Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Францыск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст.




Францыск СКАРЫНА (~1490 — ~1551, Прага) — беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык.

Паходжанне

Дакладная дата нараджэння Ф. Скарыны невядома. Бацька Францыска — Лук'ян Скарына згадваецца ў спісе расійскіх пасольскіх прэтэнзій 1492 да полацкіх купцоў. Старэйшым братам Скарыны быў Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам.

Жыццёвы шлях

Верагодна, першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў у Полацку. Тут або ў сталіцы ВКЛ Вільні прайшоў і далейшыя школьныя навукі, авалодаў лацінскай мовай. У 1504 паступіў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію (універсітэт) на факультэт вольных мастацтваў або філасофіі. Акадэмія славілася як адзін з асноўных цэнтраў еўрапейскай астраноміі і астралогіі, матэматыкі, прававых і гуманітарных навук.. Праз 2 гады , у 1506 ён вытрымаў экзамен на ступень бакалаўра вольных мастацтваў.

У 1517 Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — Псалтыр (Біблія), пасля яшчэ 19 кніг.

Каля 1520 Францыск Скарына пераехаў у сталіцу ВКЛ Вільню. У пач. 1520-х г. ён заснаваў у доме Бабіча першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў тут кнігадрукаванне. Каля 1522 выдаў «Малую падарожную кніжку», якая складаецца з 23 частак. У 1525 у Вільні выдаў Апостал.

У канцы 1520 — пач. 1530-х г. пагоршылася матэрыяльнае становішча беларускага першадрукара, памерлі амаль усе айчынныя апекуны яго пачьшанняў: Якуб Бабіч, Багдан Онкаў, Рыгор Адвернік. Пачалася чарада працэсаў у Вільні з-за нерухомай маёмасці жонкі. Як удзельнік гандлёвых аперацый нябожчыка брата Івана Францыск Скарына нават адседзеў некалькі месяцаў у пазнанскай турме. Страшэнны пажар 1530, які знішчыў значную частку Вільні, абвастрыў адносіны паміж гарадскімі нізамі і патрыцыятам. Апякун Скарыны віленскі біскуп Ян у 1536 быў пераведзены ў Познань, дзе неўзабаве памёр. Спалучэнне розных абставін і адсутнасць выразнай сацыяльнай падтрымкі вымусілі Францыска Скарыну пакінуць ВКЛ і ад'ехаць у Прагу. У канцы 1530-х г., а магчыма і ў 1540-х г. ён працаваў садоўнікам каралеўскага парку на Градчанах.

Дакладны час смерці Францыска Скарыны невядомы. Верагодна, гэта здарылася каля 1551, бо ў студзені 1552 яго сын Сімяон атрымаў ад чэшскага караля прывілей на права атрымаць спадчыну бацькі, і ў тым жа годзе аб'явілі аб сваіх прэтэнзіях на маёмасць Ф. Скарыны Марцін Онкавіч і лаўнік віленскага магістрата купец Тоўсцік. Месца пахавання беларускага першадрукара невядома.

КнігіСкарыны вылучаюцца высокімі выдавецкімі і друкарскімі якасцямі. Беларускае кнігадрукаванне адразу пачалося з высокага еўрапейскага ўзроўню. Рэнесансавыя выданні Ф. Скарыны, адметныя мастацкім, гравюрным, арнаментальным упрыгожваннем, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства, былі арыентаваны на ўсе пласты беларускага насельніцтва. Яны вылучаліся практычнымі памерамі, а каментарыі разлічаны на ўспрыняцце кніжнай прамудрасці простым («паспалітым») людам «языка рускага» (беларускай і іншых усходне-славянскіх моў). 3 гэтай мэтай ён тлумачыў на палях кнігі архаічныя царкоўна-славянскія словы «рускай мовай». Іншыя маргіналіі Скарыны павінны былі падкрэсліць духоўнае адзінства Святога Пісання. 3 замежных, магчыма, славянскіх выданняў ён запазычыў падзел псалмоў на вершы.

Кнігі Скарыны зрабілі вялікі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях.

Выданні Скарыны з'яўляюцца унікальнымі помнікамі свецкай рэнесансавай біблейскай пісьменнасці. Іх месца ў еўрапейскім і беларускім культурна-гістарычным працэсе вызначаецца гістарычнымі ўмовамі, традыцыямі, своеасаблівасцю і агульным узроўнем духоўнага развіцця Беларусі і ўсходне-славянскіх зямель ВКЛ. Разам з тым яны адлюстроўваюць і асабістыя рысы выдаўца, яго духоўную адоранасць і непаўторнасць, веліч яго подзвігу.

Светапогляд

У творах Скарыны своеасабліва сінтэзаваліся антычныя і сярэдневяковыя традыцыі з ідэалогіяй еўрапейскага Адраджэння, хрысціянскі гуманізм з рэнесансава-гуманістычнымі ўяўленнямі. Патрыятычныя пачуцці, яго намаганні садзейнічаць усебаковаму духоўнаму і грамадскаму развіццю Айчыны не супярэчаць поглядам на гісторыю чалавецтва, права, заканадаўства, звычаі і традыцыі іншых народаў. Ён далёкі ад рзлігійнага фанатызму, ваяўнічага місіянерства. Яго канфесіянальныя погляды вызначаюцца талерантнасцю, а ў пражскіх выданнях — нават пэўнай неакрэсленасцю. Сучасныя даследчыкі звяртаюць шмат увагі на характарыстыку асветніцкіх імкненняў Скарыны, яго павагу да свецкіх навук, кніжнай справы, літаратуры, мастацтва, пісьменства, духоўных здабыткаў старажытных часоў і эпохі Адраджэння.

Духоўная спадчына Францыска Скарыны была асэнсавана і ў значнай ступені ўспрынята і развіта наступнымі пакаленнямі беларускіх мысліцеляў, гуманістаў-асветнікаў.

 

Пытанне 20

“Біблія”, выдадзеная Сарынам, яе значэнне ў гісторыка-культурным кантэксце Еўропы і славянскага свету.

У 1517 годзе Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — Псалтыр, пасля яшчэ 19 кніг (або 22, калі лічыць кнігі «Царстваў» за 4) Старога Запавету («Бнвлня руска»): «Іоў», «Прытчы Саламона», «Ісус Сірахаў» , «Еклесіяст», «Песня песням», «Прамудрасць Божая», «Царствы», «Ісус Навін», «Юдзіф», «Суддзі», «Быццё», «Выхад», «Левіт», «Лічбы», «Другі закон», «Руф», «Эсфір», «Плач Ераміі», «Прарок Данііл».

Біблія Скарыны не адпавядае поўнасцю ніводнаму з вядомых рукапісных ці друкаваных зводаў Святога Пісання. Яна адыходзіць ад царкоўных традыцый не столькі сваім складам і зместам (дзе многа кананічнага), колькі агульнай накіраванасцю, жывым духам і свецкай хрысціянскай прыўзнятасцю, грамадскімі, нацыянальна-патрыятычнымі, гуманістычнымі і асветніцкімі тэндэнцьюмі. Творы Скарыны непарыўна і арганічна звязаны з яго выданнямі, тэмамі і накіраванасцю яго духоўнай дзейнасці. Яны ўяўляюць сабой сукупнасць уступных, заключных і каментуючых матэрыялаў, якія дастасаваны да адпаведных біблейскіх кніг і ствараюць з імі і з усёй Бібліяй разам арганічную цэласнасць. Асноўную ролю адыгрываюць «предьсловия» і блізкія да іх па функцыях «сказання». У пражскіх выданнях 21 прадмова і 4 сказанні, у віленскіх — адпаведна 2 і 21. Большасць даследчыкаў адносіць прадмовы і сказанні да адной жанравай разнавіднасці, на думку іншых — сказанні бліжэй да пазнейшых беларускіх пропаведзяў, казанняў. Яны звычайна больш сціслыя, адрозніваюцца сваёй стылістыкай, красамоўствам, насычаны багаслоўскай рыторыкай.

Асобныя рукапісныя зводы Бібліі не былі прызначаны для шырокага распаўсюджання і толькі вынаходніцтва друку адчыніла перад ёй шырокія перспектывы. Каб пазбегнуць спрошчанага, памылковага ўспрыняцця Бібліі, Скарына імкнуўся ў простай і зразумелай форме каменціраваць біблейскія тэксты, падаваць звесткі аб гістарычных, побытавых, багаслоўскіх, моўных рэаліях. У тэалагічным кантэксце асноўнае месца ў прадмовах і сказаннях Скарыны займала т.зв. экзагеза — тлумачэнне алегарычнага зместу кніг Старога Запавету як прадвесця і прароцтва новазапаветных падзей, перамогі хрысціянства ў свеце і надзеі на вечнае духоўнае выратаванне. Комплекс прадмоў і сказанняў дапаўняюць калафоны — пасляслоўі з некаторымі выхаднымі звесткамі і т.зв. надпісанні — сціслыя ўступныя каментарыі да частак кожнай кнігі.

У кнігах змешчаны 51 гравюра – друкаваныя адбіткі на паперы з пласціны, на якую нанесены малюнак. Ен таксама тройчы друкаваў у кнігах свій уласны партрэт.

Кнігі Скарыны зрабілі вялікі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях. Арнаментальныя матэрыялы Віленскай друкарні Скарыны да 1652 выкарыстоўваліся ў вьшаннях найбуйнейшай беларускай друкарні — Віленскай брацкай друкарні і яе філіяла — Еўінскай друкарні, а некаторыя пражскія ініцыялы сустракаюцца ў выданнях Астрожскай друкарні на Украіне ў канцы XVI ст.

Усе прадмовы і пасляслоўі у Бібліі Ф. Скарыны, дзе ен раскрывае глыбокі сэнс біблейскіх паданняў, прасякнуты клопатам аб разумным упарадкаванні грамадства, выхаванні чалавека, усталяванні дастойнага жыцця на зямлі.

 

Пытанне 21

Скарына як пісьменнік-публіцыст, аўтар “Прадмоў” і “Пасляслоўяў” да “Бібліі”.

Францыск СКАРЫНА (~1490 — ~1551, Прага) — беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык.

Паходжанне

Дакладная дата нараджэння Ф. Скарыны невядома. Бацька Францыска — Лук'ян Скарына згадваецца ў спісе расійскіх пасольскіх прэтэнзій 1492 да полацкіх купцоў. Старэйшым братам Скарыны быў Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам.

Жыццёвы шлях

Верагодна, першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў у Полацку. Тут або ў сталіцы ВКЛ Вільні прайшоў і далейшыя школьныя навукі, авалодаў лацінскай мовай. У 1504 паступіў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію (універсітэт) на факультэт вольных мастацтваў або філасофіі. Акадэмія славілася як адзін з асноўных цэнтраў еўрапейскай астраноміі і астралогіі, матэматыкі, прававых і гуманітарных навук.. Праз 2 гады , у 1506 ён вытрымаў экзамен на ступень бакалаўра вольных мастацтваў.

У 1517 Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — Псалтыр (Біблія), пасля яшчэ 19 кніг.

Каля 1520 Францыск Скарына пераехаў у сталіцу ВКЛ Вільню. У пач. 1520-х г. ён заснаваў у доме Бабіча першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў тут кнігадрукаванне. Каля 1522 выдаў «Малую падарожную кніжку», якая складаецца з 23 частак. У 1525 у Вільні выдаў Апостал.

Дакладны час смерці Францыска Скарыны невядомы. Верагодна, гэта здарылася каля 1551.

 

У 1517 годзе Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — Псалтыр, пасля яшчэ 19 кніг (або 22, калі лічыць кнігі «Царстваў» за 4) Старога Запавету («Бнвлня руска»): «Іоў», «Прытчы Саламона», «Ісус Сірахаў» , «Еклесіяст», «Песня песням», «Прамудрасць Божая», «Царствы», «Ісус Навін», «Юдзіф», «Суддзі», «Быццё», «Выхад», «Левіт», «Лічбы», «Другі закон», «Руф», «Эсфір», «Плач Ераміі», «Прарок Данііл».

Біблія Скарыны не адпавядае поўнасцю ніводнаму з вядомых рукапісных ці друкаваных зводаў Святога Пісання. Яна адыходзіць ад царкоўных традыцый не столькі сваім складам і зместам (дзе многа кананічнага), колькі агульнай накіраванасцю, жывым духам і свецкай хрысціянскай прыўзнятасцю, грамадскімі, нацыянальна-патрыятычнымі, гуманістычнымі і асветніцкімі тэндэнцьюмі. Творы Скарыны непарыўна і арганічна звязаны з яго выданнямі, тэмамі і накіраванасцю яго духоўнай дзейнасці. Яны ўяўляюць сабой сукупнасць уступных, заключных і каментуючых матэрыялаў, якія дастасаваны да адпаведных біблейскіх кніг і ствараюць з імі і з усёй Бібліяй разам арганічную цэласнасць. Асноўную ролю адыгрываюць «предьсловия» і блізкія да іх па функцыях «сказання». У пражскіх выданнях 21 прадмова і 4 сказанні, у віленскіх — адпаведна 2 і 21. Большасць даследчыкаў адносіць прадмовы і сказанні да адной жанравай разнавіднасці, на думку іншых — сказанні бліжэй да пазнейшых беларускіх пропаведзяў, казанняў. Яны звычайна больш сціслыя, адрозніваюцца сваёй стылістыкай, красамоўствам, насычаны багаслоўскай рыторыкай.

Асобныя рукапісныя зводы Бібліі не былі прызначаны для шырокага распаўсюджання і толькі вынаходніцтва друку адчыніла перад ёй шырокія перспектывы. Каб пазбегнуць спрошчанага, памылковага ўспрыняцця Бібліі, Скарына імкнуўся ў простай і зразумелай форме каменціраваць біблейскія тэксты, падаваць звесткі аб гістарычных, побытавых, багаслоўскіх, моўных рэаліях. У тэалагічным кантэксце асноўнае месца ў прадмовах і сказаннях Скарыны займала т.зв. экзагеза — тлумачэнне алегарычнага зместу кніг Старога Запавету як прадвесця і прароцтва новазапаветных падзей, перамогі хрысціянства ў свеце і надзеі на вечнае духоўнае выратаванне. Комплекс прадмоў і сказанняў дапаўняюць калафоны — пасляслоўі з некаторымі выхаднымі звесткамі і т.зв. надпісанні — сціслыя ўступныя каментарыі да частак кожнай кнігі.

Кнігі Скарыны зрабілі вялікі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях.

Усе прадмовы і пасляслоўі у Бібліі Ф. Скарыны, дзе ен раскрывае глыбокі сэнс біблейскіх паданняў, прасякнуты клопатам аб разумным упарадкаванні грамадства, выхаванні чалавека, усталяванні дастойнага жыцця на зямлі.

Пытанне 22

Рэфармацыя ў Еўропе і Беларусі і яе ўплыў на літаратурны працэс.

Рэфармацыйны рух.Другая чвэрць 16 ст. азнаменавалася распаўсюджаннем рэфармацыйных ідэй у шэрагу краін Заходняй Еўропы. Узнікшыя на аснове барацьбы сялянства і маладой буржуазіі супраць феадальнага ладу, яны неўзабаве выліліся ў сацыяльна-палітычны рух, які прынята называць Рэфармацыяй.

Рэфармацыя з’явілася заканамерным вынікам пачатку распаду феадальнай сістэмы і зараджэння у ей новых, капіталістычных адносін. Яе ідэалагічная дактрына была па сутнасці першым актам арганізаванага выступлення буржуазіі супраць каталічкай царквы, якая служыла апорай феадалізму і з’яўлялася яго неад’емнай часткай. У сілу гэтага Рэфармацыя з пачатку свайго ўзнікнення прымала форму рэлігійнай барацьбы, характар праяўлення якой у розных краінах Еўропы быў розны. Усе залежала ад ступені сталасці сацыяльных супярэчнасцей у кожнай канкрэтна ўзятай краіне і ідэйна-палітычнай згуртаванасці грамадскіх сіл, якія выступалі пад сцягам Рэфармацыі. Не апошнюю ролю пры гэтым адыгрывала і тое, наколькі шырока ў ей прымалі ўдзел розныя слаі апазіцыі, і ў першую чаргу народныя масы, якія неслі на сваіх плячах увесь цяжар феадальнага прыгнечання.

Галоўнай сваей задачай ідэолагі Рэфармацыі ставілі секулярызацыю (абміршчэнне) царкоўнага і манастырскага землеўладання, якое не абкладвалася ніякімі падаткамі і давала духавенству вялікія даходы. Каталіцкая царква, абагаціўшыся за многія стагоддзі свайго існавання, стала адным з самых буйных феадалаў і ўяўляла сабой своеасаблівую дзяржаву ў дзяржаве. Духавенства эксплуатавала сялян і рамеснікаў, трымала ў сваіх руках адукацыю, стрымлівала развіцце свецкіх навук, рэгламентавала духоўнае жыцце чалавека, праследавала ўсякую свабодамыснасць. Разам з тым царква вымагала немалыя грошыў народа – для сваіх шыкоўных і дарагіх культавых рытуалаў. З мэтай асабістай нажывы духавенства ўвяло ў практыку продаж індульгенцый, г.зн. адпушчэнне грахоў за грошы. Усе гэта ўшчамляла матэрыяльныя і духоўныя інтарэсы свецкіх феадалаў. Вось чаму адным з асноўных патрабаванняў дзеячаў Рэфармацыі было стварэнне новай і да таго ж “таннай” нацыянальнай царквы.

Пачаткам заходнееўрапейскай Рэфармацыі прынята лічыць публічнае выступленне Марціна Лютэра ў канцы 1517 г. супраць папскіх індульгенцый. У 95 тэзісах, якія сталі першым дакументам нямецкай Рэфармацыі, а потым у Вялікім і Малым катэхізісах ен выклаў сутнасць новай рэлігійнай дактрыны – лютэранства. Лютэр адхіліў вярхоўную ўладу папы рымскага ў справах царквы. Лютэр не прызнаваў царкоўную іерархію, адмаўляў манаства, культ святых, шанаванне абразоў, малітвы за памершых “грэшнікаў” і царкоўныя таінствы, за выключэннем хрышчэння і прычасці.

Значнай плынню ў Рэфармацыі быў таксама кальвінізм, які ўзнік у Швейцарыі, калі Жан Кальвін у 1533 г. адрокся ад каталіцкай царквы і стварыў у Дэневе першую абшчыну паслядоўнікаў сваіх рэфармацыйных ідэй. Тэарэтычнае абгрунтаванне іх ен выклаў у апублікаваным у 1536 г. творы “Настаўленне ў хрысціянскай веры”.

Барацьба пратэстанцкіх рэфарматараў супраць хрысціянскай царквы за больш танны яе рэлігійны рытуал і абмежаванне эканамічнай, палітычнай і ідэалагічнай магутнасці так або інакш уцягвала ў сваю арбіту амаль усе саслоўі феадальнага грамадства, хоць кожнае з іх у гэтай барацьбе праследавала свае асабістыя мэты.

На Беларусі Рэфармацыйны рух узнік у сяр. 16 ст.Асаблівасці:

1. Рэфармацыя ахапіла вышэйшыя колы грамадства.

2. Сацыяльнай апорай рэфармацыі была феадальная знаць, частка сярэдняй і дробнай шляхты.

3. Бацькам рэфармацыі ў ВКЛ быў Мікалай Радзівіл Чорны.

4. Асноўная форма распаўсюджвання – кальвінізм.

Літаратура:

У перыяд рэфармацыйнага руху,я кі ахапіў у сяр. 16 ст. ВКЛ, прыкметна ажывілася выданне рэлігійна-маральнай, царкоўна-дыдактычнай, вучэбнай і перакладной літаратуры. Змяніўся характар літаратуры, якая стала выразніцай пэўных саслоўна-класавых інтарэсаў і тэндэнцый. Літаратура расшырыла свой ідэйна-тэматычны дыяпазон і сферу эстэтычнага ўздзеяння. Яна пачала часцей звяртацца да фактаў рэчаіснасці і даваць ім ацэнку з пункту гледжання цвярозага розуму, прытрымліваючыся традыцый гуманізму эпохі Адраджэння.

Рацыяналістычны падыход да з’яў рэчаіснасці абумовіў узрастанне гуманістычных тэндэнцый у літаратуры. У некаторых творах таго часу адкрыта і смела ставілася на парадак дня надзенныя пытанні сацыяльна-палітычнага і культурнага жыцця грамадства, рабіліся спробы крытычна асэнсаваць з’явы рэчаіснасці, праблемы багатых і бедных, маральнай адказнасці чалавека за свае ўчынкі.

Рэфармацыйны рух ва ўмовах ВКЛ быў складаным і супярэчлівым. Ні на адно пытанне грамадскага жыцця ў яго ідэолагаў не было адзінства поглядаў, таму што яны стаялі на розных ідэйных пазіцыях.

Найбольш яркімі прадстаўнікамі рэфармацыйнай думкі ў Беларусі былі С. Будны і В. Цяпінскі.

Пытанне 23

Дзейнасць Сымона Буднага ў кантэксце беларускай Рэфармацыі.

Сымон Будны (каля 1530 — 13 студзеня 1593) — беларускі пісьменьнік, публіцыст і кнігавыдавец, пратэстанцкі царкоўны дзяяч, вучоны-філёзаф. Паслядоўнік Францыска Скарыны. Дзеяч беларускай рэфармацыі.

Біяграфія

Пытанне пра месца нараджэння і нацыянальнасць Буднага застаецца дыскусійным. Дакладна не высветлена, ліцвін (беларус) ён ці паляк, нарадзіўся ў Будах беларускіх ці ў Будах, што знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы.

Каля 1544 Будны паступіў на факультэт свабодных мастацтваў Кракаўскага ўнівэрсытэта, дзе атрымаў грунтоўную гуманітарную і багаслоўскую адукацыю. Магчыма, пасля Кракава ён працягваў вучобу ў Базельскім пратэстанцкім унівэрсітэце.

У 1558 Будны прыехаў у сталіцу ВКЛ — Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста (настаўніка пратэстанцкай беларускай суполкі) з абавязкам выкладаць асновы кальвінісцкага вучэння дзецям і дарослым. У выніку гэтай дзейнасці, якая працягвалася 2 гады, склалася яго першая праца на беларускай мове — «Катэхізіс».

Катэхізіс

 

У 1560 ён прызначаны прапаведнікам у Клецк. Сумесна з нясвіжскім намеснікам Мацеем Кавячынскім і яго братамі, а таксама з кальвінісцкім міністрам (прапаведнікам) Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню, пры якой была пабудавана і паперня. Падтрымку, у тл. і фінансавую, беларускім кнігавыдаўцам аказвалі ўладальнік Нясвіжа Мікалай Радзівіл Чорны і будучы канцлер ВКЛ Астафій Валовіч. Па загадзе апошняга з Вільні ў Нясвіж былі перавезены шрыфты Ф.Скарыны. У 1562 у Нясвіжскай друкарні выйшла першая кніга — «Катэхізіс». Аўтарамі гэтай кнігі лічыцца Будны. Ён уяўляе сабой кароткія пытанні на рэлігійную тэму і разгорнутыя адказы. Спэцыфіка мовы заключаецца ў тым, што побач з старабеларускай мовай прыводзяцца вялікія цытаты на царкоўна-славянскай мове, якія нічым не абазначаюцца. Такім чынам Будны пайшоў далей за Скарыну на шляху збліжэння пісьмовай мовы рэлігійных твораў і жывой беларускай мовы. «Катэхізіс» быў створаны дзеля пашырэньня асветы — «для простых людзей языка рускага».

Погляды

Вялікае значэнне Будны надаваў прапагандзе сваіх рэлігійна-філязофскіх ідэй і на Захадзе. На працягу 1574 ён выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай мове некалькі твораў: «Аб дзвюх прыродах Хрыста», «3 нагоды аргумэнтаў Сімлера», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з’яўляецца такім жа богам, як бацька» і інш.

У 1576 у Лоску выйшаў у свет галоўны рэлігійна-філасофскі твор Буднага «Пра найважнейшыя палажэньні хрысьціянскай веры», у якім ён абагульніў свае радыкальныя ідэі. Трактат Буднага «Пра найбольш важнейшыя палажэньні хрысціянскай веры» пераважна палемічны. У ім аўтар дыскутуе ня толькі з трынітарыямі, але і з прыхільнікамі дытэізму (двухбожжа) — Пятром з Ганёндза і Станіславам Фарноўскім. У гэтым творы ён распрацоўвае ўнітарную канцэпцыю Бога і натуралістычную вэрсыю паходжаньня Хрыста. Паводле Буднага, богам з’яўляецца толькі Бог Айцец, Святы Дух — сіла боская. Хрыстос жа наогул не мае ніякіх адносінаў да боскай супольнасьці паколькі па сваім паходжанні ён натуральны чалавек, узведзены ў боскі сан дзякуючы сваім высокім маральным якасцям і заслугам у прапагандзе хрысьціянства.

Апошнія гады Будны жыў пры дварах выпадковых мэцэнатаў. Да 1956 дакладная дата смерці Буднага ня была вядома. Яе ўстанавіў Станіслаў Кот. Будны памер 13 студзеня 1593.

 

Пытанне 24

Васіль Цяпінскі – паслядоўнік Францыска Скарыны.

Васíль Ця́пінскі (каля 1540 — каля 1603), беларускі гуманіст-асветнік, пісьменнік і кнігавыдавец, перакладчык, пачынальнiк бiблейскай (новазапаветнай) выдавецкай беларускамоўнай традыцыi. Паслядоўнік Ф. Скарыны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў маёнтку Цяпіна ў сям’і дробнага гаспадарскага баярына Полацкага павета Мікалая Амельяновіча. Служыў у падканцлера ВКЛ Астафея Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асветніцкую дзейнасць на Беларусі.

Рэлігіёзныя погляды

Васiль Цяпінскі працягнуў гуманістычныя і культурна-асветніцкія традыцыі Францішка Скарыны, быў асабіста і ідэйна звязаны з Сымонам Будным, падзяляў яго грамадска-палітычныя і рэлігійныя погляды. Як і Сымон Будны, ён перайшоў з кальвінізму ў антытрынітарызм. У кнізе «Пра найважнейшыя артыкулы хрысціянскае веры» Сымон Будны паведамляў, што ў 1574 годзе у доме «брата мілага Васіля Цяпінскага» адбыўся сінод антытрынітарыяў. У другой сваей кнізе ён пісаў пра сінод 1578 года, на якім Цяпiнскi адстойваў сваю грамадзянскую пазіцыю. Ён лічыў, што валодаць маёнткамі і зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсцяў і пагрозы тыраніі – гэта ня грэх і не супярэчыць Бібліі, як даводзілі крайне левыя антытрынітарыі. Такія погляды Цяпiнскага супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстанцкага руху.

Кнігавыдавецкая дзейнасць

У 1570-я г. ён на свае сродкі ў сваім родавым маёнтку арганізаваў друкарню(якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на беларускай мове. У яго была добрая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасці. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на дзвюх мовах – царкоўнаславянскай і беларускай, Цяпiнскi распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Цяпер вядома толькі адно яго выданне – Евангелле, якое выйшла каля 1570 і надрукавана на дзвюх мовах - царкоўнаславянскай і беларускай. Пры перакладзе Евангелля на беларускую мову Васiль Цяпiнскi абапіраўся на стараславянскія пераклады Свяшчэннага пісання асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем. Выданне ўпрыгожана наборным арнаментам. Прадмова да "Евангелля" адрозніваецца ад іншых прадмоў у беларускіх старадруках публіцыстычнай страснасцю, вастрынёй пастаўленых пытанняў. Васіль Цяпінскі асуджае царкоўную і свецкую знаць, якая абыякава ставіцца да будучынi Айчыны. Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасць вялася ім з патрыятычных пачуццяў да Радзiмы. У рукапіснай прадмове да Евангелля выдавец пісаў пра сваё высокае прызначэнне служыць беларускаму народу. Цяпінскі заклікаў паноў і духавенства дапамагаць паспалітаму люду адкрываць школы і ўзнімаць навуку. Васiль Цяпiнскi імкнуўся даказаць вялікую карысць чытання Евангелля на роднай мове, якое дае магчымасць лепш разумець рэлігію. Такiм чынам асветніцкая праграма Васiля Цяпінскага была разлічана на ўздым нацыянальнай культуры, школьнай справы, пісьменства, кнігадрукавання, умацаванне пазіцый беларускай мовы, абуджэнне грамадзянскай актыўнасці беларускага народа, яго гістарычнай і нацыянальнай свядомасці. У яго творчасці прысутнічаюць выразныя дэмакратычныя тэндэнцыі. Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй Айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы паланізацыі і акаталічвання беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі феадаламі, якія не толькі не дапамагалі народу развіваць сваю культуру, але і самі адракліся ад таго, што калісьці было зроблена іх продкамі.  Даўно наспелай справай ён лічыў адкрыццё школ, у якіх выкладанне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на беларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстання яе ў навучальных установах. Такія школы і вывучаемыя ў іх прадметы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму развіццю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму развіццю. У сваім выданні Евангелля Васiль Цяпiнскi змясціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы. Яго падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён звязваў з асветай наогул. Евангелле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваей прадмове да Евангелля Цяпiнскi пісаў, што з-за цяжкага матэрыяльнага становішча процідзеяння непрыяцеляў, якія здзекаваліся з яго шчырага імкнення надрукаваць кнігу, яму давялося выпусціць толькі пісанні святых Матфея, Марка і пачатак з Евангелля Лукі.

 

 

Пытанне 25

Станаўленне беларускай палемічнай літаратуры ў эпоху Рэфармацыі і Контррэфармацыі. Прадстаўнікі розных ідэйна-рэлігійных плыняў у палемічнай літаратуры (Петр Скарга, Іпацій Пацей, Хрыстафор Філарэт, Лявон Карповіч, Леў Сапега ды інш).

Умовы ўтварэння - у апошнее дзесяцігодзе 16ст. на Беларусі пачынаецца актыўная палеміка вакол мэтаў і прынцыпаў аб’яднання Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў. Першая спроба падвесці тэарытычны падмурак - рэктар Львоўскага каталіцкага калегіўма Бенядыкт Гербест (Прыстойны хрысціянскі адказ” Кракаў1567, “Вывады веры рымскага касцёла і гісторыя грэчаскай няволі” Львоў 1586). Ён выступаў ЗА унію.

Значна далей у распрацоўцы ўніяцкай праблематыкі пайшоў Пётр Скарга. У творы “Аб адзінстве царквы божай з адзіным пастарам і аб грэчаскім адступленні ад гэтага адзінства” (Вільня, 1577) ён выказаў свой погляд на досыць спрэчнае нават сярод прыхільнікаў уніі пытанне аб яе памерах. Скарга скептычна ставіўся да ўдзелу ў уніі Грэчаскай царквы. Ён дапускаў магчымасць партнёртва з маскоўскай царквой. Яго абмеркаванне уніі: людзі ВКЛ - адзін народ, манарх за. Галоўная умова- переход Праваслаўных пад уладу Папы Рымскага, прызнанне яго найвышэйшым пастарам усёй Хрыстовай Царквы. Ен выступаў ЗА унію.

СУПРАЦЬ СКАРГІ выступілі артадаксальныя праваслаўныя пісьменнікі. З’явіліся 3 творы: “Артыкул супраць лаціянаў”, “Зачапка” Крыштафа Русіна і “Сціслы адказ” Феадула.

У 1589 створана Маскоўская патрыярхія.Тарлецкі, Пяльчыцкі, Збруйскі, Балабан распрацавалі план практычных дзеяннеў да падрыхтоўкі да ўніі. Мітрапаліт Рагоза падтрымаў іх.Няма, здаецца, ніводнага твора 90-х 16ст. у якім не ўзгадваецца пра унію.К.Астрожскі напісаў “Ліст да М.Рагозы” (21 чэрвеня 1593) Крытыкуючы Рагозу. Прапануе Сілвавое вырашэнне праблемы. СУПРАЦЬ уніі.

Яго СПЫНЯЕ Леў Сапега (1557-1633) – дзяржаўны дзеяч і пісьменнік-публіцыст. Пяру Сапегі належыць “Прамова на Берасцейскім сойме 1596 г.”, у якой ен падтрымаў ідэю пераходу праваслаўнай царквы пад уладу Папы Рымскага.

Хрыстафор Філарэт - беларуска-украінскі пісьменнік, аўтар “Апокрысіва”(1597). СУПРАЦЬ УНІІ. Адказ скарге на яго “Берасцейскі сбор і абарона яго” (1596).

Іпацій Пацей - пісьменнік, філосаў, багаслоў, царкоўны і дзяржаўны дзеяч. Аўтар такіх палемічных твораў як “Унія”, “Справядлівае апісанне Берасцейскага сабора” і “Антырызіс”. На старонках твораў абгрунтоўваў неабходнасць падпарадкавання праваслаўнай царквы Папе Рымскаму. ЗА УНІЮ.

Пяру Л. Карповіча належаць тры выдадзеныя ў свій час брацкай друкарні “казанні” – “Казанье двое” і “Казанье на погребеніе князя Галіціна”. Казанні, гэта значыць словы, Карповіча вылучаюцца ўзвышаным, напышлівым, тыпова барочным стылем. Яны глыбока прасякнуты духам царкоўнай ідэалогіі.

Такім чынам, царкоўна-палемічная публіцыстыка канца 16 – п.п. 17 ст. – гэта цэлы перыяд у развіцці беларускай літаратуры. Будучы яшчэ сінкрэтычнай па змесце і ў значнай ступені звязанай з сярэдневяковай ідэалогіяй, яна перакладвала шляхі для дэмакратызацыі ігуманізацыі літаратуры, садзейнічала ўзмацненню яе крытычнага пафасу і сувязі з фальклорам, узбагачала яе новымі мастацка-выяўленчымі сродкамі.

 

Пытанне 28










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 485.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...