Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі: геаграфічныя, прырода-кліматычныя, этнакультурныя асаблівасці.




Гісторыка-этнаграфічны рэгіён –гэта частка этнічнай тэрыторыі, што вылучаецца паводле комплексу прыкмет: асаблівасцей этнічнай гісторыі, характару рассялення, гаспадарчых заняткаў, народнай архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйнага адзення, вусна-паэтычнай творчасці, мясцовых гаворак, звычаяў, абрадаў і інш.

На тэрыторыі Бел. ў 18-19ст. – шэсць гісторыка-этнаграф. рэгіёнаў - Падзвінне, Паднапроўе, Цэнтральная Беларусь, Панямонне, Усходняе Палессе і заходняе Палессе. Рэгіёны размяшчалісь на басейнах вялікіх рэк. Па меры засялення складваліся вытворчыя і абрадавыя традыцыі, фарміраваўся тып культуры.

Падзвінне (Паазер’е) (басейн зах.Дзвіны). У 11ст. тут 10 гарадоў-Полацк, Віцебск, Мінск, Друцк, Лукомль, Лагойск, Ізяслаў, Браслаў, Барысаў,Орша. Тут беларусы-католікі лічылі сябе палякамі, а праваслаўныя беларусы нярэдка залічваліся да рускіх. Гэты рэгіён абяспечваў сябе ўласным хлебам. Побач са збожжам (жытам, аўсом,ячмянём) важнае месца – лён. Наяўнасць шматлікіх азёр - рыбалоўства. Лясные масівы. Вусна-паэтычная творчасць-распаусюджванне валачобных, масленічных, талочных, ільнаробчых і ярынных песен.

Падняпроўе – басейн верхняга Дняпра. Магілёў, Шклоў. Малаурадлівыя глебы. Сасновыя лясы. Збожжа – жыта, авёс (вакарыстоўваўся у конагадоўлі. Тэхн. культуры –лён, канапель.Промыслы-збіральніцтва, пчалярства,здабыванне смалы, вытворчасць дзёгцю. Паселішчы адрозніваліся большымі памерамі (15-30двароў). Дэкаратыўная Веткаўская разьба. Ганчарства – посуд з чырвонай гліны. Карагодныя гульні, песні, танцы.

Цэнтральная Беларусь- асноўная частка Мінская вобл, заходняя частка Магілёўскай вобл. р.Бярэзіна, Свіслач. Слуцк, Нясвіж, Клецк,Капыль,Мінск. Збожжа-жыта,пшаніца,авёс. Бульба,цукравые буракі. Першае месца па вытворчасці цукру. Вытворчасць спірту з бульбы. Жывёлагадоуля – развядзенне канеё. Срубы з сасновых бревен.кераміка распісвалася узорам у выглядзе хвойных галінак.

Панямонне- верхні басейн Нёмана. Навагрудак, Гродна. Жыта,авёс, пшаніца, грэчка.Лён.Жыллё –“чысты вугал”.Кераміка –глянцаванне, чорнаглянцавая кераміка.

Усходняе Палессе – Старобін,Тураў,Мазыр,Хойнікі, Пухавічы. Значная плошча –сенажаці. Шмат свойскай жывёлы, якая кармілася сакавітай травой – у свіней самае смачнае сала. Рыбалоўства, збіраольніцтва, пчалярства. Грушавыя дрэвы. Абрад “жаніцьба коміна” Кераміка - выраб задымленага посуду.

Заходняе Палессе – басейн верхняй Прыпяці. Брэст, Кобрын, Пінск. Балоты, шматлікія рэкі, мяккі клімат. Вясной – раен пераутвараўся у возера з астроўкамі і жыхары на лодках адпраўлялісь за дровамі, на сенажаць, палявалі на качак. На лодках везлі хаваць і нябожчыкаў. Рыбалоўства, збіральніцтва. Дзікіх качак салілі.Пшаніца, грэчка, проса. Промыслы –ткацкія, гарбарна-аўчынные, ганчарные, дрэваапрацоўчые.

     7.Гістарычныя тыпы пасяленняў

.Гістарычныя тыпы пасяленняў

 

Да распаўсюджаных на Беларусі тыпаў паселішчаў адносяць: вёску, сяло, слабаду, фальварак, аколіцу засценак, хутар, а таксама мястэчкі і гарады. Вёска – асноўны тып пселішчаў. Асноўнай структурнай аадзінкай вёскі была сядзіба, якая складалася з жылля і цэлага комплексу падсобных і гаспадарачых пабудоў. Сяло – таксама вельмі стары і распаўсюджаны тып паселішчаў на Б. Асноўнай рысай сяла з’ўялялася наяўнасць царквы, валасной управы, карчмы, крамы і іншых грамадскіх ўстаноў. Слабада (воля, волька) – новыя тыпы паселішчаў для жыхароў, вызваленных на пэўны час ад феадальнай павіннассці. Аколіца – паселішча дробнай шляхты, якая сялілася асобна ад сялян-вяскоўцаў. Была агароджана з усіх бакоў. Вызаначался бессісістэмнасцю забудовы. Фальварак – невялікае пасяленне ў некалькі двароў, першапачаткова абазначаў феадальную гаспдаарку, мёнтак, дзе жыў феадал. Засценак – паселішча дробнай шляхты ў 1-3 сядзібы. Узнікла пасля рэформы 1557 год. Хутар – адасобленная сялянская гаспадарка з ядзібай, якая знаходзілася непаспрэдна на зямельным надзеле селяніна. Узнік пасля рэфмры 1861 года. Мястэчка – гістарычны тып паселішча, што ўвасабляў сабой пераходныя рысы сяла і горада. М. – гандлёва-рамесныя цэнтры, пэўную ролю таксама адыгрывала і сельская гаспадарка.

     8.Тыпы традыцыйнага беларускага жылля

Тыпы традыцыйнага беларускага жылля

Жыллё было асноўнай архітэктурнай часткай сядзібных забудоў. Усе іншыя памяшканні дапасаваліся да яго з улікам іх функцыянальнай мэтазгоднасці, утвараючы той ці іншы кампазіцыйна-архітэктурны малюнак. Жыллё, як і іншыя сядзібныя памяшканні, будавалася з дрэва. Жыллё хараткрызавалася той ці іншай планіроўкай, стасункамі з падсобнымі памяшканнямі. Найбольш часта сустракалася двухкамернае жыллё тыпу хата+сенцы. Такая планіоўка вядома са старажытных часоў. Часам у сенцах адгароджвалася невялікая камора (ці кладоўка). Даволі распаўсюджаным было і трохкамернае жыллё тыпу хата+сенцы+клець альбо хата+сенцы+хата. На поўначы Беларусі і на Палессі часта сустракалася трохкамернае жыллё тыпу хата+сенцы+варыўня (стопка). Планіроўка жылога памяшкання нярэдка ўскладнялася вылучэннем святліцы і кухні (хата+хата+сенцы; хата+кухня+сенцы). Часам пры ўваходзе ў сенцы звонку ўладкоўвалася паўадкрытая галерэя – падсені альбо ганак. Такое жыллё часцей сустракалася ў заможнага сялянства, аднадворцаў, дробнай шляхты.

    9. Сядзіба і сядзібныя забудовы

Сядзіба і сядзібныя забудовы

Традыцыйная беларуская сядзіба ўяўляла сабою сукупнасць жылых і гаспадарчы пабудоў, а таксама, у пэўных выпадках, частку зямлі для апрцоўкі. Асноўнымі сядзібннымі пабудовамі ў беларусаў былі: клець, свіран, варыўня і склеп. Клець служыла для захоўвання збожжа, прадуктаў, бытавых рэчаў, адзення. Сустракалася як асобным будынкам, так і разам з хатай. Вельмі часта (летам) ў клеці летам жылі людзі, а ў некатрых рэгіёнах (Мазыршына) маладыя жылі ў клеці ўвесь год. Свіран – пабудова, блізкая да клеці па сваім функцыянальным прызнчэнні. Свіран служыў для захавання адборнага збожжа і будаваўся, як правіла, асобна. У вялікіх населеных пунктах існавалі т.зв. “грамадскія свірны” – месцы, куды людзі пасля кожнага бору ўраджая дносілі частку сабранага збожжа, а вясной маглі атрымаць яго ў канцы зімы ці вясной пры яго нястачы лбо для сяўбы. Варыўня – паўназемнае памяшканне, упушчанае на паўметра ў зямлю; служыла для захоўвання гародніны, садавіны, бульбы, малочных прадуктаў. Тут адгароджваліся адсекі, куды ссыпалі буракі, бульбу, моркву, рэпу. Ля ўвахода рамяшчаліся бочкі з квашанай капустай, бракамі і іншай ежай. Склеп – заглыбеннае ў зямлю памшканне тыпу зялянкі, прызначанае для захавання гародніны, бульбы, напояў і інш. Склеп, часцей за ўсё, рабіўся ў сістэме жылля (пад сенцамі, албьбо клеццю) і меўмуаваныя, радзей друўляныя сцены.

    10. Гаспадарчыя пабудовы традыц. беларус. жылля










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 502.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...