Студопедия КАТЕГОРИИ: АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Заданне для самастойнай працыСтр 1 из 7Следующая ⇒
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
Планы семінарскіх заняткаў і заданні для самастойнай працы для студэнтаў дзённага аддзялення
Мінск 2009 УДК 94(476)(075.8) ББК 63.3 (4Бел)я 73 Г51
Рэкамендавана Рэдакцыйным саветам Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта.
Гісторыя Беларусі : планы семінарскіх заняткаў і заданні для Г51 самастойнай працы / уклад. С.П.Кубека, А.Г.Цымбал. – Мінск : МДЛУ. – 26 с.
Планы семінарскіх заняткаў і заданні для самастойнай працы для студэнтаў дзённага аддзялення распрацаваны ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам, тыпавой вучэбнай праграмай “Гісторыя Беларусі” для вышэйшых навучальных устаноў (зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2008 г., рэгістрацыйны № ТД-СГ 009/тып.) і з улікам вучэбнага плана МДЛУ.
УДК 94(476)(075.8) ББК 63.3 (4Бел)я 73
© УА “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт”, 2009 УВОДЗІНЫ
На сучасным этапе развіццё вышэйшай адукацыі накіравана на пераўтварэнне студэнта з аб’екта навучання ў актыўнага суб’екта адукацыйнага працэса. На першы план выходзіць самастойная праца студэнта па авалоданні вучэбным матэрыялам. Зыходзячы з гэтага, семінарскія заняткі павінны ствараць сумеснае практычна-дзейнаснае асяроддзе для вырашэння вучэбных задач выкладчыкамі і студэнтамі. У працэсе правядзення семінарскіх заняткаў па курсу “Гісторы Беларусі” студэнт набывае новыя эмпірычныя, тэарэтычныя і аксіялагічныя веды, фарміруе ўменні і навыкі па іх сістэматызацыі і канцэптуалізацыі; авалодвае базавымі гістарычнымі паняццямі, тэарэтычнымі і каштоўнаснымі алгарытмамі вучэбнага прадмета; вырашае пазнаваўчыя задачы; набывае вопыт па аналізу дакументальных крыніц і літаратуры. Такі падыход разглядаецца кафедрай у якасці неабходнай умовы для паспяховай прафесійнай дзейнасці, развіцця аналітычнага гуманітарнага мыслення, фарміравання ў студэнтаў інтэлектуальных і творчых здольнасцей як асновы прафесійнай кампетэнтнасці. Таму на семінарах павінны панаваць арганізацыйныя і інтэлектуальныя ўмовы для актыўнай самастойнай работы студэнтаў і адначасова для кантролю якасці атрыманых ведаў і ўменняў. У адпаведнасці з праграмай курса “Гісторыя Беларусі” большасць вучэбнай работы прадугледжана ў форме самастойнай працы студэнтаў. Семінарскія заняткі арыентаваны на самастойную падрыхтоўку студэнтаў па вызначаных тэмах. Яны патрабуюць асэнсавання атрыманай інфармацыі, разумення вучэбных, дакументальных і навуковых матэрыялаў. На кожны семінар студэнтам прапаноўваецца тэма, якая ўтрымлівае некалькі вучэбных пытанняў для яе ўсебаковага разгляду. Вывучэнне неабходнага матэрыяла па кожнай тэме прадугледжвае выкарыстанне: 1) асноўнай літаратуры, якую складаюць абагульняючыя працы і вучэбныя дапаможнікі. У якасці асноўнага выступае вучэбнае выданне “Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй прафесара Я.К.Новіка, дапушчанае Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі (гл. Новік Я.К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэбны дапаможнік / Я.К. Новік, І.Л. Качалаў, Н.Я. Новік; пад. рэд. Я.К. Новіка. – Мінск : Выш. шк., 2009. – 512 с.). Таксама рэкамендуецца выкарыстанне ішных падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і вучэбна-метадычных комплексаў, прыведзеных у спісе літаратуры. Паколькі вучэбныя пытанні па-рознаму раскрыты ў падручніках, выкладчыкі зыходзяць з мэтазгоднасці звароту да дадатковай вучэбнай і навуковай літаратуры. 2) дадатковай літаратуры, якая ўключае калектыўныя і манаграфічныя даследаванні, навуковыя артыкулы, прысвечаныя больш вузкім пытанням у рамках разглядаемай праблемы. Зварот да дадатковай літаратуры дае магчымасць больш глыбока раскрыць вынесеныя на абмеркаванне вучэбныя пытанні, а таксама можа быць карыстным пры падрыхтоўцы асобных рэфератыўных паведамленняў. 3) дакументальных крыніц, якія ўтрымліваюць арыгінальныя дакументы, архіўныя матэрыялы, інтэрв’ю і ўспаміны. Кантралюемая самастойная работа студэнтаў (КСРС) у якасці састаўнога элемента курса рэалізуецца праз заданні для самастойнай працы, якія прадугледжваюць вывучэнне студэнтамі запланаваных дакументаў у рамках вучэбных тэм. З гэтай мэтай студэнтам неабходна мець асобны сшытак, дзе робяцца кароткія выпіскі (цытаты), якія найбольш выразна характарызуюць вывучаемую праблему. У час заняткаў студэнты карыстаюцца зробленымі выпіскамі, падцвярджаюць і абгрунтоўваюць імі свае высновы ў ходзе вусных адказаў (падрабязнае канспектаванне дакументаў не з’яўляецца неабходным!). Падрыхтоўку да семінарскіх заняткаў трэба пачынаць са складання плана адказу. Пры гэтым рэкамендуецца прытрымлівацца наступнай схемы: 1) гістарыяграфія і крыніцы па праблеме, 2) прычыны і сутнасць падзеі, 3)наступствы і значэнне падзеі, 4) высновы па пытанню. Асобная ўвага пры гэтым надаецца тэарэтычным, гістарыяграфічным і крыніцазнаўчым аспектам разглядаемай тэмы. Студэнтам неабходна памятаць, што вуснае паведамленне не ўяўляе звычайнае рэпрадуктаванне тэкста падручніка. Важным з’яўляецца выпрацоўка ўласнага меркавання і разумення праблемы, што павінна быць фактычна аргументаваным і тэарэтычна абгрунтаваным. Пры падрыхтоўцы рэкамендуецца прадумаць дадатковыя, гістарычна абгрунтаваныя пытанні па тэме семінара, якія ў першую чаргу выклікаюць неадназначныя меркаванні, з’яўляюцца спрэчнымі і падштурхоўваюць да дыскусіі. Дыскусія па прапанаваных студэнтамі праблемах павінна стаць адметнасцю кожнага семінара. Адказы на семінарскіх занятках павінны завяршацца высновай. Асобнае месца ў структуры семінараў займаюць рэфератыўныя паведамленні, якія дазваляюць студэнтам прадэманстраваць эмпірычныя і тэарэтычныя веды, уменні сістэматызаваць і тэарэтычна абагульняць гістарычную інфармацыю падручнікаў і крыніц. Да кожнага семінара прапануецца некалькі тэм рэфератаў, але студэнты могуць вылучыць уласныя праблемы для разгляду. Рэфераты звычайна прысвячаюцца славутым асобам беларускай гісторыі, важным падзеям і датам мінуўшчыны, якія звычайна паглыбляюць веды студэнтаў. Асновай высокіх вучэбных вынікаў студэнтаў з’яўляецца падрыхтоўка да семінарскіх заняткаў з выкарыстаннем асноўнай і дадатковай літаратуры, першакрыніц, і сістэматычная работа на іх на працягу ўсяго семестра. Прапанаваны вучэбна-метадычны матэрыял утрымлівае пералік тэм і пытанняў да семінараў, спісы асноўнай і дадатковай літаратуры, тэмы рэфератыўных паведамленняў і заданні для самастойнай працы, неабходныя для падрыхтоўкі студэнтаў да семінарскіх заняткаў. Выданне падрыхтавалі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай курса “Гісторыя Беларусі” старшы выкладчык С.П. Кубека і дацэнт А.Г. Цымбал. Семінар 1. Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі (2 гадз.)
1. Засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы. 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і навуковыя канцэпцыі.
ЛІТАРАТУРА
1. Гiсторыя Беларусi: у 6т. / В. Вяргей [і інш.]; / пад рэд. М.П. Касцюка [і інш.]. – Мінск, 2000. Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. 2. Гісторыя Беларусі: вучэб. дап.: у 2 ч. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – 2-е выд. – Мінск, 2007. – Ч.1: Ад старажытных часоў по люты 1917 г. 3. Казлякоў У.Р. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі / У.Р. Казлякоў [ і інш.]. Дапам. / пад рэд. Л.В. Лойкі. – Мінск, 2003. 4. Ковкель И.И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени / И.И. Ковкель, Э.С. Ярмусик. – Минск, 2006. 5. Новік Я.К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я.К. Новік, І.Л. Качалаў, Н.Я. Новік; пад рэд. Я.К. Новіка. – Мінск, 2009. 6. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. / М.П. Касцюк [і інш.]. – Мінск, 1994.– Ч. 1. 7. Пилипенко М. Возникновение Белоруссии: новая концепция / М. Пилипенко.– Минск, 1991. 8. Трещенок Я.И. История Беларуси: учеб. пособие: в 2 ч. / Я.И.Трещенок. – Могилев, 2005.– Ч.1. Досоветский период. 9. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси: учеб. пособие / П.Г. Чигринов.– Минск, 2007. 10. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 1993–2003.
Дадатковая літаратура 1. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мінск, 2000. 2. Гринблат М. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории / М. Гринблат. – Минск, 1968. 3. Гісторыя Беларусі: курс лекцый у 2 ч. / І.П. Крэнь [ і інш.]. – Мінск, 2000. – Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII. 4. Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі / М. Доўнар–Запольскі. – Мінск, 1994. 5. Загорульский Э. Начало формирования населения Белоруссии: Дославянский период / Э.М. Загорульский. – Минск, 1996. 6. Імя тваё Белая Русь / уклад. Г. Сагановіч. – Мінск, 1994. 7. Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца ХVІІІ стагоддзя / Г. Сагановіч. – Мінск, 2001. Заданне для самастойнай працы
Белоруссия в эпоху феодализма: Сборник дакум. и матер. В 3 т. Т.I. Документы: 1. Вторая половина VI в. – Из трактата Иордана (готский епископ) «О готах» о расселении славян. С.23. 2. Вторая половина VI в. – Из «Готской войны» Прокопия Кесарийского (Византийский писатель VI в.) об обычаях славян и их походах на византийцев. С.23–26. 3. Конец VI в. – Из «Стратегикона» (руководство для ведения войны) Маврикия о нравах и обычаях славян. С. 26–28.
Тэмы рэфератыўных паведамленняў
1. Балты і славяне ў гісторыі Беларусі. 2. Старажытная культура насельніцтва Беларусі.
Семінар 2. Узнікненне раннефеадальнай дзяржаўнасці на беларускіх землях (2 гадз.)
1. Прычыны ўтварэння старажытнарускай дзяржаўнасці, праблемы яе існавання ў сучаснай гістарыяграфіі. 2. Полацкае і Турава-Пінскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. 3. Беларускія землі ў перыяд феадальнай разбдробленасці. Адносіны Полацкага княства з Кіевам і Ноўгарадам, з крыжакамі і татара-манголамі. 4. Увядзенне хрысціянства. Культура беларускіх зямель у ІХ–ХІІІ стст.
ЛІТАРАТУРА 1. Гiсторыя Беларусi: у 6 т. / В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын [і інш.]. / пад рэд. М.П. Касцюка [і інш.]. – Мінск, 2000. Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. 2. Гісторыя Беларусі: вучэб. дап.: у 2 ч. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – 2-е выд. – Мінск, 2007. – Ч.1: Ад старажытных часоў па люты 1917 г. 3. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М.І. Ермаловіч. – Мінск, 2001. 4. Казлякоў У.Р. і інш. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі / У.Р. Казлякоў [і інш.]. Дапам. / пад рэд. Л.В. Лойкі. – Мінск, 2003. 5. Ковкель И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени / И.И.Ковкель, Э.С.Ярмусик. – Минск, 2006. 6. Новік Я.К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам./ Я.К. Новік, І.Л. Качалаў, Н.Я. Новік; пад рэд. Я.К.Новіка. – Мінск, 2009. 7. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. / М.П. Касцюк [ і інш.]. – Мінск, 1994.– Ч. 1. 8. Трещенок Я.И. История Беларуси: учеб. пособие: в 2 ч. / Я.И.Трещенок. – Могилев, 2005. – Ч.1. Досоветский период 9. Чигринов П. Г. Очерки истории Беларуси: учеб. пособие / П.Г. Чигринов. – Минск, 2007. 10. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 1993–2003.
Дадатковая літаратура 1. Арлоў У. Таямніцы Полацкай гісторыі / У. Арлоў. – Мінск, 2000. 2. Арлоў У. Дзесяць вякоў Беларускай гісторыі (862–1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі / У.Арлоў, Г. Сагановіч. – Вільня, 2000. 3. Возникновение классового общества и белорусской государственности (VI–середина ХІІІ в.) // История Беларуси / под ред. А. Кохановского, О. Яковенко. – Минск, 2001. 4. Заяц Ю. У истоков белорусской государственности // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь. Новая канцэпцыя і падыходы: у 2 ч. – Мінск, 1994. Ч.I. 5. Кузнецов И. История государства и права / И.Кузнецов, В. Шелкопляс. – Минск, 2004. 6. Штыхаў Г. Вытокі беларускай дзяржаўнасці // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 1. С. 25–33. 7. Юхо Я. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / Я. Юхо. – Мінск, 2000.
|
||
Последнее изменение этой страницы: 2018-04-12; просмотров: 231. stydopedya.ru не претендует на авторское право материалов, которые вылажены, но предоставляет бесплатный доступ к ним. В случае нарушения авторского права или персональных данных напишите сюда... |