Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК




Кафедра гуманітарных дысцыплін

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК

ДЛЯ ПАДРЫХТОЎКІ ДА СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ

МЕНСК, 2011

ВЫКЛАДЧЫК: сп. СЯРГЕЙ РУСЕЦКІ

______________________________________________________________________________

 

КАФЕДРА ГУМАНІТАРНЫХ ДЫСЦЫПЛІН: Аўд. 311 пр. Незалежнасці, 81 Менск

КАФЕДРА ПРАЦУЕ: 9.00-13.00, 14.00-18.00 ПН-ПТ (метадыст – Шыркоўская Людміла Мікалаеўна)

ТЭЛЕФОН КАФЕДРЫ: 331-29-74

E-MAIL ADDRESS: rusiecki.s@gmail.com

(Важна! Калі ласка, пастаўце ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ ФД у радок тэмы, каб пазбегнуць спаму і надаць Вашаму лісту належную ўвагу. Дзякуй!)

SKYPE: rusiecki_siarhiej

КАНСУЛЬТАЦЫІ НА КАФЕДРЫ: панядзелак 11.00 – 11.35, аўторак 14.05 – 16.00, чацвер 13.50 – 14.15

Дарагія першакурснікі!

Практыка паказала, што ад вас трэба шмат патрабаваць, але чакаць шмат не даводзіцца.

Я ў розных формах праводзіў семінарскія заняткі, заўсёды ставячы самыя святыя акадэмічныя мэты. І заўсёды гэты было не тое каб не дасканала, а часам і марна. Увесь сэнс зводзіўся да сяброўскай атмасферы і агульных узаемных – збольшага, хочацца верыць, карысных – уплываў. І ўсё было б някепска, калі б не імкненне ўзбагаціць нашыя сустрэчы іншымі сэнсамі, якія грунтуюцца не на менш значных каштоўнасцях, чым чалавечая любоў.

Семінары па гісторыі будзем праводзіць у форме адной з самых папулярных у свеце дыдактычных масавых ролевых гульняў – у форме дэбатаў. Дэбаты надзвычай любімыя студэнцкай моладдзю па ўсім свеце, чаго не скажаш пакуль пра Беларусь. Хаця, скажам, ва Украіне нашыя сябры дэбатуюць на ўсю катушку:

http://debate.org.ua

З’яўляюцца і дэбатныя клубы і пляцоўкі ў Беларусі. Напрыклад:

http://ncc-debate.org

Куча інфармацыі пра дэбаты ў свеце: http://worlddebating.blogspot.com/

Што такое дэбаты?Гэта ролевыя інтэлектуальныя спаборніцтвы, правобразам якіх з’яўляюцца брытанскія парламенцкія дэбаты, у якой адна каманда аргументавана даказвае пэўны тэзіс, а іншая - апаніруе ёй. Дыскусія патрабуе змястоўнай падрыхтоўкі і адбываецца па фармалізаваных правілах. Існуе безліч фарматаў, а значыць і правіл дэбатаў. Мы будзем прымяняць мадыфікацыю т.з.в оксфардскіх дэбатаў, якая ў сваю чаргу з’яўляецца мадыфікацыяй дэбатаў узору брытанскага парламента (Гл. уважліва Дадатак).

Навошта гэта? Чаму нельга пакінуць першакурснкаў у спакоі і дазволіць ім сумаваць на семінарах пад манатоннае шаптанне калегі, робячы пры гэтым замалёўкі? J

Прынята лічыць, што дэбаты:

ü стымулююць развіццё крытычнага мыслення - уменне аналізаваць, выяўляць моцныя і слабыя бакі тых ці іншых тэзісаў, вырабляць аптымальнае рашэнне з улікам наяўных рэсурсаў;

ü развіваюць структурнае мысленне - выхоўваюць ўменне структурна выкладаць свае думкі, будаваць лагічныя схемы і выяўляць у іх супярэчнасці;

ü развіваюць рытарычныя навыкі - спрыяюць авалоданню вуснай прамовай і мастацтвам пераканання, развіваюць уменне трымаць сябе перад аўдыторыяй;

ü дазваляюць паглыбляць і сістэматызаваць новыя веды пра чалавека і грамадства;

ü спрыяюць развіццю навыкаў пошуку інфармацыі;

ü спрыяюць выпрацоўцы сістэмнага і аб'ёмнага бачання той ці іншай праблемы;

ü выхоўваюць уменне працаваць у калектыве, талерантна ставіцца да процілеглых меркаванняў, выхоўваюць павагу да іншых людзей і іх поглядаў і перакананняў.

Акрамя гэтага ў нас мусяць быць спадзяванні і на тое, што ўсё гэта дапаможа па-новаму асэсаваць шмат якія праблемныя тэмы гісторыі нашай Бацькаўшчыны-Беларусі.

Вельмі важна добра і правільна рыхтавацца як да саміх дэбатаў (арганізацыйна), так і па тэме (тэмы гл. ніжэй). Мы будзем з кожным разам паляпшаць вынікі.

 

Тэматыка заняткаў (праект, прапановы могуць быць улічаны)

 

Занятак 1.

Тэма занятку: Праблемы этнагенезу беларусаў

Прыкладная тэма дэбатаў: Беларусы – славянамоўныя балты

Літаратура:

1. Беларусы. Т.4. Вытокі і этнічнае развіццё. Мн., 2001.

2. Дзермант А., Санько С. Балцкая аўтахтанісцкая мадэль этнагенезу беларусаў // http://kryuja.org/artykuly/dziermant/balckaja_autachtanisckaja_madel_etnahieniezu_bielarusau.html

3. Дзермант А., Санько С. Этнагенез беларусаў: навука і ідэалогія // Arche. Пачатак. – 2005. - № 5. – С. 233-253 (http://arche.bymedia.net/2005-5/dziermant505.htm)

4. Казакевіч А. «Druvis»: праект балцкае ідэнтычнасці// Arche. Пачатак. - 2006. - № 1/2. - С. 52—56. (http://arche.bymedia.net/2006-1/kazakievic106.htm)

5. Мікуліч А. Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу. Мн., 2005.

6. Пилипенко М. Ф. Возникновение Беларуси: Новая концепция. Мн. 1991.

7. Санько С. Балцкая тэма // Druvis. 2005. № 1. С. 147—153.

8. Свяжынскі У. Балты і балцкія гаворкі ў старажытнай Беларусі // Кантакты i дыялогi. № 2–3, 1999 (http://kryuja.org/artykuly/inszyja_autary/balty_j_balckija_havorki_u_starazhytnaj_bielarusi.html)

9. Седов В. Еще раз о происхождении белорусов // Советская этнография 1969. № 1. С. 105—121;

10. Седов В. К происхождению белорусов (проблема балтского субстрата в этногенезе белорусов) // Советская этнография. 1967. № 2. С. 112—119.

11. Топоров В.Н., Трубачев О.Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. М., 1962. (вытрымкі: http://kryuja.org/artykuly/inszyja_autary/linhvistyczny_analiz_hidronimau_vierchniaha_padniaprouja.html)

 

Занятак 2.

Тэма занятку: Старажытнаруская дзяржава

Прыкладная тэма дэбатаў: Беларускія землі не былі інтэграваны ў Старажытнарускую дзяржаву

Літаратура:

1. Беларускія землі ў раннім сярэднявеччы (VI ст. – першая палова XIII ст.) // Гісторыя Беларусі. У 6 т. Т.1.: Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. / Рэдкалегія: М.Касцюк (гал. рэд.) [i iнш.]. – Мн.: Экаперспектыва, 2000. – С. 123 – 231.

2. Героі вяртаюцца ў гісторыю: гутарка з Уладзімірам Арловым // Наша Ніва. 2007. (http://nn.by/?c=ar&i=11362)

3. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды. Мн., 1990

4. Партноў А.. Беларусь і беларусы ва ўкраінскіх падручніках па гісторыі // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5. Сш. 2 (10-11). 1998 (http://www.belhistory.eu/andrej-partno%D1%9E-belarus-i-belarusy-va-%D1%9Ekrainskix-padruchnikax-pa-gistoryi/)

5. Старажытная Русь: гутарка з гісторыкам Алегам Трусавым // Ракіцкі В. Беларуская Атлянтыда. Кн. 2. Міты і брэнды калянізаванай нацыі. С. 42–49 (http://www.svaboda.org/content/transcript/1380072.html ; pdf-версія ўсяе дужа цікавай кнігі тут: http://kamunikat.h2.pl/usie_knihi.html?pubid=18108)

6. Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVІІІ ст. / Г. Сагановіч. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с. (http://kamunikat.com/usie_knihi.html?pubid=1807)

7. Фроянов Н. Древняя Русь: Опыт исследования истории социальной и политической борьбы. М.; СПб., 1995.

8. Штыхаў Г. Кіеўская Русь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. Мн., 1997.

 

Занятак 3.

Тэма занятку: Вялікае княства Літоўскае

Прыкладная тэма дэбатаў: Вялікае княства Літоўская – не беларуская дзяржава

Літаратура:

Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды. Мн., 1990.

Літва: гутарка з Аляксеем Дзермантам // Ракіцкі В. Беларуская Атлянтыда. Кн. 2. Міты і брэнды калянізаванай нацыі. С. 34–41 (http://www.svaboda.org/content/transcript/1370603.html); pdf-версія ўсяе дужа цікавай кнігі тут: http://kamunikat.h2.pl/usie_knihi.html?pubid=18108.

Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVІІІ ст. / Г. Сагановіч. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с. (http://kamunikat.com/usie_knihi.html?pubid=1807)

 

 

Занятак 4.

Тэма занятку: Залаты век беларускай культуры

Прыкладная тэма дэбатаў: Кальвінізм – страчаны гістарычны шанец Беларусі

Літаратура:

*Абдзіраловіч, І. Адвечным шляхам. Дасьледзіны беларускага сьветагляду. http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=3584

**Акудовіч, В. Нацыянальная парадыгма: ракурс канцэптуальнай перамены // http://baj.by/belkalehium/lekcyji/litaratura/akudovicz01_1.htm

*Антропаў, М. Этнаканфесійныя стэрэатыпы ў сучаснай беларускай вёсцы / М. Антропаў, А. Боганева, Т. Валодзіна // Беларускі гістарычны агляд. – 2007. – Том 14. – С. 3-39 http://www.belhistory.eu/mikalaj-antropa%D1%9E-alena-boganeva-taccyana-valodzina-etnakanfesijnyya-stereatypy-%D1%9E-suchasnaj-belaruskaj-vyoscy/

*Бабкоў, І. Францішак Скарына, пратэстанцкая этыка і дух капіталізму // Фрагмэнты гісторыі беларускага мысьленьня http://baj.by/belkalehium/lekcyji/litaratura/babkou01-3.htm

*Галенчанка, Г. Беларуская культурная традыцыя // http://baj.by/belkalehium/belkulttrad/15halenczanka.htm

Грох, М. Нацыя як прадукт сацыяльнай камунікацыі? // Беларускі гістарычны агляд. – 2006. – Том 13 http://www.belhistory.eu/mirasla%D1%9E-grox-nacyya-yak-pradukt-sacyyalnaj-kamunikacyi/

Дзермант, А. Традыцыйная этнічная рэлігія ў Беларусі // http://baj.by/belkalehium/lekcyji/litaratura/dziermant01.htm

Зноска, А. Рэлігійная талерантнасць беларускага права XVI стагоддзя // http://media.catholic.by/nv/n44/art8.htm

*Конан, У. Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа // Хрысціянства у гістарычным лёсе беларускага народа. Частка 1. Гродна: ГрДУ, 2009. – С. 6-13.

*Латышонак, А. Нацыянальнасьць – Беларус [Прадмова] http://old.arche.by/by/15/40/706/

Марозава, С. Дзейнасць уніяцкай царквы ў кансалідацыі беларускага народа // Беларуская нацыянальная ідэя: Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 18-19 красавіка 1999, г. Гродна / Пад рэд. А.Астроўскага, В.Санько. – Мінск, 2000. – С. 213-222 http://pawet.net/library/history/bel_history/marozava/35/%D0%94%D0%B7%D0%B5%D0%B9%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C_%D1%83%D0%BD%D1%96%D1%8F%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D1%8B_%D1%9E_%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%B4%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B0.html

*ПадокшынС. Рэфармацыя на Беларусі: сэнс, вынікі, лёс // Спадчына. – 2003. - № 1. – С.4-8 http://library.by/portalus/modules/belarus/readme.php?subaction=showfull&id=1160123074&archive=&start_from=&ucat=16&

Поляк, Н. Прававое становішча пратэстанцкага і праваслаўнага насельніцтва беларускіх зямель у другой палове XVII–XVIII стст. у кантэксце еўрапейскіх міжнародных адносін// Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа: зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2008. – С. 97-102 http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=12683

Саўчанка, С. Праваслаўе, пратэстанцтва і ерасі на ўкраінскіх і беларускіх землях у XV-XVII ст. // Беларускі гістарычны агляд. Т. 8. Сш. 1-2 (14-15). 2001. С. 109-121 http://www.belhistory.eu/syargej-sa%D1%9Echanka-pravasla%D1%9Ee-pratestanctva-i-erasi-na-%D1%9Ekrainskix-i-belaruskix-zemlyax-u-xv-xvii-st/

*Санька, С. Традыцыяналісцкі пагляд на традыцыю: “прэзумпцыя аўтахтоннасьці”і “дэканструкцыя традыцыі” // Фрагмэнты. № 6 http://old.knihi.com/frahmenty/6sanko.htm

Сідарэвіч, А. Беларусь, Літва, Украіна – не вотчыны Маскоўскага патрыярхату // http://nn.by/index.php?c=ar&i=59726

Смалякоў, Дз. Феномен рэлігійнасці ў кантэксце беларускай культуры XVII-XVIII стст.: магістэрская дысертацыя // http://viersy.miensk.com/dyser.html

*Трацяк, І. Поліканфесійны фактар гісторыі ў фармаванні свядомасці // Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа: зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2008. – С. 283-291 http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=12683

 

 

Занятак 5.

Тэма занятку: Праблемы нацыятварэння ў ХІХ-ХХ стст.

Прыкладная тэма дэбатаў: Беларуская нацыя не сфарміравалася

Занятак 6.

Тэма занятку: Беларуская ментальнасць

Прыкладная тэма дэбатаў: Беларусы – не талерантны народ

Літаратура:

Марзалюк, І.А. Людзi даўняй Беларусi: этнаканфесiйныя i сацыякультурныя стэрэатыпы (X-XVIII стст.): Манаграфія / І.А.Марзалюк. - Магілёў: МДУ, 2003. - 321 с.

Скамарохава, С. Беларуская ментальнасць як праблема мастацкага перакладу / С. А. Скамарохава // Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі: (Мінск, 28 мая 2008 года) / [рэдкалегія: В. А. Максімовіч (навуковы рэдактар) і інш.]. - Мінск: Права і эканоміка, 2008. - С. 430―435.

Чернявская, Ю. Белорусы. От "тутэйшых" ― к нации / Юлия Чернявская. - Минск: ФУАинформ, 2010. – 510 с.

Чарняўская Ю.В. Ментальнасць і менталітэт у этнакультурнай рэальнасці // Веснік БДУ культуры і мастацтваў. – № 3. – 2004. – С. 4-10.

Шыбека, З. Менталітэт беларускіх гараджан у кантэксце фармавання грамадзянскай нацыі // Працэсы ўрбанізацыіў Беларусі: XIX - пачатак XXI ст.: зборнік навуковых артыкулаў: [міжнародная навуковая канферэнцыя "Працэсы ўрбанізацыі ў Беларусі ў XIX - пачатку XXI ст.", 29-30 кастрычніка 2010 г., Гродна] / [рэдкалегія: Я. А. Роўба, І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адказныя рэдактары) і інш.]. - Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2010. - 389 с. http://pawet.net/library/history/bel_history/sorkina/103/Urbanization_in_Belarus:_XIX_-_the_beginning_of_%D0%A5%D0%A5%D0%86_century.html

 

Занятак 7.

Тэма занятку: Савецкая Беларусь

Прыкладная тэма дэбатаў: Злачынствы камунізму мусяць быць асуджаны

Занятак 8.

Тэма занятку: Лёсы беларускай гісторыі

Прыкладная тэма дэбатаў: Беларусам варта гераізаваць і міфалагізаваць гісторыю

 

Дадатак.

Кароткія правілы оксфардскіх дэбатаў.

Дзеючыя асобы:

Маршалак

Сакратар

Каманда, якая адстойвае тэзу (“Урад” ці “Прапазіцыя”)

Каманда, якая адстойвае антытэзу (“Апазіцыя”)

"Балота"

1. Удзел у дэбатах бяруць дзве каманды: каманда, якая адстойвае тэзу, a таксама каманда, якая аспрэчвае гэтую тэзу. Каманда, якая адстойвае тэзу, сядае праваруч Маршалка, a каманда, якая аспрэчвае тэзу - леваруч.

2. Кожная з камандаў складаецца з 4-х чалавек. Ролі ў камандах размяркоўваюцца наступным чынам:

 1-шы прамоўца на працягу 6-і хвілінаў прадстаўляе тэзу/ антытэзу іншымі словамі, заяўляе пазіцыю сваёй каманды па абмяркоўваемым пытанні;

 2-гі прамоўца на працягу 4-х хвілінаў прыводзіць дадатковыя аргументы на карысць пазіцыі сваёй каманды;

 3-ці прамоўца прыводзіць на працягу 4-х хвілінаў контраргуманты ў дачыненні да таго, што пачуў у час выступаў першых двух нумароў каманды-суперніцы;

 4-ты прамоўца на працягу 5-і хвілінаў падсумоўвае вынікі дэбатаў з пункта гледжання сваёй каманды.

3. Каманды выступаюць па чарзе: першым выступае №1 каманды, якая адстойвае тэзу, затым - №1 каманды антытэзы і г. д.

Гл. табліцу ніжэй.

4.Працэсам правядзення дэбатаў кіруе Маршалак. Маршалак абвяшчае пра пачатак дэбатаў, вызначае, на якім этапе пасля сканчэння адведзенага прамоўцам часу спыніць выступ, сочыць за парадкам у зале (заклікаючы "Да парадку!", пры неабходнасці, выдаляючы з залы людзей, якія перашкаджаюць правядзенню дэбатаў) і выкананнем правілаў правядзення дэбатаў.

5. Усе выступы ў час дэбатаў пачынаюцца са звароту да Маршалка "Спадар Маршалак!.."

6. За рэгламентам у час дэбатаў сочыць Сакратар,які паказвае прамоўцам, Маршалку і "балоту" карткі з колькасцю хвілінаў, якія застаюцца ў прамоўцаў да канца выступу. Сакратар таксама арганізоўвае працэс галасавання пасля сканчэння дэбатаў.

7. Удзельнікі дэбатаў, якія не ўваходзяць у склад камандаў, з'яўляюцца "балотам", якое на падставе вынікаў дэбатаў павінна будзе шляхам галасавання вызначыць іх пераможцу.

8. Прадстаўнікі "балота" ў любы момант дэбатаў могуць падняцца са свайго месца

і звярнуцца да Маршалка з наступнымі словамі "Спадар Маршалак, маю пытанне!", альбо "Спадар Маршалак, маю каментар". Рашэнне пра тое, даваць слова альбо не прадстаўнікам "балота", прымае прамоўца, які выступае ў гэты момант. Прамоўца можа адказаць "Так, калі ласка!" - гэта будзе азначаць згоду на задаванне пытання альбо на каментар, альбо адказаць "He, дзякуй!", што азначае адмову ў перарыванні свайго выступу. Прамоўца і Маршалак маюць права ў любы момант спыніць пытанне альбо каментар з боку "балота". Час, які займаюць пытанні альбо каментары, улічваецца ў час, адведзены прамоўцам на выступ.

9. Пасля сканчэння выступаў прамоўцаў з боку абодвух камандаў пачынаюцца дэбаты з удзелам прадстаўнікоў "балота", якія па чарзе на працягу 1-й хвіліны могуць выказацца на карысць тэзы альбо антытэзы. Выступы на карысць тэзы і антытэзы адбываюцца па чарзе да таго моманту, пакуль будуць ахвотныя выступіць, альбо да спынення дэбатаў Маршалкам.

10. Пасля сканчэння дэбатаў сярод "балота" адбываецца галасаванне. Кожны з прадстаўнікоў "балота" павінен аддаць свой голас на карысць каманды, якая, з яго пункта

гледжання, лепш адстойвала сваю пазіцыю і выглядала ў час дэбатаў больш пераканаўча.

Спосаб правядзення галасавання вызначаюць Маршалак і Сакратар.

 

Прапазіцыя Апазіцыя
I прамоўца (“Прэм’ер-міністр”): Ён адкрывае дыскусію. Яго задачай з'яўляецца вызначэнне тэмы. Ён павінен звярнуцца да тэзы, вызначаючы ўсе незразумелыя ў ёй фармулёўкі. Потым ён павінен прадставіць 3 (максімум 4) асноўныя аргументы свайго боку, часткова абгрунтоўваючы іх. Гэты аратар мае на выступленне 6 хвілін. Яго роля не занадта складаная, але вельмі важная, паколькі ўсе наступныя прамоўцы як з боку прапановы, так і апазіцыі павінны трымацца прапанаваных ім аргументаў. I прамоўца (“Лідэр апазіцыі”): Яго задачай з'яўляецца звярнуцца да вызначэння тэзы іншага боку і прадстаўлення яе ўласнага разумення, прычым гэта не можа быць зусім іншае вызначэнне, а толькі не больш як уласнае стаўленне да тэзы ў рамках прадстаўленага прапазіцыяй значэння. Затым аратар павінен прадставіць 3 галоўныя контраргументы да тэзы і абгрунтаваць іх. На сваё выступленне ён мае 6 хвілін. Яго роля таксама не з'яўляецца цяжкай, аднак яна вызначае ўсю далейшую стратэгію свайго боку.
II прамоўца (“Намеснік прэм’ера”): Яго задачай з'яўляецца раскрыццё аргументаў першага прамоўцы. Ён можа вельмі коратка звярнуцца да аргументаў апазіцыі, але гэта не з'яўляецца яго асноўнай задачай. Ён павінен развіць абгрунтаванне аргументаў першага прамоўцы і дадаць уласныя (максімум 3) новыя аргументы, звязаныя з папярэднімі. Ён мае на выступленне 4 хвіліны. Гэтая роля таксама не адносіцца да складаных. II прамоўца (“Намеснік лідэра апазіцыі”): Падобна II прамоўцу з боку прапазіцыі.  
III прамоўца (“Член урада”): Павінен адмаўляць аргументы іншага боку. Ён не павінен прыводзіць ўласныя новыя аргументы. Толькі ў крайнім выпадку ён можа гэта зрабіць. Аднак ён павінен успомніць ўсе аргументы праціўнікаў і па меры магчымасцяў аспрэчыць іх або паказаць адсутнасць іх сувязі з тэмай дыскусіі. На выступ ён мае 4 хвіліны. Гэта самая цяжкая роля ў дыскусіі, якая патрабуе пастаяннай увагі да аргументаў праціўнікаў і іх дынамічнага аналізу. IІI прамоўца (“Член апазіцыі”): Падобна IIІ прамоўцу з боку прапазіцыі.  
IV прамоўца (“Сакратар урада”): сумуе аргументы свайго боку. Ён можа (але вельмі коратка) ўспомніць папярэдняе выступленне праціўніка. Калі папярэдні аратар з яго боку не выканаў сваёй функцыі як трэба, то ён павінен коратка згадаць аргументы праціўнікаў. Яго асноўнай задачай з'яўляецца ўсё ж паўтор і замацаванне найважнейшых аргументаў, прыведзеных яго бокам, а таксама абгрунтаванне іх значэнне. Ён не павінен прыводзіць ніякіх новых аргументаў. Гэтая роля не належыць да цяжкіх, аднак вельмі важная, паколькі выступ менавіта гэтага прамоўцы застаецца ў памяці слухачоў. Аратар мае 5 хвілін. IV прамоўца (“Сакратар апазіцыі”): Падобна IV прамоўцу з боку прапановы. Дадатковым козырам, які аратар павінен выкарыстаць, з'яўляецца тое, што ён закрывае асноўную частку дыскусіі і мае апошняе слова.

 

 

Акрамя гэтых правіл пашукайце інфармацыю аб правілах і фарматах дэбатаў у сеціве.

Гл. у прыватнасці арт. у Вікіпедыі British Parliamentary style, даступны на многіх мовах.

 










Последнее изменение этой страницы: 2018-05-29; просмотров: 202.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...