Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – першай палове XIII ст.




Гаспадарка Старажытнай Русі мела земляробчы (аграрны) характар і была заснавана на комплексным развіцці земляробства, жывёлагадоўлі, промыслаў (палявання, рыбнай лоўлі, бортніцтва).У IX—XIIIстст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі розныя плямёны: ўсходнеславянскія (дрыгавічы, крывічы, радзімічы), балцкія (літва, дайнова, яцвягі). Істотнай рысай развіцця ўсходніх славян і балтаў на тэрыторыі Беларусі быў зацяжны характар шматукладнасці іх грамадскай гаспадаркі. Тут у IX—XIIIстст. ужываліся і перапляталіся тры асноўныя сацыяльна-эканамічныя ўклады: родаплемянны, рабаўладальніцкі і феадальны, які паступова станавіўся пануючым.Эпоха феадалізму характарызуецца пастаянным імкненнем феадалаў да максімальнай канцэнтрацыі ў сваіх руках зямельнага фонду. Феадалы — пануючы ў грамадстве клас, становішча якога залежала ад радавітасці і колькасці зямлі, якой ён валодаў. Вярхоўным уласнікам зямлі лічыўся князь.Непазбежным вынікам з’яўлення буйнога землеўладання стала ўзмацненне феадальнай залежнасці сялян. Сяляне, што жылі на княжацкіх і царкоўных землях, абавязаны былі выконваць розныя павіннасці і плаціць падаткі. Яны адпрацоўвалі паншчыну на зямлі феадала, плацілі падатак натурай (мёдам, ільном, хлебам, жытам, аўсом і г. д.) ці грашыма. Грашовая рэнта была рэдкай з ’ явай, што тлумачыцца натуральным характарам гаспадаркі.

 

9. Усталяванне хрысціянства на беларускіх землях. Развіццё культуры ў ІХ – першай палове ХІІІ ст.У цеснай сувязі з дзяржаваўтваральнымі працэсамі на Бел. ў ІХ-ХІІІ стст. Ішло развіццё к-ры. Найбольш яс-кравым праяўленнем гэтага боку грамадскага жыцця стала прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства. Першыя славянскія пляёны, якія рассяліліся на Бел., - крывічы, дрыгавічы і радзімічы – прызнавалі язычніц-кую рэлігію. Гэта збліжала іх з балтамі і, верагодна, стала адной з прычын прадзяржаўных утварэнняў з поліэтнічным насельніцтвам – Полацкага і Тураўскага княстваў. Сапраўды, прынцыповай розніцы паміж язычнікамі ва ўсім свеце не існуе. Усе яны пакланялі-ся і пакланяюцца праявам навакольнага асяроддзя – сонцу, месяцу, агню, вадзе і інш. Аднак на мяжы Ста-рога і Новага часу паўсюдна монатэістычныя вераван-ні паступова змяняюць язычніцкія. Сярод іх найбольш магутным было хрысціянства. Еўропа перажылі два этапы хрысціянізацыі. Першы вызначаецца ад узнік-нення хрысціянсва да VІІ-VІІІст., калі была ахрышча-на Рыма-Візантыйская імперыя, імперыя франкаў і брытанскія каралеўствы. На другім этапе – ІХ-Хст. – хрысціянства прынялі славянскія дзяржавы і Сканды-навія. Паўсюдна прыняцце хрысціянства супадала з утварэннем самастойных монаэтнічных дзяржаў. На Бел. хрысціянства пачало пранікаць у ІХст. Пісьмовыя крыніцы ХІVст. фіксуюць у Полацку манастыр. Не выключана, што да часу афіцыйнага прыняцця новай рэлігіі з верай былі знаёмы і Рагвалод, і Рагнеда. Інакш цяжка вытлумачыць пастрыжэнне Рагнеды ў манашкі і заснаванне ёю манастыра ў Заслаўі. Прыхі-льна ставіўся да хрысціянства сын Рагнеды – князь Ізяслаў. Прамых звестак пра хрышчэнне Бел. няма. Такія падзеі, як у Кіеве і Ноўгарадзе (знішчэнне языч-ніцкіх багоў, прымусовае прывядзенне кіяўлян на Дняпро і крывавая бойка ў Ноўгарадзе), абмінулі на-шы землі. Магчыма, гэтаму спрыяла тое, што бел. кня-зі праводзілі самастойную палітыку не толькі ў дзярж., але і ў духоўнай сферы. Ужо ў к.ІХст. у Пола-цку была пабудавана першая царква ў імя Багародзі-цы, якая прыгадваецца летапісамі пад 1007 і 1158гг. У гэтую царкву ў Хіст. Былі перанесены мошчы невядо-мых святых, што сведчыць аб наяўнасці ранніх мясцо-вых к-р і самастойнасці полацкай царквы. У сяр. Хіст. быў пбудаваны вялікі саборны храм – Сафія. Па духу і унутр. зместу яна паўтарала храм у Канстанцінопалі. Аналагічныя храмы былі ў Кіеве і Ноўгарадзе. Як і там, Полацкая Сафія з’яўл. яскравым увасабленнем ідэі магутнасці і адзінства. Гісторыя захавала імёны першых бел. муляраў – Давыда, Таўма, Мікулы і Ка-песы. Ад першых храмаў у Полацку пачала развівацца сталая дойлідская традыцыя на Бел., якая мела шэраг адметных рысаў. Перш за ўсё яна вызначалася незвы-чайнай узнёсласцю цэркваў. Мн. пабудовы менавіта полацкай дойлідскай школы мелі падоўжаны ў плане аб’ём па лініі захад-усход і змешчанасць на захад пад-купальнай прасторы. У ХІІст. у самім Полацку было 8 храмаў, акрамя Сафіі і Багародзіцы, 3 царквы ў Гарод-ні, па адной ў Віцебску, Менску, Навагрудку, Ваўка-выску, Тураве і Пінску. Нельга забываць таксама эт-нічна і гістарычна звязаны з Бел. Смаленск, дзе ў гэты час было 7 храмаў. Сярод дойлідаў ХІІст. вядома імя Іаана, які кіраваў узвядзеннем царквы ў гонар Спаса Праабражэння Ефрасіннеўскага манастыра. Разам з храмавым дойлідствам з’явілася хрысціянскае выяў-ленчае мастацтва. Жывапісцы распісвалі па сырой тынкоўцы сцены сабораў, пісалі абразы. Полацкую Спаскую царкву распісаў мастак Кузьма з памочніка-мі. Надзвычай рана з’явілася на Бел. пісьменнасць. Першым датаваным надпісам на ўсёй тэр-рыі ўсх. Еў-ропы з’яўл. надпіс на пячатцы полацкага князя Ізясла-ва. Імя князя перададзена так званымі кірылічнымі лі-тарамі. Нарэшце кніжная к-ра дасягнула св. вышынь у творчасці Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўрамія Смаленскага, Кліма Смаляціча, невядомага аўтара “Слова пра паход Ігаравы”. Такім чынам, к-ра старажытнай Бел. вызначалася вельмі багатай гамай фарбаў, форм, гукаў (выраблялія муз. інструменты і пісалася музыка).

 

10. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: перадумовы і канцэпцыі.У сяр. ХІІІст. на паліт. карце з’явілася новая дзяржава – ВКЛ. Яна ахапіла тэр-рыю сучаснай Бел., Літвы, ча-сткі Украіны і Расіі. Яшчэ ў пач. ХІІІст. літ. плямёны знах. ў стане паліт. раздробленнасці і ўпраўляліся мноствам племянных князёў. Аб’яднанне раздроблен-ных зямель было выклікана перш за ўсё знешняй паг-розай з боку агрэсіўных суседзяў – нямецкіх рыцараў-крыжакоў з Захаду і мангола-татар з паўднёвага Усхо-ду. У 1201г. нямецкімі рыцарамі была ўзведзена крэ-пасць Рыга, а ў наступным годзе імі быў створаны ва-енна-манаскі ордэн Мечаносцаў (Лівонскі ордэн). У выніку крыжацкай агрэсіі былі захоплены землі ў ні-зоўях Дзвіны. Перад пагрозай літ. плямёны пачалі аб’-ядноўвацца вакол аднаго ваеннага правадыра – Мін-доўга. Гэты хітры, непераборлівы ў сродках барацьбы з іншымі князямі палітык пачаў аб’яднанне літ. і нава-грудскіх зямель. У Навагрудку ў 1253г. адбылося ка-ранаванне Міндоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржа-вы. У 1260г. крыжакі арганізавалі новы буйны паход на Літву, але ушчэнт былі разбіты. Пасля гэтай пера-могі Міндоўг парваў з каталіцтвам і ўступіў у адкры-тую барацьбу з нямецкімі рыцарамі. У самой дзяржаве было неспакойна. Паміж літ. князямі вялася міжусоб-ная барацьба. У ёй у 1262г. загінуў Міндоўг. Праз не-каторы час вялікім князем стаў сын Міндоўга Вой-шалк. Сын жорстка адпомсціў ворагам св. бацькі, але ў хуткім часе таксама быў забіты. Пры пляменніку Міндоўга князю Трайдэне зах. балты (прусы), якія ра-таваліся ад крыжакоў, былі паселены на бел. землях у наваколлі Слоніма і Гродна. У к.ХІІІст. пры вялікім князю Віцене удалося дасягнуць адзінства новай дзяржавы. Прычынамі ўтварэння ВКЛ з’яўл. наступ-ныя: 1) знешнепаліт-я, звязаныя з геаграфічным стано-вішчам бел. зямель і неабходнасцю пераадолець небя-спеку ў сяр. ХІІІст.; 2) унутрыпаліт-я, звязаныя з неаб-ходнасцю пераадолець феадальную раздробленнасць перад пагрозай знешняй небяспекі і аб’яднанымі на-маганнямі дробных удзельных княстваў на бел. зем-лях і абараніць сябе; 3) эк-я, звязаныя з аддзяленнем рамяства ад с/г і пераадоленнем яе натуральнага хар-ру. Развіццё гандлёвых адносін садзейнічала аб’яднан-ню удзельных княстваў. Пры вялікім князю Гедыміне большая частка сучасных бел. зямель увайшла ў склад ВКЛ. Тэр-рыя ВКЛ павялічылася прыкладна ў 3 разы. Сталіцай стаў горад Вільня. Шляхі ўваходжання бел. зямель у склад ВКЛ былі розныя. Гэта дыпламатыч-ныя пагадненні, шлюбныя сувязі, захопы.

 

12. Эвалюцыя палітычнай сістэмы Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – першая палова XVI ст.). Прававая сістэма ВКЛ.

Палітычны лад ВКЛ — гэта феадальная манархія на чале з вялікім князем, які ўзначальваў узброеныя сілы, аб ’ яўляў вайну, заключаў мір, мог уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. У XIVст. пры ім існавала вялікакняжацкая рада, якая мела дарадчыя функцыі. Паступова феадалы дамагліся ўсё большых прывілеяў і абмяжоўвалі ўладу вялікага князя. Рада ператваралася ў прадстаўнічы орган — паны-раду.Гарадзельскі прывілей 1413 г. закрыў праваслаўным феадалам доступ у раду. Прывілей 1492 г. пастанавіў, што толькі рашэнні вялікага князя з панамі-радай мелі моц закона, які вялікі князь не меў права адмяніць. Прывілей 1506 г. яшчэ больш пашырыў правы паноў- рады. У ім было запісана, што ўсе законы павінны выдавацца са згоды паноў-рады. У статуце 1529 г. гаварылася аб неабходнасці выдаваць прывілей толькі на вальным(пачаў склікацца з XVст) сейме. Да сярэдзіны XVIст. складанне палітыка-адміністрацыйнай сістэмы ВКЛ завяршылася.

Нягледзячы на завяршэнне фарміравання палітыка-адміністрацыйнай сістэмы і стварэнне адзінага заканадаўства, ВКЛ не стала цэнтралізаванай дзяржавай у сапраўдным сэнсе гэтага слова. Сур’ёзнай перашкодай на шляху да цэнтралізацыі былі няроўнасць сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця асобных рэгіёнаў дзяржавы,супярэчнасці нацыянальна-рэлігійнага характару.

СТАТУТ ВКЛ 1529 г - збор законаў феадальнага права, які дзейнічаў у ВКЛ у сярэдзіне XVIст.; адзін з першых у Еўропе сістэматызаваных збораў законаў. Напісаны на беларускай мове. Юрыдычна замацаваў асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы дзяржаўных і судовых устаноў, прывілеяванае становішча шляхты і абмежаванне правоў сялян.У аснове Статута закладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы, адзінства права, прыярытэт пісанага права.СТАТУТ ВКЛ 1566 г - дзейнічаў на Беларусі і ў Літве ў 1566—1588 гг., а на Правабярэжнай Украіне і ў XVII—XVIIIстст. У ім, у параўнанні з папярэднім Статутам, дапрацаваны нормы дзяржаўнага, судова-працэсуальнага і грамадзянскага права. Абвяшчалася прэзумпцыя невінаватасці. Напісаны на бел. мове.СТАТУТ ВКЛ 1588 г . — з з ф п, які дзейнічаў у ВКЛ з 1588 г. да першай паловы ХІХст. Падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі прававедамі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ А. Валовіча і падканцлера Л. Сапегі. У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага права. Ва ўступе да Статута Л. Сапега сфармуляваў галоўную ідэю прававой дзяржавы — вяршэнства закону над любой уладай. Статут заканадаўча замацаваў суверэнітэт ВКЛ насуперак акту Люблінскай уніі, гарантаваў эканамічную, палітычную і культурную незалежнасць дзяржавы

 

 

.

13. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – першая палова XVI ст.).

У XIV-пач.XVст. асн. пагрозу для ВКЛ уяўлялі кры-жакі, якія, распаўсюджваючы каталіцкую веру, пачалі захоп чужых тэр-рый. Імі былі стовраны ваенна-рэлі-гійныя арганізацыі – ордэн Мечаносцаў (Лівонскі ор-дэн) і Тэўтонскі ордэн. Нямецкія рыцары высадзіліся ў вусці Зах. Дзвіны і Нёмана. ВКЛ пазбаівлася выхаду да мора па рэках. У 1348г. бел.-літ. войска ўдзельніча-ла ў бітве з нямецкімі рыцарамі на р.Стрэве. Страты бел.-літ. войска былі вялікія, але бітва не прынесла пе-рамогі рыцарам. Упартая барацьба з рыцарамі працяг-валася. Пасля заваявання Кіеўскай Русі мангола-тата-ры ўсталявалі там св. ўладу і кіравалі праз выдачу мя-сцовым князям грамат-ярлыкоў на права збору даніны для перадачы яе хану. Паступова ўсё большае значэн-не і сілу набірала Маскоўскае княства. Вялікі князь Літоўскі Альгерд не жадаў узмацнення маскоўскіх князёў і неаднаразова хадзіў вайной на Маскву, аднак узяць яе ён не змог і вымушаны быў заключыць у 1372г. мір. Альгерд шмат ваяваў супраць татар. У 1362г. ён разбіў трох татарскіх ханаў каля Сініх Вод. За час яго праўлення тэр-рыя дзяржавы павялічылася ўдвая. Пасля смерці Альгерда князем ВКЛ стаў яго сын Ягайла. У 1385г. Ягайла заключыў Крэўскую ўнію з Польшчай і стаў каралём Польскім і вялікім князем ВКЛ, прыняў каталіцтва. Прапольская паліты-ка выклікала незадаволенасць у знаці ВКЛ. Стрыечны брат Ягайлы Вітаўт пачаў барацьбу за незалежнасць ВКЛ. Ягайла вымушаны быў перадаць уладу ў княстве Вітаўту, аднак тым не менш практычна на працягу яго кіравання ВКЛ захоўвала намінальную залежнасць ад Ягайлы, які пачаў рыхтаваць паходы на Залатую Арду і ўсталяваў добрыя адносіны з сапернікам ханам Тах-тамышам. У 1399г. армія Вітаўта пацярпела паражэн-не ў бітве з татарамі на р.Ворксле. З невялікай дружы-най Вітаўт ледзь выратаваўся ад татар. Паражэнне Ві-таўта перашкодзіла яму заваяваць Вялікі Ноўгарад. Былі ўсталяваны мірныя адносіны з Маскоўскім кня-ствам. У пач. XVст. Пагроза ВКЛ з боку крыжакоў уз-расла, калі на польскіх землях пасяліліся крыжакі-тэў-тонцы. Над ВКЛ і Польскім княствам навісла грозная небяспека. Рашэнне аб вайне з крыжакамі было пры-нята ў 1408г. на нарадзе Ягайлы і Вітаўта ў Навагруд-ку. Яны дамовіліся сабраць усе магчымыя сілы і пера-магчы тэўтонцаў. Пачалася падрыхтоўка да вайны. У саюзным войску налічвалася каля 40тыс. воінаў. У крыжакоў было больш за 30тыс., але яны мелі лепшае ўзбраенне. Раніцай 15 ліпеня 1410г. каля в.Грунвальд (Польшча) паміж аб’яднанымі саюзнымі сіламі польс-ка-літ.-бел. войска і Тэўтонскім ордэнам пачалася ад-на з буйнейшых бітваў сярэднявечча. Бітва пачалася з атакі конніцы Вітаўта. Крыжакі наўмысна адступалі, пакуль не дайшлі да скрытых ад вачэй бамбардаў-гар-мат, што стралялі каменнымі ядрамі. Аднак гэта не спыніла конніку Вітаўта. Тады ў барацьбу ўступіла крыжацкая конніца, і частка войскаў Вітаўта пачла ад-ступаць.У цэнтры бітвы апынуліся Самленскія палкі пад камандаваннем Лінгвена. Адзін з палкоў цалкам загінуў, два з іх злучыліся затым з харугвамі польска-га войска, якое перайшло ў рашучае наступленне. Во-йскі саюзнікаў акружылі рыцараў і нанеслі паражэнне. Армія Тэўтонскага ордэна перастала існаваць. Пера-мога над крыжакамі значна павысіла аўтарытэт ВКЛ і Польскага каралеўства сярод іншых краін. Значна ажывіўся іх гандль, больш паспяхова сталі развівацца гаспадарка і к-ра.

14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – першая палова XVI ст.). Магдэбургскае права.

На працягу XIV—XVстст. сяляне Беларусі канчаткова пазбаўляюцца ўласнасці на зямлю і становяцца толькі землекарыстальнікамі. Увесь зямельны фонд Беларусі аказваецца ва ўласнасці дзяржавы, свецкіх і духоўных феадалаў. Да сярэдзіны XVIст. сяляне Беларусі ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны пражывалі, падзяліліся на дзяржаўных (даннікаў) і прыватнаўласніцкіх.На дзяржаўных землях асноўнай павіннасцю сялян быў натуральны аброк зернем і сенам, мясам і яйкамі, мёдам, воскам, футрамі, часткова грашыма. Прыватнаўласніцкія сяляне адбывалі паншчыну і выконвалі іншыя павіннасці. Як дзяржаўныя, так і прыватнаўласніцкія сяляне, плацілі царкоўную дзесяціну.Усе сяляне Беларусі ў адпаведнасці з феадальнай залежнасцю падзяляліся ў сваю чаргу на «людзей пахожых»(права пераходу ад аднаго феадала да другога), «людзей непахожых», «чэлядзь нявольную» і некаторыя іншыя катэгорыі.У канцы ХV — першай палове XVIст. у сувязі з ростам гарадоў павялічыўся попыт на зерне і другія сельскагаспадарчыя прадукты як у ВКЛ, так і ў краінах Заходняй Еўропы, дзе ў той час пачаў развівацца капіталізм. Феадалы імкнуліся атрымаць большы прыбытак і таму пашыралі ворыва, павялічвалі пасевы ў фальварках з мэтай паставак сельскагаспадарчай прадукцыі на ўнутраны і знешні рынак.У час аграрнай рэформы лепшыя землі ў сялян забіраліся і адводзіліся пад вялікакняжацкія фальваркі з разліку адна валока на сем сялянскіх валок. Адначасова з правядзеннем «валочнай памеры» на дзяржаўных землях феадалы праводзілі яе і ў сваіх маёнтках. З аднаго боку янасадзейнічала асваенню новых зямель,з другога — прывяла да скарачэння сялянскіх зямель.У XIV—XVIстст. адбываецца рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады сталі цэнтрамі рамяства і гандлю.З канца XIVст. літоўскія князі сталі дараваць гарадам самакіраванне на падставе Магдэбургскага права. У 1390 г. такое права было дадзена Брэсту, у 1391 г. — Віцебску, у 1426 г. — Гродна, у 1499 г. — Мінску. Да сярэдзіны XVIст. Магдэбургскае права атрымалі амаль усе буйныя гарады Беларусі. З атрыманнем Магдэбургскага права насельніцтва гарадоў вызвалялася ад павіннасцяў на карысць феадала ці дзяржавы, яны замяняліся адзіным грашовым падаткам. Гэта дазваляла развіваць гарадскія промыслы і гандаль.Такім чынам, у XIV—XVIстст. развіццё сацыяльна- эканамічнага жыцця характарызуецца пераўтварэннем зямлі ва ўласнасць феадалаў, замацаваннем іх улады над прыгонным, залежным сялянскім насельніцтвам.

 

 

15. Культура Беларусі другой паловы ХІІІ – першай паловы XVI ст. Уплыў ідэй Адраджэння на яе развіццё.На эвалюцыю культ. жыцця на бел. землях XІІІ-XVIст. Паўплывалі сац.-эк., дзярж.-паліт., канфесій-ныя змены. Рост гарадоў і мястэчак садзейнічаў да-лейшаму развіццю драўлянагя дойлідства. Разам з тым ваенная небяспека, у першую чаргу крыжацкая з паў-ночнага захаду, надавала горадабудаўніцтву абарон-чыя рысы. У XІVст. узводзяцца мураваныя замкі ў Лі-дзе, Крэве, Віцебску, Медніках. Умацоўваюцца камен-нымі вежамі цвярдыні ў Навагрудку, Гродне. У пер-шым дзесяцігоддзі XVIст. пачалося будаўніцтва зна-камітага Мірскага замку. У замкавым будаўніцтве пе-раважае раманскі стыль (для яго хар-ны масіўны і су-ровы выгляд пабудоў, паўкруглая арка як арх. эл-т). У царкоўным будаўніцтве на змену раманскаму стылю прых. готыка, для якой хар-ны востраканечныя вежы, вузкія вокны, стрэльчатыя аркі. Прыкладам гатычнага стылю з’яўл. Троіцкі касцёл XVст. У Баранавіцкім ра-ёне. Будаўніцтва царкоўных храмаў станоўча ўплыва-ла на развіццё мастацтва. Мн. княжацкія палацы і хра-мы ўпрыгожваюцца фрэскавым роспісам. Абавязко-вым упрыгожваннем храмаў былі іконы, а каталіцкіх касцёлаў – і скульптуры святых. Адзін з ранніх твораў жывапісу – абраз “Маці Божая Замілаванне” з Мала-рыты па стылю належыць да візантыйскага мастацтва XІV-пач.XVст. Да XІV-XVст. Адносіцца зараджэнне на бел. партрэтнага мастацтва. Выдатнымі ўзорамі бел. рукапіснай кнігі з’яўл. Лаўрышаўскае і Друцкае евангеллі XІVст., а таксама Жыровіцкае евангелле XV ст. У XVст. Развівалася агульнадзярж. Летапісанне. Да нашага часу захаваўся бел.-літ. летапіс 1446г., у якім апісваюцца падзеі ІХ-сяр.XVст., у тым ліку пад-рабязна аб княжанні Вітаўта.

Бел. к-ру не абмінула такая агкльнаеўр. з’ява, як Адра-джэнне – эпоха станаўлення і росквіту ранняй буржуа-знай к-ры. Гуманізм – філ.-светапоглядная пазіцыя, якая сцвярджае высокую годнасць чал-ка. Эпоха Ад-раджэння на тэр-рыі Бел. мела св. спецыфічныя рысы. І хаця ідэі Рэнесансу праніклі ў літ-ру, мастацтва, філ. і грамадска-паліт. думку, на Бел. развіццё гэтай к-ры засталося незавершаным. Прадстаўніком рэнесансавай к-ры на Бел. быў першадрукар, гуманіст і асветнік Скарына. У Празе заснаваў друкарню. Выдаў Біблію на бел. мове. У1517г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. У1520г. у Вільні адкрыў першую на Бел. друкарню. У 1522г. – “Малая падарожная кніжка” – зборнік рэл. і свецкіх твораў, у 1525г. – “Апостал”. Скарына–стваральніх новага літ. жанру – прадмова.Пісаў на царкоўнаславянскай мове. Скарына – вучо-ны, грамадскі дзеяч эпохі Адраджэння.Выдатны дзеяч бел. к-ры,паэт-гуманіст – М.Гусоўскі.У 1522г. – “Пе-сня пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго”, напісаная на класічнай латыні. Паэт заклікаў пакон-чыць з міжусобіцамі, прапанаваў ідэю яднання розных па к-ры і веры еўр. народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсцяў. У бел. літ. пераважалі сярэдне-вяковыя ідэйна-мастацкія прынцыпы, традыцыйныя тэмы і жанравыя формы. Але пад упрлывам Рэнесансу выяўляецца

тэндэнцыя да пераадолення старых традыцый, удасканальваецца бел. літ. мова,

 

16. Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне назвы “Белая Русь”.Народнасць — гэта гістарычна сфарміраваная ўстойлівая супольнасць людзей, якая характарызуецца адзінствам тэрыторыі, мовы, культуры, пэўнымі гаспадарчымі сувязямі, наяўнасцю этнічнай свядомасці, саманазвы, асаблівасцямі псіхалагічнага складу.Беларуская народнасць сфарміравалася на аснове старажытнарускай народнасці ў перыяд XIII—XVIстст. Гэты працэс прайшоў пад уплывам сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, царкоўна-рэлігійнага і іншых фактараў.Важную ролю ў фарміраванні беларускай народнасці ігралі палітычныя фактары. Аб ’ яднанне беларускіх зямель у рамках ВКЛ садзейнічала развіццю рознабаковых сувязей паміж беларускімі землямі, тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва, кансалідацыі іх з другімі народамі ВКЛ. Фарміраванню беларускай народнасці, станаўленню нацыянальнай свядомасці садзейнічала амаль манапольнае становішча беларускай мовы ў палітычным і духоўным жыцці ВКЛ.Станаўленню і развіццю беларускай народнасці садзейнічаў сацыяльна-эканамічны фактар. У той час у эканоміцы Беларусі панавала натуральная гаспадарка, але разам з тым заметна расшыраліся таварна-грашовыя адносіны. Развіццё таварна-грашовых адносін, эканамічных сувязей паміж землямі і гарадамі садзейнічалі ўзмацненню міжэтнічных, эканамічных і сацыяльных кантактаў.З пачатку XVIIст. за ўсходнімі беларускімі землямі стала замацоўвацца назва «Белая Русь», а іх насельніцтва н азывалі «беларусамі». У гістарычнай літаратуры прыводзіцца мноства канцэпцый узнікнення назвы «Белая Русь». Яе звязваюць з кліматычнымі, геаграфічнымі ўмовамі (белы снег, вада) і фізічнымі рысамі жыхароў (светлы колер скуры, русыя валасы, шэрыя вочы), рэлігіёзнымі, сацыяльнымі, палітычнымі асаблівасцямі. «Белая» азначае свабодная Русь, незалежная ад Літвы і мангола-татараў.Аднак ні адна з канцэпцый узнікнення назвы «Белая Русь» не атрымала грамадскага прызнання, не стала агульнапрынятай.

Такім чынам, у другой палове XIII—XVIстст. ішоў працэс фарміравання беларускай народнасці, склаліся і вызначыліся яе асноўныя прыкметы: этнічная тэрыторыя, агульнасць культуры і мовы, некаторыя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць

 

17. Лівонская вайна. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус Вялікага княства Літоўскага у яе складзе.

Утварэнне новай дзяржавы РП (што значыць “рэспуб-ліка”) звязана са становішчам бел. зямель у складзе ВКЛ і паліт. Становішчы унутры Польскага каралеўс-тва. Бел.-літ.-укр. шляхта імкнулася да набыцця по-льскіх залатых шляхецкіх вольнасцей. У ВКЛ склала-ся надзвычай цяжкае становішча ў сувязі з Лівонскай вайной, што паграджала стратай незалежнасці. У 1561 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам за выхад да Балтыйскага мора. Паміж Лівонскім ордэнам і ВКЛ быў заключаны саюз. Але захаваць свае землі ў час вайны орэн не змог. Яны былі захоплены Даніяй, Швецыяй, а частка адышла да ВКЛ. Тады Іван Грозны перанёс ваенныя дзеянні на землі Бел, што паграджала Вільні. Польшча рашуча дамагалася уніі. Польская шляхта жадала падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатку да Польшчы і атрымаць для сябе новыя зем-лі. Кіраўніцтва каталіцкай царквы разлічвала пашы-рыць уплыў каталіцызму на ўсход. Урад княства спра-баваў дамовіцца з Іванам Грозным, але безвынікова. ВКЛ апынцлася перад пагрозай развалу. У такіх умо-вах кіруючыя колы ВКЛ згадзіліся прыняць удзел у сейме. Люблінскі сейм пачаўся 10 студзеня 1569г. 1 ліпеня 1569г. акт уніі паміж ВКЛ і Польшчай быў пад-пісаны. Па ўмовах уніі дзве дзяржавы аб’ядналіся ў адну. Вышэйшым агульным органам улыда станавіўся сейм, які мог збірацца толькі на тэр-рыі Польшчы. Кіраўнік атрымаў тытул караля Польскага і ВКЛ. Дзяржавы не мелі права па-асобку праводзіць знеш-нюю палітыку. Асобнымі ў ВКЛ і Польшчы захоўвалі-ся: адміністацыйны апарат (дзярж. пасады), заканадаў-ства (у ВКЛ яно было прадстаўлена статутам 1588г.), судовая арганізацыя (вышэйшым судовым органам у ВКЛ з’яўл. Галоўны трыбунал), войска, тытул (захоў-валіся афіцыйныя назвы дзяржаў пры існаванні агуль-най назвы РП), пячатка з сімвалам дзяржавы, мова афіцыйнага справаводства. Вынікі Люблінскай уніі заключаліся ў тым, што ВКЛ разам з Польшчай утварылі агульную РП. Такое аб’яднанне дзвюх суседніх краін называецца федэрацыяй – дзяржавай, што складаецца з самастойных дзярж. утварэнняў, аб’яднаных на пэўных умовах у адзіную краіну. Выні-камі уніі засталася незадаволена большая частка маг-натаў ВКЛ, якой трэба было дзяліць паліт. уладу з по-льскімі кіраўнікамі. Антыпольскія настроі ўвасобіліся ў барацьбе за захаванне самастойнасці ВКЛ. У 1582г. быў створаны Галоўны трыбунал – вышэйшы судовы орган для ВКЛ. У 1588г. з дапамогай канцлера ВКЛ Льва Сапегі быў падрыхтаваны і выдадзены статут ВКЛ 1588г. Па зместу статута займаць дзярж. пасады і атрымліваць землі ў ВКЛ маглі толькі яго грамадзяне. У статуце ніводнага разу не ўпамінаецца акт уніі. У адным з арздзелаў статута ВКЛ паўстала самастойнай дзяржавай не толькі з асобным заканадаўствам, але і са св. тэр-рыяй, дзярж. апаратам, войскам, фінансамі. Барацьба вялася і за захоўванне дзярж. старабел. мовы ў ВКЛ, адстойванне ўсходнеславянскіх каштоўнасцей. У абарону антыпольскіх настрояў выступілі польскі шляхціц Васіль Цяпінскі і магнат Леў Сапега. У канцы XVI-пачаткуXVIIст.

 

18. Грамадска-палітычнае жыццё Вялікага княства Літоўскага у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова ХVI – XVII ст.). Казацка-сялянская вайна сярэдзіны XVII ст. на тэрыторыі Беларусі.У 1648г. пачалося казацкае паўстанне на Украіне суп-раць польскіх паноў. Яго ўзначаліў шляхціц Багдан Хмяльніцкі, выбраны казацкім гетманам. Цэнтрам паўстання стала Запарожская Сеч. Заключыўшы саюз з крымскім ханам, Хмяльніцкі разбіў войска польскіх гетманаў і самога караля РП Яна Казіміра. Першыя перамога прывялі да таго, што ў хуткім часе паўстан-не перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінцаў супраць палякаў. Хмяльніцкі ставіў сабе за мэту стварэнне “Рускага княства” – незалежнай ад РП дзяржавы, у якую будуць уключаны таксама землі Паўднёва-Усх. Бел. Каб распаўсюдзіць паўстанне, Хмяльніцкі пачаў засылаць з універсаламі-заклікамі да выступленняў супраць палякаў. Летам 1648г. на поўдні Бел. для пад-трымкі антышляхецкіх рухаў з’явіліся казацкія заго-ны, да якіх, акрамя сялян, далучаліся мяшчане, част-кова праваслаўная шляхта і духавенства. Аднак у пер-шай пал. 1649г. кароль Ян Казімір накіраваў сюды войска на чале з гетманам Янушам Радзівілам, які раз-граміў паўстанцаў і узяў пад св. кантроль поўдзень Бел. Тады Хмяльніцкі адправіў у Бел. новыя казацкія загоны на чале з Іллёй Галатам, Сцяпанам Падбайлам і Міхайлам Крычэўскім. 31 ліпеня 1649г. пад Лоевам адбылася самая буйная бітва ў Бел. падчас паўстання. Значныя страты панеслі войскі абодвух бакоў. Але ўсё ж ВКЛ святкавала перамогу, якая дазволіла прыпы-ніць актыўнасць антыўрадавых выступленняў на бел. землях. Некаторы іх усплеск у 1652г., што быў звяза-ны з баявымі дзеяннямі паміж казацкім войскам і ар-міяй РП на бел. памежжы, хутка зышоў. Такім чынам, жорсткае антыфеад. паўстанне, якое працягвалася амаль 4 гады, закончылася паражэннем сялянства і га-радскіх нізоў. Акрамя крыві, ні паўстанцам, ні дзяржа-ве яно нічога не прынесла.

 

19. Рэлігійнае жыццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХVI – XVII ст.). Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Утварэнне ўніяцкай царквы.Суадносіны розных хрысціянскіх плыняў на Бел. мя-няліся ў розныя гіст. перыяды. У ХІ-ХІІст.бел. землі сталі амаль цалкам праваслаўныя, і іх нац.-культ. раз-віццё прах. пад уплывам к-ры Візантыі. Крэўская ўнія парушыла манаполію правасл. царквы ў дух. жыцці Бел. ВКЛ з моманту ўтварэння быў уласцівы этнічна-рэл. дуалізм. На балцкіх землях спавядала язычніцтва. Асн. веравызнаннем ўсходнеславянскага насельніцтва было праваслаўе. Язычніцтва і праваслаўе мірна суіс-навалі пад уладай вялікіх князёў. У 1246г правасл. Ве-ру прыняў Міндоўг. Незадоўга да смерці прыняў гэту веру Альгерд, нейкі час яе спавядаў Вітаўт. Правас-лаўе ўмацоўвала пазіцыі вял. літ. князёў на бел.-укр. землях. Першыя князі падтрымлівалі правасл. Царкву, бо бачылі ў ей саюзніцу. За кошт іх падараванняў яна павялічвала св. багацці. Тэр-рыя Бел. уваходзіла ў склад епархій, што ўтварыліся раней: Полацкай, Тура-ўскай і часткова Смаленскай і Уладзіміра-Берасцейс-кай. Яны кіраваліся епіскапамі і аб’ядноўваліся ў Кіе-ўскую мітраполію, падпарадкаваную Канстанцінопа-льскаму патрыярху. Спробы крыжакоў усталяваць ка-таліцызм на бел.-літ. землях песпеху не мелі. У к. ХІV ст. Хрысціянізацыя 1387г. закранула толькі язычніц-кую Літву. Тады была ўтворана Віленская епархія, пад уладу якой трапіла амаль уся Бел. Да сяр. ХVІст. Ката-ліцкая царква замацавалася ў паўночна-зах. землях ВКЛ. Тым не менш праваслаўе заставалася найбольш уплывовай канфесіяй на ўсходнеславянскіх тэр-рыях, а Усх. Бел. – сферай яго манапольнай дзейнасці. Ката-ліцкае хрышчэнне Літвы, пазбавіўшы праваслаўе на-дзеі на ролю пануючай рэлігіі ў ВКЛ, не ўмяшчала правоў правасл. Насельніцтва і царквы. Адназначна пракаталіцкая рэл. палітыка аказалася недальнабачнай і пацярпела крах. Урад уносіць у яе істотныя карэкты-вы (здымае эк. абмежаванні для правасл. знаці, ураўноўвае ў правах правасл. шляхту з каталіцкай). У сяр. ХVІст. Тут пачалося імклівае распаўсюджванне ідэй заходнееўрапейскага пратэстантызму, рускай ера-сі. Гэтым захапіліся магнаты, з дапамогай пратэстанс-кай веры яны жадалі захаваць адасобленасць св. дзяр-жавы ад каталіцкай Польшчы. Найбольшае пашырэн-не ў ВКЛ атрымаў кальвінізм. У 50-я гг. ў яго перахо-дзяць большасць магнатаў і значная частка шляхты. Рэфармацыйная мода аказалася недаўгавечнай. Проці-дзеянне вярхоў, дзярж. санкцыі, унутрырэл. супярэч-насці абумовілі яе заняпад. Рэфармацыя і контрэфар-мацыя на Бел. часткова супалі ў св. развіцці, што пры-вяло да напружанай барацьбы ў апошнія дзесяцігоддзі ХVІст. Правячыя колы РП надзялілі езуітаў зямельны-мі ўладаннямі з прыгоннымі сялянамі. Езуіты ўзялі ў св. рукі адукацыю. Гэты дало св. вынікі. Адноўлены і ўзмоцнены каталіцызм пачаў выціскаць пратэстанцкія секты. Некаторыя мясцовыя царкоўныя лідэры ўбачы-лі шлях да пераадолення крызісу ў выхадзе з царкоў-най і культ. арбіты Візантыі і ў заключэнні уніі з Ры-мам. Гэты шлях падтрымала вярх. Улада, і ён быў рэа-лізаваны ў выглядзе Берасцейскай уніі – стала кампра-місам, народжаным у культ., ідэалагічным, рэл. і па-літ. процістаянні Зах. і Усх. на бел. землях. Новы накі-рунак хрсціянства – уніяцтва – прадугледжваў захава-нне правасл. абраднасці, царкоўнаславянскай мовы ў набажэнсте, традыцыйных святах, але прызнаваў вяр-шэнства папы рымскага,каталіцкае веравучэнне.

 

20. Войны на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХVII – пачатку XVIІI ст.Пасля шэрагаў паражэнняў у самой Укр. і пераходу на бок Польшчы крымскага хана Хмяльніцкі звярнуўся за дапамогай да Расіі. У 1654г. дагавор паміж Укр. і Расіяй быў зацверджаны укр. Радай. Вясной 1654г. па-чалося наступленне маскоўскага і укр. войска ў межы ВКЛ. Войска на чале з гетманам Радзівілам было знач-на меншым па колькасці, таму не мегло аказаць сур’-ёзнае супраціўленне. Наступленне маск. І укр. войскаў было хуткім. Спачатку яны авалодалі паўдн. і усх. ча-сткамі Бел., а затым і Вільняй. Цар Аляксей Міхайла-віч абвясціў сябе князем ВКЛ. Няўдачы РП ў вайне з Маск. Дзяржавай паспрабаваў выкарыстаць шведскі кароль Карл Х Густаў. Ён разлічваў на поўны захоп Прыбалтыкі. У гэтых мэтах асн. сілы былі накіраваны ў Польшчу. Маск. Войскі адышлі. У гэты час некато-рыя магнаты ВКЛ спадзяваліся з дапамогай шведаў разграміць Маск. Дзяржаву. Швецыя і ВКЛ заключылі дагавор, згодна з якім ліквідавалася Люблінская унія і заключалася унія ВКЛ са Швецыяй. Аднак надзеі гэ-тай часткі магнатаў і шляхты ВКЛ на дапамогу шве-даў у барацьбе з Маск. Дзяржавай не спраўдзіліся. У ВКЛ сярод насельніцтва ўзнялася хваля незадаволена-сці шведскімі акупацыйнымі ўладамі, іх марадзёрст-вам і самавольствам. Паўстанне 1656г. У выніку яго шведы былі выгнаны з поўначы ВКЛ. Аднак вайна РП і Швецыі працягвалася яшчэ 4 гады і закончылася то-лькі ў 1660г. мірным дагаворам. А тым часам шляхта ВКЛ, сярод якой былі як прыхільнікі уніі са Швецыяй, так і прыхільнікі Люблінскай уніі, працягвала варо-жыя сутычкі ў межах ВКЛ. Актыўныя дзеянні Швецыі прымусілі РП і Маск. Дзяржаву падпісаць перамір’е на 3 гады. Пэўная частка простага насельніцтва Бел., якое з пачаткам вайны спадзявалася на паляпшэнне св. стан-шча, пачала выказваць незадаволенасць адмі-ністрацыйнымі дзеяннямі царскіх ваяводаў. Вайна па-між РП і Маск. Дзяржавай закончылася ў снежні 1667г. падпісаннем Андросаўскага перамір’я. Войны і паўстанні, што адбыліся на землях Бел. ў к. 16-17ст., мелі вельмі драматычныя вынікі для насельніцтва. Значная частка жыхароў бел. зямель была пераселена або збегла ці загінула ад ваенных дзеянняў, голаду і эпідэмій. Войны падарвалі с/г, спынілі развіццё гара-доў, сталі прычынай працяглага і глыбокага гаспадар-чага і грамадска-паліт. крызісу РП.

21. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова ХVI – XVIIІ ст.). Сацыяльныя канфлікты 40-х – 50-х гг. XVIIІ ст.У др. пал. XVIIст. Шляхецкая РП, у тым ліку Бел., якая ўваходзіла ў яе склад, знах. ў стане глыбокага эк. заняпаду і паліт. крызісу. З сяр. XVIIст. Гэта дзяржава ўступіла ў паласу разбуоальных войнаў і ўнутр. між-усобіц. З 68 гадоў яе гісторыі 65 гадоў прыходзяцца на ваенныя падзеі. У др. пал. XVIIст. разарэнне сялян да-сягнула такой ступені, што нават кароль РП Ян Казі-мір вымушаны быў даць абяцанне заняцца паляпшэн-нем яго стан-шча. Аднак, паколькі РП пазбегла канча-тковага разгрому, шляхта забылася пра абяцанні. Пасля “крывавага патопу”, як называлі сучаснікі па-дзеі сяр. XVIIст. большая частка гарадоў таксама пры-йшла да заняпаду. Пагромы і пажары 1648, 1655 і 1660гг. Амаль цалкам знішчылі Пінск. Непазбежныя спадарожнікі вайны – неўраджаі- выклікалі ктастра-фічныя галадоўкі. З-за голаду і блукання абяздоленна-га насельніцтва пачалася эпідэмія сыпнога тыфу, якая лютавала з 1653 па 1658г. і зноў успыхнула ў 1664г. Заключэнне Андросаўскага перамір’я паклала канец вайне. Наступныя 30 гадоў былі перыядам адносна мі-рнага развіцця. Але ўжо ў пач. XVIIІст. аднаўленне га-спадаркі было спынена Паўночнай вайной. Зноў на працягу некалькіх гадоў ваенныя дзеянні адбываліся на бел. зямлі. І без таго цяжкае стан-шча мірнага насе-льніцтва пагоршылася ў выніку засухі. З 1708 да 1711 г. розныя эпідэміі ахапілі мн. раёны. З прычыны вой-наў і эпідэмій рэзка скарацілася колькасць насельніцт-ва. Цяжкія вынікі войнаў ускладняліся захаваннем і ўмацаваннем фальварка-паншчыннай с-мы гаспадаркі, кансервацыяй найбольш застарэлых форм прыгонніц-тва, феадальнай анархіяй і міжусобіцамі. У асабліва цяжкім стан-шчы знах. с/г. Крызіс с/г адмоўна адбіўся на развіцці бел. гарадоў, рамяства, унутр. і знешн. ган-длю. З-за недахопу заказчыкаў і пакупнікоў у гарадах частка гарадскога насельніцтва вымушана была пера-сяліцца ў вёскі або займацца с/г у горадзе. Вядома, што для вядзення войнаў урад РП пазычыў буйныя грашовыя сумы ў магнатаў. Не маючы сродкаў для іх пакрыцця, ён раздаваў рэшткі дзярж. зямель. У выніку ў Бел. ўтварыліся вялізныя латыфундыі. Сканцэнтра-ваўшы ў св. руках велізарныя зямельныя ўладанні, са-вецкія і царкоўныя феадалы ператварыліся ў паўнаў-ладных гаспадароў у краіне. Развал апарату дзярж. улады і феад. анархія адмоўна адбілася на эканоміцы Бел. Пастаянная міжусобная барацьба магнацкіх гру-повак, якая даходзіда да ўзброеных сутыкненняў, пры-чыняла вялікія спусташэнні насельніцтву. Сапраўд-ным няшчасцем для вёсак і мястэчкаў з’яўл. і так зва-ныя наезды адных узброеных шляхціцаў на маёнткі іншых, якім спадарожнічалі знішчэнне сялянскіх на-дзелаў, угон жывёлы, рабаванне маёмасці і інш. Сва-вольствы, якія выраблялі магнаты і шляхта, знайшлі шырокае адлюстраванне ў шматлікіх сялянскіх скар-гах, пастановах павятовых і ваяводскіх сеймікаў, кара-леўскіх універсалах. Ні мясцовыя, ні цэнтральныя ўла-ды не маглі не толькі спыніць, але нават абмежаваць свавольствы ў краіне. Узмацненне феад. прыгнёту выклікла далейшае абвастрэнне сац. супярэчнасцей на Бел. Вышэйшай формай барацьбы сялян і гараджан былі ўзброеныя выступленні. Адным з найбольш буй-ных узброеных феад. выступленняў сялян на Бел. бы-ло Крычаўскае паўстанне 1740-44гг., якое ўзначаліў Вашчыла. Расправа над паўстанцамі была жахлівай. Барацьба не спынялася і ў наступныя гады. Так, у 1768-69гг. Антыфеад. Выступленні сялян адбываліся каля Мсціслаўля, Оршы, Віцебска, у Мазырскім паве-це і інш. Гэтыя выступленні мелі абмежаваны, стыхій-ны, разрознены і лакальны хар-р, а таму былі падаўле-ны.










Последнее изменение этой страницы: 2018-06-01; просмотров: 298.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...