна-крупяныя, крухмальна-патачныя, маслабойныя, піваварныя, тэкстыльныя, ільно-і пенькаапрацоўчыя, гарбарныя. Значнае развіццё атрымала тытунёвая прамысловасць, якая працавала на завознай сыравіне. Буйнейшай з'яўлялася тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне. У 1900 г. на ёй працавала 1445 рабочых. У другой палове XIX ст. хуткі рост гарадоў і развіццё прамысловага будаўніцтва выклікалі патрэбу ў вялікай колькасці будаўнічых матэрыялаў. На Беларусі атрымала развіццё ў першую чаргу вытворчасць цэглы. Існавалі таксама шклозаводы і прадпрыемствы па вытворчасці кафлі.

Прамысловасць Беларусі пасля рэформы 1861 г. развівалася не-раўнамерна. Калі ў першыя два дзесяцігоддзі ўдзельная вага ўсіх прадпрыемстваў Беларусі, якія ўзніклі ў гэты час, складала 18,5%, а ў Расіі — 23,4%, то ў 80 - 90-я гады на Беларусі ўведзена ў дзеянне фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 4 разы болып, чым за папярэднія 20 гадоў (у Расіі толькі ў 2,6 раза). Значнаму павелічэнню тэмпаў развіцця прамысловасці Беларусі спрыяла стварэнне густой

сеткі чыгуначных дарог, а таксама інвестыцыі капіталу і арганізацыя крэдытных устаноў. Развіццё капіталізму ў эканоміцы Беларусі не магло абыходзіцца без дзейнасці развітай сістэмы транспарту. Асабліва важным для прамысловасці, узмацнення таварнасці сельскай гаспадаркі, гандлёвых сувязей і фарміравання рынку быў чыгуначны транспарт.

Першай чыгункай, якая пракладзена па тэрыторыі Беларусі, стала Пецярбургска-Варшаўская, пабудаваная ў 1862 г. Яна прайшла праз Гродна. У 1866 г. адкрыта Рыга-Арлоўская чыгунка праз Дзвінск -Полацк — Віцебск. Асабліва інтэнсіўна чыгуначныя магістралі будаваліся ў 70 — 90-х гадах. У 1871 г. пачала дзейнічаць Маскоўска-Брэсцкая магістраль (Смаленск — Орша — Баранавічы — Брэст); у 1871 - 1874 рг. - Лібава-Роменская (Вільня - Маладзечна - Мінск -Асіповічы — Бабруйск — Жлобін); у 1873 г. - Брэст - Ковель; у 1882 г. -Пінск - Жабінка; у 1886 г. — Лунінец - Гомель і Беласток — Баранавічы.-Чыгуначнае будаўніцтва працягвалася і ў наступныя гады. Чыгунка звязала Беларусь з цэнтральнымі губернямі Расіі, буйнымі эканамічнымі цэнтрамі краіны — Пецярбургам, Масквой, Кіевам, прыбалтыйскімі портамі.

 

Значную ролю адыгрываў рачны транспарт. Водныя шляхі праходзілі па Прыпяці, Бярэзіне, Сожы. Водны транспарт у 1900 г.

налічваў 310 непаравых і 23 паравых судны.

Працягваўся рост гарадоў. Мінск, Віцебск, Гомель, Жлобін, Лунінец, Брэст, Баранавічы ў выніку развіцця чыгункі сталі буйнымі чыгуначнымі вузламі і гандлёва-прамысловымі цэнтрамі.

Пашырыўся гандаль. Пераважаў вываз сельскагаспадарчай сыравіны, лясных матэрыялаў, такіх прамысловых тавараў, як запалкі, папера і кардон, цэгла, кафля і аконнае шкло, вяроўкі і канаты, спірт, малочныя прадукты, жытняя і бульбяная мука і г.д. Прывозілі ж на Беларусь метал, мануфактурныя тавары, соль, збожжа.

Беларусь на мяжы XIX -XX стст. заставалася, як і раней, адным з тых эканамічных раёнаў, характар прамысловага развіцця якіх вызначаўся спецыялізацыяй на апрацоўцы мінеральнай сыравіны, сельскагаспадарчай прадукцыі. Як і раней, развіваліся харчовая, тэк-стыльная, гарбарная, сілікатна-цагельная і іншыя галіны прамысловасці. Болыпасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў былі невялікімі, з колькасцю рабочых да 50 чалавек. Развіццё капіталізму ў прамысловасці выявілася ў паступовым выцясненні дробнай вытворчасці і мануфактуры заводскай вытворчасцю. Аднак працягвалі расці дробная і мануфактурная вытворчасці, прычым на працягу ўся-

го названага перыяду яны пераважалі.

У пачаткуXX ст. узмацніўся працэс канцэнтрацыі прамысловасці. Да 1900 г. на 50 прамысловых прадпрыемствах з колькасцю рабочых

болып за 100 чалавёк працавала 24% ад усіх рабочых. Да буйных прадпрыемстваў адносіліся льнопрадзільная фабрыка "Дзвіна" ў Віцебску (каля 1000 рабочых), папяровая фабрыка ў Добрушы, фаб-рыка "Нёман" у Лідскім павеце па вырабу крышталёвага шкла, ты-тунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, запалкавыя фабрыкі "Праг-рэс-Вулкан" у Пінску, "Вікторыя",ў Барысаве і інш.

Канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу прывяла да стварэння ў Беларусі манапалістычных аб'яднанняў, якія выцеснілі дробную вытворчасць. 3 1900 па 1907 г. перастала існаваць каля 4650 сама-тужна-рамесных майстэрняў. Колькасць рамеснікаў і саматужнікаў зменшылася на 4,6 тыс. чалавек. У Мінску дзейнічалі акцыянерныя таварыствы залалкавай фабрыкі "Маланка" і крухмала-патачнага завода "Сокал", у Гродне — акцыянернае таварыства тытунёвай фабрыкі Шарашэўскага. У 1905 г. у Копысі Магілёўскай губерні ўзнік сіндыкат уладальнікаў кафельных заводаў, а ў 1906 г. у Оршы — сіндыкат діваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга краю. Усё ж манапалізацыя прамысловасці была параўнальна невялікая, да 50% прамысловай вытворчасці працягвалі складаць саматужна-рамесныя цэхі. Таму асноўныя рысы, характ&рныя для манапалістычнай стадыі развіцця капіталізму, у Беларусі праявіліся не так выразна, як у прамыслова развітых раёнах Расіі.

Разам з тым неабходна падкрэсліць, што дробная вытворчасць па-ступова трапляла пад уплыў і залежнасць ад буйнога капіталу.

У сельскай гаспадарцы капіталізм праяўляўся ў першую чаргу ў развіцці таварнай вытворчасці. У гаспадарках памешчыкаў, а так-сама заможных сялян галоўнай галіной заставалася вытворчасць збожжа. Пачынаючы з 80 — 90-х гадоў XIX ст. усталёўвалася спецыялізацыя на малочнай жывёлагадоўлі і свінаводстве, развівалася танкарунная авечкагадоўля, як і раней, было развіта вінакурэнне.

Вядучую ролю ў эканоміцы пачалі адыгрываць банкі. Акрамя аддзя-ленняў цэнтральных банкаў імперыі (у Мінску, Магілёве, Віцебску, Гомелі, Пінску, Бабруйску і іншых гарадах) былі і мясцовыя — Магілёўскі і Мінскі камерцыйныя банкі.

У цэлым эканоміка беларускіх губерняў, як і ўсёй краіны, на па-чаткуXX ст. перажыла эканамічны крызіс.

Капіталізм у Беларусі пранікаў як у памешчыцкую, так і ў сялян-скую гаспадарку, уцягваў іх у арбіту рыначных адносін. Беларускія губерні адносіліся да раёнаў з самым высокім узроўнем памешчыцкага землеўладання. Дваране складалі 2,8% насельніцтва і распараджаліся болыпай часткай ворнай зямлі, а таксама ад 80 да 90 % усёй зямлі, у той час як сяляне (75,3% насельніцтва) валодалі 34,4% ворыва. У сельскай гаспадарцы працягвалася спецыялізацыя на мясамалоч-най жывёлагадоўлі і вінакурэнні.

Нягледзячы на развіццё капіталізму, у вёсцы захоўваўся ўвесь без выключэння набор прыгонных метадаў гаспадарання і эксплуатацыі працы. 3-за ўціску сялян, галоўным чынам з боку памешчыцкай

гаспадаркі, на Беларусі не склалася развітая кулацкая гаспадарка. На пачаткуXX ст. беднякоў было прыкладна 61% ад усёй колькасці сялян, сераднякоў - 28, заможных сялян — 11%.

Дваранства на Беларусі налічвала 175 тыс. чалавек. Рускія памешчыкі (пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай і паўстання 1863-18 64 гг. царызм актыўна насаджаў тут рускае буйнапамеснае землеўладанне, узнагароджваў зямлёй і прывілеямі перш-наперш самых адданых прастолу людзей) займалі пазіцыю захавання сама-дзяржаўнай улады, афарбаванай у вялікадзяржаўны шавіністычны колер. Польскія памешчыкі, эканамічная магутнасць якіх была абме-жавана, але не знішчана, у палітычным плане стаялі на пазіцыі адраджэння самастойнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Такая іх апазіцыйнасць царызму пры першых прыкметах пагрозы з боку ўрада ператваралася ў вернападданніцкую пазіцыю.

Побач з буйнымі землеўладальнікамі-памешчыкамі склаўся вельмі своеасаблівы пласт дваран-фальваркоўцаў і засцянковай шляхты (па-водле нацыянальнага складу часткова апалячанай, у эканамічным плане землеўласніцкай, беззямельнай і з чыноўніцкага асяроддзя). У палітычных адносінах землеўласніцкая шляхта ўсё болып актыўна станавілася на шлях капіталістычнага гаспадарання, арыентавалася на адраджэнне польскай дзяржавы і нярэдка выступала супраць бела-рускага нацыянальна-вызваленчага руху. Дробнай і сярэдняй шлях-це ў значнай меры была ўласціва беларуская нацыянальная свядо-масць. Гэта праслойка шляхты прыхільна ставілася да нацыянальна-

вызваленчага руху.

Такім чынам, сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі абазна-

чанага перыяду характарызуецца развіццём капіталізму ў эканоміцы, фарміраваннем элементаў імперыялізму ў прамысловасці, паступовымі змяненнямі ў сацыяльнай структуры грамадства. Аднак беларускія губерні ў цэлым заставаліся сельскагаспадарчым рэгіёнам, а ў галіновай структуры прамысловасці па-ранейшаму вядучымі былі апрацоўка мясцовай сыравіны, харчовая і лёгкая прамысловасць.

§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы

У 1908 г. завяршыўся перыяд эканамічнай дэпрэсіі, якая ахапіла ўсю Расію, і пачаўся прамысловы ўздым. Ён працягваўся да пачатку

першай сусветнай вайны.

На Беларусі з 1908 г. назіралася павелічэнне колькасці прамыс-

ловых прадпрыемстваў і рост прадукцыі. За тры перадваенныя гады пабудавана каля 200 прамысловых прадпрыемстваў (столькі ж, колькі за 1900 — 1908 гг.). Прырост колькасці рабочых у 1913 — 1915 гг.

быў удвая большы, чым у 1900 - 1908 гг., а прамысловай прадукцыі -у 1,9 раза. Тэмпы росту валавой прадукцыі аказаліся нават вышэйшымі, чым па краіне ў цэлым. Аднак дробная вытворчасць захавалася тут у большых памерах (53,5% валавой прадукцыі ў параўнанні з 31,4% па краіне).

Увогуле ў 1900 — 1913 гг. прамысловае развіццё на Беларусі зрабіла значны крок наперад.

1900 г.  1913 г. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў             799      1282 Колькасць дробных прадпрыемстваў

(менш як 16 рабочых)                        100       129 Удзельная вага ў агульнай вытворчасці, %:

прамысловай                                33        46,5 рамеснай                                    57,8      67,3

Змяняліся і якасныя характарыстыкі вытворчасці: магутнасць рухавікоў у 1908 - 1913 гг. павялічылася з 27,3 да 44,9 тыс. к.с., а энергаўзброенасць аднаго рабочага ўзрасла з 0,71 да 0,82 к.с.

За 1900 - 1913 гг. колькасць рабочых на прадпрыемствах цэнза-вай прамысловасці павялічылася з 31 да 57 тыс. (на 76,6 %), аднак на дробных і рамесна-саматужных прадпрыемствах іх было ў 3 разы болып.

Да 1914 г. у асноўным захавалася галіновая структура прамысловасці, якая склалася на пачаткуXX ст. Дамінуючае становішча ў прамысловасці занялі галіны, якія базіраваліся на мяс-цовай сыравіне: дрэваапрацоўчая, харчовая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. У 1911 - 1913 гг. на Беларусі ўзнікла 77 новых дрэваапра-цоўчых прадпрыемстваў. Аб'ём дрэваапрацоўкі ўзрос у параўнанні з 1900 г. у 3,8 раза, выраб фанеры павялічыўся ў 5 разоў. Доля лесана-рыхтоўчай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі ў лесаэкспар-це Расіі складала 27,4 %. Беларускія прадпрыемствы давалі 24,4 % агульнарасійскай вытворчасці дубовых шпал, 23,5 % фанеры, 44,8 % запалкавай саломкі.

Беларусі належала значная доля ў вытворчасці абліцовачных ма-тэрыялаў. Яна складала ў 1912 г. 32,2 % ад вырабленай у Расіі пяч-ной аднаколеравай кафлі і каля паловы карнізаў для ўпрыгожвання будынкаў і пакояў, 55,7 % аконнага шкла. Гэтыя вырабы вывозіліся на рынкі Расіі.

Высокай была і доля агульнарасійскай вытворчасці спірту - каля 10 % яго гналі вінакурныя заводы Беларусі.

Хаця ў агульнарасійскай металаапрацоўчай прамысловасці беларускія прадпрыемствы давалі толькі 0,9 % прадукцыі, металаап-рацоўчая галіна набыла пэўную спецыялізацыю. На долю Беларусі ў 1912 г. прыпадала 7 % вырабленых у Расіі лесапільных станкоў і 7,2 % вадзяных турбін.

У гэтыя гады ў Мінску ўзнікла фабрычная вытворчасць шпалераў. У 1912 г. тут выраблялася 14,5 % усёй колькасці шпалераў у Расіі.

Развіваўся транспарт. Агульная працягласць чыгуначных пуцей складала ў 1914 г. 3,9 тыс. км.

Да 1913 г. на Беларусі выраслі буйныя фабрычна-заводскія цэнтры. Найбуйнейшым з іх быў Мінск, другім па значэнні - Віцебск, трэцім -Гродна, потым ішлі Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца.

У сельскай гаспадарцы Беларусі ў асноўным захоўвалася спецыялізацыя, якая склалася на працягу папярэдніх дзесяцігоддзяў^. Болып выразна праявілася жывёлагадоўчая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі - вытворчасць малака і мяса, а таксама кармавых і тэхнічных культур - павялічыліся плошчы пад бульбай і травамі. Значна вырасла выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі (малатарні, веялкі, сеялкі, жняяркі, сенакасілкі і інш.) у асноўным у гаспадарках памешчыкаў і заможных сялян. Капіталізм пранікаў як у памеш-чыцкую, так і ў сялянскую гаспадарку, уцягваў іх у арбіту рыначных адносін. Малазямелле, галеча прымушалі сялян шукаць заробак у іншых месцах, перасяляцца ў гарады. Вастрыня супярэчнасцей у вёсцы падштурхоўвала іх да актыўных дзеянняў.

Паскарэнню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і сацы-яльнаму расслаенню вёскі садзейнічала сталыпінская рэформа. Яе мятя - умацаваннесацьіяльнай апоры самадзяржаўнага ладу і ства-рэнне ўм^^ля^арм1^авдшгя^рар5а^^

што яна 'будз^'дасягнута* шляхам ліквідацыГсялянсЬай абшчыны з уласцівай ёй сістэмай земляробства і землеўладання і стварэння шырокай праслойкі сялян-уласнікаў, арыентаваных на прадпрымальніцкую рыначную гаспадарку.

Пачатак аграрнай рэформе быў пакладзены ўказам ад 9 лістапада 1906 г., паводле якога кожны гаспадар, уладальнік надзельнай зямлі па абшчыннаму праву, мог у любы час патрабаваць замаца-вання яе ў асабістую ўласнасць. Рэформа атрымала развіццё ў шэрагу законаў буржуазнага характару, якія былі прыняты на працягу 1906 - 1912 гг.

Ажыццяўленне рэформы ішло па некалькіх напрамках: разбурэн-не абшчыны, насаджэнне хутароў і адрубоў, перасяленне "лішніх" сялян у Сібір і на Далёкі Усход, Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію.

На Беларусі рэформа мела шэраг асаблівасцей. У заходніх раёнах (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) сялянская абшчына была ліквідавана ўжо даўно. Падворна-спадчыннае сялянскае землеўладан-не, якое тут пераважала, у значнай ступені аблегчыла рэформу, спры-яла замацаванню зямлі ў асабістай уласнасці.

Узмоцненае разбурэнне абшчыны ажыццяўлялася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе было пашырана абшчыннае землеўладанне і супярэчнасці паміж патрэбнасцямі капіталістычнага развіцця і ўста-

рэлай абшчыннай формай землеўладання існавалі больш значныя. Сяляне ў асноўным ахвотна выходзілі з абшчыны, імкнуліся вызваліцца ад поўнай залежнасці ад "міру", а малазямельныя сяляне разлічвалі прадаць свае заняпалыя ўчасткі. У сувязі з гэтым Бела-русь па колькасці двароў, якія выйшлі з абшчыны і замацавалі зямлю ўасіабістай уласнасці, займала першае месца сярод многіх раёнаў Расіі.

Разбурэнне абшчыны адбывалася найболып інтэнсіўна ў 1908 -1909 гг., прычым асабліва высокімі тэмпамі гэты працэс ішоў у Магілёўскай губерні, якая займала другое месца ў Расіі па колькасці домаўладальнікаў, што замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць, і ўступала толькі Саратаўскай губерні. Да 1915 г. у Магілёўскай губерні былі замацаваны ў асабістую ўласнасць 702 409 дзесяцін зямлі (54,8 % абшчыннага землеўладання), у Віцебскай - 154 824 дзесяціны (21,8 %).

Выдзяленне сялянскіх гаспадарак на хутары на Беларусі праводзілася задоўга да рэформы. Гэты працэс разгортваўся пад уп-лывам перасяленцаў з Прыбалтыкі. У канцы XIX - пачаткуXX ст. хутарскія гаспадаркі ствараліся на купчай зямлі заможнымі сялянамі. Асноўнай прычынай росту хутарызацыі было развіццё капіталізму, разлажэнне старых абшчынна-патрыярхальных адносін на вёсцы. Хутары ўяўлялі сабой найбольш прыстасаваную да капіталістычнай вытворчасці форму гаспадаркі. У 1907 - 1916 гг. у пяці заходніх губернях было створана 128 187 хутарскіх і адрубных гаспадарак. Гэта склала каля 12 % ад усіх сялянскіх двароў. Агульная колькасць адрубоў і хутароў: у Віцебскай губерні 48 431 (25,1 %), Магілеўскай — 32 585 (13,1 %), Віленскай - 14 948 (8,1 %). Найменшы поспех хута-рызацыя мела ў Мінскай і Гродзенскай губернях (адпаведна 5,8 % і 7,1 %). На гэта ўплывала малазямельнасць сялян, высокая кан-цэнтрацыя зямельных плошчаў у велізарных латыфундыях. У той жа час падворна-спадчыннае землеўладанне і адсутнасць абшчыны на захадзе і ў цэнтры Беларусі стваралі ўмовы для развіцця каліталізму і пазбаўлялі стымулаў, якія б заахвочвалі сялян на перасяленне на хутары і адрубы.

Замацаванне зямлі ў асабістую ўласнасць фактычна азначала вызва-ленне ад зямлі значнай часткі сялян, у першую чаргу збяднелых яе пластоў. Малазямельныя сяляне прадавалі замацаваную зямлю, а заможныя - куплялі яе. На працягу 1907 - 1914 гг. на пяці заходніх губернях прадалі зямлю 40 820 домаўладальнікаў, альбо 35,8 % усіх хутарскіх і адрубных двароў, што склала 16,3 % хутарской і адруб-ной зямлі.

Важным сродкам ажыццяўлення новай аграрнай палітыкі стаў сялянскі зямельны банк, дзейнасць якога спрыяла стварэнню хута-роў і адрубоў. Ён аказваў шмат паслуг памешчыкам у продажы іх зямлі. На працягу 1906 - 1907 гг. сялянскі банк выплаціў памешчы-кам Беларусі за купленую ў іх зямлю каля 28,8 млн рублёў . Урад даў гэтаму банку права продажу сялянам дваранскай зямлі, якая была

нарэзана хутарамі. Сялянскі банк узяў курс на аднаасобнага пакупніка, які набываў буйныя ўчасткі зямлі. У гэтым жа напрамку ажыццяў-

лялася і крэдытная палітыка.

Неабходна падкрэсліць, што ажыццяўленне рэформы суправаджа-лася інтэнсіўным насаджэннем рускага землеўладання. Адлюстраван-нем такой палітыкі з'явілася арганізацыя "асабістага фонду для ства-рэння рускіх перасяленняў у Паўночна-Заходнім краі", які ўтварыўся за кошт ліквідацыі казённых зямель. Рускія перасяленцы мелі пера-важнае права на атрыманне зямлі (захоўвалі сваю сілу інструкцыі і палажэнні, уведзеныя пасля паўстання 1863 — 1864 гг.).

Асаблівасцю рэформы на Беларусі было стварэнне тут земстваў. Як адзначалася вышэй, земская рэформа ў свой час у беларускіх губернях не праводзілася. П.А.Сталыпін з_дапама.сай—звм&т.ваў імкнуўся аблегчыць правядаенне .а.г.рарнан _рэформы^_у^няць ролю заможнага селяніна ў сістэме_мяско.в.ага_кіравання^і^адначасова аслаВіць'ЕалітьічЙіуЮ ролю'Ву^ньіх землеўлада^іціка^^іо^

Ходіканв^я.'.іабп^ктста^                  Падрыхтаваны ЙцС.Сталыпіным законапраект прадуглёджваў "выбары ў земствы па нацыянальных ("польскай" і "рускай") курыях з дастаткова невысокім маёмасным цэнзам. Каб пераадолець супраціўленне буйных землеўладальнікаў, П.А.Сталыпін схіліў Мікалая II зацвердзіць за-конапраект надзвычайным парадкам - распусціць на 3 дні Думу і Дзяржаўны Савет і падпісаць указ. Такім чынам, земскія ўстановы ў заходніх і паўднёва-заходніх губернях (Віцебская, Мінская, Магілёўская, а таксама Кіеўская, Валынская, Падольская) былі ўве-дзены 14 сакавіка 1911 г. У склад губернскага і павятовага земскіх сходаў аўтаматмтаа ўваходзіў^ юра^шГсялянІсішга ТШзяМельнага банка альбо аеоба, якую ёаупаўнаважваў." ДзейнасцьГземства ўвяз'валася з іТалітыкай сялянскага бан'ка Т землёўпарадкавальных устаноў, што з'яўляліся галоўнымі ўрадавымі рычагамі і непасрэднымі выканаўцамі рэформы, а земскія ўстановы былі "грамадскімі" буржуазнымі

органамі рэформы.

Увядзенне земстваў мела прагрэсіўнае значэнне. Земскія ўправы садзейнічалі,,развіццю мясцовай гаспадаркі,. стваралітгаяпфатеіўньія таварБГствы, сельскагаспадарчыя^гурткі. дзейнасць якіх накіроўвалася на павышэнне.'культуры -земляі^ст'ва'ТІ^геШ^аЯ^лХ^Зе^ аднграой прьікхетаўю. врдвд і.ў,р^9ві%ді адукацыі і аховы здароўя іПЙ'ельніцтва. Але земствы тут не сфарміравалі мясцовага самашравання, а вынікі іх увядзення былі менш значныя, чым у свой час у цэнтральных губернях Расіі.

У выніку рэформы заможная частка насельніцтва ў беларускай вёсцы да 1914 г. павялічылася да 12 % двароў, у той час як бедната складала не менш за 68 % двароў. У сацыяльным расслаенні вёскі знаходзіў сваеўвасабленне працэс развіцця капіталізму, які павінен быў Тіёратварыць сялян у сельскагаспадарчых рабочых, пралетары-яў, а заможных сялян - у сельскую буржуазію.

Галоўнымі гаспадарамі ў вёсцы, як і раней, заставаліся памешчыкі. Па пяці заходніх губернях да 1911 г. (у параўнанні з 1906 г.) іх зямельныя ўгоддзі скараціліся толькі на 3 % (складалі 8 795 965 дзесяцін зямлі), а сялянскае прыватнае землеўладанне павялічылася на 26 %.

Фарсіраваны перасяленчы рух на ўскраіны Расійскай імперыі прывёў да таго, што да 1914 г. з заходніх губерняў перасялілася каля 350 тыс. чалавек, прычым найболыпая хваля перасяленняў прыпа-дала на 1907 - 1909 гг. Але дапамога ўрада перасяленцам была нязначнай, і многія з іх (каля 11 %) вярнуліся канчаткова збяднелымі.

Існуе думка, што ў 1897 - 1914 гг. ад беззямелля і беспрацоўя, якія панавалі ў гаспадарцы Беларусі, у ЗША і Канаду адышла хваля масавай беларускай эміграцыі, эканамічная па характару, якая ацэньваецца ў 300 — 500 тыс. чалавек.

Сталыпінская рэформа насіла кампрамісны характар. Яна не была выканана ў поўнай меры і не зняла аграрнае пытанне, не змагла прадухіліць абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей. Тым не менш рэформа аказала моцны ўплыў на развіццё капіталістычных адносін.

ГЛАВА 2 ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУСІ

§ 1. Паўстанне 1863 - 1864 гг. у Польшчы, Літве і на Беларусі

Уздым нацыянальна-вызваленчага руху ў Еўропе на рубяжы 50 — 60-х гадоў не мінуў Каралеўства Польскага, а таксама закрануў і тэрыторыю Беларусі. У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі амаль што самым вострым было польскае пытан-не. 3 часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам, якія то бізуном, то пернікам спрабавалі зняць напал супраціўлення.

Пасля даволі жорсткай антыпольскай палітыкі Мікалая I, выкліканай паўстаннем 1830 - 1831 гг., урад Аляксандра II палічыў патрэбным зрабіць некаторыя ўступкі палякам. Было адменена ваен-нае становішча, частка сасланых паўстанцаў вернута з Сібіры. Дазво-

лена заснаваць у Варшаве "Земляробчае таварыства" для вывучэння сялянскага пытання. Аднак прынятыя меры не аслабілі, а, наадва-рот, узмацнілі антырускія настроі сярод грамадства. У 1858 г. у Вільні пры падтрымцы генерал-губернатара В.І.Назімава быў адчынены Музей старажытнасцей, які адразу ж стаў духоўным асяродкам ваяўнічага паланафільства. Пачала адкрыта прапагандавацца барацьба супраць рускага ўрада, распаўсюджвацца рэвалюцыйная літаратура. У 1860 г. у Варшаве, іншых гарадах Полыдчы, а таксама ў Літве і заходніх губернях Беларусі і Украіны пракацілася хваля патрыя-

тычных дэманстрацый.

Патрыятычны лагер падзяляўся на дэмакратаў, якія выступалі за

паўстанне, і лібералаў, прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы. Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалі назву "чырвоныя". Фактычна яны ўяўлялі сабой шырокі і разнастайны дэмакратычны блок, у які ўваходзілі рэвалюцыянізаваная дробная і беззямельная шляхта, афіцэры, дробная гарадская буржуазія, інтэлігенцыя, студэнцтва. Праціўнікаў паўстання называлі "белымі". Гэта былі пераважна памешчыкі з "Земляробчага таварыства", сярэдняя буржуазія, частка інтэлігенцыі.

Узрастанне нацыянальных настрояў у канцы 50-х гадоў адбывалася ва ўмовах складвання рэвалюцыйнай сітуацыі ў Расійскай імперыі напярэдадні адмены прыгоннага права. Таму сялянскае пытанне заня-ло не апошняе месца ў праграмах польскіх патрыётаў, самыя радыкальныя з якіх знаходзіліся пад уплывам ідэй Герцэна, Даб-ралюбава, Чарнышэўскага. Яшчэ з 1858 г. у Пецярбургу існаваў гурток палякаў - слухачоў вайсковых акадэмій і афіцераў. Ім кіравалі сябры Т.Шаўчэнкі і М.Чарнышэўскага Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі. Яны былі прыхільнікамі саюзу паміж рэвалюцыянерамі Полыпчы і Расіі, спалучэння нацыянальнага паўстання з сацыяль-ным пераваротам, з вырашэннем аграрнага пытання на карысць ся-

лян.

Аднак сярод "чырвоных" не было адзінства наконт метадаў дасяг-

нення сваіх мэт. Яны падзяляліся на правых - памяркоўных і левых -прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. Правыя рабілі стаўку на шляхту і асцерагаліся шырокага сялянскага руху. Яны прызнавалі роўнасць нацыянальных правоў беларусаў, літоўцаў, украінцаў з палякамі, але выступалі за адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г. Правыя прадугледжвалі надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфіскацыі ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыі. Левыя ж разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю. Поспех паўстання, на іх думку, быў гарантаваны толькі ў саюзе і адзінстве дзеянняў з рускімі рэвалюцыянерамі. Яны прызнавалі права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Аграрнае пытанне планавалася вырашыць шляхам ліквідацыі памеш-

чыцкага землеўладання.

"Белыя" былі адназначна супраць паўстання, не жадалі ніякіх са-

цыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, катэгарычна адмаўлялі права

на нацыянальна-палітычнае сама-вызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Яны хацелі дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г., выкарыстоўваючы націск заходнееўрапейскіх краін на расійскія ўлады.

Падобныя палітычныя плыні сфарміраваліся і існавалі не толькі ў Полыпчы, але і на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Штуршком для непасрэднай арганізацыйнай падрыхтоўкі паў-стання стаў расстрэл царскімі войскамі патрыятычнай дэманстрацыі ў Варшаве 8 красавіка 1861 г. Увосень 1861 г. у Варша-ве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганізаваны паўстанцкі гарадскі Камітэт руху, перайменаваны ў 1862 г. у Цэнт-ральны нацыянальны камітэт (ЦНК). Камітэт здолеў наладзіць

шырока разгалінаваную агульнапольскую арганізацыю. -Рэвалю-цыйныя сілы сталіцы ўзначаліў прадстаўнік левага крыла "чырвоных" Яраслаў Дамброўскі. Ён падрыхтоўваў паўстанне ў саюзе з рэвалю-цыйна настроенымі афіцэрамі рускіх гарнізонаў у Полыпчы. Рускія афіцэры мелі ў войску сваю згуртаваную тайную арганізацыю. Левыя "чырвоныя" вялі перамовы з Герцэнам у Лондане і з кіраўніцтвам "Зямлі і волі" ў Пецярбургу і дамовіліся аб узаемнай падтрымцы.










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 587.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...