Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Выбары Класнага Савета 8 “А” 2-га склікан-ня




01 снежня 2016 году ў 8 “А” класе адбыліся выбары Класнага Савета 2-га склікання, на якія партыя “ФНЗ 8 “А” вылучала сваіх кандыдатаў.

Табліца №1. Вынікі выбараў Класнага Савета 8 “А” класа 2-га склікання

Вынікі выбараў Класнага Савета 8 “А” 2-га склікання 01.12.2016

Акруга Кандыдат ад ФНЗ 8 “А” Колькасць галасоў
Надзеждзінская Язубчык В.С. 80%
Свіслацкая Бабровіч Г.С. 40%
Сямёнаўска-Палявая Валынчук Я.А. 100%
Сямёнаўска-Палявая Казлоўскі Е.В. 0%
Купалаўска-Лошыцкая Жураў М.С. 80%

Выдзелена чырвоным – кандыдат прайшоў у Класны Савет

Выдзелена жоўтым – кандыдат не прайшоў у Класны Савет

Такім чынам, у парламент 8 “А” класа прайшлі 3 чальца партыі.

 

3 снежня, праз 8 дзён пасля 3-га з’езда, адкрыўся 1-ы пленум Магілёўскага райкама СДГ 8 “А” (Фота №11), які працягнуўся, адпаведна з пастановай 3-га з’езда, да 4 снежня. Гэтае мерапрыемства з’яўляецца адзіным у гісторыі пар-тыі па працягласці, бо яно працягвалася два дні (з улікам перапынку). 3 дэлегаты, якія прысутнічалі на пленуме, адзінагалосна пераабралі М.С. Журава на пасадзе Старшыні Грамады і Старшыні МРК. Таксама на з’ездзе абмяркоўваліся і падрабязна аналізаваліся вынікі выбараў у Класны Савет 8 “А” 2-га склікання.

Фота №11. Дэлегаты 1-га пленума МРК СДГ 8 “А” (Злева направа: Л.А. Гаўрушка, Д.В. Максакаў, М.С. Жураў)

Выступаючы на пленуме, Старшыня СДГ 8 “А” даў канкрэтную характарыс-тыку афіцыйнай палітычнай лініі партыі. “На сегодняшний день наша партия чётко определила свою политическую линию. Она, прежде всего, заключа-ется в национал- и социал-демократических идеях, идеях гуманизма, демо-кратии и консенсуса”, - адзначыў Жураў. Ён таксама зазначыў, што “осно-вными целями СДО 8 «А» является увеличение влияния 8 «А» класса в школьной жизни”.

 

А з 9 па 16 снежня па пастанове М.С. Журава зладзіўся праймерыз на агульнага кандыдата ў памочнікі Старасты 8 “А”. У праймерыз паўдзельні-чалі 15 чальцоў партыі. Вынікі празмерыз адлюстраваны ў Табліцы №2.

Табліца №2. Вынікі агульнапартыйнага праймерыз наконт вылучэння кандыдата на выбары памочніка Старасты 8 “А”

Вынікі праймерыз

Кандыдат Працэнт галасоў
М.С. Жураў 100%
Супраць усіх 0%

Прыйшоў час абмеркаваць праект Устава і ў межах агульнапартыйнай дыс-кусіі. 20 снежня 2016 году склікаецца чарговы 5-ы з’езд Сацыял-дэмакратыч-най Грамады 8 “А” (Фота №12). Пяты з’езд Грамады кардынальна змяніў та-гачаснае жыццё суполкі і яе сістэму. Былі зацверджаны тэкст праекту 2-га Уставу, абраны Прэзідыўм СДГ і агульнапартыйны сакратар па фінансава-рэвізійных справах Грамады.

Фота №12. Дэлегаты 5-га з’езда Сацыял-дэмакратычнай Грамады 8 “А” (злева направа: Г.С. Бабровіч, М.С. Мычко)

У выніку галасавання на з’ездзе, у Прэзідыўм былі абраныя наступныя чальцы партыі:

1) А.Я. Андрэенка;

2) Д.В. Максакаў

3) М.С. Жураў;

4) М.С. Мычко. (Фота №13)

Сакратаром па фінансава-рэвізійных справах партыі быў абраны М. Жураў. Пасля 5-га з’езда назва Фронту была канчаткова змененая на “Сацыял-дэмакратычная Грамада 8 “А”.

 

Фота №13. Сябры Прэзідыўма СДГ 8 “А” (злева направа: А.Я. Андрэенка, М.С. Жураў, М.С. Мычко, Д.В. Максакаў)

На наступны дзень (21 снежня) адбыўся VIз’езд СДГ 8 “А” (Фота №14). З’езд зацвердзіў стварэнне мясцовых органаў самакіравання – Рад (Схема №2). Сход таксама вылучыў кандыдатаў на выбары Мінскай мясцовай Рады, але не прызначыў канчатковую дату правядзення выбараў Рад.

 

Фота №14. Дэлегаты VIз’езда Сацыял-дэмакратычнай Грамады 8 “А” (злева направа: А.У. Шлапакоў, Г.С. Бабровіч)

Схема №2. Праект мясцовых органаў унутрыпартыйнага самакіравання – Рад

VIз’езд суполкі “Сацыял-дэмакратычная Грамада 8 “А” стаўся апошнім з’ездам за 2016 год. На наступны дзень пасля яго (22.12.2016) адбыўся 1-ы агульнапартыйны пленум партыі. На ім ягоныя дэлегаты прагаласавалі за абранне Прэзідыўма ў наступным складзе:

1) Г.С. Бабровіч (80%)

2) М.С. Жураў (80%)

3) Д.В. Максакаў (100%)

4) М.С. Мычко (80%)

(Заўвага: у дужках дадзеныя працэнты, якія кандыдат атрымаў пры таемным галасаванні дэлегатаў на пленуме (Фота №15).

Фота №15. Дэлегаты 1-га пленума СДГ 8 “А” галасуюць за склад Прэзідыўма

 

23 снежня адбыліся выбары Старасты і памочніка Старасты 8 “А” (Табліца №3).

Вынікі выбараў Старасты і памочніка Старасты 8 “А” 23.12.2016

Кандыдат ад партыі Пасада Вынік
Я.А. Валынчук Стараста 8 “А” 49%
М.С. Жураў Памочнік Старасты 8 “А” 80%

Табліца №3. Вынікі выбараў Старасты і памочніка Старасты 8 “А”

А 25 снежня 2016 году пачалося галасаванне сябраў Магілёўскага райкама партыі “Сацыял-дэмакратычная Грамада” на выбарах Магілёўскай раённай Рады. У выніку галасавання, яўка склала 60% (5 чал.), а у Раду прайшлі наступныя кандыдаты:

1) М.С. Жураў

2) М.А. Габібулаеў

3) Д.В. Максакаў (Фота №16).

Гэта былі апошнія падзеі ў жыцці СДГ 8 “А” за 2016 год. У 2017 годзе Грама-да атрымала небывалае развіццё ў плане пашырэння шэрагаў партыі і правя-дзення больш глабальных мепрапрыемстваў.

Фота №16. Сябры Рады Магілёўскага раённага камітэта партыі “Сацыял-дэмакратычная Грамада 8 “А” (Злева направа: М.А. Габібулаеў, Д.В. Мак-сакаў, М.С. Жураў)

Глава 3. Канчатковы этап фармавання і развіцця Грамады вучняў 8 “А”. Перайменаванне СДГ у ГВ.

Параграф 4.

Прыняццё гімна 8 “А” класа. Фармаванне асноўнай догмы Грамады (студзень-сакавік 2017)

З пачаткам 2017 году партыйнае жыццё не змянілася. Але ўжо 13 студзеня 2017 году адбылося 2-ое пасяджэнне Класнага Савета 8 “А” 2-га склікання, на якім прысутнічалі 4 сябры Савета (Фота №17). На пасяджэнні было пры-нятае гістарычнае рашэнне: зацвердзіць тэкст і музыку гімна 8 “А”.

Фота №17. Чальцы Класнага Савета 8 “А” 2-га склікання слухаюць гімн 8 “А” класа

Фота №18. Тэкст гімна 8 “А” класа ў газеце “Веснік 8 “А”

Праз 10 дзён пасля зацвярджэння гімна газета “Веснік 8 “А” апублікавала тэкст гімна на рускай і беларускай мовах (Фота №18). 27 студзеня адбылося 3-яе пасяджэнне Класнага Савета, на якім было зацверджанае святкаванне 13-га дня кожнага месяца ў якасці Агульнакласнага Дня гімна 8 “А”.

2-гі пленум Магілёўскага раённага камітэта, які адбыўся 12 лютага 2017 году і сабраў 4 дэлегаты (Фота №19), вызначыў пазіцыю наконт гімна 8 “А” класа.

Фота №19. 2-гі пленум МРК СДГ 8 “А”

У пачатку мерапрыемства прагучаў гімн 8 “А” класа, а ў сваёй прамове кіраў-нік партыі М.С. Жураў адзначыў, што гімн класа і ягоная гісторыя павінны заставацца ў памяці ўсіх сябраў і Магілёўскага райкама, і Мінскага гаркама. “Грамада павінна знаходзіць такія спосабы арганізацыі, каб зацікавіць усіх сябраў суполкі гісторыяй гімна і яго тэкстам” – асноўны тэзіс схода. «В на-стоящее время учащиеся класса начали проявлять интерес к внутрикласснойвласти и идее самоуправления. Это означает, что с принятием гимна учащие-ся начали объединяться с Классным Советом по патриотическим мотивам – любви к Родине, к своему классу», - зазначыў Старшыня Грамады на плену-ме. Працуючы па павестцы дня, дэлегаты зацвердзілі ўсе пастановы:

1) Абранне Прэзідыўма і сакратара пленума;

2) Правядзенне агульнапартыйнай міжрэгіянальнай канферэнцыі.

У Прэзідыўм пленума ўвайшоў, акрамя М.С. Журава, новы сябра Магілёў-скага райкама СДГ – Ф.У. Багамазаў (Фота №20).

Фота №20. Дэлегаты 2-га пленума МРК СДГ (Злева направа: Д.В. Максакаў і Ф.У. Багамазаў)

Сакратаром пленума стаў Д.В. Максакаў. Асноўнае рашэнне пленума – гэта правядзенне агульнапартыйнай міжрэгіянальнай канферэнцыі СДГ 8 “А”. Канферэнцыя, па меркаванню кіраўніка СДГ, павінна была аб’яднаць партыю і стварыць новыя сувязі паміж аднапартыйцамі. Таксама былі абраныя ўдзе-льнікі канфэренцыі ад Магілёўскага раённага камітэта (Багамазаў і Макса-каў).

22 лютага 2017 адбыўся 1-ы пленум Мінскага гаркама СДГ 8 “А”. На ім Старшыня Грамады М.С. Жураў набіраў удзельнікаў канферэнцыі з боку Мінскага гарадскога камітэта партыі. Імі сталіся А.Ю. Губанішчава, Я.А. Валынчук і А.Я. Андрэенка. Але асноўным пунктам павесткі дня стала прыз-начэнне выбараў Мінскай мясцовай Рады на 27 лютага - 02 сакавіка 2017.

У суадказнасці з тэрмінам выбараў, прызначаным 1-ым пленумам, кіраўніцтва партыі зладзіла выбары Мінскай мясцовай Рады. (Фота №21)

Фота №21. Галасаванне на выбарах Мінскай мясцовай Рады

Па выніках выбараў, у Раду МГК прайшлі наступныя кандыдаты:

1) Я.А. Валынчук;

2) Г.С. Бабровіч;

3) М.С. Жураў;

4) Д.Г. Грыднева (Фота №22).

Фота №22. Сябры Мінскай мясцовай Рады (Злева направа: Г.С. Бабровіч, Я.А. Валынчук, Д.Г. Грыднева, М.С. Жураў)

15 сакавіка адбыўся 3-ці Сакавіцкі пленум Сацыял-дэмакратычнай Грамады 8 “А” класа. Рашэннем дэлегатаў схода быў прызначаны агульнапартыйны рэ-ферэндум наконт перайменавання СДГ 8 “А” у “Агульнарэспубліканская ар-ганізацыя “Грамада вучняў 8 “А”. Галасаванне на рэферэндуме павінна было адбыцца з 2 па 30 сакавіка 2017. М. Жураў так пракаментаваў прызначэнне рэферэндума: “Нам постоянно говорят, что название «партия» в нашем случае не является правильным. Как говорится, название не соответствует содержанию. Поэтому давайте исправим эту ошибку на референдуме.”  Таксама Старшыня Грамады Жураў аб’явіў вынікі выбараў у Мінскую мясцовую Раду і павіншаваў пераможцаў.

Пазней прыказам Прэзідыўма СДГ 8 “А” былі зацверджаны ўсе рашэнні пленума.

3-ці Сакавіцкі пленум СДГ стаў адпраўной кропкай у лініі адмовы ад сацыял-дэмакратычных прынцыпаў у суполцы.

Праз 2 дні, 17 сакавіка 2017 адбылося 1-ае пасяджэнне Агульнапартыйнай канферэнцыі Сацыял-дэмакратычнай Грамады ў Магілёве (Фота №23).

Фота №23. Дэлегаты 1-ай Агульнапартыйнай канферэнцыі ў Магілёве спяваюць гімн 8 “А”

На пасяджэнні слова ўзяў М. Жураў. У сваёй прамове ён падкрэсліў, што “общепартийная конференция является великим событием в жизни Грома-ды”. На працягу канферэнцыі Жураў зачытваў запіскі дэлегатаў канферэн-цыі ад Мінскага гаркама.На гэтым пасяджэнні ў апошні раз быў вы-карыстаны герб партыі – сімвал сацыял-дэмакратычнага руху.

А з 20 па 30 сакавіка адбыўся рэферэндум па пытанні змяненні назвы партыі з “Сацыял-дэмакратычная Грамада 8 “А” на Агульнарэспубліканская аргані-зацыя “Грамада вучняў 8 “А”. Каля 80% выбарцаў прагаласавалі за змяненне назвы нашай суполкі.

Параграф 5.

Найноўшы перыяд гісторыі Грамады вучняў 8 “А” класа (красавік-май 2017)

Найноўшы перыяд гісторыі Грамады вучняў 8 “А” класа пачаўся з моманту правядзення VIIз’езда Грамады вучняў (Фота №24). Сёмы з’езд Грамады ўпершыню адбыўся ў актавай зале Сярэдняй школы №55 г. Мінска. Па колькасці дэлегатаў сход пабіў усе рэкорды: на 7-ым з’ездзе АА “ГВ 8 “А” было зарэгістравана 12 дэлегатаў і 4 гасцей – агулам 16 чалавек.

Фота №24. Дэлегаты 7-га з’езда Грамады вучняў 8 “А” спяваюць гімн 8 “А”

Спіс дэлегатаў IV-га з’езда Грамады вучняў:

1. Андрэенка А.Я.

2. Бараноўскі Дз. А.

3. Валынчук Я.А.

4. Губанішчава А.Ю.

5. Жураў М.С.

6. Кунцэвіч В.В.

7. Лічко М.С.

8. Лузан Ю.Г.

9. Шамко П.В.

10. Шлапакоў А.У.

11.  Шчэбетаў А.А.

12. Язубчык В.С.

У выніку працы з’езда дэлегаты з’езда прынялі наступныя рашэнні:

1) Пераабраць Прэзідыўм Грамады вучняў 8 “А” (Г.С. Бабровіч, М.С. Жураў, М.С. Мычко, Д.В. Максакаў);

2) Прызначыць сумесныя выбары Старшыні і сакратара па фінансава-рэвізійных справах Грамады вучняў 8 “А”;

3) Стварыць і абраць Цэнтральны камітэт Грамады;

4) Вылучыць кандыдатаў на выбары Класнага Савета 9 “А” 3-га склікання.

На пачатку з’езда слова для выказвання нечакана ўзяла дэлегат з’езда Ю.Г. Лузан (Фота №25). Яна выказалася за праяву ініцыятывы з боку адна-партыйцаў. М.С. Жураў падтрымаў яе: “Вы знаете, я это поддерживаю и своими действиями, и сам вношу предложения. Но самое главное для нас – это активность членов нашей Громады.”
Потым пачалося галасаванне за праект Цэнтральнага Камітэта – новага органа калектыўнага кіравання Грамадой. У яго склад увайшлі наступныя чальцы Грамады:

1. Г.С. Бабровіч;

2. Ф.У. Багамазаў;

3. Я.А. Валынчук;

4. Т.С. Глінская;

5. М.С. Жураў;

6. Д.В. Максакаў;

7. М.С. Мычко;

8. В.В. Кунцэвіч.

Пасля галасавання за склад ЦК з’езд перайшоў да разгляду пытання аб абранні кіраўніка ГВ 8 “А”. Ізноў слова ўзяла Ю.Г. Лузан. Яна выступіла з прапановай аб скасаванні пасады Старшыні Грамады і зладзіла галасаванне наконт гэтай тэмы, але за гэта прагаласавалі толькі 5 дэлегатаў з 12. Пазней М.С. Жураў назваў гэта “авантурай” і “рэвізіянісцкім захадам супраць Грамады вучняў” і падкрэсліў, што “в каждой организации, независимо от её содержания, есть свой лидер. Неважно, как звучит эта должность, но это лидер.”

Фота №25. Ю.Г. Лузан выступае перад дэлегатамі VII-га з’езда ГВ 8 “А”

Пасля дыскусіі наконт пасады Старшыні Грамады М. Жураў выказаў неабходнасць правядзення выбараў сакратара па фінансава-рэвізійных справах. Пасля прапаноў дэлегатаў Жураў прызнаў, што правядзенне выбараў на з’ездзе не з’яўляецца магчымым і высунуў прапанову аб сумесным правядзенні выбараў сакратара па фінансам і Старшыні Грамады. За гэта прагаласавала большасць грамадаўцаў. Таксама на з’ездзе ў якасці кандыдатаў на выбары сакратара па фінансам былі зарэгістраваныя

Апошняй пастановай з’езда было вылучэнне Е.А. Валынчука, В.В. Кунцэвіч і М.С. Журава на выбары Класнага Савета 9 “А” 3-га склікання.

Напрыканцы сходу прадстаўнікі розных груп Грамады прагаласавалі за рэзалюцыю з’езда, у якой адзначалася, што “школьная демократия является основной нашей целью – целью всей Громады”.

Выбары Старшыні і сакратара па фінансам ГВ 8 “А”

З 24 па 30 красавіка 2017, суадказна з пастановай Прэзідыўма Грамады вучняў, былі праведзеныя выбары Старшыні і сакратара па фінансава-рэвізійных справах ГВ 8 “А”. Яўка на выбарах склала 69,5%.

Вынікі выбараў Старшыні і сакратара па фінансам Грамады вучняў 8 “А”

Кандыдат Пасада Працэнт галасоў
М.С. Жураў Старшыня ГВ 8 “А” 100%
Супраць усіх 0%
В.В. Кунцэвіч Сакратар па фін.-рэв. справах 59,4%
М.С. Мычко Сакратар па фін.-рэв. справах 33%
В.С. Язубчык Сакратар па фін.-рэв. справах 7,6%

Табліца №4. Вынікі выбараў Старшыні і сакратара па фінансам Грамады вучняў 8 “А”

У выніку выбараў Старшынём Грамады вучняў 8 “А” стаў М.С. Жураў, а сакратаром па фінансах стала В.В. Кунцэвіч.










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 305.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...