Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Раздзел 1. Біяграфія і творчы шлях Марка Шагала




Рэфэрат

По гісторыі Беларусі

На тэму: «Марк Шагал і яго творчасць»

                                                                                 

 

Выканала студэнт 1-га курса

Медыка-прафілактычнага

факультэта

група 3101

Купрыян Катарына Уладзіміраўна

 

 

Дата здачы: 27/10/2017

Праверыў выкладчык Тукала

Сяргей Мікалаевіч

адзнака

подпіс выкладчыка

 

Мінск 2017



ЗМЕСТ

Уводзіны ..................................................................................................................3

Раздзел 1.Біяграфія і творчы шлях Марка Шагала ............................................4

Раздзел 2.Марк Шагал: творы і шматгранная творчая спадчына...................13

Раздзел 3.Фільмы і тэатральныя пастаноўкі пра Марка Шагала....................14

Раздзел 4.Выставы Марка Шагала ў Беларусі..................................................14

Раздзел 5.Сям’я Марка Шагала...........................................................................15

Раздзел 6.Дом-музей Марка Шагала ў Віцебску...............................................15

Заключэнне ............................................................................................................17

Спіс выкарыстанай літаратуры ...........................................................................18

Дадатак…...............................................................................................................19

 

 

Уводзіны

Марк Шагал - сусветна вядомы беларускі мастак, адзін з самых вядомых прадстаўнікоў мастацкага авангарду XX стагоддзя. Ён пакарыў свет як майстар манументальных і прыкладных відаў мастацтва, жывапісец, графік, ілюстратар і тэатральны мастак.

Беларуская культура з'яўляецца часткай сусветнай у тым ліку дзякуючы работам Марка Шагала. Беларусь зрабіла значны ўнёсак у сусветную школу выяўленчага мастацтва, аб чым сведчыць творчасць такіх майстроў, як Казімір Малевіч, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Іван Хруцкі. У гэтым шэрагу славутых мастакоў знаходзіцца і Марк Шагал - аўтар, творчасць якога належыць не толькі беларускаму народу і беларускай зямлі. Аднесці Марка Шагала выключна да беларускай, французскай або яўрэйскай культурам немагчыма. Таксама як і абмежаваць яго творчасць рамкамі аднаго кірунку авангарду. Шагал не прызнаваў прывідных межаў, усталяваных мастакамі: фавізм, сюррэалізм, кубізм, экспрэсіянізм, - усе гэтыя плыні прысутнічаюць на яго карцінах. Прысутнічае таксама і іншае - уласцівае выключна Шагалу - спалучэнне ўсіх гэтых напрамкаў у сваёй унікальнай манеры - выключна шагалаўскай. Сапраўды таксама немагчыма аднесці яго да адной культуры - ён аднолькава належыць яўрэйскай і беларускай, французскай і рускай, таму што толькі дыялог культур дае свеце такіх вялікіх мастакоў.

 

Раздзел 1. Біяграфія і творчы шлях Марка Шагала

Марк Шагал нарадзіўся ў Віцебску 6 ліпеня 1887 года ў сям'і дробнага гандляра Хацкеля (Захара) Шагала і стаў старэйшым з дзевяці дзяцей. Праз гады сам майстар заўсёды адзначаў свой дзень нараджэння 7 ліпеня.

У 19 гадоў па благаславенні маці Фейгі-Іты Марк паступіў у школу вядомага віцебскага жывапісца Юдэля Пэна, які разгледзеў яркі талент і прапанаваў юнаку займацца бясплатна. А праз некалькі месяцаў будучы мастак паехаў вучыцца ў Санкт-Пецярбург.Некалькі гадоў малады Шагал займаўся ў рысавальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў пад кіраўніцтвам Мікалая Рэрыха, потым – у прыватнай школе Алены Званцавай, дзе яго настаўнікамі былі знакамітыя Леон Бакст і Мсціслаў Дабужынскі.

У 1910 годзе Шагал прадоўжыў навучанне ў Парыжы: наведваў класы ў свабодных акадэміях мастацтваў, аглядаў разнастайныя выставы і галерэі, асвойваў новыя напрамкі ў мастацтве – кубізм, футурызм, арфізм... І пры гэтым ствараў свой уласны, не падобны да іншых стыль.

Марк Шагал з'яўляецца не толькi асобай, якая мае сусветную вядомасць, але i мастаком, якi ў значнай ступенi паўплываў на лёс мастацкай культуры ўсяго ХХ ст. Як выказваюцца спецыялiсты, з цэлага стагоддзя застануцца iмёны двух мастакоў - Пiкасо i Шагала.

Прызнанне да Марка Шагала прыйшло вельмi рана. Расiйскiя мастацкiя крытыкi звярнулi ўвагу на мастака яшчэ напярэдаднi 1-й сусветнай вайны. У першай палове 1914 года Анатоль Луначарскi, будучы наркам асветы Савецкай Расii, надрукаваў у газеце "Киевская мысль" серыю эсэ пад назвай "Молодая Россия в Париже", прысвечаную творчасцi мастакоў - выхадцаў з Расiйскай iмперыi, што на той час жылi ў мастацкай сталiцы свету, дзе адзiн з артыкулаў быў прысвечаны Марку Шагалу (№ 73, 14 сакавiка 1914 г.).

У траўнi 1914 г. ў Берлiне ў галерэi Генрыха Вальдэна "Der Sturm" адбылася першая персанальная выстава мастака, на якой было прадстаўлена 40 палотнаў i 160 гуашаў Шагала. У 1915 г. ён прымаў удзел у выставах у Маскве i Петраградзе. Можна сказаць, што з гэтага часу пра Шагала ўсур'ёз пачала гаварыць мастацкая крытыка свету. У Расiйскай iмперыi крытык Якаў Тугендхольд надрукаваў артыкулы "Новый талант" у газеце "Русские ведомости" (красавiк 1915 г.) i "Марк Шагал" у часопiсе "Аполлон" (люты 1916 г.). Гiсторык мастацтва Абрам Эфрас надрукаваў нататкi пра творчасць Шагала ў штотыднёвiку "Новый путь" (№ 48-49, 1916 г.) i часопiсе "Еврейская жизнь" (№ 10-11, 1917 г.). У 1918 г. у Петраградзе выйшла сумесная кнiжка А. Эфроса i Я. Тугендхольда "Искусство Марка Шагала" (пазней яна была перакладзена на нямецкую мову i ў 1921 г. выдадзена ў Патсдаме).

14 верасня 1918 г. пачаўся новы этап у творчай бiяграфii Шагала: пастановай Аддзела выяўленчых мастацтваў Камiсарыята народнай асветы, якi ўзначальваў А. Луначарскi, мастак быў прызначаны ўпаўнаважаным па справах мастацтваў Вiцебскай губернi (на той час губерня ўваходзiла ў склад Заходняй камуны з цэнтрам у Смаленску). Першы i апошнi раз у сваiм жыццi Шагалу давялося быць не толькi мастаком, але i высокiм дзяржаўным чыноўнiкам, у паўнамоцтвы якога ўваходзiла ўпрыгожванне Вiцебска да гадавiны Кастрычнiцкай рэвалюцыi, а таксама магчымасць стварэння ў горадзе Народнага мастацкага вучылiшча. З вялiкiм энтузiязмам Шагал узяўся за новую справу i, як большасць мастакоў-авангардыстаў свайго часу, разглядаў сваю высокую пасаду як сродак сцвярджэння ў грамастве ўлады левага мастацтва, здольнага ашчаслiвiць людзей шляхам злiцця мастацтва i жыцця, пераўтварэння рэчаiснасцi па гарманiчных законах эстэтычнай дзейнасцi.

У Вiцебску мастак разгарнуў актыўную грамадскую дзейнасць: выступаў з публiчнымi дакладамi, удзельнiчаў у мастацкiх дыспутах-мiтынгах, у 1918-1919 гг. друкаваўся на старонках перыядычных выданняў "Школа i рэвалюцыя", "Витебский листок", "Искусство Коммуны" i "Революционное искусство". Да свайго канчатковага ад'езду з роднага горада ў чэрвенi 1920 года Шагал паспеў стварыць тут Народнае мастацкае вучылiшча, у якiм працавалi многiя знакамiтыя авангардысты (Казiмiр Малевiч, Вера Ермалаева, Нiна Коган, Эль Лiсiцкi, Давiд Якерсон, Роберт Фальк, Iван Чарвiнка, Iлля Чашнiк i iнш.) i дзе вучылiся будучыя вядомыя мастакi - ураджэнцы Вiцебска (Палiна Хентава, Iосiф Меерзон, Алена Кабiшчар-Якерсон, Леў Зевiн i iнш.). Апроч таго, пры вучылiшчы быў створаны Музей сучаснага мастацтва, у якiм былi прадстаўлены творы М. Ларыонава, К. Каровiна, Н. Ганчаровай, Д. Штэрэнберга, Н. Альтмана, А. Родчанкi, В. Кандзiнскага, Р. Фалька, В. Розанавай, А. Экстэра, В. Стржэмiнскага, I. Клюна, самога М. Шагала i iншых мастакоў.

Ад'езд Марка Шагала ў 1920 г. на жыхарства з Вiцебска ў Маскву, а ў 1922 годзе - у Берлiн i Парыж паслужыў Рубiконам, якi штучна адлучыў мастака ад культуралагiчнай прасторы Радзiмы. У першыя гады пасля ад'езду Шагала ягонае iмя яшчэ не было выдалена з кантэксту мастацкага жыцця сталiцы РСФСР (у склад федэрацыi на той час уваходзiў i Вiцебск), сведчаннем чаго з'яўляюцца артыкул В. Бiра "Марк Шагал", змешчаны ў снежаньскiм нумары часопiса "Театральная Москва" за 1922 г., а таксама ўдзел прац Шагала ў выставе "Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва Масквы 1918-1923 гадоў", якая праводзiлася ў чэрвенi 1923 года. Аднак пазней сiтуацыя змяняецца кардынальным чынам.

Першае "ўзбуйненне" БССР у 1924 г. вярнула Вiцебшчыну ў склад Беларусi, таму далейшы разгляд адносiнаў да Марка Шагала i ягонай творчай спадчыны будзе праводзiцца мною адмыслова ў дачыненнi да беларускай сiтуацыi, якая, па сутнасцi, была калыскай творчасцi мастака.

Пасля свайго ад'езду за мяжу i да пачатку 2-й сусветнай вайны Марк Шагал iнтэнсiўна працаваў, ягонае iмя паступова набыло сусветную вядомасць. У гэты час ён засвойваў разнастайныя графiчныя тэхнiкi i зрабiў серыi iлюстрацый да аўтабiяграфiчнай кнiгi "Маё жыццё" (1920), паэмы М. В. Гогаля "Мёртвыя душы" (1923-1925), рамана Марсэля Арлана "Мацярынства" (1926), кнiгi Жана Жыраду "Сем смяротных грахоў" (1926), а таксама тэкстаў Поля Марана, П'ера Мак-Арлана, Андрэ Сальмона, Макса Жакоба, Жана дэ Лакрэтэля, Жазэфа Кесэля, Густава Какiё (1926). Актыўна ўключыўшыся ў кантэкст еўрапейскай культуры, мастак пiсаў новыя палотны, а таксама выканаў серыi гуашаў да "Баек" Лафантэна i знакамiты "Цырк Валара". У перыяд з 1923 па 1938 гг. прайшлi выставы прац Марка Шагала ў Бруселi, Парыжы, Кёльне, Дрэздэне, Нью-Йорку, Пiтсбургу, Берлiне, Будапешце, Базэлi, Празе, Лондане, Вiльнi.

У гэты час на радзiме мастака звестак пра далейшы творчы шлях Марка Шагала ягоныя былыя паплечнiкi i вучнi, цалкам пазбаўленыя iнфармацыi аб развiццi мастацкага працэсу на Захадзе, не мелi, аднак часта ў сваiх артыкулах узгадвалi яго добрым словам. Так, у 1926-1928 гг. Iван Фурман выпусцiў серыю кнiг пра вiцебскiх мастакоў-графiкаў Яфiма Мiнiна, Саламона Юдовiна i Зiновiя Горбаўца, якiя ў свой час былi выкладчыкамi арганiзаванага Шагалам Народнага мастацкага вучылiшча. У кнiзе "Вiцебск у гравюрах Юдовiна" Фурман узгадваў бурлiвае мастацкае жыццё Вiцебска 1918-1921 гадоў, спрабаваў вытлумачыць прычыны тагачаснага культурнага ўзлёту i адзначаў асаблiвую ролю "мэтраў Марка Шагала й Казiмiра Малевiча". Мастацтвазнаўца нават цытаваў ўрыўкi з "Запiсак" Марка Шагала, якiя пазней, толькi ў 1931 годзе, былi выдадзены ў Парыжы ў аўтабiяграфiчнай кнiзе "Маё жыццё" .

Былы вучань Народнага мастацкага вучылiшча, а пасля ягонай рэарганiзацыi рэктар Вiцебскага мастацка-практычнага iнстытута Iван Гаўрыс у сваiм артыкуле "Вобразнае мастацтва ў Вiцебску (Пачатак i канец першага 10-цi годдзя Кастрычнiкавай Рэвалюцыi)", якi пабачыў свет у 1928 г., падрабязна апiсваў часы iснавання ў горадзе "мастацкай школы пад кiраўнiцтвам губэрнскага эмiсара мастацтва, выдатнага мастака М. Шагала", што сабрала пад сваiм дахам прадстаўнiкоў розных мастацкiх плыняў, спрабаваў акрэслiць сутнасць супрэматызму, а таксама барацьбу памiж рознымi групоўкамi школы, якая не лепшым чынам адбiвалася на свядомасцi маладых навучэнцаў. I. Гаўрыс пiсаў аб рэарганiзацыi школы пасля ад'езду Шагала ў мастацка-практычны iнстытут, пагаршэннi матэрыяльнага становiшча апошняга i, зрэшты, ад'езд з Вiцебска лепшых выкладчыкаў i студэнтаў. У 1923 годзе iнстытут быў рэарганiзаваны ў тэхнiкум, для якога быў набраны новы штат выкладчыкаў. (У дужках заўважым, што з гэтага часу Вiцебскi мастацкi тэхнiкум стаў сапраўднай кузняй кадраў мастакоў савецкай рэалiстычнай школы). Гаўрыс не ганьбiць крайне левыя накiрункi мастацтва, што квiтнелi ў школе ў часы Шагала, а наадварот лiчыць, што "маляўнiчыя дасягненьнi кубiзму не пайшлi на вецер, а скарысталiся здольнымi мастакамi i вучнямi ў малярстве сярэдняга толку - рэалiзьме, iмпрэсiянiзьме i нэо-iмпрэсiянiзьме. Беспрадметнасьць кiнула прамень асьвятленьня на графiчную, украсавальную, орнаментальную працу".

Левыя напрамкi мастацтва былi выключаны з курсаў мастацкiх школ, але працягвалi сваё iснаванне ў складзе музейных калекцый. Своеасаблiвыя адгалоскi прыхiльнасцi да iх былi жывыя ў Вiцебску яшчэ да канца 1920-х гг., сведчанне чаму знаходзiм у артыкуле з газеты "Вiцебскi пралетары" пад досыць экзальтаваным загалоўкам "Музейное кладбище. Что выявил "налет" рабкоровской бригады на государственно-исторический музей". Адным з пунктаў крытыкi дзейнасцi тагачаснага дырэктара Вiцебскага музея Данiлы Васiлевiча была тая няўвага да твораў "новага жывапiсу", якiя былi атрыманы з музея, створанага Шагалам, i ўжо часткова страчаны (знiклi творы Шагала, Кандзiнскага, Ермалаевай, Малевiча i iнш.). Тыя ж з палотнаў, што захавалiся, экспанавалiся ў вельмi непрыдатных для iх умовах, у адрозненнi ад "партрэтаў польскiх памешчыкаў", як пiсаў пра тое аўтар артыкула.

Вядомы беларускi краязнаўца, першы старшыня Вiцебскага акруговага таварыства краязнаўства Мiкола Каспяровiч у сваiм артыкуле, змешчаным у часопiсе "Маладняк" у 1927 г., у пералiку найбольш знаных персаналiй "вiцебскай краёвай лiтаратуры i мастацтва" больш за старонку тэксту прысвяцiў бiяграфii Марка Шагала ад часу ягонага нараджэння ў Вiцебску да ад'езду на сталае жыхарства ў Парыж. У сувязi з апошняй абставiнай Каспяровiч не выдаляе мастака з кантэксту культурнай прасторы Беларусi i пiша, што "Марк Захаравiч з’яўляецца адным з найбольш яркiх прадстаўнiкоў экспрэсыянiзму i глыбокiм яўрэйскiм нацыянальным мастаком".

Аднак у агульнабеларускiм маштабе ў 1920-я гг. творчасць Шагала i iншых мастакоў левага накiрунку аказалася цалкам па-за межамi фармiравання новага мастацтва Савецкай Беларусi. "Сучаснае беларускае мастацтва - дзiця Кастрычнiкавай Рэволюцыi, дзiця Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi, - пiсаў у 1929 годзе дырэктар Беларускага Дзяржаўнага музея Вацлаў Ластоўскi. - Сучаснае беларускае мастацтва нiчога не ўзяло ад мiнуўшчыны. Рыцар i бард памерлi, i цяпер - iх зброя не больш як бутафорыя […] Арыстакратызм у мастацтве, рамантызм i сімвалiзм не могуць мець месца, сучаснае беларускае мастацтва павiнна быць нацыянальным па форме i пралетарскiм па зместу".

З 1925 года ў Менску пачынаюць праводзiцца Усебеларускiя мастацкiя выставы, якiя па сутнасцi дэманструюць не толькi мастацкiя сiлы краiны, але i ўсё большае пранiкненне ў творчы працэс iдэалагiчных установак. Нормай жыцця робiцца дзяржаўны заказ на сацыяльную тэму, выканаць якi iмкнецца кожны мастак. З Усебеларускай выставы 1927 г. была зроблена вялiкая закупка прац для фондаў галоўнага мастацкага сховiшча краiны - Беларускага Дзяржаўнага музея. Яшчэ адной крынiцай папаўнення калекцыi музея cтаў сацыяльны заказ Усебеларускаму аб'яднанню мастакоў. Таму пра свабоду творчасцi весцi размовы не прыходзіцца.

Вялiкiм аўтарытэтам у галiне мастацтвазнаўства таго часу быў Мiкола Шчакацiхiн, выхаванец аддзялення тэорыi i гiсторыi мастацтва Маскоўскага унiверсiтэта, з 1927 г. навуковы сакратар Iнстытута Беларускай культуры па вывучэнню мастацтва Беларусi. Ён з'яўляецца аўтарам шэрагу артыкулаў пра "сучаснае беларускае мастацтва", надрукаваных у розных зборнiках i перыядычных выданнях. Цiкава прасачыць ягоныя погляды на працэс i крынiцы фармiравання маладога мастацтва Савецкай Беларусi.

У кнiзе "Сучаснае беларускае мастацтва: Праваднiк па аддзеле сучаснага беларускага малярства i разьбярства", прысвечанай "дзесяцiгодьдзю агалашэньня Беларускай Савецкай Соцыялiстычнай Рэспублiкi", Шчакацiхiн адзначаў, што выяўленчае мастацтва першых гадоў савецкай улады ў Беларусi не было "пэўнай суцэльнай культурнай зьявай". Ён пiсаў: "У гэтыя першыя гады не адыгралi важнае ролi анi выпадковыя мастацкiя выстаўкi 1921 году ў Бабруйску i Мінску, анi тое, што ў цягу 1919-1921 году не меней выпадкова Вiцебск на час зрабiўся прыпынкам для пэўнага лiку расiйскiх мастакоў, якiя часова ўнеслi ў яго ажыўленасць мастацкага жыцця аж да крайных "левых" плыняў малярства, а потым раз'ехалiся, не пакiнуўшы там моцнага следу". Нi пра адмоўную, нi пра станоўчую ролю Шагала ў гэтым працэсе, гэтаксама, як i пра творчасць мастака ўвогуле, Шчакацiхiн не згадваў.

З фармальнымi пошукамi ў беларускiм мастацтве да канца 1920-х гг. было скончана. М. Шчакацiхiн адзначаў, "што ў сучасным беларускiм мастацтве амаль зусiм не было, i мабыць ня будзе тых крайных "левых" формальных плыняў, накшталт кубiзму, супрэматызму або беспрадметнiцтва". У дачыненнi ж да тых фармальных накiрункаў, што яшчэ заставалiся ў межах рэалiстычнага мастацтва - iмпрэсiянiзму i неа-рэалiзму - мастацтвазнаўца пiсаў наступнае: "Нельга, здаецца, чакаць, каб гэта магло набыць формы асаблiва рэзкiх канфлiктаў, беручы пад увагу характар дзяржаўнае палiтыкi ў дачыненнi да выяўленчага мастацтва, якая лiчыць усе формальныя кiрункi за раўнацэнныя, пры ўмове належнае iдэалагiчнае вытрыманасцi зместу" . Менавiта гэтая "iдэалагiчная вытрыманасць зместу", якая дыктавалася дзяржаўнай машынай, прымушала мастакоў прыстасоўвацца, пазбаўляла iх мастацкай свабоды, унiфiкавала творчасць.

З фармулёўкамi i ацэнкамi Мiколы Шчакацiхiна ў дачыненнi да левых накiрункаў у выяўленчым мастацтве Беларусi не пагадзiўся мастак Арон Кашталянскi, якi ў 1929 годзе выступiў з рэзкiм крытычным артыкулам у часопiсе "Узвышша", дзе абураўся "правiнцыялiзмам" i беспрынцыповасцю мастакоў, што адмовiлiся ў сваёй творчасцi ад фармальных пошукаў . У артыкуле Кашталянскi згадвае Шагала i называе яго "адным з выдатных сучасных еўрапейскiх майстроў". На вялiкi жаль, гэты быў, мабыць, адзiн з апошнiх крытычных артыкулаў, аргументацыя якога выкарыстоўвала мову мастацтвазнаўства, а не палiтызаваную сацыялагiчную лексiку.

Ад'ехаўшы з Вiцебска, Марк Шагал пакiнуў у родным горадзе бацьку i сваiх сясцёр. Аднак Хацкель Шагал загiнуў у вынiку няшчаснага выпадку праз некалькi гадоў пасля ад'езду сына, да канца 1920-х з горада ў Маскву i Ленiнград з'ехалi сёстры мастака. Адзiным чалавекам у Вiцебску, з якiм Шагал падтрымлiваў перапiску на працягу больш чым 15 гадоў, быў ягоны першы настаўнiк Iегуда Пэн. Цёплыя чалавечыя стасункi памiж двума сябрамi, якiя так нiколi i не знайшлi паразумення ў сферы сваiх мастацкiх прыхiльнасцяў, выяўлялiся i ў той матэрыяльнай дапамозе, якую Шагал знаходзiў магчымасць аказваць Пэну ажно да пачатку 1930-х гг. i часу канчатковага ўсталявання "жалезнай заслоны" . Менавiта як адзiн з самых таленавiтых вучняў Шагал часта згадваўся ў публiкацыях, прысвечаных творчасцi Пэна, а калi апошняму ў 1925 г. Цэнтральнае праўленне Рабiса (работников искусства) вырашыла надаць званне заслужанага мастака БССР, сярод ягоных заслуг на працягу 35-гадовай дзейнасцi была згадана i "падрыхтоўка буйнога мастака" Марка Шагала . Пасля трагiчнай гiбелi Пэна ў 1937 г. Шагал напiсаў лiст, якi даслаў у Менск, дзе ён быў надрукаваны ў сталiчнай газеце "Октябрь".

Сiтуацыя 1930-х гг. у Беларусi былi адзначаны барацьбой з "рэцэдывамi нацыянал-дэмакратызму", у Еўропе - прыходам да ўлады нацыстаў. У 1933 гг. падчас правядзення адной з выстаў у Манхэйме нацысты зрабiлi аўтадафэ прац Марка Шагала. Пасля ўсталявання нацысцкага рэжыму ва ўсiх музеях Германii былi зняты з экспазiцый працы мастака, а тры ягоныя палотны - "Пурым", "Ацэншчык" i "Зiма" - прадстаўлены на выставе "Дэгенератыўнае мастацтва". У 1941 г. Шагал разам з iншымi знакамiтымi мастакамi - Пiкасо, Мацiсам, Дзюфi, Руо, Масонам i Максам Эрнстам атрымаў ад Музея сучаснага мастатцва ў Нью-Йорку запрашэнне пераехаць у Амерыку. Не адразу зразумеўшы ўсю своечасовасць гэтай прапановы, а таксама ступень небяспекi, якая пагражала мастаку i ягонай сям'i, Шагал 23 чэрвеня 1941 г. ад'ехаў у Злучаныя Штаты Амерыкi. Пасля нападу Германii на СССР i стварэння ў ЗША камiтэта дапамогi Савецкай Расii Шагал перадаў апошняму адну са сваiх прац. Мастака вельмi хвалявалi падзеi, што адбывалiся на ягонай радзiме. У 1943 г. Шагал сустрэўся з прадстаўнiкамi дэлегацыi дзеячоў савецкай культуры, якiя прыбылi ў Амерыку, i перадаў iм у падарунак дзве свае працы i лiст, адрасаваны "рускiм сябрам". Духоўнае вяртанне Марка Шагала на радзiму ў тыя часы знайшло сваё адлюстраванне ў серыi жывапiсных прац з заснежанымi пейзажамi, а таксама знакамiтым лiсце "Майму роднаму Вiцебску", надрукаваным у лютым 1944 г. ў адной з амерыканскiх газет, якi пачынаўся наступнымi паэтычнымi радкамi: "Даўно ўжо, мой любы горад, я цябе не бачыў, не чуў, не гутарыў з табою, з тваiм народам, не ўпiраўся ў твае парканы. Як сумны вандроўнiк, я толькi нёс усе гады твой вобраз на маiх карцiнах, i так з табой размаўляў, i, як у люстэрку, цябе бачыў".

Летам 1947 г. Шагал вярнуўся ў Францыю, i наступныя 38 гадоў ягонага жыцця лiтаральна да самага апошняга дня былi напоўнены iнтэнсiўнай творчай працай. Мастак засвойваў ўсё новыя i новыя тэхнiкi i апроч традыцыйных жывапiсных палотнаў i графiкi выконваў тэатральныя дэкарацыi i касцюмы, керамiку, мазаiку, габелены, вiтражы для цэркваў i сiнагог, распiсаў плафон для Парыжскай Оперы ў палацы Гарнье. Ён увесь час ездзiў па свеце са сваiмi выставамi i часова жыў у Грэцыi, Iзраiлi, Iталii, ЗША i iншых краiнах. У 1948 г. на бiенале ў Вене Шагал атрымаў прэмiю за гравюру, у 1959 г. быў абраны ганаровым сябрам Амерыканскай Акадэмii мастацтва i лiтаратуры, у 1960 г. Еўрапейскi фонд культуры ўручыў яму i мастаку Оскару Какошцы прэмiю Эразма. Шагалу таксама было прысвоена званне honoris causa ва унiверсiтэтах Глазга (1959), Масачусетса (1960) i Notre-Dame ў Злучаных Штатах (1965), ён быў абраны ганаровым грамадзянiнам Іерусалiма (1978). 1 верасня 1978 г. мастаку быў прысуджаны вялiкi крыж Ганаровага Легiёна - узнагарода, якую ўручае прэзiдэнт Французскай Рэспублiкi. Адмыслова для серыi з 17 вялiкiх жывапiсных прац i 38 гуашаў Шагала ў Францыi ў горадзе Нiца на Лазурным беразе Мiжземнага мора быў створаны Нацыянальны музей "Бiблейскае Пасланне" Марка Шагала.

Шырокае i гучнае сусветнае прызнанне мастака не перашкодзiла выпрацаваць сваё адметнае стаўленне да яго на радзiме, у Беларусi. У пасляваенныя гады iмя Шагала было ператворана ў своеасаблiвы жупел "рабскай залежнасцi ад заходне-еўрапейскай упаднiцкай буржуазнай культуры" , чужы кожнаму савецкаму чалавеку. У кнiгах па гiсторыi беларускага мастацтва фармалiсты i касмапалiты былi абвешчаны з'явай, якая перашкаджала ягонаму развiццю, а iнiцыятыва стварэння Народнага мастацкага вучылiшча ў Вiцебску раптам стала прыпiсвацца "партыйным арганiзацыям" . У 1965 г. выйшаў бiябiблiяграфiчны даведнiк "Выяўленчае мастацтва. Жывапiс" з серыi "Беларускае мастацтва", у якiм iмя Шагала зусiм не згадвалася, нават у сувязi з Пэнам цi iншымi мастакамi ягонага часу. Амаль на паўстагоддзе iмя Марка Шагала цалкам знiкла з беларускiх кнiг i артыкулаў. Нават у мастацтвазнаўчых манаграфiях 1970-х гг. мастаку было прысвечана ўсяго некалькi радкоў адмыслова як вучню Iегуды Пэна, ды i тое, як адмоўнаму прыкладу, якi парушыў сваю сувязь з рэалiстычнай традыцыяй . Выключэннi з такой сiтуацыi былi, але вельмi нешматлiкiя. Спробы апiсання мастацкай сiтуацыi ў Вiцебску ў часы камiсарства Шагала, а таксама аналiзу творчасцi мастака былi зроблены ў працах М. Арловай, В. Шматава, У. Бойкi . Станоўча адгукаўся аб творчасцi земляка пiсьменнiк-эмiгрант Юрка Вiцьбiч . Аднак з сумам даводзiцца канстатаваць, што некалькi пакаленняў жыхароў Беларусi выраслi без ведання творчасцi Шагала, нi воднай рэпрадукцыi прац якога не было выдадзена ў нашай краiне ажно да пачатку 1990-х гадоў.

Перамены Выйсце з гэтай сiтуацыi ў нашым грамадстве адбываліся вельмi марудна. Наколькi глыбока ў свядомасць людзей укаранiлiся штампы савецкай прапаганды, выразна паказалi падзеi 1987 года, калi па ўсiм свеце па рашэннi ЮНЕСКО шырока адзначалася стагоддзе з дня нараджэння Марка Шагала. Гэты час супаў з пачаткам пэўных дэмакратычных зрухаў у савецкiм грамадстве, якiя выразна выявiлiся ў правядзеннi восенню гэтага года ў Маскве ў Музеi выяўленчых мастацтваў iмя А. С. Пушкiна першай за многiя дзесяцiгоддзi выставы прац Шагала. "Рэтраспектыва да стагоддзя Шагала ў музеi на Валхонцы была арганiзавана руплiва i шчодра, з пачуццём хутчэй за ўсё скупляемай вiны", - пiсаў пра яе мастацтвазнаўца В. Аляксееў .

Юбiлейная дата ў жыццi мастака была адзначана i ў Беларусi, аднак па-свойму - не адкрыццём мастацкiх выстаў цi правядзеннем навуковых канферэнцый, а бруднай кампанiяй шэльмавання, разгорнутай партыйнымi органамi i падхопленай на старонках рэспублiканскай прэсы, якая яшчэ на памяцi многiх з нас i якая вымагае асобнага даследавання .

У 1920 годзе мастак паехаў у Маскву, дзе займаўся афармленнем касцюмаў і дэкарацый у Яўрэйскім камерным тэатры. Потым у яго жыцці зноў былі Берлін і Парыж, дзе Шагал сышоўся са старымі сябрамі і набыў новых – Пабла Пікаса, Анры Матыса, П'ера Банара...

У пачатку Другой сусветнай вайны Марк Шагал з сям'ёй пераехаў у ЗША і ў хуткім часе збіраўся вярнуцца ў Францыю, але ў 1944 годзе раптоўна памерла Бэла. Пасля доўгага перапынку ў памяць аб каханай ён напісаў карціны "Вясельныя агні" і "Побач з ёй".

У Еўропу Шагал вярнуўся ў 1948 годзе. У пасляваенны час яго творчасць суправаджала біблейская тэма. Мноства афортаў да выдання французскай Бібліі, карціны, гравюры, вітражы і шпалеры склалі "Біблейскае пасланне" мастака свету, спецыяльна для якога ў 1973 годзе ў Ніцы ён адкрыў музей. Урад Францыі прызнаў гэты збор афіцыйным нацыянальным музеем.

У 1952 годзе мастак пазнаёміўся з Валянцінай Бродскай, якая стала яго другой жонкай.

У 1977 годзе Шагал удастоены вышэйшай узнагароды Францыі – ордэна Ганаровага легіёна, а ў гонар 90-годдзя майстра ў Луўры адбылася буйная прыжыццёвая выстава яго работ. Насуперак усім правілам, у знакамітай скарбніцы былі выстаўлены карціны аўтара.

Марк Шагал памёр у 1985 годзе ў горадзе Сен-Поль-дэ-Вансе на паўднёвым усходзе Францыі.

 










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 333.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...