Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Якія ж гэта аргументы і факты? 6 страница




стаўлены т. зв. галерэі продкаў. Пераважна ў гравюрах захаваліся галерэі Радзівілаў, Сапегаў, Тышкевічаў і іншых магнатаў.

На Беларусі развіваўся і такі від жывапісу, як кніжная мініяцюра — малюнак на ста-ронках рукапісаў невялікага па-меру і тонкай тэхнікі выканання. Асаблівы яе росквіт назіраецца ў XIV - XVI стст. Адным з буй-нейшых цэнтраў пісьменнасці быў Супрасльскі манастыр, дзе існавалі майстэрня для аздаб-лення і перапіскі кніг, пераплётная, бібліятэка. Найбольш ранні помнік беларуская рукапіснай кнігі — Лаўрышаўскае евангелле, ство-ранае ў пачатку XIV ст. Яго мініяцюры з выявамі евангелістаў вызначаюцца рэалістычнымі рысамі.

Мініяцюра была папярэдніцай графікі, якая ўключае ў сябе ўсе разнавіднасці малюнка, а таксама яго адбіткі метадамі гравюры, літаграфіі. Асаблівасць гравюр скарынінскіх выданняў выяўляецца ў іх аб'ёмнасці, верагоднасці ўспрымання, наяўнасці перспектывы. Вялікае мастацкае значэнне мае гравюрны партрэт Ф.Скарыны - адзін з самых ранніх партрэтаў друка-роў наогул.

Побач з іншымі відамі выяўленчага мастацтва на Беларусі развівалася скульптура. Скульптурныя творы ўпрыгожвалі цэрквы, касцёлы, палацы феадалаў. У беларускай пластыцы адзначанага пе-рыяду вылучалася паліхромная драўляная скульптура, якая характа-рызавалася цеснай узаемасувяззю з архітэктурнымі формамі. Скуль-птурныя творы звычайна ўваходзілі ў склад створкавых алтароў — своеасаблівых скульптурна-жывалісных комплексаў. Пад уплывам познегатычнага мастацтва былі створаны скульптура "Св. Гжэгаш", выявы святых Ганны і Іакіма. Традыцыі Адраджэння назіраюцца ў скульптурах "Кацярына Александрыйская", "Лізавета Венгерская".

У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVI ст. развіваліся размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб тэракотавай і паліванай керамікі. Беларускія майстры добра ведалі тэхналогію металаапрацоўкі, выраблялі металічныя ўпрыгажэнні і посуд. Развівалася і касцярэзная вытвор-

часць: вырабляліся накладкі калчанаў, дэталі арбалетаў, грабяні, гузікі, фігуркі шахмат, невялікія абразкі. Беларускія рамеснікі так-сама стваралі розныя рэчы з каменя: надмагільныя крыжы, надмагіллі ў выглядзе бюстаў, статуй, рэльефаў.

Разнавіднасцю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з'яўляўся выраб кафлі. На Беларусь яна трапіла з Заходняй Еўропы ў пачат-ку XIV ст. і скарыстоўвалася пры пабудове печаў, для абліцоўкі сцен у манументальных збудаваннях. На мяжы XV - XVI стст. пры вырабе кафлі ўжо ўжываюць паліву. Кафельныя печы выконваюць мастацка-дэкаратыўныя функцыі ў інтэр'еры памяш-канняў. Пад уздзеяннем адной са шматлікіх плыняў італьянскага Адраджэння, што дайшлі да Беларусі ў пачатку XVI ст., беларускія кафелыпчыкі авалодалі тэхнікай стварэння шматколернай паліхромнай кафлі. Тады з'явілася сюжэтная кафля з алегарычнымі або міфалагічнымі сцэнамі, "партрэтная" кафля з жаночымі або мужчынскімі выявамі, кафля з раслінным арнаментам. Акрамя паліванай кафлі і посуду беларускія майстры выраблялі паліваную дахоўку і пліткі для падлогі.

Такім чынам, другая палова XIII - першая палова XVI ст. - яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, перыяд росту палітычнай і патрыятычнай свядомасці беларусаў, сінтэзу рэнесансава-гуманістычных павеваў і сярэдневяковых рэлігійных традыцый у духоўным жыцці, пашырэння культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі.

ВЫВАДЫ

1. У выніку распаду Старажытнарускай дзяржавы ўтварыўся шэраг самастойных княстваў, насельніцтва многіх з якіх стала здабычай крыжакоў і татара-манголаў. У XIII ст. вызначыліся два цэнтры кансалідацыі ўсходніх славян. Адзін з іх звязаны са старажытнарускімі гарадамі Новагародкам і Вільняй, на чале з якімі аб'ядноўваліся заходнія землі русаў і фарміравалася магутная дзяржава - Вялікае княства Літоўскае. Другі цэнтр - Масква, вакол якой аб'ядноўваліся ўсходнія землі русаў і стваралася таксама вялікая і магутная Маскоўская дзяржава.

2. Пагроза ў XIII ст. заходнерускім землям з захаду ад крыжакоў (ордэн мечаносцаў, Лівонскі і Тэўтонскі ордэны), з поўдня і ўсходу^-ад татара-манголаў (заваяванне Усходняй і Паўднёвай Русі), далей-шае развіццё феадальных адносін, прадукцыйных сіл, інтэнсіўных і экстэнсіўных працэсаў у земляробстве, рост гарадоў, пашырэнне гандлю і рамёстваў, узнікненне тэрытарыяльнай спецыялізацыі працы,

абвастрэнне класавай барацьбы ў феадальным грамадстве — усё гэта падштурхоўвала заходнерускія княствы да аб'яднання, кансалідацыі, утварэння адзідай дзяржавы. Вялікую ролю ў кансалідацыі літоўскіх і заходнерускіх зямель у адзінай дзяржаве адыграў фактар узаемнага імкнення да аб'яднання.

3. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага быў працяглы і насіў складаны характар. Ён адбываўся больш за стагоддзе — з другой чвэрці XIII да трэцяй чвэрці XIV ст. У адных выпадках тэрыторыі далучаліся пры даламозе ваейнай сілы, у другіх — на аснове пагаднен-няў паміж рускімі і літоўскімі князямі, у трэціх — шляхам дынастычных шлюбаў. На працягу XIII - XIV стст. у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ўтварылася феадальная дзяржава — Вялікае княства Літоўскае, якое ахоплівала тэрыторыю цяперашніх Літвы і Беларусі, болыпую частку Украіны і частку Расіі (Смаленскую, Тульскую і Арлоўскую вобл.). У XV ст. Вялікае княства Літоўскае распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора і ад межаў Полыдчы і Венгрыі да Падмаскоўя.

4. У гістарычнай літаратуры існуюць тры канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Першая з іх прадстаўлегіа ў традыцый-най' гістарыяграфіі, у старой навуковай і вучэбнай літаратуры, сённяшняй літоўскай гістарыяграфіі. Яе ўмоўна называюць літоўскай канцэпцыяй. Сутнасць гэтай канцэпцыі ў наступным. Літва гістарычная, Літва XI — XIII стст., знаходзілася там жа, дзе і су-часная Літва. У XIII ст. утвараецца адзіная цэнтралізаваная ранне-феадальная Літоўская дзяржава (Літва Міндоўга) з моцнай велікакняжацкай уладай і такой жа моцнай ваеннай арганізацыяй. Гэта дзяржава ажыццяўляе сілай зброі захоп рускіх зямель і гвалтоў-нае іх далучэнне да Літвы. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага тут выступае як вынік знешняй літоўскай агрэсіі. Дзяржава ўтво-рана літоўскімі феадаламі, на базе літоўскага цэнтра (тэрыторыі), таму яна з'яўлялася толькі Літоўскай дзяржавай.

У процілегласць літоўскай канцэпцыі існуе беларуская канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Найболып поўна яна выкла-дзена ў кнізе М.І.Ермаловіча "Па слядах аднаго міфа". На думку Ермаловіча, гістарычная (летапісная) Літва размяшчалася не на су-часнай тэрыторыі, а на тэрыторыі Беларусі, паміж Мінскам і Новага-родкам (з усходу на захад) і паміж Маладзечнам і Слонімам (з поўначы на поўдзень). Не літоўская знаць захапіла рускія землі, як сцвярджалі дарэвалюцыйныя і савецкія гісторыкі, а заходнерускія княствы далучылі да сябе Літву і заснавалі Вялікае княства Літоўскае. Па-колькі новая дзяржава была ўтворана беларускімі феадаламі на базе беларускага цэнтра (тэрыторыі), то яна з'яўлялася не чым іншым, як Беларускай дзяржавай.

Прыхільнікі цэнтрысцкай канцэпцыі на аснове падбору адпаведнага канкрэтна-гістарычнага матэрыялу сцвярджаюць, што ў XIII — XIV стст. рашаючую ролю ва ўтварэнні і развіцці Вялікага княства

Літоўскага адыгрывалі разам з заходнерускімі літоўскія феадалы, дзяржава гэтага часу была літоўска-беларускай. У XV — XVI стст. вызначальную ролю ў жыцці Вялікага княства Літоўскага адыгрывалі беларускія феадалы разам з літоўскімі, дзяржава гэтага часу была беларуска-літоўскай.

5. Навуковая праблема месцазнаходжання летапіснай Літвы XI — XIII стст., утварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарычнай літаратуры канчаткова не вырашана. Даследчыкі амаль адзіны ў ацэнцы шляхоў утварэння Вялікага княства Літоўскага — гвалтоўнае далучэнне тэрыторый праз іх заваяванне, пагадненні паміж рускімі і літоўскімі князямі, дынастычныя шлюбы. Спрэчкі працягваюцца ў асноўным наконт таго, дзе знаходзілася старажытная Літва XI — XIII стст., хто каго заваёўваў, на базе якога цэнтра (тэрыторыі) ства-рылася новая дзяржава — Вялікае княства Літоўскае. Навуковае высвятленне гэтых і іншых дыскусійных пытанняў патрабуе часу і намаганняў даследчыкаў.

6. Вялікае княства Літоўскае не было створана толькі продкамі сучасных беларусаў і літоўцаў, а таму яно не з'яўлялася ні беларуска-літоўскай, ні літоўска-беларускай дзяржавай, як аб гэтым сцвяр-джаецца ў некаторых сучасных публікацыях. Вялікае княства Літоўскае — гэта поліэтнічная дзяржава чатырох асноўных народаў -беларускага, рускага, украінскага і літоўскага, дзе славяне займалі прыкладна 11/12 тэрыторыі і складалі каля 80 % насельніцтва краіны. Літоўцы ў гэтай дзяржаве з'яўляліся этнічнай меншасцю. Таму, на наш погляд, Вялікае княства Літоўскае можна называць літоўска-рускай ці руска-літоўскай дзяржавай, як аб гэтым сцвярджалася ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі.

7. Палітычная гісторыя Вялікага княства Літоўскага прасякнута барацьбой цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый. 3 самага па-чатку існавання ВКЛ былі закладзены асновы федэралісцкіх пачат-каў у дзяржаўным будаўніцтве феадальнай манархіі (адносная аўта-номнасць далучаных зямель, іх самабытнасць і першапачатковы ўнут-раны лад, поўнае гаспадаранне князёў у сваіх вотчынах і г. д.). Вяр-хоўная ўлада імкнулася да цэнтралізацыі. Каб зняць апазіцыю цэнтралізатарскай палітыцы, Вітаўт сілай зброі ліквідаваў сістэму спадчыннага надзельнага землеўладання, інстытут княжання замяніў інстытутам намесніцтва (пасля смерці ўладальніка землі не дзяліліся паміж нашчадкамі, як на Русі, часцей на прастоле заставаўся адзін з нашчадкаў у якасці велікакняжацкага намесніка, а апошнія сыходзілі "карміцца" ў іншыя месцы). Аднаўленне літоўскага прастола павод-ле Востраўскага пагаднення 1392 г., ліквідацыя Вітаўтам абласных княжанняў, выбарнасць вялікіх князёў літоўскіх на аснове Крэўскай уніі 1385 г., колькасны рост, палітычнае і маёмаснае ўзвышэнне ваенна-служылага саслоўя (баярства, шляхецтва), яго нежаданне мець У краіне неабмежаваную ўладу вялікага князя - гэта сведчыла не

толькі аб поспехах у справе цэнтралізацыі, але і аб паступовым набыцці

Вялікім княствам Літоўскім статусу абмежаванай канстытуцыйнай манархіі.

У XIV ст. пры вялікім князі літоўскім існавала велікакняжацкая дума па аналогіі з маскоўскай, якая выконвала дарадчыя функцыі, не з'яўляючыся дзяржаўнай установай. Дума паступова трансфарма-валася ў вышэйшы выканаўчы орган краіны — паны-раду. Дзейнічаў таксама вышэйшы заканадаўчы орган - вальны сейм. Прывілеі 1413, 1432, 1447 гг. ставілі пэўныя межы для велікакняжацкай улады ў дачыненні да асобы, маёмасці, дзяржаўных павіннасцей. Прывілеі 1492, 1506 гг. устанавілі, што ўсе законы і распараджэнні агульна^а характару павінны выдавацца князем толькі са згоды паны-рады. Статут ВКЛ 1529 г. абавязваў вялікага князя выдаваць прывілеі выключна на вальным сейме. Палітычны рэжым Вялікага княства Літоўскага прымаў абрысы парламенцкай манархіі. Ён моцна адрозніваўся ад палітычнага рэжыму суседняй Маскоўскай дзяржавы, якая дасягнула большых поспехаў у справе цэнтралізацыі і з'яўля-лася спадчыннай неабмежаванай манархіяй.

8. Складанай і супярэчлівай была знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага. Прыярытэты ў ёй мяняліся. У XIV — XV стст. ВКЛ вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі (у 1409 г. пачалася "вялікая вайна" Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам, у 1410 г. адбылася Грун-вальдская бітва) і татарскімі ханствамі (Залатой Ардой, Вялікай Ардой, Крымскім ханствам), а таксама за пашырэнне с-ваёй тэрыторыі. Канчатковае далучэнне да ВКЛ у 1352 г. Валыні, у 1357 г. - Бранска і Смаленска, далучэнне Падоліі і Кіеўшчыны пасля разгрому Альгердам татара-манголаў па р.Сінія Воды ў 1362 г., далучэнне Чарнігава-Северскай зямлі, паспяховыя паходы супраць Масквы ў 1368, 1370 і 1372 гг., далучэнне пры Вітаўце сучасных паўднёва-ўкраінскіх зямель па Дняпры і Днястры аж да Чорнага мора — усё гэта садзейнічала значнаму пашырэнню тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

У канцы XIV — XVI ст. Вялікае княства Літоўскае было занята адносінамі з Полыпчай, праблемай літоўска-польскага саюзу. Крэўская унія 1385 г. была не чым іншым, як спробай інкарпарыраваць ВКЛ у Польскую Карону "на ўсе часы", пазбавіць княства самастойнага існавання і зліць яго з Польпічай. Болып за 100 гадоў ВКЛ знаходзілася ў стане персанальнай уніі з Полыпчай, застаючыся пры

гэтым суверэннай дзяржавай дзякуючы намаганням рускіх і літоўскіх феадалаў.

У XV — XVI стст. галоўным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага сталі адносіны з мацнею-чай Маскоўскай дзяржавай, канкурэнтам у справе аб'яднання рускіх зямель. Неабвешчаная прымежная вайна 1487 - 1494 гг., войны 1500 -1503 гг„ 1507 - 1508 гг., 1512 - 1522 гг., 1534 -1537 гг. паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім Маскоўскім

княствам, страта Вялікім княствам Літоўскім Вяземскага, Бранскага, Мажайскага, Чарнігава-Старадубскага, Ноўгарад-Се-верскага і іншых княстваў, Смаленскай зямлі (страчана 1/4 тэрыторыі ўсёй дзяржавы), прызнанне за маскоўскім гасударам тытула "вялікага князя ўсея Русі" - усё гэта сведчыла пра ўмаца-ванне Рускай дзяржавы і аслабленне Вялікага княства Літоўскага аж да пагрозы яго існаванню. Да сярэдзіны XVI ст. Вялікае княства Літоўскае ўжо не магло на роўных супрацьстаяць Рускай дзяржа-ве. Логіка барацьбы з ёй, іншыя міжнародныя і ўнутраныя абставіны вымусілі Вялікае княства Літоўскае да больш цеснага дзяржаўнага аб'яднання з Польшчай.

9. Галоўны сродак вытворчасці і галоўнае багацце Вялікага княства Літоўскага — зямля — у залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка дзялілася на катэгорыі: дзяржаўную (гаспадарскую), прыватна-ўласніцкую (княжацкую) і баярскую (шляхецкую), царкоўную. Ся-ляне, якія жылі на гэтых землях, адпаведна называліся дзяржаўнымі, прыватнаўласніцкімі і царкоўнымі. Разам з тым сяляне дзяліліся на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным становішчам, а таксама ў залежнасці ад ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся. Гэта — чэлядзь нявольная, цяглыя сяляне, людзі слу-жэбныя, ці служкі, з іх галоўнай павіннасцю — вайсковай службай, "пахожыя" і "непахожыя" сяляне.

За карыстанне зямлёй сяляне плацілі ўласніку рэнту. Асноўнымі відамі рэнты былі адработачная (баршчына, ці паншчына), грашовая (чыншавая) і натуральная (прадуктовая). Сяляне выконвалі таксама дадатковыя павіннасці: талаку - агульныя сезонныя гаспадарчыя работы (пазней — агульныя бясплатныя работы па аказанню дапамогі людзям, якія трапілі ў бяду); гвалты, ці згоны, - агульныя тэрміновыя работы па рамонту дарог, гацей, для аблавы на звяроў, у выпадку стыхійных бедстваў і г. д. Уся зямля, як тая, што знаходзілася ў карыстанні асобнай сям'і, ці "дыму", так і тая, якой карысталіся ўсе жыхары сяла (лясы, балоты, азёры, рэкі і г. д.), належала спецыфічнаму сялянскаму згуртаванню, якое называлася абшчынай. Сялянская, ці сельская, абшчына з'яўлялася калектыўным землекарыстальнікам. Яна размяркоўвала паміж сялянамі зямлю і паншчыну, кантралявала выкананне імі законаў і павіннасцей, назірала за іх паводзінамі, становішчам сялянскіх гаспадарак, свое-часовым выкананнем сельскагаспадарчых работ, рэгулявала карыс-танне выганам і лесам, вырашала спрэчкі паміж абшчыннікамі, іншы раз даламагала бедным, асабліва ў неўраджайныя (галодныя) гады. У сялянскай абшчыне, талацэ і іншых відах агульных работ трэба шукаць вытокі калектывісцкай традыцыі ва ўсходнеславянскай вёсцы, традыцыі, якая не згубіла сваёй вартасці да нашых дзён.

10. Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання пры-гоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім. Аграрная рэформа 1557 г. Жыгімонта II Аўгуста, што ўвайшла ў гісторыю пад назвай "валочная

памера", павысіла прыбытковасць княжацкіх фальваркаў, забяспе-чыла масавае запрыгоньванне сялян, якія гублялі права пераходу ад аднаго гаспадара да другога і станавіліся цалкам прыгоннымі. Ста-туты Вялікага княства Літоўскага 1566 і 1588 гг. вызначылі спачат-ку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае замацаванне пры-гоннага права на беларускіх землях, якое праіснавала амаль 300 гадоў. Ажыццяўленне валочнай памеры ў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі прывяло да замены абшчыннага землекарыстання падворным. Абш-чыннае землекарыстанне засталося толькі ва Усходняй Беларусі.

11. Раслі гарады і паселішчы гарадскога тыпу — мястэчкі. Яны ўзнікалі як на дзяржаўных, так і на прыватнаўласніцкіх землях. Каля 40 % гарадоў належалі феадалам. Жыхары гэтых гарадоў неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара. Насельніцтва дзяржаўных, ці велікакняжацкіх, гарадоў лічылася асабіста вольным. Аднак у XVI ст. у гэтых гарадах з'явіліся т. зв. "юрыдыкі" - уладанні вяльможных і духоўных феадалаў, якія не падпарадкоўваліся ўладзе гарадскога самакіравання. Гарады з'яўляліся цэнтрамі культурнага жыцця, рамёстваў і гандлю. Боль-шую частку іх насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Яны называліся мяшчанамі.

3 канца XIV ст. літоўскія князі пад націскам гараджан сталі дараваць гарадам права на самакіраванне, т. зв. магдэбургскае права. Паншчынная і іншыя павіннасці на карысць феадала замяняліся адзіным грашовым падаткам. Ствараўся орган адміністрацыйнага кіравання горадам — магістрат. Ён складаўся з рады і лавы (суда).

Месцам знаходжання магістрата былі спецыяльна пабудаваныя будынкі-ратушы.

12. Значных поспехаў дасягнула культура на беларускіх землях. Працягваўся працэс утварэння беларускай народнасці — асобнай этнічнай супольнасці з агульнай тэрыторыяй, пануючым эканамічным ладам, адзінай мовай, культурай, псіхічным складам, этнічнай са-масвядомасцю. Фарміравалася старабеларуская мова, зараджалася кнігадрукаванне, бурна развівалася беларуска-літоўскае летапісанне, намаганнямі дзеячаў беларускага Адраджэння ствараліся выдатныя літаратурныя творы, развівалася філасофская, прававая і палітычная думка, асветніцтва. Шырокае распаўсюджанне атрымала абароннае і культавае будаўніцтва. Невыпадкова сярэдневяковую Беларусь назы-валі краінай замкаў. Беларуская культура ўключалася ў еўрапейскі культурна-гістарычны працэс.

Літаратура

Белоруссяя в эпоху феодалнзма: Сб. документов н матерналов: В 4 т. Мн., 1959. Т.1.

Псторыя Беларусіў дакументах і матэрыялах. Мн., 1936. Т. 1.

Полное собранне русскнх летопнсей. М., 1962. Т. 2; М., 1975. Т. 32; М., 1980.

Т. 35.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.: Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мн.,

1989.

Статут Велнкого княжества Лнтовского 1529 г. Мн., 1960.

Соцнально-полнтнческая борьба народных масс Белорусснн: Сб. документов н матерн-алов: В 3 т. Мн., 1988. Т. 1.

Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн., 1975.

Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. Мн., 1983.

Хрестоматня по нсторнн южных н западных славян: В 3 т. Мн., 1987. Т. 1.

Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына - беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мн.,

1993.

Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т. 1.

Псторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т. Мн., 1987. Т. 1.

Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. Мн., 1985.

Псторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1988. Т. 2.

Грчнблат М.Я. Белорусы. Мн., 1968.

Гуревнч ФД. Древностн Белорусского Понемонья. Мн., 1962,

Длугош Я. Грюнвальдская бнтва. М.; Л., 1962.

Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

Думіін С.В. Другая Русь (Велмкое княжество Лнтовское н Русское) // Нсторня Оте-чества: людн, нден, решення: Очерк нсторнн Росснн IX — нач. XV в. М., 1991.

Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1991.

Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд. Мн., 1994.

Жураўскі А.І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1967. Т. 1.

Ігнатоўскі У.М, Кароткі варыс гісторыі Беларусі. Мн., 1991.

Карскчй Е.Ф. Белорусы. Варшава, 1903. Т. 1.

Копысскц.й З.Ю. Экономнческое развнтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVIII в. Мн., 1966.

Копысскш З.Ю. Соцнально-полнтнческое развнтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVII в. Мн., 1975.

Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі XIII - XVI стст. Мн., 1993.

Лаппо Н.Й. Велнкое княжество Лнтовское во II половнне XVI в. Лнтовско-русскнй повет н его сеймнк. Юрьев, 1911.

Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн., 1993.

Любавскіій М.К. Лнтовско-русскнй сейм. М., 1900.

Любавскіій М.К. Очерк нсторнн Лнтовско-Русского государства до Люблннской уннн включнтельно. М., 1910.

Любаескцй М.К. Основные моменты нсторнн Белорусснн. М., 1918.

Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Мн„ 1994. Ч. 1.

Пшшенко М.Ф. Возннкновенне Белорусснн: Новая концепцня. Мн., 1991.

Пнчета В.Н. Аграрная реформа Сягнзмунда Августа в Лнтовско-Русском государстве. М., 1958.

Пнчета В.Н. Белоруссня н Лнтва в XV - XVI вв. М., 1961.

Подокшчн С.А. Реформацня н обіцественная мысль Белорусснн н Лнтвы (вторая поло-внна XV - начало XVII в.). Мн., 1970.

Похчлевчч Д.Л. Крестьяне Белорусснн н Лнтвы в XVI - XVII вв. Львов, 1957.

Сагановіч Г.М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI — XVIII стст. Мн., 1994.

Спчрчдонов М.Ф. Закрепоіценне крестьянства Беларусн (XV — XVI вв.). Мн., 1993.

Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991.

Трусаў А.А. Старонкі мураванай кнігі. Мн., 1990.

Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1988.

Этнаграфія беларусаў: Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. Мн., 1985.

Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (1569 - 1795)

^           ГЛАВА1

ЛЮБЛІНСКАЯ УНІЯ. УТВАРЭННЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай — адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны.

Па-першае, гістарычны лёс беларускага народа ў тыя часы быў цесна звязаны з гісторыяй народаў Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі. Таму зразумела, што гэты перыяд заўсёды цікавіў гісторыкаў розных краін, якія напісалі шмат даследаванняў і выказалі процілеглыя думкі і меркаванні па такіх гістарычных падзеях, як Люблінская унія, Брэсцкая царкоўная унія, падзелы Рэчы Паспалітай і інш.

Па-другое, у савецкай гістарычнай літаратуры адсутнічае такі перыяд у гісторыі Беларусі, як Рэч Паспалітая. У аснову перыядызацыі пакладзены прынцып развіцця Беларусі па фармацыях, што не дае цэласнага ўяўлення аб зменах ў гісторыі народа.

Па-трэцяе, некаторыя з'явы гэтага гістарычнага перыяду нагадваюць сённяшні дзень, калі гісторыяй пастаўлена перад

беларускім народам пытанне: адраджэнне ці згуба? Таму пільнае вывучэнне Рэчы Паспалітай мае не толькі навуковае, але і практыч-нае, выхаваўчае значэнне.

1569 год паклаў пачатак новай, трагічнай старонцы ў гісторыі Беларусі. У гэты год на палітычнай карце Еўропы знікла самастойная, магутная і незалежная сярэдневяковая дзяржава Вялікае княства Літоўскае і з'явілася новая — Рэч Паспалітая, што значыць "рэспубліка". Гэты гістарычны акт адбыўся ў выніку Люблінскай уніі, якая абвясціла аб інкарпарацыі княства ў Польшчу і ўтварэнні Рэчы Паспалітай.

Як здарылася, што без адзінага выстралу, без барацьбы знікла раптам цэлая дзяржава, добраахвотна пераўтварылася ў польскую правінцыю? Менавіта так шмат гадоў у гістарычнай літаратуры раскрываліся падзеі 1569 г. у Любліне. Каб лепш зразумець гэту па-дзею, трэба ўспомніць гісторыю ўзаемаадносін дзвюх дзяржаў.Упершыню спроба інкарпарыраваць Вялікае княства Літоўскае ў Польшчу была зроблена Ягайлам у 1385 г. Згодна з Крэўскай уніяй, Ягайла згадзіўся за польскую карону далучыць ВКЛ да Польшчы (мабыць, у якасці вясельнага пасагу?) і абярнуць язычнікаў княства ў каталіцкую веру. Унія атрымала назву асабістай. Гэта была здрада гаспадара дзяржавы, 1 таму адразу ж "пагадненне" атрымала адпаведны адпор народа. Насельніцтва на чале з патрыётамі-князямі пачало барацьбу за неза-лежнасць, самастойнасць, тэрытарыяльную цэласнасць свайго гаспа-дарства. Барацьба цягнулася амаль два стагоддзі, набываючы розныя формы і метады. Не здолеўшы "праглынуць" ВКЛ адразу, палякі мусілі пільна прыгледзецца да перашкод на шляху зліцця дзвюх краін. Галоўнымі перашкодамі, як гэта хутка стала зразумела, былі на-ступныя.

Па-першае, краіны адрозніваліся грамадска-палітычным ладам. Польшча была канстытуцыйнай манархіяй на чале з выбарным каралём і заканадаўчым сеймам. Княства — спадчынная манархія, з амаль неабмежаванай уладай вялікага князя. У Польшчы існавала шляхецкая роўнасць, у Вялікім княстве Літоўскім гэтага не было.

Па-другое, Польшчу насялялі галоўным чынам заходнія славяне са сваёй мовай, нацыянальнай культурай і самасвядомасцю. Вялікае княства Літоўскае — поліэтнічная дзяржава, дзе мірна ўжываліся ўсходнія славяне з балтамі, яўрэямі, татарамі і інш.

Па-трэцяе, дзяржаўнай рэлігіяй Полыпчы была каталіцкая, у Вялікім княстве Літоўскім - праваслаўная, побач з якой мірна існавала язычніцтва. Гэтыя і іншыя неадпаведнасці стаялі на шляху з'яднання дзвюх дзяржаў і народаў.

Два стагоддзі паміж дзяржавамі, аб'яднанымі асабістай уніяй, ішла барацьба: з боку Польшчы - за інкарпарацыю саюзніка, з боку Вялікага княства Літоўскага — за незалежнасць.

У гэтай барацьбе на першым плане ў Польшчы заставалася задача замацаваць асабістую унію, а ў выпадках, калі яна перапынялася

(1434 — 1447, 1492 - 1501), аднаўляць яе шляхам выбрання чарговага

вялікага князя літоўскага на польскі прастол.

Захаванне аоабістай уніі на працягу двух стагоддзяў дазваляла палякам аказваць свой уплыў на ўсе сферы дзяржаўнага і грамадска-палітычнага жыцця Вялікага княства Літоўскага, набліжаць іх да польскага ладу. Спадчынная манархія ў ВКЛ эвалюцыяніравала ў бок канстытуцыйнай, выбарнай. Дваранства атрымала палітычныя правы і такія органы дзяржаўнай улады, як сейм і паны-рада. З'явіліся такія, як у Польшчы, органы і пасады: гетман, ваявода, кашталян,

магістрат, войт, маршалак і г.д.

Паступова пануючыя колы ВКЛ пераймаюць у палякаў і спосаб іх жыцця (традыцыі, звычаі, жыллё, адзенне і г.д.). Нейкая частка шляхты адмаўляецца ад свайго веравызнання і апалячваецца. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы амаль знікаюць удзельныя княствы і з'яўляюцца такія адзінкі тэрытарыяльнага падзелу, як ваяводствы (на Беларусі — Віцебскае, Мінскае і Мсціслаўскае), па-веты і воласці, што таксама збліжала дзве краіны.

Такім чынам, да сярэдзіны XVI ст. Вялікае княства Літоўскае па свайму дзяржаўнаму і грамадска-палітычнаму ладу набліжалася да Польшчы. 1 хаця гэтыя працэсы былі яшчэ далёкія ад завяршэння, палякі мусілі спяшацца з інкарпарацыяй. Такая паспешлівасць была

выклікана шэрагам гістарычных умоў.

Па'першае, палякі баяліся, што са смерцю апошняга з дынастыі Ягелонаў Жыгімонта II Аўгуста асабістая унія, якая злучала дзве краіны, спыніцца канчаткова, таму што Жыгімонт II, хаця і быў яшчэ не стары (крыху больш за 40 гадоў), але не меў нашчадкаў.

Па-другое, у Вялікім княстве Літоўскім за дзвесце гадоў саюзных адносін склаўся пэўны пласт з дробнай шляхты, які падтрымліваў унію. Прыхільнікам уніі ў ВКЛ з'яўляўся 1 "прышлы" польскі эле-мент (каралеўскія служкі, беглыя польскія сяляне і інш.). Аб гатоўнасці гэтай часткі насельніцтва падтрымаць унію сведчыла кан-федэрацыя пад Віцебскам, скліканая ў 1562 г.

Па-трэцяе, дзяржаўны і палітычны лад Полыпчы і Вялікага княства Літоўскага зблізіліся, што было станоўчай умовай зліцця гэтых краін.

Па-чацвёртае, склаліся спрыяльныя знешнія ўмовы. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам за выхад да Балтыйскага мора. У 1559 г. магістр ордэна Кетлер звярнуўся за дапамогай да Вялікага княства Літоўскага. Паміж ордэнам і ВКЛ быў заключаны саюз, ордэн перайшоў пад патранат княства. Але захаваць у час вайны сваю тэрыторыю ордэн не здолеў. Частку зямель захапіла Данія, частку — Швецыя, а Курляндыя і Земгалія, стаўшы наследным герцагствам, з 1561 г. аказаліся ў залежнасці ад княства. ВКЛ не менш, чым Расія, было зацікаўлена ў выхадзе да Балтыйскага мора, таму што гэта быў лепшы шлях для гандлю збожжам у Заходняй Еўропе. Пасля далу-чэння Курляндыі і Земгаліі да ВКЛ Іван Грозны перанёс ваенныя дзеянні на землі Беларусі. У 1562 г. рускія войскі ўжо стаялі ля сцен

Віцебска, Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова. У лютым 1563 г. была ўзята самая магутная крэпасць Беларусі - Полацк, пасля захопу якой навісла пагроза над сталіцай дзяржавы - Вільняй. Польскія феадалы выкарысталі гэтыя абставіны, каб пад сцягам уніі канчаткова падпа-радкаваць сабе Вялікае княства Літоўскае. У 1563 г. на Варшаўскім сейме палякі склалі дэкларацыю аб з'яднанні Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай і прапанавалі літоўскім прадстаўнікам на сейме падпісаць яе і прыкласці пячатку княства. Але апошнія адмовіліся і пакінулі сейм. На наступным сейме ў 1564 г. палякі дамагліся ад Жыгімонта II Аўгуста, каб ён адмовіўся ад сваіх спадчынных правоў на княства на карысць Полыпчы, г. зн. падараваў палякам Вялікае княства Літоўскае. Адначасова быў распаўсюджаны "рэцэс" (сеймавая паста-нова), нібыта на Варшаўскім сейме адбылося "зліццё двух народаў, польскага і літоўскага, у адзін народ, адно цела, а таму і ўстанаўліваецца аднаму целу адна галава - адзін гаспадар і адна рада". Але магнаты княства выступілі насуперак волі караля і свайго вялікага князя, і апошні вымушаны' быў адступіць. У выніку чарговай хвалі інкарпаратарскіх намаганняў Полыпчы княства апынулася ў склада-ным знешнепалітычным становішчы. 3 аднаго боку, яно было ўцягнута ў вайну за лівонскую спадчыну, з другога — Польскае каралеўства аб'явіла, што жадае заключыць унію без вайны, мірна, шляхам сейма-вай пастановы захапіць і далучыць да сваёй тэрыторыі ўсё княства цалкам. Каб абараніць свае межы з захаду, урад княства зрабіў спробу дамовіцца з Іванам Грозным: заключыць мір ці нават унію.- Пера-мовы ў Маскве закончыліся безвынікова. Княства апынулася перад перспектывай вайны на два франты. Над ВКЛ навісла пагроза разва-лу і палітычнага краху, бо сіл на адначасовую вайну з Польскім кара-леўствам і Расіяй не было. Нельга забывацца яшчэ і пра тое, што княства бесперапынна вяло войны на паўднёвых сваіх межах. 3 1500 па 1569 г. на землі ВКЛ 45 разоў урываліся полчышчы крымскага хана і ў 10 выпадках руйнавалі гарады і вёскі Беларусі. Цвёрдая пазіцыя Масквы працягваць вайну, такім чынам, падштурхнула ВКЛ у абдымкі Кракава. Магнаты Полыпчы, абапіраючыся на падтрымку польскага караля і вялікага князя літоўскага, дапамогу касцёла, пачалі болып актыўна дзейнічаць, каб павялічыць колькасць прыхільнікаў уніі ў княстве. Дзейнасць працягвалася ў некалькіх напрамках:










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 668.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...