Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Якія ж гэта аргументы і факты? 11 страница




3 аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына, расце колькасць паншчынных сялян (да 70—75 % ад усіх сялян), а таксама

павялічваюцца павіннасці. Штотыднёвая паншчына з 8 — 12 дзён з валокі ўзрастае да 10 — 16. Але рэанімацыя паншчыны была ўласціва галоўным чынам Заходняй і Цэнтральнай Беларусі, дзе аднавілася фальварачная гаспадарка. Што датычыць Усходняй Беларусі, то тут да 70-х гадоў XVIII ст. пераважала грашовая рэнта.

Рост таварнасці сельскай гаспадаркі садзейнічаў паглыбленню дыферэнцыяцыі вёскі насуперак усім захадам феадалаў, якія імкнуліся да яе нівеліроўкі. Павялічваецца колькасць, з аднаго боку, заможных сялян, з другога — пазбаўленых сродкаў вытворчасці каморнікаў, кутнікаў, бабылёў; апошнія складалі 1/10 ад усіх сялян.

Маёмасная дыферэнцыяцыя вёскі стварала рынак працоўных рук. Наёмныя рабочыя атрымлівалі грашовую плату і плату натурай. Ва ўмовах прыгоннай залежнасці наём у асноўным быў прымусовы, але гэта не выключала і адносна свабоднага найму.

Побач з тэндэнцыяй да росту землеўладання свецкіх магнатаў з другой паловы XVIII ст. назіраецца і іншая тэндэнцыя — перадача маёнткаў у залог, якія з цягам часу пачалі пераходзіць ва ўласнасць залогатрымальнікаў. Такім чынам, нараджалася тэндэнцыя да пе-раўтварэння феадальнай формы ўласнасці на галоўны сродак вытворчасці, зямлю ў буржуазную. Гэта быў першы эканамічны па-растак капіталізму ў нетрах феадалізму.

Другім парасткам у гэтым налрамку было з'яўленне ў буйной па-меснай гаспадарцы прадпрымальніцтва. Сярод шматлікіх феадальных прадпрыемстваў на Беларусі найбуйнейшымі былі Урэцкі і Надібоцкі шкляныя заводы князёў Радзівілаў, жалезаапрацоўчы завод графа Храптовіча (у маёнтку Вішнева Ашмянскага павета), фаянсавы завод князя Агінскага (Целяханы Пінскага павета), Нясвіжская суконная фабрыка і Слуцкая фабрыка паясоў і інш. На гэтых прадпрыемствах працавала па 40 — 50 чалавек, якія выпускалі вырабаў на некалькі дзесяткаў тысяч злотых.

Побач з вотчыннымі прадпрыемствамі ўзнікаюць мануфактуры ў Гродзенскай і Брэсцкай каралеўскіх аканоміях. Тут дзейнічалі су-конная, шаўковая, палатняная, панчошная, капялюшная, кардонная,шаўковых паясоў, ігральных карт, зброевая і іншыя фабрыкі. Толькі на Гродзенскіх прадпрыемствах налічвалася каля 1,5 тыс. пастаянных рабочых, акрамя іх працавалі і часовыя рабочыя. Хоць у аснове гэтыя мануфактуры былі феадальныя, але ў іх з'яўляюцца і некаторыя рысы капіталістычных прадпрыемстваў, асабліва ў арганізацыі вытворчасці і аплаце працы.

Такім чынам, за два стагоддзі ў сялянскай гаспадарцы адбыліся карэнныя змены: усталявалася фальварачная сістэма гаспадаркі, змянілася юрыдычнае і эканамічнае становішча розных пластоў пры-гоннага сялянства, з'явіліся першыя парасткі капіталістычных бур-жуазных адносін.

Яшчэ адным саслоўем сярэдневяковай Беларусі былі мяшчане, інакш кажучы, жыхары гарадоў. На працягу XVI — першай паловы

XVII ст. колькасць гарадоў павялічылася і дасягнула 37, а гарадскіх паселішчаў - 350. Найбольш буйнымі былі: Полацк, Магілёў, Віцебск, Брэст, Пінск (10 і болып тыс. жыхароў), Мінск, Орша, Гродна (ад 5 да 10 тыс.) і інш.

Саслоўе мяшчан звычайна павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.

Расла эканамічная роля гарадоў у жыцці краіны, і яны пры пад-трымцы вярхоўнай улады атрымлівалі магдэбургскае права. Да пер-шай паловы XVIII ст. яго мелі ўсе буйныя і шмат якія з сярэдніх гарадоў. Згодна з каралеўскімі граматамі на магдэбургскае права, магістрат быў вышэйшым органам самакіравання, пад уладу якога перадаваліся ўсе жыхары горада. На справе юрысдыкцыі магістрата не падлягалі сяляне, якіх пасяліў у горадзе феадал (мяшчане пры-ватных "юрыдык"), а таксама татары і яўрэі, што жылі асобнымі абшчынамі і мелі свае судова-адміністрацыйныя органы. Побач з магдэбургскім правам існавалі мясцовыя нормы права, традыцыі і звычаі ўнутрыгарадскога жыцця.

Сярэдневяковы беларускі горад меў супярэчнасці, якія з'яўляліся падмуркам вострай барацьбы паміж гараджанамі. Да іх ліку адносіліся наступныя: 1) маёмасная няроўнасць; 2) захоп багацеямі гарадской улады і выкарыстанне яе ў сваіх мэтах; 3) феадальныя "юрыдыкі", не падначаленыя магістрату; 4) шматнацыянальны склад мяшчан.

Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў (багатыя купцы і частка майстроў), сярэдняга пласта (пераважная частка майстроў і гандляроў) і беднаты. За межамі гарадской абшчыны знаходзілася самая абяздоленая і бяспраўная частка гараджан — наёмныя людзі, занятыя на падзённых работах (землякопы, вадавозы, грузчыкі, перавозчыкі і г.д.). Плябеі не мелі правоў гараджан, і таму на іх не пашыраліся саслоўныя правы і прывілеі.

Пануючай і кіруючай групоўкай былі гарадскія вярхі, якія выкарыстоўвалі раду ў сваіх мэтах. Справа ў тым, што жыхары гарадоў плацілі падаткі (падымны, чопавы, шоставы і інш.), выконвалі нату-ральныя павіннасці, неслі вартавую ахову гарадоў, давалі падводы для каралеўскіх паслоў, кватэры службовым асобам 1 салдатам пры пастоі. Цяжкімі для мяшчан былі розныя зборы і "складанкі", якія спаганяліся магістратам для гарадскіх патрэб. Багацеі з магістрата, вядома, перакладалі ўвесь цяжар падаткаў і пабораў на рамесна-гандлёвы люд. Гэта вяло да сутыкненняў паміж магістратамі і гараджанамі, з аднаго боку, і пераходу мяшчан у падначаленне свецкіх або духоўных феадалаў - з другога. Таму, нягледзячы на барацьбу гараджан за абмежаванне юрысдыкцыі феадалаў (часам і паспяхо-вай, напрыклад у Полацку, Оршы, Пінску), феадальная ўласнасць у гарадах не толькі захавалася, але яшчэ і ўзрасла. Да сярэдзіны XVII ст. пад прыватнымі "юрыдыкамі" ў Гродне і Віцебску знаходзілася больш за палову мяшчан. Пераход гараджан пад прыват-ную юрысдыкцыю пазбаўляў іх ад пабораў і збораў, якія ўстанаўліваліся

магістратам на тыя ці іншыя патрэбы горада, у той жа час не пагра-жаў забаронай рамеснай і гандлёвай дзейнасці, стратай асабістай сва-боды.

Супярэчнасці грамадска-палітычнага жыцця гарадоў праяўляліся ў розных формах барацьбы: у падачы скаргаў і заяў у суды і вярхоў-най уладзе, у адмаўленні падпарадкоўвацца адміністрацыі ці аранда-тару, у паўстаннях. Напрыклад, у 1606 г. гараджане Магілёва зрывалі судовыя разборы, не выконвалі распараджэнні магістрата і ўрэшце дамагліся таго, што старая рада была звергнута і выбрана новая, у склад якой увайшлі "людзі лёгкія", г.зн. бедныя. Толькі ўлетку 1610 г. паўстанне было падаўлена і зноў на чале рады ўладкаваліся заможныя. Выступленні гараджан мелі месца і ў іншых гарадах: Гродне (1670, 1700), Магілёве (1733) і г.д.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё гарадоў складалася з вострых супярэчнасцей і глухога незадавальнення, якое нярэдка давала імпульс да адкрытых выступленняў народа супраць прыгнёту.

Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль. У крыніцах таго часу ўпамінаецца каля 200 прафесій і спецыяльнас-цей: па апрацоўцы металу - 41, дрэва - 27, скураной і футравай вытворчасці - 25 і г.д. Беларускія майстры былі добрымі знаўцамі сваёй справы, іх вырабы вызначаліся дакладнасцю, трываласцю, тон-касцю апрацоўкі. Ужо ў XVI ст. была прыкметнай спецыялізацыя асобных гарадоў. Для Гродна, напрыклад, былі характэрны будаўнічыя прафесіі, Віцебск і Полацк мелі добрых спецыялістаў па абслўгоў-ванню рачных партоў, Мінск і Слуцк славіліся гарбарнымі і кушнерскімі прафесіямі.

Гарадскія рамеснікі жылі пад пастаяннай пагрозай беззаконня, са-мавольства і вымаганняў шляхты. Гэта штурхала іх да стварэння ўлас-най карпарацыі - цэхавай. Звычайна ў цэхі ўваходзіла 60 — 70 чала-век, але былі цэхі і па 130 — 150 рамеснікаў, якія дзяліліся на майст-роў, чаляднікаў і вучняў, паміж імі таксама бесперапынна ішла барацьба. Цэхі былі трох тыпаў: спецыялізаваныя (адной прафесіі), аб'яднаныя (дзвюх і больш блізкіх прафесій), зборныя (розных прафесій). Цэхавыя статуты не толькі рэгламентавалі вытворчую дзейнасць цэха, але і імкнуліся ахоўваць сваіх рамеснікаў ад канкурэнцыі на рынку.

3 ростам рамяства развівалася і гандлёвая дзейнасць, у выніку якой складваліся элементы ўнутранага рынку. Разам з унутраным пашыраўся і знешні гандаль. Гандлёвыя сувязі Беларусі ў сярэдня-веччы былі разнастайныя, але найбольш трывалыя і працяглыя былі сувязі з Расіяй, Полыпчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы. У Заходнюю Еўропу з Беларусі вывозіліся жыта, пянька, лес і іншыя тавары сельскай і лясной гаспадаркі. 3 Расіі на Беларусь завозіліся футра і саматканае сукно, грубае палатно, абутак, кажухі, ніткі, мыла і г.д., з Полыпчы -' сукно, палатно, жалеза, сталь, свінец, медзь, волава і г.д. На пачатку XVII ст. замежным гандлем займалася каля 800 купцоў з 30 гарадоў Беларусі.

Пастаяннай пагрозай для купецтва, як і для рамеснікаў, было са-мавольства магнатаў і шляхты, якія рабавалі купцоў, разганялі кірмашы і гандлёвыя арганізацыі. У барацьбе з самавольствам феа-далаў з мэтай аховы сваіх гандлярскіх інтарэсаў у шэрагу гарадоў (Магілёў, Пінск і інш.) ствараліся цэхі купцоў, якія рэгулявалі пара-дак куплі і продажу тавараў, адносіны паміж купцамі і іншыя справы.

3 першай паловы XVII ст. да другой паловы XVIII ст. гарады і мястэчкі Беларусі апынуліся ў заняпадзе, выкліканым працяглымі войнамі. Шмат гарадоў і мястэчак былі разбураны, асабліва Брэст, Пінск, Тураў, Мазыр, Гомель, Бабруйск і інш. Сеймавымі пастановамі 60-х гадоў XVII ст. 20 беларускіх гарадоў, у тым ліку і самыя буйныя, былі вызвалены на 4 гады амаль ад усіх дзяржаўных павіннасцей.

Аднаўленне гарадоў тармазілася палітычнымі і эканамічнымі ўмовамі тагачаснага жыцця: палітычным ладам Рэчы Паспалітай^, самавольствам шляхты, пашырэннем фальварачна-паншчыннай сістэмы. Не паспявалі падняцца гарады з руін, як зноў пачыналася чарговая вайна і зноў руйнаваліся гарады і вёскі Беларусі.

Перш за ўсё пасля ваеннага спусташэння краіны пачалі аднаўляцца мястэчкі, а з буйных гарадоў - Магілёў, Віцебск і Гродна. Большасць гарадоў і мястэчак да сярэдзіны XVIII ст. заставалася яшчэ ў заня-падзе, які быў выкарыстаны феадаламі і каталіцкай царквой для пашырэння сваіх уладанняў. Нягледзячы на барацьбу магістратаў за зварот пад сваю юрысдыкцыю гвалтам захопленых гарадскіх зямель, зямельныя ўладанні феадалаў у гарадах да сярэдзіны XVIII ст. былі большыя за магістрацкія.

Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучыў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.

3 пачатку XVIII ст. цэхі змагаюцца за манапольнае права на крыніцы сыравіны, на вытворчасць і продаж прадукцыі рамяства. У цэхах паглыбляецца маёмасная дыферэнцыяцыя, узмацняецца пану-ючае становішча багатай групы рамеснікаў.

У гарадское жыццё, як і ў жыццё ўсёй краіны, пранікаюць подкуп і карупцыя. Напрыклад, за пэўную плату можна было атрымаць цэхавае старшынства, выбранне членаў магістрата часам замянялася прызначэннямі войта і г.д.

У гарадах і мястэчках з'яўляюлда промыслы: млыны, цагельні, рудні, вінніцы, піваварні, якія належалі, як правіла, феадалу, але маглі на^-лежаць і магістрату. Часцей за ўсё яны здаваліся ў арэнду і (з далейшай дыферэнцыяцыяй працы) паступова пераўтвараліся ў мануфактуры.

Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі ў выніку нястомнай працы народа да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена, але гэта не стала асновай трывалага эканамічнага росквіту. Палітычны крызіс, якім даўно ўжо хварэла Рэч Паспалітая, перара-стае ў агонію і вядзе дзяржаву да канчатковай згубы.

ГЛАВА 5

ПАГЛЫБЛЕННЕ ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ. ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай быў закладзены ў час падпісання ганебнай для Вялікага княства Літоўскага Люблінскай уніі. Здрада вялікага князя літоўскага свайму гаспадарству, гвалт польскай шляхты ў адносінах да свайго шматгадовага саюзніка заклалі

хісткі падмурак пад Рэч Паспалітую. Уся гісторыя Рэчы Паспалітай ад Любліна да трох падзелаў - гэта гісторыя барацьбы народаў Вялікага княства Літоўскага за сваю дзяржаўнасць, за права яе існавання. Бяскроўная і крывавая, дыпламатычная і ўзброеная барацьба аслабляла змучаныя гвалтам дзяржавы і ў эканамічных, і ў палітычных, і ў культурных адносінах, рабіла Рэч Паспалітую лёгкай здабычай суседніх краін.

Такім чынам, Люблінская унія - гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Полыпчы як самастойных, незалежных дзяржаў. Гэтапершы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай.

Другім вытокам крызісу стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці. Найболып небяспечным было спалучэнне знакамітых "залатых шляхецкіх воль-насцей": выбранне манарха, ІіЬегнт уеіо і "Рас1;а сопуеп1;а", "канфедэрацыі" і "рокашы". Страціўшы са смерцю Жыгімонта II Аўгуста манархічную дынастыю Ягелонаў, якая правіла амаль 200 гадоў, палякі не знайшлі ў сябе дзяржаўнай мудрасці і адказнасці за лёс бацькаўшчыны і не вылучылі ніводнай са шматлікіх вядомых магнацкіх фамілій на каралеўскі пасад (як гэта здарылася ў Расіі на пачатку XVII ст. пры адпаведных умовах). Яны пайшлі па шляху запрашэння манарха на польскі трон з суседніх краін. Сам гэты факт сведчыў аб існаванні глыбокіх супярэчнасцей у кіруючым стане дзяржавы. Практыка пошукаў гаспадара яшчэ болып паглыбляла гэтыя ^супярэчнасці. У час бескаралеўя шляхецтва раз'ядноўвалася звычайна на процілеглыя партыі: рускую, французскую, шведскую, аўстрыйскую, краіна апускалася ў бездань бязладдзя, анархіі. Стэ-фан Баторый неўзабаве пасля свайго абрання адзначаў у лісце да віленскага павятовага сейма (жнівень 1577 г.), што Рэч Паспалітая ўсё болып апускаецца ў хаос "свавольства, анархіі, гвалту і безза-кбйня", якія губяць дзяржаву.

Выбранне манарха мела і такую адмоўную рысу, як п.одкуп. Ка-рупцыя стала звычайнай з'явай палітычнага жыцця Рэчы іІаспалітай. Напрыклад, да сярэдзіны XVII ст. у асяроддзі польскай шляхты ўзнік рух за скасаванне царкоўнай уніі. Уніяцкі мітрапаліт Календа ў 1688 г. быў вымушаны падкупляць сенатараў, каб захаваць унію. У выніку шырока распаўсюджанай карупцыі з грамадскай свядомасці паступова знікаюць такія паняцці, як маральнасць, сумленне, год-Васць, грамадзянскі доўг, патрыятызм і інш. Асабісты інтарэс прэваліруе над усім жыццём.

Выбары манархаў у Польшчы стваралі таксама падставу для зацікаўленасці суседніх краін у "хатніх" справах Рэчы Паспалітай;

паступова яны ўцягваюцца ў вырашэнне польскіх спрэчак, у тым ліку і ўзброенай сілай.

Такім чынам, дастаткова было адной шляхецкай вольнасці — выбрання караля, каб прывесці дзяржаву да згубы. Але шляхта ка-

рысталася яшчэ і такой вольнасцю, як "Рас1;а сопуеп1;а". Гэтыя ўмовы для выбрання караля звычайна пашыралі шляхецкія вольнасці і абмяжоўвалі каралеўскую ўладу, адначасова паглыблялі палітычны крызіс, бо інтарэсы шляхецкіх груповак часцей за ўсё не адпавядалі інтарэсам дзяржавы. Так з'явіліся "Генрыхавы артыкулы", хвалёны Літоўскі Статут 1588 г., няздзейснены польскі план унітарнай дзяржавы і іншыя пытанні. Выбары, такім чынам, прымалі выгляд гандлю паміж рознымі групоўкамі шляхты і кандыдатам у каралі. Дарэчы, да Люблінскай уніі шматлікія заявы шляхецкіх дэпутатаў на сейміках насілі форму просьбаў да вялікага князя. Каронны ж сейм у Рэчы Паспалітай дыктаваў каралю сваю волю. 1 кароль павінен быў строга выконваць як "Расіа сопуепі-а", так і пастановы сейма. Гэта шляхецкая вольнасць была гарантавана правам на "канфедэрацыі" альбо "рокашы", якія, па сутнасці, былі не чым іншым, як узаконеным правам шляхты развязаць грамадзянскую вайну ў дзяржаве супраць вышэйшай улады ў асобе караля.

Шляхецкія вольнасці вянчала знакамітае ІіЬетт уеіо, якое не проста нараджала анархію, карупцыю (Маскве, Вене ці Берліну было дастаткова падкупіць аднаго шляхціца і такім чынам сарваць пры-няцце непажаданай пастановы), але магло наогул паралізаваць цэнтральную ўладу, дзяржаўны механізм. 3 сярэдзіны XVII ст. гэта тэндэнцыя пачала перарастаць у звычайную з'яву палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай. Да 1652 г. на польскіх сеймах справы вырашаліся болыпасцю галасоў, хаця ў пратаколах дзеля формы ўжывалася фраза "па аднагалоснаму рашэнню". У 1652 г. дэпутат Упіцкага павета Сіцінскі ўпершыню ўжыў слова "не позволям" (г.зн. не згодзен з па-становай сейма) і прыпыніў пастанову сейма. 3 гэтага часу фраза "не позволям" усё часцей стала ўжывацца на сеймах. Так, калі за 1652 — 1764 гг. з 80 сеймаў былі сарваны 44, то за 1744 — 1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Але і прыняцце пастаноў сеймам яшчэ нічога не азначала. Любая паста-нова караля ці сейма магла быць адхілена шляхтай. Шляхціц ведаў .толькі падпарадкаванне Богу ды самому сабе. Шляхецкі стан, закліканы абараняць радзіму, адказваць перад нашчадкамі за лёс бацькаўшчыны, хварэў на ганарлівасць, бяздумнае самалюбства, бязглуздую самаўпэўненасць. Неабмежаваная дэмакратыя губіла Рэч Паспалітую.

Аслабленне цэнтральнай улады цягнула за сабой узвышэнне павя-товых сеймікаў, якія пачалі прысвойваць функцыі заканадаўчай і судовай улады, перасталі лічыцца з рашэннямі сейма.

У выніку асаблівасцей палітычнага ладу Рэчы Паспалітай да канца XVII ст. у дзяржаве ўзнікае прыкметнае аслабленне манархічнай улады, бяспрыкладнае ўзмацненне шляхты, заняпад адміністрацыйнага кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.

Трэцім вытокам палітычнага крызісу з'явілася бязглуздая рэлігійная палітыка з канца XVI ст. Берасцейская царкоўная унія не

дма пажаданых вынікаў. Наадварот, яна паглыбіла існуючыя ў ррамадстве супярэчнасці.

іі^Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на дааярыхільнікаў і праціўнікаў. Апошнія ў набліжэнні уніяцкай царквы да уасцёла ўбачылі пагрозу не толькі уніяцтву, але і ўсяму права-(адаўнаму насельніцтву. У грамадскай свядомасці больш трывала за-цдтрўваецца думка аб прыналежнасці беларускага этнасу да рускага народа, аб неабходнасці ўз'яднання з ім. Пазней гэта этнічна-рэлігійная І; Ірамадска-палітычная плынь у гістарычнай літаратуры атрымала вдаву "заходнерусізм".

.»,;іЧацвёрты выток палітычнага крызісу — спалучэнне нацыя-нальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне ^Грарнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста на Усходнюю Беларусь в»іклікала супраціўленне народных мас: скаргі на самавольства адацністрацыі і арандатараў, адмаўленне ад выканання прыгонных Оявіянасцей, уцёкі ад сваіх гаспадароў да іншых феадалаў ці за межы Краіны, часцей за ўсё на Украіну і ў Расію, падпальванне маёнткаў, 1ІЯ$роеныя паўстанні.

і 'Адным з буйных сялянскіх рухаў у XVIII ст. было паўстанне ў Крычаўскім старостве, пажыццёвым уладанні князя І.Радзівіла. У ,3і0"х гадах XVIII ст. староства арандавалі браты Іцкавічы, якія не ^одькі ўзмацнілі прыгнёт шляхам завышэння інвентарных грашовых ададяжоў і адработачных павіннасцей, але і ўжывалі грабеж, насілле, Кврдаванне сялян за нязначную непаслухмянасць. У пачатку 40-х Г^Дрў становішча сялян стала невыносным. Першае ўзброенае выступленне сялян на чале з Канстанцінам Вашчылам пачалося вясной 1740 г. Непасрэднай прычынай паўстання быў арышт і прыгавор да д«карання смерцю 18 сялян па падазрэнні ў падпальванні дома аднаго з арандатараў. Атрад К.Вашчылы, які налічваў некалькі соцень чала-99К, быў разгромлены ваеннай сілай адміністрацыі староства. Тады ва чале паўстання стаў войт в.Селішчы Васіль Вашчыла. Яму дапамагалі Іван Карпач, Стась Бачко, Васіль Вецер. На працягу года таўстанне распаўсюдзілася на болыпасць тэрыторыі староства. Да яго дв&дучыліся сяляне шляхецкіх уладанняў і прышлыя людзі з Расіі. У Ра%У ўдзельнічала некалькі тысяч чалавек. Паўстанцы наладалі на дамы багатых гандляроў, ліхвяроў, адбіралі кабальныя дакументы, вайболып злосных забівалі. І.Радзівіл быў вымушаны перадаць ста-роства іншаму арандатару. Але гэта толькі часова паслабіла сялянскі рух. Улетку 1743 г. барацьба абвастрылася і перарасла ва ўзброенае цаўстанне. Паўстаўшыя не прымалі распараджэнняў Радзівіла, праганялі і забівалі чыноўнікаў. У канцы 1743 г. староства засталося »в толькі без арандатараў, але і без адміністрацыі.

і На пачатку 1744 г. І.Радзівіл накіраваў у Крычаў атрад коннага і пешага войскаў з артылерыяй. Праведаўшы пра тое, паўстанцы нарпрабавалі ўзяць Крычаўскі замак штурмам, але беспаспяхова. Варацьба працягвалася, у шэрагах паўстанцаў налічвалася болып за

4 тыс. чалавек. Аднак карнае войска раптам напала на лагер паў-станцаў і разбіла яго, бо сілы былі няроўныя. На полі бою з ліку паўстанцаў засталося 100 чалавек забітых і 500 параненых, а 77 трапілі ў палон. Прыгнятальнікі жорстка падавілі паўстанне: 74 паўстанцы былі закатаваны (адны павешаны, іншыя — жывымі пасаджаны на кол). Васіль Вашчыла ўцёк на Украіну, але польскія ўлады патрабавалі яго выдачы. Доўга цягнулася дыпламатычная пісаніна, тым часам Васіль Вашчыла захварэў і памёр у турме.

У 40-х гадах XVIII ст. сялянскімі хваляваннямі былі ахоплены Мазырскі павет (1745), Гомельскае староства (1747), Чачэрскае ста-роства і інш. Антыфеадальны і антырэлігійны рух на Беларусі калаціў Рэч Паспалітую, заганяючы яе ў труну.

Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу — барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 60-х і першай палове 70-х гадоў XVII ст. найболып уплывовымі былі Пацы, а ў першай палове 80-х - Сапегі.

У 1696 г. большая частка беларуска-літоўскай шляхты выступіла супраць усемагутнасці Сапегаў. Барацьбу ўзначалілі Агінскія і Вішнявецкія. Яны выдалі ў Вільніуніверсал, у якім абвяшчалі гет-мана Сапегу і яго сяброў ворагамі айчыны і прыгаварылі іх да пака-рання смерцю з канфіскацыяй маёмасці. Барацьба прыняла характар грамадзянскай вайны, у выніку якой руйнавалася Беларусь. Пачатак Паўночнай -вайны не спыніў феадальных міжусобіц, Сапега- перай-шоў на бок Карла XII і разам з ім пачаў граміць і руйнаваць айчыну. Скончылася вайна, але не спыніліся феадальная анархія і бясконцыя інтрыгі, барацьба за ўладу.

Пасля Паўночнай вайны палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай пе-рарастае ў апошнюю стадыю — агонію.

Надзвычай добра раскрыў палітычнае становішча тагачаснай Рэчы Паспалітай Ф.Энгельс: "3 пачатку васемнаццатага стагоддзя Полыпча, згодна з выказваннямі саміх палякаў, трымалася бязладдзем (РоІзЬа піеггагіет зіоі), замежныя войскі беспералынна акупіравалі ўсю краіну і праходзілі цераз яе, яна служыла для іх заезным дваром і карчмой (Кагсгта гаегсіпа, як казалі палякі), пры гэтым, аднак, як правіла, забываліся заплаціць" (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 22. С.18).

Найбольш прадбачлівыя палітыкі Рэчы Паспалітай папярэджвалі загадзя аб смяротнай небяспецы, якая навісла над дзяржавай. Яшчэ ў 1668 г. дольскі кароль Ян-Казімір, адмовіўшыся ад прастола, на развітанне перасцерагаў сенатараў: "Дай Бог, каб я не быў прарокам, але кажу вам: калі вы не выправіцеся і не зменіце сваіх парадкаў, то Полыпча загіне ад іншаземцаў. Масква адарве ў яе ўсе рускія землі і Літву да самага Буга, Нарэва і нават да Віслы; Прусія возьме Вялікую Полыпчу і польскую Прусію. Аўстрыя ж, бачачы, што іншыя дзеляць паміж сабой наша дабро, кінецца на Кракаў і сумежныя ваяводствы, — і кожная з суседніх дзяржаў пажадае лепей валодаць часткай нашага

гаспадарства, як мець яго ўсё з вашым бязладдзем і вашымі вольнасцямі" (Брянцев П.Д. Очерк Древней Лнтвы н Западной Рос-снн. Внльна, 1891. С.114 - 115).

У часы кіравання Аўгуста III (1733 - 1763, сын Аўгуста II) феа-дальная анархія паглыбляецца, узмацняецца феадальны, нацыя-нальны і рэлігійны прыгнёт. У палітычным жыцці з'яўляецца новая, даволі характэрная рыса - зварот шляхты за дапамогай да суседніх краін дзеля вырашэння ўнутраных спраў.

Набліжэнне канца адчувалі і сучаснікі падзелаў Рэчы Паспалітай, і таму патрыёты спрабавалі хоць як-небудзь прыпыніць агонію. У 1764 г. Чартарыйскія на канвакацыйным сейме паспрабавалі правесці памяркоўныя рэформы дзяржаўнага ладу: абмежаваць "ліберум вета", аслабіць залежнасць дэпутатаў ад інструкцый сеймікаў, упарадкаваць суд, фінансы, павялічыць войска. Аднак рэформы закраналі шляхецкія вольнасці і таму адразу ж выклікалі рашучы адпор рэакцыйных сіл краіны, а таксама Прусіі і Расіі. Пры падтрымцы расійскага пасла Рэпніна дысідэнты стварылі канфедэрацыі: пратэс-танцкую ў Торуні і праваслаўную ў Слуцку. На дапамогу ім прыйшла 40-тысячная руская армія, карыстаючыся правам абароны права-слаўных у Рэчы Паспалітай, згодна з "вечным мірам" паміж Масквой і Варшавай (1686).

У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўноўванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Адначасова Расія стала гарантам не толькі верацярпімасці, але і за-хавання палітычнага ладу Рэчы Паспалітай, які існаваў да 1764 г.

У лютым 1768 г. каталіцкія фанатыкі стварылі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю з мэтай процідзеяння ўплыву рускай імператрыцы ў Полыпчы. На пачатку 1770 г. з Францыі на дапамогу канфедэратам прыбыло некалькі афіцэраў на чале з Дзюмур'е. У сваім данясенні^ён адзначаў адну з найважнейшых прычын крызісу Рэчы Паспалітай — неверагоднае падзенне маральнасці шляхецкага стану: "Я нідзе не бачыў падобнага ў Еўропе, што бачу ў Полыпчы: норавы правадыроў канфедэратаў чыста азіяцкія, дзівосная раскоша, безразважныя расходы, доўгія абеды, гульні, танцы — вось іх заняткі...Я...сярод канфедэратаў не знайшоў ніводнага прыстойнага чалавека, за выклю-чэннем літвіна Богуша; галоўны распарадчык канфедэратаў - князь Радзівіл сапраўдная жывёла".

Яшчэ болып змрочную карціну малюе Эсэн, саксонскі пасол пры варшаўскім двары: "Польскія вяльможы...пастаянна ганяюцца за атрыманнем пенсій ад замежных двароў з тым, каб падкопвацца пад сваю Айчыну. Кожны дзень у Полыпчы адбываюцца такія з'явы, якія неверагодны ў іншых дзяржавах: злосныя банкруцтвы купцоў і вяльмож, безразважныя азартныя гульні, грабяжы, усялякага роду адчайныя ўчынкі...3лачынствы адбываюцца на кожным кроку, і хто ж іх учыняе? Людзі з вышэйшага свету, якія пастаянна бываюць у караля і карыстаюцца павагай, і якому ж пакаранню яны

падвяргаюцца? Ніякаму.-.Адзін сенатар выкрываецца ў падробцы вэксаляў, другі адмаўляецца ад свайго подпісу, трэці ўжывае фальшывыя карты падчас гульні на грошы, чацвёрты прадае маёнтак, якім ніколі не валодаў, пяты бярэ з рук крэдытора вэксалі, разрывае іх і ў той жа час загадвае біць крэдытора, шосты захоплівае чужую жонйу, адвозіць яе дамоў і бессаромна зневажае яе. Я заміраю пры думцы, - піша далей Эсэн, - што курфюрст ускладзе на мяне абавязак назваць яму сярод палякаў трох знатных асоб і разам з тым сум-ленных, я не змагу назваць яму ніводнага. Англійскі пасол, — пра-цягвае Эсэн, — кожную пошту просіць свой урад адазваць яго адсюль, таму што ён, выконваючы абавязкі пасла пры варшаўскім двары, тым самым зневажае сваю годнасць, як сумленнага чалавека. Нямецкі паўашуканец, — заканчвае сваё данясенне саксонскі рэзідэнт, - у Полыпчы быў бы сумленным чалавекам" (Брянцев П. Д. Очерк Древ-ней Лнтвы н Западной Росснн. С.130 - 132).

Падзенне нораваў пануючага шляхецкага стану згубіла яго, зрабіла няздольным кіраваць дзяржавай. Гэта і было адной з галоўных пры-чын пастаянных зваротаў розных груповак за дапамогай да суседніх краін.

Хутка разгарэлася грамадзянская вайна, у якой канфедэратыўны рух быў задушаны з дапамогай царскай арміі.

Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II Вялікага 5 жніўня 1772 г. у С.-Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паў-ночна-заходнюю частку Польшчы (Памеранію і кавалак Вялікай Полыпчы паміж Прусіяй і Брандэнбургам), Аўстрыя - паўднёвую частку Полыпчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, болыпая частка Полацкага ваяводства (па правым беразе Заходняй Дзвіны), амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводствы і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

Першы падзел Рэчы Паспалітай ацвярэзіў польскіх сенатараў. Хутка была створана паспалітая рада, якая складалася з караля, 18 сенатараў, 18 дэпутатаў сейма. Прымаюцца рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і прававога становішча гараджан, развіццё прамысловасці. Але яны не закраналі асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу Рэчы Паспалітай.

3 мая 1791 г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая адмяняла выбарнасць каралёў, але ўводзіла выбарнасць дынастый. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, які выбіраўся на 2 гады і павінен быў прымаць рашэнні болыпасцю галасоў. У склад сейма ўводзіўся 21 прадстаўнік гарадоў з правам дарадчага голасу. Каралю і радзе ("вартавому закону"), якая складалася з прымаса каталіцкай царквы і пяці міністраў, належала выканаўчая ўлада. Выканаўчыя органы ўлады, войска і бюджэт былі абвешчаны агульнымі для ўсёй Рэчы Паспалітай. Аднак захаваліся асобныя дзяр-

жаўныя пасады ў Літве, а таксама войска. Канстытуцыя абвяшчала захаванне правоў і прывілеяў шляхты і яе "першынство ў пры-ватным і грамадскім жыцці". Адначасова канстытуцыя зрабіла крок у напрамку збліжэння мяш-чанства са шляхтай: шляхта атрымала дазвол займацца гандлем, а мяшчане — набываць зямельныя ўладанні, займаць цывільныя пасады. Зусім не змянілася становішча сялян. Праўда, пан атрымаў права, калі ён таго захоча, вызваляць му-жыка ад прыгону. Абвяшчалася свабода веры, але за каталіцтвам пакідаўся статус дзяржаўнай рэлігіі. Канстытуцыя ў чарговы раз абвясціла поўнае зліццё Полыпчы з Вялікім княствам Літоўскім у адзіны і непадзельны арганізм.

Безумоўна, канстытуцыя насіла прагрэсіўны характар. Адчуваўся ўплыў Вялікай французс-кай рэвалюцыі, ствараліся больш спрыяльныя ўмовы для развіцця прадукцыйных сіл краіны.










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 587.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...