Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Эмблематычная паэзія. Жанр Эпіграмы. Творчасць Андрэя Рымшы.




Сапраўдны росквіт кніжнай паэзіі эпохі Адраджэння прыпадае на апошнюю чвэрць XVI ст. Галоўнае месца ў свецкай паэзіі займалі панегірычныя жанры, гэтак званыя «эпікграмы», што суправаджалі выявы гербаў славутых магнатаў і гарадоў. Жанр «эпікграм», які пашыраўся ў беларускай паэзіі эпохі Адраджэння, мае даўнюю гісторыю існавання. Першапачатковае развіццё ён атрымаў ужо ў антычнай літаратуры. Аўтарства некаторых «эпікграм» прыпісваюць нават Гамеру. Самыя старажытныя «эпікграмы» — гэта, як правіла, надпісы-прысвячэнні на прадметах культу — статуях, алтарах, трыножніках, надмагіль-ных помніках, напісаныя дактылічным гекзаметрам. Жанраўтваральны пачатак «эпікграмы» - матыў слаўлення, захаплення, здзіўлення веліччу і значнасцю з'явы, пра якую апа-вядалася. Галоўная каштоўнасць «эпікграмы» на фамільныя гербы ў тым, што ў іх знайшлі найбольш поўнае выражэнне пошукі новых літаратурна-мастацкіх сродкаў. Творча пераасэнсоўваючы традыцыйныя шляхі адлюстравання рэчаіснасці, беларускія пазты другой паловы XVI ст. асноўную ўвагу надавалі не пошуку новых тэм і прадметаў, а стварэнню арыгінальных спалучэнняў і тымі, што ўжо існавалі, выкарыстоўваючы пры гэтым падкрэслена мудрагелістыя сродкі мастацкага абагульнення. Яны складаліся з чатырох элементаў, што размяшчаліся, як правіла, у строгай паслядоўнасці адносна адзін аднаго. Спачатку ішоў уступ-зачын, затым — зварот да памяці продкаў, цэнтральнае месца займалі тлумачэнні знакаў, «кляй-нотаў» герба і, нарэшце, завяршала «эпікграму» заключэнне-пажаданне. Кожны з элементаў «эпікграмы» выконваў пэўную ідэйна-мастацкую функцыю.

Пасля М. Стрыкоўскага А. Рымша(каля 1550 — пасля 1599) - самы вядомы сёння з паэтаў Вялікага княства Літоўскага другой паловы XVI ст., прычым вядомы як паэт беларускі. Вядомы толькі вершы на старабеларускай мове — «Храналогіі» і трох эпіграмаў на гербы беларускіх магнатаў. Нарадзіўся у вёсцы Пянчын пад Навагрудкам, у шляхецкай сям'і герба Паўкозіч. 3 1572 цесна звязан з дваром князя К. Радзіві-ла Перуна. У 1581 г. удзельнічаў у паходзе Крыштофа ў глыб маскоўскіх земляў, пазней суправаджаў князя ў падарожжы па Лівоніі. 3 1589 па 1599 г. выконваў абавязкі падстарасты Біржаў — радавога ўладання Радзівілаў. Па веравызнанні паэт быў кальвіністам, але паходзіў, відаць, з праваслаўнай сям'і. Невядома, якую А. Рымша меў адукацыю. У 1581 г. у астрожскай друкарні I. Фёдарава выдаў “Храналогію”.Андрэй Рымша быў адным з самых вядомых паэтаў Беларусі эпохі Рэнесансу і пакінуў пасля сябе вялікую спадчыну, толькі частка якой захавалася да нашага часу. Пра гэта ж сведчыць і мастацкі ўзровень «Дзесяцігадовай аповесці ваенных спраў князя Крыштофа Радзівіла» — аднаго з лепшых героіка-эпічных твораў у гісторыі беларускай літаратуры.

Пытанне 26

Мялеці Сматрыцкі і ягоны “Трэнас”

Нарадзіўся ў 1577 годзе ў сям'і гарадскога пісара на Падоллі. Меў свецкае імя Максім. Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі і грэка Кірылы Лукарыса, які скончыў Падуанскі ўніверсітэт. Каля 1601 года скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. Разам са сваім вучнем, маладым беларускім магнатам Багданам Саламярэцкім, паглыбляў веды ў краінах Еўропы.

У 1608 годзе надрукаваны твор "Антыграфі", у якім палемізуе з уніяцкім мітрапалітам Іпацеем Пацеем. У 1610 годзе выйшаў "Трэнас, або Плач адзінай святой сусветнай усходняй царквы з тлумачэннем дагматаў веры". Твор настолькі востры, што рэдактар трапіў у турму, а брацкая друкарня ў Вільні, дзе друкаваўся "Трэнас", на дзевяць гадоў была зачынена. М. Сматрыцкі ўратаваўся ад ганенняў, бо твор з'явіўся пад псеўданімам.

У 1617 годзе прымае пострыг пад імем Мяцелій. У 1618 (19) г. з'яўляецца кніга "Граматіки славенския правилное синтагма", якая больш за два стагоддзі была самым аўтарытэтным падручнікам па славянскаму мовазнаўству. На пачатку 20-х гадоў прымаў актыўны ўдзел у абароне праваслаўных брацтваў. Напісаў некалькі палемічных твораў ("Апраўданне невіноўнасці", "Абарона невіноўнасці", "Збор з'едлівых лістоў" і інш.).

Напалоханы паўстаннем у Віцебску, да чаго меў дачыненне, пакінуў у 1623 годзе Вільню і накіраваўся на Блізкі Ўсход. Па вяртанні адышоў ад змагання за інтарэсы праваслаўя. У 1627 годзе тайна перашоў ва ўніяцтва. У "Апалогіі" (1628) выракся сваіх папярэдніх палемічных твораў, асудзіў дзейнасць праваслаўных пісьменнікаў.

Пераход ва ўніяцтва не ўратаваў Мяцелія Сматрыцкага. Пад пагрозай смерці ён у 1628 годзе вымушаны быў публічна адрачыся ад "Апалогіі".

Апошнія гады жыцця правёў у Дзерманскім манастыры. Напісаў там так званыя ўніяцкія творы, у якіх выступаў супраць праваслаўнай царквы ("Пратэстацыя", "Паранэзіс", "Экзатэзіс"). Памёр у 1633 годзе.

“Трэнас”.Найбольш значны твор Сматрыцкага. Выйшаў у 1610 годе на польскай мове пад псеўданімам Тэафіл Арталог, бо ўсякаму, хто падпісаў бы свае сапраўднае прозвішча пад такім творам пагражала небяспека апынуцца ў турме.

Кніга з’явілася ў даволі нязручны для караля Сігізмунда ІІІ момант.Менавіта вясной і летам 1610 г. ен дамагаўся абрання на маскоўскі трон каралевіча Уладзіслава. “Трэнас” жа красамоўна сведчыў ад перспектывах ваенна-палітынай інтэрвенцыі польскай магнатэрыі.

Пачынаецца “Трэнас” паводле тагачаснай традыцыі, эпікграмай на герб дому Вішнявецкіх, у якой, як і ў папярэднім прысвячэнні да “Антыграфі”, таксама выкарыстоўваецца барочная метафарычная сімволіка. Твор складаюць 2 прадмовы і 10 раздзелаў, якія ўмоўна можна падзяліць на 3 ідэйна-тэматычныя групы: 2 пачатковыя раздзелы найбольш ярка раскрываюцьталент палеміста-мастака; трэці і чацверты раздзелы ўяўляюць сабою своеасаблівую энцыклапедыю выказванняў старажытных багасловаў і філосафаў пра кіруючую ролю рымскага папы. Шэсць апошніх вырашаюць у большасці сваей праблемы рэлігійна-дэмакратычнага характару.

Менавіта першыя 2 раздзелы сведчаць аб пісьменніцкай сталасці Сматрыцкага, які дасканала авалодаў паэтыкай стылю барока. Апісваючы сучасны яму стан праваслаўнай царквы, Мялецій выкарыстоўваў народна-паэтычную, міфалагічную і біблейскую сімволіку.

“Трэнас” – твор высокага грамадзянскага гучання. Многімі сваімі зваротамі, асабліва, калі ідзе гаворка пра былую магутнасць праваслаўнай царквы, ен нагадвае бессмяротныя радкі “Слова пра паход Ігаравы”, дзе ўпершыню ў літаратуры ўсходніх славян з такім пафасам прагучала ідэя, неабходнасці яднання рускіх князеў. Сматрыцкі дае знішчальную характарыстыку пастырам, якія сваімі ўчынкамі не апраўдвалі прызванне настаўніка. Ен паказвае сапраўдны твар невукаў-святараў.

Пісьменнік-палеміст паказаў сябе добрым знаўцам гуманістычнай літаратуры Заходняй Еўропы. У “Трэнасе” шырока цытуюцца творы Пятраркі, Мантуана, Гараізы, Бярнарда і многіх іншых. Усяго ў “Трэнасе” аўтар спасылаецца на сачыненні 143 аўтараў.

Напалоханыя езуіты і ўніяты адразу ж выступілі ў друку супраць “Трэнаса”. Першым, хто напісаў адказ Сматрыцкаму, быў Петр Скарга. Але ні з’едлівыя творы супраць “Трэнаса”, ні полымя інквізіцыі, ні штрафы, ні турмы не змаглі вырваць з рук народа яго ідэйную зброю. Кніга хадзіла па руках, перапісвалася, перадавалася з пакалення ў пакаленне як самы дарагі дар, як духоўны запавет нашчадкам.

Пытанне 27










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 750.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...