Студопедия КАТЕГОРИИ: АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Абласная універсальная навуковая бібліятэка ⇐ ПредыдущаяСтр 2 из 2
Практычныя заняткі.
Заданне: Распрацоўка канцэпцыі і падрыхтоўка праекта.
Пытанні да абмеркавання: 1.Праектная дзейнасць бібліятэк. Прычыны, якія абумовілі неабходнасць яе выкарыстання ў бібліятэчнай сферы. У чым заключаецца шматаспектнасць тэрміна “праектнае кіраванне”? 2.Дайце вызначэнне паняццяў “праект”, “праграма”, “канцэпцыя”. Высвятліце іх розніцу. 3.Якая роля праектаў у фарміраванні сацыяльна-культурнага асяроддзя рэгіёну? 4.Якія класы праектаў вы ведаеце. Вызначыце спецыяфіку кожнага класа. 5.У чым заключаецца сутнасць дзялення праектаў па прыкмеце зместу? Правядзіце прыклады такіх праектаў. Дайце характарыстыку кожнага тыпу праекта.
Літаратура 1. Жадько, Н.В.Праектное развитие библиотек. / Н.В. Жадько. – М.: Елена, 2000. – 91 с. 2. Николаева, В.К. Государственное проектное финансирование в обсласти библиотечного дела: некоторые итоги и перспективы развития // Науч. и техн. б-ки. – 2004. - № 1. – С. 75 – 83. 3. Федеральная целевая программа “Культура России (2001 - 2005). – М., 2000. – 141 с. 4. Мазур, И.Н. Управление проектами: справочник для профессионалов. / И.Н. Мазур, В.Д. Шапиро.- М.: Высшая школа, 2001. – С. 125 – 140.
Тэма: “Мадэль мэтавай праграмы” Арганізацыйна-дзеясная гульня Мэта: распрацоўка базавых мадэляў мэтавых праграм для бібліятэк Беларусі.
Гульня праводзіцца ў тры этапы: І этап – падрыхтоўчы, на гэтым этапе студэнты знаёмяцца і аналізуюць крыніцы і па прапанавых пытаннях прымаюць удзел у абмеркаванні праблемы на практычных занятках. ІІ этап –гульнёая дзейнасць. На другім этапе фарміруецца некалькі каманд. Кожная атрымлівае камплект рабочых табліц з метадычнымі ўказаннямі (алгарытмам работы). У камплект уваходзяць табліцы, паслядоўнае запаўненне якіх дазваляе ўявіць мадэль мэтавай праграмы для канкрэтнай бібліятэкі (кароткая характарыстыка бібліятэкі, для якой складаецца праект, аналіз сітуацыі ў раёне і мэта распрацоўкі праекта; аналіз фінансавай сітуацыі і матэрыяльнай базы бібліятэкі; кадравая база праекта; мадэль праекта. ІІІ этап - абарона камандных праектаў.
Алгарытм работы з табліцай 1.
Табліца ўяўляе сабой кароткую характарыстыку праекта. Праект можа быць распрацаваны як для рэальнай бібліятэкі, так і прыдуманай бібліятэкі, а таксама для дзвух або трох бібліятэк. Пры рабоце з табліцай неабходна выбраць з прапанаваных варыянтаў адказаў тыя, якія адпавядаюць вашаму праекту. У пункце “Што ад рэалізацыі праекта атрымаюць чытача?” неабходна спрагназаваць выгады для жыхароў зоны абслугоўвання ад распацаванага вамі праекта. У пункце “Што ад рэалізацыі праграмы атрымае бібліятэка?” неабходна разглядзець укаранення праекта як РR - акцыю.
Табліца 1.
У рабочай табліцы 2 неабходна ацаніць сучасную сітуацыю на рынку інфармацыйных паслуг, вызначыць мэту распрацоўкі праекта. У пунктах 4, 5, 6 і 7 неабходна адзначыць тыя фактары, якія адпавядаюць вашаму ўяўленню аб праекце. Сфармулюйце вынік укаранення праекта.
Алгарытм работы з табліцай 2. Назва праекта _________________________________ Табліца 2
Алгарытм работы з табліцай 3
У табліцы 3 неабходна вызначыць крыніцы фінансавання і ацаніць матэрыяльныя рэсурсы, якія неабходныя для здзяйснення праекта. У каментарыях можна ўказаць прыкладную суму фінансавання праекта.
Табліца 3.
Алгарытм работы з табліцай 4.
Табліца 4 прапануе высвятленне ўзроўню кваліфікацыі персанала і патрэбнасці вашага праекта ў спецыялістах іншых профіляў. Вам неабходна адзначыць мяркуемыя спосабы павышэння кваліфікацыі і заахвочвання супрацоўнікаў занятых у праекце.
Табліца 4.
Пасля запаўнення табліц студэнты робяць кароткае апісанне праекта на падставе ўсіх папярэдніх табліц вам трэба стварыць канцэптуальную мадэль праекта ў выгляду прэзентацыі ў POWER POINT. У ходзе абароны камандных праектаў прадстаўнікі каманд зачытваюць асноўныя палажэнні праекта і адказваюць на пытанні іншых удзельнікаў гульні.
“Традыцыі і інавацыі ў бібліятэчным абслугоўванні.”
Дзелавая гульня Гадзіны Інавацыйная дзейнасць у бібліятэчным абслугоўванні накіравана на ўкараненне ноўшыств, якія дазваляюць найбольш эфектыўна рэалізаваць задачы дзейнасці бібліятэк ва ўмовах інфармацыйнага грамадства. Неабходна адзначыць, што інавацыі – гэта не толькі ўкараненне інфармацыйных тэхналогій , гэта комплексны працэс. Поспех яго залежыць ад адпаведнасці новаўвядзенняў рэсурснай базы бібліятэкі і прафесіяналізму супрацоўнікаў. Традыцыі ў бібліятэчным абслугоўванні абумоўлены сацыяльнай місіяй бібліятэкі: захаваннем гстарычнай памяці народа, распаўсюджаннем асветы, гуманітарных ведаў фарміравання і развіцця духоўнасці. Пры гэтым сістэма абслугоўвання мае прыкметы развіцця як спосаба адаптайцыі да ўзаемадзеяння знешніх або ўнутраных фактараў. Такім чынам, традыцыі і інавацыі ў бібліятэчным абслугоўванні з’яўляюцца ўзаемаабумоўленымі.
МЭТА: высвятленне ступені інавацыйнасці бібліятэчнага абслугоўвання.
ЗАДАЧЫ: - фарміраванне навыкаў крытычнага асмыслення рэчаіснасці; - фармірваанне сістэмнага падыходу да ацэнкі працэсаў бібліятэчнага абслугоўвання; - развіццё навыкаў калектыўнай інтэлектуальнай дзейнасці; высвятленне і ацэнка ўзроўняў абслугоўвання ў ЦБС г.Мінска.
ХОД ГУЛЬНІ.
Варыянт І
Удзельнікі гульні паддзяляюцца на каманды. Кожная атрымлівае спецыяльную матрыцу для ацэнкі бібліятэчнага абслугоўвання.
Матрыца для ацэнкі
Удзельнікі павінны ацаніць усе параметры па 10 -бальнай сістэме (10 балаў – самая высокая ацэнка). Чым вышэй ацэнка, тым адпаведна, вышэй інавацыйнасць працэсаў. Пасля таго, як кожны ўдзельнік каманды зробіць ранжыраванне параметраў, вылічваецца сярэдні бал. У залежнасці ад велічыні сярэдняга бала вызначаецца месца кожнага параметра. Па велічыні сярэдняга бала ўсе параметры паддзяляюцца на ўзроўні. Узроўні развіцця:
Нізкі ўзровень – 1- 4 балы Сярэдні ўзровень - 5 – 8 балаў Высокі ўзровень - 9 – 10 балаў.
Другі этап гульні заключаецца ў прапанове шляхоў актывізацыі работы па накірунках, аднесеных да трэцяга ўзроўня.
Трэці этап гульні – абмеркаванне ідэй. Падвядзенне вынікаў.
Варыянт ІІ.
Удзельнікі паддзяляюцца на 2 каманды. Кожная атрымлівае спецыяльныя матрыцы для ацэнкі інавацый.
Матрыца 1. Бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне (ідэал і рэальнасць).
Матрыца 2. Кадравы патэнцыял інавацый (ідэал і рэальнасць).
Параматры для ацэнкі. Матрыца 1. 1. Метады вывучэння чытачоў. 2. Рэпертуар паслуг. 3. Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання. 4. Інфармацыйныя рэсурсы. 5. Выставачная дзейнасць. 6. Бібліяграфічнае забеспячэнне бібліятэчнага абслугоўвання. 7. Фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў. 8. Узаемадзеянне бібліятэкі са знешнім асяроддзем, 9. Метадычнае забеспячэнне бібліятэчнага абслугоўвання. 10. Рэкламна-выдавецкая дзейнасць. 11. Дасугавая дзейнасць. 12. Краязнаўчая дзейнасць. 13. Прафесіянальнае сазнанне бібліятэкараў.
Матрыца 2. 1. Узровень прафесіянальнай падрыхтоўкі. 2. Псіхалагічная гатоўнасць да інавацый. 3. Ініцыятыўнасць. 4. Гатоўнасць пашырэння сферы абавязкаў. 5. Гатоўнасць да павышэння кваліфікацыі. 6. Разуменне сэнса работы. 7. Стараннасць. 8. Эрудыцыя. 9. Творчы патэнцыял. 10. Уменне працаваць у камандзе. 11. Калектыўная адказнасць. 12. Працаздольнасць. 13. Інфармаванасць.
Удзельнікі выбіраюць 10 параметраў з прапанаваных для кожнай пары матрыц спіса. Для матрыцы “Ідэал” удзельнікі ацэньваюць усе параметры па 10- бальнай сістэме (10 балаў – самася высокая ацэнка), затым вылічваецца сярэдні бал. Для матрыцы “Рэальнасць” удзельнікі павінны ацаніць усе параметры па 5- бальнай сістэме, пасля чаго (падлічваецца сума балаў і вызначаецца месца кожнага параметра. У камандах праводзіцца параўнанне параметраў у матрыцах “Ідэал” і “Рэальнасць” прапануюцца рашэнні. У ходзе калектыўнай дыскусіі прапановы груп ацэніваюцца з пункту гледжання навізны ідэі, практычнай рэалізуемасці і эфектыўнасці
Тэма: Пераадоленне канфліктных сітуацый у бібліятэчным калектыве. Гадзіны Мэта: 1. Знаёмства з разнастайнасцю канфліктных сітуацый. 2. Фарміраванне мадэлі вырашэння маральных канфліктаў.
Слова “канфлікт” у перакладзе з лацінскага азначае “стыкненне”. Пратычна кожны дзень бібліятэчныя менеджэры сутыкаюцца з канфліктнымі сітуацыямі, таму для іх важна веданне прыроды канфліктаў і методыкі іх вырашэння. Кіраўніку важна прадбачыць узнікненне канфлікту, ведаць, што або хто можа стаць яго прычынай, загядзя прадумаць меры па ўрэгуляванні. Тут можа дапамагчы метад “прайграванне” нештатных сітуацый або трэнінг па пераадоленні канфліктных сітуацый. Упор робіцца не на мадэляванне стэрыатыпных рашэнняў, а на выпрацоўку агульных падыходаў да рашэння праблемы. На даным заняцці навучэнцы павінны авалодаць методыкай вырашэння маральных канфліктаў, якія ўзнікаюць у працэсе дзейнасці бібліятэчнага калектыву. Агульная мадэль падыходу да вырашэння маральнага канфлікту: 1.Даецца маральная ацэнка зместу канфлікта і яго прычын. 2.Вызначаюцца маральныя адносіны да канфлікту. 3.Даецца маральны выбар – як з годнасцю і разумна паступіць. 4.Распрацоўваецца тэхналогія пераадолення канфлікту або яго невіліравання. 5.Умела реалізуецца выбраная антыканфліктная тэхналогія.
Выкарыстоўваючы даную мадэль, навучэнцы вырашаюць прапанаваныя варыянты канфліктных сітуацый. Затым, індывідуальныя рашэнні публічна аргументуюцца і абмяркоўваюцца.
Варыянты магчымых канфліктных сітуацый: 1.Абедзены перапынак. Бібліятэкар увайшла ў кабінет кіраўніка і папрасіла дазволу пазваніць па тэлефоне. Вядзецца гутарка асабістага характару. Кіраўніку павінны тэрмінова патэлефанаваць па службовых справах. Але тэлефон заняты. Як бы Вы паступілі на месцы кіраўніка? 2.Да Вас звярнулася бібліятэкар з просьбай адпусціць яе сёння раней заканчэння працоўнага дня. Вы пытаецеся аб прычыне. Аказваецца яна шукае іншае месца працы. Яе адыход пазбаўляе бібліяграфічны аддзел патрэбнага і кваліфікаванага спецыяліста. Як бы Вы адказалі на просьбу? 3.Вы праводзіце нараду кіраўнікоў падраздзяленняў і заўважаеце, што тон размовы павышаецца, з’яўляецца ўзаемная рэзкасць у выказваннях. Што трэба зрабіць у такой сітуацыі? 4.Дырэктар бібліятэкі ідзе па калідору. Бачыць групу бібліятэкараў, якія пра нешта ажыўлённа размаўляюць. Вяртаючыся праз 10 хвілін, ён назірае тую ж карціну. Як бы Вы паводзілі сябе на месцы дырэктара? 5.Вы загадчык аддзела. На прыканцы працоўнага дня павінен пачацца сход на якім Вы выступаеце з дакладам. У гэты час Вы зноходзіцеся на нарадзе ў дырэктара. Нарада відавочна зацягнулася. Вы спазняецеся ў аддзел. Як трэба сябе паводзіць ў падобнай сітуацыі? 6.На 10 гадзін раніцы Вы выклікалі для гутаркі да сабе падначаленага, які часта спазняецца на працу. Абставіны склаліся такім чынам, што Вы затрымаліся і прыйшлі са спазненнем. Падначалены чакае Вас. Як Вы будзеце сябе паводзіць? 7.Вас як кіраўніка пакрытыкавалі на сходзе. Крытыка была рэзкай, але цэлы рад палажэнняў да Вас не адносіцца. Як бы Вы адказалі на крытыку? 8.Супрацоўнік абанемента (чытальнай залы), мінуя кіраўніка аддзела, просіць дырэктара бібліятэкі адпусціць яго з працы па неадкладнай справе на 4 гадзіны. Як павінен паступіць дырэктар?
ТЭМАТЫКА І МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ ДА ЛАБАРАТОРНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Лабараторная работа Гадзіна
Тэма: Вывучэнне ўпарадкавання сеткі бібліятэк рэгіёна Мэта работы: Замацаванне тэарэтычных ведаў і фарміраванне практычных навыкаў стварэння аптымальнай сеткі бібліятэк рэгіёна. Праблемная сітуацыя: Распрацоўка сістэмы бібліятэчнага абслугоўвання гарадскога і сельскага насельніцтва. Метадычныя матэрыялы і тэхнічныя сродкі: 1. Метадычны дапаможнік па курсу. 2. Узоры схем бібліятэчнага абслугоўвання гарадскога і сельскага насельніцтва. Методыка выканання работы: 1. Для выканання тэарэтычнай часткі работы вывучыць неабходныя заканадаўчыя і нарматыўныя акты, публікацыі ў прафесійным друку і даць разгорнуты адказ на пытанні лабараторнай работы. Асаблівую ўвагу пры вывучэнні звярнуць на палажэнні, якія раскрываюць прынцыпы арганізацыі і функцыянавання сукупнай сеткі бібліятэк рэспублікі і выкладзеныя ў Законе “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”, “Палажэнні аб арганізацыі сукупнай сеткі бібліятэк Рэспублікі Беларусь”, “Тыпавых штатах цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм”. 2. Для выканання практычнай часткі работы патрэбна пры дапамозе розных метадаў прааналізаваць неабходныя звесткі аб канкрэтным рэгіёне, колькасці яго насельніцтва і бібліятэк. У якасці асноўных крыніц неабходнай інфармацыі можна выкарыстоўваць звесткі рэгіянальнай статыстыкі, дакументацыю бібліятэк. Справаздачы, адзіныя планы бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва. Сістэма бібліятэк горада Тэарэтычныя заданні: 1. Віды бібліятэк, якія абслугоўваюць гарадскіх жыхароў. Арганізацыя сеткі бібліятэк горада. Парадак стварэння, дзейнасці, рэарганізацыі і ліквідацыі гарадскіх бібліятэк. 2. Структура і арганізацыя дзейнасці мясцовых органаў улады па кіраўніцтву бібліятэчнай справай горада. 3. Раённая (гарадская) ЦБС дзяржаўных публічных бібліятэк, яе роля і задачы ў абслугоўванні насельніцтва. Структура ЦБС і арганізацыя яе работы. 4. Гарадскія бібліятэкі-філіялы ЦБС публічных бібліятэк, іх роля і задачы ў абслугоўванні насельніцтва. 5. Школьныя бібліятэкі ў горадзе, асаблівасці арганізацыі іх дзейнасці. 6. Роля бібліятэк іншых тыпаў у абслугоўванні жыхароў гарадоў. 7. Перспектыўныя накірункі ўдасканалення бібліятэчнага абслугоўвання гарадскога насельніцтва.
Практычныя заданні: 1. Высветліць павярхоўнасць забудоў і колькасць жыхароў рэгiёна, у т.л. дзяцей. 2. Устанавіць асноўныя прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы рэгiёна, вызначыць, як арганізавана бібліятэчнае абслугоўванне іх супрацоўнікаў (вучняў, студэнтаў і інш.) (бібліятэка, бібліятэка-філіял, пункт выдачы (стацыянарны ці перасоўны)), колькі там чытачоў, у т.л. дзяцей. 3. У адпаведнасці з дзейнічаючымі нарматывамі разлічыць аптымальную сетку бібліятэк горада. 4. На аснове сабраных звестак і зробленых разлікаў запоўніць табліцу № 1. (Дадатак 1) і скласці схему бібліятэчнага абслугоўвання горада (з улікам унесеных прапаноў). 5. Зрабіць аналіз сучаснага стану сеткі бібліятэк горада і абгрунтаваць неабходнасць унясення прапанаваных Вамі змен.
Дадатак 1. Табліца 1. Сетка бібліятэк горада
|