Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Святкаванне 4-га Дня гімна 8 “А” класа




14 мая 2017 году, на наступны дзень пасля 4-га Агульнакласнага дня гімна 8 “А” класа, у Магілёўскім райкаме Грамады вучняў 8 “А” адбылося ўра-чыстае пасяджэнне, прысвечанае Дню гімна, на якім прысутнічала 5 сябраў райкама (Фота №26).

Фота №26. М.С. Жураў выступае на ўрачыстым пасяджэнні МРК ГВ 8 “А”

На сходзе Жураў папрасіў сябраў райкама ўшанаваць памяць ахвяр Другой сусветнай вайны хвілінай маўчання.

Далей дэлегаты слухалі прамову Старшыні Грамады наконт Дня гімна, пасля чаго адбылася ўрачыстая дэманстрацыя, прысвечаная 4-му Дню гімна (Фота №27). Гэта дэманстрацыя была першай у гісторыі ўсёй нашай суполкі.

Фота №27. Урачыстая дэманстрацыя, прысвечаная 4-му Дню гімна ў в. Мікалаеўка-2 Магілёўскага раёна

Гэтае мерапрыемства спрыяла павышэнню папулярнасці Грамады вучняў не толькі сярод вучняў 8 “А”, але і сярод вучняў школы №55 г. Мінска. Перад дэманстрацыяй преад прысутнымі выступіў М. Жураў і падзякаваў усім тым, хто выйшаў на вуліцу, каб зладзіць шэсце. Дэманстранты трымалі лозунгі “Няхай жыве 8 “А” клас!”, “Слава 4-му святу гімна!”, “13 студзеня-13 мая 2017”.

На наступны дзень, 15 мая 2017 году, у кабінеце працоўнага навучання школы №55 г. Мінска адбыўся 8-ы з’езд Грамады вучняў 8 “А” (Фота №28), на якім прысутнічалі 11 дэлегатаў і 3 госці. На сходзе была абрана выбарчая камісія, якая падлічвала галасы “за” і “супраць”. У яе ўвайшлі А.Ю. Губані-шчава і Д.Г. Грыднева. А апошнім рашэннем дэлегатаў было зацвярджэнне выбарчай рэформы, якая прадугледжвала стварэнне новай сістэмы гала-савання: калі чалавек прыходзіць на ўчастак, бярэ лісты з прозвішчамі ўсіх кандыдатаў (адзін ліст А4 – адзін кандыдат), ідзе на іншую парту або пры-крываецца кнігай, ложыць ліст з прозвішчам спадабаўшагася кандыдата ў канверт, які таксама выдадзены на ўчастку, закрывае канверт і брасае яго ў выбарчую скрыню, пасля чаго ідзе рэгістравацца як выбарца. Такая сістэма выбараў дзейнічае ў Францыі.

Фота №28. Дэлегаты VIII-га з’езда Грамады вучняў (злева направа: Г.С. Бабровіч, А.Я. Андрэенка, Д.А. Бараноўскі, Е.В. Казлоўскі (госць)

Рэферэндум па “Майскіх тэзісах”

17 мая 2017 году выйшла пастанова Прэзідыўма ГВ 8 “А” аб прызначэнні на 22-28 мая 2017 агульнапартыйнага рэферэндума па пытанні праграмы “Май-скіх тэзісаў” кіраўніка Грамады М.С. Журава і па пытанні стварэння Камісіі па агітацыі і прапагандзе Грамады вучняў. Ніжэй дадзены тэкст праграмы:

“Праграма Старшыні ГВ 8 “А” М.С. Журава па рэфармаванню сістэмы Грамады вучняў 8 “А” пад назвай

“Майскія тэзісы”

Дзеля пашырэння шэрагаў і ўплыву Грамады вучняў 8 “А” на жыццё класа і школы №55 неабходна:

1. Стварэнне спецыялізаваных пунктаў па школе №55 для ўсту-плення жадаючых у Грамаду вучняў;

2. Стварэнне Камітэтаў па агітацыі і прапагандзе ў райкамах і гаркамах суполкі;

3. Правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў у гонар 5,6,7 месяцаў, 1 году, 1,5 гады са дня прыняцця гімна 8 “А” класа, Дня аховы дзяцей ў Магілёўскім райкаме Грамады.

Вынікі рэферэндума апынуліся такія:

Вынікі рэферэндума па пытаннях выканання “Майскіх тэзісаў” і стварэння Камісіі па агітацыі і прапагандзе Грамады вучняў 8 “А”

“Ці патрэбна стварэнне Камісіі па агітацыі і прапагадзе ў складзе райкамаў і гаркамаў Грамады вучняў 8 “А”?

Так 87,5%
Не 12,5%

“Ці ўхваляеце вы ўкараненне М.С. Журавым у сістэму Грамады вучняў 8 “А” праграмы “Майскія тэзісы”?

Так 87,5%
Не 12,5%

Табліца №5. Вынікі агульнапартыйнага рэферэндума 22-28.05.2017 г.

А 22 мая адбылося апошняе мерапрыемтсва Грамады вучняў 8 “А” за 2016-17 навучальны год – IV агульнапартыйны пленум Грамады вучняў (Фота №29). На ім прысутнічала 5 дэлегатаў і 1 госць. На пленуме Старшыня Грамады падводзіў вынікі вучэбнага году для Грамады і падкрэсліў, што «самое главное наше достижение за этот учебный год в том, что наша группа по сравнению с сентябрём 2016 года изменилась абсолютно до неузнаваемо-сти». На пленуме былі зацверджаны рашэнні Прэзідыўма арганізацыі аб вылучэнні на выбары Класнага Савета 9 “А” 3-га склікання ад Грамады Шлапакова А.У.

Фота №29. Дэлегаты IV-га агульнапартыйнага пленума ГВ 8 “А” (злева направа: П.В. Шамко, М.С. Мычко, Г.С. Бабровіч)

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Якія асноўныя вынікі гістарычнага шляху, які прайшла наша Грамада?

Чаму вучыць нас гісторыя суполкі?

1) Гісторыя Грамады вучняў, перш за ўсё, паказвае, што ва ўмовах цяперашняга свету, дзе вучні школ з’яўляюцца носьбітамі пасіўнага настрою, магчыма стварыць унутрышкольны рух, які будзе змагацца за правы школьнікаў;

2) Гісторыя Грамады вучняў 8 “А” класа вучыць нас таму, што нават школьны рух павінен быць вольны ад апартунізму і рэвізіянізму, але кожнай суполцы неабходны новыя ідэі, якія ў будучыні прынясуць добрыя і толькі добрыя наступствы;

3) Наканец, гісторыя Грамады вучняў 8 “А” класа вучыць, што без цесных сувязей з масамі, з аднапартыйцамі суполка пачынае развальвацца і працаваць марна.

Гэта і ёсць вопыт Грамады вучняў 8 “А” па гістарычным шляху.

КАНЕЦ.

 

 

ЗМЕСТ

УВЯДЗЕННЕ………………………………………..2

ГЛАВА 1. Стварэнне і ранняе развіццё партыі ва ўмовах дэмакратычнага ладу

§1. Працэс стварэння ўнутрыкласнага аб’яднання ў 7 «А» класе (студзень-сакавік 2016 году)………….3

§2. Пачатак дзейнасці і развіцця Фронту Нацыяналь-най Згоды 7 “А” (красавік-май 2016)…………….5

ГЛАВА 2. Адраджэнне ФНЗ 8 “А”. Стварэнне паўнавартаснай унутрыпартыйнай сістэмы

§3. Адраджэнне партыйнасці ў 8 “А” класе. Карэнная рэформа сістэмы ФНЗ. Стварэнне Магілёўскага рай-кама партыі (верасень-снежань 2016)…………….6

ГЛАВА 3. Канчатковы этап фармавання і развіцця Грамады вучняў 8 “А”. Перайменаванне СДГ у ГВ.

§4. Прыняццё гімна 8 “А” класа. Фармаванне асноў-най догмы Грамады (студзень-сакавік 2017)…….15

§5. Найноўшы перыяд гісторыі Грамады вучняў 8 “А” класа (красавік-май 2017)…………………………19

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………24

 

 

 

 

 










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 235.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...