Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Якія ж гэта аргументы і факты? 18 страница




19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў усе заканадаўчыя акты (іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з маніфестам. Але апублікаваны ўсе гэтыя дакументы былі 5 сакавіка 1861 г. Такі значны разрыў паміж датай зацвярджэння царом заканадаўчых актаў і іх алублікаваннем для ўсеагульнага азна-ямлення тлумачыцца тым, што патрэбна было не толькі надрукаваць неабходную колькасць экзэмпляраў гэтых вялікіх дакументаў, але і прыняць шэраг прэвентыўных (папераджальных) захадаў на выпа-дак хваляванняў, якія небеспадстаўна прагназіраваліся ўладамі. Былі падрыхтаваны неабходныя вайсковыя часці ў сталіцах, а ў губерні для назірання за парадкам накіраваны флігель-ад'ютанты, якія ў не-абходных выпадках мелі права дзейнічаць ад імя цара.

Усе дакументы, апублікаваныя 5 сакавіка 1861 г., можна падзяліць на тры групы: агульныя палажэнні, мясцовыя палажэнні, дадатковыя правілы. Юрыдычных актаў, пад нормы якіх падпадала ўся імперыя, было некалькі. Гэта - Агульнае палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, Палажэнне аб упарадкаванні дваровых лю-дзей, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, Палажэнне аб выкупе сялянамі, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, іх сядзібнай аседласці і аб садзейнічанні ўрада набыццю гэтымі сялянамі ва ўласнасць палявых надзелаў, Палажэнне аб губернскіх і павятовых па сялянскіх справах установах, а таксама "Правілы аб парадку ўвядзення ў дзе-янне Палажэнняў аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці". 3 мясцовых палажэнняў непасрэдна тэрыторыі Беларусі тычылася два: Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян, якія паселены на памешчыцкіх землях у губернях: Вялікарасійскіх, Новарасійскіх і Беларускіх (пад гэта палажэнне падпадалі Магілёўская губерня і большая частка Віцебскай) і Мясцовае палажэнне аб пазя-мельным уладкаванні сялян, якія паселены на памешчыцкіх землях у губернях: Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і частцы Віцебскай (ахоплівала астатнюю тэрыторыю Беларусі).

У маніфесце і палажэннях былі заканадаўча замацаваны ўсе агульныя для сялян асабістыя і маёмасныя правы, правы грамадскага кіравання сялян, дзяржаўныя і земскія павіннасці. Галоўным звя-ном у заканадаўчых актах рэформы былі асабістыя правы сялян. У маніфесце падкрэслівалася, што адмена прыгоннага права з'яўляецца вынікам добраахвотнай ініцыятывы "высакароднага дваранства". У алпаведнасіу_.з..маніфестам селянін адразу атрымліваў асабістую свабодў~Былы прыгонны, у якогараней йазггеівчык^ер забраць усю яуі» маёмасць, а самога прадаць, падараваць, закласці, зараз атрымліваў не толькі магчымасць вольна распараджацца сваёй асо-бай, але і шэраг грамадзянскіх правоў: ад свайго імя заключаць розныя грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і пра-мысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.

Разам з тым маніфест аб'яўляў, што сяляне на працягу^З^адоў (да 19 лютага 1863 г.) айявяяаттм ттяртті тыя ж_ самыя павіннас.Ш.іДІІ-О.І Ў часі)Дцтрыропнага..др&а. Адмяняліся толькі т. зв. дадатковыя зборы (янкі, масла, лён, палатно і да т.п.). Пандгчьціа абмяжоўвалася 2 жаночымі і 3 мужчынскімі днямі з цягла на тыдзень, іфыхускарачалася падводная павіннасць, забараняўся перавод сялян з аброку на паншчыну і ў дваровыя.

Агульныя палажэнні ўводзілі новую сістэму кіравання вёскай. Яна была заснавана на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка, складалі сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай грамады выбіраўся стараста. Некалькі сельскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыхода, стваралі воласць. На валасным сходзе сельскія старасты і ўпаўнава-жаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю. Сельскія і валасныя праўленні займаліся расклад-кай і зборам падаткаў, выконвалі распараджэнні мясцовых улад, рэгулявалі пазямельныя адносіны сялян, сачылі за парадкам у вёсцы. За своечасовае выкананне ўсіх павіннасцей сяляне неслі адказнасць на аснове кругавой парукі, а судовыя справы вырашаліся паводле норм і традыцый звычаёвага права.

Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спе-цыяльныя органы — павятовыя міравыя з'езды і губернскія па сялянскіх справах установы. Кантралявалі дзейнасць гэтых органаў губернатары. Першай інстанцыяй па ўрэгуляванні адносін паміж сялянамі і памешчыкамі з'яўляліся міравыя пасрэднікі, якія прызначаліся губернатарам з мясцовых дваран. Асноўным абавязкам міравых пасрэднікаў было садзейнічанне складанню ўстаўных грамат — нарматыўных актаў, дзе вызначаліся пазямельныя адносіны сялян і памешчыкаў. На складанне і падпісанне ўстаўных грамат адводзілася два гады.

Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі, як ужо было сказана, ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (ад 4 да'5,5 дзес.) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзес.) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў карыстанні селяніна зямлі было больш за вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лішак у сваю карысць. У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Адрэзкі дазвалялася рабіць, калі ў паідешчыка .заставалася менш 1/3 ус&й~зямлТГаЛб"^яя»неі4 надзел не мог быць скарочаны болып чым на 1/6.

~--Д^а'"правядІен'ня~"В"вгісутгвоэд'--анврацыі сяляне лічыліся часоваабавязанымі і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк. У Магілёўскай і Віцебскай губернях за вышэйшы надзел панш-чына складала 40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён у год (ці 8 рублёў аброку). У заходняй частцы БеларўсГпявжнаецінамяЯПіаліся на 10 % супраць інвентароў і вызначаліся наступным чынам: для паншчыны — не болып 23 дзён, для аброку — не больш 3 рублёў з дзесяціны ў год.

Свой польны надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўлас-насць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя па ўсёй Расіі.

Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капіталізацыю гадавога аброку. Напрыклад, калі аброк з сялянскага надзелу складаў 6 рублёў у год, то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала 100 рублёў (6 р. - 6 %, 100 р. - 100 %). Ад-Жда.Дй.Уд .г.этан сумы (у задежнасці ад велічыні надзелу) сяляне плацілі непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў вБіг'ляДзе'кяштоўных папер, якія можна было прадаваць ці закладваць. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы. На працягу 49 гадоў трэбдбыло вярнуць до^ўгд выглядзе выкупных плаця-жоу, куды ўключаліся яшчэ і п'рацэнты за пазыкў. За гэты час сялянам даводзілася выплаціць да 300 % пазычанай ім сумы.

Такім чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былі заплаціць за атрыманыя надзелы, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлі (на Беларусі - у 3-4 разы). Атрымлівалася, што сяляне не толькі выкуплялі зямлю, але 1 кампенсавалі памешчыкам страту іх уласнасці ў асобе селяніна. Праводзячы выкупную аперацыю, казна вырашыла і праблему спагнання дарэформенных даўгоў з памешчы-каў. На Беларусі, паводле даных за 1859 г., 59,8 % прыгонных сялян (увогуле па Расіі — 65 %) былі закладзены іх уладальнікамі ў розных крэдытных установах. Гэты доўг утрымліваўся з выкупной пазыкі памешчыкам, што вызваліла іх ад даўгоў і выратавала ад фінансавага

банкруцтва.

Умовы рэформы не маглі задаволіць сялян. Аб'яўленне маніфеста

1 палажэнняў выклікала масавы ўздым сялянскіх выступленняў ва ўсёй Расіі. У 1861 г. на Беларусі зарэгістраваны 379 сялянскіх хваля-ванняў (у 9 разоў больш, чым у 1860 г.), 125 з іх былі падаўлены пры дапамозе войскаў і паліцыі. У 1862 г. барацьба сялян разгарнулася з новай сілай (152 выступленні). Сяляне супраціўляліся высяленню іх на пустэчы і забалочаныя ўчасткі, патрабавалі зменшыць павіннасці,

вярнуць выпасы, сенажаці.

Сялянскі рух 1861 - 1862 гг. не здолеў перамагчы, усе выступленні сялян былі жорстка падаўлены. Аднак ва ўмовах паўстання 1863 -1864 гг. царскі ўрад быў вымушаны правесці шэраг мерапрыемстваў, якія ўнеслі істотныя змены ў "Палажэнні" ад 19 лютага 1861 г. Указ ад 1 сакавіка 1863 г. уводзіў абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губернях і ў інфлянцкіх паветах Віцебскай губерні, скасоўвалася часоваабавязанае становішча сялян, яны станавіліся ўласнікамі, выкупныя плацяжы зніжаліся на 20 %. 2 лістапада 1863 г. гэты ўказ распаўсюджаны на ўсю Віцебскую і Магілёўскую губерні. На Беларусі былі створаны павятовыя паве-рачныя камісіі для праверкі і выпраўлення ўстаўных грамат. Абеззя-меленым у 1846 - 1856 гг. сялянам выдаваўся 3-дзесяцінны сямейны надзел. У поўным аб'ёме вярталася зямля, адабраная ў іх з 1857 г. Паўстанне 1863 — 1864 гг. паўплывала і на становішча дзяржаўных сялян на Беларусі. У адпаведнасці з законам 1867 г. яны пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў.

Зробленыя ўрадам уступкі, безумоўна, палепшылі становішча ся-лян заходніх губерняў у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі і стварылі больш спрыяльныя ўмовы для развіцця капіталізму ў Літве і на Беларусі. Увогуле, рэформа 1861 г. дала значны штуршок развіццю буржуазных адносін у Расіі. За некалькі дзесяцігоддзяў тут адбыліся такія пераўтварэнні, на якія ў некаторых краінах Захаду патрэбны былі цэлыя стагоддзі. Разам з тым рэформа несла ў сабе шмат супя-рэчнасцей. У Расіі захавалася мноства феадальных перажыткаў, што стала адметнай рысай і асноўнай асаблівасцю расійскага капіталізму.

§ 2. Буржуазныя рэформы 60 - 70-х гадоў і контррэформы 80 - 90-х гадоў

Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі - прыгоннае права. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу. У 60 — 70-я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку.

3 усіх рэформ самай радыкальнай з'яўлялася судовая. Новыя судовыя статуты, якія былі прыняты 20 лістапада 1864 г., рашуча парывалі з існаваўшым раней у Расіі судовым ладам. Новы суд буда-ваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвяшчаліся нязменнасць суд-дзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, вусны характар, спабор-насць і галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засяда-целяў, ствараўся інстытут прысяжных павераных (адвакатаў). Пра-цэс папярэдняга следства перадаваўся ад паліцыі судовым следчым. Значна скарачалася сістэма судаводства. Першай інстанцыяй стаў міравы суд з адзіным суддзёй, другой - з'езд міравых суддзяў, потым ішлі акруговыя суды (у губернях) і судовыя палаты (аб'ядноўвалі некалькі губерняў). Для ўсіх судоў імперыі існавала адзіная апеля-цыйная інстанцыя — сенат. Міравыя суддзі павінны былі выбірацца на павятовых земскіх сходах і ў гарадскіх думах. Члены судовых палат і акруговых судоў зацвярджаліся імператарам, а міравыя суддзі -сенатам. Нагляд за дзейнасцю судовых устаноў ажыццяўлялі праку-роры, якія падначальваліся непасрэдна міністру юстыцыі. Разам з тым судовая рэформа пакідала валасны суд для сялян (па грамадзянскіх і дробных крымінальных справах), духоўны суд (кансісторыю) па справах духавенства і ваенныя суды для вайскоў-цаў. Вышэйшыя дзяржаўныя чыны падлягалі Вышэйшаму крымінальнаму суду.

На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. Аднак міравыя суддзі, у адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі, тут не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелі і прысяжныя павераныя з'явіліся ў заходніх губернях толькі ў 1882 г. Спіс прысяжных зася-дацеляў таксама зацвярджаўся ўладамі. Усё гэта было вынікам паў-стання 1863 - 1864 гг. - самадзяржаўе не давярала мясцовым па-мешчыкам, сярод якіх былі моцныя прапольскія настроі.

Земская рэформа, аб'яўленая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўван-нем насельніцтва і іншымі справамі непалітычнага характару. На Беларусі ў сувязі з падзеямі 1863 — 1864 гг. уводзіць выбарныя ўста-новы царскі ўрад не адважыўся. Палітыка недаверу мясцовым па-мешчыкам працягвалася ажно да 1911 г., калі ва ўсходніх губернях Беларусі былі створаны земствы, і то згодна са спецыяльным

выбарчым законам.

Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусі была праведзена гарадская

рэформа (прынята ў 1870 г., а на Беларусі пачалася ў 1875 г.). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання — гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Аднак права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. У сваю чаргу, яны падзяляліся на тры выбарчыя курыі (у залежнасці ад памеру выплочваемага ў гарадскую казну падатку). У першую ўваходзілі найболып буйныя плацельшчыкі, якія плацілі трэць агульнай сумы гарадскіх падаткаў; у другую — сярэднія падаткаплацелыпчыкі, яны таксама плацілі трэць гарадскіх падаткаў; у трэцюю — дробныя падаткаплацелыпчыкі, што выплочвалі астатнюю трэць агульнай сумы. Пры гэтым кожная курыя выбірала аднолькавую колькасць членаў гарадской думы (галосных). Такім чынам, уведзеная сістэма гарадскога самакіравання забяспечвала ўладу буйной буржуазіі -купцам, прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці. Рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні

як непадатковае насельніцтва.

Гарадская дума падначальвалася непасрэдна сенату, а не мясцовай адміністрацыі, аднак нагляд за дзейнасцю думы ажыццяўляў губер-натар праз спецыяльна створаныя губернскія ўстановы па гарадскіх справах, Гарадскі галава ў буйных гарадах зацвярджаўся на сваёй пасадзе міністрам унутраных спраў, а ў дробных — губернатарам. Кампетэнцыя гарадскога самакіравання была абмежавана вузкімі рамкамі чыста гаспадарчых пытанняў: добраўпарадкавання тэрыторыі горада, арганізацыі гарадскога гандлю і транспарту, народнай адукацыі і аховы здароўя, прыняцця санітарных і супрацьпажарных мер. Дума мела права абкладваць падаткамі маёмасць і прыбыткі прыватных

асоб, але ў вельмі абмежаваных памерах — не болып за 1 % кошту нерухомасці альбо гандлёвага ці прамысловага прыбытку. Пры гэтым болып паловы сабраных сродкаў выкарыстоўвалася не на гарадскія, а на казённыя патрэбы - утрыманне паліцыі і органаў улады. Разам з тым, нягледзячы на значную абмежаванасць, рэформа гарадскога самакіравання ўсё ж такі здолела замяніць былыя феадальныя сас-лоўна-бюракратычныя органы гарадскога кіравання на новыя, засна-ваныя на буржуазным прынцыпе маёмаснага цэнзу.

Рэфармаванне арміі ў Расіі пачалося ў 1862 г., калі былі ўтво-раны 15 ваенных акруг і скарочаны тэрмін службы ў сухапутным войску да 7 і на флоце да 8 гадоў. У 1867 г. быў прыняты новы ваенна-судовы ста'і'ут, які выходзіў з прынцыпаў судовай рэформы 1864 г. Уводзіліся тры судовыя інстанцыі — палкавы, ваенна-акру-говы і галоўны ваенны суд. На час вайны ствараўся Галоўны палявы ваенны суд. Рашэнні ваенных судоў падлягалі зацвярджэнню палка-вога і акруговага военачальнікаў.

Разам з тым у расійскай арміі яшчэ працягваў дзейнічаць сас-лоўны прынцып камплектавання войска. 1 толькі закон 1874 г. увёў усеагульную воінскую павіннасць. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзрос-ту павінны былі служыць у войску (выключэнне рабілася толькі для карэннага насельніцтва Сярэдняй Азіі, Казахстана, Сібіры і Поўначы). У сухапутных войсках тэрмін службы паніжаўся да 6 гадоў абавязко-вай і 9 гадоў у запасе, на флоце — адпаведна да 7 і 3 гадоў. Таксама ўводзіліся льготы для людзей, якія мелі адукацыю. Тыя, хто скон-чыў вышэйшыя навучальныя ўстановы, служылі 6 месяцаў, гімназіі — 1,5 года, гарадскія вучылішчы — 3, пачатковыя школы - 4 гады. Такім чынам, з увядзеннем усеагульнай воінскай павіннасці ў Расіі былі фармальна рэалізаваны буржуазныя прынцыпы камплектавання арміі. Але на практыцы саслоўнасць не была ліквідавана. Сярод расійскага афіцэрства пераважалі дваране, а ўвесь цяжар салдацкай службы неслі ніжэйшыя саслоўі, пераважна сяляне, таму што прывілеяваныя саслоўі дзякуючы высокай адукацыі і іншым ільготам фактычна вызваляліся ад службы ў войску.

Буржуазны характар насілі таксама школьная рэформа 1864 г. і цэнзурная рэформа 1865 г. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялічвалася колькасць пачатковых школ, уводзілася пераемнасць розных ступеняў навучання. Гімназіі падзяляліся на класічныя і рэальныя (апошнія пазней пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы). У класічных гімназіях у аснову навучання было пакладзена выкла-данне т.зв. класічных моў - грэчаскай і лацінскай, а таксама гуманітарных дысцыплін. Рэальныя гімназіі павялічвалі аб'ём выкла-дання матэматыкі і прыродазнаўства за кошт старажытных моў. Скон-чыўшыя класічныя гімназіі атрымлівалі права паступаць без экзаме-наў ва універсітэты. Доступ ва універсітэты тым, хто скончыў рэальныя гімназіі, быў абмежаваны. Яны маглі паступаць пераважна ў вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы. Увогуле, з-за даволі

высокай платы за навучанне магчымасць атрымаць добрую адукацыю мелі пераважна прадстаўнікі прывілеяваных і заможных саслоўяў. Для жыхароў Беларусі становішча ўскладнялася яшчэ і тым, што ў краі не было ніводнай вышэйшай навучальнай установы.

Новы цэнзурны статут, прыняты ў 1865 г., значна пашыраў магчымасці друку. Адмянялася папярэдняя цэнзура для твораў па-мерам не менш як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў — 20. Выданні меншых памераў абавязкова падлягалі папярэдняй цэнзуры. Буйным перыядычным выданням дазвалялася выходзіць без папя-рэдняй цэнзуры, але толькі пры ўнясенні вялікіх грашовых закла-даў. Пры гэтым органы ўлады мелі права кантролю і прымянення розных санкцый да парушальнікаў закону аб друку — ад грашовага спагнання да закрыцця "нядобранадзейных" газет і часопісаў. Аднак гэта тычылася перш за ўсё цэнтральных выданняў і выдавецтваў. На Беларусі да сярэдзіны 80-х гадоў усе перыядычныя выданні залежалі ад урадавых устаноў і праваслаўнай царквы.

Такім чынам, буржуазныя рэформы 60 — 70-х гадоў XIX ст., па-чынаючы з адмены прыгоннага права, прывялі да значных змен у палітычным жыцці Расіі. Быў зроблены крок наперад па шляху пе-раўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Разам з тым яны неслі ў сабе перажыткі прыгонніцтва, былі непаслядоўныя і абмежа-ваныя. Вялікія адрозненні і адтэрміноўкі ў правядзенні рэформ на Беларусі надавалі ім яшчэ больш абмежаваны і непаслядоўны характар у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі.

Пасля забойства нарадавольцамі імператара Аляксандра II у 1881 г. ва ўнутранай палітыцы Расіі адбыліся значныя змены. У кіраўніцтве дзяржавы перамогу атрымалі кансерватыўныя колы. У выніку 80 — 90-я гады ўвайшлі ў гісторыю як перыяд контррэформ. У 1882 г. быў устаноўлены строгі адміністрацыйны нагляд за газетамі і часопісамі. Іх рэдакцыі павінны былі па першым патрабаванні Міністэрства ўнут-раных спраў называць імёны аўтараў, якія друкаваліся пад псеўданімамі. Узмацніліся рэпрэсіі супраць прагрэсіўных выданняў, многія з якіх былі хутка зачынены зусім.

У 80-я гады ўрад прыняў шэраг пастаноў, якія ўводзілі шмат абме-жаванняў у сістэму адукацыі. Так, Палажэнне аб царкоўнапрыходскіх школах, якое было выдадзена ў 1884 г., падкрэслівала рэлігійную аснову пачатковага навучання (у царкоўнапрыходскіх школах вучыліся ў першую чаргу дзеці сялян). Узмацніўся кантроль за кан-тынгентам навучэнцаў сярэдняй школы. У 1887 г. міністр народнай адукацыі выдаў цыркуляр "аб кухарчыных дзецях", якім забараня-лася прымаць у гімназіі дзяцей ніжэйшых саслоўяў гарадскога населыгіцтва. У гэты ж час рэальныя вучылішчы былі пераўтвораны ў тэхнічныя вучылішчы, заканчэнне якіх не давала права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вышэйшая адукацыя таксама была ўзята пад больш жорсткі кантроль з боку царскай адміністрацыі. Універсітэцкі статут 1884 г. фактычна ліквідаваў аўтаномію

універсітэтаў у кіраванні. 3 1887 г., каб паступіць ва універсітэт, трэба было прадаставіць характарыстыКу аб "добранадзейнасці", а плата за год навучання павялічвалася з 10 да 50 рублёў. Усё гэта, безумоўна, закранала інтарэсы жыхароў Беларусі, дзе пасля закрыцця ў 1864 г. Горы-Горацкага земляробчага інстытута не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы і, каб атрымаць вышэйшую адукацыю^, трэба было ехаць у іншыя мясціны.

Спробай ўзяць жыццё сялян пад больш пільны кантроль урадавай адміністрацыі было ўвядзенне ў 1889 г. інстытута земскіх начальнікаў. Яны назначаліся з дваран і мелі права ўмешвацца ў рашэнні сельскіх сходаў, накладваць на сялян пэўныя пакаранні і спагнанні. Праўда, на Беларусі, апасаючыся паланафільскіх настрояў, закон аб земскіх начальніках царскія ўлады ўвялі толькі ў 1900 г. і толькі ў межах Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў.

У 1892 г. было зацверджана новае Гарадское палажэнне, якое рэзка павышала маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарадскога самакіраванйя і ўзмацняла кантроль над ім з боку ўрадавай адміністрацыі. Права ўдзелу ў выбарах гарадской думы пазбаўляліся не толькі немаёмныя пласты гарадскога насельніцтва, але і дробная буржуазія - дробныя гандляры, прыказчыкі і інш. Перавага аддавалася дваранам-домаўладальнікам, буйной гандлёвай, прамыс-ловай і фінансавай буржуазіі, вынікам чаго стала рэзкае скарачэнне колькасці выбаршчыкаў. Напрыклад, у Мінску ў 1893 г. яны склалі ўсяго 1 % насельніцтва горада (памяншэнне ў 14 разоў у параўнанні з выбарамі паводле закону 1870 г.). Паколькі ў гарадах Беларусі знач-ную частку насельніцтва складалі яўрэі (у сярэднім больш за 50 %), пераважная болыпасць якіх паводле свайго маёмаснага стану адносіліся да беднякоў і таму не ўдзельнічалі ў выбарах органаў гарадскога самакіравання, выкананне Гарадскога палажэння 1892 г. прымала на Беларусі форму нацыянальнага прыгнёту.

Увогуле становішча на Беларусі ўскладнялася рознымі абмежаваннямі ў дачыненні да польскага (каталіцкага) і яўрэйскага насельніцтва. У сувязі з паўстаннем 1863 - 1864 гг. палякам з 1865 г. забаранялася набываць маёнткі інакш як па спадчыне. Польскія памешчыкі былі пазбаўлены магчымасці карыстацца льготнымі пазыкамі Дваранскага банка. Беларускія сяляне-католікі маглі мець не болып за 60 дзесяцін зямлі на сям'ю. Яшчэ з канца XVIII ст. Беларусь уваходзіла ў мяжу яўрэйскай аселасці. А ў 1882 г. яўрэям было забаронена сяліцца за межамі гарадоў і мястэчак, арандаваць і купляць зямлю. У пачатку 90-х гадоў на Беларусь была выселена значная колькасць яўрэяў з гарадоў Цэнтральнай Расіі, у выніку чаго стварылася штучная перанаселенасць беларускіх гарадоў. Яўрэяў не прымалі на работу ў дзяржаўныя ўстановы, паліцыю, на афіцэрскія пасады ў арміі, на чыгуначны транспарт. Існавала пра-цэнтная норма прыёму яўрэяў у сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Талоўнай задачай, якую ўрад ставіў перад сабой, праводзячы серыю контррэформ у сялянскім пытанні, галіне народнай адукацыі^і друку, мясцовага самакіравання, было ўмацаванне сваёй сацыяльнай базы — класа памешчыкаў, пазіцыі якога аказаліся значна падарванымі аб'ектыўнымі ўмовамі сацыяльна-эканамічнага развіцця парэформен-най Расіі. Іншай апоры сваёй улады царызм не бачыў і не жадаў бачыць. Тым не менш ураду не ўдалося ў поўным аб'ёме ажыццявіць праграму контррэформ. Гэты працэс быў спынены новым уздымам рэвалюцыйнйга руху ў краіне.

§ 3. Парэформеннае развіццё беларускіх губерняў. Сацыяльна-эканамічнае становішча на рубяжы XIX - XX стст.

Рэформа 1861 г., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, абумовіла "прускі шлях" развіцця аграрнага капіталізму ў Расіі. На Беларусі яго рысы былі яшчэ болып выразныя. Тут пераважала памешчыцкае землеўладанне. Паводле даных 1877 г., памепічыкам належала 50,3 % зямлі, сялянам - 33,4, казне, царкве, розным установам - 11,2 %. Буржуазнае землеўладанне складала ўсяго 5,1 % ад агульнай зямель-най плошчы. Памешчыцкае землеўладанне на Беларусі мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкі валодалі дзесяткамі і сотнямі тысяч дзесяцін зямлі. Граф Чарнышоў-Круглікаў меў 74,5 тыс. дзесяцін зямлі, князь Паскевіч — 83,5 тыс., граф Патоцкі — 121,6 тыс., князь Радзівіл — 150 тыс., а князь Вітгенштэйн — амаль 1 млн дзесяцін. У той жа час сялянскія надзелы складалі ў сярэднім ад 2 да 5 дзесяцін.

Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбываўся паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром навакольных сялян, якія атрымлівалі за сваю працу ад памешчыка зямельныя плошчы ў арэнду. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі ш;ырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых (гадавых, тэрміновых, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром памешчыка, гэта была ўжо капіталістычная форма гаспадарання. Аднак і тут адпрацоўкі займалі значнае месца.

Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка ўсё шырэй уцягва-лася ў рыначныя сувязі. Развіццё капіталізму ў Беларусі адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У параўнанні з цэнтральнымі прамысловымі губернямі, значнай часткай Украіны,

Польшчай і Прыбалтыкай Беларусь адставала ў прамысловым развіцці і заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам. Аднак па ўзроўні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы яна ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі. Гэтаму спрыяла, у прыватнасці, геаграфічнае становішча Беларусі, праз тэрыторыю якой праходзілі стратэгічныя і гандлёвыя шляхі ў Полыпчу, Прыбалтыку, За-ходнюю Еўропу.

Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гро-дзенскай і Мінскай губернях, дзе пасля рэформы засталося менш пе-ражыткаў прыгонніцтва і пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губерні знаходзіліся і ў болып спрыяльным становішчы ў параўнанні з Віцебскай і Магілёўскай адносна рынку збыту сельска-гаспадарчай прадукцыі. Перш за ўсё прадпрымальніцкі характар на-бывала памешчыцкая гаспадарка. У выніку малазямелля сялян та-варная вытворчасць іх гаспадарак была вельмі нізкай, таму асноўнымі пастаўшчыкамі таварнай прадукцыі на Беларусі былі памешчыкі.

Калі памешчыкі цэнтральных губерняў Расіі з 1877 па 1905 г. страцілі 27,2 % сваёй зямлі, то на Беларусі толькі 10,8 %. Многія памешчыцкія гаспадаркі, асабліва на захадзе і ў цэнтры Беларусі, сталі на капіталістычны шлях развіцця. У сваіх маёнтках памешчыкі адкрывалі вінакурныя, цагельныя, смалакурныя заводы, млыны, лесапільні. Разам з тым многія памешчыкі самі не вялі гаспадарку, а здавалі зямлю ў арэнду.

Аб развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі можа сведчыць паступовая спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галіной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць зерня. Аднак у выніку сусветнага аграрнага крызісу 80 - 90-х гадоў цэны на збожжа рэзка знізіліся (толькі за 80-я гады больш чым у 2 разы). Збожжавыя гаспадаркі Беларусі не былі здольны канкурыраваць на рынках За-ходняй Еўропы з вытворцамі таннага і высакаякаснага хлеба з ЗША, Аргенціны, Аўстраліі. Гэта прымусіла беларускіх памешчыкаў пераходзіць на вытворчасць такіх прадуктаў, якія давалі большы прыбытак. Паступова на Беларусі складваліся пэўныя раёны, дзе пе-раважную ролю адыгрывала тая ці іншая гандлёвая галіна сельска-гаспадарчай вытворчасці і да яе прыстасоўваліся ўсе іншыя.

У 90-я гады галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывёлагадоўля. 3 1883 па 1900 г. колькасць буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі вырасла з 505,2 тыс. да 994,8 тыс. галоў, а ў Мінскай і Віцебскай губернях — у 2,2 раза. Дзякуючы высокаму попыту ма-лочныя прадукты мелі пастаянны збыт у Цэнтральнай Расіі, Польшчы, Прыбалтыцы. Важным відам гандлёвага прадпрымальніцтва ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі было вінакурэнне. Ад продажу спірту памешчыкі атрымлівалі буйныя даходы. 3 сярэдзіны 60-х гадоў у памешчыцкіх гаспадарках інтэнсіўна развівалася свінагадоўля.

У Мінскай і Гродзенскай губернях значнага развіцця дасягнула тан-

карунная авечкагадоўля.

Спецыялізацыя памешчыцкай гаспадаркі і павелічэнне яе

рыначных сувязей асабліва ярка праявіліся ў пашырэнні вытворчасці тэхнічных культур. Сярод іх першае месца займала бульба. Плошча пад бульбу за 1881 — 1899 гг. узрасла ў 2,5 раза. Другое месца пасля бульбы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі належала лёну. Яго вытворчасць, асабліва ў Віцебскай губерні, мела пераважна таварны характар. За апошнія два дзесяцігоддзі XIX ст. плошча пад лён павялічылася на 48,5 %. Значнае месца ў канцы XIX ст. у беларускіх губернях займала прамысловае

садоўніцтва і агародніцтва.

Капіталізацыя памешчыцкай гаспадаркі Беларусі выклікала неаб-

ходнасць выкарыстання машын. У сярэдзіне 90-х гадоў па распаўсюджванні розных сельскагаспадарчых прылад Беларусь знаходзілася на другім месцы ў Расіі пасля Новарасійскага раёна. Лепш былі забяспечаны машынамі памешчыцкія гаспадаркі Мінскай і Гродзенскай губерняў. Тут даволі шырока выкарыстоўвалі малатарні, веялкі, жняяркі, сеялкі. Менш іх было ў Магілёўскай і Віцебскай губернях. Але ўсё ж у памешчыцкіх гаспадарках Беларусі прымянялі

ў асноўным адсталую ручную тэхніку.

Да пачаткуXX ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на

капіталістычны лад яшчэ далёка не завяршылася. Адпрацовачная сістэма не была канчаткова адменена нават у перадавых гаспадарках. Таксама захаваліся і іншыя перажыткі прыгонніцтва. На Беларусі пераважала буйное памешчыцкае землеўладанне, а сяляне цярпелі ад малазямелля. Апроч таго, за памешчыкамі засталіся сервітутныя землі—лясы, сенажаці, выганы, за карыстанне якімі яны бралі з ся-лян грашовую плату або прымушалі працаваць на панскім полі. У дадатак да цяжкіх эканамічных умоў свайго існавання сяляне ў прававых адносінах заставаліся ніжэйшым саслоўем у дзяржаве. У адрозненне ад дваранства, духавенства і купецтва, яны плацілі дзяр-жаве падушны падатак, выкупныя плацяжы, пазямельны падатак, выконвалі падводную, дарожную, паліцэйскую павіннасці. Да іх










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 628.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...