Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Якія ж гэта аргументы і факты? 10 страница




У 1632 - 1634 гг. Расія зрабіла спробу вярнуць сабе Смаленск. Гэта вайна ўвайшла ў гісторыю пад назвай Смаленскай, але яна была беспаспяховай і закончылася Паляноўскім мірным дагаворам, падпісаным у в.Семлеве на р.Паляноўцы. Рэч Паспалітая захавала за сабой усе землі, атрыманыя паводле Дзеўлінскага дагавора, акрамя г.Сярпейска з невялікім пагранічным раёнам Севершчыны, якія адышлі да Расіі. Дыпламатычным поспехам Расіі была адмова польскага караля ад прэтэнзіі на маскоўскі прастол, прызнанне рускім царом Міхаіла Фёдаравіча і абяцанне вярнуць акт аб абранні маскоўскімі баярамі Уладзіслава на рускі прастол.

Вайна 1654 - 1667 гг. у гісторыі Беларусі расцэньваецца як нацы-янальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў за ўз'яднанне з Расіяй. 3 пераходам болыпасці ўкраінскай і беларускай шляхты ў каталіцызм і паступовым яе апалячваннем беларускі і ўкраінскі народы не мелі дастатковых інтэлектуальных і матэрыяльных сродкаў для барацьбы з паглыбленай польска-каталіцкай экспансіяй, якая прыняла ў канцы XVI ст. форму уніяцтва. Украінскі і беларускі народы, якія ўпэўніліся ў сваіх абмежаваных магчымасцях у час казацкага паўстання Б.Хмяльніцкага, у асобе сваіх лепшых прадстаўнікоў усё часцей і часцей сталі звяртацца да Масквы за дапамогай. Пры гэтым выкарыстоўваўся рэлігійны аргумент — просьба абараніць аднаверцаў — праваслаўных хрысціян, зневажа-емых у Рэчы Паспалітай. Напрыклад, у красавіку 1651 г. у Маскву прыбыў ігумен Дзісенскага манастыра Афінаген Крыжаноўскі, які аб'явіў сябе паслом ад усяго беларускага насельніцтва і расказаў аб становішчы на Беларусі і чутках аб прысязе Б.Хмяльніцкага маскоў-скаму цару. Ён прасіў ад імя беларусаў праваслаўнай веры прыняць і іх пад царскую абарону.

У 1648 — 1653 гг. царскі ўрад, нягледзячы на гэтыя пажаданні, устрымліваўся ад умяшання ў справы Рэчы Паспалітай. Тым не менш просьбы гэтыя не прыпыняліся. Б.Хмяльніцкі запэўніваў рускага цара Аляксея Міхайлавіча, што не толькі ўкраінскі, але і беларускі народ падтрымае царскае войска і стане з ляхамі біцца і будзе іх 200 тысяч, калі цар пачне вайну з Полыпчай. Шматлікія звароты беларусаў аб дапамозе ў іх барацьбе з акаталічваннем і паланізацыяй беларускага этнасу пачасціліся пасля 8 студзеня 1654 г., пасля ўз'яднання Украіны з Расіяй.

Напярэдадні вайны цар паведамляў Б.Хмяльніцкаму, што жыхары многіх гарадоў Беларусі "біці чалом лрысылаюць ... іх ад няволі лятскія вызваліць". У рэшце рэшт гэта пытанне было пастаўлена царом на земскім саборы, які прыняў рашэнне аб пачатку вайны з Рэччу Паспалітай.

У маі 1654 г. пачалася руска-польская вайна, у якой прыняла ўдзел болыпасць насельніцтва Беларусі. Цэнтральным быў смаленскі напра-мак, тут дзейнічалі асноўныя сілы - больш за 40 тыс. чалавек на чале з самім царом. Групы войск, сканцэнтраваныя ля Ноўгарада і Белгарада, павінны былі прыкрываць паўночны і паўднёвы флангі асноўнай групы войск. Бранскай групе належала наступаць на мінскім напрамку і дапамагаць смаленскай групе армій. 3 боку Украіны планавалася аказваць казао.кую падтрымку рускім войскам на Беларусі. Ужо ў ліпені 1654 г. рускія' войскі авалодалі Полацкам, затым Віцебскам, у жніўні здаўся Магілёў, у верасні, па патрабаванні насельніцтва, - Смаленск.

На поўдні Беларусі пачалі наступленне 20 тыс. казакаў Чарнігаўскага, Нежынскага і Старадубскага палкоў на чале з гетма-нам Іванам Залатарэнкам. Тэрыторыя Беларусі стала галоўным тэат-рам ваенных дзеянняў.

Кампанія 1654 г. для рускай арміі праходзіла паспяхова: былі за-няты 33 гарады. Гэты поспех стаўся невыпадковым.

Па-першае, праваслаўная частка насельніцтва чакала рускую армію як сваю вызваліцельніцу ад каталіцка-уніяцкага наступу на права-слаўных і дапамагала ёй усімі магчымымі сродкамі — ад інфармавання рускай арміі аб руху польскіх войск да стварэння атрадаў і ўдзелу ў ваенных дзеяннях на баку рускіх войск.

Па-другое, жыхары гарадоў амаль што без абароны здаваліся рускім войскам і прысягалі рускаму цару. Так было ў Полацку, Магілёве, Оршы, Крычаве і г. д.

Па-трэцяе, царская дыпламатыя распаўсюдзіла на Беларусі грамату, у якой цар абяцаў шляхце і духавенству захаваць іх правы і прывілеі, а тым, хто пяройдзе на царскую службу, гарантаваў новыя ўладанні. Мяшчан праваслаўнага веравызнання за добраахвотную здачу гарадоў абяцаў узнагародзіць царскім жалаваннем і паслабіць падатковы ўціск. Што датычыць простага народа, у грамаце быў дадзены наказ - беларусаў хрысціянскай веры, якія не выступаюць супраць царскіх войск, не біць, не грабіць, іх жанчын і дзяцей не кранаць. Вядома, што на тых, хто са зброяй у руках выступаў супраць рускіх войск, царскія міласці не распаўсюджваліся.

Такім чынам, адносіны да насельніцтва былі неаднолькавыя. Былі тыя, каго мілавалі, і тыя, каго дазвалялася грабіць, — ворагі царскай арміі і часцей за ўсё — ворагі праваслаўя. Што датычыцца грабяжу і насілля арміі на тэрыторыі праціўніка, то гэта было законам войнаў не толькі сярэднявечча, але і новага і навейшага часу.

Спробы наступлення войск Рэчы Паспалітай на Беларусі і Украіне ў 1654 - 1655 гг. не ўдаліся. Летам 1655 г. руская армія атрымала

піэраг перамог на Украіне, дайшла аж да Львова. На тэрыторыі ВКЛ былі ўзяты Мінск, Гродна, а таксама Вільня і Коўна. Амаль уся Бела-русь была занята рускімі войскамі.

Летам 1655 г. у вайну з Полыпчай уступіла Швецыя. Хутка шведы занялі Варшаву. Польскія феадалы-здраднікі пачалі пераходзіць на бок шведскіх акупантаў.

У рускім урадзе перамог пункт гледжання кіраўніка Пасольскага прыказа А.Л.Ардын-Нашчокіна, які лічьгў першачаргован задачай знешняй палітыкі Расіі выхад да Балтыйскага мора. Ен прапанаваў пакуль што прыпыніць вырашэнне пытання аб Украіне і Беларусі, заключыць мірнае пагадненне з Полыпчай і пачаць вайну супраць Швецыі. У маі 1656 г. цар абвяшчае вайну Швецыі яшчэ да заклю-чэння пагаднення з Полыпчай (перагаворы пачаліся ў жніўні 1656 г.). Спыненне ваенных дзеянняў .арміі супраць Польшчы выратавала апошнюю ад поўнага разгрому яе Швецыяй і выклікала пад'ём нацы-. янальна-вызваленчай барацьбы супраць шведскіх захопнікаў.

1657 год прынёс Расіі дрэнную навіну. Памёр Б.Хмяльніцкі, а на змену яму прыйшлі адзін за адным гетманы (Іван Выгоўскі, Юрый Хмяльніцкі, Пятро Дарашэнка і інш.), якія былі прыхільнікамі Полыпчы, імкнуліся парушыць дагавор з Расіяй і вярнуць Украіну пад уладу польскіх паноў альбо нават турэцкага султана. У выніку гэтага становішча рускіх войск на Беларусі і Украіне значна пагор-шылася, а вайна прыняла зацяжны характар. Ужо ў 1661 г. рускія войскі пакідаюць Мінск, Барысаў, Магілёў. Але неўзабаве наступ-ленне войск Рэчы Паспалітай было спынена. Знясіленыя дзяржавы ў 1667 г. у в.Андрусава паблізу Смаленска падпісалі перамір'е на трынаццаць з паловай гадоў.

Згодна з Андрусаўскім перамір'ем, Расія вярнула сабе Смаленскае ваяводства з усімі паветамі і гарадамі, Старадубскі павет і Чарнігаўскае ваяводства, Левабярэжную Украіну. Кіеў з акругай у адну мілю быў перададзены Расіі на два гады. Расія згадзілася заплаціць выгнанай з Украіны шляхце 200 тыс. рублёў. Дагавор прадугледжваў сумесныя дзеянні Расіі і Рэчы Паспалітай у сувязі з узмацненнем пагрозы татара-турэцкага нашэсця.

У 1683 г. ізноў пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Турцыяй. Полылча разгарнула актыўную дыпламатычную дзейнасць з мэтай прыцягнення Расіі да антытурэцкага саюзу. У выніку гэтай дзейнасці ў 1686 г. у Маскве быў падпісаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай "вечны мір", у якім замацоўваліся тэрытарыяльныя змены згодна з Андрусаўскім перамір'ем 1667 г. Польшча канчаткова адмовілася ад Кіева, атрымаўшы грашовую кампенсацыю. Расія разрывала свае адносіны з Портай і абавязвалася паслаць свае войскі ў Крым. "Вечны мір" гарантаваў сва-боду веравызнання для праваслаўных хрысціян у Рэчы Паспалітай (на Беларусі і Украіне) і прызнаваў права за Расіяй прадстаўніцтва ў іх абарону. Дагавор 1686 г. уступіў у сілу адразу пасля падпісання, але быў ратыфікаваны польскім сеймам толькі ў 1710 г.

Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна, у якой шмат гадоў удзельнічала Рэч Паспалітая. Паўночная вайна (1700 - 1721) была выклікана шматгадовай агрэсіўнай палітыкай Швецыі, якую яна пачала праводзіць з часоў усталявання тут дынастыі Вазаў (1523). У выніку шэрага войнаў на пачатку XVIII ст. Швецыя стала адной з магутнейшых дзяржаў Еўропы, уладанні якой распасціраліся на Фінляндыю, Эстляндыю, Ліфляндыю, былыя рускія землі — Інгрыю і Карэлію, а таксама Паўночную Памеранію, герцагствы — Брэмен, Вердэн, Вісмар у Паўночнай Германіі.

У 1697 г. на шведскі прастол уступае юны Карл XII (1682 — 1718), які болыпую частку свайго часу аддае забавам, пацехам і паляванню, палохаючы жыхароў сталіцы сваімі дзівацтвамі. Мабыць, гэты стыль жыцця караля і падштурхнуў зацікаўленых гаспадароў суседніх дзяр-жаў да думкі, што наступіў час вярнуць некалі страчаныя тэрыторыі. Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая (у той час саксонскі кур-фюрст Аўгуст II быў адначасова і каралём Рэчы Паспалітай - з 1697 г.) заключылі саюз супраць Швецыі. Гаспадары дзяржаў улічвалі і той факт, што ў Еўропе склаліся вельмі спрыяльныя абставіны, якія дазвалялі ізаляваць праціўніка. ПІвецыю маглі падтрымліваць Англія і Галандыя, але яны разам з Францыяй і Германіяй рыхтаваліся да барацьбы за іспанскую спадчыну, таму што паміраў бяздзетны іспанскі кароль Карл II.

Кожная з саюзных дзяржаў мела свой уласны інтарэс. Аўгуст II як саксонскі курфюрст і польскі кароль быў зацікаўлены далучыць да Саксоніі ці да Рэчы Паспалітай тэрыторыю Ліфляндыі і Эстляндыі, стаць цвёрдай нагой на берагах Фінскага заліва.

Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. У лютым 1700 г. саксонскі корпус у 10 тыс. чалавек уварваўся ў Лівонію, каб знянацку і з дапа-могай здраднікаў захапіць Рыгу. Але гэтыя разлікі не спраўдзіліся, бо армія не мела артылерыі, без якой аблога Рыгі была бесперспек-тыўнай.

Аб пачатку вайны Карл XII даведаўся падчас палявання. Першым парываннем караля было дэблакіраваць Рыгу і прыняць асабісты ўдзел у гэтай аперацыі. Але хутка стала вядома, што 16-тысячная дацкая армія ўварвалася ў Гальштынію (10 сакавіка 1700 г.) і захапіла праз месяц амаль усю яе тэрыторыю. Гэта падштурхнула Карла XII спа-чатку прыйсці на дапамогу свайму родзічу — гальштынскаму герца-гу, а потым ужо разбіць Аўгуста II ля Рыгі. На дапамогу Галыптыніі лрыйшлі таксама Англія і Галандыя. Сумеснымі намаганнямі яны прымусілі Данію прызнаць вярхоўныя правы герцага над Галыптыніяй, заплаціць яму 260 000 талераў і не дапамагаць вора-гам Швецыі. Такім чынам, адзін з саюзнікаў у антышведскай кааліцыі быў выбіты з гульні. Засталіся Аўгуст II і Пётр I.

Аўгуст II, даведаўшыся аб выніках кампаніі датчан, быў ужо гатовы ўступіць у мірныя перагаворы з Карлам XII. Тым часам Расія, за-ключыўшы мір з Турцыяй, у жніўні 1700 г. аб'явіла вайну Швецыі і

накіравала свае войскі да Нарвы, дзе ў лістападзе таго ж года шведы нашчэнт разбілі рускіх.

3 гэтага часу тэатрам ваенных дзеянняў становіцца тэрыторыя, якая прасціралася з поўначы на поўдзень на 600 — 650 і з захаду на ўсход на 360 — 800-вёрст і закранала частку тэрыторыі Літвы, Полыпчы, Украіны і амаль усю Беларусь.

Разбіўшы летам наступнага года саксонскія войскі, падмацаваныя рускімі атрадамі ля Рыгі, Карл XII прымае рашэнне скінуць Аўгуста II з польскага прастола, схіліць Польшчу да саюзу са Швецыяй і затым злучанымі сіламі выступіць супраць Расіі. Карл XII, які заняў у маі 1702 г. Варшаву і разбіў польска-сак.сонскую армію пад Клішавам, заставаўся ў Польшчы, каб падрыхтаваць "дэтранізацыю" Аўгуста II на польскім прастоле, выбранне і каранацыю Станіслава Ляш-чынскага, пазнанскага ваяводы, які заключыў са Швецыяй саюзны дагавор.

Пакуль Карл XII займаўся польскімі справамі, Пётр 1 аднавіў армію, нанова пабудаваў артылерыю (страчаную пад Нарвай) і накіраваўся да Балтыйскага мора. Захапіў Нотэбург (старажытнарускі г. Арэшак), Ніеншанц, Нарву і Дзерпт. Каб не пазбавіцца свайго апошняга саюзніка, Пётр 1 вырашыў дапамагчы Аўгусту II, і ў кастрычніку 1704 г. 10-тысячны корпус рускіх войск выступіў да мяжы Рэчы Паспалітай. Да чэрвеня 1705 г. пад Полацкам сабралася армія ў 40 тыс. чалавек пяхоты і 20 тыс. кавалерыі.

Рэч Паспалітая ў гэты час перажывала глыбокі ўнутрыпалітычны крызіс. Грамадства падзялілася на праціўнікаў і прыхільнікаў шведаў. У ВКЛ на бок шведаў перайшлі Сапегі і Патоцкія, якія разам з вора-гам руйнавалі гарады і вёскі. Агінскія і Вішнявецкія шукалі падтрымкі ў рускай арміі. Што датычыць народных мас, то боль-шасць беларусаў, у асноўным праваслаўных, прыхільна сустрэлі рускую армію і дапамагалі ёй чым маглі — ад прадуктаў харчавання да сумесных ваенных дзеянняў.

Ваенная кампанія рускіх на Беларусі ў 1705 г. не дасягнула па-стаўленай мэты. Карл XII уварваўся ў Саксонію, дзе пасля шэрага ваенных перамог прымусіў Аўгуста II падпісаць Альтранштацкі мірны дагавор у верасні 1706 г. (паблізу Лейпцыга). Аўгуст II адмовіўся ад польскай кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага, ад саюзу з Расіяй, згадзіўся адклікаць саксонцаў з рускай арміі і выдаць Карлу XII усіх рускіх, якія знаходзіліся ў саксонскай арміі, аддаць шведам польскія крэпасці Кракаў і Тыкоцін і г.д. Шведскі кароль абмежа-ваўся абяцаннем абараняць Аўгуста II ад магчымых рэпрэсій з боку Расіі і пры заключэнні міру з апошняй улічваць саксонскія інтарэсы.

Мір са Швецыяй Аўгуст II заключыў тайна ад Расіі і ў той жа час тайна ад Карла XII імкнуўся захаваць саюз з Расіяй. Праз месяц пасля падпісання гэтага дагавора ў кастрычніку 1706 г. пад польскім г.Калішам адбылася бітва паміж шведамі і рускімі войскамі. На баку шведаў змагаліся войскі польскіх прыхільнікаў Карла XII, а рускіх -

саксонцы і патрыёты-палякі. Аб'яднанае саюзнае войска на чале з Меншыкавым атрымала пад Калішам бліскучую пёрамогу. Шведская пяхота была перабіта, выратавалася толькі частка шведскай конніцы.

Пасля бітвы пад Калішам Карл XII абвясціў Альтранштацкі мірны дагавор. Расія засталася без саюзнікаў. Галоўныя шведскія войскі з Саксойіі накіраваліся на Беларусь, маючы намер праз Смаленск ісці на Маскву.

Пераправіўшыся праз Бярэзіну, 3 ліпеня 1708 г. Карл XII неча-кана напаў на рускіх і вымусіў іх адступіць. Гэта была апошняя пе-рамога шведаў у Паўночнай вайне.

Руская армія, адступаючы на Усход, размяшчалася непадалёк ад мяжы. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва забірала збожжа, жывёлу і хавалася па лясах, а тое, што нельга было ўзяць з сабой, паліла. Шведскае войска галадала. Руская армія заняла важныя стратэгічныя рубяжы і рыхтавалася да бітвы, чакаючы шведаў на Смаленскім і Бранскім напрамках. Усё гэта, разам узятае, падштур-хнула Карла XII не ўцягвацца ў барацьбу ў неспрыяльных умовах, а павярнуць на Украіну, дзе яго чакаў тайны прыхільнік польскай арыентацыі гетман Мазепа.

На дапамогу Карлу XII з Прыбалтыкі ішоў атрад на чале з Левен-гаўптам з абозам зброі і харчу. Каб не дапусціць яго злучэння з галоўнымі сіламі шведаў, быў выдзелены атрад з конніцы і гвардыі ў 12 тыс. чалавек, які ўзначаліў Пётр I.

Бітва адбылася 28 верасня (10 кастрычніка) 1708 г. ля в.Лясной на паўднёвы ўсход ад Магілёва на р.Сож. Шведы пацярпелі паражэн-не. 3 16 тыс. чалавек шведы згубілі 10 тыс., 17 пушак, 44 сцягі і абоз з 8 тыс. павозак. Пазней Пётр 1 назваў бітву паблізу Лясной "матерью полтавской победы".

Левенгаўпт прыйшоў да Карла XII без зброі і без харчу. Яшчэ горшыя навіны чакалі Карла XII на Украіне. Мазепа падманам прывёў да Карла XII 3-4 тыс. казакаў, а астатняя частка казацтва адмовілася ад Мазепы і выбрала гетманам Скарападскага. Украінскі народ пад-няўся на партызанскую барацьбу супраць іншаземных рабаўнікоў і сваіх здраднікаў.

3 цяжкасцю перазімаваўшы, Карл XII узяў у аблогу Палтаву, але, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, скарыць крэпасць не ўдалося. Да Палтавы падцягнуліся і асноўныя рускія сілы.

Шведскія генералы раілі адступіць у Полыпчу, Карл XII не згадзіўся.

Рускі ўрад вёў дальнабачную знешнюю палітыку, калі забяспечыў нейтралітэт Турцыі і крымскіх татар, не дапусціў Станіслава Ляш-чынскага на дапамогу шведам і падкупіў частку польскіх магнатаў, прыхільнікаў Расіі.

Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася раніцай 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў на земляныя рэдуты, што абаранялі рускія пазіцыі. Руская армія пад Палтавай не проста атрымала

бліскучую перамогу, але і прадэманстравала сваё ваеннае майстэрства. Пётр 1 і яго паплечнікі забяспечылі колькасную перавагу рускіх войск, скарысталі новыя земляныя ўмацаванні-рэдуты, артылерыю і ўрэш-це так прыкрылі магчымыя шляхі адступлення шведаў, што накіравалі іх да Дняпра. Рэшткі шведскай арміі, якія праз тры дні апынуліся на беразе Дняпра, амаль цалкам (пераправіцца здолелі толькі Карл XII з Мазепай і невялікім атрадам) здаліся ў палон Меншыкаву. Англійскі пасол у Маскве, даведаўшыся аб здачы ў палон шведскай арміі (каля 16 тыс. чалавек), пісаў: "Так велыді праслаўленая на ўвесь свет шведская армія стала здабычай яго царскай вялікасці. Магчыма, ва ўсёй гісторыі не знойдзецца падобнага прыкладу пакорлівага падпа-радкавання лёсу з боку такой колькасці рэгулярных войск".

Праз два тыдні руская армія зноў накіравалася ў Полыпчу і Пры-балтыку, дзе атрымала шэраг бліскучых перамог. Станіслаў Ляшчынскі разам са шведскім корпусам уцёк у Памеранію. Аўгуст II 8 жніўня 1709 г. абвясціў Альтранштацкі мірны дагавор несапраўд-ным, аднавіў саюз з Расіяй і з дапамогай рускіх войск вярнуў сабе польскую карону. Праўда, мэты Аўгуста II у вайне дасягнуты не былі. Паводле міру, заключанаму ў фінскім г.Ніштаце, Эстляндыя, Ліфляндыя, як і Інгрыя і частка Карэліі, адышлі да Расіі. Беларусь у выніку вайны страціла каля 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны і ўяўлялі сабой край пустэчы, гора і слёз.

Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVI — XVIII стст., якія ў той ці іншай ступені закраналі Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці ёй якіх-небудзь здабыткаў. Наадварот, руйнаваліся гарады і вёскі, скарачалася насельніцтва. Але разам з тым трэба адзначыць і той факт, што вызваленчая барацьба бела-рускага народа ў сярэдзіне XVII ст., уз'яднанне Украіны з Расіяй засталіся ў народных марах і надзеях як рэальны шлях свайго вызва-лення ад нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту.

ГЛАВА 4

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ

(другая палова XVI - канец XVIII ст.)

Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі, паводле разлікаў вучоных, пражывала 1800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся.да трох саслоўяў: шляхты, ся-лян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі паводле сваёй

эканамічнай моцы і палітычнай ролі ў гаспадарстве. Найболып буйнымі былі 29 магнатаў, якія мелі маёнткі на Беларусі і валодалі не менш як 1000 сялянскіх "дымоў". Сярод шляхты яны складалі толькі 0,7 % землеўладальнікаў, але валодалі больш за 42% сялянскіх гаспадарак. 13 магнатаў былі літоўскага паходжання — Алелькавічы, Галыпанскія, Гаштольды, Радзівілы, Пацы, Чартарыйскія, Сангушкі;

7 — беларускага паходжання, да якіх далучаліся Рурыкавічы і выхадцы з Масквы - Глябовічы, Валовічы, Ільінічы, Тышкевічы» таксама ўкраінскага і польскага паходжання — Хадкевічы, Кішкі і інш. Яны насілі тытулы паноў і князёў. Да іх далучылася група паноў, якія мелі маёнткі не менш як па 500 "дымоў". Гэтыя дзве групы феадалаў (1,1 % ад усіх феадалаў Беларусі) валодалі ў 1568 г. 48,4 % сялянскіх гаспадарак. Яны складалі сенатарскае саслоўе.

Самай шматлікай была група дробнай шляхты, якая налічвала больш за 3 тыс. чалавек і ў пануючым класе складала болып за 70 %, але ў яе руках былі толькі 28 % сялянскіх гаспадарак. 1 яны не заўсёды маглі карыстацца на практыцы прывілеямі шляхецкага ста-ну. 3 сярэдзіны XVI ст. роля дробнай шляхты ў палітычным жыцці ВКЛ павялічваецца ў выніку рэформы судовых органаў і росту ўплы-ву павятовых сеймікаў на грамадска-палітычнае жыццё. Дробная шляхта паступова становіцца саюзніцай вялікага князя ў барацьбе з магнатамі. Менавіта дробная шляхта складала асноўнуіо частку "паспалітага рушэння".

Сярэдні пласт шляхты налічваў 650 феадалаў, якія валодалі ад 21 да 500 сялянскіх "дымоў" і складалі 16 % пануючага класа. Вярхі гэтай групоўкі набліжаліся да паноў, а нізы - да дробнай шляхты.

Ніжэйшым і нешматлікім пластом (142 шляхціцы) была т.зв. пешая шляхта, якая складала 3,6 % пануючага класа і зусім не мела сялянскіх гаспадарак. Паводле прававога становішча яна адносілася да пануючага класа, а паводле маёмаснага - набліжалася да сялянскага саслоўя.

Да сярэдзіны XVI ст. клас феадалаў заканадаўча адгарадзіўся ад іншых класаў і ў Статутах 1529 і 1566 гг. паставіў шэраг перашкод на шляхах пранікнення сялян і мяшчан у шляхецкі стан. Але шля-хецкаму стану пагражала іншае - ваенна-служылае саслоўе пачы-нала разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. Гэтыя зрушэнні ў шляхецкай самасвядомасці выклікалі заклапоча-насць у магнатаў. У Статуце 1566 г. падкрэслівалася, што ваенная служба з'яўляецца ганаровым абавязкам шляхціцаў, а заняткі рамя-ством і гандлем ганьбяць іх. Статут 1588 г. болып строга ставіўся да пытання разлажэння ваенна-служылага саслоўя. Адпаведны арты-кул удакладняў, што заняткі гандлем альбо шынкарствам вядуць да страты шляхецкіх прывілеяў. Але вірус узбагачэння ўжо пранік у шляхецкае асяроддзе, і патрэбны былі болып жорсткія србдкі барацьбы з гэтым злом. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціц, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за ганебныя для шляхецкай асобы справы: гандаль ці шынкарства.

Яшчэ адным клопатам кіруючых колаў ВКЛ у сацыяльнай палітыцы было павелічэння шляхецкага стану за кошт асоб з іншых саслоўяў. Каб неяк прыпыніць гэты працэс, у 1601 г. сейм прымае пастанову аб тым, што шляхецкія званні могуць быць прысвоены толькі на сейме ці сейміках альбо па прапанове гетмана. Шляхта была замкнёным саслоўем і пільна назірала за чысцінёй сваіх шэрагаў.

Самым іііматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Ім належала ствараць матэрыяльныя каштоўнасці, паіць і карміць сваіх абаронцаў і духоўных айцоў. Сялянскае саслоўе не было засты-лым, і на працягу дзесяцігоддзяў сярод сялян адбываліся прыкметныя змены. На становішча сялян вялікі ўплыў аказала т.зв. валочная памера. Аграрная перабудова гаспадаркі, згодна з "уставай на валокі", была вызначана каралём у 1557 г., але на Беларусі рэформа спазнілася і праводзілася з другой паловы XVI ст. да першай паловы XVII ст. Гэткая павольная перабудова сялянскай гаспадаркі Беларусі вынікала з шэрага эканамічных і палітычных абставін у краіне. Рэформа ўзмац-няла феадальны ўціск сялян, завяршала іх канчатковае запрыгонь-ванне. Ужо адно гэта выклікала супраціўленне сялян. Але ж да феа-дальнага ўціску далучаўся нацыянальны і рэлігійны прыгнёт. Усё гэта стварала надзвычай выбуховае становішча. Таму першапачат-кова рэформа стала праводзіцца ў заходняй і цэнтральнай частках Беларусі, дзе не было глыбокіх нацыянальных і рэлігійных процістаянняў. Ва ўсходніх раёнах Беларусі (у раёнах Рэчыцы, Мазыра, Бабруйска, Барысава, Мсціслава, Оршы, Гомеля, Глуска, Магілёва, Полацка) на дзяржаўных землях спачатку была праведзена палавінчатая рэформа - ураўноўваліся зямельныя ўчасткі, удакладняліся натуральныя паборы і павіннасці. 1 хаця ўрад пакінуў плацяжы насельніцтва "по старнне", на справе грашовыя павіннасці сялян значна павялічваліся за кошт змены адзінкі падатковага абкла-дання. У выніку рэформы феадальныя павіннасці браліся не "са службы", а з "дыму" — сялянскага двара.

Як вядома, на ўсходзе Беларусі аграрная рэформа пачала шырока праводзіцца з канца XVI ст. і ў першай палове XVII ст. Незалежна ад пачатку і мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае за-прыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты. Пад фальварак звычайна адводзіліся лепшыя ворныя землі памерам у 8 — 15 валок. Велічыня валокі павінна была складацца з 30 моргаў (21,37 га), на практыцы валокі былі ад 33 да 46 моргаў. Такім чынам кампенсавалася адпаведнай дабаўкай не прыдатная для ворыва зямля, калі яна была ў надзеле. Сяляне атрымлівалі ў спадчыннае карыстанне ад валокі да паўвалокі зямлі, якая заставалася маёмасцю гаспадара, ці феадала.

У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Да рэформы асноўнымі групамі сялян, як вядома, былі: чэлядзь ня-вольная, людзі "пахожыя", "непахожыя", сяляне-слугі. Пасля

рэформы з часам знікае чэлядзь нявольная, якая зліваецца з прыгон-ным сялянствам. Пакрыху змяншаецца колькасць "пахожых" лю-дзей, а з канца XVI — першай паловы XVII ст. "пахожыя" і "непа-хожыя" сяляне зліваюцца ў адну групу прыгоннага сялянства.

Такім чынам, пасля аграрнай перабудовы сельскай гаспадаркі ся-ляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, агароднікі і слугі. Цяглыя сяляне павінны былі адбываць паншчыну па 2 дні на тыдзень, талокі, гвалты, а таксама плаціць чынш (у залежнасці ад якасці атрыманай зямлі) ад 6 да 21 гроша з валокі і натуральны аброк. За нявыхад на працу па няўважлівай прычыне штрафавалі. Вялікім цяжарам для сялян былі такія павіннасці, як уборка сена, падводная, дарожная і інш.

Асадныя (аброчныя) сяляне не хадзілі на паншчыну, затое плацілі 30 грошаў чыншу і адбывалі астатнія павіннасці нароўні з цяглымі, але ўсё ж былі менш залежныя, як апошнія.

Прывілеяванай была катэгорыя сялян-слуг: рамеснікаў, кавалёў, конюхаў і г.д. Яны былі болып заможныя, лепш забяспечаныя зямлёй. Вядома: бліжэй да гаспадарчага стала - і больш перападае крошак.

Вышэйшую групу ўтваралі ваенна-служылыя людзі: баяры-путныя, баяры-панцырныя. 3 гэтай групы, як правіла, рэкруціраваўся шляхецкі стан.

Самай гаротнай, збяднелай часткай сялян былі агароднікі, халупнікі, кутнікі. Агароднікі звычайна не мелі палявой зямлі, толькі агарод, халупнікі мелі толькі хату, а кутнікі, ці яшчэ іх звалі каморнікі, нават і ўласнай хаты не мелі, а туліліся ў кутках (ка-морках) хат багатых сялян.

Заканадаўства імкнулася канчаткова запрыгоніць сялян, прыма-цаваўшы іх да зямлі. Калі Статут 1566 г. вызначыў 10-гадовы пошук збеглых сялян, то Статут 1588 г. павялічыў гэты тэрмін у два разы і ўзаконіў 10-гадовы тэрмін земскай даўнасці (калі селянін пражыў на зямлі пана 10 гадоў), пасля якога вольны сялянін рабіўся прыгон-ным.

Што датычылася чэлядзі нявольнай, то ў выпадку ўцёкаў ад пана тэрмін пошукаў не абмяжоўваўся.

Не толькі гаспадаром, але і адзіным суддзёй быў для селяніна фе-адал, які меў права "караць паводле свайго меркавання". Праўда, у 1768 г. сейм ухваліў пакаранне смерцю за забойства селяніна, бо шляхта так здзеквалася над бяспраўным беларусам, што смерць ся-лян ад пабояў была нярэдкай з'явай. Але ніводзін феадал у Рэчы Паспалітай не выконваў пастановы сеймаў.

Такім чынам, у выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:

1) была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;

2) цалкам змяніліся катэгорыі сялян, іх эканамічнае і прававюе становішча: адны групы сялян зніклі, іншыя аказаліся ў большай

залежнасці ад пана, як раней; завяршыўся працэс запрыгоньвання

сялян;

3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ўсё больш у грашова-

рыначныя адносіны, што вяло да дыферэнцыяцыі вёскі;

4) псіхалогія абшчыннага калектывізму пачала замяшчацца

псіхалогіяй індывідуалізму.

Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі паглыбляла і развівала процілеглыя тэндэнцыі, заложаныя ў падмурак рэформы Жыгімонта II Аўгуста, будавала ў вёсцы парахавы склеп, здольны ўзарвацца ў любы

момант.

3 другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі.

Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў (польска-руская, польска-шведская, Паўночная). Цэлыя паветы былі ўшчэнт разбураны, спалены, зруй-наваны (Гродзенскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі, Аршанскі, Брэсцкі і інш.). Разруху суправаджалі голад і эпідэміі тыфу (1653, 1658, 1664). Аднаўленне гаспадаркі пасля Андрусаўскага перамір'я (1667) было спынена распачатай Паўночнай вайной (1700 - 1721). Войны, засухі, голад, эпідэміі амаль удвая (з 2,9 млн у 1650 г. да 1,4 млн у 1673 г.) скарацілі колькасць насельніцтва Беларусі.

Пасля заканчэння ваенных дзеянняў існавалі два шляхі аднаўлення разбуранай гаспадаркі: захаванне заворвання і аднаўленне фальваркаў альбо раздача зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк. 3-за недахопу сродкаў у казне ў каралеўскіх аканоміях быў абраны другі шлях. У выніку — пусткі да 40-х гадоў XVIII ст. скараціліся напа-лову, што дазволіла ў сярэдзіне стагоддзя перайсці да аднаўлення фаль-варкаў. Такім шляхам пайшлі і некаторыя прыватныя маёнткі. Аднаў-ленне фальваркаў ажыццяўлялася таксама шляхам арэнды і закладу. Арэндатары, каб хутчэй выціснуць з маёнтка паболып грошай, па-драпежніцку вялі гаспадарку, даводзілі да галечы сялян.

У лепшым становішчы апынуліся магнацкія гаспадаркі. Абапіраючыся на сваю эканамічную і ваенную моц, яны маглі аднаўляць разбураныя фальваркі за кошт уцалелых, пры гэтым не грэбавалі ніякімі сродкамі ў барацьбе за аднаўленне і павелічэнне асабістых уладанняў. Прыбраўшы да сваіх рук таксама каралеўскія ўладанні (т.зв. староствы) і пераўтварыўшы іх у спадчынныя, маг-наты занялі незалежнае становішча да цэнтральнай улады, сталі, па

сутнасці, уладарнымі князямі.

Да 60-х гадоў XVIII ст. стараннай працай сялян сельская гаспа-

дарка была ў асноўным адноўлена: значна павялічылася плошча ворных зямель, павысілася культура земляробства, павялічылася пагалоўе прадукцыйнай жывёлы, з'явілася тэндэнцыя да параённай спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 563.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...