Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі: геаграфічныя, прырода-кліматычныя, этнакультурныя асаблівасці.




Беларускае народнае жылле: жыллевыя і гаспадарчыя пабудовы.

Жыллё –частей двухкамернае: хата+сенцы. Трохкамернае: хата+сенцы+клець або хата+сенцы+хата.

Клець (камора, кладоўка) была і у комплексе з жыллём,і асобнай пабудовай насупраць хаты. У ёй – засекі для збожжа, бочкі, карабы з крупамі, мукой,кубельцы з салам, бачонкі з квасам, падвешваліся каўбасы.

Свіран (імбар) – блізкая да клеці пабудова. Вылучалісь памерамі.

Варыўна – паўназемнае памяшканне на паўметра у зямлю, служыла для захоўвання гародніны,садавіны, малочных прадуктаў.

Склеп (пограб) – заглыбленае у зямлю памяшканне тыпу зямлянкі для захавання гародніны, бульбы, напіткаў і інш. Рабіўся пад сенцамі, меў мураваныя ці драўляныя сцены.

Гумно (клуня) – пабудова для захавання і абмалоту збожжа.

Сушня (еўня)- для сушкі збожжа у снапах.

Адрына(пуня)- для захавання сена.

Лазня. Будавалася на краю сядзібы. Апрача асноўнай функцыі, у ёй сушылі і вычэсвалі лён, распарвалі дрэва для дуг і абадоў.

Аколіца – паселішча дробнай шляхты, якая сялілася асобна ад сялян-вяскоўцаў. Была агароджана з усіх бакоў, вызначалася сваей забудовай, бессістэмнай планіроўкай, наяўнасцю тупіковых завулкаў і сцежак.

Фальварак – невялікае пасяленне ў некалькі двароў. Тут у цэнтры сядзібы стаяў панскі дом, гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы - свірны, скляпы, гумны, адрыны для сена, канюшня, вазоўня, рамесныя майстэрні, кузня, млын, бровар, карчма, пякарня, вяндлярня, сырніцы, размяшчаліся сажалкі, дзе вырошчвалі рыбу, побач – пладовы сад, пасека. Фальварак, такім чынам, быў свайго роду аграрна-прамысловым комплексам.

Засценак – паселішча дробнай шляхты ў 1 – 3 сядзібы. Узнікла пасля рэформы 1557 г. разам з ўстаўнымі вескамі. У сувязі з  рэформай уся зямля дзялілася на тры часткі, тры полі; аднак шмат зямельных астраўкоў і ўрочышчаў заставаліся за межамі ("за сценкамі") асноўнага масіву, яны здаваліся ў арэнду дробнай шляхце. Засценкі адрозніваліся ад хутароў сацыяльным паходжаннем жыхароў.

Хутар – абасобленая сялянская гаспадарка з сядзібай, якая знаходзілася на зямельным надзеле селяніна. Узнікалі пасля рэформы 1861 г., аднак масавы характар працэс набыў у канцы ХІХ – пач. ХХ ст. у сувязі са сталыпінскай аграрнай рэформай.

Мястэчка – рысы сяла і горада – гарадок. З’яўлялісь гандлёва-рамеснымі цэнтрамі. У их пераважала яўрэйскае насельніцтва.

2.Традыцыйны беларускі строй: рэгіянальная разнастайнасць. Строй — назва традыцыйнага комплексу беларускага народнага адзеньня на тэрыторыі Беларусі і прылеглых краін: Польшчы, Украіны іРасеі. Строі былі сфармаваныя й існавалі ў канцы XIX — сярэдзіне XX стагодзьдзяў.

Беларускі нацыянальны касьцюм пачаў сваё фармаваньне ў часы Сярэднявечча, да XIV-XVI стагодзьдзяў займеў свае адрозныя рысы, а да XIX стагодзьдзя цалкам сфармаваўся[1][2].

На тэрыторыі Беларусі вылучаюць зоны лякальных асаблівасьцяў традыцыйнага адзеньня ў тэхніцы выкананьня, у спосабе нашэньня дэталяў вопраткі, у характары арнаманту і да т. п. Такія мясцовыя адмены касьцюму і вызначаюцца тэрмінам «строй»[3]. Пры вылучэньні асобнага строю ўлічваюць супольнасьць паўсядзённае і сьвяточнае вопраткі, верхняй адзежы, абутку, галаўных убораў і ўпрыгажэньняў. Унутры строю адрозьніваюць мужчынскі і жаночы касьцюмы.

Дасьледнікі вылучаюць болей за 30 строяў[3]. Асноўныя зь іх[4]:

§ Амсьціслаўска-Клімавіцкі строй[2]

§ Брагінскі строй[5] — тэрыторыя Ўсходняга Палесься, пераважна паўднёва-ўсходнія раёны Гомельскай вобласьці;

§ Буда-Кашалёўскі строй[6] — Падняпроўе, пераважна Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Рэчыцкі раёны

§ Быхаўскі строй[2]

§ Ваўкавыска-Камянецкі строй[7] — Панямоньне: Ваўкавыскі, Пружанскі і Камянецкі раёны;

§ Вялейскі строй — Цэнтральная Беларусь: паўднёвы захад Менскай і паўночны ўсход Гарадзенскай абласьцей;

§ Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй — усход Заходняга Палесься: Тураў, Давыд-Гарадок і Столін;

3.Традыцыйныя сістэма харчавання.Аснову сельскай гаспадаркі беларусаў здаўна складала вытворчасць збожжа. Асноўным прадуктам харчавання быў хлеб з жытняй мукі, часта з дадаткамі ячменнай, пшанічнай, грэцкай, аўсянай. Адносна распаўсюджанай была выпечка з грэцкай мукі. Мучныя вырабы з пытляванай пшанічнай мукі (пірагі, бліны, караваі) выпякаліся ў асноўным на святы. Дагэтуль жытні хлеб у Беларусі ў вялікай пашане, з ім ядуць і першыя, і другія стравы. Апроч хлеба, з мукі вараць кашы, робяць клёцкі, лазанкі, калдуны і інш. Cамая папулярная гародніна — капуста, якую вараць, тушаць, квасяць і выкарыстоўваюць для гатавання розных страў, напрыклад бігасу, а таксама буракі, з якіх у прыватнасці гатуюць халаднік, і морква.

Цяпер круглы год не сыходзіць са стала бульба, з якой у Беларусі ўпершыню пазнаёміліся ў 18 ст., пачалі вырошчваць на пач. 19 ст., а да канца 19 ст. яна стала асновай рацыёну. Бульбу вараць, тушаць, смажаць, запякаюць, фаршыруюць. З яе гатуюць супы, салаты, піражкі і хрушчы. Смачная бульба ў спалучэнні з грыбамі, свінінай. Асабліва вядомыя стравы з сырой дранай бульбы запазычаныя калісьці з нямецкай кулінарыі — бабка,дранікі, клёцкі, капытка.

5.Асаблівасці рассялення і гістарычныя тыпы паселішчаў.

Веска – асноўны тып паселішчаў. Жыхары–ў асноўным сяляне, асноўны занятак – земляробства, жывелагадоўля і промыслы.

Група суседніх вёсак складвала акругу.

Сяло - як і вёска, асноуная прыкмета – царква, і адрознівалася памерамі.

Слабада – гэта новыя пасяленні жыхароў, вызваленых на пэўны час ад феадальнай павіннасці. Кожны раз пасля чарговай вайны сяляне аднаўлялі разбураныя раены, распрацоўвалі пусткі, уладкоўвалі жылле, адраджалі і сваю, і панскую гаспадарку.

Аколіца – паселішча дробнай шляхты, якая сялілася асобна ад сялян-вяскоўцаў. Была агароджана з усіх бакоў, вызначалася сваей забудовай, бессістэмнай планіроўкай, наяўнасцю тупіковых завулкаў і сцежак.

Фальварак – невялікае пасяленне ў некалькі двароў. Тут у цэнтры сядзібы стаяў панскі дом, гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы - свірны, скляпы, гумны, адрыны для сена, канюшня, вазоўня, рамесныя майстэрні, кузня, млын, бровар, карчма, пякарня, вяндлярня, сырніцы, размяшчаліся сажалкі, дзе вырошчвалі рыбу, побач – пладовы сад, пасека. Фальварак, такім чынам, быў свайго роду аграрна-прамысловым комплексам.

Засценак – паселішча дробнай шляхты ў 1 – 3 сядзібы. Узнікла пасля рэформы 1557 г. разам з ўстаўнымі вескамі. У сувязі з рэформай уся зямля дзялілася на тры часткі, тры полі; аднак шмат зямельных астраўкоў і ўрочышчаў заставаліся за межамі ("за сценкамі") асноўнага масіву, яны здаваліся ў арэнду дробнай шляхце. Засценкі адрозніваліся ад хутароў сацыяльным паходжаннем жыхароў.

Хутар – абасобленая сялянская гаспадарка з сядзібай, якая знаходзілася на зямельным надзеле селяніна. Узнікалі пасля рэформы 1861 г., аднак масавы характар працэс набыў у канцы ХІХ – пач. ХХ ст. у сувязі са сталыпінскай аграрнай рэформай.

Мястэчка – рысы сяла і горада – гарадок. З’яўлялісь гандлёва-рамеснымі цэнтрамі. У их пераважала яўрэйскае насельніцтва.

Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі: геаграфічныя, прырода-кліматычныя, этнакультурныя асаблівасці.

Гісторыка-этнаграфічны рэгіён –гэта частка этнічнай тэрыторыі, што вылучаецца паводле комплексу прыкмет: асаблівасцей этнічнай гісторыі, характару рассялення, гаспадарчых заняткаў, народнай архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйнага адзення, вусна-паэтычнай творчасці, мясцовых гаворак, звычаяў, абрадаў і інш.

На тэрыторыі Бел. ў 18-19ст. – шэсць гісторыка-этнаграф. рэгіёнаў - Падзвінне, Паднапроўе, Цэнтральная Беларусь, Панямонне, Усходняе Палессе і заходняе Палессе. Рэгіёны размяшчалісь на басейнах вялікіх рэк. Па меры засялення складваліся вытворчыя і абрадавыя традыцыі, фарміраваўся тып культуры.

Падзвінне (Паазер’е) (басейн зах.Дзвіны). У 11ст. тут 10 гарадоў-Полацк, Віцебск, Мінск, Друцк, Лукомль, Лагойск, Ізяслаў, Браслаў, Барысаў,Орша. Тут беларусы-католікі лічылі сябе палякамі, а праваслаўныя беларусы нярэдка залічваліся да рускіх. Гэты рэгіён абяспечваў сябе ўласным хлебам. Побач са збожжам (жытам, аўсом,ячмянём) важнае месца – лён. Наяўнасць шматлікіх азёр - рыбалоўства. Лясные масівы. Вусна-паэтычная творчасць-распаусюджванне валачобных, масленічных, талочных, ільнаробчых і ярынных песен.

Падняпроўе – басейн верхняга Дняпра. Магілёў, Шклоў. Малаурадлівыя глебы. Сасновыя лясы. Збожжа – жыта, авёс (вакарыстоўваўся у конагадоўлі. Тэхн. культуры –лён, канапель.Промыслы-збіральніцтва, пчалярства,здабыванне смалы, вытворчасць дзёгцю. Паселішчы адрозніваліся большымі памерамі (15-30двароў). Дэкаратыўная Веткаўская разьба. Ганчарства – посуд з чырвонай гліны. Карагодныя гульні, песні, танцы.

Цэнтральная Беларусь- асноўная частка Мінская вобл, заходняя частка Магілёўскай вобл. р.Бярэзіна, Свіслач. Слуцк, Нясвіж, Клецк,Капыль,Мінск. Збожжа-жыта,пшаніца,авёс. Бульба,цукравые буракі. Першае месца па вытворчасці цукру. Вытворчасць спірту з бульбы. Жывёлагадоуля – развядзенне канеё. Срубы з сасновых бревен.кераміка распісвалася узорам у выглядзе хвойных галінак.

Панямонне- верхні басейн Нёмана. Навагрудак, Гродна. Жыта,авёс, пшаніца, грэчка.Лён.Жыллё –“чысты вугал”.Кераміка –глянцаванне, чорнаглянцавая кераміка.

Усходняе Палессе – Старобін,Тураў,Мазыр,Хойнікі, Пухавічы. Значная плошча –сенажаці. Шмат свойскай жывёлы, якая кармілася сакавітай травой – у свіней самае смачнае сала. Рыбалоўства, збіраольніцтва, пчалярства. Грушавыя дрэвы. Абрад “жаніцьба коміна” Кераміка - выраб задымленага посуду.

Заходняе Палессе – басейн верхняй Прыпяці. Брэст, Кобрын, Пінск. Балоты, шматлікія рэкі, мяккі клімат. Вясной – раен пераутвараўся у возера з астроўкамі і жыхары на лодках адпраўлялісь за дровамі, на сенажаць, палявалі на качак. На лодках везлі хаваць і нябожчыкаў. Рыбалоўства, збіральніцтва. Дзікіх качак салілі.Пшаніца, грэчка, проса. Промыслы –ткацкія, гарбарна-аўчынные, ганчарные, дрэваапрацоўчые.

7.Абрадавыя стравы беларусаў.

Да абрадавай стравыадносяцца вырабы, як атрыбут абрадавых дзействаў-хлеб, бліны, кашы, яйкі, мёд, віно.

Бліны - спажыванне найперш для памінальнага абраду; першы блін памерламу,бліны неслі за труной і клалі на магілу.

На куццю першы блін неслі авечкам, каб былі увесь год здаровыя.

На каляды - на посную куццю (перад Ражством)-не менш 7 – аўсяны кісель, хлебны квас, аладкі з мёдам, бліны, рыба, клёцкі, каша з мёдам. На шчодрую куццю дабаўлялась – мяса, смажанае парася, каўбасы, бліны з салам, боршч з мясам.

Асабліва шчодры стол – на сямейныя святы.

На Масленку спажывалі бліны як сімвал ушанавання “маладога” весновога сонца.

На Дзяды-варанае мяса, бліны, клёцкі, кісель, гарох з макавым малаком, крупнік з грыбамі, каўбаса.

 










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 542.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...