Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Важнейшыя даты гісторыі Беларусі




 

100 - 35 тыс.гадоў да н.э. З'яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі.

24-е тысячагоддзе да н.э. Верхнепалеалітычная стаянка старажытнага чалавека каля в. Юравічы Калінкавіцкага раёна.

21-е тысячагоддэе да н.э. Верхнепалеалітычная стаянка каля в. Бердыж Чачарскага раёна.

862 г. Першае ўпамінанне пра Полацк у "Аповесці мінулых гадоў".

Каля 980 г. Захоп Полацка наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам.

988 г. Прьняцце хрысціянства ў Кіеўскай Русі.

(?)-да 1001 г. Княжанне ў Полацку Ізяслава Уладзіміравіча.

988 - 1015 гг. Княжанне ў Тураве Святаполка Уладзіміравіча.

922 г. Утварэнне епархіі ў Полацку.

1003 - 1044 гг. Княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча.

1019 г. Першае ўпамінанне ў летапісах пра г.Бярэсце (Брэст).

1021 г. Паход полацкага князя Брачыслава Ізяславіча на Ноўгарад.Першае ўпамінанне ў летапісах пра г. Віцебск (датай узнікнення лічыцца 974 г. па легендзе Віцебскага летапісу Панцырнага і Аверкі)

50-я гг. XI ст. Будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора.

1044 - 1101 гг. Княжанне ў Полацку Усяслава Брачыславіча (Чарадзея)

1066 г. Паход полацкага князя Усяслава Брачыславіча на Ноўгарад

1067 г. Першае ўпамінанне ў "Аповесці мінулых гадоў" пра Мінск (Меньск, Менеск). Бітва на р.Нямізе паміж войскамі полацкага князя Усяслава і кіеўскіх князёў Яраславічаў

Каля 1120 - 1173 гг. Жыццё і дзейнасць святой Ефрасінні Полацкай.

Каля 1130 - 1182 гг. Жыццё і творчасць святога Кірылы Тураўскага.

1203,1206,1216 гг. Паходы полацкіх дружын супраць крыжакоў.

Сярадзіна ХІІІ ст. Заснаване ў Верхнім Панямонні дэяржавы з цэнтрам у Наваградку - асновы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага (ВКЛ)

1293 - 1316 гг. Княжанне Віценя ў Вялікім Княстве Літоўскім

1314 г. Перамога войска пад камандаваннем гарадзенскага старасты Давыда над крыжакамі пад Наваградкам

1316 - 1341 гг.Княжанне Гедыміна ў Вялікім Княстве Літоўскім .

1322 ці 1323 гг. Разгром дружынамі гарадзенскага старасты Давыда нямецкіх і дацкіх рыцараў пад Псковам

1333 г. Паход крыжакоў на Полацк .

1340 г. Уваход у склад ВКЛ Берасцейскай зямлі і Валыні

1342 г. Абранне полацкім князем Андрэя Альгердавіча

1345 - 1377 гг. Княжанне Альгерда у Вялікім Княстве Літоўскім

1377 - 1392 гг. Княжанне Ягайлы ў Вялікім Каястве Літоўскім

8 верасня 1380 г. Кулікоўская бітва. У бітве ўдзельнічалі квязі Андрэй Альгердавіч (Полацкі), Дзмітрый Альгердавіч і Дзмітрый Баброк Валынскі са сваімі воінамі

1384 г. Згода Ягайлы на абранне яго польскім каралём

14 жніўня 1385 г. Крэўская ўнія (дагавор аб саюзе) ВКЛ і Польсхага каралеўства.

Вясна 1386 г. Паўстанне Андрэя Полацкага. Вайна Смаленскага княствасупраць ВКЛ

1390 г. Атрыманне Бярэсцем магдабургскага права .

1392 - 1430 гг. Княжанне Вітаўта у Вялікім Княстве Літоўскім

15 ліпеяя 1410 г. Грунвальдская бітва. Разгром Тэўтонскага ордэна аб'яднанымі войскамі Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага

1413 г. Гарадзельская унія ВКЛ з Польскім каралеўствам

1430 - 1432 гг. Княжанне Свідрыгайлы ў Вялікім Княстве Літоўскім

1432 - 1436 гг. Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім

1436 - 1440 гг. Княжанне Жыгімонта Кейстутавіча ў Вялікім КняствеЛітоўскім

1440 - 1492 гг. Княжанне Казіміра ў Вялікім Княстве Літоўскім

1468 г. Выданне судзебніка Казіміра

Каля 1460 - 1530 гг. Жыццё і дзейнасць ваеннага і палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага К.Астрожскага

Каля 1470 - каля 1533 гг. Жыццё і дзейнасць М.Гусоўскага

Каля 1490 - каля 1551 гг. Жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны

1492 - 1506 гг. Княжанне Аляксандра ў Вялікім Княстве Літоўскім

1498 г. Атрыманне Полацкам магдэбургскага права

1499 г. Атрыманне Менскам (Мінскам) магдэбургскага права

1500 - 1503 гг. Вайна паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім

1506 г. Разгром войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаван-нем М.Глінскага татар пад Клецкам

1506 - 1548 гг. Княжанне Жыгімонта Старога ў Вялікім Княстве Літоўскім

1507 - 1508 гг. Вайна Вялікага Княства Маскоўскага з Вялікім Княст-вам Літоўскім

1508 г. Мяцеж М.Глінскага

1512 - 1522 гг. Вайна Вялікага Княства Маскоўскага з Вялікім Княствам Літоўскім

8 верасня 1514 г. Бітва пад Оршай. Разгром войскамі Вялікага Княства Літоўскага на чале з К.Астрожскім маскоўскага войска

1529 г. Зацвярджэнне I Статута Вялікага Княства Літоўскага

1530 - 1593 гг. Жыццё і дзейнасць С.Буднага

Каля 1540 - 1600 гг. Жыццё і дзейнасць В.Цяпінскага

1548 - 1572 гг. Княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Жыгімонта II Аўгуста

1557 г. Выданне "Уставы на валокі"

1558 - 1583 гг. Лівонская (Інфляцкая) вайна

1565 г. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная і судовая рзформы ў Вялікім Княстве Літоўскім

1566 г. Зацвярджэнне II Статута Вялікага Княства Літоўскага

1 ліпеня 1569 г. Люблінская унія - аб'яднанне Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага ў адзіную дзяржаву - Рэч Паспалітую

1572 - 1630 гг. Жыццё і дзейнасць М.Сматрыцкага

1579 г. Заснаванне Віленскай езуіцкай акадэміі (будучы універсітэт)

1582 г. Ям-Запольскае перамір'е паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай

1587 - 1632 гг. Караляванне ў Рэчы Паспалітай Жыгімонта Вазы

1588 г. Зацвярджэнне III Статута Вялікага Княства Літоўскага

1596 г. Берасцейская царкоўная унія Стварэнне уніяцкай царквы на тэрыторыі Беларусі і Украіны

1606 г., 1610 г. Паўстанне гараджан Магілёва супраць магістрацкіх улад

1629 - 1680 гг. Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага

Каля 1634 - 1689 гг. Жыццё і дзейнасць К.Лышчынскага

1648 - 1651 гг. Казацка-сялянская вайна на Беларусі

1654 - 1667 гг. Вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай

1700 - 1721 гг. Паўночная вайна Расіі са Швецыяй

9 кастрычніка 1708 г. Разгром рускімі войскамі швецкага корпуса ген. Левенгаўпта каля в.Лясная

1740 - 1744 гг. Паўстанне сялян у Крычаўскім старостве

1768 г. Рашэнне сойма Рэчы Паспалітай аб ураўноўванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі

1772 г. Першы падзел Рэчы Паспалітай, уключэнне ўсходняй часткі Беларусі ў Расійскую імперыю

3 мая 1791 г. Прыняцце сеймам Рэчы Паспалітай Канстытуцыі

1793 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Далучэнне цзнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі

1794 г. Паўстанне Т.Касцюшкі

1795 г. Трэці падзел Рэчы Паспалітай, далучэнне заходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі

1807 - 1884 гг. Жыццё і творчасць В.І.Дуніна-Марцінкевіча

1810 г. Утварэнне ваенных пасяленняў на Беларусі

12 чэрвеня 1812 г. Нашэсце арміі Напалеона I на Расію.

1 ліпеня 1812 г. Утварэнне Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага

1830 - 1831 гг. Шляхецкае паўстанне ў Польшчы, Беларусі, Правабя-рэжнай Украіне і Літве

1831 г. Скасаванне Статута Вялікага Княства Літоўскага ў Віцебскай і Магілёўскай губерыях

1832 г. Закрыццё Віленскага універсітэта

1838 - 1864 гг. Жыццё і дзейнасць К.Каліноўскага

1839 г. Скасаванне уніяцкай царквы на Беларусі

1840 - 1900 гг. Жыццё і творчасць Ф.К.Багушэвіча

1840 г. Указ Мікалая I аб адмене дзеяння Статута Вялікага Княства Літоўскага ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях

1848 г. Стварэнне Горы-Горацкага рабочага інстытута

40 - сяр. 50-х гг. Рэформа П.Дз.Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы і інвентарная рэформа памешчыцкай вёскі

19 лютага 1861 г. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі

1863 - 1864 гг. Паўстанне на Беларусі і ў Літве пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага

1873 - 1875 гг. Узнікненне першых народніцкіх гурткоў у беларускіх гарадах

1876 г. Забастоўка рабочых менскіх чыгуначных майстэрняў

1879 - 1882 гг. Дзейнасць у Менску гурткоў арганізацыі "Чорны перадзел"

1880 - 1889 гг. Дзейнасць у Менску гурткоў "Народнай волі"

1885 г. Узнікненне першых рабочых гурткоў у Менску

1897 г. Першы з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый у Вільні. Утварэнне Бунда

1 - 3 (13 - 15 сакавіка) 1898 г. Першы з'езд РСДРП у Менску

1902 г. Утварэнне партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў)

1903 г. Утварэнне Беларускай сацылістычнай грамады (БСГ)

1904 г. Утварэнне Палескага і Паўночна-Заходняга камітэтаў РСДРП

1905 - 1907 гг. Першая буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Расіі

1906 г. Пачатак выдання першых легальных беларускіх газет "Наша доля" і "Наша ніва"

1907 - 1913 гг. Дзейнасць Першай беларускай тэатральнай трупы І.Буйніцкага

1911 г. Стварэнне ў Вільне "Беларускага музычна-драматычнага гуртка"

1911 г. Закон аб увядзенні земстваў у Віцебскай Магілёўскай і Менскай губернях

19 ліпеня 1914 г.Аб'яўленне Германіяй і Аўстра-Венгрыяй вайны Расіі

1915 г. Акупацыя войскамі Германіі тэрыторыі Беларусі да лініі Дзвінск -Паставы - Баранавічы - Пінск

Сакавік 1916 г. Наступальная аперацыя рускіх войскаў Заходняга фронту ў раёне в. Нарач

27 лютага 1917 г. Перамога Лютоўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі

Сакавік 1917 г. Утварэнне Менскага, Гомельскага, Віцебскага і іншых Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў

25 - 27 сакавіка 1917 г. З'езд беларускіх нацьшнальна-дэмакратычных арганізацый (Менск). Заснаванне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК)

Чэрвень 1917 г. Утваранне Заходняй вобласці

8 - 10 ліпеня 1917 г. Другі з'езд беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацый (Менск). Стварэнне Цэнтральнай беларускай рады

15 - 18 верасня 1917 г. Першая Паўночна-Заходняя абласная канфе-рэнцыя РСДРП(б) у Менску. Утварэнне Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б)

15 - 17 кастрычніка 1917 г. II сесія Центральнай рады беларускіх арганізацый

25 кастрычніка 1917 г. Перамога ўзброенага паўстання ў Петраградзе

26 Кастрычнік - лістапад 1917 г. Устанаўленне савецкай улады на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі

26 лістапада 1917 г. Утварэнне Абласнога выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў вобласці і фронту (Аблвыканкам) і Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці

15 - 17 снежня 1917 г. I Усебеларускі з'езд (кангрэс)

12 студзеня 1918 г. Пачатак мецяжу корпуса генерала Доўнар-Усніцкага супраць савецкай улады

31 студзеня 1918 г. Дэкрэт СНК РСФСР аб утварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама)

8 лютага 1918 г. Пачатак наступлення германскіх войскаў і акупацыі Цэнтральнай і Усходняй Беларусі

20 - 21 лютага 1918 г. Стварэнне ў Мінску (ад імя Рады Усебеларускага з'езда) Народнага Сакратарыята Беларусі - урада Беларусі

9 сакавіка 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)

І8 сакавіка 1918 г. Перайменаванне Рады Усебеларускага з'езда у Раду БНР

25 сакавіка 1918 г. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)

Лістапад - снежань 1918 г. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў

1 студзеня 1919 г. Абвяшчэнне Беларускай ССР. Стварэнне часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі начале з Д.Ф.Жылуновічам

2 - 3 лютага 1919 г. I Усебеларускі з'езд Саветаў. Прыняцце першай Канстытуцыі БССР. Выбары ЦВК ЛітССР

27 лютага 1919 г. Першае аб'яднанае пасяджэнне ЦВК ЛітССР і ЦВК БССР

Сакавік 1919 г. - кастрычнік 1920 г. Польска-савецкая вайна

31 ліпеня 1920 г. Прыняцце "Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці БССР"

18 сакавіка 1921 г. Падпісанне ў Рызе мірнага дагавора паміж Савецкай Расіяй і Польшчай

21 сакавіка 1921 г. Дэкрэт аб замене харчовай развёрсткі натуральнымі падаткамі. Пачатак новай эканамічнай палітыкі

1921 г. Стварэнне Першага Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра

14 - 18 снежня 1922 г. IV Усебеларускі з'езд Саветаў Беларусі. Рашэнне аб добраахвотным уваходжанні БССР у склад Саюза ССР

30 снежня 1922 г. I Усесаюзны з'езд Саветаў. Прыняцце Дэкларацыі і Дагавора аб утварэнні Саюза ССР

Кастрычнік 1923 г. I канферэнцыя камуністычных арганізацый Заходняй Беларусі. Стварэнне КПЗБ

7 сакавіка 1924 г. Першае ўзбуйненне Беларусі

15 ліпеня 1924 г. Пастанова II сесіі ЦВК БССР аб правядзенні палітыкі беларусізацыі

Ліпень 1925 - сакавік 1927 г. Дзейнасць у Заходняй Беларусі Бела-рускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ)

8 снежня 1926 г. Другое ўзбуйненне Беларусі

1926 г. Стварэнне другога беларускага дзяржаўнага тэатра

1926 г. Стварэнне першага беларускага мастацкага фільма. "Лясная быль"

1927 г.Стварэнне Усебеларускага аб'яднання мастакоў

5 - 12 красавіка 1927 г. VIII з'езд Саветаў БССР. Прыняцце новай Канстытуцыі БССР

1 студзеня 1929 г. Заснаванне Акадэміі навук Беларускай ССР

2 жніўня 1932 г. Пастанова СНК БССР "Аб увядзенні на Беларусі ўсеагульнага абавязковага навучання для малапісьменных"

1936 - 1938 гг. Новая хваля арыштаў і рэпрэсій

19 лютага 1937 г. Прыняцце новай Канстытуцыі БССР

17 верасня 1939 г. Пераход Чырвонай Арміяй савецка-польскай граніцы.Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР

28 - 30 кастрычніка 1939 г. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі ў Беластоку, на якім прынята дэкларацыя аб абвяшчэнні савецкай улады

2 лістапада 1939 г. Прыняцце нечарговай V сесіяй Вярхоўнага Савета СССР закона аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб уз'яднанні яе з Беларускай ССР

22 чэрвеня 1941 г. Вераломны напад гітлераўскай Германіі на СССР

22 чэрвеня - канец ліпеня 1941 г. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці

3 - 26 ліпеня 1941 г. Абарона Магілёва

9 верасня 1942 г. Стварэнне Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР)

3 жніўня - верасень 1943 г. Першы этап "рэйкавай вайны"

19 верасня - пачатак лістапада 1943 г. Другі этап "рэйкавай вайны" - аперацыя "Канцэрт"

Верасень - лістапад 1943 г. Вызваленне ўсходніх раёнаў БССР ад фашысцкіх захопнікаў

20 чэрвеня - ліпень 1944 г. Трэці этап "рэйкавай вайны"

17 чэрвеня 1944 г. Другі Усебеларускі кангрэс, скліканы БЦР у Мінску

23 чэрвеня - 29 жніўня 1944 г. Беларуская наступальная 1944 г. аперацыя "Баграціён"

1945 г., чэрвень. Дэлегацыя БССР падпісала Статут ААН

30 жніўня 1945 г. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР "Аб ратыфікацыі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый"

11 верасня 1946 г. Закон "Аб пяцігадовым плане аднаулення і развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР на 1946 - 1950 гг.

1947 г. снежань. Адмена картачнай сістэмы. Грашовая рэформа ў СССР

1948 г. снежань. Пачатак суцэльнай калектывізацыі ў Заходняй Беларусі

1954 г. Уступленне БССР у міжнародную арганізацыю працы (АП) і Арганізацыю па пытаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА)

1958 г. Стварэнне Савета народнай гаспадаркі БССР 1965 г. Вяртанне ад саўнаргасаў да міністэрстваў

1974 г. Прысваенне Мінску ганаровага звання "Горад-герой"

14 красавіка 1978 г. Прыняцце новай Канстытуцыі Беларускай ССР

26 красавіка 1986 г. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС

30 кастрычніка 1988 г. Мітынг - рэквіем "Дзяды" ў Мінску

24 - 25 чэрвеня 1989 г. Устаноўчы з'езд Беларускага народнага фронту "Адраджанне" (Вільнюс)

26 студзеня 1990 г. Прыняты закон аб мовах у Беларускай ССР, паводле якога беларуская мова юрыдычна абвешчана дзяржаўнай

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў "Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР"

25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР надаў "Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР" канстытуцынны статус і прыпыніў дзейнасць КПБ

8 снежня 1991 г. Белавежскія пагадненні аб спыненні дзейнасці СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД)

15 сакавіка 1994 г. Прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

10 ліпеня 1994 г. Выбранне першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

21 лютага 1995 г. Падпісанне Дагавора аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Расійскай Федырацыяй і Рэспублікай Беларусь

14 мая 1995 г. Парламенцкія выбары і рэферэндум па пытаннях надання рускай мове роўнага статусу з беларускай, устанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь

 

 










Последнее изменение этой страницы: 2018-05-30; просмотров: 201.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...