Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Стравы:класіфікацыя, разнастайнасць.




Ежу можна падзяліць на раслінную і мясную, посную і скаромную. Таксама раздзяляецца на паўсядзённую, святочную і абрадавую. Асартымент шырокі і быў у залежнасці ад эканамічнага стану сям’і, народнага календара і сезона года.

Посная- ўсе стравы расліннага паходжання, а таксама рыба.

Абрадавая -хлеб, бліны, кашы, яйкі, мёд, віно.

Бабіна каша –абр.страва на радзіны (варыла бабка-павітуха на малаце, з цукрам, мёдам, маслам).

На памінкі – салодкая каша з ячнай крупы. Канун – рытуал. страва.

На каляды – куцця.

На вялікдзень – яйкі.

На дзяды – боршч з мясам, каўбасы.

Кожнаму святу – свой стол. На посную куццю (перад Ражством)-не менш 7 –аўсяны кісель, хлебны квас, аладкі з мёдам, бліны, рыба, клёцкі, каша з мёдам. На шчодрую куццю дабаўлялась – мяса, смажанае парася, каўбасы, бліны з салам, боршч з мясам. Асабліва шчодры стол – на сямейныя святы.

Традыцыйныя стравы:

Мучныя – клёцкі (з грэцкай,пшанічнай,жытняй,ячнай), зацірка, кушеш.

Аусяныя мучныя - талакно, кісель.

З жытняй мукі – саладуха, кулага.

З крупяных вырабаў – кашы.

Бульбяныя – адварная, тушаная, у мундзірах, тоўчанка, бабка, клёцкі, аладкі, супы, поліўкі.

Гародніну - капусту, буракі, морку,акуркі – і пра запас.

Малочныя прадукты - тварог, смятана і інш.

Мясная - з свініны, бараніны, гавядіны і птушкі –каўбасы, мачанка, халадзец.

Рыбныя-смажаная,у супах, вяленая, сушаная, фаршыраваная.

Пітво-хлебны квас, бярозавы і кліновы сокі, сокі і напіткі з лясных ягад, яблык, груш, рабіны, мядовы квас,піва.

Беларускі жаночы строй.

Традыцыйнае адзенне выраблялася з сваёй сыравіны - ільну, валокан канапель, жывёльнай скуры, воўны. Шлях да гатовага вырабу быў досыць працяглы. Так, сцябліны льну ці канаплі мачылі, мялі на спецыяльнай мялцы, трапалі, часалі, пралі. Пражу намотвалі на матавіла, сушылі, почасту - бялілі, снавалі і пачыналі ткаць. Фарбавалі самі.

Традыцыйная апранка падзяляецца сезоннную, будзённую і святочную.

Аснову склала кашуля (сарочка, рубаха) (кашуля – тунікападобная, даўжыню мела зазвычай ніжэйшую за калена). Упрыгожвалі яе досыць сціпла: арнамент размяшчалі ў верхняй частцы рукава, на паліках, каўняры, грудзях — пераважна арнамент чырвонага колеру.

У жанчын летні строй дапаўняўся спадніцай, хвартухом, кароткай камізэлькай, галаўным уборам і абуткам.

Спадніцы шыліся з ваўнянай ці паўваўнянай тканіны — андаракі. Паверх спадніцы заззвычай павязваўся хвартух (пярэднік), які прымацоўваўся на стане паўразамі. Рабілі яго з адной, дзвюх, зрэдку — трох, полак, і даўжыня ягоная ў беларусак амаль супадала з даўжынёю спадніц. Безрукаўка, ўпрыгожвалася вышыўкамі.Верхняе адзенне вясковай жанчыны - сярмяга і кажух.

Світа (сярмяга) —халатападобнага крою, мела белы ці шэры, зрэдзь часу чорны колер (больш уласцівы для шляхты), упрыгожвалі яе сціпла. Кажух - з нядубленых белых аўчын.

Галаўныя ўборы. Яны таксама падзяляліся на сезонныя, святочныя і будзённыя і адрозніваліся залежна ад полу, сямейнага становішча ды ўзросту. На непакрытых валасах, косах — вянок (на цвёрдай драўлянай аснове, абшытай палатном; улетку — кветкавы), а таксама галаўная павязка, зазвычай завязаная вузлом на патыліцы, былі адзнакамі дзяўчыны.    Адзін з старажытных жаночых галаўных убораў - намітка: ручніковы галаўны ўбор з тонкага палатна значнай даўжыні (2—3 метры), што павязваўся на чапец(чапец - з круглым верхам, аколышкам і завязкамі ззаду, і глыбокія, з завязкай пад падбародак (“каптур”).  Абутак - плецёныя з лыка ліпы, лазы, бяросты, пянькі ці скураныя лапці. Валёнкі.

Беларускі мужчынскі строй.

Мужчынскія порткі (нагавіцы, ганавіцы) рабіліся з палатна (на лета), сукна не надта добрага гатунку. Нагавіцы былі не шырокімі і трымаліся на шнурку. Пояс - плецены ці тканы. На поясе вісела невялічкая торбачка - каліта, у якой захоўваліся грошы, люлька, нож. Таксама насілі скураныя рамяні, якімі падпаясвалі світкі. Безрукаўка (камізэлькі, жупіцы).  Світа і кажух па сваіх відавых асаблівасцях мала адрозніваліся ад жаночых. Галаўныя уборы — з воўны, футра, сукна, саломы. Традыцыйны летні галаўны ўбор — плецены з саломы шырокапольны капялюшз тулляй (брыль). Магеркі - валяныя шапкі з палямі. Зімовыя шапкі шыліся з футра вавёркі, лісы, зайца, аўчыны. Абутак складалі лапці, боты (рэдкі абутак), валёнкі. 11.Гістарычныя тыпы сям’і.

У залежнасці ад характару шлюбных саюзаў адрозніваюць сем’і палігамныя (мнагашлюбныя), парныя (няўстойлівы саюз мужчыны і жанчыны), манагамныя (аднашлюбныя).

Ад колькасці шлюбных пар і характару вядзення гаспадаркі: нераздзеленая і малая сям’я.

Нераздзеленая –сумесна вядуць гаспадарку некалькі шлюбных пар. Такія сем’і дзеляцца на бацькоўскія (сумесна пражываюць бацькі і іх жанатыя сыны) і брацкія (сумесна пражываюць два ці больш жанатых братоў).

У залежнасці ад колькасці пакаленняў вызначаюцца сем’і адналінейныя (бацькі, жанаты сын, ўнукі) і многалінейныя (бацькі і два ці больш жанатых сыноў аб одва ці бальш жанатых братоў).

Да малой сям’і адносяцца нуклеарная (шлюбная пара з дзецьмі або без іх) і складаная (акрамя шлюбнай пары і дзяцей пражывае адзін з бацькоў ці інш. сваякоў – брат, сястра, пляменнік і інш.). Сярод малых ёсць няпоўныя (удовыя; мужчына і жанчына пасля скасавання шлюбу; асобы якія не ўступілі у шлюб,але маюць дзяцей).

У эпоху феадалізма пераважалі нераздзеленыя сем’і. З канца 19-пач.20 ст. – пераважае малая сем’я.

Інтэр’ер сялянскай хаты.

Да 60-70гг 19ст. Вясковые хаты былі курнымі – мелі глінабітныя курные печы бе коміна, печ была справа каля ўвахода, калі палілі, дым ішоў на хату і выходзіў праз верхнік (адтуліну ў столі). Хата мела высокі парог і нізкія дзверы. Тры невялікія акенцы зачыняліся на нач драўлянай засаўкай. Падлога – гліабітны ток, летам у святочныя дні слалі аір. У вуглу каля печы – качарэжнік, там стаялі вілкі для гаршкоў, чапяла, памяло, мяцёлка і інш. Над вусцем печы – жэрдка, дзе сушылі адзенне. Супраць печы – “Бабін кут”. Там каля дзвярэй – кадушка для вады, далей на лаве –драўляныя вёдры, даёнка, сальніца і інш. Над лавай вісела паліца з посудам, побач –лыжачнік (драўляная планка з гнёздамі для лыжак). Каля самых дзвярэй на круку віселя верхняя вопратка.Пад столлю уздоўж сцен –дзве паралельныя жердкі, на якіх сушылі лучыну, складвалі маткі нітак, кудзелі льну і інш. Ніжэй вокнаў –шырокія лавы. Покуць (красны кут) – развешвалі абразы, убраныя ручнікамі, пучкі асвечаных траў і каласоў. На покуці стаяў засланы абрусам стол, на ім пакідалі хлеб накрыты ручніком. Сярод мэблі ужывалі табурэты, дзіцячыя стойкі, хадуны, калыскі. У зімовы час хата была майстэрняй – рабілі лыжкі, плялі лапці, пралі,ткалі, шылі адзенне, вязалі. Ля кутняй сцяны ці бліжэй да парога ставілі кросны для ткацтва.

Пасля адмены прыгоннага права адбыліся змены. Курная печ змянілася на “Чыстую” ці “белую”, з дымаходам. Павялічваліся размеры вокнаў, падлога масцілася дошкамі. Мэбліроўка – замест спальных нар (пола і палацяў) – драўляныя ложкі. Ля кутняй сцяны – куфар для адзення. Прадметы узорнага ткацтва - посцілкі, абрусы, ручнікі. Сцены хат счэсвалі, унекаторых раёнах бялілі, часам толькі столь. Мэбліроўка залежала ад памераў хаты. Магло быць трохкамернае жыллё – хата+хата+сенцы, хата+кухня+сенцы і гаспадарчы кут.

Земляробчыя прылады працы.

Галоўная прылада земляробства - саха. Па канструктывных асаблівасцях вылучаюцца – палесская (або літоўская), віцебская (руская) і падняпроўская (магілёўская, беларуская).

Палеская- складвалася з корпуса –рагач, адзін канец служыў дышлам, другі утвараў ручкі.

На паўночных землях (Віцебск) пазней - сохі на конскай цязе, з перакладной (рухомай) паліцай для аднаконнай цягі.

Для апрацоўкі дзярновай зямлі выкарыстоў. разак - прылада з вострым наканечнікам на канцы.

Пасля апрацоўкі зямлі сахой рыхлілі бараной. Зроблена з верхавіны яліны сукаватка, але у 19 ст. Распаўсюджанай была плеценая, або вязаная барана.










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 607.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...