Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны




Мерапрыемствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны

Комплекс мерапрыемстваў Савецкага ўрада з мэтай умацавання абароназдольнасці меў наступныя накірункі: мерапрыемствы ў гаспадарчай палітыцы, ваенная рэформа і ваенныя прыгатаванні да вайны, а так сама ўнутраная сацыяльныя палітыка і ідэалагічныя мерапрыемствы. Важнай складаючай была так сама дыпламатычная гульня на супярэчнасцях унутры траістага пакту.

У сярэдзіне 1920-х гг. у СССР пачалася індустрыялізацыя, у выніку якой была пабудавана моцная цэнтралізаваная прамысловасць, праўда, за кошт сельскай гаспадаркі. У перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт. Пераважнае развіццё атрымала цяжкая. Хутка развівалася каляровая металургія.. Па-сутнасці, да 1940 г. СССР забяспечыў сябе неабходнымі прамысловымі вытворчасцямі для належнага статусу краіны ўзмацнення ваенна-эканамічнага патэнцыялу і існавання развітага ваенна-прамысловага комплексу.

Магутнасці савецкіх танкавых і авіяцыйных заводаў вясной 1941 г. у 1,5 разы перавышалі германскую прамысловасць.

Наглядаўся востры дэфіцыт сыравіны, што адмоўна адбівалася на развіцці савецкай абарончай прамысловасці.

За гады індустрыялізацыі (1928-1940 гг.) СССР павялічыў нацыянальны даход больш чым у пяць разоў. Па некаторых паказчыках эканамічнага развіцця СССР перагнаў вядучыя краіны капіталістычнага свету – Англію і Францыю.

Пагроза вайны патрабавала выдаткаваць з бюджэту значныя сродкі на абарону.

Згодна загаду Вярхоўнага савета СССР ад 26 чэрвеня 1940г. ycе працоўныя пераходзілі на 8-гадзінны рабочы дзень i 7-дзённы рабочы тыдзень.

Народная гаспадарка БССР напярэдадні вайны

За гады індустрыялізацыі Беларусь ператварылася ў індустрыяльна-сельскагаспадарчую рэспубліку.

БССР знаходзілася ў вельмі небяспечнай прыгранічнай зоне – побач з верагоднымі ваеннымі праціўнікамі – Польшчай, а потым і Германіяй. Развіваць цяжкую прамысловасць такім чынам тут не мела аніякай рацыі, да таго, на Беларусі не было ніводнага радовішча прыроднай сыравіны, прыгоднай для развіцця цяжкай прамысловасці. А ў індустрыялізацыі савецкай краіны галоўны акцэнт быў зроблены менавіта на развіцці цяжкай прамысловасці. Тым не менш, гаварыць аб заняпадзе беларускай прамысловасці так сама няправільна, яна хутка развівалася, але гэта датычыцца галін, традыцыйных для рэгіёну – ільноапрацоўкі, дрэваапрацоўкі, харчовай і швейнай прамысловасці.

Важную гаспадарчую і ваенна-стратэгічную значнасць мела развіццё транспартнай сістэмы. За кароткі час была рэканструявана ўся чыгуначная гаспадарка. Яе грузаабарот у параўнанні з 1913 г. павялічыўся ў 4 разы.

У сельскай гаспадарке праводзілася усеагульная калектывізацыя. Уводзілася грашовая ці натуральная аплата за адпрацаваныя працадні, умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база калгасаў i саўгасаў, павышаўся ўзровень механізацыі сельскагаспадарчых работ. Сялянам дазволілі мець асабістыя прысядзібныя гаспадаркі і нават жывёлу. Аднак у калгаснай сельскай гаспадарцы назіраліся нізкая ўраджайнасць, адставанне развіцця жывёлагадоўлі.

 ў 1940 г. пачалі стварацца навучальныя ўстановы па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых. Былі створаны тры тыпы прафесійна-тэхнічных устаноў – рамесныя вучылішчы, чыгуначныя вучылішчы і школы фабрычна-заводскага навучання.

Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны

Важную ролю ў абароназдольнасці краіны адыгрывалі грамадскія арганізацыі, саюзы. Іх дзейнасць праходзіла пры цесным супрацоўніцтве і пад кантролем партыйных органаў.

Значная частка падлеткаў і юнацкай моладзі была аб’яднана ў дзіцячыя і маладзёжныя арганізацыі. Так, піянерская арганізацыя Беларусі ў 1940 г. налічвала  каля 400 тыс. дзяцей. Вядучую ролю ў ідэалагічным выхаванні моладзі адыгрываў камсамол Беларусі. вясной 1941 г. у яго шэрагах знаходзілася 260 тыс чалавек.

Ваенная рэформа ў СССР

Рэформа ўключала вырашэнне пытання камплектавання і кадравага забеспячэння; пашырэння ідэалагічнай працы ў арміі; пераўзбраенне войскаў новай зброяй.

Закон аб усеагульнай вайсковай павіннасці - 1  верасня 1940 г. Па яму зніжаўся прызыўны ўзрост з 21 гада да 19 гадоў, павялічваўся тэрмін службы. Гэта дапамагло за два перадваенныя гады павялічыць армію ў 3,5 разы.

Перад вайной былі створаны А.Косцікавым рэактыўныя мінамётныя ўстаноўкі – знакамітыя «Кацюшы и иншая зброя. Па насычанасці аўтаматычнай зброяй і некаторым іншым паказчыкам Чырвоная Армія значна саступала вермахту. Асабліва гэтае датычылася сродкаў сувязі. Асноўныя сродкі сувязі былі правадныя – тэлефон і тэлеграф. Радыёстанцый было мала, асабліва ў паветраных сілах.

 

Вынік: Напрыканцы 1930-х гг. пачалася паскораная падрыхтоўка Савецкага Саюза да непазбежнай вайны з Германіяй. У гэтай дзейнасці ўрад СССР абапіраўся на моцную прамысловую базу, партыйна-ідэалагічны апарат і ваенныя сілы Чырвонай Арміі. У 1941 г. праводзіліся канкрэтныя мерапрыемствы па недапушчэнню германскай арміі на тэрыторыю СССР, але з-за неадэкватных ацэнак баяздольнасці арміі і памылковай стратэгіі гэтыя мерапрыемствы не дасягнуць тых мэтаў, якія ставіліся. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны паказалі, што ваенна-эканамічны патэнцыял краіны не быў выкарыстаны ў поўнай меры для ўмацавання абараназдольнасці.

 










Последнее изменение этой страницы: 2018-05-30; просмотров: 294.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...