Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Этнічныя працэсы (міксацыя, кансалідацыя і інш.)




2013/2014

Этнас і этнічныя прыкметы

Этнас (грэч.- народ ) - група людзей , аб'яднаных агульнымі прыкметамі :

аб'ектыўнымі альбо суб'ектыўнымі.

ПРЫКМЕТЫ: агульнае паходжанне, мова, культура, тэрыторыя пражывання агульная, самасвядомасць і інш. У рускай мове сінонімам тэрміна доўгі час было паняцце «народ» . У навуковы зварот паняцце " этнас » было ўведзена ў 1923 году рускім навукоўцам -эмігрантам С. М. Шыракагаравым. Этнічнасць можна прадставіць як форму сацыяльнай арганізацыі культурных адрозненняў , якая складаецца з тых характарыстык , якія самі члены этнічнай супольнасці лічаць для сябе значнымі, і якія ляжаць у аснове іх самасвядомасці. Да гэтых характарыстыках адносяцц: агульныя элементы культуры , паданне аб агульным паходжанні і , як следства - наяўнасць агульнай гістарычнай памяці . Пры гэтым прысутнічаюць асацыяцыя сябе з асаблівай геаграфічнай тэрыторыяй і пачуццё групавой салідарнасці.

Асноўныя ўмовы ўзнікнення этнасу - агульнасць тэрыторыі і мовы - пасля выступаюць у якасці яе галоўных прыкмет . Пры гэтым этнас можа фармавацца і з рознамоўных элементаў , складацца і замацоўвацца на розных тэрыторыях у працэсе міграцый ( цыганы і т. п.). Дадатковымі ўмовамі складання этнічнай супольнасці могуць служыць агульнасць рэлігіі. Сфармаваная этнічная супольнасць выступае як сацыяльны арганізм, самаўзнаўляльную шляхам пераважна этнічна аднародных шлюбаў і перадачы новаму пакаленню мовы , культуры , традыцый , этнічнай арыентацыі і г. д.

 

ЭТНАС – устойлівая група людзей, якая склалася гістарычна                       на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць.

2.Моўная класіфікацыя

Генеалагічная класіфікацыя моў — вывучэнне і групаванне моў свету (аднясенне да пэўнай групы, сям'і і інш.) на аснове іх падабенства, звязанага з наяўнасцю роднасных сувязей паміж імі.

 Роднасныя сувязі абумоўлены тым, што мовы пэўнай групы або сям'і ўтвараюцца з адной мовы-асновы (прамовы) шляхам яе распадзення. Прамова — гэта рэальная мова, якая некалі існавала і якую нельга аднавіць поўнасцю, але можна рэканструяваць яе фанетыку, граматыку і лексіку. Рэканструкцыя адбываецца шляхам супастаўлення роднасных моў на падставе параўнальна-гістарычнага метаду. Найбольш дакладны матэрыял дае параўнанне граматычнай структуры, што тлумачыцца абмежаванасцю набору граматычных значэнняў у мовах свету і іх устойлівасцю ў адносінах да змянення, а таксама тым, што словазмяняльныя формы амаль не запазычваюцца. Больш складанае выкарыстанне лексічных адпаведнасцей паміж мовамі: вялікая колькасць супадзенняў на гэтым узроўні тлумачыцца запазычаннямі (напр., беларускае «бурбалка» < літ.: burbulas). Для лексікалагічных параўнанняў бяруць словы, якія гістарычна належаць да эпохі прамовы: назвы роднасці і сваяцтва, некаторых жывёл, раслін, прылад працы, частак цела, некаторыя невытворныя займеннікі і інш. Важную ролю адыгрывае і гукавое афармленне таго, што параўноўваецца. Самы надзейны крытэрый роднасці моў — частковыя супадзенне і разыходжанне гукавой абалонкі пры ўмове рэгулярных гукавых адпаведнасцей і ўліку фанетычных законаў кожнай мовы. Напрыклад, лац.: ferunt адпавядае рускаму «берут», што пацвярджаецца рэгулярным узнікненнем рускага «б» замест лацінскага «f» («брат» — frater, «боб» — faba).

Пры генеалагічнай класіфікацыі блізкароднасныя мовы аб'ядноўваюць у падгрупу, потым — групу, сям'ю моў. У свеце налічваецца некалькі тысяч моў. Найбольш вядомыя даведнікі ўключаюць толькі сучасныя (=жывыя і нядаўна вымерлыя) мовы.

Сям'я моў — генетычнае моўнае аб'яднанне прыкладна такога жа ўзроўня глыбіні, як індаеўрапейскія мовы, гэта значыць, распалае прыкладна 6-7 тыс. гадоў таму. Некаторыя сем'і, традыцыйна так названыя, на паверку апыняюцца глыбейшымі аб'яднаннямі (напр., аўстранезійскія мовы, кушыцкія мовы). Ніжэй яны мянуюцца надсем'ямі.

 Сем'і нярэдка аб'ядноўваюцца ў адзінкі больш высокага ўзроўня - макрасем'і, аднак большасць з іх з'яўляюцца навукова недаказанымі і/ці непрызнанымі большасцю лінгвістаў. Як дакладныя можна разглядаць толькі гіпотэзы аб існаванні настратычнай і афразійскай макрасям'і.

 Некаторыя мовы лічацца ізаляванымі (ізалят).Гэта значыць, што яны з'яўляюцца аднамоўнымі сем'ямі або застаюцца некласіфікаванымі.

 Усяго налічваецца каля 240 моўных сем'яў, больш за 100 ізалятаў і больш 100 некласіфікаваных моў.

Індаеўрапейскія мовы — самая распаўсюджаная ў міры моўная сям'я.Прадстаўленая на ўсіх заселеных кантынентах Землі, лік носьбітаў перавышае 2,5 млрд. Паводле сучасных гледжанняў шматлікіх лінгвістаў, з'яўляецца часткай макрасям'і настратычных моў.

 Тэрмін «індаеўрапейскія мовы» (англ.: Indo-European languages) быў упершыню ўведзены англійскім даследчыкам Томасам Юнгам у 1813. Часам раней індаеўрапейскія мовы зваліся «арыйскімі», аднак у цяперашні час гэтым тэрмінам называецца падсям'я індаеўрапейскіх моў, якая ўключае ў сябе нурыстанскую галіну і індаіранскія мовы.

 Мовы індаеўрапейскай сям'і паходзяць ад адзінай праіндаеўрапейскай мовы, носьбіты якой жылі парадку 5—6 тыс. гадоў назад. Існуе некалькі гіпотэз аб месцы зараджэння праіндаеўрапейскай мовы, у прыватнасці, завуць такія рэгіёны, як Усходняя Еўропа, Блізкі Усход, стэпавыя тэрыторыі на стыку Еўропы і Азіі.

 Індаеўрапейская сям'я ўключае ў сябе албанскую, армянскую, грэчаскую мовы і раманскую, германскую, кельцкую, балтыйскую, славянскую, іранскую, індыйскую, анаталійскую (хета-лувійскую), тахарскую і італійскую моўныя групы. Пры гэтым анаталійская, тахарская і італійская групы прадстаўлены толькі мёртвымі мовамі.

Расавая класіфікацыя

Вплоть до современности в антропологической литературе значительное место заняли попытки построить всё более и более полную и объективную классификацию человеческих рас. В основном они базировались на морфологии. До сих пор активно дебатируется проблема числа основных рас.

Практически во всех схемах расовых классификаций обязательно выделяются как минимум три общие группы (три большие расы): монголоиды, негроиды и европеоиды, хотя названия этих групп могут меняться.

РАСИЗМ — совокупность антинаучных концепций, основу которых составляют положения о физической и психической неравноценности человеческих рас, решающем влиянии расовых различий на историю и культуру общества, исконном разделении людей на высшие и низшие расы.

 Так, монголоидов иногда называют азиатской или азиатско-американской расой, негроидную — экваториальной или австрало-негроидной, европеоидную — кавказоидной или евразийской. Иногда в качестве больших рас выделяются также австралоиды, американоиды (индейцы), койсаноиды (бушмены и готтентоты), реже — океаноиды (полинезийцы), курильская раса (айны) и лапоноиды (лопари, или саамы).

Расовая классификация — система деления человечества на расы. Учёными разработано множество разных расовых классификаций, отличающихся числом используемых признаков и принципами построения.

 Европео́идная ра́са (евразийская) — раса, распространённая до эпохи Великих географических открытий в Европе, Передней Азии, Северной Африке, частично в Средней Азии и северной и центральной Индии; позже — на всех населённых континентах. Особенно широко европеоиды расселились в Северной Америке и Южной Америке, в Южной Африке и Австралии. Является самой многочисленной расой на Земле (около 40 % населения планеты)

Характеризуется, прежде всего, ортогнатным лицом, заметно выступающим вперёд в горизонтальной плоскости. Волосы европеоидов прямые или волнистые, обычно мягкие (особенно у северных групп). Надбровные дуги часто большие, разрез глаз всегда широкий, хотя глазная щель может быть небольшой, нос обычно крупный, резко выступает, переносье высокое, толщина губ небольшая или средняя, рост бороды и усов сильный. Кисть и стопа широкие. Цвет кожи, волос и глаз варьирует от очень светлых оттенков у северных групп до очень тёмных у южных и восточных популяций

Согласно устаревшей типологической классификации включает нордическую, средиземноморскую, динарскую, фальскую, альпийскую, восточно-балтийскую, лаппоноидную и другие подгруппы (в зависимости от автора классификации).

 В доисторический период в Европе, возможно, существовали и иные подрасы. Так, Северную Африку вплоть до последнего оледенения населяли мехтоиды, сходные с европейскими кроманьоидами эпохи верхнего палеолита.

Происхождение европеоидов

 Наиболее вероятным является предположение, что основная масса большой европеоидной расы имела исходный ареал происхождения где-то в пределах обширной области, охватывавшей некоторые районы юго-западной Азии, а также южной Европы и северной Африки. К ареалу протоевропеоидов, вероятно, относились и некоторые области Средней и Передней Азии, обладавшие предгорно-степным характером, а также, частично, и Средиземноморье с его засушливыми приморскими районами. Отсюда протоевропеоиды могли расселиться в разных направлениях, занимая постепенно всю Европу и северную Африку.

 В составе европеоидов выделяется две ветви — северная и южная. Различия между ними касаются в основном пигментации кожи, глаз, волос. Между этими двумя ветвями располагаются народы, занимающие промежуточное положение. Советский этнограф и доктор исторических наук Н. Н. Чебоксаров ещё в 30-х годах отметил, о том, что южные европеоиды, промежуточные варианты и северные европеоиды представляют собой результат последовательного процесса депигментации изначально темно-пигментированного населения. Южные европеоиды стоят к исходному типу ближе, нежели северные.

 

 

Этнічныя працэсы (міксацыя, кансалідацыя і інш.)

Этнічныя працэсы — якасныя змены, што адбываюцца ў этнічным асяроддзі, у этнасацыяльным арганізме. Яны закранаюць традыцыйны ўклад жыцця этнасу, яго самасвядомасць, культуру, ментальнасць, міжэтнічныя ўзаемаадносіны. Гэтыя змены адбываюцца як натуральным шляхам эвалюцыі этнасу і яго культуры, так і ў выніку змены этнапалітычнай сітуацыі, ваенных падзей, міграцыі, парушэння звыклага ўкладу жыцця. Паводле характару і рэальных вынікаў вылучаюць наступныя віды этнічных працэсаў: міграцыя, інтэграцыя, кансалі-дацыя, асіміляцыя, акультурацыя, міксацыя, генацыд, урбанізацыя і інш.

Міграцыя(ад лацінскага тіёгаііо — перасяленне) — перамяшчэнне, перасяленне, рух насельніцтва на пэўнай тэрыторыі. Вылучаюць міграцыю пастаянную (незваротную) і часовую (зваротную), сезонную і маятнікавую (напрыклад, штодзённыя ці штотыднёвыя паездкі на працу па прыгарадных маршрутах), знешнюю і ўнутраную. Знешняя міграцыя называецца інакш міжнароднай і звязана з пераездамі з адной краіны ў другую. Пры гэтым адрозніваюць эміграцыю (выезд за межы краіны) і іміграцыю (уезд у краіну на пастаяннае ці часовае жыхарства), адпаведна і людзі, што выязджаюць з краі­ны ці прыбываюць сюды з-за мяжы, называюцца эмігрантамі і імігрантамі.

Інтэграцыя(ад лацінскага ігЦе§гаііо) азначае аб'яднанне ў адзінае цэлае разнародных частак, у даным выпадку розных народаў у выніку пастаянных кантактаў, наладжвання рэгулярных эканамічных, культурных, палітычных сувязей.

Кансалідацыя — згуртаванне, зліццё ў адзінае цэлае блізкіх па паходжанню і культуры этнасаў ці асобных частак (этнаграфічных груп) адзінага этнасу.

Асіміляцыя(ад лацінскага аззітііаііо — упадабленне, зліццё) — этнічны працэс яднання двух этнасаў, калі адзін з іх поўнасцю ўспрымае (займае) мову і культуру другога этнасу і «раствараецца» ў ім.

Акультурацыя— працэс узаемапранікнення культур, калі народ усвойвае мову і культуру другога народа, але не губляе сваю, захоўвае гістарычную памяць і на-цыянальную самасвядомасць.

Міксацыя(ад англійскага тіх — змешваць) — пра­цэс сімбіёзу, змешвання разнародных этнакультурных элементаў, у выніку чаго ўтвараецца новы этнас.

Генацыд(ад грэчаскага ^епок — род + лацінскае сае-сіеге — забіваць) вызначаецца як знішчэнне асобных груп насельніцтва ці цэлых народаў па расавых, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах.

Адраджэнне— этнакультурны працэс пераасэнсавання духоўных здабыткаў нацыі, вяртанне гістарычнай памяці народа.

       5Першыя пісьмовыя звесткі пра Беларусь і яе насельніцтва.

5.Першыя пісьмовыя звесткі пра нашу краіну і яе насельніцтва вядомы даўно – больш за 2 тыс. гадоў таму. Дакладна пра старажытнае насельніцтва Беларусі – крывічоў (палачан), дрыгавічоў, радзімічаў, літву, яцвягаў і іншых паведамляюць летапісы, у прыватнасці “Аповесць мінулых часоў” (“Повесть временных лет”, пач. XII ст.). У аснову “Аповесці” былі пакладзены больш раннія звесткі пра славян; яе аўтар (ім быў, верагодна, манах Кіева-Пячэрскай лаўры Нестар) пачынае свой летапіс з біблейскіх часоў, расказвае пра паходжанне славян, іх рассяленне на Ўсходне-Еўрапейскай раўніне, складаныя ўзаемаадносіны з суседзямі (венграмі, хазарамі, германцамі, балтамі і інш.), звяртае ўвагу і на грамадскі лад жыцця, звычаі, вераванні. Нягледзячы на агульнае паходжанне і рэлігію славянскіх плямён, у іх назіраліся прыкметныя культурна-бытавыя асаблівасці; летапісец даволі падрабязна расказвае пра сямейна-шлюбныя адносіны ў палян, іх “кротость и стыдение ко снохам и матерям”, нетрываласць шлюбу ў драўлян, пра ігрышчы, што наладжваюцца паміж сёламі ў радзімічаў, дзе адбываюцца “плясания и бесовска песни” і “умыкаху жены собе”, пра перажыткі матрыярхату ў мазаўшан, пра ўстойлівы звычай славян і крывічоў парыцца з венікам у лазнях (“і тако самі ся мачат, едва вылезут живи”), што было не ўласціва дрыгавічам, палянам і валынянам.

У ХІV – ХVІІ стст. з’яўляюцца летапісы-хронікі – “Хроніка Еўрапейскай Сарматыі” Аляксандра Гваньіні (1578, 1581), “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” Мацея Стрыйкоўскага (1582), “Хроніка Быхаўца” (1-ая пал. ХVІ ст.), “Баркулабаўскі летапіс” (пач. ХVІІ ст.), “Хроніка горада Магілёва”. У іх побач з запісамі гістарычных падзей даецца цікавая інфармацыя аб этнічнай геаграфіі сярэднявечча, аб ладзе жыцця, звычаях і вераваннях мясцовага насельніцтва.

 Выдатным літаратурна-энтаграфічным помнікам эпохі Адраджэння з’яўляецца “Паэма пра зубра” Міколы Гусоўскага (выдадзена першапачаткова на лацінскай мове. Кракаў, 1523). Паэт-гуманіст з вялікай любоўю апісаў свой край – Беларусь, прыгажосць яе прыроды, быт і заняткі жыхароў – ратных рыцараў, паляўнічых, аратых.

 Са знакамітых дзеячаў сярэднявечча, якія ўнеслі каштоўны ўклад у вывучэнне праблем этнічнай культуры, мясцовага быту і звычаевага права, варта назваць Саламона Рысінскага (1560(?) – 1625) і Льва Сапегу (1557 – 1633).

 У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. выйшаў шэраг прац па краязнаўству і этнаграфіі Беларусі. Сярод іх адзначым, у прыватнасці, такія як: А.Меер. Апісанне Крычаўскага графства, або былога староства 1786 года; І.Ляпехін. Дзеннікавыя запіскі падарожжа… (1780, 1805), В.Севяргін. Запіскі падарожжа па заходніх правінцыях Расійскай дзяржавы (1803); Л.Галамбеўскі. Дом і двары (Domy i dwory, 1830), Люд польскі, яго звычаі і забабоны (1830); З.Даленга-Хадакоўскі. Пра славяншчыну ды хрысціянства (1818); Ю.Крашэўскі. Успаміны з Валыні, Палесся і Літвы (1840); Вясковыя песні з-над Нёмана і Дзвіны (1839); Я.Баршчэўскі (на здымку). "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" (1844 – 1846) і інш.  

 Быт шляхты і беларускага сялянства знайшоў свае адлюстраванне і ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі (Кандратовіча). Нагадаем паэмы А.Міцкевіча “Пан Тадэвуш” і “Дзяды”. У Сыракомлі, апрача шматлікіх паэтычных твораў, ёсць спецыяльныя краязнаўча-этнаграфічныя працы – “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах” (1853), “Нёман ад вытокаў да вусця” (1861), “Экскурсія па Літве ў радыусе ад Вільні” (т. 1 – 2, 1857 – 1860) і інш.

 

 Важную ролю ў пашырэнні этнаграфічных ведаў адыгрывала і музейна-збіральніцкая дзейнасць. Захавальнікамі рэліквій і каштоўных рэчаў – помнікаў элітарнай і бытавой культуры выступалі магнацкія маенткі, шляхецкія сядзібы, храмы.

 Прыкметную ролю ў этнаграфічным вывучэнні Беларусі адыграла дзейнасць Рускага імператарскага геаграфічнага таварыства (РГТ), заснаванага ў 1847 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Заснавальнікі і кіраўнікі РГТ - К.Бэр, Н.Надзеждзін, К.Кавелін вызначылі месца этнаграфіі ў сістэме навук, сфармулявалі яе задачы, распрацавалі метады этнаграфічных даследванняў. Адначасова была распрацавана праграма сістэматычнага вывучэння народнай культуры і быту.

 У 1867 г. у Вільні быў заснаваны Паўночна-Заходні аддзел РГТ, які стаў новым цэнтрам па этнаграфічнаму вывучэнню Беларусі і суседняй Літвы. Вакол яго гуртаваліся мясцовыя сілы даследчыкаў і аматараў-краязнаўцаў; пазней стаў выдавацца часопіс “Записки Северо-Западного отдела Русского географического общества” (1910 – 1914; рэдактар Дзмітрый Даўгяла).

 У канцы 50 – пачатку 60-ых гадоў разгарнулася мэтанакіраваная работа па сістэматызацыі і абагульненні разнастайных звестак па гісторыі, геаграфіі, народнай гаспадарцы, трыдыцыйнай культуры ў заходніх губернях Расіі. Найбольш поўная і каштоўная інфармацыя была змешчана ў кнігах, прысвечаных Гродзенскай і Мінскай губерням. Іх аўтары-складальнікі П.Баброўскі і І.Зяленскі дэталёва ахарактарызавалі геаграфічныя ўмовы, мясцовыя ландшафты, флору і фауну, шляхі зносін, гістарычнае мінулае краю, нацыянальны і сацыяльны склад насельніцтва, яго традыцыйныя заняткі, ежу, жыллё, адзенне, побыт, народны каляндар, звычаі, абрады, фальклор. Выхад “Матэрыялаў…” быў прыкметнай з’явай у жыцці навуковай і культурнай грамадскасці не толькі Беларусі, але і Расіі.

 Амаль адначасова з выхадам у свет шматтомных “Матэрыялаў для геаграфіі і статыстыкі Расіі” ў Парыжы, а затым у Пецярбургу быў выдадзены Р.Ф.Эркертам першы этнаграфічны атлас Беларусі (1863 – 1864). Ён складаўся з 6 карт, якія паказвалі размяшчэнне розных народаў – беларусаў, рускіх, украінцаў (усе яны паказаны пад агульнай назвай “рускія”), палякаў, літоўцаў, латышоў, немцаў, яўрэяў. Тэкставыя матэрыялы былі выдадзены асобнай кнігай “Погляд на гісторыю і этнаграфію заходніх губерняў Расіі” (1864). Аўтар дае высокую ацэнку сярэднявечнай культуры Беларусі і выказвае сумненне ў заваяванні яе літоўцамі, як гэта сцвярджалася ў афіцыйным расійскім друку.

 У 1864 г. выйшла яшчэ адна аналагічная праца – “Атлас народанасялення Заходне-Рускага краю па веравызнаннях” А.Ф.Рыціха. Атлас складаўся з 10 карт, якія паказвалі геаграфію рассялення беларусаў і іншых народаў.

 Шмат этнаграфічных матэрыялаў публікавалася ў перыядычных выданнях – навуковых зборніках, часопісах, газетах. У ліку гэтых выданняў ужо згаданыя “Этнографический сборник», «Записки Русского географического общества», «Записки Северо-Западного отдела Русского географического общества», а таксама “Современник» (1836 – 1866), «Этнографическое обозрение» (1889 – 1916), «Живая старина» (1890 – 1916), «Вестник Западной России» (1864 – 1871). Тут друкавалі свае працы вядомыя збіральнікі і даследчыкі беларускай этнаграфіі – П.М.Шпілеўскі, А.К.Кіркор, М.Я.Нікіфараўскі, Е.Р.Раманаў, М.М.Косіч, А.М.Пыпін, І.Эрэміч, М.Я.Янчук, Я.Ф.Карскі (на здымку)., М.В.Доўнар-Запольскі, А.М.Харузін, А.К.Сержпутоўскі, І.А.Сербаў і інш.

 

У другой палове ХІХ ст. разам з небывалым пашырэннем краязнаўчых і этнаграфічных ведаў аб Беларусі, выхадам у свет грунтоўных абагульняючых прац былі закладзены трывалыя асновы этнаграфіі (этналогіі) як навукі аб народах-этнасах, іх гісторыка-культурных стасунках і заканамернасцях развіцця ў прасторы і часе. Гэты перыяд характарызаваўся з’яўленнем цэлай плеяды таленавітых этнографаў.

 Для П.Шпілеўскага, Ю.Крашэўскага, У.Сыракомлі шматдзенныя вандроўкі ў паштовых экіпажах, іх сустрэчы і гутаркі з мясцовымі жыхарамі былі не толькі пашырэннем этнаграфічных ведаў, але і апрабаваннем жыццевых установак, маральных высноў, фарміраваннем актыўных грамадзянскіх пазіцый. П.М.Шпілеўскі ў сваіх літаратурна-краязнаўчых нарысах “Падарожжа па Палессі і Беларускім краі” (1853 – 1854), “Мазыршчына” (1859), “Вясельныя абрады ў засценкаўцаў Віцебскай губерні” (1854).

 У вывучэнні традыцыйна-бытавой культуры Паўночнай Беларусі прыкметнае месца ў шэрагу нястомных збіральнікаў этнаграфічнай спадчыны належыць М.Я.Нікіфароўскаму. У сваіх “Нарысах простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі” (1895) ён узнаўляе шырокую і рэалістычную карціну народнага жыцця, скурпулезна, з метадычнай паслядоўнасцю апісвае сялянскую сядзібу – жылле, гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы, разнастайныя прадметы ўжытку, земляробчыя прылады, адзенне, ежу. Кніга М.Нікіфароўскага – гэта першае ў Беларусі, як і наогул у тагачаснай Расіі, грунтоўнае і сістэматычнае даследаванне матэрыяльнай культуры.

 Вывучэнню этнаграфічнай спадчыны беларусаў аддаў шмат сіл і энергіі вядомы беларускі этнограф Е.Р.Раманаў асноўная яго праца “Беларускі зборнік” у 9 тамах (1886 – 1912) – свайго роду энцыклапедыя народнага жыцця. Тут знайшлі адлюстраванне амаль усе бакі народнай культуры і быту – песні, танцы, гульні, абрады, звычаі, народныя веды, аграрны каляндар, прыкметы, павер’і і г.д.

 Багатыя матэрыялы па духоўнай культуры беларусаў і рускіх Смаленскай губерні былі сабраны і сістэматызаваны У.М.Дабравольскім. Асноўная яго праца – “Смаленскі этнаграфічны зборнік” (ч. 1 – 4, 1891 – 1903). Выніковай была і збіральніцкая дзейнасць П.В.Шэйна, які арганізаваў шырокую сетку карэспандэнтаў (у ліку іх былі М.Нікіфароўскі, Ю. Крачкоўскі, Я.Карскі, А.Багдановіч, З.Радчанка); паступіўшыя да яго запісы былі сістэматызаваны і выдадзены ў трох тамах пад назвай “Матэрыялы для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю” (1887 – 1902).

 Важнай вехай у этнаграфічным вывучэнні Беларусі быў Першы ўсерасійскі перапіс насельніцтва (1897), які даў даволі рэальную карціну этнічнай сітуацыі ў Беларусі. У выніку перапісу быў атрыманы шырокі спектр статыстычных даных аб этнічным, сацыяльным і канфесійным складзе насельніцтва ў селах і гарадах, у валасцях, паветах і губернях, паказана яго полаўзроставая структура, пісьменнасць, дэмаграфічны рост, заняткі. У аснову вызначэння этнічнага складу была пакладзена родная мова. Беларускую мову як родную назвалі 82,5% жыхароў Магілеўскай і 76% - Мінскай губерняў. Тут адзначалася стракатасць нацыянальнага складу ў гарадах Беларусі і асобных яе рэгіенах. Так, на тэрыторыі Гродзенскай губерні налічвалася да 40 “наречий”, на якіх размаўляла мясцовае насельніцтва. Даныя перапісу былі дэталева прааналізаваны, зведзены ў табліцы і выдадзены асобнымі выпускамі (сшыткамі) па кожнай губерні. Яны з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па вывучэнні этнічнай гісторыі Беларусі.

 

Пачатак ХХ стагоддзя адзначаны выхадам у свет буйнейшай абагульняючай працы Я.Ф.Карскага “Беларусы” (1 – 3 т., 7 выпускаў; 1903 – 1922). У 1-ым томе “Уводзіны ў вывучэнне мовы і народнай славеснасці” ён на аснове ўсебаковага параўнаўчага вывучэння разнастайных крыніц разглядае праблемы паходжання беларусаў, вызначае самабытныя, глыбока нацыянальныя рысы іх культуры. Беларусаў ён лічыў карэнным насяленнем, а іх мову адносіў да самастойнай этналінгвістычнай сістэмы, што захавала ў лепшым стане, у параўнанні з іншымі, сваю першародную славянскую аснову. У выніку арэальнага этналінгвістычнага даследавання ім была складзена этнаграфічная карта “беларускага племені”, дзе ён вызначае асноўны масіў беларускіх гаворак і іх дыялектныя асаблівасці. Працу Я.Ф.Карскага і яго ўплыў на далейшае развіцце этнаграфічнай і беларусазнаўчай навукі цяжка пераацаніць. Яна падводзіла вынікі дасягненням у галіне беларускага мовазнаўства, славістыкі і этнаграфіі ў пачатку ХХ ст.

 Глыбокай распрацоўкай гістарычнай тэматыкі і праблем развіцця беларускай традыцыйнай культуры вызначаюцца і працы вядомага беларускага даследчыка канца ХІХ – першых дзесяцігоддзяў ХХ ст. М.В.Доўнар-Запольскага. Ім сабраны і абагульнены арыгінальныя матэрыялы па песенным фальклоры, сямейных звычаях і абрадах, народнаму звычаеваму праву, беларускаму вяселлю, што выкладзены ў яго працах “Беларускае вяселле і вясельныя песні” (1888), “Песні пінчукоў” (1895), “Звычаевае сямейнае права сялян Мінскай губерні” (1897) і інш.

 У плеядзе выдатных даследчыкаў народнай культуры Палесся адно з самых ганаровых месцаў належыць А.К.Сержпутоўскаму. Сабраныя ім у выніку шматгадовай экспедыцыйна-пошукавай работы і апублікаваныя затым матэрыялы вызначаюцца арыгінальнасцю, інфарматыйнай насычанасцю, свежасцю і сведчаць аб глыбокім веданні народнага жыцця. Асаблівую ўвагу ён удзяляў матэрыяльнай культуры – жыллю, сельскагаспадарчым прыладам, бортніцтву, рыбалоўству, грамадскім звычаям і абрадам, чаму былі прысвечаны спецыяльныя работы “Земляробчыя прылады працы беларускага Палесся” (1910), “Бортніцтва ў Беларусі” (1914), “Нарысы Беларусі” (1907), “Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў” (1930) і інш.

 Значную цікавасць уяўляюць для нас і этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя і апрацаваныя І.А.Сербавым. Даследчык спалучаў у сваёй асобе веды прафесійнага этнографа з працавітасцю нястомнага вандроўніка і дапытлівага назіральніка.

 Пачатак ХХ стагоддзя быў адзначаны ўздымам грамадска-палітычнага руху, ростам нацыянальнай самасвядомасці, шырокай хваляй нацыянальна-культурнага адраджэння. Прыкметную ролю ў мабілізацыі мясцовых краязнаўчых сіл, у выхаванні новай генерацыі даследчыкаў народнай культуры і быту адыграла газета “Наша ніва” (1906 – 1915). Яна была заснавана ў Вільні братамі І.Луцкевічам і А.Луцкевічам, В.Іваноўскім і іншымі дзеячамі Беларускай Сацыялістычнай Грамады.

 Браты Луцкевічы былі і заснавальнікамі Беларускага музея ў Вільні (Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей), які дзейнічаў у 1921 – 1945 гг. Яго асновай паслужыла прыватная калекцыя старасвецкіх рэчаў, сабраная І.Луцкевічам.

 Справу беларускага культурнага адраджэння ў 20-ыя гады прадоўжыў гісторыка-краязнаўчы часопіс “Наш край” (1925 – 1930), дзе друкавалася шмат матэрыялаў і карэспандэнцый з месцаў, аб стане мясцовай эканомікі, развіцці рамёстваў і промыслаў, быце розных слаёў насельніцтва.

 Асобныя бакі матэрыяльнай культуры і вытворчай дзейнасці былі разгледжаны ў працах І.М.Браіма (рыбалоўства), М.Я.Грынблата (адзенне, промыслы), В.С.Гуркова (жылле, пчалярства), Г.М.Курыловіч (ткацтва), А.І.Лакоткі (жылле), Л.А.Малчанавай (матэрыяльная культура), С.А.Мілючэнкава (ганчарства), І.Д.Назінай (музычныя інструменты), М.Ф.Раманюка (адзенне), Я.М.Сахуты (мастацкія промыслы), В.Я.Фадзеевай (вышыўка), В.С.Цітова (матэрыяльная культура, промыслы), С.Ф.Цярохіна (пчалярства, паляванне).

 Прыкметнай з’явай у гісторыі беларускай этнаграфіі з’явілася выданне энцыклапедыі “Этнаграфія Беларусі” (1989), у стварэнні якой прымала ўдзел шырокая навуковая грамадскасць. Разам з тым распачалася работа над шматтомным выданнем “Беларусы” у шасці тамах, кожны з каторых прысвечаны асобнаму раздзелу этнаграфічных ведаў аб Беларусі, этнагенезу і этнічнай гісторыі яе народаў, традыцыйнай гаспадарчай, матэрыяльнай і духоўнай культуры. З’яўленне падобных выданняў сведчыць аб тым, што этнаграфічная навука ў Беларусі мае бясспрэчныя фундаментальныя дасягненні абагульняючага характара.

     6.Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 535.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...