Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Якія ж гэта аргументы і факты? 7 страница




1) ураўнаванне ў правах праваслаўных з каталіцкай шляхтай літоўскага паходжання (1563);

2) прапаганда з амбонаў касцёлаў шляхецкіх вольнасцей у Польшчы і абяцанне гэтых жа вольнасцей і для шляхты княства пасля уніі;

3) абяцанне караля, што саюз дзвюх дзяржаў будзе заснаваны "на міласці", "братэрскім узаемаразуменні";

4) абяцанне Жыгімонта II, што дзякуючы уніі княства атрымае ад Польшчы дапамогу ў Лівонскай вайне.

Зразумела, усе гэтыя абяцанні не былі прычынай згоды кіруючых колаў ВКЛ прыняць удзел у Люблінскім сейме. Галоўнай прычынай

^йерамоў у Любліне сталася цяжкае становішча ВКЛ і надзея, што вялікі ^нязь літоўскі (які быў адначасова і польскім каралём) не знішчыць ўласнае гаспадарства. Гэта надзея падтрымлівалася ўсімі вышэйназванымі актамі Жыгімонта II Аўгуста і касцёла. У грамадскай ^(Аядомасці ВКЛ фарміраваўся вобраз польскага сябра. 1 гэты

•псіхалагічны прыём падзейнічаў на той час. Чарговая спроба заключыць ўнію прызначалася на снежань 1568 г. у Любліне. Але паслы Вялікага '.Йяяства Літоўскага не спяшаліся на сейм, мабыць, асцерагаючыся 'здрады. Каб рассеяць падазрэнне, Жыгімонт II у снежні выдаў грамату, у'якой абяцаў абараняць інтарэсы княства і не прымушаць паслоў 'йадшсваць унію. Калі ж згоды не атрымаецца, гарантаваў паслам "воль-'йое, учтнтельное, нн от кого ннчем не затрудненное н спокойное отт>-'еханне с того сейму"..Абяцаў таксама не выдаваць ніякіх грамат без

•згоды паны-рады Вялікага княства Літоўскага. Значны ўклад у спра-вўдалучэння княства да Полыпчы зрабіў Ватыкан, прадстаўнікі якога былі не толькі пры кракаўскім двары, але і ў Любліне ў час падпісання

уніі. '< У выніку гэтых захадаў і абяцанняў у Люблін прыехалі паслы ад

Княства: падканцлер ВКЛ А.Валовіч, староста брэсцкі, падскарбі ВКЛ І.Нарушэвіч і інш. Люблінскі сейм пачаў сваю работу 10 студзеня 1569 г. Перамовы ішлі цяжка. Палякі імкнуліся шляхам уніі ійкарпарыраваць княства ў Карону, а паслы ад ВКЛ жадалі захаваць 'йаюз з Полыдчай, але пры гэтым не страціць самастойнасць і неза-лежнасць свайго гаспадарства.

' Умовы уніі дэлегаты Вялікага княства Літоўскага зводзілі да на-іЙгупных патрабаванняў: 1) саюзныя дзяржавы будуць мець аднаго гаспадара, абранага на агульным сейме з роўнай колькасцю "йрадстаўнікоў ад княства і Кароны; 2) выбраны такім чынам кароль будзе каранавацца спачатку ў Кракаве, а затым у Вільні, пацвярджаючы Ійравы і прывілеі кожнага народа асобна; 3) агульны сейм будзе збірацца пачаргова: адзін раз на тэрыторыі Літвы, а другі - на тэрыторыі Польшчы; 4) княства і Карона будуць мець свае асобныя органы дзяр-

•жаўнай улады і кіравання: сеймы, сенаты, "уряды", дзяржаўныя пйчаткі; 5) дзяржавы будуць захоўваць сваю тэрытарыяльную цэлас-насць і недатыкальнасць; 6) дазваляецца неабмежаванае пасяленне жыхароў дзяржавы як у Полыпчы, так і ў Вялікім княстве Літоўскім, але пасады ў кожнай дзяржаве будуць займацца толькі "тубыльцамі".

Дэлегаты з Польшчы выставілі зусім іншыя ўмовы: "Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае, згодна з ранейшай інкарпарацыяй апошняга, складаюць з абодвух вышэйназваных на-родаў адно непадзельнае цела, адну супольнасць, адзін народ, так што з гэтага часу ў гэтай адзінай супольнасці з двух народаў і амаль у адзінага, аднароднага, непазнавальнага і непадзельнага цела будзе давеку адна галава (не асобныя гаспадары), адзіны кароль польскі, які ў адпаведнасці з даўнімі звычаямі і прывілеямі, супольнымі галасамі палякаў і ліцвінаў будзе выбірацца ў Полыпчы, а не ў іншым

месцы... Што датычыцца да выбрання, узвядзення яго на прастол Вялікага княства Літоўскага, то яно павінна спыніцца так, каб адгэтуль ужо не было ніякага следу падабенства..." (Дневннк Люб-лннского сейма 1569 г. СПб., 1869. С. 69 - 70).

Такім чынам, польская праграма уніі прадугледжвала інкарпарацыю Вялікага княства Літоўскага ў Полыпчу. Умовы былі ганебныя, і паводзіны палякаў таксама былі ганарлівыя і знева-жальныя. Спачатку яны прапанавалі дэпутатам ад ВКЛ падпісаць унію без абмеркавання. Але па патрабаванню сенатараў ВКЛ палякі былі вымушаны абвясціць тэкст уніі і хоць як-небудзь абгрунтаваць яго. У барацьбе за сваю праграму уніі яны даказвалі, што інкарпарацыя княства ў Карону здаўна абвешчана вялікімі літоўскімі гаспадарамі Ягайлам і Вітаўтам і з'яўляецца спадчынай для народаў дзвюх краін ад папярэдніх іх гайпадароў. Сваю праграму уніі сенатары і паслы ад ВКЛ таксама абгрунтоўвалі гістарычнымі дзяржаўнымі актамі, спа-сылаючыся на тыя ж прывілеі папярэдніх гаспадароў, што і палякі, у тым ліку Казіміра, Аляксандра, Жыгімонта I, якія падкрэслівалі самастойнасць і незалежнасць Вялікага княства Літоўскага, а так-

сама на Літоўскі Статут 1566 г., ухвалены Жыгімонтам II Аўгус-там.

Трэба заўважыць, дзеля гістарычнай праўды, што абодва бакі мелі падставу, спасылаючыся на папярэднія дзяржаўныя акты. Так, Гарадзельскі прывілей, па-першае, абвяшчаў інкарпарацыю Вялікага княства Літоўскага ў Полыпчу, па-другое — падкрэсліваў адасобле-насць княства, захаванне ўлады і г. д. Вынікам дваістасці як Гара-дзельскага, так і іншых прывілеяў была шматгадовая барацьба паміж саюзнымі дзяржавамі.

Дэлегаты ад ВКЛ, не сустрэўшы з боку лалякаў узаемапаразу-мення, 1 сакавіка 1569 г. ад'ехалі з сейма. Гэта выклікала абурэн-не палякаў, і яны патрабавалі ад караля: 1) скасаваць усе папярэднія прывілеі, дадзеныя Вялікаму княству Літоўскаму і яго шляхце;

2) абвясціць каралеўскім указам далучэнне Падляшша, Валыні, Падоліі да Полыдчы; 3) схіліць на бок Полыпчы крымскіх татар,

каб княства не змагло абаперціся на іх у барацьбе за сваю неза-лежнасць і г. д.

Жыгімонт II Аўгуст пагадзіўся з гэтым. Пачаў ажыццяўляцца план расчлянення і паслядоўнай анексіі асобных частак Вялікага княства Літоўскага. 5 сакавіка 1569 г. кароль абвясціў аб далучэнні да Полыпчы Падляшша і загадаў падляшскім паслам прысягнуць Полыпчы пад пагрозай пазбаўлення пасад і прывілеяў. 15 мая была абвешчана анексія Валыні. Але валынскія паслы не ехалі ў Люблін. Тады кароль паабяцаў пазбавіць іх маёнткаў і пагражаў выгнаннем. Пад страхам расправы прыехалі ў Люблін і прысягнулі на вернасць Полылчы князі Астрожскі, Чартарыйскі, Збаражскі і іншыя сенатары і паслы Валыні. Такім жа чынам былі далучаны да Польшчы Падолія (Брацлаўскае ваяводства) і Кіеўшчына.

Нельга не зазначыць, што з пункту гледжання заканадаўства Вялікага княства Літоўскага дзеянні Жыгімонта II Аўгуста былі не толькі гвалтоўныя (бо прысяга дабывалася пад страхам пазбаўлення маёнткаў, пасад, высылкі з краю), але і незаконныя. Згодна з законамі Вялікага княства Літоўскага, гаспадар не меў права змяншаць тэры-торыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды рады і сейма. Больш таго, вялікі князь, уступаючы на трон, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць толькі згодна з дзяржаўнымі законамі. Таму дзеянні Жыгімонта II Аўгуста па далучэнні часткі Вялікага княства Літоўскага да Польшчы трэба разглядаць як здраду вялікага князя літоўскага сваёй Айчыне і свайму народу.

Праўда, палякі спрабавалі апраўдаць Жыгімонта II тым, што ён нібыта з'яўляецца спадчынным манархам і яго ўлада абсалютная і неабмежаваная, а таму вялікі князь можа распараджацца лёсам княства аднаасобна, без згоды рады і сейма. Літоўскія паслы напомнілі, што права спадчыны вялікія літоўскія князі даўно страцілі (сам Ягайла ад гэтага права адмовіўся).

У складзе ВКЛ засталіся Літва і Беларусь. Пад страхам далучэння іх да Полылчы ў Люблін вярнуліся паслы ад гэтай групоўкі княства. Слачатку яны імкнуліся даказаць незаконнасць анексіі часткі Вялікага княства Літоўскага. Але, згубіўшы надзею на яе зварот, паслы прыкладвалі намаганні захаваць хоць якія-небудзь атрыбуты дзяржаўнасці.

Пачаліся цяжкія, стамляльныя перагаворы. Урэшце сенатары і паслы ВКЛ вымушаны былі здацца на літасць караля. 28 чэрвеня }.569 г., у дзень падпісання уніі, выступіў Хадкевіч, староста жмудскі. Ен прасіў караля зберагчы прывілеі Вялікага княства Літоўскага і не

рабіць яму крыўды. "Прыносім Вам найніжэйшую просьбу: так правесці да канца гэту справу, каб яна не цягнула за сабою рабавання і ганьбу нам і нашчадкам нашым, — казаў Хадкевіч. — Мы зараз даве-дзены да таго, што павінны з пакорнаю просьбай упасці да ног вашай светласці..." (Дневннк Люблннского сейма1569.Г.. С.4 70—471).

Пры гэтых словах усе літоўска-беларускія паслы і сенатары ад Літвы сталі на калені. Кароль у адказ запэўніў, што унія паслужыць на карысць ВКЛ, а ў далейшым яе можна будзе падправіць.

1 ліпеня 1569 г. адбылася прысяга на унію, а затым малітва ў касцёлах. Згодна з Люблінскай уніяй, Вялікае княства Літоўскае і Полыпча злучаліся ў адзін народ і адзін дзяржаўны арганізм -Рэч Паспалітую давеку на чале з адным выбраным гаспадаром з тытулам "кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, валынскі, падляшскі, ліфляндскі". Абранне павінна было адбывацца ў Варшаве, а каранацыя — у Кра-каве. Абранне вялікага князя літоўскага спынялася, хаця тытул "вялікі князь літоўскі і рускі" і назва "Вялікае княства Літоўскае" захоўваліся. Было скасавана таксама і спадчыннае права вялікага князя літоўскага на княства, яно давеку перадавалася Полыпчы. Кароль павінен быў даваць адну прысягу і выдаваць адзіную грамату для Польшчы і для княства, у якіх пацвярджаліся правы як польскага, так і беларускага і літоўскага народаў. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Полыпчы. Кароль абавязаны быў захаваць усе правы, прывілеі, вольнасці, ганаровыя і службовыя гіасады, княжацкія тытулы, шляхецкія роды ў землях злучаных дзяржаў, суды. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралеўству. Пастановы, процілеглыя уніі, павінны быць скасаваны, ліквідавана паміж краінамі мытня. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай.

Люблінскі сейм захаваў недатыкальнасць зямельных уладанняў, юрыдычную моц усіх папярэдніх падараванняў вялікага князя літоўскага. Павінна была стаць агульнай і знешняя палітыка. За-ключаныя раней дагаворы трацілі юрыдычную сілу, калі яны супярэчылі інтарэсам Рэчы Паспалітай.

Такім чынам, Люблінская унія - вынік шматгадовай барацьбы Польскага каралеўства з Вялікім княствам Літоўскім (з 1385 г.) за інкарпарацыю алошняга ў Польскую Карону. Вялікую ролю ў гэтай барацьбе адыграла стратэгія і тактыка Ватыкана, накіраваная на пра-соўванне каталіцызму на Русь.

Люблінскі акт — гэта вынік складанага ўнутранага і знешняга становішча ВКЛ у сярэдзіне XVI ст.: расколу грамадства па канфесійнай прыкмеце, рэлігійнай барацьбы, пашырэння польскага ўплыву, здрады вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста, а таксама грабяжу і гвалту шматгадовага "саюзніка" — Польскага ка-

ралеўства, аслаблення ў выніку войнаў з Крымскім ханствам і

барацьбы ВКЛ за лівонскую спадчыну.

Люблінская унія — гэта анексія і інкарпарацыя княства ў Польскае каралеўства. Для Беларусі люблінскі акт — гэта пагроза поўнага акаталічвання і паланізацыі краю.

ГЛАВА 2

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА ПАСЛЯ ЛЮБЛІНА

(другая палова XVI - першая палова XVII ст.)

§1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай

Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент — каронны, г. зн. "польскі", сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма, у яго ўваходзілі найболып знатныя свецкія і духоўныя феадалы. Колькасць іх не перавышала 150 чалавек. Першае месца ў сенаце належала арцыбіскупу гнезненскаму, прымасу польскай каталіцкай царквы, за ім ішлі біскупы, кашталяны, ваяводы і г. д. Сейм выбіраў кара-леўскую раду на два гады. Рада з'яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, якая скла-далася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на каронным сейме. Пасля кароннага сейма зноў збіраліся рэляцыйныя павятовыя сеймікі, дзе паслы рабілі справа-здачу аб ходзе кароннага сенма і сваёй дзейнасці. Колькасць дэпута-таў пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек.

Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пася-джэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля за-цвярджэння каралём набывалі сілу закону. Пастановы прымаліся адйа-галосна. Група дэпутатаў альбо адзін дэпутат мог сказаць "не

дазваляю , і пастанова прыпыня-лася. Гэта права ІіЬегшп уеіо (сва-боднае вета) разглядалася як адно з найважнейшых "залатых шляхецкіх вольнасцей". Але, як мы ўбачым далей, яно было не-бяспечнае для дзяржавы, бо ўносіла анархію, хаос, падрывала дзяржаўную ўладу.

На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. Кароль узначальваў сенат, "паспалітае рушэнне" (пазней на чале абароны дзяржавы стаў ка-ронны гетман), склікаў сеймы, вызначаў тэрмін іх пасяджэн-няў, прызначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады. Ён ажыццяў-ляў знешнюю палітыку дзяржавы, за якую адказваў перад вальным сеймам.

Улада караля была істотна абмежавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі". Побач са свабод-ным вета шляхта заключала з прэтэндэнтамі на польскі прастол "Пакта канвента" — дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем. У 1573 г., у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацаваны 'Тенрыхавы артыкулы", згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г. д. Адначасова ён абавязваўся: склікаць сеймы раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў; пры перанясенні вайны за межы Рэчы Паспалітай выплачваць кожнаму ратніку па 5 грыўняў; мець пры сабе пастаянны савет з 16 сенатараў, які фактычна кіраваў не толькі краінай, але і асабістым жыццём ка-раля. "Генрыхавы артыкулы" былі ўведзены толькі пры выбранні Стэфана Баторыя (1576), а затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай.

Калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права не падпарадкоўвацца каралю і выступіць супраць яго. Гэта права шляхта ажыццяўляла шляхам склікання канфедэрацый (саюзаў узброенай шляхты) ці "рокашы" — узброенага паўстання супраць караля. Свабоднае вета і канфедэрацыі былі магутнай зброяй барацьбы розных феадальных груповак за ўладу ў дзяржаве, легаль-най формай феадальнай анархіі.

Пасля смерці караля пачынаўся перыяд безуладдзя, які цягнуўся ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. У часы бескаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас польскай каталіцкай царквы. Ен склікаў для абрання новага караля тры сеймы:

1) канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выбараў караля, мяркуемыя кандыдаты на каралеўскі прастол, выпрацоўваліся ўмовы дагавору з кандыдатамі; 2) элекцыйны (выбарчы), на якім праводзіліся выбары і заключалася пагадненне "Пакта канвента"; 3) каранацыйны, на якім ажыццяўлялася каранацыя і кароль прыносіў прысягу за-хоўваць усе правы і выконваць умовы пагаднення (Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. С. 211 - 212).

Рэч Паспалітая з'яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Па-нуючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта. Юрыдвдчна як ійіны, так і шляхта былі роўныя паміж сабой. Аднак рашаючай палітычнай сілай у дзяржаве з'яўляліся паны. Яны складалі сенацкае саслоўе (вышэйшыя духоўныя і свецкія феа-далы: арцыбіскупы і біскупы, ваяводы і кашталяны), і ўсё кіраванне дзяржавай знаходзілася ў іх руках. Толькі паны і шляхта мелі права валодаць зямлёй. Шляхецкая маёмасць не магла быць канфіскавана без суда, шляхціц не мог быць арыштаваны без дазволу суда, і яго мог судзіць толькі шляхецкі суд. Шляхта была свабодная ад пабораў. Адзінай павіннасцю яе з'яўлялася вайсковая служба.

У склад пануючага класа ўваходзіла "белае" і "чорнае" духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю. У выключных выпадках яно плаціла аднаразовы падатак, які зваўся "доброхотное даянне". Між тым духавенства само збірала дзесяціну з каралеўскіх і шляхецкіх маёнткаў. Прадстаўнікі вышэйшага кліра ўваходзілі ў склад сената. Што датычыцца шляхецкіх сеймікаў і пасольскай ізбы, у іх працы духоўныя асобы звычайна не ўдзельнічалі.

Такім чынам, Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай саслоўнай манархіяй, у якой улада размяркоўвалася паміж двухпалатным пар-ламентам (магнатамі і шляхтай) і каралём. Іншыя саслоўі ніякіх палітычных правоў не мелі.

Якое ж месца адводзілася Вялікаму княству Літоўскаму ў Рэчы Паспалітай і якое месца па сутнасці яно займала?

Польская праграма уніі мела на мэце заснаванне унітарнай дзяржавы1, якая ўяўлялася як "адзінае непадзельнае цела з адной галавой", г. зн. ВКЛ адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Аднак напярэдадні Люблінскай уніі дзяржавы мелі аднаго гаспадара, а ў астатнім былі самастойныя і незалежныя. Другім крокам у бок унітарнай дзяржавы пасля Любліна стаў каронны сейм і скасаванне

незалежнага сейма ВКЛ. Наступным крокам павінна было стаць адзінае заканадаўства, здабытае шляхам дапасавання Літоўскага Ста-тута 1566 г. да польскіх законаў. Аднак зрабіць гэта было не так лёгка, як здавалася інкарпаратарам. Справа ў тым, што ў люблінскім акце былі закладзёны супярэчнасці, якія дапускалі магчымасць буда-вання як унітарнай, так і федэратыўнай1 ці канфедэратыўнай2 дзяржавы. Захоўваліся тытулы "Вялікага княства Літоўскага" і "вялікага князя літоўскага", дзейнічаў амаль не парушаны апарат адміністрацыйна-дзяржаўнага кіравання, меліся свой "скарб", дзяр-жаўная пячатка, сваё войска і, нарэшце, свой звод законаў — Літоўскі

Статут.

Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Гвалтоўны, абразлівы характар заключэння уніі заклаў у падмурак Рэчы Паспалітай недавер з боку Вялікага княства Літоўскага, які з цягам часу ўсё болып умацоўваўся. Таму спрыялі кіруючыя колы Полыпчы, асабліва іх тактыка адносна Лівонскай вайны. Напярэдадні Люблінскай уніі Жыгімонт II Аўгуст абяцаў дапа-могу ў вайне, але пасля уніі не спяшаўся выканаць абяцанне. Гэта, вядома, павінна было адмоўна адбіцца на грамадска-палітычнай думцы ВКЛ, тым больш што яно было аслаблена гвалтоўнай анексіяй часткі сваёй тэрыторыі: Падляшша, Валыні, Падоліі, Кіеўшчыны.Яшчэ большы недавер ВКЛ да Полынчы выклікала пастанова кароннага сейма (1573) аб вядзенні Лівонскай вайны толькі на сродкі ВКЛ. Менавіта гэта і падштурхнула кіруючыя колы княства да выпрацоўкі тактыкі зрыву ажыццяўлення Люблінскай уніі. У першую чаргу маг-наты княства дамагаліся ад кандыдатаў у каралі насуперак Люблінскай уніі асобнай прысягі і асобнага пацвярджэння правоў Вялікага княства Літоўскага, хаця адпаведны пункт люблінскага акта не быў скаса-

ваны.

Важным крокам у напрамку федэрацыі стала адраджэнне закана-даўчага органа ВКЛ. На генеральных сейміках (яны, дарэчы сказаць, былі ва ўсіх правінцыях Польшчы) спачатку прымалася праграма, якую дэпутаты ад ВКЛ павінны былі прапанаваць кароннаму сейму для абмеркавання. Пазней на гэтых сейміках вырашаліся і пытанні дзяржаўнага значэння (устанаўленне пабораў на ваенныя патрэбы і г. д.). Асабліва значэнне сейма ўзрастала ў часы бескаралеўя, калі

агульны сейм княства ператвараўся ў сапраўдны вышэйшы закана-даўчы орган.

Трэба мець на ўвазе і тое, што каронны сейм як агульна-дзяр-жаўны заканадаўчы орган не спраўляўся са сваімі задачамі. 1 не толькі дзякуючы славутаму ІіЬетт уеіо, але больш за ўсё таму, што ўласна польская частка сейма не мела адпаведнай згуртаванасці (была раско-лата на мясцовыя групоўкі — малапольскую, велікапольскую, маза-вецкую) і не магла аказаць адпаведнага ўплыву на велікакняжацкіх паслоў. А з цягам часу каронны сейм ўсё больш ператвараўся ў орган, які не прымаў законы, а толькі іх абмяркоўваў, а калі і прымаліся пастановы, то дадаткова падкрэслівалася, што яны датычацца 1 Вялікага княства Літоўскага.

Неўзабаве юрыдычна было скасавана і патрабаванне Люблінскай уніі збіраць каронны сейм толькі ў Полыпчы (у Кароне, адгэтуль і назва — "каронны"), У 1673 г. сейм ухваліў пастанову: кожны трэці сейм збіраць не ў Кароне, "а ў Вялікім княстве Літоўскім у горадзе Гродне", за выключэннем сеймаў у час міжкаралеўя. На сеймах у Гродне маршалкам выбіраўся адзін з мясцовых дэпутатаў. Гэты акт юрыдычна прызнаў існаванне Вялікага княства Літоўскага ў якасці не правінцыі Польшчы, а асобнага дзяржаўнага арганізма. Такім чынам, поўнага зліцця дзвюх дзяржаў не адбылося нават на ўзроўні заканадаўчай улады. Таму і новыя органы кіравання, створаныя ў Рэчы Паспалітай, звычайна былі асобнымі для дзяржаў. Так, засна-ванне ў 1578 г. кароннага трыбунала (вышэйшага апеляцыйнага суда) пацягнула за сабой утварэнне адпаведнай судовай установы ў ВКЛ -літоўскага трыбунала (1581), а пасля заснавання скарбавага трыбу-нала ў Полыпчы такі ж орган з'яўляецца ў ВКЛ. 1 толькі пасля ска-савання ордэна езуітаў булай папы Клімента XIV (1773) была ство-рана Адукацыйная камісія, адзіная для Рэчы Паспалітай. Не было ў Рэчы Паспалітай агульных міністраў ні па ўнутраных, ні па знешніх пытаннях, адзінай найвышэйшай судовай установы. Не былі праве-дзены ў жыццё і такія патрабаванні уніі, як скасаванне паміж дзяржавамі мяжы, увядзенне агульнай манеты і г. д.

Затое ў Вялікім княстве Літоўскім захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання: канцлер і падканцлер, маршалкі — вялікі і надворны, падскарбі вялікі, гетман вялікі і гетман польны, галоўны літоўскі трыбунал, скарбавы трыбунал (кантраляваў фінансавыя справы дзяржавы) і іншыя ўстановы.

Толькі ў 1791 г. была прынята адзіная канстытуцыя, але гісторыя ўжо не пакінула часу для яе ажыццяўлення.

Як адзначалася вышэй, адным з патрабаванняў Люблінскай уніі было фарміраванне агульнага заканадаўства.Па-першае, створаная ў ВКЛ камісія павінна была дапасаваць літоўскае заканадаўства да патрабаванняў уніі і польскага заканадаўства. Але гэта было не ў інтарэсах княства. Мабыць, таму камісія не мела ў сваім складзе палякаў.Па-другое, не было да чаго дапасоўваць, бо палякі на той час

не мелі такога збору законаў, як Літоўскі Статут.Па-трэцяе, відавочна, літоўска-беларускіх юрыстаў больш турбавалі пытанні ўдасканалення свайго заканадаўства, а не набліжэння яго да польскага. Таму работа пайшла зусім у іншым напрамку. Праўда, на сеймы 1574 і 1578 гг. былі пададзены некалькі выпраўленых артыкулаў, але яны не

закраналі міжкраінных адносін.

Новы Статут 1588 г. не толькі пярэчыў Люблінскай уніі, але нават не ўспомніў аб яе існаванні. Ён складаўся з 14 раздзелаў і 487 арты-кулаў. Нормы дзяржаўнага права былі выкладзены ў трэцім раздзе-ле, у якім абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, тэрытарыяльная цэласнасць. Арты-кул 4-ы гэтага раздзела абавязаў вялікага князя вярнуць у склад княства ўсе землі, якія раней былі ад яго адабраны (Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Мн., 1989. С. 114,364).

Насуперак люблінскаму акту, які дазваляў палякам набываць маёнткі на тэрыторыі ВКЛ, Статут 1588 г. забараняў іншаземцам набываць у княстве землі і маёнткі, а таксама пасады. А палякі — уладальнікі падараваных у княстве маёнткаў - павінны былі несці земскую службу, у адваротным выпадку яны трацілі правы на ўладанні. "Уряды" і землі па закону маглі раздавацца ў княстве толькі "Літве, Беларусі і Жэмайціі", толькі "родзічам" Вялікага княства

Літоўскага.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. заставаўся галоўнай

крыніцай права на Беларусі да 1840 г. Але паколькі ВКЛ уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, то неаднаразова рабіліся спробы ўнесці ў яго папраўкі, змены. Прымаліся новыя законы, якія пярэчылі нор-мам Статута. Так, па закону 1668 г. за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы, а па закону 1733 г. праваслаўныя і пратэстанты былі пазбаўлены права быць дэпутатамі сейма і суддзямі галоўнага трыбунала (Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.

С. 233).

Нельга забываць таксама, што ў Рэчы Паспалітай, дзе панавала

шляхецкая анархія, шматлікія законы заставаліся на паперы.

Жыгімонт III Ваза ў 1590 г. зрабіў спробу правесці кадравую палітыку ў духу Люблінскай уніі. На месца памёршага кракаўскага каталіцкага біскупа ён запрасіў беларускага католіка Юрыя Радзівіла, які займаў дагэтуль віленскую кафедру, а ў Вільню ўзамен прапана-ваў паляка Бярнарда Маціеўскага. Гэта было не звычайнае парушэн-не закону, а спроба разглядаць Рэч Паспалітую не як федэратыўную, а як унітарную дзяржаву. Канцлер Вялікага княства Літоўскага Л. Сапега не даў згоды на прызначэнне паляка на віленскую біскупскую кафедру і адмовіўся замацоўваць гаспадарскай пячаткай княства рашэнне біскупа-паляка. Канфлікт цягнуўся 10 гадоў, па-куль не памёр Маціеўскі, і на віленскую кафедру быў прызначаны беларус Бенядзікт Война.

Нягледзячы на гэта і іншыя парушэнні законаў, Статут 1588 г. меў вялікае гістарычнае значэнне. Ён падвёў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж княствам і Полыпчай.

Такім чынам, пануючы і кіруючы пласт Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна распачаў барацьбу супраць польскай пра-грамы стварэння унітарнай дзяржавы. У выніку гэтай барацьбы ўда-лося захаваць частку тэрыторыі ВКЛ, якая засталася пасля анексіі і далучэння болыпасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы "вялікага князя літоўскага" і "Вялікага княства Літоўскага", рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва ВКЛ усё болып узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была аб'яўлена дзяржаўнай мовай ВКЛ. Над насельніцтвам Беларусі навісла рэальная пагроза не толькі акаталічвання, але і паланізацыі.

§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі

Маючы на мэце стварыць унітарную дзяржаву, Люблінская унія ўхваліла фарміраванне "аднаго збірання, еднасці, непадзельнага народа". Але ж Вялікае княства Літоўскае было, як вядома, поліэтнічнай дзяржавай, у якой жылі беларусы, рускія, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары і інш. Таму фарміраванне "непадзельнага народа", на думку інкарпаратараў, павінна было ажыццяўляцца шляхам асіміляцыі ўсіх гэтых этнасаў уласна польскім насельніцтвам.

Гэта асіміляцыя патрабавала нечага такога, што яднала б усе гэтыя народы. У сярэднявеччы такім духоўным цэментам з'яўлялася рэлігія. Рэлігія — гэта і светапогляд, і звычай, і нормы паводзін, і, урэшце, асновы духоўнай культуры. Але на шляху рэлігійнай еднасці наро-даў Рэчы Паспалітай было шмат перашкод. Па-першае, да сярэдзіны XVI ст. насельніцтва Польшчы і Вялікага княства Літоўскага мела розныя веравызнанні. У Полыпчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў ВКЛ болыпасць насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя (Бела-русь і Украіна) і пратэстантызму (Літва). Па-другое, каталіцызм і праваслаўе перажывалі крызіс.Па-трэцяе, былі вельмі складаныя рэлігійныя абставіны. Каб лепш іх зразумець, нагадаем коратка гэтыя абставіны.

Праваслаўе, як вядома, прыйшло на Беларусь у канцы Х ст. і да 1385 г. мірна ўжывалася з язычніцтвам літоўцаў, хоць і было амаль дзяржаўнай рэлігі'яй. Але пасля Крэўскай уніі становішча змянілася. Ягайла, які дамовіўся з палякамі, хрысціў зычнікаў у Вільні, Троках, а таксама на Беларусі. Тут з'яўляюцца Гры каталіцкія парафіі (у Крэве каля Ашмян, у Абольцах каля Талачына і ў Гайне паблізу

Лагойска). Напярэдадні Люблінскай уніі Віленскай епархіі, дзейнасць якой распаўсюджвалася і на Беларусь, належалі 285 вёсак і 16 мястэ-чак, з якіх 2/3 уладанняў знаходзіліся на Беларусі. Каталіцтва ахапіла паўночна-заходнюю і заходнюю часткі Беларусі па лініі Браслаў -Паставы - Вілейка - Мінск - Пінск. 1 хоць праваслаўная царква захавала свой уплыў на болыпую частку насельніцтва, пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. Паводле прывілея Ягайлы (1387), каталіцкая царква атрымала поўны імунітэт ва ўсіх сваіх ула-даннях, у фінансавых і судовых справах, вызвалялася ад дзяржаўных пабораў і павіннасцей.

Вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў княстве маглі займаць толькі католікі. Былі, зразумела, і выключэнні, але яны вызывалі бурныя пратэсты каталіцкай шляхты. Напрыклад, абурэнне выклікала прызначэнне К.І.Астрожскага на пасаду трокскага ваяводы і най-вышэйшага гетмана ВКЛ. Кароль павінен быў трымаць адказ. Высокае прызначэнне праваслаўнага князя ён абгрунтаваў яго заслугамі перад дзяржавай і абяцаў наперад вышэйшыя пасады даваць толькі католікам.

На пачатку XVI ст. каталіцкая рэлігія ўваходзіць у паласу крызісу. Сутнасць яго зводзіцца да крытычных адносін шляхты як да каталіцкага культу, так і да арганізацыі касцёла і яго палітыкі. Царква, як вядома, квапілася на верхавенства над свецкай уладай. А гаспадары дзяржаў імкнуліся ў сваю чаргу падпарадкаваць свецкай уладзе царкву. Менавіта на гэтай глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі і прарасла Рэфармацыя.

Рэфармацыя — грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. Рэ-фармацыя, як вядома, пачыналася ў Германіі з выступлення М.Лютэра (1517) і распаўсюджвалася па ўсіх краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Ідэолагі Рэфармацыі (М.Лютэр, Ж.Кальвін, У.Цвінглі) вылучылі тэзісы, у якіх, па сутнасці, адмаўлялі неабходнасць каталіцкай царквы і святароў у "выратаванні веруючага" (тэзіс "аб апраўданні адной верай"), Адзінай крыніцай рэлігійнай ісціны яны абвясцілі Свяшчэннае Пісанне, адхіліўшы Свяшчэннае Паданне, ма-наства, цэлібат, культ Багародзіцы, святых, анёлаў, іконы і г. д. 3 сямі таінстваў пратэстанты пакінулі два — хрышчэнне і прычасце (лютэранства) ці тры — хрышчэнне, прычасце і царкоўны шлюб (англіканская царква). Патрабавалі таннай царквы, адмаўлялі ёй права на зямныя багацці і г. д.










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 642.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...