Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Сваяцкія адносіны (прамое, бакавое)




26.Сваяцкія адносіны (прамое, бакавое)
Cваяцтва – грамадскія адносіны на аснове прынятых у культуры сувязяў праз пераемнасць і шлюб – характэрна для ўсіх супольнасцяў.
Прамая лінія – бацькі, дзеці, продкі, нашчадкі. Бакавая лінія – браты, сёстры, дзядзькі, цёткі, пляменнікі.



Звычаі і абрады, што суправаджалі развод

Звычаі і абрады, што суправаджалі развод

Розвод дапускаўся: калі здраджвала жонка,пры невыкананні мужам сямейных абавязкаў, таксама пры распуце з 12-13 ст. Царква павінна была прыняць развод. Пры замахе на жыццё павінны былі быць сведкі.Таксама існаваў свмавольны развод.
З боку мужчын існавалі нормы пакпрання зафіксаваныя ў заканадаўстве.

Звычаі і абрадныя звычаі пра развод у X ст. вядомы нам з жыцця Князя Уладзіміра і Рагнеды.
Існавалі прочкі, калі жанчына, пасля сваркі з мужам сыходзіла да сваіх бацькоў. Вельмі рэдка жанчына ішла ў прочкі са сваімі дзецьмі. Бывала, што і дзеці збягалі ў прочкі. Існавалі часовыя прочкі і канчатковыя разлучыны.

          28. Абрады і звычаі, што суправаджалі провады ў войска

. Провады на службу ў войска
Дакладныя звесткі, як, калі і дзе ўзніклі абрады і звычаі провадаў юнакоў на вайсковую службу ці на вайну, у беларусаў амаль адсутнічаюць. У XVI – ХVІІІ стст. у Вялікім княстве Літоўскім існавала ваенна-служылая група сельскага насельніцтва – выбранцы. Набіралі выбранцаў пераважна ў каралеўскіх маё’нтках (1 чалавек ад 20 двароў). За службу яны і іх сем’і вызваляліся ад усіх падаткаў і павіннасцей, прывілеі выбранцаў («выбранецкае права») пашыраліся і на іх нашчадкаў. У другой палове XVII ст. выбранцы засталіся толькі на Случчыне, яны неслі службу ў слуцкім гарнізоне.




Традыцыйныя гульні дзяцей XIX-пачатку XX стст

История белорусских народных игр органически связана с историей народа, его трудом, бытом, верованиями и обычаями. Известно более 400 белорусских народных игр. В своей совокупности они синтезируют элементы фольклора, народного театра, трудового и воинского искусства. До настоящего времени в Белоруссии сохранилась большая группа игр с сельскохозяйственными и охотничьими сюжетами, которые с учетом некоторых поздних изменений могут быть отнесены к древнейшим славянским играм («Просо», «Редька», «Хорт», «Волк», «Крумкач» и др.), а также сохранились игры, сюжеты которых сложились под влияни­ем культовых и бытовых обрядов («Зязюля», «Лось», «Яшчур», «Млын», «В тура», «Стрела», «Мак» и др.). Определенный отпечаток на содержание белорусских народных игр наложили различные исторические события, отголоски древних обычаев и порядков, например панщины, рекрутской повинности, народных восстаний («Стрелец», «В казаков», «В пана», «Некрут» и др.). В некоторых играх нашли отражение представления скоморохов, кукольников («Медведь», «Каток», «Бег на ходулях» и др.). На тематике более поздних по времени возникновения игр сказалось развитие промышленности («У шашу», «Железка», «Тягники» и др.).

В белорусских народных играх преобладают короткие перебежки, метания в цель и ловля предметов, силовая борьба.

Организация игр несложна, и, как правило, для них не требуется специальных площадок. Из традиционных игровых снарядов и приспособлений для народных игр можно выделить палки для метания (биты), палки для отбивания предметов в виде лопатки, кожаный или тряпичный мяч (апука), клюшки, чурки, обработанные косточки животных (бабки), чурку с заостренными концами («клёк»), деревянные круги - спилы дерева, металлические колышки («трэнцики»), деревянные шарики.


"ЖМУРКІ” – старажытная дзіцячая гульня.

Ёй захапляліся як у будыніне, так і на дварэ. Безумоўна, дзеці ў цёплую часіну любілі жмуркаваць на свежым паветры. На пачатку гульні той, хто жмурыўся ці плюшчыў, выкарыстоўваў розныя лічылкі («Адзін, два, тры, чатыры, пяць, іду схованых шукаць. Малайчына, хто добра схаваўся, дурань, хто лёгка папаўся»; запісана ў в.Янковічы Стаўбцоўскага раёна). Пасля гэтага шуканец расплюшчваў вочы і ішоў шукаць схованых; каго першага ён высочваў, той пасля заканчэння гэтага сеансу гульні вымушаны быў жмурыцца.

Паколькі ў халодную пару года прыходзілася гуляць у хаце, то шуканцу цёмнай хусткай завязвалі вочы, і ён, расставіўшы рукі, намагаўся пералавіць усіх. Калі пакой быў прасторны, то астатнія гульцы з розных куткоў падавалі яму голас-піск. Былі і розныя тэатралізаваныя віды гэтай гульні, якая адлюстравана асобнымі эпізодамі на палях сярэднявечных кніг.

«ЗЯЗЮЛЯ»

 

«ЗЯЗЮЛЯ» — традыцыйны танец-гульня. Музычны памер 3/4. Тэмп умераны. Апісаны Е.Раманавым. Удзельнікі ўтваралі два процілеглыя рады. Хлопец лавіў дзяўчыну з другога рада, потым яны мяняліся ролямі, а астатнія ўдзельнікі танцавалі ў такт песні, а пры воклічы «ку-ку!» падавалі рукі тым, хто стаяў насупраць.

У Заходняй Беларусі М.Федароўскім зафіксавана «зязюля» ў чыста танцавальнай форме, што выконвалася трыма дзяўчынамі. Музычны памер 2/4. Тэмп жвавы. Пад назвамі «Кукаўка», «Ку-ку» зафіксаваны на Гомельшчыне.


Михасик

Для проведения игры шесть пар лаптей ставятся по кругу. Семь участников игры располагаются вокруг лаптей. После произнесенных ведущим слов:

Ты, Михасик, не зевай, не зевай!

Лапоточки обувай, обувай! -

звучит белорусская народная мелодия. Все подскоками или шагом белорусской польки движутся по кругу.

С окончанием музыки все останавливаются и каждый старается быстрее обуть лапти. Ребенок, оставшийся без лаптей, выбывает из игры. Убирается одна пара лаптей, и игра продолжается до тех пор, пока останется один игрок. Он и считается победителем.

Правила игры. Игроки обувают лапти только по окончании музыки. Двигаться по кругу, составленному из лаптей, надо с его наружной стороны.

       30.Радзінная абраднасць беларусаў

Радзінна-хрэсьбінны абрад.

Пры набліжэнні родаў жанчына імкнулася, каб ведалі менш людзей. На гэты час муж выправаджваў усіх з хаты. Даваў ім работу і наказваў хутка не вяртацца дадому. Рабіліся загады, каб пра наступленне родаў не даведаліся дзяўчаты. Калі ж здаралася - дзяўчына ўваходзіла ў хату ў час родаў, яна расплятала касу, набірала у рот вады і давала парадзісе выпіць са свайго роту - інакш роды пройдуць цяжка і ўсе абвінавацяць дзяўчыну.

Да парадзіхі звалі бабку-павітуху, па якую ішоў муж або замужная жанчына. Адпраўляючыся да павітухі, адразалі акрайчык хлеба, пасыпалі яго соллю і бралі з сабой. Накіроўваючыся да парадзіхі, бабка брала з сабой пірог або кавалачак хлеба. Нарадзіўшыгася дзіця бабка ніколі не брала голымі рукамі, а замотвала ў адзенне. Потым бабка перавязвала пупавіну пасмачкай чыстага лёну ці суравай ніткай. Пупавіну пераразалі хлопчыку на сякеры, нажы, дубовай кары ці малатку. Дзяўчынцы пераразалі на грэбне, верацяне, нітках. Прадметы вызначалі будучыю працу дзяцей. Пупавіна адвальвалася на 4-5 дзень, і маці хавала яе ў дзірку ў сцяне хаты. Калі дзіцяце спаўнялася 7 гадоў, яму давалі вузельчык з пупавінай развязаць, каб "развязаць розум".

Першыя тры дні строга рэгламентаваны. Нараджэнне – «пераход» з чэрава маці да жыцця ў іншым свеце. Нельга нічога не выносіць з хаты, не пазычаць ні сваім, ні чужым.

На 9 дзень пасля нараджэння бабка-павітуха выконвала абрад першага рытуальнага купання. У ваду клалі прадметы, напрыклад, дзевяць зярнят жыта, каб быў здаровы і змог працягваць род; пярсцёнак, каб прадоўжыў справу бацькі. Калі купалі дзяўчыну, у ваду клалі аднакапеечную манету, каб «звесці» да мінімума яе «месячны» цыкл і г.д.

Да 40-га дня дзіця хрысцілі. Выбіралі імя і хросных бацькоў. Пакуль дзіця не пахрысцяць, яго нельга паказваць чужым.

На трэці дзень пасля хрышчэння праводзіўся абрад ачышчэння. Пакуль збіраліся госці дзіця купалі. Для гэтага абрада існавала асабістая сумесь з вады, аўса і хмелю. Купала дзіця бабка-павітуха. Пасля ачышчэння ваду вылівалі у месца, дзе ніхто не хадзіў і куды не заглядала сонца і месяц.

На працягу першага года жыцця дзіцяці не стрыглі валасы, «каб не застрыгчы мову і памяць». Роўна ў год над ім праводзілі абрад першага пастрыгу. Састрыжаныя валасы клалі за бажніцу ў чырвоны кут і захоўвалі на працягу ўсяго жыцця як абярэг. На працягу першага года не аддавалі і не прадавалі адзенне дзіцяці, яго калыску і ложак.

     

31.Вясельная абраднасць беларусаў

Вясельны абрад: асноўныя этапы і ўдзельнікі.

Існавала забарона - спраўляць у пост.

Тры асноўныя этапы – 1-давясельны,2- вяселле, 3- паслявясельны.

1-ад 2 тыдняў да месяца, уключаў: выглядзены, даведкі,сватанне, запоіны, агледзены, заручыны.

Сватанне-купля нявесты, з боку жаніха прыходз. сваты, дзяўчыну выпраўлялі з хаты.

Запоіны-замацоўвалася згода, пры канцы дамаўляліся аб часе заручын.

Змовіны-прысутнічала з двух бакоў радня, вызначаліся падарункі.

Зборная субота-у хаце маладой збіраліся сяброўкі, яны вілі вянкі, рыхтавалі абрадав.упрыгожванні для жаніха і нявесты.

2-(зборная субота, каравай, посад, прызд дружыны маладога да маладой, шлюб, пераезд да маладога, камора, пасаг, завіванне, выпрабаванне здольнасцей і характару маладой (маладую знаемілі з гаспадаркай і абавязкамі), падзел каравая, адорыванне маладых).

Цыкл пач. з выпякання каравая, з рытуал. дзеяннямі-замешванне цеста, выманне з пячы, варажба аб лёсе маладых. Посад маладых - садз. на кажух. Адпраўленне дружыны жаніха, прыезд да нявесты, выкуп, абядзенне бацькам дачкі тройчы вакол стала, перадачу каля парога нявесты жаніху, венчанне, прыезд дадаму нявесты іх сустракалі бацькі маць трымала на ручніку хлеб-соль бацька дзве чаркі і бутылку гарэлкі, жаніх пераносіў нявесту праз парог, маладыя садзілісь пад абразамі.

За столом нявесту садзяць на кажух, перавернуты ўверх поўсцю. Госці п'юць, закусваюць, пяюць песні. Гасцей збоку жаніха абавязкова абвязвалі вышытымі ручнікамі бацькі нявесты, а збоку нявесты - бацькамі жаніха. Галоўнай дзеючай асобай ў час вяселля сват, які быў тамадой.

У хаце нявесты пасля яе ад'езду да жаніха рыхтавалі адпраўку прыданага. Звычайна гэта сундук з падрыхтаванымі раней трубкамі саматканага палатна або адзенне. Прыданае таксама давалі зямлёй, жывёлай і іншым. Вяселле праходзіла тры дні.

3- паслявясельны (цыганы (“вясельныя гульні” – напр. Замест маладога садзілі старога мужчыну ці пераапранутую жанчыну), парэзвы.

Абрадавыя стравы: курыца (пладавітасць), яешня, мёд, сыр і пірог.

32. Саслоўныя формы баўлення часу

 

Шляхта, прывілеяванае саслоўе Беларусі, з’яўлялася пераважна вясковым станам. Яе пранікненне ў культурнуюпрастору горада выяўлялася найперш у сферы баваў і адпачынку. Можна вылучыць пэўныя локусы, дзе найбольш адчувалася гэтая прысутнасць у першай палове ХІХ стагоддзя.

Перадусім гэта кірмаш, традыцыйны пункт камунікавання розных саслоўяў і культур на землях Беларусі. Слова “кірмаш” у ХІХ стагоддзі азначала не толькі торг, але і гулянне, “прастольнае свята пры царкве, касцёле, манастыры”. Звычайна кірмашы ладзіліся летам і восенню ў гадавыя святы [1, с. 234]. Кірмашы праводзіліся ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі [2, с. 103]. Свецкую атмасферу падчас ладжання, напрыклад, свіслацкіх кірмашоў сучаснікі параўноўвалі з карлсбадскай – па багаццю разнастайных формаў баўлення і шырокаму ўдзелу арыстакратыі [3, с. 35].

На кірмашы прыязджалі прыватныя тэатральныя антрэпрызы. Адбываліся цыркавыя дэманстрацыі з фокуснікамі, канатаходцамі, гімнастамі. Распаўсюджанай падчас кірмашоў формай баўлення часу былі касцюміраваныя танцавальныя вечарыны [4, с. 78-79]. Кірмашовыя імпрэзы вылучаліся масавасцю і сацыяльнай разнастайнасцю ўдзельнікаў. Кірмашы маглі супадаць са шляхецкімі выбарамі, кантрактамі, што яшчэ больш павялічвала памеры ўрачыстасцяў.

Кантракты, дзелавыя і гандлёва-фінансавыя імпрэзы, якія адбываліся штогод у буйных гарадах краю, збіралі “высокае” грамадства. Падчас сакавіцкіх кантрактаў у Мінску набывалі, прадавалі і арандавалі маёнткі, браліся і выплачваліся пазыкі ды адсоткі, замацоўваліся ўмовы на пастаўкі ў Рыгу хлеба, карабельнага лесу, пянькі, ільну, ільнянога семя і г.д. Акрамя таго, нанімаліся ў маёнткі эканомы, пісары, афіцыялы [5, с. 97]. Віленскія святаюр'еўскія кантракты з'яўляліся тым рэдкім момантам, калі ў край, каб сплаціць або атрымаць пазыкі, вярталася арыстакратыя, што знаходзілася звычайна за яго межамі [6, с. 7]. Да кантрактаў прымяркоўваліся тэатральныя і цыркавыя паказы, канцэрты, балі, званыя абеды.

Саслоўнымі асяродкамі баўлення вольнага часу з'яўляліся “дваранскія сабранні”, куды перыядычна з'язджаліся шляхецкія сем'і з правінцыі на дваранскія выбары, тут жа адбываліся і розныя танцавальныя і касцюміраваныя вечары. Пазней іх функцыю часткова падмянілі клубы. Больш дэмакратычнымі зонамі баваў і адпачынку былі грамадскія паркі, бульвары, корчмы і шынкі, якія прадугледжвалі калі і не цалкам роўны ўдзел усіх саслоўяў, дык іх пасіўную глядацкую прысутнасць. Месцам, дзе магло бавіцца сацыяльна змешанае грамадства, былі таксама рэдутавыя залi.

Камерцыйныя танцавальныя вечарыны – рэдуты,што ладзілісяў буйных гарадах краю на запусты, вымагалі ад удзельнікаў наяўнасці масак. Маска мусіла гарантаваць роўнасць у сацыяльна змешанай кампаніі адпачываючых, што адпавядала эканамічным інтарэсам арганізатараў рэдутаў, якія такім чынам заахвочвалі да ўдзелу ў вечарынах больш шырокае кола ўдзельнікаў (шляхту, купецтва, разначынную інтэлігенцыю). Акрамя таго маска стварала пэўныя авантурныя варункі ў адносінах палоў. Галоўнымі бавамі на рэдутах былі танцы і картачная гульня. Падчас вечара за асобную плату можна было набываць алкаголь [7, с. 150].

Вакол маскарадаў узнікала мноства легендаў. Мемуарысты распавядаюць пра містычныя здарэнні, звязаныя з маскарадамі, пра прароцтвы, якія адбываліся на іх, аб з’яўленні на маскарадах памерлых ды іншае. Але маскарад быў перадусім месцам нястрыманай весялосці, дзе дазваляліся рэчы, табуяваныя ў звычайных абставінах. Сучаснікі адзначалі паступовую дэградацыю маральнай атмасферы маскарадаў [8, с. 12]. Як піша граф Л.Патоцкі: “У Варшаве ў велізарных ярка асветленых маскарадных залах таўкуцца, пхаюцца, праціскаюцца тысячы масак. Турчанкі, індускі, цыганкі, яўрэйкі, негрыцянкі, немкі, шведкі, неапалітанкі, іспанкі, кракавянкі, узоры розных народаў побач з фантастычнымі выдумкамі міфалагічных багіняў, рознакаляровых даміно. Паміж імі арлекін з каламбінаю, чараўнік з вяшчункаю, пілігрым з пілігрымкаю, пастушкі, літоўскія вайдэлоткі, русалкі, усе пад маскамі і кожная цябе зачэпіць, піша на руцэ іерогліфы або лічбы. Адна пытаецца, ці пазнаеш яе, другая заяўляе, што цябе кахае, іншая запрашае да сябе на заўтра, дае найчасцей выдуманы нумар дома. А тая просіць, каб яе пачаставаў марожаным, цукеркамі, вячэраю, а часам нават пончыкам...” [3, с. 92].

У Мінску на Высокім рынку ў доме Гейдукевіча адбываліся касіны, танцавальныя вечары, якія арганізоўваліся ў розны час, але асабліва шырока зімой – на Карнавал [4, с. 150]. У Вільні касіны ладзіліся пад ачолай Я.Ходзькі. Папулярным месцам для гэтых танцавальных збораў быў дом Мюлера. Зборы ад іх правядзення ішлі на карысць Дома Дабрачыннасці. Гулянні працягваліся да ўсходу сонца. Найбольш распаўсюджанымі танцамі на падобных вечарынах былі мазуркі і вальсы.

Баль, у адрозненні ад іншых танцавальных імпрэзаў, з’яўляўся рытуалізаванай дзеяй. У ім, як правіла, удзельнічалі людзі аднаго сацыяльнага кола. Ён быў важнай часткай механізма саслоўнай рэпрадукцыі прывілеяванага стану, неад’емным складніком матрыманіяльных стратэгій арыстакратыі.Баль з’яўляўся месцам разнастайных камунікацый – ад любоўных да грамадска-палітычных [9, с. 76]. Гэта была тая пляцоўкай, дзе ўпершыню выяўляліся і замацоўваліся разнастайныя модныя тэндэнцыі. Балі праводзіліся ўвесь год, за выняткам часу пастоў. Галоўным бальным сезонам была зіма [10, с. 144].

Існавала традыцыя даваць грамадскія балі і абеды ў гонар шанаваных людзей або з нагоды пэўных падзеяў.Балі, што ладзіліся для каранаваных асобаў, узнімаліся да вышыняў мастацтва. Прыкладам могуць служыць балі, якія адбываліся ў Вільні на працягу 1812 года пачаргова ў гонар расейскага і французскага імператараў.Часткай гэтых дзеяў былі кантаты, спевы, іншыя формы гларыяфікацыі асобаў, якія ўшаноўваліся [11, с. 153].

Балі адкрываліся менуэтамі, а пазней – паланэзамі. Пасля паланэза звычайна пачыналася кадрыль. Існавалі нацыянальныя адметнасці гэтага танца – расейская, нямецкая, французская (кантраданс) ды польская. Наступным танцам з’яўляўся вальс. Галоўным танцам на бале ўважалася мазурка. Заканчваўся баль катыл’ёнам [12, с. 21-28]. Танцавалі на балях пад аркестр.

Пэўныя сем’і, што пераязджалі на зіму са сваіх маёнткаў у горад, трымалі так званыя “адкрытыя дамы”, у якія можна было патрапіць на званы абед ці вячэру амаль штодня або ў асобна вылучаны дзень. Падставамі падобнай гасціннасці былі або матрыманіяльныя разлікі, або палітычныя гледзішчы з увагі на будучыя шляхецкія выбары, або неабходнасць падтрымкі сацыяльнага прэстыжу, як гэта магло быць, напрыклад, з прадстаўнікамі царскай адміністрацыі.

Адной з прэстыжных формаў баўлення вольнага часу ў прывілеяванага саслоўя з’яўляўся тэатр. Тэатральная ложа была своеасаблівай філіяй салону. Наведванне тэатру рабілася нагодай для дэманстрацыі модных строяў, навязвання свецкіх кантактаў.

Па дасціпнай заўвазе сучасніка, на правінцыі тэатральныя спектаклі замянялі публіцысудовыя паседжанні. Прамовы адвакатаў (глосы), выкладанне прэтэнзіяў (маніфесты) друкаваліся і распаўсюджваліся [5, с. 80]. Мясцовая адвакацкая школа вызначалася сваёй адукаванасцю і красамоўствам [11, с. 122].

Эпіцэнтрамі “моднага” жыцця летам рабiлiся гарадскія бульвары, грамадскiя паркі і сады, дзе ўвечары грала музыка, а на святы ладзіліся ілюмінацыі і феерверкі [4, с. 147]. Шпацыры на бульварах і ў садах дапаўнялiся наведваннем трактыраў, у якіх пад час кантрактаў, святаў ды кірмашоў грала музыка. Жанчыны ўпадабалі цукерні, дзе можна было паспытаць шакалад, пачытаць прэсу.

Прыватныя сады, якія арандаваліся прадпрымальнікамі ці пераводзіліся ў ранг грамадскіх самімі гаспадарамі, таксама як і танцавальныя вечарыны (рэдуты), могуць служыць прыкладам далейшай камерцыялізацыі і прафесіяналізацыі культуры адпачынку ў першай палове ХІХ стагоддзя. Апошняе спрыяла дэмакратызацыі грамадскіх забавак, яны зрабіліся больш масавымі. Пры баўленні вольнага часу акрамя гледзішчаў прэстыжу, прывілеяванае саслоўе пачало звяртаць увагу і на карыснасць баваў для здароўя ды інтэлектуальнага развіцця.

Такім чынам, характар баўлення вольнага часу прывілеяваным саслоўем Беларусі ў першай палове ХІХ стагоддзя не здолеў пазбегнуць трансфармацый, што вынікалі з тэндэнцый урбанізацыі ды індустрыялізацыі грамадства.

 

Кірмаш і яго асаблівасці

КІРМАШ – святочна абстаўлены расшыраны гандаль, што адбываўся перыядычна ў пэўнай мясцовасці. Прымяркоўваўся да пэўнага прастольнага або храмавага свята (фэсту), ад якога часта атрымліваў назву (троіцкі, ільінскі, спасаўскі, пакроўскі і інш.).

 


Кірмашы ўзніклі ў перыяд ранняга сярэднявечча. Арганізатарамі нярэдка выступалі манастыры, апекунамі — вялікія князі ці мясцовыя магнаты. Звычайна кірмашы збіраліся ў мясцовасцях, надзейна гарантаваных ад грабяжу і сваявольства мясцовых паноў і не абцяжараных мытамі і грашовымі паборамі. Дазвол на правядзенне кірмашу быў адным з важных феадальных прывілеяў. Істотная роля кірмашоў ў грамадскім і эканамічным жыцці краю абумовіла сістэму абавязковых норм і рэгламентацый, што з цягам часу склаліся ў кірмашовае права. Кірмашы пакінулі прыкметныя сляды ў народнай мове і фальклоры. Яны ўцягвалі ў культурна-эканамічны працэс вялізную масу насельніцтва. Ha кірмашы з'язджаліся сяляне з навакольных вёсак, прывозілі на продаж сельскагаспадарчыя прадукты і саматужныя вырабы. На буйныя (рэгіянальныя) кірмашы прыязджалі гандляры і купцы з іншых беларускіх гарадоў і іншаземныя госці. Яснавяльможныя паны з'язджаліся сюды разам з прыслугай на свае саслоўныя з'езды — асамблеі, бавілі вольны час у банкетах і забавах; тут яны выбіралі прадвадзіцеляў, ці маршалкаў, заключалі розныя кантракты, наймалі адміністратараў маёнткаў, аканомаў, пісараў. Дробнапамесная і беззямельная шляхта шукала тут сваіх сеньёраў, прапаноўвала паслугі (і сваю шпагу) буйным магнатам. Так званыя падпанкі заключалі ці ўзнаўлялі дагаворы на арэнду фальваркаў, лясоў, млыноў. Ha кірмашах падпісваліся кантракты на продаж нерухомай маёмасці. Многія прыязджалі сюды, каб сустрэцца з крэдыторамі, расплаціцца з даўгамі ці атрымаць грашовую пазыку ў ліхвяроў. Іншых вабіла разнастайная культурная праграма, сустрэчы, знаёмствы. Ha кірмашах наладжваліся масавыя гульні, відовішчы, турніры, танцавальныя рауты. Вакол гандлёвай плошчы размяшчаліся корчмы, шынкі, балаганы, атракцыёны. Сваё майстэрства паказвалі камедыянты, акрабаты, дрэсіроўшчыкі з мядзведзямі, варажбіткі, сярод іх было многа цыган. Выступалі вандроўныя кірмашовыя тэатры і мясцовыя прыгонныя тэатры, у прыватнасці, тры такія тэатры — у Зэльве, Ружанах, Дзярэчыне — існавалі пры маёнтках князёў Caпегаў. Ha беларускія кірмашы прыязджалі тэатральныя трупы з Польшчы, Прусіі, Аўстра-Венгрыі, Францыі і іншых краін.

У XVII — пачатку XIX ст. найбуйнейшыя кірмашы адбываліся ў Зэльве, Свіслачы, Нясвіжы, Любавічах (былы Аршанскі павет), Гомелі, Бешанковічах. Значнымі кірмашовымі цэнтрамі былі Мінск, Навагрудак, Ігумен (Чэрвень), Мір, Брэст, Кобрын, Пінск.

Апрача прадметаў мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі на беларускія кірмашы дастаўлялася шмат тавараў з суседніх абласцей і з-за мяжы. З Польшчы прывозілі бытавыя і галантарэйныя тавары, дываны, люстэркі, інструменты; з Прыбалтыкі — жалезныя вырабы, фарбы, гатовае адзенне, «заморскія» тавары (чай, каву, віно і інш.); з Украіны — соль, тытунь, цукар, хлеб, жывёлу; з Расіі — баваўняныя і шаўковыя тканіны (з Масквы), скураныя і дывановыя вырабы (з Казані), фарфоравы і фаянсавы посуд (са Смаленскай губерні), жалезныя і медныя вырабы тульскіх заводаў.

Беларускія кірмашы адрозніваліся паміж сабой спецыялізацыяй гандлю: на адных гандлявалі ў асноўным сельскагаспадарчымі таварамі і прадметамі дробных промыслаў, на другіх — пераважна жывёлай (так званыя скотныя, ці конныя кірмашы), на трэціх — прамысловымі таварамі і прадметамі раскошы. У асобую групу вылучаліся так званыя кантрактныя кірмашы (у Мінску, Пінску, Навагрудку). Асобныя кірмашы былі вядомы продажам вялікай колькасці хлеба. Асенні кірмаш у Парычах (Светлагорскі раён) славіўся гандлем грыбоў, якіх тут за адзін дзень прадавалася на суму да 20 тысяч рублёў.

Кожны кірмаш меў свой мясцовы этнакультурны каларыт, што выяўлялася ў этнічным і сацыяльным складзе яго наведвальнікаў, у мясцовых традыцыях і звычаях, у выступленнях тэатральных труп і самадзейных фальклорных калектываў, у народным адзенні, транспартных экіпажах, прадметах народных промыслаў.

Бойкі гандаль ішоў на плошчы непасрэдна з вазоў, гандлявалі ў балаганах і ў разнос, кожны па-свойму рэкламаваў свой тавар і рознымі сродкамі (рэкламным паказам, трапным словам, ігрою на дудцы і інш.) прывабліваў да сябе пакупнікоў.

Буйныя кірмашы працягваліся ад 2 тыдняў да аднаго месяца (Зэльва, Любавічы, Свіслач, Нясвіж). Яны звычайна дзейнічалі не адначасова, а паслядоўна, нібы прадаўжаючы адзін аднаго. У перыяд паміж кірмашамі 1 — 2 разы на тыдзень збіраліся таргі, дзе гандлявалі звычайна мясцовымі таварамі. Кірмашы былі прыкметнай з'явай у грамадскім жыцці ў перыяд феадалізму. Рассеяныя па ўсёй Беларусі, яны аб'ядноўвалі мясцовыя рынкі, разбуралі патрыярхальную замкнёнасць, вялі да ўмацавання этна-культурнага адзінства і інтэрнацыянальных сувязей насельніцтва. У выніку пастаянных кантактаў ствараліся спрыяльныя ўмовы для ўзаемаабмену, узбагачэння мясцовай культуры. З развіццём капіталістычных адносін і паляпшэннем сродкаў зносін кірмашы паступова саступалі месца рэгулярнаму гандлю. Традыцыі кірмашоў адраджаюцца ў наш час.


Батлейка і яе асаблівасці

35. Зараджэнне батлейкавага тэатра ў Беларусі адносіцца да канца XVI — першай паловы XVII ст. Узнікненне батлейкі звязанае з каляднымі святамі (адгэтуль назва, Віфлеем — месца нараджэння Хрыста). На тэрыторыю Беларусі батлейка трапіла з Польшчы і Украіны і атрымала распаўсюд з XVI стагоддзя.[2] Па сваім рэпертуары і прынцыпах увасаблення батлейкавы тэатр роднасны ўкраінскаму вяртэпу і польскай шопцы, а ўсе яны разам генетычна ўзыходзяць да заходнееўрапейскіх містэрый. Арганізатарамі відовішчаў звычайна былі законнікі каталіцкіх ордэнаў, вучні калегій. Распаўсюду батлейкі спрыялі вандроўныя семінарысты, якія ўносілі ў рэпертуар сюжэты школьнага тэатру. Хутка батлейку ад царкоўнікаў пераймаюць мяшчане, сяляне — тэатр робіцца народным.

Да 19 ст. у рэпертуары батлейкі пераважала рэлігійная тэматыка[3]. У часы Асветніцтва батлейкавыя прадстаўленні ладзіліся ў драўлянай (спачатку — аднапавярховай, потым — двухпавярховай) скрыні (батлейцы) статычнымі або рухомымі лялькамі. Іх дзеянні суправаджаліся вершаваным дыялогам, песнямі. У прадстаўленнях, прымеркаваных да калядных свят, паказваліся біблейскія сцэны нараджэння Хрыста, пакланення яму пастухоў і каралёў-вешчуноў, праследу жорсткім царом Ірадам нявінных немаўлятак. У рэпертуар батлейкі, побач з рэлігійнай п'есай «Цар Ірад», народнай драмай «Цар Максіміліян», уваходзілі таксама жанравыя сцэны «Мацей і доктар», «Антон з казой і Антоніха», «Вольскі — купец польскі», «Бэрка-карчмар», «Цыган і цыганка», «Ванька малы», «Паніч» і інш. насычаныя сацыяльнай сатырай.

Паступова, становячыся здабыткам народа ў шырокім сэнсе слова (мяшчане і сялянства), у прыватнасці ў перыяд XVII-XVIII стагоддзях, Батлейка актыўна звяртаецца да народна-камедыйных, свецкіх па характары пастановак.[4]

Лічыцца, што з развіццём і станаўленнем прафесійнага тэатра ў Беларусі Батлейка саступіла папулярнасцю апошняму. Прадстаўленні батлейкі даваліся да пач. XX ст.

Сцэнай для прадстаўлення батлейкі звычайна служыла двух'ярусная драўляная скрыня, які нагадвала царкву ці дамок, дзеі пастановак адбываліся ў верхнім і ніжнім ярусах. Батлейнікі вадзілі драўляныя лялькі на стрыжнях па прарэзах у падлозе ярусаў[1].

Сцэну, што нагадвала балкон, на якім адбывалася дзеянне, аздаблялі тканінай, паперай, геаметрычнымі фігурамі з тоненькіх палачак. На задніку сцэны малявалі абразы, зоркі, крыжы, вокны, лялечныя кампазіцыі на біблейскі сюжэт і інш[1]. Скрынка закрывалася дзверцамі[1].

У прадстаўленнях дзейнічала да 40 персанажаў. Лялек рабілі з дрэва, каляровай тканіны; валасы, вусы — з лёну ці аўчыны; вопратку шылі з тканіны[1]. Трапляліся таксама батлейкі з лялькамі-марыянеткаммі на нітках ці з пальчатачнымі лялькамі[1]. Вядома 6 тыпаў батлейкі. Асобнае месца займалі батлейкі, зробленыя па прынцыпе ценявога тэатра (Віцебск, Веліж), і батлейка са зменнымі празрыстымі дэкарацыямі (Докшыцы)[5]. Пад час прадстаўлення батлеечнік знаходзіўся за скрыняй, ён не толькі рухаў лялек, але і гаварыў тэкст за іх, часам на фоне музыкі. Здаралася, што адзін чалавек быў і рэжысёрам, і драматургам, і мастаком, і музыкантам[1]. Звычайна, батлеечнікі былі таленавітымі акцёрамі-самародкамі[1].

Паказ складаўся з дзвюх частак: кананічнай, якая паказвалася на верхнім ярусе, і свецкай, якая гулялася на ніжнім ярусе батлейкі.

 

 










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 481.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...