Студопедия КАТЕГОРИИ: АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Што неабходна зрабіць, каб атрымаць залік?Стр 1 из 5Следующая ⇒
ПАЛІТАЛОГІЯ ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК МЕНСК, 2012 ВЫКЛАДЧЫК: сп. СЯРГЕЙ РУСЕЦКІ
___________________________________________________________________________________
КАФЕДРА ГУМАНІТАРНЫХ ДЫСЦЫПЛІН: Аўд. 311 пр. Незалежнасці, 81 Менск КАФЕДРА ПРАЦУЕ: 9.00-13.00, 14.00-18.00 ПН-ПТ ТЭЛЕФОН КАФЕДРЫ: (017) 331-29-74 E-MAIL ADDRESS: rusiecki.s@gmail.com (Важна! Калі ласка, пастаўце ПАЛІТАЛОГІЯ ЗАВОЧНІКІ 2012 ў радок тэмы, каб пазбегнуць спаму і надаць Вашаму лісту належную ўвагу) SKYPE: rusiecki_siarhiej ____________________________________________________________________________________
“Чаму я гэтак моцна захапляюся палітыкай? <…> А чаму ж гэта я не павінен ёю захапляцца? Якая слепата, якая глухата, якая ідэалагічная тупасць былі б здольныя перашкодзіць мне захапіцца, напэўна, найбольш важным прадметам для нашага існавання, гэта значыць грамадствам, у якім мы жывем, гаспадарчымі адносінамі, у якіх яно існуе, і сістэмай улады, якая вызначае тыя законныя ўзоры дазволенага і забароненага, якія ў адпаведнасці з вызначанымі правіламі кіруюць нашымі паводзінамі? Бо, у рэшце рэшт, сама сутнасць нашага жыцця складаецца з палітычнай жыццядзейнасці грамадства, у якім мы знаходзімся” Мішэль Фуко (Michel Foucault)
АПІСАННЕ Мы павінны вывучаць праявы палітычнага на ўсіх узроўнях: індывідуальным, групавым, нацыянальным і міжнародным. Вы зможаце пазнаёміцца з асноўнымі паняццямі паліталогіі, зможаце даведацца аб розных пытаннях, якія вывучае навука пра палітыку, удасканаліць сваё крытычнае мысленне, развіць навыкі чытання спецыяльных тэкстаў.
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КУРСА Мэтамі курса з’яўляюцца: ü атрыманне пэўнай сістэмы ведаў пра палітычнае; ü развіццё здольнасцей да творчага, крытычнага ўспрымання з’яў, ідэй, тэндэнцый, сімвалаў, феноменаў палітыкі; ü асэнсаванне галоўных праблем сучаснага грамадства. Задачы па рэалізацыі мэтаў: ü разгляд асноўных напрамкаў палітычнай думкі, сацыяльнай філасофіі, якія адлюстроўваюць сутнасныя аспекты палітыкі, сацыяльнага ўзаемадзеяння ў палітычнай сферы; ü выяўленне агульных заканамернасцей палітычнай сферы жыцця грамадства, яе структуры; ü вывучэнне паліталагічных тэкстаў;. У выніку засваення курса студэнт павінен ведаць: ü асноўныя пазіцыі, прынцыпы і метады паліталогіі, якія забяспечваюць разуменне сферы палітычнага; ü структуру палітычнай сферы; ü палітычныя праблемы сучаснасці.
КАЛЯНДАР АКТЫЎНАСЦІ І РАСКЛАД ЗАНЯТКАЎ. ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
АРГАНІЗАЦЫЯ Вашая асноўная актыўнасць будзе пазааўдыторнай. Уважліва стаўцеся да планавання свайго часу з улікам максімы “Чым больш справаў – ты больш паспяваеш”. Чытайце і пішыце болей. Думайце.
Што неабходна зрабіць, каб атрымаць залік? 1. Для прывілеяваных трэба будзе толькі: - прачытаць дзве кнігі (гл. ніжэй КОЛА ЧЫТАННЯ); - вывучыць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і палітычныя тэрміны з ТЭЗАЎРУСА (гл. ніжэй) і паспяхова напісаць тэст па іх (не меней за 60% правільных адказаў). 2. Для аўтсайдэраў: - прачытаць дзве кнігі (гл. ніжэй КОЛА ЧЫТАННЯ); - вывучыць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і палітычныя тэрміны з ТЭЗАЎРУСА (гл. ніжэй) і паспяхова напісаць тэст па іх (не меней за 60% правільных адказаў) - падрыхтавацца па ПЫТАННЯХ ДА ЗАЛІКА згодна з праграмай (гл. ніжэй). Параграф КОЛА ЧЫТАННЯ акрамя таго, што рэкамендуе Вам выбраць дзве абавязковыя кнігі для прачытання, мае на мэце таксама прапанаваць для чытання цікавую, на думку выкладчыка, літаратуру. Такую ж мэту пераследую і параграф ФІЛЬМЫ.
ПАДРУЧНІКІ, НАВУЧАЛЬНЫЯ ДАПАМОЖНІКІ, ХРЭСТАМАТЫІ
Анталогія сучаснай палітычнай філасофіі / Укладанне і ўводзіны Янаша Кіша; пер. з анг. І. Карпікава, В. Лук’янава, В. Вайткевіч; пад рэд. У. Роўды. – Мінск: Тэхналогія, 1999. – 461 с.
Дзюрасэль, Ж.-Б. Еўропа з 1815 года да нашых дзён: Палітычнае жыццё і міжнародныя адносіны. – Мн.: Беларус. Фонд Сораса, 1996. – 375 с.
Дэбаш, Ш. Уводзіны ў палітыку / Шарль Дэбаш, Жан-Мары Пант’е; Пер. з фр. А. Істомін і інш. – Мн.: ЭўроФорум: Беларус. Фонд Сораса, 1996. – 620 с.
Хайніцка, К. Гісторыя палітычных і праўных тэорый / Крыстына Хайніцка, Генрык Альшэўскі; Пер. з польск. Уладзіміра Маруціка. – Мінск: Медисонт, 2007. – 312 с.
Штайнер, Ю. Еўрапейскія дэмакратыі / Юрг Штайнер; Пер. з англ. І.Карпікава. – Мн.: Лекцыя; Беларус. Фонд Сораса, 1996. – 350 с.
Эрш, Ж. Філасофскае здумленне: Гісторыя заходняй філасофіі / Пер. з фр. С. Барысевіча. – Мн.: ЭўраФорум; Беларус. Фонд Сораса, 1996. – 392 с.
КОЛА ЧЫТАННЯ
Шмат чытаць – цікава і карысна. Да заліка неабходна прачытаць дзве кнігі (творы, артыкулы) з прапанаваных спісаў (па адной (адным) са спісу А і спісу Аа адпаведна). Кантроль за прачытаннем ажыццяўляецца на заліку. Неабходна прадаставіць відавочныя і неаспрэчныя доказы глыбокага знаёмства з абранымі тэкстамі, што можа выражацца як у здольнасці трымаць размову аб прачытаным з выкладчыкам на належным узроўні, так і ў іншых формах (дзённік, канспектаванне і г.д.). Любыя сродкі маніпулявання і падману будуць адхілены, пры такіх спробах наіўна разлічваць на атрыманне заліка. Калі Вы не прачыталі дзвюх кніг – можаце быць упэўнены, што Вы яго не атрымаеце. Карысна верыць у справядлівасць, але, калі Вы выкладчык скажа Вам, што Вы кніжак не чыталі, а Вы будзеце настойваць на адваротным, то лепш пагадзіцца з выкладчыкам. Калі Вам цяжка выбраць, што чытаць, заўсёды можна параіцца з выкладчыкам (у тым ліку і сродкамі электроннай сувязі).
Спіс А. Агульнавядомыя тэксты, якія выдаваліся асобнымі выданнямі і ў зборніках, некаторыя шматразова, яны лёгка знаходзяцца на розных зразумелых Вам мовах свету ў электронных версіях на сеткавых рэсурсах:
Карл Ясперс (Jaspers, 1883 – 1969) 1931: Die geistige Situation der Zeit / Духоўная сітуацыя эпохі / Духовная ситуация времени 1949: Vom Ursprung und Ziel der Geschichte / Вытокі і мэта гісторыі / Истоки истории и ее цель 1958: Wahrheit, Freiheit und Friede / Ісціна, свабода і мір / Истина, свобода и мир
Макс Вэбэр (Weber, 1884 – 1920) 1905: Die protestantische Ethik und der «Geist» des Kapitalismus / Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму / Протестантская этика и дух капитализма
Макс Горкгаймар (Horkheimer, 1895 – 1973) 1947 (разам з Т.Адорна): Dialektik der Aufklärung. Philosophische Fragmente / Дыялектыка асветы / Диалектика просвещения
Герберт Маркузэ (Marcuse, 1898 – 1979) 1964: One-Dimensional Man / Аднамерны чалавек / Одномерный человек
Фрыдрых Гаек (Hayek, 1899 – 1992) 1944: The Road to Serfdom/ Шлях у рабства / Дорога к рабству http://www.libertarium.ru/l_lib_road
Эрык Эрыксан (Erikson, 1902 – 1994) 1950: Childhood and Society / Дзяцінства і грамадства
Тэадор Адорна (Adorno, 1903 – 1969) Гл. Горкгаймара
Мілаван Джылас (Djilas 1911 – 1995) 1961: Nova klasa / Новы клас / Новый класс
Альбер Камю (Camus, 1913 – 1960) 1951: L’Homme révolté / Чалавек, які бунтуе / Бунтующий человек
Роберт Даль(Dahl, 1915) 1989: Democracy and Its Critics/ Дэмакратыя і яе крытыкі / Демократия и ее критики Дэніэл Бэл (Bell, 1919 – 2011) 1973: The coming of post-industrial society: A venture of social forecasting / Постіндустрыяльнае грамадства. якое набліжаецца / Грядущее постиндустриальное общество 1976: The cultural contradictions of capitalism / Культурныя супярэчнасці капіталізму / Культурные противоречия капитализму
Эрнст Гелнэр (Gellner, 1925 – 1995) 1983: Nations and Nationalism / Нацыі і нацыяналізм / Нации и национализм http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Polit/gelln/index.php
Герман Гакен (Haken, 1927) 1995: Die Selbstorganisationsgesellschaft / Грамадства, якое самаарганізуецца / Самоорганизующееся общество http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Polit/Article/Hak_SamOb.php
Сэмюэл Гантынгтан (Huntington, 1927 – 2008) 1996: The Clash of Civilizations and the Remaking of World Order / Сутыкненне цывілізацый і пераўтварэнне новага сусветнага парадку / Столкновение цивилизаций и преобразование мирового порядка 2004: Who Are We? The Challenges to America’s National Identity / Хто мы? Выклікі амерыканскай нацыянальнай ідэнтычнасці / Кто мы? Вызовы американской национальной идентичности http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Polit/Hant/index.php
Ёзэф Ратцынгер(Ratzinger, 1927) 2002: Дактрынальная нота, якая датычыць некаторых пытанняў удзелу католікаў ў палітычным жыцці / Доктринальная нота, касающаяся некоторых вопросов участия католиков в политической жизни
Элвін Тофлер(Toffler, 1928) 1970: A Future Shock / Шок будучыні / Шок будущего http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Culture/Toff_Shok/index.php 1980: The Third Wave / Трэцяя хваля / Третья волна http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Culture/Toffler/_Index.php
Юрген Габэрмас (Habermas, 1929) 2004: Die Zukunft der menschlichen Natur. Auf dem Weg zu einer liberalen Eugenik? / Будучыня чалавечай прыроды. На шляху да ліберальнай еўгенікі? / Будущее человеческой природы: На пути к либеральной евгенике?
Джордж Сорас (Soros, 1930) 1997: The Capitalist Threat / Капіталістычная пагроза / Капиталистическая угроза http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Polit/Article/sor_kapugr.php
Майкл Ўолцэр(Walzer, 1936) 1988: The Company of Critics / Кампанія крытыкаў / Компания критиков http://www.owl.ru/win/books/kritiki.htm 1997: On Toleration / Пра талерантнасць / О терпимости http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Polit/Walzer/intro.php
Бенедыкт Андэрсан(Anderson, 1936) 1991: Imagined Communities: Reflections on the Origin and Spread of Nationalism / Уяўныя супольнасці: Роздум пра паходжанне і распаўсюджанне нацыяналізму / Воображаемые сообщества: Размышления об истоках и распространении национализма http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Sociolog/anders/index.php
Фрэнсіс Фукуяма (Fukuyama, 1952) 1992: The End of History and the Last Man / Канец гісторыі і апошні чалавек / Конец истории и последний человек 1999: The Great Disruption: Human Nature and the Reconstitution of Social Order/ Вялікае разбурэнне: Чалавечая прырода і аднаўленне сацыяльнага парадку / Великий разрыв Спіс Аа. Спіс па тэмах беларусікі, усходнееўрапеістыкі, посткаланіяльнай думкі Зорачкай (*) пазначаны назвы апублікаваных перакладаў, дадзеныя перакладчыкамі Ігнат Абдзіраловіч (1896 – 1923) 1921: Адвечным шляхам Ежы Гедройц(Giedroyc,1906 – 2000) 1994: Autobiografia na cztery ręce / Аўтабіяграфія на чатыры рукі / Автобиография в четыре руки Чэслаў Мілаш (Miłosz , 1911 – 2004) 1953: Zniewolony umysł / Скуты розум / Порабощенный разум 1981: Dialog o Wilnie / Дыялог пра Вільню / *Вильнюс как форма духовной жизни (разам з Томасам Венцлавам) Сямён Падокшын(1931 – 2004) 2000: Беларусь: Фрагменты гісторыі свабоды Эва Томпсан (Tompson, 1937) 2000: Imperial Knowledge: Russian Literature and Colonialism / *Песняры імперыі: Расейская літаратура і каланіялізм / *Имперские знания: русская литература и колониализм Пятро Садоўскі(1941) 2008: Мой шыбалет Валянцін Акудовіч (1950) 2007: Код адсутнасці: асновы беларускай ментальнасці Таццяна Процька(1951) 2002:Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917-1941гг.) / Станаўленне савецкай таталітарнай сістэмы ў Беларусі (1917-1941гг.) Мікола Рабчук(Рябчук, 1953) Імперський виклик, націоналістична відповідь: протистояння двох ідеологій / *Імпэрскі выклік, нацыяналістычны адказ: супрацьстаяньне дзвюх міталёгій Вячаслаў Ракіцкі(1953) 2006: Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі 2010: Беларуская Атлянтыда. Міты і брэнды калянізаванай нацыі Сяргей Дубавец (1959) 2005: Праект Беларусь Юрый Андруховіч(Андрухович, 1960) 1992: Московіада / Маcкавіяда / Московиада Яраслаў Грыцак(Грицак, 1960) 1998: Східна Европа як інтелектуальна конструкція / *Усходняя Эўропа як інтэлектуальная канструкцыя / Восточная Европа как интеллектуальная конструкция Аксана Забужка(Забужко, 1960) 1998: Прощання з імперією: кілька штрихів до одного портрета / *Развітанне з імперыяй: некалькі рысак да аднаго партрэту / Прощание с империей: несколько штрихов к одному портрету 2005: Let my people go Сяргей Навумчык(1961) 2007: Сем гадоў Адраджэньня, або Фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995) Сяргей Санько(1962) 1997: Беларусь: паміж Поўднем і Поўначчу. Падставовыя складнікі аўтэнтычнага мэтапалітычнага дыскурсу Юлія Чарняўская(1962) 2010: Белорусы: от “тутэйшых” к нации / Беларусы: ад “тутэйшых” да нацыі Ігар Бабкоў(1964) Сярэдняя Эўропа – нова мадэрнасьць Этыка памежжа: транскультурнасьць як беларускі досьвед
Сэргій Жадан (1974) 2000: Гімн демократичної молоді / Гімн дэмакратычнай моладзі / Гимн демократической молодежи 2010: Ворошиловград / Варашылаўград / Ворошиловград
Пятро Рудкоўскі (1978) 2007: Паўстанне Беларусі
ФІЛЬМЫ
Міжнародныя адносіны
Dr. Strangelove or: How I Learned to Stop Worrying and Love the Bomb Доктар Стрэйнджлаў, або Як я перастаў хвалявацца і палюбіў бомбу (Stanley Kubrick, Вялікабрытанія, 93 хв., 1964 ) http://www.kinopoisk.ru/level/1/film/334/ Адна з самых вядомых стужак сусветнага кіно. У 2006 годзе па апытанні часопіса «Прэм'ер» патрапіла ў лік пяцідзесяці найвялікшых камедый за ўсю гісторыю. Фільм высмейвае гульню палітыкаў, вар'яцтвы і амбіцыі ваеншчыны. Чорная камедыя аб балансаванні свету на краі прорвы перад пагрозай ядзернай вайны. Стужка стваралася ў часы Карыбскага крызісу.
The World at War Свету у вайне (Вялікабрытанія, 1973-74). 26-серыйны брытанскі фільм пра Другую сусветную вайну з багатым выкарыстаннем кінахронікі і сведчанняў палітыкаў-відавочцаў, даследчыкаў
The Atomic Cafe Атамная кавярня (ЗША, 92 хв., 1982) http://www.kinopoisk.ru/level/1/film/202305/ Гісторыя халоднай вайны, амерыканскай "ядзернай" прапаганды. Фільм цалкам складаецца з ваенна-прапагандысцкіх ролікаў 40-х-50-х гадоў, тэле-і радыё-шоў, мультфільмаў і цяпер ужо забытых "песень пра бомбу", якія у тыя часы штодня прысутнічалі ў эфіры.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 499. stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда... |