Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Якія ж гэта аргументы і факты? 25 страница




Пытаннямі прафесійнай адукацыі сярод яўрэяў Беларусі займаліся аддзяленні агульнарасійскіх яўрэйскіх арганізацый: Яўрэйскага каланізацыйнага таварыства, Таварыства рамеснай працы і інш. Пры іх актыўнай падтрымцы былі адкрыты яўрэйскія вучылішчы ў Магілёве, Віцебску і Мінску, рамесныя аддзяленні пры яўрэйскіх вучылішчах у Бабруйску, Гродне, Пінску, дзе навучалі слясарна-механічным і сталярным спецыяльнасцям на працягу 3—4 гадоў. Мэтай навучання была падрыхтоўка спецыялістаў для фабрычна-за-

водскай прамысловасці і буйной рамеснай вытворчасці. Існавалі жаночыя яўрэйскія прафесійныя школы.

Дынамічна развівалася на Беларусі сельскагаспадарчая адукацыя, што было звязана з паспяховым развіццём сельскай гаспадаркі і існаваннем попыту на прафесіяналаў у галіне земляробства, жывёлагадоўлі і па іншых сельскагаспадарчых спецыяльнасцях.

Працягвала сваю работу Горацкае земляробчае вучылішча, сярэдняя сельскагаспадарчая навучальная ўстанова, адчыненая яшчэ ў 1840 г. Навучанне тут уключала агульнаадукацыйныя і спецыяльныя прад-меты, а таксама шматлікія практычныя заняткі па батаніцы, метэаралогіі, геадэзіі, заалогіі, анатоміі, раслінаводству. Вучылішча мела сваю бібліятэку, вопытнае поле, батанічны сад, пасеку, жывёлагадоўчую ферму. Пры вучылішчы дзейнічалі землямерна-таксатарскія класы, пераўтвораныя ў 1909 г. у сярэдняе землямерна-агранамічнае вучылішча.

У 1878 г. была адчынена Мар'інагорская казённая сельска-гаспадарчая школа. Яна адносілася да агульных ніжэйшых сельска-гаспадарчых школ першага разраду. Пры школе мелася ферма ў памеры 150 дзесяцін зямлі. У жывёлагадоўчай гаспадарцы разводзілася племянная жывёла. Адной з мэт існавання школы, разам з падрыхтоўкай спецыялістаў, было распаўсюджванне сярод сялян перадавых метадаў вядзення сельскай гаспадаркі. За ўдзел у сельска-гаспадарчай выставе, арганізаванай Мінскім сельскагаспадарчым та-варыствам, Мар'інагорская школа была ўзнагароджана залатым медалём.

На Беларусі існаваў шэраг спецыяльных сельскагаспадарчых школ:

Зіноўеўская школа садовых рабочых (Магілёўскі павет), практычная школа скотнікаў у маёнтку Ляўкі (Горацкі павет), Ждановіцкая жаночая школа малочнай гаспадаркі (Чавускі павет), Бабруйская школа садаводства, агародніцтва і хмеляводства, Полацкая ніжэйшая лясная школа, Малалосвідская практычная школа садаводства (Гарадоцкі павет) і інш.

Сельскагаспадарчая адукацыя ажыццяўлялася і шляхам арганізацыі курсаў, класаў і лекцый для жадаючых набыць нека-торыя звесткі па розных галінах сельскай гаспадаркі.

У дарэвалюцыйным Мінску працавалі наступныя камерцыйныя на-вучальныя ўстановы: Мінскае мужчынскае сямікласнае камерцыйнае вучылішча, прыватнае жаночае камерцыйнае вучылішча, прыватная мужчынская гандлёвая школа. Камерцыйныя вучылішчы дзейнічалі таксама ў Слуцку, Брэст-Літоўску, Віцебску, Магілёве, Гомелі.

На Беларусі былі распаўсюджаны жаночыя прафесійныя наву-чальныя ўстановы. Пераважалі школы кройкі і шыцця і рукадзельныя класы. Выпускніцы атрымлівалі атэстаты, што давалі права адчыняць прыватныя школы і курсы швейнага майстэрства.

Падрыхтоўка сярэдняга медыцынскага персаналу ажыццяўлялася ў ветэрынарна-фельчарскіх і павівальных школах. 3 70-х гадоў XIX ст.

існавалі Магілёўская, Віцебская, Гродзенская павівальныя школы, Магілёўская цэнтральная фель-чарская школа. У пачаткуXX ст. узніклі ветэрынарна-фельчарская школа Мінскага губернскага земства, фельчарска-акушэрскія школы ў Віцебску і Мінску, павівальная школа ў Гомелі, пры-ватная зубаўрачэбная школа ў

Мінску.

У другой паловеXIX ст. на Беларусі былі закладзены асновы педагагічнай адукацыі. У выніку правядзення школьных рэформ 60-х гадоў павялічылася сетка па-чатковых народных вучылішч, што выклікала патрэбу ў педагагічных кадрах. Для іх падрыхтоўкі ство-раны педагагічныя навучальныя ўстановы - настаўніцкія семінарыі. Маладзечанская настаўніцкая семінарыя, першая на Беларусі і наогул у Расійскай імперыі, пачала сваю дзейнасць восенню 1864 г.

У 1872 г. была адкрыта Полацкая настаўніцкая семшарыя, у 1о'4г. Нясвіжская, у 1876 г. - Свіслацкая семінарыі. На пачаткуXX ст. адкрыты таксама Барысаўская, Бабруйская, Гомельская, Аршанская, Рагачоўская, Барунская, Мсціслаўская і Гарадоцкая настауніцкія

^Тйаблему падрыхтоўкі настаўнікаў павінна было вырашыць і ства-рэнне настаўніцкіх інстытутаў. Першы настаўніцкі шстытут на тэрыторыі Беларусі адкрыты ў 1910 г. у Віцебску. У 1913 г. пачаліся заняткі ў Магілёўскім, а ў 1914 г. - у Мінскім настаўніцкіх шстытутах.

Агульнаадукацыйная падрыхтоўка выпускнікоу настауніцкіх інстытутаў была ніжэйшай, чым навучэнцаў гімназій і рэальных вучылішч. Таму настаўніцкія інстытуты не толькі не з яуляліся вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, але і не карысталіся правамі сярэдняй школы: іх выпускнікі не мелі права паступаць у вышэнгаыя

навучальныя ўстановы.

Для паскоранай падрыхтоўкі настаўнікау Мішстэрства народнан асветы стварала пры вышэйшых пачатковых вучылішчах двухгадовгія педагагічныя курсы. Настаўнікаў для царкоўнапрыходскіх школ рыхтавалі царкоўна-настаўніцкія і другакласныя настаўшцкія школы, духоўныя семінарыі і жаночыя епархіяльныя вучылішчы, вдто належалі духоўнаму ведамству.

Вышэйшых навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі не было. Афіцыйныя ўлады неаднаразова адхілялі хадайніцтвы грамадскасці аб адкрыцці на Беларусі універсітэта ці політэхнічнага інстытута.

Такім чынам, прафесійная адукацыя на тэрыторыі Беларусі развівалася хуткімі тэмпамі. Пераважалі ніжэйшыя прафесійныя школы, рамесныя класы і аддзяленні пры агульнаадукацыйных школах. Разнапрофільныя і разнатыпныя прафесійныя навучальныя ўстановы рыхтавалі кваліфікаваных спецыялістаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю, медыцыны, асветы, што адпавядала патрэбам сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краіны.

Навуковыя даследаванні гісторыі Беларусі, побыту і культуры яе насельніцтва. Пасля паўстання 1863 — 1864 гг. узрасла цікавасць прагрэсіўнай інтэлігенцыі да гісторыі, побыту і культуры насельніцтва Беларусі. Па-ранейшаму значны ўклад у вывучэнне краю ўносілі вядучыя навуковыя цэнтры Расіі — Акадэмія навук, Маскоўскі і Пецярбургскі універсітэты, у якіх працавалі вядомыя знаўцы куль-туры і побыту беларусаў - А.А.Шахматаў, А.І.Сабалеўскі, М.А.Янчук.

У 60 — 70-я гады XIX ст. вывучэнне Беларусі паступова стала спра-вай мясцовай інтэлігенцыі, пачалі фарміравацца рэгіянальныя этнаграфічныя цэнтры. Адзін з такіх цэнтраў — Паўночна-Заходняе аддзяленне Рускага геаграфічнага таварыства — існаваў у Вільні. Яно мела ў сваім складзе болып за 300 членаў. У асноўным гэта былі настаўнікі (187 чалавек). Яны ажыццяўлялі экспедыцыйную работу па

вывучэнні Беларусі і збіранні фальклорна-этнаграфічных і археалагічных матэрыялаў. За час існавання аддзялення выйшлі з друку 4 кніжкі "Запнсок", у якіх апублікавана 12 прац, прысвечаных побыту, культуры і вусна-паэтычнай творчасці беларусаў.

У 1902 г. па ініцыятыве Е.Р.Раманава ў Магілёве створаны тава-рыства па вывучэнні Беларускага краю (у 1913 г. рэарганізавана ў Таварыства па вывучэнні Магілёўскай губерні) і Гісторыка-этнаграфічны музей. У 1908 г. у Мінску быў арганізаваны царкоўны гістарычна-археалагічны камітэт, які выдаваў працы пад назвай "Мннская старнна". У 1909 г. створана Віцебская архіўная камісія, дзейнасць якой была накіравана на вывучэнне і публікацыю стара-жытных актаў і дакументаў па гісторыі Віцебскага краю. Члены камісіі апублікавалі шэраг кніг. У сувязі са 100-годдзем вайны 1812 г. камісія арганізавала збор сродкаў на помнік воінам, якія загінулі на віцебскай зямлі. Помнік быў пастаўлены ў Віцебску на беразе Заходняй Дзвіны.

Заснаванае ў 1912 г. у Мінску Таварыства аматараў прырода-знаўства, этнаграфіі і археалогіі вывучала Мінскую губерню,

праводзіла даследаванні рэк на Палессі.

Адным з першых буйных даследчыкаў Беларусі быў настаўнік

І.І.Насовіч; У 1852 - 1869 гг. ён надрукаваў некалькі зборнікаў беларускіх прымавак і загадак, а ў 1873 г. - сабраныя ім "Беларускія песні". Асноўная праца І.І.Насовіча, якой ён аддаў 16 гадоў, - "Словарь белорусского наречня", выдадзены ў 1870 г. у Санкт-Пецярбургу.

Выдатным даследчыкам беларускай этнаграфіі і фальклору з'яў-ляўся настаўнік народных школ Віцебска М.Я.Нікіфароўскі. Першай яго працай былі "Нарысы Віцебскай Беларусі", якія давалі характа-рыстыку грамадскага побыту беларусаў. М.Я.Нікіфароўскі з'яўляецца аўтарам самай буйной працы па матэрыяльнай культуры беларусаў XIX ст. — "Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку (Этнаграфічныя звесткі)". Ён збіраў і запісваў фальклорныя творы, даследаваў абрады, звычаі і

вераванні.

Плённай была дзейнасць этнографа, фалькларыста і археолага Е.Р.Раманава, настаўніка і інспектара народных вучылішч. Ён апублікаваў каля 200 навуковых прац. Пад яго кіраўніцтвам было ажыццёўлена некалькі этнаграфічных экследыцый па Беларусі, у час якіх збіраліся матэрыялы для "Беларускага зборніка" - своеасаблівай энцыклапедыі матэрыяльнай культуры беларусаў дарэвалюцыйнага

часу.

Значны ўклад у вывучэнне беларускай этнаграфіі і фальклору ўнеслі

працы настаўніка рускай мовы Навагрудскага дваранскага вучылішча М.А.Дзмітрыева, педагога Ю.Ф.Крачкоўскага, супрацоўніка Віцебскага статыстычнага камітэта А.М.Семянтоўскага, П.В.Шэйна, М.Федароўскага, М.В.Доўнар-Запольскага, А.Я.Багдановіча і інш.

У пачаткуXX ст. новай плынню ў беларускай этнаграфіі стала вывучэнне матэрыяльнай культуры і вытворчай дзейнасці беларусаў.

З'явіліся працы Е.Р.Раманава, А.Харузіна, А.Сержпутоўскага і іншых даследчыкаў, прысвечаныя асаблівасцям жылля, адзення, прылад працы і вытворчай дзейнасці насельніцтва. Рабіліся першыя спробы навуковага аналізу сабраных матэрыялаў. Галоўная заслуга ў гэтым належыць Я.Ф.Карскаму. Вынікі сваёй шматгадовай працы ў галіне беларускай лінгвістыкі, этнаграфіі і фалькларыстыкі ён апублікаваў у 1903 - 1922 гг. у трохтомніку (7 кніг) "Белорусы", да якога і сёння звяртаюцца навукоўцы і палітычныя дзеячы.

Для вывучэння прадукцыйных сіл і прыродных багаццяў Беларусі ў 1910 г. была адкрыта Беняконская сельскагаспадарчая станцыя (Гродзенская губ.), у 1913 г. - Мінская балотная станцыя.

Кніжны і перыядычны друк. Буржуазныя рэформы 60-х гадоў XIX ст. не змянілі карэнным чынам становішча ў галіне друку. Часовыя правілы (6 красавіка 1865 г.) ад папярэдняй цэнзуры вызвалялі толькі сталічныя штодзённыя газеты і часопісы, а таксама кнігі аб'ёмам больш за 10 друкаваных аркушаў. Усе ілюстраваныя, сатырычныя выданні і ўвесь правінцыяльны друк заставаліся па-ранейшаму пад папярэдняй цэнзурай. У 1882 г. быў прыняты закон, паводле якога прэса ставілася ў поўную залежнасць ад самавольства чыноўнікаў.

У 60 - 80-я гады XIX ст. у мясцовых выдавецтвах Беларусі выходзілі пераважна рэлігійная і багаслоўская літаратура, граматыкі і азбукі, даведнікі, невялікія зборнікі вершаў. Кнігі выдаваліся галоў-ным чынам на рускай, яўрэйскай і польскай мовах, некалькі кніг у год выходзіла на літоўскай мове. На беларускай мове за гэтыя гады ў краі не было выдадзена ніводнай кнігі.

Перыядычны друк Беларусі быў прадстаўлены толькі афіцыйнымі органамі. Сярод іх "Губернскне ведомостн", якія выдаваліся за казённы кошт губернскімі праўленнямі пад наглядам віцэ-губернатараў. "Гу-бернскне ведомостн" не мелі шырокага кола чытачоў сярод мясцовага насельніцтва. "Епархнальные ведомостн" прызначаліся для правас-лаўных святароў, выкладчыкаў і навучэнцаў духоўных вучылішч і семінарый. Іх выданне было выклікана барацьбой праваслаўнай царквы з каталіцкай пасля паўстання 1863 - 1864 гг.

У краі выдавалася таксама газета "Внленскнй вестннк", рэдакта-рам якой з'яўляўся вядомы этнограф А.Кіркор. Газета стала выразніцай інтарэсаў той часткі партыі "белых", якая спадзявалася дасягнуць сваіх мэт мірнымі сродкамі - шляхам змовы з царызмам. Такая пазіцыя газеты задавальняла болыпасць мясцовых памешчы-каў, якія і склалі асноўную масу яе падпісчыкаў.

На старонках часопіса "Вестннк Западной Роснн" (рэдактар-выдавец К.Гаворскі), як і іншых афіцыйных перыядычных выданняў, ухваляліся царызм і праваслаўная царква, абараняліся шавінізм мяс-цовай адміністрацыі і ўсе яе мерапрыемствы па пашырэнні рускага уплыву ў краі, асуджалася паўстанне 1863 - 1864 гг., скажаліся яго ідэі і рухаючыя сілы. Экскурсы ў гісторыю, матэрыялы па этнаграфіі і культуры Беларусі, якія змяшчаліся на старонках афіцыйных орга-

наў, у большасці сваёй сцвярджалі, што Беларусь і беларусы не маюць права на самастойнае палітычнае і культурнае развіццё.

У 1886 г. пачалося выданне ў Беларусі адзінай легальнай, неза-лежнай ад урада літаратурна-палітычнай газеты "Мннскнй лнсток". 3 1902 г. яна выходзіла пад назвай "Северо-Западный край". У "Мнн-ском лнстке" супрацоўнічалі паэт Я.Лучына, гісторыкі і этнографы А.Я.Багдановіч, М.Я.Янчук, М.В.Доўнар-Запольскі і інш. На с*га-ронках газеты друкаваліся матэрыялы і даследаванні па этнаграфіі, фальклору і гісторыі Беларусі, вершы беларускіх паэтаў на роднай мове, крытычныя агляды твораў літаратуры і мастацтва XIX ст.

У 90-я гады XIX ст. пачалося некаторае ажыўленне падцэнзурнага беларускамоўнага друку. Паэма "Тарас на Парнасе", напрыклад, тройчы перавыдавалася ў Віцебску, двойчы ў Гродне і Магілёве. У 1900 — 1905 гг. выйшлі з друку маленькія кніжачкі: "Вязанка" Я.Лучыны, "Калядная пісанка на 1904 год", "Велікодная пісанка" і "Переложенне некоторых басен Крылова на белорусское наречне" М.Косіч. У 1906 г. у пецярбургскім выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца" былі выпуш-чаны "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" і "Першае чытанне для дзетак-беларусаў", надрукаваныя кірыліцай і лацінкай. Затым выдавецтва распачало выпуск серыі кніжак "Беларускія песняры", за выданне ў якой зборнікаў вершаў "Дудка беларуская" і "Смык беларускі" Ф.Багушэвіча, "Жалейка" Я.Купалы Пецярбургскі камітэт па справах друку пачаў крымінальнае праследаванне выдавецтва. У 1908 - 1914 гг. на кніжны рынак паступілі беларускія выданні 77 назваў агульным тыражом 226 660 экзэмпляраў.

Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. выклікала ажыўленне перыядычнага друку. З'явілася шмат новых газет і часопісаў розных палітычных накірункаў. Найбольш значнымі мясцовымі буржуазна-ліберальнымі выданнямі былі "Северо-Западный голос", "Свободное слово", "Голос провннцнн", "Окранна" і інш. Акцябрысцка-чарнасоценны друк Беларусі быў прадстаўлены "Белорусскнм вестннком", "Мннскнм сло-вом", "Крестьяннном", "Северо-Западной жнзнью" і іншымі выданнямі. Характэрнай асаблівасцю правай прэсы з'яўляліся антыпольскія і антыяўрэйскія выступленні, непрызнанне беларускай нацыі.

У гады рэвалюцыі мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі выдавалі нелегальныя газеты "Лнсток Полесского комнтета РСДРП", "Лнсток Северо-Западного союза РСДРП", "Мннскнй летучнй лнс-ток", "Солдатская жнзнь" і інш. Для прапаганды сваіх ідэй Мінская бальшавіцкая група выкарыстоўвала газету "Северо-Западный край".

1 верасня 1906 г. у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвай газеты на беларускай мове "Наша доля", якая выдавалася групай дзеячаў Беларускай сацыялістычнай грамады. Пяць з шасці нумароў гэтай газеты былі канфіскаваны, на шостым нумары яе выданне спы-нена. Рашэннем судовай палаты ў студзені 1907 г. выданне "Нашай долі" канчаткова забаронена.

3 лістапада 1906 г. у Вільні пачала выходзіць газета "Наша ніва".

§ 3. Мастацтва і архітэктура

Развіццё беларускай літаратуры. У другой палове XIX ст. пачаўся новы этап у развіцці беларускай літаратуры, абумоўлены новымі з'явамі ў сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці. Заканчваўся перыяд пераважна паўананімнага нелегальнага развіцця літаратуры. Шсьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва, станавіліся на шлях стварэння развітай літаратуры. Ішоў працэс жанравага яе ўзбагачэння, удасканальвалася вершаскладанне.

Пэўны адбітак на развіццё беларускай літаратуры аказала паўстанне 1863 — 1864 гг. Шырока распаўсюджваліся ананімныя "гутаркі", складзеныя дзеячамі польскага нацыянальна-вызваленчага руху, адрасаваныя беларускім сялянам і прысвечаныя крытыцы сацыяльных парадкаў у царскай Расіі. Яркім прыкладам мастацкай рэвалюцый-най публіцыстыкі з'яўляецца газета К.Каліноўскага "Мужыцкая праўда" і яго "Пісьмы з-пад шыбеніцы". Выкарыстоўваючы фальк-лорную сімволіку і традыцыйную форму народнай "гутаркі", аўтар "Мужыцкай праўды" заклікаў сялян да барацьбы за лепшую долю. У "Пісьмах з-пад шыбеніцы" К.Каліноўскі развітваецца са сваім на-родам перад пакараннем смерцю і выказвае веру ў тое, што народ яшчэ ўзнімецца на барацьбу.

Традыцыі пачатку 60-х гадоў прадоўжылі Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч і Я.Лучына, якія прыйшлі ў літаратуру ў канцы 80 — пачатку 90-х гадоў.

Вяршыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы XIX ст. стала творчасць Ф.Багушэвіча. У 1891 г. у Кракаве выдадзены яго першы зборнік "Дудка беларуская" пад псеўданімам Мацей Бурачок. У 1896 г. таксама за мяжой пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Ба-рысава з'явіўся зборнік "Смык беларускі". Да гэтых зборнікаў Ф.Багушэвіч складаў прадмовы , дзе імкнуўся абудзіць нацыяналь-ную свядомасць беларускяга народа. Ен першы з беларускіх пісьменнікаў абвясціў існаванне беларускага этнасу і адзначыў са-мастойнасць беларускай мовы. Цэнтральная тэма творчасці Ф.Багушэвіча — жыццё паднявольнага сялянства, яго пошукі справядлівасці і выйсця з сацыяльнага бяспраўя. Пачынальнік кры-тычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, Ф.Багушэвіч праз дэмак-ратычную паэзію і публіцыстыку станоўча паўплываў на сваіх сучаснікаў - Я.Лучыну і А.Гурыновіча.

У творчасці Я.Лучыны (І.Неслухоўскага) знайшлі адлюстраванне любоў да беларускага селяніна, імкненне бачыць яго адукаваным і шчаслівым. Лірычны верш з'яўляецца асноўным жанрам яго творчасці на беларускай мове. Вершы Лучыны былі пасмяротна сабраны ў зборніку "Вязанка", выдадзеным у 1903 г.

Літаратурных твораў А.Гурыновіча захавалася вельмі мала. За рэвалюцыйную дзейнасць паэт быў арыштаваны царскімі ўладамі.

У сваіх лірычных і сатырычных вершах ён асноўную ўвагу надаваў паказу жыцця беларускага сялянства, заклікаў яго да барацьбы. Творы А.Гурыновіча былі выдадзены толькі пасмяротна.

На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы XIX ст., на традыцыі, закладзеныя К.Каліноўскім, Ф.Багушэвічам, Я.Лучынам, А.Гурыновічам, абапіралася новая беларуская літаратура пачатку XX ст. Развівалася яна таксама і пад дабратворным уплывам рускай, польскай і ўкраінскай літаратур. Менавіта ў пачаткуXX ст. бела-руская літаратура набыла рысы развітай літаратуры з разнастайнымі

жанрамі і стылявымі накірункамі.

Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру Цётка (А.Пашкевіч). Яе кнігі рэвалюцыйных вершаў "Скрыпка бела-руская" і "Хрэст на свабоду" сталі першымі арыгінальнымі зборнікамі беларускай паэзіі XX ст. Цётка з'явілася адной з пачынальнікаў апа-вядальнага жанру. Яна налісала чытанку "Першае чытанне для дзе-так-беларусаў", выступала як публіцыст, даследчык гісторыі бела-

рускага народнага тэатра.

Як народны паэт, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, нацыянальнай школы перакладу ўвай-шоў у гісторыю Я.Купала (І.Д.Луцэвіч). Першы яго верш "Мужык" быў апублікаваны ў маі 1905 г., а першы зборнік вершаў "Жалейка" ўбачыў свет у 1908 г. Найболып значны паэтычны зборнік Я.Купалы дарэвалюцыйнай пары — "Шляхам жыцця" - быў выдадзены ў

1913 г.

Героіка-рамантычныя паэмы Я.Купалы "Курган", "Бандароўна" вылучылі яго як стваральніка класічнага нацыянальнага эпасу. П'есы Я.Купалы "Паўлінка", "Раскіданае гняздо" ўяўляюць сабой найвы-шэйшае дасягненне беларускай драматургіі пачаткуXX ст. У сваёй перакладчыцкай дзейнасці Я.Купала выступіў у якасці прапагандыста дасягненняў славянскіх літаратур, стварыўшы пераклады твораў М.Някрасава, І.Крылова, А.Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі. Значэнне творчасці Я.Купалы заключаецца ў тым, што ён узняў беларускую літаратуру на якасна новы ўзровень і сваёй творчасцю і грамадскай дзейнасцю спрыяў фарміраванню і развіццю беларускай літаратурнай

мовы.

Разам з Я.Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Я.Колас (К.М.Міцкевіч). Першы верш паэта "Наш родны край" з'явіўся ў друку ў 1906 г. Першы зборнік вершаў "Песні-жальбы" быў надрукаваны ў 1910 г. У сваёй грамадзянскай лірыцы Я.Колас часта звяртаецца да селяніна, імкнучыся абудзіць яго свядомасць. У 1912 г. выйшаў першы зборнік яго празаічных твораў "Апавяданні", а ў 1914 г. — "Родныя з'явы", куды ўвайшлі хрэстаматыйныя сёння апавяданні "Нёманаў дар" і "Малады дубок". Я.Колас пачаў стварэнне сваіх класічных паэм "Новая зямля" і "Сы-мон-музыка". Дакастрычніцкая творчасць паэта - сапраўдны мастацкі летапіс жыцця беларускага народа.

Адзіны паэтычны зборнік "Вянок" належыць М.Багдановічу, аднак ён дазволіў паэту заняць значнае месца ў беларускай літаратуры. М.Багдановіч узбагаціў беларускую лірыку новымі тэмамі, вобразамі і формамі. Для яго лірыкі было характэрна паглыбленне ва ўнутраны свет героя, філасофскі роздум. Акрамя вершаў М.Багдановіч пісаў празаічныя творы, літаратуразнаўчыя і публіцыстычныя артыкулы.

У беларускай літаратуры пачатку XX ст. раскрыліся творчыя здольнасці М.Гарэцкага, З.Бядулі, Ц.Гартнага, К.Каганца і інш. Новая беларуская літаратура пачала знаходзіць прызнанне ў суседніх, перш за ўсё славянскіх, народаў, паступова ўключацца ў сусветны гісторыка-літаратурны працэс.

Станаўленне нацыянальнага прафесійнага тэатра. Музычнае жыццё. У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскагй і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Беларускія гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца з выдатнай ігрой знакамітых рускіх артыстаў М.Савінай, П.Арленева, М.Хадотава; В.Камісаржэўскай. Разнастайны рэпертуар рускіх драма-тычных калектываў складалі не толькі п'есы забаўляльнага характа-ру, але і лепшыя творы сусветнай і айчыннай драматургічнай класікі. Нязменным поспехам карысталіся творы М.Гогаля, А.Грыбаедава, А.Астроўскага, А.Чэхава і іншых рускіх драматургаў. Паспяхова гастралявалі на Беларусі ўкраінскія тэатры М.Старыцкага, М.Крапіўніцкага. Прыязджалі таксама польскія тэатральныя ка-лектывы.

Пад уздзеяннем выступленняў прафесійных тэатраў у беларускіх гарадах і мястэчках ствараліся аматарскія тэатральныя калектывы. У Мінску на сцэне Дваранскага сходу прафесіяналы і аматары ставілі творы рускай, украінскай і зарубежнай драматургіі. 5 чэрвеня 1890 г. у горадзе быў адкрыты пастаянны тэатр (цяпер памяшканне тэатра імя Янкі Купалы). У гэтым жа годзе ў Мінску было створана Таварыства аматараў мастацтваў. У асяроддзі беларускай інтэлігенцыі паступова наспявала ідэя неабходнасці стварэння беларускага нацыянальнага тэатра прафесійнага тыпу.

Уздым беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, рост нацыя-нальнай самасвядомасці беларускага народа, з'яўленне новых значных твораў беларускай драматургіі спрыялі ў пачаткуXX ст. стварэнню шматлікіх музычна-драматычных гурткоў і арганізацыі т. зв. беларускіх вечарынак. На вечарынках звычайна выступалі хоры, танцоры, чыталіся беларускія літаратурныя творы, ставіліся п'есы. На першапачатковым этапе сваёй дзейнасці ўдзельнікі вечарынак сутыкнуліся з недахопам беларускіх п'ес, таму яны ставілі драма-тычныя творы рускіх, украінскіх аўтараў. Рэпертуар вечарынак ук-лючаў таксама п'есы "Паўлінка" і "Прымакі" Я.Купалы, "Антось Лата" Я.Коласа, "Модны шляхцюк" К.Каганца.

На традыцыях беларускіх вечарынак узнікла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага - сапраўдны тэатр прафесійнага тыпу. Значнае месца сярод дзеячаў беларускай культуры заняла асоба яе стваральніка. Землямер па прафесіі, цесна звязаны з простым народам, сапраўдны патрыёт, І.Буйніцкі на свае ўласныя сродкі стварыў трупу ў асабістым фальварку Палевачы ў Дзісенскім па-веце (цяпер Глыбоцкі р-н). У 1907 г. замацаваўся пастаянны склад удзельнікаў гэтага калектыву, а ў 1910 г. пасля ўдзелу ў Першай беларускай вечарынцы ў Вільні тэатр І.Буйніцкага ператварыўся ў прафесійны.

У рэпертуары Першай беларускай трупы былі песні, танцы, пастаноўкі п'ес "Па рэвізіі", "Пашыліся ў дурні" М.Крапіўніцкага, "У зімовы вечар" Э.Ажэшкі, "Міхалка" Далецкіх, "Сватанне" А.Чэхава, "Модны шляхцюк" К.Каганца, дэкламаваліся творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. І.Буйніцкі і яго акцёры займаліся актыўнай гастрольнай дзейнасцю. У час гастроляў па Беларусі І.Буйніцкі дапамагаў мясцовым аматарскім гурткам, што спрыяла пашырэнню тэатральнага аматарства.

У 1911 - 1912 гг. трупа І.Буйніцкага выступала ў Пецярбургу, у 1913 г. калектыў.наведаў Варшаву. Такім чынам І.Буйніцкі знаёміў гледачоў з мастацкай культурай беларускага народа, звяртаў увагу на яе асаблівасці, непаўторны нацыянальны каларыт. Асабліва высокую адзнаку грамадскасці атрымала другое выступленне ў Пе-цярбургу трупы І.Буйніцкага. Расійскі часопіс "Вестннк знання" адзна-

чыў, што поспех беларускіх артыстаў быў каласальны. Я.Дыла на-зваў іх выступленне трыумфам у сталіцы.

Справу І.Буйніцкага па стварэнні нацыянальнага тэатра актыўна падтрымлівалі газета "Наша ніва", прагрэсіўныя дзеячы беларускай культуры Я.Купала, Ядвігін Ш., Цётка, Ц.Гартны, З.Бядуля. Аднак матэрыяльныя цяжкасці прымусілі І.Буйніцкага ў 1913 г. закрыць тэатр.

Дзейнасць Першай беларускай трупы і яе заснавальніка, якога яшчэ пры жыцці называлі бацькам беларускага тэатра, упісала яркую ста-ронку ў развіццё беларускай тэатральнай культуры, заклала трывалы падмурак у развіццё справы паслядоўнікаў Ігната Буйніцкага на шляху станаўлення беларускага тэатра.

Пераемнікам Першай беларускай трупы ў працэсе фарміравання нацыянальнага тэатра стала Першае таварыства беларускай драмы і камедыі. Яно ўзнікла ў Мінску пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Арганізаваў таварыства вядомы беларускі акцёр і рэжысёр Ф.Ждановіч. У яго калектыў праз некаторы час уступіў У.Галубок, якому належыць выдатная роля ў развіцці беларускага тэатра ў паслякастрычніцкі перыяд. Творчыя магчымасці таварыства былі даволі абмежаваныя, таму што яно трымалася толькі на энтузіязме ўдзельнікаў. Нягледзячы на цяжкасці, калектыў ужо ў першыя тыдні свайго існавання ажыццявіў гастрольную паездку па Беларусі.

Даволі разнастайным і багатым было музычнае жыццё беларускіх гарадоў. 3 вялікім поспехам гастралявалі рускія і ўкраінскія музычна-драматычныя і харавыя калектывы, якія знаёмілі беларускую публіку з лепшымі творамі айчынных і замежных кампазітараў. Беларусь наведвалі такія зоркі рускай музычнай культуры, як кампазітары і піяністы С.Рахманінаў, А.Скрабін, знакамітыя спевакі Л.Собінаў, Ф.Шаляпін. Нязменным поспехам карысталася харавая капэла збіральніка народных песень Д.Агрэнева-Славянскага, які ўключаў у сваю праграму і беларускія песні.

У адзначаны перыяд узрасла цікавасць музыкантаў да беларускай народнай песеннай творчасці. Рускія кампазітары М.Рымскі-Корса-каў, А.Грачанінаў, С.Танееў і некаторыя іншыя апрацоўвалі беларускія песні і выкарыстоўвалі беларускую тэматыку ў сваіх творах. Выступленні хору В.Тэраўскага ў Мінску садзейнічалі папулярызацыі беларускіх народных песень. Патрэба ў нацыянальнай музычнай літаратуры часткова была задаволена выданнем "Беларускіх песень з нотамі" А.Грыневіча, "Беларускага песенніка з нотамі для народных і школьных хораў" Л.Рагоўскага, публікацыяй апрацоўкі беларускіх песень для фартэпіяна М.Чуркіна.

Пэўную ролю ў развіцці беларускай прафесійнай музыкі адыграў Л.Рагоўскі — аўтар сюіты для сімфанічнага аркестра. Гэта быў амаль што першы твор беларускай музыкі, выкананне якога карысталася значным поспехам у Вілыгі і Варшаве.

Выяўленчае мастацтва. У другой палове XIX - пачатку XX ст. выдатных поспехаў дасягнула беларускае выяўленчае мастацтва.

На тэрыторыі Беларусі пасля закрыцця Віленскага універсітэта не было вышэйшай мастацкай навучальнай установы. Першым крокам на шляху арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі мастакоў з'явілася стварэнне ў 1866 г. Віленскай рысавальнай школы пад кіраўніцтвам І.Трутнева. Надзвычай важная роля гэтага мастака як нястомнага збіральніка і даследчыка культурных помнікаў беларускай старажытнасці і аўтара карцін на беларускую тэматыку. У 90-я гады XIX ст. былі адчынены мастацкія школы В.Мааса ў Мінску і Ю.Пэна ў Віцебску.

Значны ўплыў на развіццё беларускага жывапісу аказвала рускае мастацтва. На Беларусі жылі і працавалі рускія жывапісцы К.Савіцкі, І.Шышкін. Цэлы перыяд творчай дзейнасці І.Рэпіна звязаны з бела-рускай зямлёй, калі ён жыў у сваім маёнтку Здраўнёва на Віцебшчыне. У эцюдзе "Беларус" мастак адлюстраваў тыповыя рысы беларускага народа. І.Рэпін дапамог атрымаць мастацкую адукацыю многім таленавітым выхадцам з Беларусі: Ю.Пэну, Л.Альпяровічу, Я.Кругеру. Рэалістычныя тэндэнцыі рускіх мастакоў-перасоўнікаў знаходзілі жывы водгук сярод беларускай грамадскасці. У 1899 г. у Мінску адкрылася выстава перасоўнікаў, дзе экспанаваліся палотны У.Макоўскага, А.Васняцова, І.Рэпіна, Р.Мясаедава, М.Касаткіна.










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 586.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...