Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Прычыны і перадумовы Вялікай Айчыннай вайны




Во-первых, несправедливостьВерсальско-Вашингтонской системы поставила многие народы в унизительноеположение, способствовала приходу к власти сил, стремившихся к реваншу, новогопередела мира. В наибольшей степени это проявилось в политике Германии, Италии,Японии. Они и стали поджигателями войны.

 

       Во-вторых, экономический кризис30-х годов обострила противоречия между странами мира, что лишило ихвозможности объединить усилия в борьбе за сохранение мира. Всю системубезопасности, созданную в 20-е годы, был разрушен.

 

       В-третьих, развязыванию войны способствовалаполитика правительств Англии и Франции, направлена на "умиротворение" агрессора, атакже "изоляция" США, которые, приняв закон о нейтралитете, фактически самоустранилисьот влияния на развитие событий в мире.

 

       В-четвертых, не последнюю роль вразвязывании войны сыграл СССР, который, подписав пакт о ненападении с Германиейи секретный протокол к нему (о разделе сфер влияния в Восточной Европе), открылпуть Германии для нападения на Польшу.

Агрессивные державы стремилисьрасширение собственных территорий, завоевание рынков збутку и источников сырья. Аглавная их цель - завоевание мирового господства. С их стороны война быланесправедливой и захватнической. Для стран, подвергшихся агрессии и которые былиоккупированы, война была справедливой и освободительной. Наиболее сложно определить характервойны в отношении СССР. В период с 17 сентября 1939 по 22 июня1941 он сам выступал в роли агрессора, присоединив к себе значительныетерритории, принадлежавшие в то время Польши, Румынии, Финляндии, а такжеПрибалтику (Эстония, Латвия, Литва). Но после нападения Германии СССР вынес насебе основную тяжесть борьбы с нацистской Германией и для него война приобреласправедливого характера. Ее по праву назвали Великой Отечественной войной.

 

10. Напад Германіі на СССР. Подзвіг савецкіх воінаў у пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

22 чэрвеня ў 3 гадзіны 30 хвілін нямецкая армія на тэрыторыю СССР. Непасрэдная падрыхтоўка да нападу на Савецкі Саюз была распачатая адразу пасля захопу еўрапейскіх краін. Галоўным дакументам з’яўлялася дырэктыва №21, вядомая як план «Барабароса», падпісаная А.Гітлерам 18 снежня 1940 г. Прадугледжвалася «маланкавая вайна». Галоўны ўдар вермахт нанасіў на Беларусі, дзе дзейнічала група армій «Цэнтр». Група армій «Поўнач» павінна была ліквідаваць часці Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захапіць Ленінград. Група армій «Поўдзень» павінна была акружыць і ліквідаваць савецкія войскі на правым беразе Дняпра каля Кіева. У першыя дні вайны планавалася разграміць галоўныя сілы Чырвонай Арміі. У далейшым, да 15 жніўня трэбы было дасягнуць Масквы, а на поўдні авалодаць Данецкім басейнам і да 1 кастрычніка завяршыць аперацыю супраць СССР.

Напад на СССР, у тым ліку на Беларусь, гітлераўцы пачалі моцным артылерыйскім абстрэлам прыгранічных раёнаў, пасля чаго ў наступленне перайшлі сухапутныя войскі. Адначасова фашысцкая авіяцыя бамбіла месцы размяшчэння савецкіх войск, аэрадромы, казармы, чыгуначныя вузлы, гарады і інш. Нехапала боепрыпасаў, і таран выкарыстоўваўся савецкімі лётчыкамі ў якасці апошняга сродку бою.У першыя гадзіны вайны таранілі варожыя самалёты лётчыкі П.С.Рабцаў, А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў, Д.В.Кокараў.

Галоўны ўдар па савецкіх войсках у Беларусі германская армія нанесла ў раёнах Брэста і Гродна. Усяму свету вядома гераічная абарона Брэсцкай крэпасці. Мужнасць і гераізм праявілі афіцэры П.М.Гаўрылаў, I.М.Зубачоў, Я.М.Фамін, У.В.Шаблоўскі, М.В.Несцярчук, А.I.Махнач, сяржанты Р.К.Семянюк, А.Д.Раманаў, Т.Г.Грабянюк і інш. За бессмяротны подзвіг Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой».

Гераічна змагаліся воіны 100-й стралковай дывізіі генерал-маёра І.М.Русіянава, якія выкарыстоўвалі для барацьбы з варожымі танкамі звязкі гранат, а таксама бутэлькі з гаручай сумессю – знакаміты «кактэйль Молатава» і знішчылі больш як 100 танкаў і бронемашын праціўніка.

Народнае апалчэнне так сама было формай масавага патрыятычнага руху. Яно выканала ролю часовага заслону на шляху ірваўшыхся на ўсход войск вермахта. У кароткі час у яго запісалася да 1 млн.чалавек. Было створана каля 60 дывізій народнага апалчэння.

З 3 па 26 ліпеня савецкія войскі гераічна абаранялі Магілёў. Праціўнік сканцэнтраваў тут 4 пяхотныя і 1 танкавую дывізіі, матарызаваны полк СС «Вялікая Германія» і іншыя вайсковыя фарміраванні. Ім супрацьстаялі часці 61-га стралковага корпуса генерал-маёра Ф.А.Бакуніна і байцы народнага апалчэння. Толькі воінамі 172-й дывізіі генерал-маёра М.Ц.Раманава.

6 ліпеня 1941 г. войскі 20-й арміі генерал-лейтэнанта П.А.Курачкіна сіламі 5-га і 7-га механізаваных корпусаў нанеслі контрудар у напрамку Сянно-Лепель.

Другой наступальнай аперацыяй савецкіх войскаў на Беларусі летам 1941 г. з’яўляецца Рагачоўска-Жлобінская аперацыя, праведзеная войскамі 21-й арміі генерал-палкоўніка Ф.І.Кузняцова. 13 ліпеня 63-ці стралковы корпус генерал-лейтэнанта Л.Р.Пятроўскага правёў контрудар, вызваліў гарады Рагачоў і Жлобін. У баях за Маскву і Тулу вызначыліся стралковыя дывізіі, якімі камандавалі нашы землякі генералы У.Р.Вашкевіч і М.М.Макаўчук, а таксама падпалкоўнікі камандзіры злучэнняў А.А.Барэйка, Е.У.Дабравольскі, М.М.Мультан, І.Л.Рагуля, А.Д.Церашкоў, П.М.Чарнышоў.

 

11.Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.

Перш за ўсё, у краіне складваўся культ асобы І.Сталіна, састаўной часткай якога было сталінскае «прадбачанне» палітычнай сітуацыі ў свеце. Сур’ёзна дэзарыентавала камандаванне Чырвонай Арміі, асабліва штабы заходніх ваенных акруг, заява ТАСС ад 14 чэрвеня 1941 г., абвяргаючая як беспадстаўныя чуткі аб намеры Германіі ў хуткім часе напасці на СССР. Гэтая ўпэўненасць Сталіна мацавалася на тых падставах, што Германія яшчэ ваявала з Англіяй. Да таго, па ацэнках савецкага Генштаба суадносіны сіл паміж Германіяй і СССР былі на карысць СССР.

Данясенні савецкіх разведчыкаў, а так сама інфармацыя, якая паступала ад англійскага кіраўніцтва і па дыпламатычным каналам, дзе ўказваліся дні і нават гадзіны пачатку вайны, эфектыўна нейтралізавалася нямецкай дэзінфармацыяй.

Планы вядзення вайны, распрацаваныя ў савецкім Генштабе перад вайной не адпавядалі сітуацыі, якая складвалася на франтах. Замест выкарыстання падзвіжнай абароны, якая прадугледжвала адыход пад націскам ворага ад аднаго падрыхтаванага рубяжа да другога, пры гэтым затрымліваючы яго пранікненне, выкарыстоўвалася тактыка контрудараў, у якіх гінулі дзесяткі тысяч салдат і яшчэ больш пападалі ў акружэнні, пры нязначных аператыўных выніках.

Вермахт меў дэталёва распрацаваны план «Барбароса» і двухгадовы вопыт вядзення буйнамаштабных баявых аперацый, загадзя правёў мабілізацыю і канцэнтрацыю высокамабільных ўдарных груповак на заходніх савецкіх граніцах. Якасная перавага нямецкіх узброеных сіл была відавочнай.

Баяздольнасць Чырвонай Арміі была нізкай з прычын раскіданасці частак на вялікай тэрыторыі, незавершанасці будаўніцтва абарончых аб’ектаў на новай мяжы, недахопу падрыхтаваных камандных кадраў, незавершанасці ваеннай рэформы. На баяздольнасці Чырвонай Арміі вельмі адмоўна сказаліся масавыя рэпрэсіісупраць ваенных кадраў. Асабліва гэтае датычылася вышэйшага каманднага саставу.

Вельмі адмоўна сказалася на развіцці ваенных падзей выключна дрэнная сувязь у арміі, якая базіравалася на правадных тэлефонах. Перад нападам нямецкія дыверсанты паралізавалі амаль усю сістэму сувязі.

Недастатковая ўвага да выкарыстання авіяцыі пры правядзенні вайсковых аперацый, забарона адступаць нават пад пагрозай акружэння. Але галоўнае, трагедыя паражэнняў праявілася не ў першыя дні памежных баёў, а пад час контрбаёў 23-30 чэрвеня. Яны паказалі, што нашы войскі на ўсіх узроўнях – ад Стаўкі да малодшых камандзіраў не былі падрыхтаваныя ў сваёй масе не толькі да першых, нечаканых баёў, а да вайны наогул.

12.Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі

Першыя прапановы з боку Англіі і ЗША аб ваенна-эканамічнай падтрымцы СССР прагучалі 22 і 23 чэрвеня 1941 г. Але памеры дапамогі залежалі ад таго, «які час пратрымаецца Расія». 12 ліпеня была падпісана савецка-англіяская дэкларацыя аб аказанні ўзаемадапамогі і аб немагчымасці заключаць сепаратныя мірныя дагаворы з Германіяй без узаемных кансультацый. 30 ліпеня ў Маскву прыляцеў саветнік прэзідэнта ЗША Г.Гопкінс, які быў уражаны абарончымі магчымасцямі краіны. Тым не менш, закон аб ленд-лізе не адразу быў пашыраны на Савецкі Саюз.

Аснова для ўтварэння антыгітлераўскай кааліцыі была закладзена 14 жніўня 1941 г., калі прэзідэнт ЗША Ф.Рузвельт і брытанскі прэм’ер-міністр У.Чэрчыль на ваенна-марской базе Арджэнція (востраў Ньюфаўндлен) падпісалі дэкларацыю, вядомую як «Атлантычная хартыя». 24 верасня да яе далучылася 10 краін, у тым ліку СССР. А з 29 верасня па 1 кастрычніка 1941 г. у Маскве адбылася канферэнцыя трох краін – СССР, ЗША, Англіі на якой былі абмеркаваны пытанні ваенна-тэхнічнай дапамогі СССР. Саюзнікі абавязваліся пачынаючы з 1 кастрычніка штомесяц пастаўляць у СССР 400 самалётаў, 500 танкаў і інш. зброю. СССР узамен пастаўляў стратэгічную сыравіну. Такім чынам, на СССР распаўсюджваўся закон аб ленд-лізе – праграма перадачы ўрадам ЗША у форме заёму ці арэнды ваеннай тэхнікі, зброі, амуніцыі, стратэгічнай сыравіны, харчавання, розных тавараў і паслуг краінам-саюзнікам па антыгітлераўскай кааліцыі.

Значнай падзеяй, якая вымусіла ЗША ўступіць у вайну супраць фашысцкага блока з’явілася нападзенне 7 снежня
1941 г. японскіх войск па амерыканскай ваенна-марской базе Пёрл-Харбор на Гавайскіх астравах. 8 снежня Англія таксама аб’явіла вайну Японіі. 11 снежня Германія і Італія аб’явілі вайну ЗША. Зона вайны пашырылася на Ціхі акіян.

1 студзеня 1942 г. прадстаўнікі 26 дзяржаў, у тым ліку ЗША, СССР, Англіі, Кітая, падпісалі ў Вашынгтоне дэкларацыю аб сумеснай барацьбе супраць агрэсара. Гэтыя краіны сталі называцца «Аб’яднанымі нацыямі».

 










Последнее изменение этой страницы: 2018-05-30; просмотров: 421.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...