Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Пачатак дзейнасці і развіцця Фронту Нацыянальнай Згоды 7 “А” (красавік-май 2016)




Мінск, 2017 г.

УВЯДЗЕННЕ

Агульнарэспубліканская арганізацыя “Грамада вучняў 8 “А” класа” прайшла доўгі і слаўны шлях ад унутрыкласнай суполкі “Фронт Нацыяна-льнай Згоды 7 “А”, створанай у красавіку 2016 году да агульнарнэспублікан-скай арганізацыі, якая ў цяперашні час упэўнена пашырае свой удзел у жыцці 8 “А” класа і школы №55 г.Мінска ўвогуле.

Грамада вучняў узнікла на аснове вучнёўскага руху яшчэ 7 “А” класа. У нашай арганізацыі было даволі многа ідэй, з часам яны змянялiся i знiкалi.Але самая галоўная з іх на дадзены момант – стварэнне школьнай дэмакратыі ў СШ №55 і ў іншых беларускіх школах.

ГiсторыяГрамады вучняў 8 “А” класа – гэта гiсторыя, перш за ўсё, двух гадоў вучобы 7-га i8 “А” класа. Гэты шлях суполкапрайшла разам з вучнямi 8 «А» класа.

Гiсторыяагульнарэспублiканскайарганiзацыi«Грамадавучняў 8 “А” класа» даказвае, штотэорыi і ідэiшкольнайдэмакратыiжывуцьдыразвi-ваюццаўнагу з часам.

Гэтакнiга сцiсларасказваеаб гiсторыiагульнарэспублiканскайарганiзацыi«Грамадавучняў 8 «А»класа».

 

 

Глава 1. Стварэнне і ранняе развіццё партыі ва ўмовах дэмакратычнага ладу

Параграф 1.

Працэсстварэння ўнутрыкласнагааб’яднання ў 7 «А» класе (студзень-сакавік 2016 году).

1. Неабходнасцьстварэнняўнутрыкласнагааб'яднання. У 7 «А» класесярэдняй школы №55 г. Мінскадэмакратычнырухпачаўсяменавіта з выбараўСтарасты 16 снежня – першыхвыбараў, якіяпрайшлі па дэмакратычныхпрынцыпах - тайнаегаласаванне па выбарчыхспісахпразбюлетэні. Далей, у студзені 2016 года, быўствораныпершы орган унутрыкласнагавучнёўскагасамакіравання - КласныСавет 7 «А» класа 1-га склікання. Менавіта ў той момант была створанафракцыя ў складзеКласнагаСаветападназвай «Фронт НацыянальнайЗгоды 7«А». Пазней, з пачаткамрэформы самакіравання ў класе, быўсфармаваны новы орган - З'ездкласныхпрадстаўнікоў. Там таксама была створанафракцыянашагааб'яднання. Характэрна, штоўжо ў той час фракцыя «Фронт НацыянальнагаЗгоды» сабралаабсалютнуюбольшасць як у КласнымСавеце, так і ў складзеЗ'езду. Неабходнасцьстварэнняновайфракцыі была выкліканая, перш за ўсё, жаданнемстварыць новую палітычнуюсілу ў класедля выступу на выбарахКласнагаСавета, Старасты і памочнікаСтарасты ад адзінага блока.

2. Працэсстварэнняарганізацыі. 31 сакавіка 2016 года ў афіцыйнайгрупеЗ'ездукласныхпрадстаўнікоў 7 «А» класаВконтактез'явіўсянаступнызапіс:

«Паважаныядэлегаты! Заўтраадбудзецца 1-ты (ўстаноўчы) з'езд Фронту НацыянальнагаЗгоды (фракцыі ў складзенашагаз'езду) - простаростского блока. Пасляз'ездубудзеабвешчаныфуршэт (ежа). Запрашаюццаўсе члены СКП (за выключэннемдэлегатыЗыгмонт), а менавіта:

1) АндрэенкаАляксандр;

2) Бабровіч Глеб;

3) ВалынчукЯўген;

4) ГубанішчаваАляксандра;

5) КунцэвічВікторыя;

6) ЛапукаДанііл;

7) ЛузанЮлія;

8) Мычко Мікіта.

З'ездадбудзецца а 13.30 1 красавіка. »

На 1-ым ўстаноўчымз'ездзе ФНС 7 «А», якісабраў 8 дэлегатаў, пачалосяфарміраваннеўнутрыпартыйнайсістэмы, яепалітыкі і функцый. Усе рашэнні 1-га з'ездападрабязнапрадстаўлены на схеме 1:

 

Схема 1. Рашэнні 1-га ўстаноўчагаз'езду Фронту НацыянальнайЗгоды 7 «А» класа

Фота №1. Герб Фронта Фота №2. Сцяг ФНЗ 7 “А”

Нацыянальнай Згоды 7 “А”

Фота №3. Старшыня партыі “Фронт Нацыянальнай

Згоды 7 “А” класа” Г.С. Бабровіч

Спіс дэлегатаў 1-га ўстаноўчага з’езда партыі “Фронт Нацыянальнай Згоды 7 “А”

1) Бабровіч, Глеб Сяргеевіч

2) Валынчук, Яўген Аляксеевіч

3) Глінская, Таццяна Сяргееўна

4) Грыднева, Дзіяна Глебаўна

5) Губанішчава, Аляксандра Юр’еўна

6) Жураў, Мікіта Сяргеевіч

7) Лузан, Юлія Генадзеўна

8) Язубчык, Валерыя Сяргееўна

Пасля 1-га з’езда Фронту Нацыянальнай Згоды 7 “А” класа пачалося актыўнае інтэграванне партыі ў жыццё 7 “А” класа.

Параграф 2.

Пачатак дзейнасці і развіцця Фронту Нацыянальнай Згоды 7 “А” (красавік-май 2016)

Як ужо было адзначана ў мінулым параграфе, актыўнае інтэграванне партыі ў жыццё класа пачалося менавіта пасля 1-га з’езда Фронту. Неўзабаве адбыў-ся 2-гі з’езд нашай суполкі, які адбыўся роўна праз тыдзень пасля з’езду ўстаноўчага (07 красавіка 2017 году). Упершыню з’езд партыі трансляваўся па тэлеканале “Ашкі ТБ” у Youtubeі ў сістэме “Periscope” з акаўнта “Веснік Ашак”. Адкрыў мерапрыемства адзін з дэлегатаў схода М.С. Жураў (Фота №4). Спецыяльна для дэлегатаў з’езда была надрукавана газета “Веснік ФНЗ”. Па сутнасці, сход стаў дыскусійнай пляцоўкай для дэлегатаў наконт тэмы ўвядзення г.зв. “электроннага журнала”. Самым актыўным дэлегатам на гэтым з’ездзе была А.Ю. Губанішчава (Фота №5). Яна выказала сваю думку аб тым, што электронны журнал з’яўляецца інавацыйнай прыладай у жыцці школы №55 і, увогуле, гэта падзея (увядзенне журнала) з’яўляецца добрай навінай як для класа, так і для школы. Таксама асноўным рашэннем сходу з’яўляецца абранне Старшынём партыі “Фронт Нацыянальнай Згоды 7 “А” М.С. Журава. Сам жа з’езд быў рэкордна маленькі па працягласці – каля 6 хвілін. Не засталося без увагі і пытанне дзяжурства ў 7 “А” класе.

Фота №4. Старшыня ФНЗ 7 “А” М.С. Жураў зачытвае

паведамленне аб адкрыцці 2-га з’езда Фронту

Фота №5. А.Ю. Губанішчава выступае

перад аўдыторыяй 2-га з’езда

Пасля дадзенага мерапрыемства наступіла зацішша на палітычным фронце ў 7 “А” класе. У мае 2016 году не адбылося ні аднаго мерапрыества, звязанага з партыяй. Летам 2016 года сітуацыя засталася без змяненняў.

Глава 2. Адраджэнне ФНЗ 8 “А”. Стварэнне паўнавартаснай унутрыпартыйнай сістэмы

Параграф 3.

Адраджэнне партыйнасці ў 8 “А” класе. Карэнная рэформа сістэмы ФНЗ. Стварэнне Магілёўскага райкама партыі (верасень-снежань 2016)

Увогуле, прыналежнасць да партыі адрадзілася з пачаткам новага вучэбнага году і з выбарамі Старасты новага 8 “А” класа. Камісія па выбарах у 8 “А” класе прыняла рашэнне аб унясенні ў характарыстыку кандыдатаў (у бюле-тэні)графу “партыйнасць”. Такім чынам, у характарыстыцы кандыдатаў была ўказаная прыналежнасць да Фронту. Адзін з кандыдатаў на пасаду Старасты, былы Старшыня ФНЗ 8 “А” Г.С. Бабровіч атрымаў у сваім “апіса-нні” фразу “Сябра партыі “Фронт Нацыянальнай Згоды 8 “А”. Па выніку га-ласавання, Бабровіч набраў 28% галасоў.

Але афіцыйнае адраджэнне Фронту пачынаецца толькі з пачаткам 3-га з’езда арганізацыі. 3-ці з’езд партыі “Фронт Нацыянальнай Згоды 8 “А”, які прай-шоў 09 верасня 2016 г. і сабраў 4 дэлегаты, адкрыў новы вучэбны год для Фронту. (Фота №6)

Фота №6. 3-ці з’езд Фронту Нацыянальнай Згоды 8 “А”

Палітычна Фронт пачаў развівацца ў хуткім тэмпе менавіта з моманту правя-дзення гэтага з’езда. Дэлегаты зацвердзілі некалькі рашэнняў:

1) Увядзенне партыйных ўнёскаў (0.05 BYN раз у месяц);

2) Змяненне гімна ФНЗ – з “Мы, беларусы” на “Красуй, Беларусь”;

3) Пераабранне Старшыні Фронту М.С. Журава;

4) Змяненне герба руху – з дзяржаўнага беларускага на сімвал сацыял-дэмакратыі (кветку ружы ў руцэ) (Фота №7)

Фота №7. Герб Фронту Нацыянальнай Згоды 8 “А”

Менавіта з рашэння аб змяненні герба пачалося арыентаванне Фронту на сацыял-дэмакратычныя ідэі. Старшыня ФНЗ 8 “А” заявіў: “День прове-дения 3-го съезда нашей партии является днём возрождения идей Фрон-та”. На сходзе таксама быў пачаты курс партыі на пашырэнне шэрагаў ФНЗ.

Тэкстгімна партыі “Фронт Нацыянальнай Згоды 8 “А” класа”

“Красуй, Беларусь”

Красуй, Беларусь! Край мой родны, край свабодны,
Жыві і слаўся, — як прызнанне вымаўляю я.
Жыві, жыві! Красуйся ў радасцізаўсёды,
Блаславенная мая дарагаязямля.
Беларусь, Беларусь, ты красуйся ў радасцізаўсёды.
Слаўся, слаўся у вяках, ты — Радзіма мая!

Красуй, Беларусь! Дзе б нібыў я — ты са мною.
Сваёйпяшчотайнашысэрцыаб’яднала ты.
Жыві, жыві! Люблю цябе я ўсёй душою,
Гордых продкаў вольны край, край пакутны, святы.
Беларусь, Беларусь, я люблю цябеусёй душою,
Ты — Айчына мая назаўжды, назаўжды!

Красуй, Беларусь! Наша спадчына і слава,
Краіна-маці, ты жыві у шчасці з году ў год.
Жыві, жыві! Красуйся, родная Дзяржава.
Будзе вечна на зямлістаражытны наш род.
Беларусь, Беларусь, слаўся, наша родная Дзяржава!
Слаўся, слаўся у вяках, беларускі народ!”

Палітыка пашырэння шэрагаў Фронту апраўдала сябе з пачаткам IV-га з’езда ФНЗ 8 “А”. Чацвёрты з’езд партыі “Фронт Нацыянальнай Згоды 8 “А” (Фота №8) стаў рэвалюцыйным у гэтым плане. Адкрыўшыся 21 кастрычніка 2016 году, ён сабраў 10 дэлегатаў – максімальную колькасць дэлегатаў за паўгадовую гісторыю суполкі. Сход вылучыў 5 сябраў суполкі на выбары Класнага Савета 8 “А” 2-га склікання:

1) Г.С. Бабровіча;

2) Я.А. Валынчука;

3) М.С. Журава;

4) В.С. Язубчык;

5) Е.В. Казлоўскага.

Фота №8. IV-ы з’езд партыі “Фронт Нацыянальнай Згоды 8 “А” (злева направа: М.С. Жураў, А.У. Самойленка, В.В. Кунцэвіч, Е.В. Казлоўскі, В.С. Язубчык)

Таксама дэлегаты зацвердзілі вылучэнне М.С. Мычко на пасаду Старасты 8 “А” класа ад імя ФНЗ, але за дзень да выбараў Старасты пастановай Старшы-ні партыі статус вылучэнца Фронту атрымаў канкурэнт Мычко на выбарах Старасты Я.А. Валынчук.

Стварэнне Магілёўскага райкама ФНЗ 8 “А”

Праз паўтары тыдні пасля IV-га з’езда Фронта Нацыянальнай Згоды Старшы-ня партыі М.С. Жураў прыступіў да фармавання Магілёўскага раённага камі-тэта суполкі. На восеньскіх канікулах (з 1 па 6 лістапада 2016) Старшыня ФНЗ накіраваўся ў вёску Мікалаеўка-2, што на Магілёўшчыне. Там, у доме №35 па вуліцы Вясёлай, 02 лістапада 2016 году адбыўся 1-ы ўстаноўчы з’езд Магілёўскага райкама Фронту НацЗгоды (Фота №9). Акрамя М.С. Журава, на з’ездзе прысутнічалі 2 дэлегаты: Е.А. Гаўрушка і Д.В. Максакаў.

 

Па выніках сходу адзінагалосна былі зацверджаны ўсе пастановы павесткі дня, прапанаванай М.С. Журавым:

1) Абранне Старшыні аддзялення (ім стаў Жураў па прапанове дэлегатаў);

2) Правядзенне праймерыз па выбарах кандыдата ў Старасты 8 “А” і Класнага Савета 8 “А” 2-га склікання.

Пасля галасавання за пастановы дэлегаты зрабілі перапынак памерам у 20 хвілін, каб прагаласаваць на праймерыз. Калі галасаванне скончылася, М.С. Жураў пачаў падлічванне галасоў і аб’явіў вынікі:

1) “Ці згодныя вы з вылучэннем на выбары КС 8 “А” 2-га склікання ад ФНЗ 8 “А” наступных чальцоў партыі: Г.С. Бабровіча, Е.А. Валынчука, М.С. Журава, Е.В. Казлоўскага і В.С. Язубчык?

За – 100% (3 чал.)

Супраць – 0%

2) “Выбары кандыдата на пасаду Старасты 8 “А” класа”

М.С. Мычко – 100% (3 чал.)

Супраць усіх – 0%

Таксама на выбарах галасаваўшыя запаўнялі спецыяльныя анкеты па пытаннях вучобы і школьнага самакіравання.

А на наступны дзень Жураў, як кіраўнік Магілёўскага аддзела, выступіў ад імя ўсяго аддзялення з наступным рашэннем: працягнуць правядзенне прай-мерыз да 5 лістапада. У выніку прыняцця гэтага рашэння яўка павялічылася амаль удвая: з 3 да 5 чалавек.

Фота №9. Галасаванне на праймерыз у МРК ФНЗ 8 “А”

У выніку такога рашэння вынікі па выбарах кандыдата ў Старасты не змяніліся, а вось вынікі па выбарах кандыдатаў у Класны Савет нечакана для ўсіх змяніліся на 20%:

1) “Ці згодныя вы з вылучэннем на выбары КС 8 “А” 2-га склікання ад ФНЗ 8 “А” наступных чальцоў партыі: Г.С. Бабровіча, Е.А. Валынчука, М.С. Журава, Е.В. Казлоўскага і В.С. Язубчык?

За – 80% (4 чал.)

Супраць – 20% (1 чал.)

Праз 3 тыдні адбыўся II-гі з’езд Магілёўскага райкама Фронту, на якім пры-сутнічала 3 дэлегаты. “Наш съезд сегодня состоялся на переломе жизни пар-тии”, - зазначыў М.С. Жураў у сваім дакладзе на гэтым сходзе. Жураў прапа-наваў дэлегатам галасаваць за праект II-га Устава ФНЗ, які пазней будзе так-сама прапанаваны Старшынём партыі. У выніку, праект Устава быў прыняты адзінагалосна чальцамі Маграйкама. Далей дэлегаты перайшлі да вылучэння свайго прадстаўніка ў новы орган – Прэзідыўм. Устаў таксама прадугледжваў змяненне ідэалогіі на сацыял-дэмакратычную і назвы партыі на “Сацыял-дэмакратычная Грамада вучняў 8 “А” (пазней будзе скарочана да “Сацыял – дэмакратычная Грамада 8 “А”). Вылучэнцам ад МРК стаў Д.В. Максакаў. А сакратаромпа фінансава-рэвізійных справах (пасада створана паводле новага Уставу) стала Л.А. Гаўрушка. За ўсе кандыдатуры дэлегаты прагаласавалі адзінагалосна.

Фота №10. Галасаванне на 2-ім з’ездзе МРК ФНЗ 8 “А”

Неўзабаве адбыўся 3-ці з’езд Магілёўскага раённага камітэта СДГ 8 “А”. На дадзеным мерапрыемстве было зарэгістравана 4 дэлегаты – максімальная колькасць дэлегатаў на з’ездзе ў вёсцы. Сваімі рашэннямі дэлегаты прызна-чылі правядзенне 1-га пленума МРК СДГ 8 “А” на 3-4 снежня 2016. Таксама на гэтым сходзе афіцыйна прагучала фармуліроўка Старшыні Сацыял-дэма-кратычнай Грамады 8 “А” Журава аб “адданасці сацыял-дэмакратычным ідэалам”.










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 286.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...