Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Правапіс звонкіх і глухіх зычных




1. Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка –– рыба, магчы –– магу, кладка –– кладак, даведка –– даведацца, дзядзька –– дзядзечка, хадзьба –– хадзіць, казка –– казаць,

важкі — важыць, просьба –– прасіць, касьба –– касіць, носьбіт –– насіць, малацьба –– малаціць, рубчык –– рубец, паўзці –– паўзу, малодшы –– малады; хлеб –– хлеба, рог –– рога, дзед –– дзеда, поезд –– поезда, роўнядзь –– роўнядзі, сядзь –– сядзі, нож –– нажа, маж –– мажаш, лістаж –– лістажу, воз –– воза, мазь –– мазі, дождж –– дажджу, рэж –– рэжу, а таксама

розаг –– розгі, мозг –– мазгі, лязг –– лязгаць, грыб –– грыбны, грыбніца,

бег –– беглы, бегма, загадка –– загадны, загадваць, ножка –– нажны. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць.

2. Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан.

 

Зычныя д, т і дз, ц

1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз’], [ц’] (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады –– у горадзе, народы –– у народзе, сады –– у садзе, іду –– ідзём, вяду –– вядзі, вада –– вадзяны, грудны –– грудзі, люду –– людзі, варта –– на варце, хата –– у хаце, чысты –– чысцюткі, выток –– выцякаць, карта –– на карце, катлы –– кацёл, тру –– церці, шосты –– шэсць, пяты –– пяць, латынь –– лацінка.

2. Чаргаванне [д], [т] з [дз’], [ц’] адбываецца перад мяккім [в’]:

два — дзве, дзвесце, рута –– руцвяны, мёртвы –– мярцвяк, чатыры –– чацвёрты, чэрствы –– счарсцвелы.

Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в’] пішуцца згодна з вымаў­леннем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст.

3. Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в’] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве.

Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в’] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва –– у бітве, брытва –– брытве, брытвенны, клятва –– клятве, клятвенны, пітво –– у пітве, паства –– у пастве. Літары д і т пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва –– мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва –– у Літве.

4. У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, індык, літаратура, майстар, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура.

5. Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-,

-ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з [дз’], [ц’], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды –– сульфідзін, каманда –– камандзір, індзеец, індзейскі (але: Індыя –– індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя –– гвардзеец, гвардзейскі, мантаж –– манцёр, манціроўка, манціровачны, білет –– білецёр, білецік, эпізод –– эпізодзік, жакет –– жакецік.

6. Зычныя дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін.

7. Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах і назвах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, «Юманітэ», Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш. Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку.

 










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 336.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...