Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Якія ж гэта аргументы і факты? 12 страница




Праціўнікі канстытуцыі, на чале якіх стаялі Севярын Ржэвускі, Ксаверый Браніцкі і іншыя, узняліся на барацьбу супраць канстытуцыі. 14 мая 1792 г. у мястэчку Таргавіцы (на Украіне) была створана канфедэрацыя і абвешчаны акт аб абароне каталіцкай рэлігіі і ранейшага парадку кіравання краінай. На дапамогу канфедэраты запрасілі Кацярыну II. Зноў пачалася грамадзянская вайна, у якой кароль далучыўся да канфедэратаў і выступіў супраць канстытуцыі і папярэдніх рэформ.

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Полыпча, а да Расіі -частка Полацкага ваяводства (па левым беразе Дзвіны), рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Врэсцкага ваяводстваў.

Другі падзел Рэчы Паспалітай выклікаў абурэнне і пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстан-не на чале з генерал-лейтэнантам Анджэем Тадэвушам Банавентурам Касцюшкам. Мэта паўстання — "аднаўленне незалежнасці нацыі і ўсталяванне ўсеагульнай свабоды", адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Для беларускага народа гэта азначала канчатковае

акаталічванне і паланізацыю Беларускага краю. У першы дзень паў-стання Касцюшка звярнуўся з адозвамі "Да арміі", "Да грамадзян", "Да духавенства", "Да жанчын", у якіх заклікаў абараняць свабоду і айчыну. 7 мая 1794 г. быў выдадзены Паланецкі універсал, які абвяшчаў сялян асабіста вольнымі, але без зямлі.

Паўстанне перакінулася на Літву. 3 22 на 23 красавіка 1794 г. паўстанцы захапілі Вільню і ўтварылі найвышэйшую раду літоўскага народа на чале з віленскім камендантам палкоўнікам Якубам Ясінскім. Рада звярнулася да шляхты за дапамогай, стварыла крымінальны суд з 15 чалавек для пакарання смерцю здраднікаў айчыны, а так-сама органы кіравання паўстаннем (дэпутацыі).

Паўстанцы мелі тры карпусы войск, у аснове якіх было рэгуляр-нае войска княства Літоўскага на чале з Я.Ясінскім, А.Хлявінскім, Ф.Сапегам. Кіраўніцтва паўстаннем мела намер уцягнуць у паўстан-не ўсіх шляхціцаў і вылучыла заклік: "Хто не з намі - той супраць нас". Але абаронцы айчыны і ў час смяротнай небяспекі не здолелі згуртавацца. Паміж імі адсутнічала ўзаемапаразуменне, дысцыпліна, працягваліся сваркі і спрэчкі. Гэта прывяло да таго, што Тадэвуш Касцюшка адхіліў ад кіравання паўстаннем Ясінскага, замяніўшы яго генералам Віельгорскім. Хутка ўся Беларусь і Літва былі ахоп-лены полымем паўстання, да якога далучылася частка сялян, што паверылі абяцанням Касцюшкі вызваліць іх ад феадальнага прыгнёту. Паколькі выкананне абяцання затрымлівалася, сяляне пачалі адыходзіць ад паўстання. Пры такіх абставінах было няцяжка справіцца з паўстаўшымі.

Супраць рэшткаў Рэчы Паспалітай выступілі Прусія, Аўстрыя і Расія. Лёс Рэчы Паспалітай быў вырашаны ў бітве пад Мацаёвіцамі (паблізу Варшавы) паміж рускімі і польскімі войскамі. Касцюшка трапіў у палон, а ў Варшаву былі ўведзены рускія, прускія і аўстрыйскія войскі. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст IV (Станіслаў Панятоўскі) адрокся ад прастола. Аўстрыя, Расія і Прусія зноў пачалі кроіць Рэч Паспалітую.

У 1795 г. адбыўся трэці, апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель. Рэч Паспалітая была знішчана, а польскі народ на доўгія гады аказаўся пад сацыяльным і нацыянальным прыгнётам.

Такім чынам, прароцтва караля-езуіта Яна-Казіміра збылося. Палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, неверагоднае падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з'явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.

ГЛАВА 6

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ

(другая палова XVI - канец XVIII ст.)

У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI - XVIII стст. можна выдзеліць тры перыяды:

1) другая палова XVI ст. — актыўны рэфармацыйна-гуманістычны рух, які імкнуўся сінтэзаваць тэарэтычны гуманізм з сацыяльна-прак-тычнай дзейнасцю;

2) канец XVI - першая палова XVII стст. - гуманістычная думка эпохі позняга Адраджэння, контррэфармацыя і ўсталяванне барока1;

3) другая палова XVII - XVIII стст. - панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму.

Асвета і кнігадрукаванне. XVI ст. прынесла змены ў асветніцкую і школьную справу Беларусі. Разам з развіццём прагрэсіўных трады-цый Старажытнай Русі на асвету пашыраецца ўплыў рэнесансавага гуманізму. На тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца найбольш перадавыя для таго часу пратэстанцкія і брацкія школы. Амаль у кожнай пратэ-станцкай абшчыне адчыняліся школы. У 70-я гады XVI ст. на Беларусі былі 163 кальвінісцкія саборы, пры якіх існавалі школы ў Брэсце, Ашмянах, Смаргоні, Нясвіжы, Мінску, Пінску, Магілёве, Оршы, Віцебску і г.д. Яскравым прыкладам кальвінісцкай школы.на Беларусі быў Слуцкі ліцэй, заснаваны ў 1617 г. Ён меў свой статут, праграму, метадычныя распрацоўкі, а таксама правілы для вучняў і настаўнікаў. У ліцэі вывучаліся галоўным чынам гуманітарныя навукі — лацінская, грэчаская, старажытнаяўрэйская, польская, нямецкая мовы і літаратуры, рыторыка, гісторыя, логіка, правазнаўства, матэматыка, фізіка. Ліцэй быў чатырохкласнай установай, дзе тэрмін навучання ў кожным класе складаў два гады. У адказах вучняў найболып каш-тоўным лічылася самастойнасць вывадаў. Большасць вучняў ліцэя станавіліся прапаведнікамі кальвінізму, а найболып здольныя накіроўваліся ва універсітэты Германіі, Англіі, Італіі.

Арыянскімі абшчынамі былі заснаваны школы ў Іўі, Клецку, Нясвіжы, Койданаве, Любчы, Лоску, Навагрудку і іншых гарадах і

мястэчках. Арыянскія школы былі двух тыпаў — пачатковыя і гімназіі. У гімназіях, у тым ліку ў Іўеўскай, Нясвіжскай, Лоскай, вывучаліся разам з мовамі і літаратурамі (лацінскай, грэчаскай, старажытна-яўрэйскай) філасофія, рыторыка, права, геаграфія, прыродазнаўства, матэматыка, фізіка, этыка. Вядомым педагогам арыянскіх школ быў Ян Ліцыній Намыслоўскі.

У канцы XVI — першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы, спачатку ў Вільні (1584), а затым і ў іншых гарадах (Брэст, Магілёў, Мінск, Пінск, Орша і г.д.). У брацкіх школах звы-чайна вывучаліся пяць моў (беларуская, славянская, грэчаская, лацінская, польская), арыфметыка, дыялектыка, рыторыка, геаграфія, астраномія і іншыя дысцыпліны. Індывідуальнае навучанне ў гэтых школах замянялася класна-ўрочным, якое дажыло да нашага часу. Навучальны год, як і зараз, пачынаўся 1 верасня. Былі вельмі вялікія патрабаванні да вучняў (за два дні пропуску без уважлівых прычын маглі выключыць са школы) і высокія патрабаванні да настаўнікаў. Адметную ролю ў павышэнні якасці выкладання ў брацкіх школах адыгралі выданні "Азбукі" (у 1574 г. у Львове — Іванам Фёдаравым, у 1596 г. у Вільні - Лаўрэнціем Зізаніем) і "Граматыкі" Мялеція Сматрыцкага (1621). 3 1590 па 1654 г. беларускія друкарні выдалі 16 буквароў.

Брацкія школы з'яўляліся цэнтрамі не толькі асветы, але і кнігадрукавання. Брацкія друкарні ў Вільні, Еўі (каля Вільні), Ку-цейне і Магілёве выдавалі большасць кніг богаслужэбнага зместу. Гэта выклікалася неабходнасцю ўпарадкаваць сістэму богаслужэння, процістаяць каталіцызму і уніяцкаму ўплыву. Побач з літургічнымі выданнямі прыкметнае месца займалі кнігі для хатняга чытання (творы Іаана Златавуста, Макарыя Егіпецкага, вучэбная і іншая літаратура), а таксама палемічныя выданні, накіраваныя супраць контррэфармацыі, царкоўна-рэлігійнай уніі, паланізацыі.

У 1586 г. у Лоску быў выдадзены "Дапаможнік для авалодання вучэннем Арыстоцеля" на лацінскай мове, а ў 1589 г. — "Сентэнцыі, якімі трэба кіравацца ў жыцці". "Сентэнцыі" ўзвялічвалі чалавечы розум, веды, асуджалі невуцтва, кар'ерызм, марную трату часу, заклікалі да карыснай дзейнасці.

Адметную ролю ў кірылічным кнігадрукаванні адыграў вядомы беларускі друкар магіляўчанін Спірыдон Собаль, які на тэрыторыі Беларусі адчыніў дзве друкарні. Адну — у Куцейне (ля Оршы) у 1630 г. і выдаў тут на беларускай мове "Малітвы паўсядзённыя", "Буквар", "Часаслоў". У 1635 г. ён адчыніў друкарню і ў Буйнічах (пад Магілёвам), дзе выдаў "Псалтыр". У літаратуры апісаны 18 яго выданняў.

У другой палове XVII ст. кірылічнае кнігадрукаванне ўваходзіць у паласу крызісу, абумоўленага агульным сацыяльна-эканамічным і палітычным крызісам Рэчы Паспалітай.

У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ, якая праводзілася пад

кіраўніцтвам С.Канарскага. Рэ-форма пахіснула манаполію езуітаў у галіне асветы, увяла ў школы польскую мову, значную ўвагу надала грамадска-этычным і прыродазнаўчым навукам, выхаванню разумовых здольнас-цей вучняў. Створаная ў 1773 г. Адукацыйная камісія адмяніла выкладанне ў рамках школьных праграм рэлігіі. На беларускіх землях камісія адкрыла 20 сваіх школ.

Значную ролю ў распаўсюджван-ні навуковых ведаў адыграла Гродзенская медыцынская школа, заснаваная Антоніем Тызенгаўзам. Узначальваў яе ў 1775 г. французскі ўрач і натураліст Ж.Э.Жылібер. Ён стварыў пры школе прыродазнаўчы кабінет, аптэку, анатамічны тэатр і батанічны сад, выдаў два тамы фундаментальнай працы "Літоўская флора" (1781).

Бібліятэчная і архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з'яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. Разам з рэдкімі і старажытнымі кнігамі, творамі антычных паэтаў і мысліцеляў, працамі французскіх асветнікаў знаходзіліся рукапісы базыльянаў, дамініканцаў, бенедыкцінцаў. Залы бібліятэкі ўпрыгожваліся вырабленымі на радзівілаўскай мануфак-туры ў Свержані бюстамі старажытных філосафаў. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. Па загаду Кацярыны II яе перадалі Акадэміі навук — 14 892 кнігі, без уліку гравюр, карт і нот1.

У Нясвіжскай бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх — Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі. На думку даследчыкаў, ён адносіцца да Уладзіміра-Суз-дальскага летапісання XIII ст., па зместу блізкі да Лаўрэнцьеўскага летапісу. Рукапісная копія, якая падаравана Янушу Радзівілу нейкім Станіславам Зяньковічам, была зроблена, магчыма, у Смаленску ў канцы XV ст. Радзівілаўскі летапіс быў названы так па імені яго ўладальніка Багуслава Радзівіла. Другая назва летапісу — Кёнігсбергскі, бо з 1669 г. ён знаходзіўся ў бібліятэцы г. Кёнігсберга.

У 1761 г., калі рускае войска за-няло горад, летапіс у якасці тра-фея быў перададзены ў бібліятэку Акадэміі навук у Пецярбургу.

Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, ста-ражытных рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Полыпчы знаходзіліся ў Шчорсах (цяпер -Навагрудскі р-н), у маёнтку маг-ната Храптовіча. У яго бібліятэцы захоўваліся перапіска Багдана Хмяльніцкага з польскімі гетманамі, арыгіналы пісьмаў Хмяльніцкага да казакаў, дзённік польскага пасольства ў Расіі за 1686 г., дзённік Марыны Мнішак і іншыя дакументыі.

У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакумен-таў. Гэтыя матэрыялы былі саб-раны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права

захоўвання ў Нясвіжы т.зв. Літоўскай метрыкі - дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага. Некаторыя дакументы нясвіжскага архіва адносяцца да часоў Ягайлы. У архіве захоўваліся пісьмы Людовікаў XV і XVI, Карла XII, Багдана Хмяльніцкага, Пятра 1 і інш. Дакументы архіва напісаны на старабеларускай, польскай, лацінскай і іншых мовах2.

Бібліятэкі, зборы кніг і гістарычных дакументаў знаходзіліся так-сама ў маёнтках Сапегаў, Тышкевічаў, Агінскіх і іншых магнатаў. Іх сядзібы станавіліся цэнтрамі культурнага жыцця краю.

Літаратура. Распаўсюджанне Рэфармацыі, гуманістычнага света-погляду, кнігадрукавання спрыяла далейшаму развіццю беларускай літаратуры. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова са-ступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.

Выдатным творам беларускага летапісання XVII ст. была Барку-лабаўская хроніка, якая з дэмак-ратычных пазіцый адлюстра-вала дзяржаўныя, ваенныя, грамадзянскія справы айчыны свайго часу.

Беларуская рэфармацыя і контр-рэфармацыя вылучылі плеяду публіцыстаў: С.Буднага, В.Цяпінскага, П.Скаргу, І.Пацея, М.Сматрыцкага, Х.Філалета, Л.Карповіча, братоў Зізаніяў, А.Філіповіча і інш.

Сымон Будны (1530 - 1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле (1574) з прадмо-вай, каментарыямі і заўвагамі, у якіх спрабаваў даць радыкаль-ную рацыяналістычную крыты-ку кніг Новага Запавету. Ён напісаў некалькі твораў, больш значным з якіх быў "Аб най-галоўнейшых палажэннях

хрысціянскай веры" (1576 г., Лоск). У гэтым ^впг" г ^ул^й^ал^^рті-ваў чадавечуіа.ппыпод.і^^йзыежя^аьіступяу пупрятіь.нйдяадмога^вй. •?ў^ замагільнаг.а^жыішя. Боскай Троіцы, з пазіцый антрапацэнт-рызму тлумачыў маральны выбар чалавека: не страхам перад замагільным жыццём ці пасмяротнымі пакутамі, а розумам і свя-домасцю. Будны лічыў, што без дапамогі царквы чалавек можа дасягнуць маральнай дасканаласці. Грамадска-палітычныя погляды Буднага былі памяркоўна-гуманістычныя. Ён прызнаваў прыват-ную ўласнасць, саслоўна-класавую няроўнасць, феадальную залеж-насць сялян, але крытыкаваў феадальнае самавольства, беззакон-не, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды. Ідэі С.Буднага аб развіцці беларускай мовы, культуры былі адным з фактараў станаўлення нацыяналь-най самасвядомасці, а яго эстэтычныя погляды насілі рацыянальны характар: цудоўнае тое, што ісціннае.

Васіль Цяпінскі (1540 - 1600) у прадмове да Евангелля, якое ён выдяў (код^-'^Т^—р^)—-.на..^еларускан мове, крытыкаваў палГт'ьТкў йкдт'япічнанмя белавускага народа. "выступаў за развіцце бедарухасай мовы, перабудову.асвеіь^і дабдіжаННЗЕЗа^да - іграцоуных мас, быў

дхі •ДЬрікямябтті жантт я р^тМРт^^^^^^^^^^'^^^ ІХ пстарычную і моўную роднасць, значэнне іх культўр&ай спадчыны. Дзеннасць В.Цяпінскага садзейнічала зараджэнню і кансалідацыі ў

XVI - XVII стст. нацыянальна-культурнага і патрыятычнага руху на Беларусі.

Непрымірымым змагаром за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі стаў прадстаўнік аратарскай прозыЛявонцій Карповіч (1580-1620) - беларускі пісьменнік-публіцыст, педагог, царкоўны дзеяч. Яго "Казанні" ("Казанне двое", Еўе, 1615; "Ка-занне на пахаванне князя В.В.Галіцына", Вільня, 1619;

прадмова да кнігі Фікарыя "Вертаград душэўны", Вільня, 1620 і інш.) напісаны прыўзнятым стылем з выкарыстаннем сімволікі, вобразных параўнанняў. Яны аказвалі вялікае ўздзеянне на слухача і чытача.

Сапраўдным змагаром за праў-ду паўстае перад наміАфанасій Філіповіч праз свой "Дыярыуш", які, па сутнасці, з'яўляецца збо-

рам твораў. Ён складаецца з аўтабіяграфічных замалёвак, прамоў, палемічных трактатаў, пасланняў, паданняў, багаслоўскіх разважан-няў, рэляцый і г.д. Аўтар не імкнецца да вычварнасці стылю, славес-най эквілібрыстыкі, красамоўства. Сваю мэту ён бачыць у вобраз-ным, шчырым і даходлівым апавяданні сучаснікам і нашчадкам пра складаны і супярэчлівы час у жыцці бацькаўшчыны. Большую частку твораў А.Філіповіч напісаў у варшаўскай турме, калі быў прыгаво-раны да пакарання смерцю. У сваіх творах ён ганьбіў знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама духоўных і свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы, бязлітасна выкрываў заганы грамадства. Аба-ронца інтарэсаў сацыяльных нізоў беларускага і ўкраінскага наро-даў, прыхільнік і прапаведнік саюзу з рускім народам, А.Філіповіч выступіў са сваім палымяным словам напярэдадні нацыянальна-вызва-ленчай барацьбы'беларускага і ўкраінскага народаў пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага.

Побач з "Дыярыушам" А.Філіповіча да мемуарнай літаратуры адносяцца "допісы" аршанскага старостыФілона Кміты-Чарна-быльскага (1530 — 1587), мемуары навагрудскага падсудкаФёдара Еўлашоўскага (1546 - 1616). Дзелавыя "допісы" Кміты-Чарна-быльскага членам рады Вялікага княства Літоўскага пра ваенныя і грамадска-палітычныя справы Маскоўскай Русі - сапраўдныя літаратурныя творы, дзе рэляцыі, паведамленні, разважанні аб лёсе

радзімы тонка спалучаюцца з мастацкімі дэталямі і фарбамі. Мемуары Еўлашоўскага, у якіх раскрываюцца дэталі Лівонскай вайны праз яе ўсведамленне і бачанне аднаго з удзельнікаў шля-хецкай узаемаеднасці, дазваляюць нам адчуць атмасферу той цяжкай і трагічнай эпохі.

Адной з зорак старажытнай беларускай літаратуры з'яўляецца Мялецій Сматрыцкі (Максім Герасімавіч Сматрыцкі, 1572 -1630). М.Сматрыцкі вучыўся на філасофскім факультэце Віленскай езуіцкай акадэміі, слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Вітэнбергскім, Нюрнбергскім універсітэтах. Нам ён вядомы болып як аўтар славу-тай "Граматыкі", якую М.Ламаносаў назваў "вратамі" сваёй вучонасці. Сучаснікам Сматрыцкі быў больш знаёмы як пісьменнік-палеміст, пяру якога

належыць каля 20 твораў самых розных накірункаў. Асобае месца сярод іх займае "Фрынас" (1610), у якім Сматрыцкі ад імя сімвалічнага вобраза мацеры-царквы звяртаецца да народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам. Адступніцтва ад веры, ад праваслаўнай мацеры-царквы трактава-лася Сматрыцкім як здрада радзіме. Ён быў таксама адным з пе-ракладчыкаў заходнееўрапейскай літаратуры розных часоў і наро-даў — Гея, Пятраркі, Ратэрдамскага і інш.

Новай з'явай у беларускай літаратуры была палітычная са'уздаг-"Прамова Мялешкі", "Ліст даАбуховіча". АўТарЬі ВЫГМёМваюць заганы грамадства: самавольства шляхты, бязглуздае перайманне чужаземных звычаяў. Ствараючы вобраз смаленскага ваяводы Піліпа Казіміра Абуховіча, ананімны аўтар выкрывае ваенна-палітычную бяздарнасць,прадажнасць, абыякавасць да лёсу радзімы не толькі Піліпа, але і яго продкаў: дзеда, бацькі. Такім чынам аўтар падкрэслівае слуш-ную думку: прадажніцтва вядзе звычайна да дэградацыі не толькі аднаго роду, але і ўсяго грамадства. Гандлёвыя справы салдат цікавяць больш за воінскія абавязкі. Аўтар "Ліста" прыходзіць да вываду, што для айчыны было б лепш, каб такія, як Піліп, сядзелі б у сваёй Ліпе ці былі вайсковымі пісарамі, а не ваяводамі.

Складаны шлях ттряі^ртпў беларускі верш: ад любоўнай лірыкі, вер-шаванага эпасу, рытмічна арганізавайан прозы да кніжнай паэзіі,

якая вызначалася ідэйна-тэматыч-най і жанрава-стылявой разна-стайнасцю (эпіграмы, дэкламацыі, элегіі, сатырычныя і духоўныя вершы, грамадзянская лірыка). Ананімная лірычная паэма "Ля-мант на смерць Лявона Карповіча" ўслаўляе чалавека як носьбіта высокіх маральных якасцей, дзейснага, мужнага, самаах-вярнага змагара за веру сваіх продкаў, узнімае яго да ўзроўню хрысціянскага святога. За-ключная частка "Ляманта" мае выразны публіцыстычна-дыдактычны характар: паэт ад імя нябожчыка заклікае жыць сум-ленна і высакародна, свята берагчы нацыянальна-рэлігійныя традыцыі свайго народа. Твор вызначаецца глыбокай эмацыя-нальнасцю і пранікнёньм лірызмам, яскравай паэтычна-вобразнай мо-вай. Яму ўласцівы некаторыя рысы барока: кантрастнасць, барочныя эпітэты, метафары, параўнанні і інш.

Важны ўклад у развіццё беларускай і рускай кульгуры зрабіў паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеячСімяон Полацкі (1629 -1680). Сацыяльна-палітычны ідэал Сімяона Полацкага - моцная дзяржава на чале з "асветным манархам", мэта якой — усталяваць у грамадстве "вечны мір" і "ўсеагульны дабрабыт" без расколу і мяця-жоў. Ен лічыў, што ўсё зло ў грамадстве ад неадукаванасці, невуцтва. Пашырэнне асветы выратуе грамадства ад усіх заган, усталюе поў-ную гармонію і мір. Сімяон Полацкі асуджаў багацце, праслаўляў нябесныя сілы і працу, прапаноўваў праграму прагрэсіўнай дз^.йнасці цара, прыдворных вяльмож і некаторых царкоўных.дзеячаў. Ён апя-ваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п'есы на біблейскія тэмы: "Комедню прнтчн о блудном сыне" і "Трагедню о Навуходоносоре царе, о теле злате н о трнех отроцех в пеіцн не со-жженных". Найболып значнымі зборнікамі яго паэтычных твораў з'яўляюцца "Вертоград многоцветнын" і "Рнфмологнон".

Тэатр і музыка. Развіццё драматургіі выклікала да жыцця тэатр. Спачатку з'явіўся школьны тэатр, дзе перад пачаткам п'ес на гістарычныя і біблейскія тэмы, а таксама ў антрактах і пасля спек-такляў разыгрываліся інтэрмедыі — пантамімы, танцы, кароценькія п'ескі або сцэнкі, найчасцей камічнага зместу. Школьныя п'есы пісаліся і выконваліся па пэўных правілах. Паводле інструкцыі 1647 г., на сцэне нельга было "есці, піць, тупаць нагамі, паказваць што-

небудзь такое, што магло б выклікаць непрыемнае ўражанне ў акцёраў альбо гледачоў". У адпаведнасці з віленскім прадпісаннем 1717 г. спектакль не мог працягвацца болып за тры гадзіны. Спачатку жаночыя ролі забараняліся наогул, а потым іх дазвалялі выконваць толькі муж-чынам.

Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек - батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэ-матыцы, а таксама бытавых матывах. Дзеянне адбывалася ў спецыяльна пабудаваным двухпа-вярховым доміку з вежачкай-мезанінам. На самым верхнім "узроўні" разыгрываліся сцэнкі са Святога Пісання пра Адама і Еву, нараджэнне Ісуса, на сярэднім -пра злачынства цара Ірада, а ў са-

мым нізе — з народнага побыту. Пастаноўкі батлейкі суправаджала як вакальная, так і інструментальная музыка: псалмы і канты, на-родныя песні і танцы. Музычныя нумары пачыналі і завяршалі спектаклі, гучалі паміж сцэнамі, з'яўляліся своеасаблівымі інтэрмедыямі.

Важнай з'явай жыцця другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Многія беларускія магнаты: Радзівілы, Храптовічы, Агінскія, Тышкевічы, Сапегі, Тызенгаўзы і інш., імкнучыся да раскошы, запрашалі для пабудовы сваіх маёнткаў і іх упрыгажэння лепшых айчынных і замежных дойлідаў, мастакоў, майстроў садова-паркавага мастацтва. У сваіх маёнтках яны ўтрымлівалі капэлы, аркестры, тэатры, а нярэдка і самі станавіліся літаратарамі, музыкантамі, кампазітарамі, як Мацей Радзівіл, Міхал Казімір Агінскі, Уршуля Радзівіл, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар знакамітага паланеза "Развітанне з Радзімай" і інш.

У свецкай музыцы XVI - XVIII стст. найбольш характэрным жан-рам быў кант: шматгалосая песня свецкага зместу. Вытокі канта — у старажытных гімнах і песнапеннях яшчэ дахрысціянскіх часоў, якія трапілі ў праваслаўную і каталіцкую музыку і знайшлі свой працяг у свецкіх песнапеннях. Разнастайныя па сваёй тэматыцы (філасофскія, павучальныя, пакаяльныя, жартоўныя, лірычныя, сатырычныя), канты набылі шьфокае распаўсюджанне на Беларусі, Украіне і Расіі.

Значнае месца ў жыцці насельніцтва Беларусі займалаларкоўная музыка. Да нашых часоў захаваліся помнікі праваслаўнай музыкі -з<Йры""царкоўйых гімнаў, ірмалоі XVI - XVIII стст. (Супрасльскі, Віцебскі, Жыровіцкі, Слуцкі, Мірскі і інш.).

Болып за чатыры стагоддзі таму ў Нясвіжскай друкарні быў на-друкаваны "Канцыянал" — адзін з першых на Беларусі нотных зборнікаў, які змяшчаў болып за сотню песень (кантаў) з прыкладзенымі да іх нотамі. У 1594 г. "Канцыянал" быў перавыда-дзены ў Вільні. У Нясвіжы была створана адна з першых на Беларусі майстэрня па вырабу музычных інструментаў, а таксама падручнік па харавых спевах. Яго напісаў каля 1794 г. мясцовы выкладчык Антон Варанец. Праз паўтара дзесяцігоддзя падручнік быў выдадзены ў Вільні на польскай мове пад назвай "Пачатак музыкі - як фігуральных, так і харавых спеваў" з дабаўленнем італьянска-польскага слоўніка музычных тэрмінаў.

Развіццё музычнай культуры дазволіла магнатам ствараць у сваіх маёнтках прыватныя капэлы. Самыя вялікія капэлы былі пры тэатрах:

Нясвіжскім - Міхала Казіміра Радзівіла, Слонімскім - Міхала Казіміра Агінскага, Гродзенскім — Антонія Тызенгаўза і Шклоўскім — Сямёна Зорыча. Рэпертуар магнацкіх капэл складала модная на той час у Еўропе музыка: дывертысменты (устаўныя, пераважна вакальна-харэаграфічныя нумары ў драматычных, оперных і балетных спек-таклях XVII -XVIII стст.), серэнады, танцы, а таксама сімфоніі, кан-цэрты, араторыі, кантаты. Дзейнічалі і народныя капэлы, якія часам

запрашаліся на балі да паноў.

Побач з магнацкімі капэламі дзейнічалі аркестры Тышкевічаў у Свіслачы, Аляксандра і Казіміра Салегаў у Ружанах і Дзярэчыне і інш. Аркестры беларускіх магнатаў часам былі буйнейшыя за вядомыя заходнееўрапейскія. Напрыклад, аркестр М.Агінскага налічваў 106 інструментаў, у той час як у аркестры, у якім працаваў славуты Ф.Гайдн (аўстрыйскі кампазітар XVIII ст., якому належаць 104 сімфоніі, болып за 20 опер, 14 мес і шмат іншых музычных твораў), было толькі 14 інструментаў. Існавалі ваенныя аркестры, якія звы-чайна складаліся з духавых інструментаў.

Высокі ўзровень музычнай культуры забяспечваў магчымасць пастаноўкі на сцэнах тэатраў такіх складаных музычных твораў, як опера і балет. Для падрыхтоўкі акцёраў оперы і балета на Беларусі існавала некалькі школ (у Слуцку, Нясвіжы, Слоніме). Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў высокай кваліфікацыі (у асноўным немцы, чэхі, аўстрыйцы). Некаторыя спектаклі былі разлічаны на тэатральныя карціны: выхад на сцэну групы салдат, узяцце штурмам крэпасцей, фехтаванне, баталіі. У гэтых выпадках удзел у спектаклях прымалі кадэты, салдаты гарнізона.

Асабліва цікавым быў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага, які існаваў дваццаць гадоў (1771 — 1791). У тэатры працавалі прафесійныя італьянскія, нямецкія, польскія спевакі, прыгонны хор

і балет. Балетная трупа была пад-рыхтавана ў Слонімскай балетнай школе, спектаклі суправаджала капэла Агінскага. Збор нот, тво-раў, што выконваліся на розных сцэнах (філіялы тэатра існавалі ў Седліцах — Полыпчы і Целя-ханах), налічваў 60 опер, 18 бале-таў, 3 музычныя камедыі, 253 сімфоніі і больш за 460 іншых твораў (араторыі, арыі, музыка для дывертысментаў, асобных танцаў і г.д.). Рэпертуар тэатра складаўся з опер і балетаў італьянскіх кампазітараў, а так-сама твораў М.К.Агінскага ("Зме-нены філосаф", "Елісейскія палі" і інш.). Сцэна тэатра дазваляла ставіць спектаклі барочнага стылю - з выхадам вялікай колькасці спевакоў, статыстаў, з паказам тэатралізаваных баталій коннікаў і водных феерый. Частка сцэны затаплялася вадой і па ёй

плавалі лодкі. Тэхнічныя магчымасці сцэны дазвалялі паказваць адна-часова два фантаны, якія асвятляліся бенгальскімі агнямі. Пры тэатры працаваў спецыяльны піратэхнік — майстар па феерверках. ^•Не менш цікавы і вядомы быў Нясвіжскі тэатр, звязаны з імем Францішкі Уршулі. Радзівіл. Для свайго тэатра яна напісала 16 драматычных і оперных лібрэта, сярод якіх "Дасціпнае каханне", "Суддзі пазбаўленага розуму", "Каханне нараджаецца з погляду" і інш. П'есы ставіліся ў спецыяльнай тэатральнай зале Нясвіжскага замка, у летняй рэзідэнцыі Радзівілаў Альбе, у "зялёным" тэатры і палацы пад назвай "Кансаляцыя", амфітэатр якой на прырод-ным узгорку быў разлічаны на тысячу глядачоў. Спачатку тэатр Радзівілаў з'яўляўся аматарскім: на сцэне выступалі члены кня-жацкай сям'і, сваякі, госці, выхаванцы кадэцкай школы. У другой палове XVIII ст. у тэатры ўсё часцей з'яўляліся іншаземцы-прафесіяналы і артысты з прыгонных сялян, якія атрымалі адпа-ведную адукацыю. Асабліва гэта ўзмацнілася пасля смерці Францішкі Уршулі Радзівіл, калі са сцэны зніклі драматычныя творы і перавага аддавалася операм і балетам. Ставіліся творы замежных і айчынных аўтараў. Напрыклад, музыку для аперэты "Агатка" і оперы "Войт альбанскага паселішча" напісаў кампазітар нямецкага паходжання Ян Давід Голанд (дырыжор нясвіжскага аркестра), вершаванае лібрэта - Мацей Радзівіл.

Акрамя тэатраў у Слоніме і Нясвіжы ў другой палове XVIII ст. прыгонныя і прыватныя тэатры працавалі ў Слуцку, Шклове, Магілёве, Чачэрску, Свіслачы, Плешчаніцах. Дзейнічаў таксама "плы-вучы тэатр" на баржах на Агінскім канале. Талія і Мельпамена -музы грэчаскай міфалогіі, якія апекавалі камедыю і трагедыю, натхнялі беларускіх артыстаў.

Выяўленчае мастацтва. Ідэі Адраджэння, а затым і барока праніклі ў майстэрні мастакоў. У беларускім жывапісе акрэсліліся два налрамкі. Першы — мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях;

другі — жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. Але і ў першым і ў другім напрамках адбываецца перапляценне візантыйскага і заходнееўрапейскага стыляў з мясцо-вай школай, захаванне мясцовых традыцый, выпрацоўка свайго ідэалу і мастацкіх прынцыпаў.

У выніку сінтэзу розных школ і напрамкаў склалася самабытная беларуская іканапісная школа, якой ўласціва вернасць канону, сімвалізм выяўленчай мовы, характарнасць тыпажу, шырокае выка-рыстанне этнаграфічных элементаў (узорыстасць, разнастайнасць арна-менту, у тым ліку і расійскага). У найболып ранніх творах XVI ст. ("Маці Боская Адзігітрыя" са Случчыны, "Маці Боская Іерусалімская" з Брэстчыны) прыкметна спалучэнне асноўных рыс сярэдневяковага мастацтва з элементамі рэнесансу: светлы каларыт, аб'ём, лірычнасць. Пад уплывам Адраджэння з'яўляецца імкненне да перадачы аб'ёму, прасторы, прапарцыянальнасці чалавечых фігур і асяроддзя ("Нара-джэнне Багародзіцы", "Апосталы Лука і Сымон", "Пакланенне веш-чуноў" з Брэстчыны).










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 596.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...