Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы




Агульная характарыстыка навуковага стылю

 Навуковы стыль маўлення прызначаны для перадачы і захоўвання навуковых ведаў. Ён абслугоўвае разнастайныя галіны ведаў і рэалізуецца ў манаграфіях, дысертацыях, навуковых дакладах, артыкулах, рэфератах, тэзісах, паведамленнях, лекцыях, навучальных дапаможніках, падручніках, курсавых і дыпломных працах і інш.

Вылучаюць наступныя рысы навуковага стылю:

—аб’ектыўнасць навуковых сцверджанняў,

—аргументаванасць выкладу,

—інфармацыйная насычанасць,

—лагічнасць,

—абстрактнасць,

—доказнасць,

—лаканічнасць,

—адсутнасць вобразнасці.

 Падстылі навуковага стылю:

Уласна навуковы- Рэалізуецца ў тэкстах манаграфій, дысертацый, аўтарэфератаў, дакладаў і артыкулаў. Прызначаны для вузкага кола спецыялістаў.

навучальны(вучэбна-навуковы)- Ужываецца пры напісанні падручнікаў, навучальных

дапаможнікаў, лекцый, курсавых і дыпломных прац, рэфератаў.Характэрна даступнасць, ілюстрацыйны матэрыял, тлумачэнне тэрмінаў.

навукова-папулярны- Прадстаўлены ў тэкстах брашур, выступленняў, артыкулаў. Матэрыял агульнадаступны, разлічаны на шырокае кола чытачоў і слухачоў, уключае цікавыя звесткі, факты, прыклады.

 

 

 

 


6. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды

Узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму параджае з’яву інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя—узаемапранікненнне моўных элементаў у выніку кантактавання моў.пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы другой мовы

Існуюць наступныя віды моўнай інтэрферэнцыі:

а) фанетычная, калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’] і [ч’], дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне і г.д.;

б) акцэнтная, калі двухмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: за́ руку (замест за руку́), глі́няны (замест гліня́ны), крапі́ва (замест крапіва́), спіна́ (замест спі́на) і г.д.

 в) марфалагічная, калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, карыстаючыся рускай мовай, двухмоўны індывід можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры, окны замест озёра, окна);

 г)лексічная, калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выразы тыпу гуляць ролю замест адыгрываць ролю, г.зн. выкарыстоўвае слова з неўласцівым яму ў дадзенай мове значэннем (параўнайце рус. играть роль);

д) сінтаксічная, калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, смеяться с него замест смеяться над ним, вернуться со школы замест вернуться из школы і г.д.; асаблівасці пабудовы пытальнага сказа з часціцай ці; асаблівасці сінтаксічных спалучэнняў лічэбнікаў з назоўнікамі і інш.

У сітуацыі двухмоўя ўзнікае такая лінгвістычная і сацыяльная з’ява, як трасянка своеасаблівы моўны гібрыд, г.зн. «беларуска-руская мова» з адным зместам і дзвюма формамі выражэння.

 

7. ФАНЕТЫЧНАЯ, МАРФАЛАГІЧНАЯ,CІНТАКСІЧНАЯ СПЕЦЫФІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ


Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы

1. Наяўнасць гука [ў]: даўгі, няўмелы

2. Наяўнасць афрыкат [дз], [дз’] і [дж] як самастойных гукаў: нэндза

3. Наяўнасць зацвярдзелых гукаў [ж], [ч], [ш], [дж], [р]: жалеза,

4. Фрыкатыўны гук [г]: горад,

 5. Дзеканне і цеканне (мяккае вымаўленне афрыкат [дз’] і [ц’]): дзеці,

 6. Наяўнасць якання: лес — лясны,

 7. Наяўнасць акання: стол — сталы,

 8. Прыстаўныя зычныя [в], [г], [j] і прыстаўныя галосныя [і], [а]: вуліца,

 9. Падаўжэнне зычных гукаў [з’], [л’], [н’], [с’], [дз’], [ц’], [ж], [ч], [ш] паміж галоснымі: рыззё, зелле

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы

1. Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пасля мяккіх асноў канчатак –і: зямлі, в земле, на трамвае). У адзначаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г], [к], [х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с]: кніга – кнізе, эканоміка – эканоміцы, эпоха – эпосе

 2. Назоўнікі мужчынскага роду на -а (-я) (з націскам на аснове) у Т. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ам (-ем): са старастам, з дзядзькам, з Колем, Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку канчатак -у (): аб Васілю, дзядзьку, дацэнту.

3. У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі -ы, : гарады, палі, лясы, азёры, вокны.

4. Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 2-га скланення ў адзіночным і множным ліку: брат – браты, сын – сыны (параўн. руск: братбратья, сын – сыновья).

5. Адсутнасць йу формах Н. склону адзіночнага ліку прыметнікаў і слоў, якія скланяюцца, як прыметнікі: сіні, вялікі, напісаны, некаторы, самы, шосты (параўн. руск: синий, большой, написанный, самый, шестой).

 6. Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з дапамогай суфіксаў –эйш (--ейш), --ш: вышэйшы, важнейшы, слабейшы, большы (параўн. руск: выше, важнее, слабее, больше). Непрадуктыўнасць кароткіх формаў прыметнікаў і абмежаванае ўжыванне кароткіх дзеепрыметнікаў, адсутнасць зваротных дзеепрыметнікаў. Параўн. бел. План выкананы, руск.: План выполнен;. руск. «занимающийся», «изменившийся» ў беларускай мове адпавядае «які займаецца», «які змяніўся» ці іншы варыянт.

 7. У формах мужчынскага і ніякага роду займеннікаў мой, твой, свой, чый у Р. і Д. склонах адзіночнага ліку адсутнічае літара е ў канчатках: майму, твайму, свайму, майго, твайго, свайго.

 8. Лічэбнікі паўтара, паўтары, паўтараста нескланяльныя.

 9. Лічэбнікі два, дзве маюць асобныя формы ва ўсіх склонах: двух — дзвюх, двум — дзвюм, двума — дзвюма.

10. Лічэбнік дзевяноста мае адну нязменную форму (параўн. руск.: девяносто, девяноста).

Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы

1. У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы. Напрыклад: бел. Дом пабудавалі – рус. Дом построен.

 2. Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўтамабіль, дырэктараў дом (параўн. руск.: автомобиль мужа, дом директора).

 3. Нямала разыходжанняў у дзеяслоўным кіраванні:

Расійскія канструкцыі Беларускія адпаведнікі
Выбрать по своему вкусу Выбраць на свой густ
Пойду за водой Пайду па ваду
Создан по образцу Створаны на ўзор
Стрелять по бандиту Страляць у бандыта
Заболеть гриппом Захварэць на грып
Читать про себя Чытаць самому сабе
Благодарить соседа Дзякаваць суседу

8. МОВА І МАЎЛЕННЕ. ТЫПЫ, ФОРМЫ І ВІДЫ МАЎЛЕНЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Мова і маўленне

 

Мова і маўленне — паняцці блізкія, узаемазвязаныя, але адначасова і розныя. Мова ўяўляе сабой набор унармаваных адзінак і правілы іх арганізацыі. Маўленне – працэс зносін, канкрэтная рэалізацыя моўнай сістэмы з мэтай перадачы зместу, думкі, волевыяўлення, пачуцця і інш.

У адрозненне ад мовы, маўленне з’яўляецца матэрыяльным (успрымаецца слыхам, зрокам), сітуацыйна абумоўленым, больш актыўным, дынамічным, мэтанакіраваным, індывідуальным і суб’ектыўным. Маўленне — гэта «двухбаковая з’ява: гэта працэс (маўленчая дзейнасць) і вынік гэтага працэсу, рэалізацыя (тэкст)» [8, с.11].

Формы і тыпы маўлення

маналог-маўленне аднаго чалавека

дыялог- маўленне двух чалавек 

палілог-маўленне некалькіх чалавек

Тып маўлення

Апавяданне- Паведамляецца аб чым-небудзь

Апісанне- Даецца адначасовае апісанне асоб або прадметаў

Разважанне-Выяўляюцца розныя меркаванн

                       

                                 

 

 

9. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ І ЯГО КАМУНІКАТЫЎНЫЯ ЯКАСЦІ

Культура маўлення- сукупнасць  якасцей маўлення, якія ў пэўнай сітуацыі зносін пры выкананні сучасных моўных нормаў і этыкі зносін дазваляюць забяспечыць найбольшы эфект у дасягненні пастаўленых камунікатыўных задач. Такія якасці называюць камунікатыўнымі.

Тэрмін «культура маўлення» мае два значэнні: 1) сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, выразнасць, багацце); 2) вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення.

Асновай маўленчай культуры з’яўляецца правільнасць маўлення. Уменне адрозніваць правільнае і няправільнае непасрэдна звязана з паняццем моўнай нормы.

1) Правільнасць маўлення — галоўная камунікатыўная якасць, таму што перш за ўсё правільнасць маўлення забяспечвае яго ўзаемазразумеласць і адзінства.

Існуюць асноўныя віды норм і адпаведных ім правіл.Нормы  
акцэнталагічныя націску
арфаэпічныя маўлення
лексічныя ужывання слоў
фразеалагічныя устойлівых спалучэнняў слоў
словаўтваральныя утварэння слоў
марфалагічныя утварэння граматычных формаў
сінтаксічныя аб’яднання слоў у словазлучэнні і сказы
арфаграфічныя напісання слоў
пунктуацыйныя пастаноўкі знакаў прыпынку
стылістычныя ужывання моўных сродкаў

2) Дакладнасць маўлення прадугледжвае строгую адпаведнасць паміж агульнапрынятым значэннем слова (звароту) і яго прымяненнем у моўнай практыцы.

3) Лагічнасць маўлення — правільнае, паслядоўнае і несупярэчлівае злучэнне слоў у сказах, сказаў і частак у выказваннях.

Мяркуюцца наступныя ўмовы лагічнасці:

●дакладнае словаўжыванне;

●правільны парадак слоў;

●правільны выбар патрэбнай сінтаксічнай канструкцыі;

4) Чысціня маўленняпрадугледжвае адсутнасць беспадстаўна ўжытых моўных адзінак, неўласцівых беларускай літаратурнай мове.

5) Маўленне выразнае,калі яно пабудавана так, што асаблівасцямі сваёй структуры, падборам моўных сродкаў уздзейнічае не толькі на свядомасць, але і на пачуцці чалавека

6) Багацце (разнастайнасць) маўлення — камунікатыўная якасць, якая выражае максімальную насычанасць маўлення разнастайнымі моўнымі сродкамі без іх нематываванага паўтору.

7) Дарэчнасць маўленнягрунтуецца на такім падборы і арганізацыі моўных сродкаў, якія адпавядаюць тэме паведамлення, яго лагічнаму і эмацыянальнаму зместу,

8) Сцісласць (лаканічнасць) маўлення.Сутнасць яго ў тым, што ў працэсе маўлення камунікант адбірае найбольш рацыянальныя, зручныя і трапныя для зносін сродкі. Тэкст скарачаецца, але нязменнай, поўнай застаецца яго інфарматыўнасць.

10. СТЫЛІСТЫЧНАЯ ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Стыль — гэта сукупнасць моўных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад характару, мэт і зместу выказвання. Cтылістыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае ўжыванне разнастайных моўных сродкаў у адпаведнасці з мэтай і зместам выказвання. Стылістыка вучыць умеламу і адпаведнаму выкарыстанню такіх рэсурсаў мовы, як тэрміны, прафесіяналізмы, жарганізмы, варыянтныя формы слоў і словазлучэнняў і інш.

Прадмет вывучэння функцыянальнай стылістыкі — стылі мовы.

У стылістыцы беларускай мовы традыцыйна вылучаюць наступныя стылі:

Гутарковы(–гутаркова-бытавы;

 –гутаркова-афіцыйны)- Сямейныя, бытавыя і сяброўскія моўныя зносіны

Афіцыйна-справавы

(–канцылярскі;–заканадаўчы;–дыпламатычны)- Афіцыйныя дакументы, справаводства, юрыдычная і дыпламатычная сферы

Навуковы(–уласна-навуковы;навучальны;–навукова-папулярны)- Навука і тэхніка, навучальны працэс, слоўнікі

Публіцыстычны(–газетна-публіцыстычны; –радыё- і тэлежурналісцкі;–аратарскі)- Грамадскае і палітычнае жыццё, прэса і перыёдыка

Мастацкі(–паэзія;–проза;–драматургія- Мастацкая літаратура, тэатр, паэтычныя віншаванні

16. СПОСАБЫ ЎТВАРЭННЯ ТЭРМІНАЎ

Існуюць наступныя спосабы ўтварэння тэрмінаў

I. Сінтаксічны спосаб — утварэнне тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў.

ІІ. Марфемны спосаб

 1) суфіксальны: а) ад уласн. імён пры дапамозе суфіксаў –ізм(-ызм-), -іянств

(-ыянств-), -ск: Гандзі – гандзізм, Маркс – марксізм, Хрыстос – хрысціянства, Брайль – брайлеўскі (шрыфт) і інш.; б) ад дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў –нн, -енн,(-энн-) для абазначэння працэсаў (даследаванне, вылічэнне, акругленне і інш.), суфікса –к — для абазначэння прадметнасці (насадка, наладка і інш.); в) ад дзеясловаў пры дапамозе нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (накіп, абмер, напуск і інш.); г) пры дапамозе іншамоўных суфіксаў –ізм (-ызм-), -ацый, -іст (-ыст-) (гістарызм, паланізацыя, камуніст і інш.);

2) прэфіксальны: а) пры дапамозе інтэрнацыянальных прэфіксаў (антысеміт, ультраімперыялізм і інш.); б) пры дапамозе ўласнабеларускіх прэфіксаў (звышпрыбытак, бескантрольны);

3)прэфіксальна-суфіксальны (антыгістарызм, міжусобныя (войны) і інш.

ІІІ. Аснова- і словаскладанне

1) шляхам спалучэння грэка-лацінскіх і інтэрнацыянальных элементаў (археалогія);

2) пры дапамозе ўласнабеларускіх асноў (землеўладальнік, архівасховішча).

IV. Cкладана-суфіксальны (шматразовы, аднатыпна).

V.Абрэвіятурны (ГУЛАГ (галоўнае ўпраўленне лагерамі)

 VI. Лексіка-семантычны спосаб звязаны з так званай тэрміналагізацыяй агульнаўжывальных слоў, якія шляхам пераасэнсавання набываюць новае тэрміналагічнае значэнне: кулак — ‘сціснутая кісць рукі‘ і кулак — ‘заможны селянін‘

18. Моўныя асаблівасці тэкстаў навуковага стылю

 Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці

1. Стылістычна нейтральныя словы i выразы складаюць аснову лекciчнага саставу

2. Тэрміналагічны характар: словы агульнанавуковага ўжывання выкарыстоўваюцца ў навуковых тэкстах розных галiн ведаў

3. У навуковых тэкстах фразеалагізмы выкарыстоўваюцца не часта і выконваюць намінатыўную функцыю.

4. Адсутнасць нелітаратурнай лексікі — жарганізмаў, дыялектызмаў, размоўных, грубых і лаянкавых слоў.

5. Ужыванне скарачэнняў, умоўных абазначэнняў,

 Марфалагічныя асаблівасці

 1. Шырока ўжываюцца iншамоўныя марфемы: анты-, агра-,

2. Іменны характар мовы, перавага іменных часцін мовы над дзеясловамі.

3. Шырокае выкарыстанне абстрактных назоўнiкаў, якія заканчваюцца на -асць, -нне, -цыя:

4. Характэрна ўжыванне назоўнiкаў адзiночнага лiку ў значэннi множнага:.

5. Пераважае форма роднага склону назоўнiкаў:

6. У састаўных тэрмiнах пашырана выкарыстанне прыметнікаў

7. Адсутнасць асабовых займеннікаў я, ты, вы і наяўнасць займенніка мы для абазначэння любой асобы: мы можам прасачыць

8. Назiраюцца асаблiвасцi ва ўжыванні дзеясловаў: характэрны формы цяперашняга часу дзеясловаў

 Сінтаксічныя асаблівасці

1. Перавага розных па структуры складаных сказаў над простымі.

 2.Выкарыстоўваюцца ўскладненыя i складаныя сiнтаксiчныя канструкцыi: Што ж уяўляе па сваёй сутнасці трасянка з лiнгвiстычнага пункту погляду

 3.Простыя сказы ўскладняюцца аднароднымі членамі, пабочнымі і ўстаўнымі словамi і словазлучэннямі:

4. Характэрна «расшчапленне» выказнiка, калi дзеяслоў з канкрэтным лексiчным значэннем замяняецца назоўнікам таго ж кораня і дапаможным дзеясловам: лабараторыя даследуе – лабараторыя праводзіць даследаванне.

5. Для сувязi сказаў выкарыстоўваюцца паўторы назоўнiкаў

6. Для сувязi частак тэксту ўжываюцца спецыяльныя сiнтаксiчныя канструкцыі

7. Шырока выкарыстоўваюцца пасiўныя канструкцыi, бо ў іх на першым плане дзеянне, а не яго вытворца, у выніку чаго забяспечваецца аб'ектыўнасць і неасабовая манера выкладу:

8. Выкарыстанне намінатыўных сказаў у загалоўках, фармулёўках раздзелаў, параграфаў і г.д.

 9. Пераважаюць злучнiкавыя сказы над бяззлучнiкавымi. 3вязана гэта з тым, што сувязь памiж часткамi складанага сказа пры дапамозе злучнiкаў выражаецца больш дакладна, адназначна. Сярод злучнiкавых найбольш часта ўжываюцца складаназалежныя, даданая частка якiх заключае асноўную iнфармацыю, а галоўная частка зусiм або амаль зусiм пазбаўлена зместу:

 

19. Сісэма жанраў навуковай літаратуры

Жанры навуковай літаратуры: водгук, рэцэнзія, анатацыя, рэферат, рэзюмэ.

Водгукскладаецца з дзвюх частак: інфармацыйнай і ацэначнай.

Рэцэнзія складаецца з выкладу зместу і пазіцыі аўтара першакрыніцы і ацэначнай часткі.

Анатацыя — кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку.

Схема анатацыі

а) прозвiшча аўтара;

б) назва крыніцы;

в) месца выдання, выдавецтва, год;

г) аб'ём (колькасць старонак, малюнкаў, таблiц);

д) кароткi змест (пералiк асноўных палажэнняў тэксту-крынiцы);

е) чытацкае прызначэнне.

Рэферат— кароткі выклад галоўнага зместу крыніцы

 Рэзюмэ — сціслы пераказ маўлення.

 

20. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВАЯ СФЕРА МАЎЛЕННЯ

Асноўная функцыя афіцыйна-справавога маўлення — паведамленне, канстатацыя бясспрэчных фактаў, якія маюць практычнае значэнне ў адносінах паміж людзьмі, установамі, грамадзянамі і дзяржавай; рэгламентацыя правоў, правілаў, дзеянняў і г.д.

Сфера выкарыстання: у справаводстве у галіне права і заканадаўства (у дагаворах, законах, указах і інш.).

Справавыя лісты, іх групы і моўныя асаблівасці

Справавыя лісты — гэта лісты, накіраваныя адной арганізацыяй (асобай) у другую, з мэтай высветліць пэўнае пытанне.

Тыпы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні:

1) лісты, якія патрабуюць адказу

2) лісты, якія не патрабуюць адказу

Тэкст справавых лістоў павінен быць дакладным, ясным і лаканічным. Справавыя лісты рэкамендуецца складаць толькі па адным пытанні. Найбольш рацыянальнай выглядае структура тэксту, якая складаецца з дзвюх частак: у перашай выкладаюцца матывы, якія сталі прычынай для складання ліста; у другой — просьбы, рашэнні, распараджэнні. Выклад кожнага новага аспекту зместу неабходна пачынаць з новага абзаца, каб паляпшаць яго ўспрыманне адрасатам.

Моўныя канструкцыі, якія могуць ужывацца ў справавых лістах:

1) ветлівыя звароты

2) выказванне падзякі

3) выразы, якія тлумачаць матывы

4) выказванне гарантыі

5) прапановы, запрашэнні, заключныя словы

 










Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 1094.

stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда...